УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ БРЕСТСКОГО ОБЛИСПОЛКОМА
ОТДЕЛ ОБРАЗОВАНИЯ ЛЯХОВИЧСКОГО РАЙИСПОЛКОМА
XIV республиканская выставка научно-методической литературы и педагогического опыта
«Гражданско-патриотическое воспитание: опыт и перспективы»
БЫТЬ ЗЕМЛИ СВОЕЙ СЫНОМ
учитель Тальминовичской СОШ
5-52-38
Ляховичи 2010
Содержание
1. | Вступление “Быть земли своей сыном” | 2 |
2. | Воспитание национального самосознания | 4 |
3. | Социально-гражданское воспитание | 6 |
4. | Военно-патриотическое воспитание | 11 |
Аннотация
В брошюре представлены материалы по гражданско-патриотическому воспитанию. Материал может быть использован классными руководителями средних и старших классов.
Быть Земли своей сыном…
Воспитание уважения и преданности своему государству, глубокое разъяснение понятия конституционного долга гражданина, сущности внутренней и внешней политики Республики Беларусь и, в конечном итоге, формирование приверженности государственной идеологии – важнейшая цель воспитательной деятельности в современных условиях.
Правовую основу воспитания детей и учащейся молодёжи составляют Закон Республики Беларусь “Об образовании”, Закон Республики Беларусь “О правах ребёнка”, Концепция воспитания детей и учащейся молодёжи в Республике Беларусь.
Задачи гражданско-патриотического воспита-ния в школе:
-формировать у учащихся правовую культуру, свободно и ответственно самоопределяться в сфере правовых отношений с обществом;
-формировать гуманистическое мировоззрение
учащихся, способное к осознанию своих прав и прав другого, способности к нравственному саморазвитию;
-обучать решению задач правового и гражданского воспитания, связанных с проблемой морального самосовершенствования;
-формировать гордость за отечественную историю, народных героев, сохранять историческую память поколений в памяти потомков;
-воспитывать уажение к национальной культуре, своему народу, своему языку, традициям и обычаям своей страны;
-проявлять свою гражданскую позицию в самых непредвиденных ситуациях, бороться с безнравственными и противоправными поступками людей.
Исходя из опыта работы классным руководителем, считаю, что содержание работы по гражданско-патриотическому воспитанию должно включать в себя следующее:
-изучение учащимися правовых норм государства;
-развитие патриотических чувств учащихся через организацию и проведение внеклассных меро-приятий, формирующих патриотизм на практике, а не на словах;
-организация встреч с истинными гражданами и патриотами своей страны;
-создание условий для проявления истинного патриотизма, любви к родине, школе, месту, где живёт;
-посещение мест, связанных с памятью поколений;
-активное сотрудничество с социумом и общественными организациями по развитию патриотизма и гражданской позиции учащихся;
-привлечение учащихся к работе в общественных организациях, в пионерском и молодёжном союзах.
Следовательно, самая главная педагогическая задача – воспитать гармонически развитую личность с сформированными качествами Гражданина, Патриота, Семьянина, Труженика – качествами, которые помогут самореализоваться и поддерживать духовно-интеллектуальные связи в обществе и природе.
Чтобы воспитать полноценных граждан Отечества, необходимо с юных лет укреплять здоровье учащихся, развивать силу, ловкость, ум, знакомить их с культурными ценностями народа, учить уважать старших, гордиться своими родителями
Проект по гражданско-патриотическому воспитанию я назвала “Быть земли своей сыном”:
![]() |
Использовала разные формы воспитательной работы:
-тематические классные часы;
-встречи с представителями сельского Совета, органов правопорядка;
-посещение музеев боевой и трудовой славы (Тальминовичского СДК, Ляховичского ГАК, Брестской крепости;
-встречи с ветеранами войны и труда, солдатами и офицерами срочной службы;
-конкурсы и викторины по правовой и патриотической тематике;
-интерактивные игры, дискуссии;
-конкурсы и концерты, посвящённые патриотической тематике;
-экскурсии, походы, часы общения, информационные часы;
-оказание помощи ветеранам войны и труда;
-уход за памятниками и обелисками.
Воспитание национального самосознания
С чего начинается любовь к Родине? С любви к своим родителям, своему дому, своей деревне. В школе учатся дети из отдалённой от райцентра деревни Гайнинец, где сохраняются народные традиции, белорусские народные ремёсла. Во время экскурсий в Гайнинецкий Дом ремёсел дети могут не только увидеть ткацкий станок, но и сами могут попробовать на нём работать. Ученик 3 класса покажет мастер-класс, он перенимает секреты ткачества уже давно, многие занимаются вышивкой.
В Гайнинце учащиеся познакомились с белорусским народным обрядом “Запуски”, который на территории Беларуси сохранился только здесь. Мы показали этот обряд на фольклорном конкурсе в г. Ляховичи. Вот этот обряд.
Запускі
1 удзельнік:
У нашай вёсцы запускі святкуюць у апошні дзень перад велікодным пастом. Святкавалі гэта свята яшчэ нашы дзяды і прадзеды і апошні раз у 1947 годзе. Нашв бабулі, мамы і мы вырашылі аднавіць гэты абрад.
(Выконваецца беларуская народная песня “Ой, як сёння вечар добры”, у гэты час прыбіраецца дуга).
Мы запускаў прычакалі,
З работы ўсе ідуць,
А нашы мілыя мамы
Яечаньку пякуць.
2 удзельнік:
Вось і дугу прыбралі, прыгожая атрымалася, няхай хлопцы гэтай дугой коней запрагаюць ды па вёсцы едуць, людзей на свята клічуць, а мы да ігрышча рыхтавацца будзем. Стол прыбіраць будзем ды яечню пячы.
3 удзельнік:
Вось колькі ў нас на стале страў розных, смачных – гэта ж самы цудоўны дзень перад пастом.
4 удзельнік:
Кожная гаспадыня цэлы дзень завіхаецца каля печы.
1-шы:
Пра гэты дзень нават прыказка ёсць:” То пячы, то вары, нават поту ўцерці некалі”.
2-гі:
А скажыце, калі ласка, што ў гэты дзень можна было гатаваць і што гаспадыні варылі да гэтага свята?
3-ці:
Каб да запускаў падрыхтавацца, трэба добра пастарацца: капусту зварыць, і куццю засквараную, і абавязкова квашаніну ды кілбас колькі, але, самае галоўнае, трэба яечню спячы.
4-ты:
Ну, вось і прыбраліся. Здаецца, і стол добры, то і гуляцца будзе добра.
1-шы:
А можа хто гісторыю цікавую раскажа?
Гісторыя
1-шы:
А вось і моладзь. Давайце паспяваем.
Песня “Ой, у полі азярэчка”
2-гі:
Сёння паспяваем, пагуляем, смачных страў адведаем, а заўтра трэба посуд чыста вымыць, падрыхтавацца ды ў касцёл ісці, заўтра папялец.
3-ці:
А што з сабой трэба браць і што гэта за свята – папялец?
1-ты:
Папялец – гэта серада сёмага тыдня перад Вялікаднем, пачатак вялікага посту. А ў касцёл трэба браць попел ад вярбы, якая была пасвенчана ў мінулым годзе ў вербную нядзелю.
2-гі:
А калі прыйдзеш дадому, гэты попел трэба пасыпаць адзін аднаму на галаву.
3-ці:
А для чаго гэта патрэбна?
1-шы:
Каб ачысціць ім родных і пакоі.
1-шы:
Пост настае заўтра, а сёння давайце яшчэ крышку пагуляем.
Танец.
Социально-гражданское воспитание
На современном этапе развития общества и государства особенно остро ощущается потребность в формировании социально активной личности, гражданина, способного адекватно реагировать на происходящие в стране процессы. Решение этой проблемы невозможно без целенаправленной работы по формированию информационной культуры учащихся.
Уже в школе будущий гражданин должен приобрести навыки работы с с источниками общественно значимой информации.
Использую разные формы проведения информационного часа: викторины, пресс-конференции, презентации, создание коллажа, буклета, заочные путешествия, игры. Учащимся 8 класса понравилась такая форма проведения тематического информационного часа как “День рождения страны”.
Представленный ниже информационный час проводился во время 4-го Всебелорусского национального собрания.
Інфармацыйная гадзіна “Дзень нараджэння краіны”
Мэта:
-замацаваць веды вучняў аб грамадскіх узаемаадносінах, сацыяльным ладзе, нацыянальных традыцыях Рэспублікі Беларусь;
-садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення;
-ствараць умовы для выхавання грамадзянскасці і патрыятызму.
Абсталяванне: святочны пірог, сімволіка РБ, плакат
Эпіграф: За моцную і квітнеючую Беларусь!
Ход інфармацыйнай гадзіны
Слова класнага кіраўніка:
24 снежня 1918 года ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) як суверэннай дзяржавы. Уся ўлада на тэрыторыі Беларусі перайшла да Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў.
Пасля распаду СССР у 1991 годзе назву БССР сесія Вярхоўнага Савета замяніла на “Рэспубліка Беларусь”.
21 снежня 1991 года Рэспубліка Беларусь увайшла ў склад СНД (Садружнасці Незалежных Дзяржаў). Гэта пагадненне было падпісана ў беларускай урадавай рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы.
У снежні 1939 года была ўтворана і Брэсцкая вобласць.
Як бачыце, у нас ёсць усе падставы адзначаць дзень нараджэння краіны ў снежні.
Як у любога імянінніка, у нас сёння госці, якія прыйшлі з віншаваннямі.
Віншаванні (атрымлівае кавалак пірага):
1-шы:
Я віншую цябе, мая радзіма, Рэспубліка Беларусь, з днём нараджэння. Ты маеш такую прыгожую назву “ Белая Русь”: ці то ад белага (ільнянога) адзення тваіх жыхароў, ці то ад светлага колеру іх валасоў, ці то ад белых буслоў, што лятаюць над табой, ці то ад таго, што цябе ніколі не захапілі мангола-татары, белая, чыстая ад ворагаў, Русь.
Я жадаю табе заставацца такой жа чыстай, белай, вольнай, прыгожай.
2-гі:
Я віншую цябе, мая радзіма, Рэспубліка Беларусь, з днём нараджэння. На карце ты нагадваеш кляновы лісток, ты – дзяржава ў цэнтры Еўропы. Твая тэрыторыя – 207,6 тысяч квадратных кіламетраў. Падзяляешся на 6 абласцей і 118 раёнаў. Сталіца – горад Мінск. Даўжыня дзяржаўных граніц – 2969км. Ты мяжуеш з Польшчай, Украінай, Расіяй, Латвіяй, Літвой. З гэтымі краінамі знаходзішся ў добрасуседскіх адносінах.
Я жадаю табе заўсёды жыць у дружбе з усімі краінамі і народамі і асабліва ў сяброўскіх адносінах са сваімі братамі-славянамі.
3-ці:
Я віншую цябе, мая радзіма, Рэспубліка Беларусь, з днём нараджэння. Ты- дэмакратычная прававая дзяржава. Асноўны твой закон – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая 15 сакавіка 1994 года. Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Дзяржаўныя мовы – беларуская і руская. Асноўная рэлігія – хрысціянства (праваслаўе і каталіцызм).
Грашовая адзінка – рубель.
Я жадаю табе заставацца заўсёды суверэннай, незалежнай, дэмакратычнай.
4-ты:
Я віншую цябе, мая радзіма, Рэспубліка Беларусь, з днём нараджэння. У цябе сёння свята, але самае галоўнае нацыянальнае свята – Дзень Рэспублікі, ці Дзень Незалежнасці, якое святкуецца 3 ліпеня. Мы разам з табой адзначаем 15 сакавіка дзень Канстытуцыі, 9 мая – нашу Вялікую Перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 23 лютага віншуем абаронцаў Айчыны, 8 сакавіка – Дзень жанчын, 14 кастрычніка – Дзень маці, 7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. А таксама праваслаўныя святы – Каляды і Вялікдзень.
Шмат у нас прафесійных свят.
Я жадаю табе толькі мірных свят, толькі прыемных юбілеяў.
5-ты:
-Я віншую цябе, мая радзіма, Рэспубліка Беларусь, з днём нараджэння. Каб у сям’і быў парадак, лад, патрэбен гаспадар, кіраўнік.
Дзяржаўную уладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Парламент і Урад, суды Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік дзяржавы – Прэзідэнт.
Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь складаецца з 2-х палат: Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Выканаўчая ўлала належыць Ураду – Савету Міністраў на чале з прэм’ер-міністрам. Мясцовае кіраўніцтва ажыццяўляецца праз мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Я жадаю, каб Палата прадстаўнікоў прымала законапраекты, накіраваныя толькі на паляпшэнне жыцця народа, а Урад сачыў за іх выкананнем на месцах.
6-ты:
-Я віншую цябе, мая радзіма, Рэспубліка Беларусь, з днём нараджэння. У цябе, мая краіна, бурлівае жыццё. Учора, 6 снежня, распачаў сваю работу 4-ты Усебеларускі нацыянальны сход. На ім прысутнічае 2500 дэлегатаў, на сходзе будзе прынята Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на гады. Асноўнымі палажэннямі гэтай Праграмы з’яўляюцца наступныя:
-стварэнне камфортных умоў пражывання кожнага чалавека ў краіне,
-удасканаленне сістэмы адукацыі і аховы здароўя,
-далейшае развіццё прамысловасці і прадпрымальніцтва,
-здаровы лад жыцця і іншыя.
Кожны прадстаўнік народа з’яўляецца на сходзе не проста слухачом, а актыўным удзельнікам. Кожны можа ўнесці свае прапановы ў Праграму. Кожны дэлегат атрымаў у падарунак фотаальбом “Беларусь стваральная”, дзе больш за 2500 фотаздымкаў аб жыцці Беларусі.
Я жадаю, каб ты, мая краіна, ставіла перад сабой высокія задачы і выконвала іх, таму што Праграма развіцця – гэта мадэль будучай Беларусі.
7-мы:
-Я віншую цябе, мая радзіма, Рэспубліка Беларусь, з днём нарадхэння. (заходзяць госці)
(на нямецкай мове, перакладчык перакладае):
-Прабачце, я спазнілася. Я з’яўляюся назіральнікам на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларсь, я - з Германіі.
-Я заўважыла, што падрыхтоўка выбараў ажыццяўляецца адкрыта і галосна.
-Кандыдатамі на выбарах з’яўляюцца 10 чалавек. Усе яны маюць аднолькавыя правы: выступленні па тэлебачанні, радыё, агітацыя.
-Я хачу павіншаваць Рэспубліку Беларусь з днём нараджэння і пажадаць поспехаў у развіцці.
7-мы:
19 снежня пройдуць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Удзельнічаць у выбарах маюць права грамадзяне РБ, якія дасягнулі 18 гадоў. Выбары з’яўляюцца свабоднымі: выбаршчык сам вырашае, за каго яму галасаваць і ці ўдзельнічаць у выбарах. Кожны выбаршчык галасуе асабіста, галасаванне за іншых асоб не дазваляецца. Галасаванне на выбарах з’яўляецца тайным. Кандыдаты маюць роўную колькасць галасоў. Сапраўды, у краіну прыехала шмат назіральнікаў з іншых краін.
Мае бацькі будуць галасаваць на выбарчым участку №19 у вёсцы Тальмінавічы, які знаходзіцца ў СДК. Там ёсць уся неабходная інфармацыя аб кандыдатах у прэзідэнты.
Я жадаю, каб на выбарах Прэзідэнта РБ перамог самы дастойны кандыдат.
Кл. кір. : Як на сапраўдным дні нараджэння, патрэбен падарунак. Ён у нас калектыўны. Я скажу вам па сакрэту, што для асобы жаначага роду няма лепшага падарунка, чым яе ўласны партрэт. І зараз мы падрыхтуем партрэт Рэспублікі Беларусь.
Выраб калажа.
А зараз, як на любым дні нараджэння, забава, гульня, віктарына:
1. Якія вы ведаеце рэспубліканскія газеты? (“Звязда”, “Беларусь сегодня”)
2. Традыцыйныя беларускія рамёствы? (ткацтва, ганчарства)
3. Колькі дзяржаў мяжуе з Беларуссю? (5)
4. Колькі раёнаў у Брэсцкай вобласці? (16)
5. Якія правы гарантуе Канстытуцыя РБ? (права на працу, на адпачынак, на сацыяльнае забеспячэнне ў старасці, права на жыллё, на адукацыю).
6. Якія абавязкі ў грамадзян РБ па Канстытуцыі? (выконваць Канстытуцыю РБ, паважаць правы, свабоды і інтарэсы іншых, берагчы культурную і духоўную спадчыну)
7. На які тэрмін выбіраецца Прэзідэнт РБ? (4 гады)
8. Што значыць пяціканцовая зорка на гербе? (знак мужнасці, гатоўнасці да абароны)
9. Што азначаюць колеры сцяга? (чырвоны – колер перамогі і шчаслівага жыцця, зялёны – колер дабра і міру, белы – колер свабоды, гасціннасці, згоды).
10. Што абазначае чырвоны арнамент на белым фоне? (любоў да працы, урадлівасць, ключ да шчасця)
11. Калі святкуецца Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга? (2-я нядзеля мая)
12. Чаму мы ў снежні святкуем дзень нараджэння краіны? (утворана БССР)
13. Калі грамадзянін РБ мае права прымаць удзел у выбарах? (з 18 гадоў)
14. Як праходзяць любыя выбары? (тайна)
Кл. кіраўнік: На сённяшнім свяце ўсе казалі словы прывітання сваёй радзіме, жадалі поспехаў у развіцці. Я не сумняваюся, што ўсе вашы пажаданні здзейсняцца, таму што галоўны лозунг нашай дзяржаўнай палітыкі “За моцную і квітнеючую Беларусь!” – супадае з вашымі пажаданнямі. І мы нашай дзяржаве ў гэтым дапаможам.
Я хачу яшчэ сказаць, што ўсе звесткі пра РБ мы ўзялі з Энцыклапедыі РБ.
Военно-патриотическое воспитание
Военно-патриотическое воспитание - это не только воспитание воина и защитника, это формирование личности, которая гордится своим Отечеством, его героическим прошлым и настоящим.
Учащиеся школы приняли участие в экскурсии в Брестскую крепость-герой, постоянно ухаживают за памятником погибшим воинам в д. Жарские и за могилой воина- интернационалиста С. Медвецкого в д. Тальминовичи, встречались с детьми войны (Абрамчик в. С.), записали видеофильм о встрече, оказывают шефскую помощь ветеранам войны и труда : работа по дому, заготовка дров; убирают территорию Кургана Славы.
Учащиеся приняли участие в акции «Письмо ветерану», посвящённой 65-летию Победы над немецко-фашистскими захватчиками. Ученица 9 класса написала:
«Здравствуй, Солдат Победы, уважаемый ветеран Великой Отечественной войны! Когда я думаю о Великой Отечественной войне, я пытаюсь нарисовать в мыслях твой образ, чтобы понять, каким Ты был. Что помогло Тебе пройти через ужасы войны и победить?
Перед моими глазами встают образы: это Ты, Солдат, в Трептов-парке в одной руке сжимаешь огромный меч, а другой рукой нежно прижимаешь к груди спасённую тобой немецкую девочку. Это Ты, солдат Алёша, в Софии. Это Ты, Солдат-освободитель в Таллине, снявший пилотку и опустивший автомат в минуту скорби. Таким Ты был, сильный духом, непобедимый советский солдат. Я знаю, что беззаветная любовь к родной земле и чувство ответственности за все поколения помогли тебе победить в этой самой страшной войне. Трудно и страшно представить, что пришлось вынести Тебе и Твоему поколению, какие испытания выпали на вашу долю. Сколько ваших друзей погибло у вас на глазах, сколько раз вы смотрели смерти в лицо! Но вы выстояли, выжили, победили! Вы, не боясь отдать свою жизнь, воевали за нас.
Я знаю очень много о Великой Отечественной войне из книг и из фильмов, но я уверена, что ни одно произведение, ни один фильм не в состоянии передать всё то, что пережил Ты и весь народ.
Большое спасибо вам, дорогие защитники, уважаемые ветераны, за то, что мы, нынешнее поколение, видим чистое и мирное небо над головой, живём в своей родной прекрасной Беларуси.
Главная цель моего проекта – создание идеальной модели личности современного выпускника школы – гражданина, патриота, человека образованного, интеллектуально развитого, успешного, способного к решению глобальных проблем. Гражданско-патриотическое воспитание осуществляется и в ходе учебной деятельности, на уроках русского и белорусского языка и литературы, приобщающих учащихся к культурному богатству Родины.

Учащиеся школы принимают участие в акции “Ветеран живёт рядом”.

Учащиеся школы на уборке территории Кургана Славы и памятника погибшим
Литература
1.Методические рекомендации “Особенности организации и планирования воспитательного процесса в общеобразовательных учреждениях в учебном году”.
2. “Модели воспитания школьников” – Мн.:НМЦентр, 2000.
3. “Новое воспитание” – М.: Педагогическое общество России, 2000.



