Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
II. Знаёмства з тэмай урока. Пастаноўка мэт і задач
Настаўнік: Сёння ў нас незвычайны ўрок. Тэма урока: «Зямля бацькоў — мая Зямля». Ці здагадаліся вы, аб чым мы будзем гаварыць на ўроку? (Мы будзем гаварыць аб нашай Радзіме — Рэспубліцы Беларусь). На працягу ўрока мы абагулім веды пра нашу бацькаўшчыну, каб яшчэ раз зведаць пачуццё гонару за свой край, свой народ
IІI. Уступная размова
Пачынаем размову аб самым галоўным, самым дарагім — нашай Радзіме. Я хачу правесці вас па зямлі, якая для ўсіх нас даражэй за ўсё. Чароўны кут, край казак, легенд і паданняў — гэта наша Беларусь. Са старажытных часоў жылі на гэтай зямлі нашы продкі, ці, як прынята казаць, бацькі і дзеды. Таму і называюць людзі сваю зямлю — « бацькаўшчынай».
(Выходзіць вучань у нацыянальным касцюме і чытае верш П. Броўкі «Беларусь»)
Змалку звалі цябе
Мы прыгожай Радзімаю.
Беларусь, Беларусь,
Як ты сэрцу любімая!
Беларусь, над табою
Неба з яснымі зорамі.
Паглядаеш на іх
Ты вачамі — азёрамі.
IV. Асноўная частка ўрока
Настаўнік: Чаму Беларусь так называецца? (Адказы дзяцей).
Ёсць некалькі варыянтаў паходжання гэтай назвы. Першы: белыя адзенні даўніх вясковых людзей, белыя іхнія валасы, белы колер скуры. Другі, а ён аніяк не супярэчыць з першым. Калі на нашы старажытныя славянскія землі прыйшлі мангола — татары, здолелі адбіцца ад іх амаль адны толькі мы. Мы — адбіліся. І менавіта мы «белая», «чыстая ад нашэсця татараў» Русь.
Настаўнік: Якая наша Беларусь?
(Выходзяць вучні ў нацыянальных касцюмах і чытаюць урыўкі з вершаў):
Між лясамі ды азёрамі — Радзіма ў нас бязмежная,
васільковыя палі… спякотная і снежная.
Я не ведаю, не ведаю Радзіма ў нас лагодная,
Прыгажэйшыя зямлі. Нібы матуля родная.
В. Жуковіч А. Вольскі
Бор спявае,
Сонца свеціць.
Жыта спее ў палях.
Прыгажэйшая на свеце
Беларуская зямля
Л. Пранчак
Настаўнік: Якая яна, мая зямля? Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў, светлыя ад бяроз гаі, што аглухлі ад птушынага звону, і пушчы, падобныя на храмы, пушчы, дзе горда нясуць свае кароны алені. Гэта бясконцыя рэкі, у якіх плешчуцца бабры і рыба на заходзе сонца, і гэта амаль адзінаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці. Чым багата наша Беларусь?
Вучаніца.
Усяму вядомы свету
Наш руплівы край здавён.
Тут на сонечных палетках
Спеюць бульба, жыта, лён.
Тут умельцы вырабляюць
Слаўны трактар «Беларус».
Тут ствараюцца БелАЗы
Трохсоттонны везці груз.
Тут сыны ляцяць у космас,
Песні матчыны пяюць.
Гэты край наш найдзівосны
Беларуссю ўсе завуць.
М. Пазнякоў
Настаўнік: Рака пачынаецца з ручаёў. Дрэва мае карані, а чалавечая годнасць нараджаецца з глыбокай вернасці сваёй Радзіме, з павагі да яе спадчыны, з ведання сваёй гісторыі, з любві да роднай мовы. Гэта самыя неабходныя ўмовы, каб людзьмі сярод людзей звацца. Самы вялікі скарб Беларусі — гэта людзі, беларусы. Лёс нам даў мірны характар, чулае сэрца, шчырую душу, бязмерную шчодрасць і гасціннасць. Беларусы — адна з самых мірных і працавітых нацый у свеце. Беларусы славяцца сваімі рамёствамі.
(Дэманструюцца слайды з фотаздымкамі вырабаў народнай творчасці, вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадметаў працы і быта беларусаў. Вучні расказваюць пра сурвэткі, ручнікі, скрыначкі, прынесеныя на заняткі.)
Робіцца вывад аб непаўторнасці і самабытнасці беларускага мастацтва.
Вучні чытаюць прыказкі на класнай дошцы і тлумачаць іх сэнс.
Добрая справа не забываецца.
Хто любіць працаваць, той не будзе доўга спаць.
Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста.
Рана ўстанеш — многа зробіш.
Настаўнік: А колькі багаццяў схавана ў зямлі гэтай! Калійныя солі, якімі ўзбагачаюць глебу, каб яна не бяднела і давала добрыя ўраджаі. Іх здабываюць беларускія шахцёры пад Салігорскам. Вучоныя — геолагі знайшлі ў нетрах Беларусі золата і кажуць, што ёсць нават алмазы, трэба толькі як след пашукаць…
Жыта ў полі, яблыкі ў садах, свойская жывёла на падворках, звяры ў лясах, рыба ў водах… Ды хіба пералічыш усё!
Беларусь, як рознакаляровая вясёлка, вабіць сваёй прыгажосцю, чысцінёй.
Першы вучань: Нашай прыгожай зямлі людзі далі імя Паазер’е, Азёрны край. У Беларусі каля адзінаццаці тысяч азёр. Самае вялікае сярод іх — возера Нарач. Другое па велічыні — Асвейскае, трэцяе — Дрывяты і шмат іншых: Доўгае, Свір, Гінькава.
Беларусь — уладарка вялікай колькасці рэк. Самыя вялікія сярод іх Днепр, Прыпяць, Неман, Бярэзіна.
Другі вучань: На тэрыторыі Беларусі многа лясоў і пушчаў. Самая вялікая — Белавежская пушча, дзе абараняецца першазданная прырода. Гонар Белавежскай пушчы — зубры, якіх тут разводзяць. Акрамя зуброў у Белавежскай пушчы можна ўбачыць у вялікай колькасці дзікіх кабаноў, касуль, бурых мядзведзяў, лісіц, а таксама розных птушак.
(Вучні прапануюць дзецям разгадаць загадкі аб раслінах і жывёлах, якія ёсць на Беларусі.)
Трэці вучань чытае верш:
Куды ні глянь — лясы шумяць,
Цвіце над полем гай,
А поле — вокам не абняць,
І гэта ўсё — мой край!
Пшаніца, жыта на палях,
Усюды ўраджай.
Стагі, як горы на лугах,
І гэта ўсё — мой край!
Куды ні глянь — лясы шумяць,
Цвіце над полем гай,
А поле вокам — не абняць
І гэта ўсё — мой край!
Настаўнік: Для беларусаў белы колер у вялікай павазе, бо ў іх белы колер скуры, белыя валасы. Сімвал Беларусі — птушка бусел таксама белага колеру.
А яшчэ у беларусаў ёсць вельмі цудоўная мова.
Вучаніца чытае верш А. Пысіна «Дала мне маці гэту мову»:
Дала мне маці гэту мову,
Каб не нямым прыйшоў у свет,
Дала мне маці гэту мову
Як спадчыну і запавет…
З такою моваю не сорам
І да суседзяў — хоць на Марс.
З любым народам мы гаворым,
І людзі разумеюць нас.
Настаўнік: Побач з беларусамі жывуць у нашых гарадах і вёсках палякі, літоўцы, рускія, яўрэі, татары… — выхадцы з іншых краін. Усе разам мы складаем беларускі народ. Усе мы — грамадзяне незалежнай Рэспублікі Беларусь. Усе мы павінны памнажаць сваёй працай яе багацці, бараніць ад нягод, як баранілі яе нашы продкі.
Першы вучань: Чырвоны колер — колер гонару, павагі і памяці пра нашых продкаў, знакамітых землякоў — беларусаў: Ф. Скарыну, Я. Купалу, Я. Коласа, Максіма Багдановіча і іншых, а таксама людзей, якія аддалі сваё жыццё за наша шчаслівае дзяцінства. (Паказвае партрэты знакамітых землякоў і здымкі помнікаў.)
Настаўнік: Ёсць і горкая памяць у маёй зямлі. Дык як іначай, калі кожны трэці жыхар Беларусі загінуў у апошнюю вайну. Першай прыняла яна ўдар ворага і гераічна змагалася з ім… У лясах амаль чатырыста тысяч партызан цаною жыцця адстойвалі ад ворага чысты водар Радзімы. Дзеля таго, каб зберагчы волю, веру, Бацькаўшчыну. Каб спустошаная вайною краіна ажывілася працаю тых, хто выжыў і перамог, заззяла радасцю і святлом, заквітнела садамі і здзіўляла цудоўнымі будынкамі, зашумела нівамі, зазвінела адвечнай і неўміручай нашай песняй.
Пранікніцеся любоўю да роднай Беларусі, дзеці. Велічная і гордая, яна таго вартая.
Гучыць песня «Радзіма мая дарагая» (сл. А. Бачылы, муз. У. Алоўнікава)
VII. Вынік урока
— Увесь урок мы гаварылі аб нашым родным краі — аб Беларусі. Якая ж яна — зямля бацькоў?
— Зямля бацькоў — гэта зямля кожнага з нас, хто жыве ў Беларусі. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2009 год названы Годам роднай зямлі. Любіце нашу Радзіму, шануйце і беражыце родную зямлю, каб кожны з вас годны быў сказаць: « Зямля бацькоў — мая Зямля»!
Метадыст вышэйшай катэгорыі Установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»
Настаўнік пачатковых класаў СШ № 19 г. Бабруйска Магілёўскай вобласці ’янава.
Приложение 2
«Родная земля, земля наших предков — эти слова полны глубокого смысла. На нашу белорусскую землю выпало немало невзгод и испытаний. Много войн прокатилось по территории нашей земли, много испытаний перенёс наш народ. Но нам удалось отстоять право жить свободными на своей земле. Если мы не знаем прошлого, трудно ориентироваться в настоящем и невозможно предвидеть будущее. Нам нужно внимательно и уважительно относиться к тому, что нам оставили предыдущие поколения, и не забывать про то, что мы передадим нашим потомкам.
Год родной земли
2009 год объявлен в Беларуси Годом родной земли. Беларусь обладает красивой и живописной природой, богатым растительным и животным миром. В Беларуси насчитывается более 10 тысяч озер и 20 тысяч рек. Почти 40 процентов территории страны покрыто лесами.
Важнейшая роль в сохранении разнообразия животных и растений в естественной среде их обитания принадлежит особо охраняемым природным территориям. В Беларуси функционируют национальные природные парки «Беловежская пуща», «Браславские озера», «Припятский», Березинский биосферный заповедник, а также более 80 государственных заказников республиканского значения, более 600 заказников местного значения и более 500 памятников природы.
Францыск Скарыны
Нарадзіўся Францыск Скарына ў сям’і купца Лукі Скарыны ў апошняй чвэрці XV ст. (каля 1490 г.) у Полацку. Вучоба сыну полацкага купца давалася вельмі лёгка. Першая з яго кніг — «Псалтыр» — была надрукавана ў Празе ў 1517 г.
Скарына любіў, цаніў і ўмеў карыстацца родным словам. Ён падняў прэстыж свайго народа і сваёй Радзімы ў цывілізаваным свеце. Выданні Скарыны істотна паўплывалі на беларускае і ўсё ўсходнеславянскае кнігадрукаванне.
Немалаважнае значэнне ў кнігах адводзілася тэме любові да роднай зямлі. Асветнік быў патрыётам Айчыны, роднай мовы. У кнігах Скарына выказвае свае думкі пра патрыятычны абавязак кожнага чалавека перад сваім народам, вернасць радзіме, пра бескарыслівае служэнне грамадству, пра глыбокую прывязанасць чалавека да зямлі, на якой ён нарадзіўся. Да свайго роднага кутка, да свайго народа Ф. Скарына заўсёды ставіўся з вялікай пашанай.
Еўфрасіння Полацкая
Еўфрасіння на першае месца ставіла ідэю служэння Богу і вышэйшым духоўным каштоўнасцям. У 12-гадовым узросце яна зрабіла свой духоўна-маральны выбар, які вызначыў увесь далейшы яе кірунак дзейнасці і сэнс жыццёвага шляху. Яна адмовілася ад зямнога кахання, ад замужжа і заявіла пра сябе як нявесту Хрыстову. Абгрунтоўваючы свой выбар, Еўфрасіння казала, што жыццё яе продкаў пазбаўлена духоўнага подыху вечнасці і слава іх гіне, як прах, як павуцінне.
Духоўны ўплыў выдатнай беларускай асветніцы далёка выйшаў за межы старажытнай эпохі. Яе імя, справы і вобраз падзвіжніцы крышталізаваліся ў часе і набылі найвышэйшую якасць неўміручага нацыянальнага сімвалу самааданага служэння сваёй радзіме.
Мікола Гусоўскі (каля 1470—1533)
Паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння. Паходзіў з сям'і паляўнічага. Атрымаў адукацыю на Беларусі, у далейшым паглыбляючы веды ў Вільні, Польшчы і Італіі. У 1518 годзе ў складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі трапіў у Рым, дзе ў 1522 г. стварыў свой лепшы твор — «Песню пра зубра», прасякнуты любоўю да роднай зямлі, трывогай за яе лёс і гонарам за слаўнае мінулае Вялікага Княства Літоўскага. «Песня пра зубра», як і іншыя творы Гусоўскага, напісаны на лацініцы — мове пісьменства тагачаснай Еўропы. Аднак творчасць яго аказала значны ўплыў не толькі на лацінамоўную літаратуру, але і на развіццё ў цэлым такіх жанраў ва ўсходняй Еўропе, як ліра-эпічная, гістарычная і сатырычная паэма, эпіграма, элегія, палемічна-публіцыстычны трактат. Мікола Гусоўскі выступаі таксама не толькі як папулярызатар сваёй Радзімы ў Захаднім свеце, але і як выразнік перадавых грамадска-палітычных і эстэтычных поглядаў свайго часу
Сымон Будны (1530—1593)
Гуманіст, асветнік, рэлігійны рэфарматар, філосаф, кнігавыдаўца. Паходзіў з сям'і дробнага шляхціча. Быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Скончыў Кракаўскі універсітэт. У 1562 г. з нясвіжскай друкарні выйшла кніга Сымона Буднага «Катэхізіс», якая з'явілася першым друкаваным выданнем на землях сучаснай Беларусі. Напісаны і выдадзены «Катэхізіс» на старабеларускай мове. Потым Будны друкаваў творы ў Бярэсці, Лоску, Вільні. Там ён выказаў свае меркаванні па праблемах веры, аб «мірскім» прызначэнні чалавека, аб дзяржаўнай уладзе. Меў перадавыя па тых часах погляды, якія распаўсюджваў разам са сваімі аднадумцамі і паплечнікамі, выступаў за ўсебаковае супрацоўніцтва славянскіх народаў.
Кірыла Тураўскі (каля 1130 — пасля 1184)
Нарадзіўся каля 1130 года ў Тураве, там жа атрымаў і адукацыю. Тураў у той час з’яўляўсямагутным асяродкам культуры, у якім былі скрыпторыі (школы) пры манастырах, дзе вывучалі мовы, чыталі кнігі, знаёмілі вучняў з рыторыкай. Дасягнуўшы паўналецця, стаў святаром. Пачаў пісаць малітвы, творы пра манахаў. Калі ў 1148 годзе сан кіеўскага мітрапаліта атрымаў Клім Смаляціч — ідэйны апанент Кірылы — Тураўскі замыкаецца ў манастырскай вежы — «стаўпе», робячы подзвіг стаўпніцтва. Гэты час даў яму мажлівасць для роздуму і пісання.
Вялікі гуманіст старажытнасці К. Тураўскі — сімвал таленту, узнёсласці, паэтычнасці нашага народа, яркае сведчанне глыбіны каранёў нашай культуры.
http://zusikova. *****
Заповедные места
В Республике Беларусь имеются особо охраняемые природные территории. Первый заповедник республики — Березинский — был организован в 1925 году. На начало 1997 года в республике уже имелось 1344 особо охраняемые природные территории и объекта, которые занимают площадь в 1342 тыс. га: заповедники, национальные парки, заказники и памятники природы республиканского и местного значения.
Заповедник — особо охраняемая природная территория, навечно изъятая из хозяйствования, на которой охраняется весь природный комплекс и выполняются научные исследования.
В Республике Беларусь — это Березинский, Полесский радиационно-экологический и Купаловский мемориальный заповедники.
Национальный парк — охраняемая природная территория, представляющая особую экологическую, историческую и эстетическую ценность. Охраняет природные комплексы и открыт для регулярного посещения туристами, населением.
В нашей республике статус национальных парков имеют Беловежская пуща, Браславские озера, а также Припятский заповедник.
Заказник — территория, на которой в течение определенного периода установлен режим охраны животных, растений или других компонентов природного комплекса. Назначение заказника отражается в его названии (охотничий, болотный, ботанический, озерный и др.). В отличие от заповедника хозяйственная деятельность здесь осуществляется так, чтобы не нанести ущерба охраняемым объектам. Так, для сохранения уникальных растительных сообществ, редких растений и животных, неповторимых природных уголков в озерной части Беларуси созданы заказники республиканского значения — «Межозерный» в Браславском, «Голубые озера» в Мядельском, «Ельня» в Миорском районах.
Основано несколько заказников — клюквенных и охотничьих. Стали заказниками наиболее крупные торфяные болота.
Беловежская Пуща
На западе нашей страны, на самой границе с Польшей, тянутся огромные вековые леса — леса Беловежской пущи. Они раскинулись на многие десятки километров.
Если посмотреть на пущу с самолёта, то увидишь сплошное зелёное море лесов. Они уходят вдаль, скрываясь за горизонтом. Леса пущи поражают своей величественностью и разнообразием. Встречаются там сосновые боры, смешанные широколиственные леса, светлые дубравы и заболоченные, поросшие ольхой низины. Такое богатство растительности круглый год обеспечивает обильный корм различным животным, населяющим пущу.
Несколько столетий назад в пуще ещё водилась дикая лошадь — тарпан и могучий красавец тур. Огромные стада зубров, оленей, лосей, косуль, кабанов и других животных также находили себе приют в этих девственных лесах.
В 1940 году Беловежская пуща была объявлена государственным заповедником. Была строго запрещена охота, рубка леса, организовано изучение растительного и животного мира заповедника.
В 1941 году, во время Великой Отечественной войны, немецкие захватчики вторглись в Беловежскую Пущу, откуда они были изгнаны нашими войсками лишь в 1944. Какой плачевный вид имели знаменитые беловежские леса после немецкой оккупации! Лес во многих местах был порублен, сожжён, а звери почти полностью истреблены. Оленей, косуль и даже кабанов в пуще осталось очень немного. А зубры сохранились только потому, что сотрудники заповедника выпустили их из загона, и они ушли в леса. Зато за годы войны в пуще развелось множество волков и рысей. Эти хищники истребляли уцелевших ценных животных.
Пришлось принимать срочные меры по борьбе с хищниками, подкармливать зубров, оленей, косуль, восстанавливать доведённый до полного развала заповедник. Закипела дружная работа. Началась очистка леса, расчистка просек, подсадка на вырубленных площадях молодого леса.
Прошёл год, другой — и пуща вновь стала оживать. Густой щёткой зазеленел на порубках и гарях молодой лесок, запели птицы, в чаще забегали шустрые косулята, оленята... И только обгорелые стволы столетних великанов, заброшенные землянки и окопы у дорог напоминают о страшных днях.
Теперь Беловежская пуща — крупнейший национальный парк Беларуси. В 2009 году ей исполняется 600 лет.
Беловежская пуща — самый титулованный лес Европы. В 1992 г. решением ЮНЕСКО пуща включена в список Всемирного культурного и природного наследия. В 1993 г. ей придан статус биосферного заповедника. Сегодня это визитная карточка страны, наиболее посещаемый иностранцами национальный парк.
Как удалось спасти зубра
Ещё сравнительно недавно, всего несколько столетий назад, в лиственных лесах Европы бродили многочисленные стада зубров. Зубр — крупнейший представитель отряда парнокопытных, ближайший родственник американского бизона.
Зубры — стадные животные. В одном стаде может насчитываться от нескольких особей до нескольких десятков. За порядком в стаде строго следит вожак — самый сильный бык. Летом корм зубра составляют травы и листья. Зимой зубры поедают кору молодых деревьев, почки и побеги.
Естественные враги зубров — волки, которые беспокоят стада главным образом в снежные зимы. Зубры живут достаточно долго — до 40 лет. Сегодня в специальных парках и заповедниках разных стран живёт около двух тысяч зубров.
В лесах Беларуси сегодня обитает 730 зубров. Такой рост поголовья редких животных наблюдается из-за особых условий ухода за ними и разведения, которые создали белорусские учёные.
Березинский заповедник — зелёная жемчужина Европы
Здесь подосиновики, белые и другие грибы растут вдоль пешеходных дорожек. В лесу никогда не услышишь звука топора или пилы. Если деревья и падают, то только от старости или надломленные бурей. На полянах здесь не увидишь ставших уже привычными следов пребывания человека — пустых бутылок и прочего мусора. Зато можно встретить зубра, лося, дикого кабана и прочих лесных обитателей, которые, скорее всего, при виде человека поспешат спрятаться. Здесь поразительно чистый воздух, который после города кажется просто нереальным, как и тишина, нарушаемая лишь птичьими голосами, шорохом листвы, скрипом деревьев. Это настоящее царство природы, где никто не мешает ей развиваться по собственным законам и никто не вмешивается в жизнь её созданий — будь то цветок или зверь. Люди здесь только для того, чтобы охранять первозданное чудо.
Сюда приезжают те, кто способен оценить и понять всю прелесть заповедного места — многообразие его живого мира, тишину и невинную чистоту. Для посетителей разработаны специальные туры, проложена интереснейшая экологическая тропа. А для того чтобы посмотреть на всё великолепие заповедника с высоты птичьего полёта, поставлена вышка.
Таких обширных и разнообразных по составу растительности болот, полностью сохранивших свой естественный облик, как в Березинском заповеднике, нет нигде в Европе. Именно эти болота во многом определяют общий облик заповедника.
Заповедник хорош в любое время года, потому что каждая пора замечательна своими красками.
Охрана природы в Беларуси
В мире под угрозой уничтожения находится ряд редких экосистем и множество видов животных и растений. В Беларуси, по сравнению с другими странами, ведётся большая работа по охране окружающей среды.
Охраняются редкие и исчезающие животные и растения. Сохраняются места их проживания и произрастания. Создаются заповедники, национальные парки и заказники. В Беларуси 1 заповедник, 4 национальных парка, 97 заказников республиканского значения, 456 — местного, 572 памятника природы.
Самый известный в Беларуси заповедник — Березинский — создан в 1925 г. Сейчас в заповеднике живёт более 50 видов зверей, 230 видов птиц, в реках и озёрах водится более 30 видов рыб, произрастает более 2000 видов растений.
Самый большой национальный парк Беларуси — Беловежская пуща. В пуще самая большая в Европе площадь лесов, которые сохранились в натуральном виде. Украшение пущи — зубр — древнее животное, которое считается современником мамонта.
Семь республиканских заказников — «Споровский», «Средняя Припять», «Ольшанские болота», «Званец», «Освейский», «Ельня» и «Котра» — включены во Всемирный список наиболее ценных водно-болотных угодий.
***
На территории Беларуси выделяются 4 национальных парка. Первый национальный парк — «Беловежская пуща» — был создан в 1991 г. на базе одноименного заповедника, занимает площадь около 87,4 тыс. га и расположен на границе Брестской и Гродненской областей. Центр — деревня Каменюки Каменецкого района. Абсолютно заповедная зона национального парка занесена ЮНЕСКО в Список мирового наследия и имеет статус биосферного заповедника. Сейчас в пуще работает музей природы, расположена резиденция белорусского Деда Мороза. Национальный парк довольно интенсивно используется в рекреационных целях.
Национальный парк «Браславские озера» был создан в 1995 г. Он расположен на северо-западе страны в пределах Браславского района Витебской области. Центр — в г. Браслав. Занимает площадь свыше 69 тыс. га и включает в себя несколько заказников и памятников природы. Основная цель создания национального парка — сохранение уникальных природных комплексов Браславской озерной группы. На месте Браславской группы озер выделяется крупная рекреационная зона.
На юге Беларуси в пределах Полесья расположен национальный парк «Припятский». Он полностью находится в Гомельской области и занимает площадь свыше 82 тыс. га. Статус национального парка получил в 1996 г. Возник на базе одноименного ландшафтно-гидрологического заповедника, созданного в 1969 г. Основная цель создания — сохранение уникальных природных комплексов Полесья и изучение изменений природы в связи с мелиорацией земель. Национальный парк расположен преимущественно на правом берегу реки Припять в междуречье Ствиги и Уборти. Административно-хозяйственный и научный центр парка находится в Турове.
Национальный парк «Нарочанский» был создан в 1999 г. Он расположен на севере Минской области, преимущественно в Мядельском районе. Научный центр — курортный поселок Нарочь. Занимает площадь 94 тыс. га и включает заказник «Голубые озера» и др. Основой национального парка является Нарочанская группа озер.
Навекі слава тым, што ў полі ратным
Загінулі за родныя палі,
За наш народ, за лёс народаў брацкіх,
За дзень наступны ўсяе зямлі.
Бяссмертныя іх помнікі крані ты —
І цеплыню адчуеш пад рукой:
Іх высеклі не з камня, не з граніту —
З людской любові,
З удзячнасці людской.
П. Панчанка. Навекі слава!
***
Прамяніся ярчэй і ярчэй
Ды звіні ўсё званчэй і званчэй,
Наша простае, шчырае слова —
Беларуская мова.
Нізавошта не скажаш ніколі,
Лепш не выкажаш радасці, болю
У адзіным, адным толькі слове,
Як на мове сваёй, роднай мове.
Тут і плёскат блакітных азёраў,
Тут і гоман адвечнага бору,
Спеў салоўкі, куванне зязюлі,
Голас сэрца любімай матулі.
А ці будзеш так сам сумаваць.
Ці вясёлую песню спяваць,
А ці рэха будзіць у дуброве,
Як на мове сваёй, роднай мове?
Прамяніся ж ярчэй і ярчэй
Ды звіні ўсё званчэй і званчэй,
Наша простае, шчырае слова —
Беларуская мова.
Авяр’ян Дзеружынскі
О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей ў свеце Божым
Гэтых светлых берагоў,
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць;
Гэтых гмахаў безгранічных
Балатоў тваіх, азёр,
Дзе пад гоман хваль крынічных
Думкі думае прастор;
Дзе ўвосень плачуць лозы,
Дзе вясной лугі цвітуць,
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць.
Я. Колас. Сымон-музыка
Неба чыстае і глыбокае
І бярозавы ціхі гай —
Беларусь мая сінявокая,
Беларусь мая, родны край!
У густых садах ты красуешся,
Сілай поўная маладой,
У агнях уся ярка свецішся,
Разліваешся збажыной.
Славай слаўная ты быліннаю,
Залатою сваёй красой,
Майскай песняю салаўінаю
І вясёлкамі над ракой …
Неба чыстае і глыбокае
І бярозавы ціхі гай —
Беларусь мая сінявокая,
Беларусь мая, родны край!
У. Карызна
Зямля Беларусі!
Бары і дубровы.
Жытнёвае поле,
Шаўковы мурог.
У промнях рабіны
Заход вечаровы,
Што клёкат буслоў —
Ручаёў пералівы,
І ў шумных прысадах
Стужкі дарог.
П. Броўка
Я — беларус, і я шчаслівы,
Што маці мову мне дала,
Што родных песень пералівы
І зблізку чую, і здаля.
Я — беларус, і хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
І прад бядой не задрыжу!
Н. Гілевіч
Зямля Беларусі! Вачамі азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс,
Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,
Знікаюць па водах, па чорных разорах,
Па травах, абсыпаных кроплямі рос.
П. Броўка
Люблю цябе, мой край палескі,
Я сэрцам да цябе прырос…
Найпрыгажэйшыя пралескі
І насмачнейшы сок бяроз.
Тут наймілешыя світанкі
Ля любай Прыпяці-ракі,
Калі ў хмарах з пазаранку
Ляцяць у вырай жаўрукі…
Люблю цябе, мой край палескі,
Бацькоўскай хаты цеплыня…
Садзіцца сонца на ўзлеску,
Маўклівы вечар, цішыня…
Я закаханы ў шчодрасць нівы
І ў асаковыя лугі.
Тваімі песнямі шчаслівы,
Айчына, край мой дарагі!..
А. П. Хаўдзееў г. Лунінец, настаўнік геаграфіі
***
Моя Беларусь! Твоя природа — источник поэзии и красоты в нашей жизни. Беларусь — край молодых сосняков, пронизанных солнцем березовых рощ и заливных лугов, край чарующих озер и таинственных болот, рождающих новые реки …
Как сберечь эту красоту? Как оставить будущим поколениям чистоту водоемов, свежий запах лесов и лугов, звонкие песни птиц, прелесть мирного звездного неба? И кто возьмет на себя эту ответственность? Мы в ответе за будущее нашей планеты. И кому же как не нам сохранять ее красоту?
***
Можете ли вы представить себе нашу Землю без деревьев, кустарников, цветов? Можете ли вы представить наши реки, озера без воды и рыбы, наши леса без голосистых птиц, зверей, пчел, стрекоз, бабочек и других живых существ?
Как красива Земля! Удивительна наша природа!
Есть просто храм,
Есть храм науки,
А есть ещё природы храм —
С лесами, тянущими руки,
Навстречу солнцу и ветрам.
Всегда в любое время суток
Он нам открыт в жару и стынь,
Входя в него — будь сердцем чуток,
Не оскверняй его святынь.
Сергей Смирнов
Не разоряйте птичьего гнезда, —
Так счастлива в своем жилище птица!
Она в гнезде спокойна и тогда,
Когда над рощей буря злится.
Храните дерево от топора:
Оно, высокое и вековое,
Дает нам тень, когда стоит жара,
Оно чарует все живое…
Кайсын Кулиев. Берегите все живое
Как хочу я, люди,
Получить ответ —
Чем дышать мы будем
Через двадцать лет?
И что скажут внуки,
Внукам — их же дети, —
Если наши руки
Вред несут планете.
Истребляют рощу,
Не щадят полей,
Делают, что проще,
Только бы быстрей!
Губят водоемы,
Из которых пьем,
Так скажите кто мы,
Для кого живем?
А ведь мы в ответе
За судьбу земли
И за то, чтоб дети
Счастливо росли.
Григорий Прозоренко. Как хочу я, люди
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 |


