Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

У 2012 годзе спаўняецца:

1150

гадоў з часу першага ўпамінання г. ПОЛАЦКА (Полотеск, Полотьск, Полтеск; 862)

1020

гадоў з часу заснавання БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ, аб’яднання праваслаўных епархій (992)

945

гадоў з часу першага ўпамінання г. МІНСКА (Меньск, Менеск) у “Аповесці мінулых гадоў” (1067)

915

гадоў з часу першага ўпамінання г. ПІНСКА (Пинеск, Пиньск) у летапісах (1097)

860

гадоў з пачатку будаўніцтва ў Полацку СПАСА-ЕЎФРАСІНЬЕЎСКАГА ХРАМА мясцовым дойлідам Іаанам (1152)

725

гадоў з часу першага ўпамінання г. КОБРЫНА ў Іпацьеўскім летапісе (пад 1287)

660

гадоў з дня нараджэння ЯГАЙЛЫ (прав. ЯКАЎ, катал. УЛАДЗІСЛАЎ; 1352(?) – 1434), вялікага князя ВКЛ, караля Польшчы, заснавальніка дынастыі Ягелонаў

590

гадоў з часу першага ўпамінання в. МОТАЛЬ (Іванаўскі р-н) у пісьмовых крыніцах (1422)

560

гадоў з часу першага ўпамінання г. ДРАГІЧЫНА (спачатку меў назву Давячоравічы) у пісьмовых крыніцах (1452)

535

гадоў з часу першага ўпамінання г. БЯРОЗЫ (спачатку вёска ў Слонімскім, затым Кобрынскім паветах, да 1940 г. Бяроза Картузская, Картуз-Бяроза) у пісьмовых крыніцах (1477)

525

гадоў з часу першага ўпамінання г. ПРУЖАНЫ (пачатковая назва Дабучын) у пісьмовых крыніцах (1487)

520

гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ АЛЕЛЬКАВІЧА (1492 – 1542), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ

500

гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ РАДЗІВІЛА (мянушка РУДЫ; 1512 – 1584), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ

495

гадоў з пачатку ВЫДАВЕЦКАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ Ў ПРАЗЕ (1517; да 1519 г. выдадзена 23 кнігі Бібліі)

490

гадоў з часу стварэння Францыскам Скарынам ДРУКАРНІ Ў ВІЛЬНІ, першай на тэрыторыі Усходняй Еўропы, выдання “Малой падарожнай кнігі” (1522)

485

гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ВАСІЛЯ АСТРОЖСКАГА (1527, Тураў – 1608), палітычнага і культурнага дзеяча ВКЛ

475

гадоў з дня нараджэння ЯНА ГЕРАНІМАВІЧА ХАДКЕВІЧА (каля 1537 – 1579), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, палкаводца

460

гадоў з часу першага ўпамінання г. п. ЛАГІШЫНА (Пінскі р-н) у пісьмовых крыніцах (1552)

460

гадоў з часу першага ўпамінання г. п. РУЖАНЫ (Пружанскі р-н) ў пісьмовых крыніцах (1552)

450

гадоў з дня нараджэння ТАМАША МАКОЎСКАГА (1562 або 1575, Польшча – 1630), картографа, гравёра, друкара, мастака, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Літвы і Польшчы

435

гадоў з дня нараджэння МЯЛЕЦІЯ (МАКСІМА ГЕРАСІМАВІЧА) СМАТРЫЦКАГА (1577 – 1633), беларускага і ўкраінскага пісьменніка-палеміста, грамадскага і царкоўнага дзеяча, мысліцеля, вучонага

425

гадоў з пачатку будаўніцтва НЯСВІЖСКАГА КАСЦЁЛА БОЖАГА ЦЕЛА (ФАРНАГА КАСЦЁЛА), першага помніка архітэктуры барока на тэрыторыі Рэчы Паспалітай (1587 – 1593), які разам з Нясвіжскім палацава-паркавым ансамблем уключаны ў Сусветны спіс прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА

425

гадоў з часу першага дакументальнага пацвярджэння існавання ЖЫРОВІЦКАГА СВЯТА-УСПЕНСКАГА МУЖЧЫНСКАГА МАНАСТЫРА (Слонімскі р-н; 1587)

415

гадоў з дня нараджэння АФАНАСІЯ ФІЛІПОВІЧА (каля 1597 – 1648), пісьменніка-публіцыста, грамадскага, палітычнага і царкоўнага дзеяча

370

гадоў з дня нараджэння ТЭАДОРА АБУХОВІЧА (1642 – 1707), пісьменніка-мемуарыста, дзяржаўнага дзеяча ВКЛ

250

гадоў з дня нараджэння ЯНА РУСТЭМА (1762 – 1835), жывапісца, рысавальшчыка, педагога

200

гадоў з часу напісання “ЭНЕІДЫ НАВЫВАРАТ”, ананімнай парадыйна-сатырычнай паэмы, аднаго з першых буйных твораў беларускай літаратуры новага часу (пасля 1812)

185

гадоў з дня нараджэння ВЛАДЫСЛАВА ЮЛЬЯНАВІЧА МАЛАХОЎСКАГА (1827 – 1900), аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 – 1864 гг. у Польшы, Літве і Беларусі

175

гадоў з дня нараджэння ІААНА КАРМЯНСКАГА (1837 або 1839, Добрушскі р-н – 1917), іераманаха, беларускага праваслаўнага святога

170

гадоў з часу заснавання ў Лагойскім замку братамі Канстанцінам і Яўстафіям Тышкевічамі першага ў Беларусі ГІСТОРЫКА-АРХЕАЛАГІЧНАГА МУЗЕЯ (1842)

170

гадоў з часу заснавання ў Брэсце КАДЭЦКАГА КОРПУСА (1842)

150

гадоў з часу выдання БЕЛАРУСКАГА БУКВАРА (выдадзены ў Варшаве ; 1862)

150

гадоў з часу выдання нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай, першай беларускамоўнай газеты “МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА” (Гродзеншчына; 1862)

145

гадоў з дня нараджэння МАКАРА ІВАНАВІЧА СПІРЫДЫ (1867, Ашмянскі р-н – 1950), народнага казачніка

140

гадоў з часу заснавання ПІНСКАГА РЭАЛЬНАГА ВУЧЫЛІШЧА – першага рэальнага вучылішча на Беларусі (1872)

135

гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АНДРЭЕВІЧА ДАНІЛЕВІЧА (1877 – 1949), педагога і публіцыста

130

гадоў з пачатку будаўніцтва ЧЫГУНКІ ПІНСК – ЖАБІНКА (1882)

120

гадоў з часу заснавання ў Пінску ЗАПАЛКАВАЙ ФАБРЫКІ “ПРАГРЭС – ВУЛКАН” (1892)

105

гадоў з часу стварэння ў Вільні выдавецтва “НАША НІВА” (1907)

90

гадоў з часу заснавання ў Брэсце прыватнай МУЖЧЫНСКАЙ ГІМНАЗІІ ЛЕВІЦКАГА (1922)

90

гадоў з часу заснавання ў г. Пружаны Палескага ваяводства ДЗЯРЖАЎНАЙ ГІМНАЗІІ ІМЯ А. МІЦКЕВІЧА (1922)

85

гадоў з пачатку выдання літаратурна-мастацкага часопіса “УЗВЫШША” (1927)

80

гадоў з часу заснавання ЦЭНТРАЛЬНАГА БАТАНІЧНАГА САДА НАН БЕЛАРУСІ, дзяржаўнай навуковай установы (Мінск; 1932)

80

гадоў з часу заснавання ў г. Пінску ТЫПАГРАФІІ (ДРУКАРНІ) уладальніка (гаспадара) Глаўбермана (1932)

75

гадоў з часу стварэння АНСАМБЛЯ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ ПЕСНІ І ТАНЦА БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАРМОНІІ, першага на Беларусі прафесійнага калектыва народнай песні і танца (Мінск; 1937 – 1941)

75

гадоў з пачатку выдання “ЛЕТАПІСУ ГАЗЕТНЫХ АРТЫКУЛАЎ”, штомесячнага дзяржаўнага бібліяграфічнага паказальніка, органа Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі (Мінск; 1937)

70

гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ЛАЎРОВІЧА (1942, в. Баярская), паэта

65

гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА КАЛЯНКОВІЧА (1947, Лунінецкі р-н – 1996), літаратуразнаўца

60

гадоў з часу выдання літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “НЁМАН” (1952)

50

гадоў з часу стварэння Брэсцкага народнага ансамбля танца “РАДАСЦЬ” гарадскога Дома культуры (1962)

40

гадоў з пачатку выдання “НОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ ПА КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВУ”, штомесячнага бібліяграфічнага паказальніка, органа Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі (Мінск; 1972)

30

гадоў з часу заснавання БАРАНАВІЦКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА (да 2004 – Баранавіцкі дзяржаўны вышэйшы педагагічны каледж; 1982)

СТУДЗЕНЬ

40 гадоў з пачатку выдання грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса “РОДНАЯ ПРЫРОДА” (Мінск; 1972)

20 гадоў з пачатку выдання штомесячнага навукова-тэарэтычнага і інфармацыйна-метадычнага часопіса “АДУКАЦЫЯ І ВЫХАВАННЕ” (Мінск; 1992)

20 гадоў з пачатку выдання часопіса “ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА”, навукова-метадычнага выдання (Мінск; 1992)

1

НОВЫ ГОД

1

ДЗЕНЬ БАНКАЎСКАГА І ФІНАНСАВАГА РАБОТНІКА (першая нядзеля студзеня)

1

545 гадоў з дня нараджэння ЖЫГІМОНТА I СТАРОГА (1467 – 1548), вялікага князя ВКЛ і караля польскага

1

80 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ІВАНАВІЧА КАРШУКОВА (1932, Калінкавіцкі р-н), пісьменніка, перакладчыка

1

65 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ ВАСІЛЬЕВІЧА МАРЧУКА (1947, Давыд-Гарадок), празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)

1

65 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ІВАНАВІЧА ХВАЛЕЯ (1947, Стаўбцоўскі р-н), пісьменніка, крытыка, публіцыста

1

45 гадоў з часу заснавання выдавецтва “БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ ІМЯ П. БРОЎКІ” (Мінск; 1967)

3

65 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ СЯМЁНАВІЧА ГІГЕВІЧА (1947, Барысаўскі р-н), пісьменніка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982)

4

60 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ІВАНАВІЧА РАГАЎЦОВА (1952, г. п. Стрэшын), мовазнаўца, паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя В. Хомчанкі (2008)

5

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ

5

105 гадоў з дня нараджэння КАСТУСЯ (КАНСТАНЦІНА ЛЯВОНАВІЧА) ГУБАРЭВІЧА (1907, Чавускі р-н – 1987), драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968)

6

60 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА АНТАНОЎСКАГА (1952, Пінскі р-н), пісьменніка

7

РАЖСТВО ХРЫСТОВАЕ (праваслаўнае Ражство)

9

115 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АНТОНАВІЧА ШАШАЛЕВІЧА (1897, Краснапольскі р-н – 1941), драматурга, тэатральнага дзеяча

10

415 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА СІМЯОНАВІЧА МАГІЛЫ (1597 – 1647), праваслаўнага царкоўнага і культурнага дзеяча Рэчы Паспалітай

10

210 гадоў з дня нараджэння ІГНАТА ЖАЛЯЗОЎСКАГА (1802 – 1872), рэлігійнага праваслаўнага дзеяча

10

70 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МІХАЙЛАВІЧА ВАРАБ’ЁВА (1942, Баранавіцкі р-н), дзеяча самадзейнага мастацтва, балетмайстра, рэжысёра-пастаноўшчыка масавых відовішчаў, заслужанага работніка культуры Беларусі, народнага артыста Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978)

12

95 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ІВАНАВІЧА) КАЛАЧЫНСКАГА (1917, Крупкі – 1990), паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі

14

70 гадоў з дня нараджэння ВЕРЫ ВЯРБЫ (ГЕРТРУДЫ ПЯТРОЎНЫ САКАЛОВАЙ; 1942, Талачынскі р-н), паэтэсы, перакладчыцы

15

85 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ АНУФРЫЕЎНЫ ВАСІЛЕЎСКАЙ (1927, Клічаў), пісьменніцы, публіцыста

16

75 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ВАСІЛЬЕВІЧА ЛЮКЕВІЧА (1937, Пружанскі р-н), літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук

17

280 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА АЎГУСТА ПАНЯТОЎСКАГА (1732, Камянецкі р-н – 1798), апошняга караля Рэчы Паспалітай і вялікага князя літоўскага, асветніка, мецэната

17

85 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ГОЙШЫКА (1927, Івацэвіцкі р-н – 1944), удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны

18

115 гадоў з дня нараджэння АНТОНА ІВАНАВІЧА ЛАПАЦІНА (1897, Брэсцкі р-н – 1965), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза

20

120 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА РАМАНАВІЧА ШЫРМЫ (1892, Пружанскі р-н – 1978), дырыжора, фалькларыста, грамадскага і музычнага дзеяча, публіцыста, Народнага артыста Беларусі (1949), Народнага артыста СССР (1955), Героя Сацыялістычнай працы (1977), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966, 1974), стваральніка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі

20

120 гадоў з дня нараджэння БРАНІСЛАВА АДАМАВІЧА ТАРАШКЕВІЧА (1892, Віленскі пав. – 1938), грамадскага і палітычнага дзеяча Беларусі, філолага, літаратара, акадэміка НАН Беларусі, аўтара першай “Беларускай граматыкі для школ” (1918)

21

105 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ФЁДАРАВІЧА) САДКОВІЧА (1907, Аршанскі р-н – 1968), пісьменніка, кінарэжысёра, кінадраматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1951)

23

90 гадоў з дня нараджэння АРСЕНА ІВАНАВІЧА МАРОЗАВА (1922 – 1944), удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945), іменем якога названа вуліца ў г. Кобрыне

25

100 гадоў з дня нараджэння АЛЬБІНАСА ПРАНАВІЧА ЖУКАЎСКАСА (1912 – 1987), літоўскага пісьменніка, перакладчыка твораў беларускай літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Літвы, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Літвы (1976)

27

80 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА УЛАДЗІМІРАВІЧА РУЦКАГА (1932, Баранавіцкі р-н), вучонага ў галіне траўматалогіі і артапедыі, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992), кавалера ордэна Дружбы народаў (1981)

28

300 гадоў з дня нараджэння УДАЛЬРЫКА (УЛЬРЫКА) КРЫШТОФА РАДЗІВІЛА (1712, Дзятлава – 1770), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, генерал-лейтэнанта, польскага і беларускага паэта, гісторыка

29

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ (апошняя нядзеля студзеня)

30

90 гадоў з часу заснавання ў Мінску ІНСТЫТУТА БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ (ІНБЕЛКУЛЬТ), першай у Беларусі шматгаліновай навукова-даследчай установы, папярэдніка НАН Беларусі (1

30

65 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ТРАФІМАВІЧА РЭЧЫЦА (1947, Пружанскі р-н), паэта-сатырыка

31

120 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА КАНДРАТАВІЧА) ГУРЛО (1892, Капыль – 1938), паэта, перакладчыка

31

55 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАГА МУЗЕЯ ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ (Мінск, 1957)

31

50 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ВАЛЯНЦІНАВІЧА ДРАНЦА (1962, Столінскі р-н), скульптара, педагога, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002)

ЛЮТЫ

1

70 гадоў з дня нараджэння ЛАРЫСЫ ДЗМІТРЫЕЎНЫ ГЛАЗЫРЫНАЙ (1942, Брэст), вучонага ў галіне педагогікі, аўтара падручнікаў для пачатковай школы, вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў пачатковых класаў і педагогаў дашкольных устаноў, акадэміка Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы

4

125 гадоў з дня нараджэння ФАБІЯНА ГІЛЯРАВІЧА ШАНТЫРА (1887, Слуцк – 1920), пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча

5

110 гадоў з дня нараджэння АНТОНА ЯКАЎЛЕВІЧА ПЫЦЕЛЯ (1902, Брэсцкі р-н – 1982), вучонага ў галіне ўралогіі, члена-карэспандэнта АМН СССР, заслужанага дзеяча навукі Расіі

9

160 гадоў з часу прэм’еры ў Мінску першай беларускай оперы “СЯЛЯНКА” (“Ідылія”) (лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча, музыка С. Манюшкі і інш.; 1852)

11

205 гадоў з дня нараджэння НАПАЛЕОНА ОРДЫ (1807, Іванаўскі р-н – 1883), кампазітара, піяніста, мастака, педагога

12

80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ЯКАЎЛЕВІЧА ЯШКІНА (1932, Слаўгарадскі р-н), мовазнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі

14

105 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (ПЯТРА БАРЫСАВІЧА) ЗВОНАКА (1907, Мінск – 1996), паэта, перакладчыка, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992)

14

75 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ЛЯВОНАВІЧА) СТРАЛЬЦОВА (1937, Слаўгарадскі р-н – 1987), пісьменніка, літаратурнага крытыка, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1988)

15

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ

15

100 гадоў з дня нараджэння НАВУМА САЛАМОНАВІЧА ПЕРКІНА (1912, Тураў – 1976), літаратуразнаўца, крытыка, празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)

15

75 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА ІВАНАВІЧА РАБКЕВІЧА (1937, Капыльскі р-н – 1995), паэта, перакладчыка, мовазнаўца

16

110 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ДАНІЛАВІЧА МУРАШКІ (1902, Слуцкі р-н – 1944), пісьменніка, крытыка

17

60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА КРЫВАБЛОЦКАГА (1952, Пружанскі р-н), мастака манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, жывапісца, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986)

18

90 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА АНДРЭЕВІЧА САВІЦКАГА (1922, Талачынскі р-н – 2010), мастака-жывапісца, народнага мастака Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, акадэміка НАН Беларусі і Акадэміі мастацтваў Расіі, Героя Беларусі (2006), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1973), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970, 1980, 1996), Міжнароднай прэміі Фонду Святога Усяхвальнага апостала Андрэя Першазванага (1999), кавалера ордэна Францыска Скарыны (1997)

19

200 гадоў з дня нараджэння РАМУАЛЬДА АНДРЭЕВІЧА ПАДБЯРЭСКАГА (ДРУЦКАГА-ПАДБЯРЭСКАГА; 1812, Вільня – 1856), беларускага і польскага выдаўца, літаратуразнаўца, публіцыста, фалькларыста

20

90 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ЯЎГЕНАВІЧА ЦІКОЦКАГА (1922, Бабруйск), мовазнаўца, журналіста, заслужанага работніка адукацыі Беларусі, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі

20

60 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ ГАРАГЛЯД (ДЗЯКАВАЙ; 1952, Пінскі р-н), паэткі

20

55 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА) СЯНКЕВІЧА (1957, Драгічынскі р-н), паэта, празаіка

21

25 гадоў з часу стварэння НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА АРКЕСТРА СІМФАНІЧНАЙ І ЭСТРАДНАЙ МУЗЫКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1987)

23

ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І ЎЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23

50 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ ІГНАЦЮК (1962, Драгічынскі р-н), паэткі, літаратуразнаўца, культуролага

24

110 гадоў з дня нараджэння ІВАНА МАРКАВІЧА ХВОРАСТА (1902, Пружанскі р-н – 1983), танцоўшчыка, балетмайстра, збіральніка беларускага харэаграфічнага фальклору, заслужанага работніка культуры Беларусі

25

65 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА СЯРГЕЕВІЧА ШАТОХІНА (1947, Пінск), графіка, жывапісца

25

55 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА УЛАДЗІМІРАВІЧА) ПІСЬМЯНКОВА (1957, Касцюковіцкі р-н – 2004), паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988), Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1998)

26

100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА БАРЫСАВІЧА КАРПАВА (1912 – 1977), пісьменніка, тэатральнага крытыка, літаратуразнаўца

26

80 гадоў з пачатку выдання грамадска-палітычнай і літаратурна-мастацкай газеты “ЛІТАРАТУРА І МАСТАЦТВА” (Мінск; 1932)

26

60 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВАСІЛЬЕВІЧА БУШЧЫКА (1952, Баранавіцкі р-н), вучонага-палітолага, філосафа і сацыёлага

28

75 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ ЯКАЎЛЕВІЧА ГАЛЕНЧАНКІ (1937), гісторыка-медыявіста, кнігазнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994)

29

60 гадоў з часу стварэння НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА НАРОДНАГА ХОРА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ІМЯ Г. І. ЦІТОВІЧА, аднаго з вядучых мастацкіх калектываў Беларусі (Мінск; 1952), лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968)

САКАВІК

1

75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ШКУТА (1937, Баранавіцкі р-н – 2002), вучонага ў галіне інфарматыкі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)

1

65 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце першай абласной ВЫСТАВЫ ЖЫВАПІСУ І ГРАФІКІ (1947)

2

90 гадоў з дня нараджэння ЯКАВА РАМАНАВІЧА МАСКАЛЕНКІ (1922, Калінкавіцкі р-н – 1966), удзельніка вызвалення г. Пінска ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)

2

75 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА СТАНКЕВІЧА (1937, Ляхавіцкі р-н – 1999), паэта, майстра па вырабах з дрэва

2

30 гадоў з часу адкрыцця ў Брэсце археалагічнага музея “БЯРЭСЦЕ”, філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, адзінага ў Еўропе музея сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада (1982; заснаваны 18.08.1972)

3

40 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ФОНДУ МІРУ, грамадскага аб’яднання (1972)

4

ДЗЕНЬ МІЛІЦЫІ

4

230 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА ЕЛЬСКАГА (1782, Пухавіцкі р-н – 1867), скульптара, першага прафесара скульптуры на Беларусі

4

85 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ФЁДАРАВІЧА ДУБЯНЕЦКАГА (1927, Пінскі р-н – 1990), перакладчыка, публіцыста, журналіста, грамадскага дзеяча

4

80 гадоў з дня нараджэння РЫШАРДА КАПУСЦІНСКАГА (1932, Пінск – 2007), пісьменніка, журналіста

5

235 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА МАРАЛЕЎСКАГА (1777 – 1845), паэта, педагога, кіраўніка Полацкай езуіцкай акадэміі ў 1816 – 1818 гг.

6

40 гадоў з часу заснавання выдавецтва “МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА” на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва “Беларусь” (Мінск; 1972)

7

100 гадоў з дня нараджэння ТАРАСА КАНСТАНЦІНАВІЧА ХАДКЕВІЧА (1912, Верхнядзвінскі р-н – 1975), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

8

ДЗЕНЬ ЖАНЧЫН

8

60 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА КОЗАКА (1952, Драгічынскі р-н), акцёра, тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, дырэктара і мастацкага кіраўніка Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, дырэктара Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” (Брэст)

9

65 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА) ПАНАСЮКА (1947, Драгічынскі р-н), пісьменніка-дакументаліста

11

125 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ ГАРУНА (АЛЯКСАНДРА УЛАДЗІМІРАВІЧА ПРУШЫНСКАГА; 1887, Мінскі р-н – 1920), пісьменніка, драматурга, публіцыста, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху

11

90 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА) ГАМОЛКІ (1922, Петрыкаўскі р-н – 1992), пісьменніка, перакладчыка, драматурга

15

ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19

75 гадоў з дня нараджэння ЛЮДМІЛЫ БАРЫСАЎНЫ ЯФІМАВАЙ (1937), харавога дырыжора, галоўнага дырыжора Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы”, народнай артысткі Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кавалера ордэна Еўфрасінні Полацкай (2009) і ордэна Францыска Скарыны (2010)

20

85 гадоў з дня нараджэння ХВЕДАРА ДЗМІТРЫЕВІЧА ЖЫЧКІ (1927, Жлобінскі р-н), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Віцезслава Нэзвала (1984)

20

20 гадоў з часу стварэння УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (1992)

20

20 гадоў з часу стварэння МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (1992)

21

465 гадоў з дня нараджэння МАЦЕЯ СТАНІСЛАВА СТРЫЙКОЎСКАГА (1547 – каля 1590 ці 1593), польскага гісторыка, храніста, паэта, аўтара першай друкаванай гісторыі ВКЛ “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” (1582)

21

105 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА ПАЎЛАВІЧА УРБАНОВІЧА (1907 – 1944), аднаго з кіраўнікоў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці

21

85 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ ГЕОРГІЕЎНЫ ВАСЮКОВАЙ (1927, Барысаў – 2004), пісьменніцы

21

50 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА МАКСІМОВІЧА (1962, Лагойскі р-н), літаратуразнаўца, аўтара вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для вышэйшай школы

23

80 гадоў з дня нараджэння ВАДЗІМА ІОСІФАВІЧА ПАСЮКЕВІЧА (1932, Баранавіцкі р-н), вучонага-геолага, аднаго з адкрывальнікаў жалезарудных і іншых радовішчаў на Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978)

25

295 гадоў з дня нараджэння АЛЬБРЫХТА РАДЗІВІЛА (1717, Дзятлава – пасля 1790), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, генерал-маёра войска ВКЛ

26

80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА МІКУЛІКА (1932, Пружанскі р-н), вучонага ў галіне прыкладной матэматыкі, аўтара падручнікаў для вышэйшай школы і даведнікаў для абітурыентаў, заслужанага работніка адукацыі Беларусі

26

70 гадоў з дня нараджэння ІВАНА СЯРГЕЕВІЧА АРАБЕЙКІ (1942, Жабінкаўскі р-н), паэта

28

90 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ТРАФІМАВІЧА КАЎКО (1922, Бярэзінскі р-н), пісьменніка, журналіста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

31

125 гадоў з дня нараджэння БАЛЯСЛАВА РЫЧАРДАВІЧА БРЭЖГІ (1887 – 1957), археолага, палеографа, археографа, філолага, даследчыка беларускай культурнай спадчыны

КРАСАВІК

55 гадоў з часу выхаду першага нумара дзіцячага літаратурна-мастацкага часопіса “ВЯСЁЛКА” (Мінск; 1957)

25 гадоў з часу заснавання БЕЛАРУСКАГА ФОНДУ КУЛЬТУРЫ (Мінск; 1987)

20 гадоў з пачатку выдання штомесячнага часопіса “ГАСПАДЫНЯ” (Мінск; 1992)

1 (6)

150 гадоў з дня нараджэння АДАМА (АДОЛЬФА) ЯГОРАВІЧА БАГДАНОВІЧА (1862, г. п. Халопенічы – 1940), этнографа, фалькларыста, мовазнаўца, гісторыка культуры, мемуарыста

1

65 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА) ЖУКА (1947, Слуцкі р-н), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), літаратурнай прэміі Беларусі імя І. Мележа (1982), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1992)

2

ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

2

180 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ВОСІПАВІЧА БАБРОЎСКАГА (1832 – 1905), гісторыка, этнографа, ваеннага дзеяча

3

75 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА АНТАНОВІЧА (1937, Ляхавіцкі р-н), беларускага і расійскага вучонага-філосафа, сацыёлага, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, акадэміка Расійскай акадэміі сацыяльных навук

4

455 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА ІВАНАВІЧА САПЕГІ (1557, Бешанковіцкі р-н – 1633), палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча ВКЛ, дыпламата і мысліцеля

4

80 гадоў з дня нараджэння ЦІХАНА МАКСІМАВІЧА БАРАНА (1932 – 1944), юнага ўдзельніка партызанскага руху на тэрыторыі Пружанскага р-на

5

125 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ФЁДАРАВІЧА ПАПКОВІЧА (1887, Брэст – 1946), расійскага вучонага-караблебудаўніка, інжынера-контр-адмірала, члена-карэспандэнта АН СССР, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946)

5

90 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ АРЖАНАВАЙ (1922 – 1943), удзельніцы Брэсцкага антыфашысцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны

5

40 гадоў з дня заснавання Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “ВЯЗЫНКА” (Маладзечанскі р-н; 1972)

7

60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА СЦЯПАНАВІЧА ГЛУШАКОВА (1952, Давыд-Гарадок), празаіка, публіцыста, дзяржаўнага дзеяча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1998)

8

ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары каталіцкай канфесіі)

9

80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНДРЭЕВІЧА БОЙКІ (1932, Мінск – 1996), мастацтвазнаўца, літаратурнага крытыка, паэта, публіцыста, мастака

9

70 гадоў з дня нараджэння ТАМАРЫ ІВАНАЎНЫ ПАЎЛЮЧУК (1942, Тураў – 2006), жывапісца

15

ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары праваслаўнай канфесіі)

16

180 гадоў з дня нараджэння АЛЬФРЭДА ІЗІДАРА РОМЕРА (1832, Вільня – 1897), жывапісца, графіка, медальера, мастацтвазнаўца, этнографа

18

125 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ДЗЯРКАЧА (АНАТОЛЯ РЫГОРАВІЧА ЗІМІЁНКІ; 1887, Карэліцкі р-н – 1937), паэта, сатырыка, гумарыста, перакладчыка

19

100 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ЯНУАРАВІЧА ПРОКШЫ (1912, Полацк – 1994), пісьменніка

24

РАДАЎНІЦА (па календары праваслаўнай канфесіі)

24

120 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА БЕНЦЫЯНАВІЧА СІМАНОЎСКАГА (1892, Бабруйск – 1967), бібліятэказнаўца, бібліёграфа, перакладчыка, першага дырэктара НББ, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

24

105 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ДАНІЛАВІЧА ДЗМІТРУКА (1907, Жабінкаўскі р-н – 1942), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны

25

75 гадоў з часу адкрыцця БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ ФІЛАРМОНІІ (Мінск; 1937)

26

ДЗЕНЬ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ (1986)

26

170 гадоў з часу пабудовы БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ (1842)

МАЙ

20 гадоў з часу стварэння “БЕЛАРУСКАЙ КАПЭЛЫ”, творчага калектыву ў складзе Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1992)

1

СВЯТА ПРАЦЫ

1

80 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА АЛЯКСЕЕВІЧА КАРНАЧА (1932, Чэрвеньскі р-н – 1996), мастацтвазнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)

1

80 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ЯКАЎЛЕВІЧА КЛЯЎКО (1932, Пухавіцкі р-н – 1979), паэта, перакладчыка

3

135 гадоў з дня нараджэння АНТОНА АНТОНАВІЧА ГРЫНЕВІЧА (1877, Полацкі р-н – 1937), збіральніка і папулярызатара беларускага музычнага фальклору, педагога, выдаўца, кампазітара

5

ДЗЕНЬ ДРУКУ

6

210 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА БАТЫСА ГОРСКАГА (1802, Камянецкі р-н – 1864), прыродазнаўца, медыка, педагога, аднаго з першых даследчыкаў флоры Белавежскай пушчы

7

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ РАДЫЁ, ТЭЛЕБАЧАННЯ І СУВЯЗІ

9

ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

9

120 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ВІНЦЭНТАВІЧА) МЯЛЕШКІ (1892, Мядзельскі р-н – 1941), гісторыка, архівіста, этнографа, публіцыста, пісьменніка, краязнаўца, аднаго з арганізатараў архіўнай справы ў Беларусі, члена Інбелкульта

9

75 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА ЦІМАФЕЕВІЧА МЫСЛІЎЦА (1937, Пухавіцкі р-н – 1993), пісьменніка, нарысіста

10

75 гадоў з дня нараджэння СЫМОНА ЦІХАНАВІЧА БЛАТУНА (1937, Брагінскі р-н – 1970), паэта, перакладчыка

10

70 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ СЦЯПАНАВІЧА ПАНІЗНІКА (1942, Міёрскі р-н), паэта, перакладчыка

11

120 гадоў з дня нараджэння АЛЬБІНА МІХАЛА ДЗЯКОНСКАГА (1892, Кобрынскі ўезд – 1940), паэта

11

115 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МІКАЛАЕВІЧА ТЫЧЫНЫ (1897, Літва – 1986), беларускага графіка, аднаго з заснавальнікаў беларускай кніжнай графікі

11

65 гадоў з дня нараджэння РАІСЫ АНДРЭЕЎНЫ БАРАВІКОВАЙ (1947, Бярозаўскі р-н), пісьменніцы, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі Беларусі імя А. Куляшова (1987), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998)

12

70 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МІКАЛАЕВІЧА БАРОЎСКАГА (1942, Мазырскі р-н), пісьменніка

13

ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (другая нядзеля мая)

15

ДЗЕНЬ СЯМ’І

15

130 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІСЛАВА ГАЛУБКА (УЛАДЗІСЛАВА ІОСІФАВІЧА ГОЛУБА; 1882, Баранавіцкі р-н – 1937), драматурга, рэжысёра, акцёра, тэатральнага дзеяча, першага народнага артыста Беларусі

15

100 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВЕРСА (ІВАНА ДАРАФЕЕВІЧА МІСКО; 1912, Слонімскі р-н – 1999), паэта, дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

15

90 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА (ПЯТРА САВЕЛЬЕВІЧА) ВАСІЛЕЎСКАГА (1922, Клімавіцкі р-н – 2002), пісьменніка, драматурга, кінарэжысёра, сцэнарыста

16

250 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА КОПАЦЯ (1762, Пінскі павет – 1827), рэвалюцыянера, падарожніка, мемуарыста, удзельніка паўстання 1794 г.

16

65 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце ПЕРШАЙ НАРАДЫ МАЛАДЫХ ПІСЬМЕННІКАЎ заходніх абласцей рэспублікі, скліканай праўленнем Саюза савецкіх пісьменнікаў Беларусі і ЦК ЛКСМБ (1947)

16

60 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ПЯТРОВІЧА ЖУШМЫ (1952, Іванаўскі р-н), празаіка, журналіста, лаўрэата многіх рэспубліканскіх і міжнародных фотаконкурсаў

19

90 гадоў з пачатку існавання БЕЛАРУСКАЙ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ ПІЯНЕРСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ як Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У. І. Леніна, грамадскага аб’яднання (1922)

20

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФІЗКУЛЬТУРЫ І СПОРТУ (трэцяя нядзеля мая)

20

110 гадоў з дня нараджэння ЯЗЭПА ПУШЧЫ (ІОСІФА ПАЎЛАВІЧА ПЛАШЧЫНСКАГА; 1902, Мінскі р-н – 1964), паэта, аднаго з заснавальнікаў літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”

22

110 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІХАЙЛАВІЧА ЯНЧУРА (1902, Пружанскі р-н – 1980), вучонага ў галіне хірургіі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

22

105 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ АЛАДАВАЙ (1907, Пружаны – 1986), мастацтвазнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Польшчы

22

75 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ПЯТРОВІЧА ЧЫСЦЯКОВА (1937), архітэктара, аўтара шматлікіх пабудоў і праектаў (Мінск і Брэсцкая вобл.)

22

70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА УРОДНІЧА (1942, Столінскі р-н), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004)

23

170 гадоў з дня нараджэння МАРЫІ КАНАПНІЦКАЙ (1842, Сувалкі, Польшча – 1910), польскай пісьменніцы, літаратурнага крытыка і публіцыста

24

85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ЛЯВОНЦЬЕВІЧА БЯДУЛІ (1927, Камянецкі р-н), гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (1971, 1987), заслужанага работніка культуры Беларусі

24

35 гадоў з дня нараджэння АЛЕСІ МІКАЛАЕЎНЫ ГУРШЧАНКОВАЙ (1977, Мазыр), скульптара, за стварэнне помніка св. Афанасію Брэсцкаму ўзнагароджана ордэнам Андрэя Рублёва (2005)

25

95 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА ДАНІЛАВІЧА) НЕПАЧАЛОВІЧА (1917, Старадарожскі р-н – 1969), паэта

25

75 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ СЫМОНАВІЧА) КУПРЭЕВА (1937, Рагачоўскі р-н – 2004), пісьменніка

26

70 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА ІВАНАВІЧА) ГАЛУБОВІЧА (1942, Маладзечанскі р-н), пісьменніка

27

80 гадоў з часу ўтварэння САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ (1932)

27

75 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ЕМЯЛЬЯНАВІЧА ЛЯВОНЧЫКАВА (1937, Слаўгарадскі р-н), бібліяграфазнаўца, педагога, акадэміка Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі

27

70 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІОСІФАВІЧА ЮРЧУКА (1942, Столінскі р-н), вучонага-матэматыка, акадэміка Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)

28

ДЗЕНЬ ПАГРАНІЧНІКА

28

85 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАГА АРХІВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (Мінск; 1927)

29

75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПАЎЛАВІЧА РАМЕЙКІ (1937, Ляхавіцкі р-н), майстра манументальнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, металапластыкі і медальернага мастацтва, часопіснай і кніжнай ілюстрацыі

30

70 гадоў з часу арганізацыі ЗАХОДНЯГА ШТАБА ПАРТЫЗАНСКАГА РУХУ ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1942)

ЧЭРВЕНЬ

25 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МУЗЫЧНЫХ ДЗЕЯЧАЎ (1987)

1

65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА СЯРГЕЕВІЧА КОШАЛЕВА (1947, Пружанскі р-н), вучонага-гісторыка, усходазнаўца, акадэміка Беларускай акадэміі адукацыі

1

20 гадоў з часу заснавання МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (1992)

3

ДЗЕНЬ МЕЛІЯРАТАРА (першая нядзеля чэрвеня)

5

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ

5

75 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ПАЎЛАВІЧА БЕЛЯЖЭНКІ (1937, Бешанковіцкі р-н), пісьменніка, журналіста, лаўрэата прэміі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі (1989), Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2008), лаўрэата Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор” (2008, 2009)

5

75 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА ПАЎЛАВІЧА ЗАНКОВІЧА (1937, Мінск), архітэктара, скульптара, сярод работ якога мемарыяльныя комплексы “Хатынь” і “Брэсцкая крэпасць”, лаўрэата Ленінскай прэміі (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967)

5

70 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ПЯТРОВІЧА РАГОЙШЫ (1942, Валожынскі р-н), крытыка, літаратуразнаўца, перакладчыка, аўтара вучэбных дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў, акадэміка Міжнароднай АН Еўразіі, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата Міжнароднай літаратурнай прэміі імя І. Франко (2000)

6

80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА СЕЎРУКА (1932, Мінск – 2005), грамадскага дзеяча, літаратуразнаўца, публіцыста, перакладчыка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1981)

6

75 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІОСІФАВІЧА НЕКРАШЭВІЧА (1937, Столінскі р-н – 2009), заслужанага архітэктара Беларусі, лаўрэата прэміі Савета Міністраў СССР (1971, 1987)

7

80 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА НАВУМАВІЧА (МАЙСЕЯ БЕНЬЯМІНАВІЧА) ГЕРЧЫКА (1932, Бабруйск – 2008), пісьменніка, публіцыста

10

450 гадоў з часу выдання “КАТЭХІЗІСА”, працы Сымона Буднага, першай кнігі на беларускай мове, выдадзенай на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж; 1562)

10

200 гадоў з часу адкрыцця ПОЛАЦКАЙ ЕЗУІЦКАЙ АКАДЭМІІ, першай вышэйшай навучальнай установы на тэрыторыі сучаснай Беларусі (1812 – 1820)

12

70 гадоў з дня нараджэння ЯРАСЛАВА МАРКЕВІЧА (1942, Камянецкі р-н), паэта, празаіка, жывапісца

13

310 гадоў з дня нараджэння МІХАЛА КАЗІМІРА РАДЗІВІЛА (мянушка Рыбанька; 1702 – 1762), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, мецэната

14

145 гадоў з дня нараджэння МІТРАФАНА ВІКТАРАВІЧА ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКАГА (1867, Рэчыца – 1934), гісторыка, эканаміста, этнографа, заснавальніка беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі

14

75 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АНДРЭЕВІЧА СЫЧЫКА (1937, Бярозаўскі р-н), вучонага ў галіне радыётэхнікі і электронікі, акадэміка і заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій

16

115 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АНУФРЫЕВІЧА ШЛЮБСКАГА (1897, Расонскі р-н – 1941), літаратуразнаўца, этнографа, фалькларыста, бібліёграфа

16

60 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ІВАНАВІЧА АВЯР’ЯНАВА (1952, Лунінецкі р-н – 1996), акцёра

17

ДЗЕНЬ МЕДЫЦЫНСКІХ РАБОТНІКАЎ (трэцяя нядзеля чэрвеня)

19

100 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА (ПЯТРА ІВАНАВІЧА) БІТЭЛЯ (1912, Воранаўскі р-н – 1991), паэта, перакладчыка, мемуарыста, краязнаўца

20

375 гадоў з часу атрымання Ружанамі МАГДЭБУРГСКАГА ПРАВА І ГЕРБА СВЯТОГА КАЗІМІРА (1637)

20

70 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ФЁДАРАВІЧА ДАВІДОВІЧА (1942, Лагойскі р-н), жывапісца, імя якога ўключана ў сусветную энцыклапедыю “Художники всех времён и народов”, пісьменніка

22

ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

22

55 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ (1957)

24

ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ (апошняя нядзеля чэрвеня)

24

235 гадоў з дня нараджэння ЯНА ХОДЗЬКІ (БАРЭЙКІ; 1777, г. п. Крывічы – 1851), пісьменніка, драматурга, грамадскага дзеяча

24

200 гадоў з пачатку АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ 1812 г., абарончай вайны Расіі супраць французскай агрэсіі, падчас якой арэнай ваенных дзеянняў стала і Беларусь

24

60 гадоў з дня нараджэння ЛЮДМІЛЫ ГЕНАДЗЬЕЎНЫ КІРУХІНАЙ (1952, Мар’іна Горка), бібліятэказнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі, галоўнага рэдактара часопіса “Бібліятэчны свет” і навукова-практычнага зборніка “Бібліятэчны веснік”

26

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПРАКУРАТУРЫ

26

90 гадоў з часу стварэння ПРАКУРАТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, адзінай цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць пракурорскі нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных актаў (1922)

26

80 гадоў з дня нараджэння ДАВІДА РЫГОРАВІЧА СІМАНОВІЧА (1932, Нароўля), пісьменніка, сцэнарыста, перакладчыка

27

90 гадоў з дня нараджэння ПАНЦЯЛЕЯ БАРЫСАВІЧА ЛАКЦІЁНАВА (1922 – 1944), удзельніка вызвалення Брэсцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)

28

ДЗЕНЬ ВЫНАХОДНІКА І РАЦЫЯНАЛІЗАТАРА

28

90 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ФЁДАРАВІЧА КУДРАЎЦАВА (1922, Салігорскі р-н – 2004), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца

28

50 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ІВАНАВІЧА ІЎЧАНКАВА (1962, Кобрынскі р-н), мовазнаўца, заснавальніка беларускай навуковай школы дыскурснага аналізу сродкаў масавай інфармацыі, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата прэміі Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро” (2010)

ЛІПЕНЬ

2

105 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛІСЫ СЯМЁНАЎНЫ СЕЛІВОНІК (1907, Кобрынскі р-н – 1990), удзельніцы рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніцы партызанскай барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна г. Брэста

3

ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (ДЗЕНЬ РЭСПУБЛІКІ)

4

60 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ ЛЬВОЎНЫ НЯФАГІНАЙ (1952, Пінск), літаратуразнаўца, даследчыцы рускай літаратуры, аўтара вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы, даведнікаў для школьнікаў і абітурыентаў

7

130 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ КУПАЛЫ (ІВАНА ДАМІНІКАВІЧА ЛУЦЭВІЧА; 1882, Маладзечанскі р-н – 1942), народнага паэта Беларусі, драматурга, публіцыста, перакладчыка, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі і АН Украіны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1941)

7

125 гадоў з дня нараджэння МАРКА ЗАХАРАВІЧА ШАГАЛА (1887, Віцебск – 1985), беларускага і французскага мастака, аднаго з лідэраў мастацкага авангарда ХХ ст.

8

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПАДАТКОВЫХ ОРГАНАЎ (другая нядзеля ліпеня)

10

75 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ФАМІЧА) КАПЫЛОВІЧА (1937, Лельчыцкі р-н – 2000), пісьменніка

10

70 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ІЛЬІЧА КЛІМУКА (1942, Брэсцкі р-н), лётчыка-касманаўта СССР, першага беларускага касманаўта, генерала-палкоўніка авіяцыі, двойчы Героя Савецкага Саюза (1973, 1975), вучонага ў галіне тэхнічных навук, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, акадэміка Расійскай акадэміі касманаўтыкі імя ўскага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1978, 1981), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Расіі (2001), кавалера многіх ордэнаў Расіі і Беларусі

15

ДЗЕНЬ МЕТАЛУРГА

17

70 гадоў з дня нараджэння ЛЮБОВІ МІКАЛАЕЎНЫ ТУРБІНОЙ (1942), паэтэсы, перакладчыцы, літаратуразнаўца

18

20 гадоў з пачатку правядзення “СЛАВЯНСКАГА БАЗАРУ Ў ВІЦЕБСКУ”, Міжнароднага фестывалю мастацтваў (1992)

20

110 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ МІКІТАВІЧА ХАЛАСЦЯКОВА (1902, Баранавічы – 1983), ваеннага дзеяча, віцэ-адмірала, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1965), іменем якога названа вуліца ў г. Баранавічы, дзе адкрыты дом-музей

20

70 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІКАЛАЕВІЧА ЧАРАНКЕВІЧА (1942, Баранавіцкі р-н), вучонага ў галіне біяфізікі клеткі, клетачнай інжынерыі, клетачнай інфармацыі, акадэміка НАН Беларусі, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002)

22

80 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ФЁДАРАВІЧА ЯЎМЕНАВА (1932, Чэрыкаў), вучонага-філосафа, паэта, члена-карэспандэнта НАН Беларусі

22

50 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІОСІФАВІЧА ДЭБІША (1962, Свіслацкі р-н), паэта

22

50 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ІОСІФАВІЧА ДЭБІША (1962, Свіслацкі р-н), паэта

24

100 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА АДАМАВІЧА БУЛАТА (1912 – 1984), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)

25

ДЗЕНЬ ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ

28

ДЗЕНЬ ВЫЗВАЛЕННЯ г. БРЭСТА АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ (1944)

28

200 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА ІГНАЦЫ КРАШЭЎСКАГА (1812, Варшава – 1887), польскага пісьменніка, гісторыка, публіцыста, бібліяфіла, грамадскага дзеяча, шмат твораў якога прысвечаны Беларусі, акадэміка Акадэміі ведаў у Кракаве

28

50 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ СЯРГЕЕВІЧА КАЗЛОВА (1962, Краснапольскі р-н), пісьменніка

29

ДЗЕНЬ РАБОТНІКА ГАНДЛЮ (апошняя нядзеля ліпеня)

30

90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНТОНАВІЧА РАЛЬКО (1922, Старадарожскі р-н – 2006), гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (1958, 1976), у гг. – старшыні калгаса “Аснежыцкі” Пінскага раёна

31

210 гадоў з дня нараджэння ІГНАТА ІПАЛІТАВІЧА ДАМЕЙКІ (1802, Карэліцкі р-н – 1889), вучонага-геолага, мінеролага, удзельніка вызваленчага руху на Беларусі ў гг., даследчыка Чылі, нацыянальнага героя Чылі, ганаровага члена Польскай і іншых еўрапейскіх АН

ЖНІВЕНЬ

2

ДЗЕНЬ ДЭСАНТНІКАЎ

2

85 гадоў з часу выхаду ў свет першага нумара газеты СОВЕТСКАЯ БЕЛОРУССИЯ (Мінск; 1927)

4

95 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА АНТОНАВІЧА) БРЫЛЯ (1917, Адэса – 2006), народнага пісьменніка Беларусі, перакладчыка, публіцыста, ганаровага члена НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1964), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1982)

4

65 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІХАЙЛАВІЧА СЕЛЯШЧУКА (1947, Маларыцкі р-н – 1996), графіка, жывапісца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992)

5

ДЗЕНЬ ЧЫГУНАЧНІКА (першая нядзеля жніўня)

5

105 гадоў з дня нараджэння ЭДУАРДА ЛЮДВІГАВІЧА САМУЙЛЁНКА (1907 – 1939), пісьменніка, драматурга

6

495 гадоў з часу выхаду ў свет “ПСАЛТЫРА”, першай друкаванай кнігі, выдадзенай Ф. Скарынам у Празе (1517)

7

80 гадоў з дня нараджэння АДАМА ВОСІПАВІЧА МАЛЬДЗІСА (1932, Астравецкі р-н), літаратуразнаўца, крытыка, празаіка, публіцыста, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага дзеяча польскай культуры, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)

7

65 гадоў з дня нараджэння ЛЯВОНА ПЯТРОВІЧА НЕЎДАХА (1947, Столінскі р-н), пісьменніка

8

100 гадоў з дня нараджэння ЗМІТРА ВІТАЛІНА (ДЗМІТРЫЯ РЫГОРАВІЧА СЕРГІЕВІЧА; 1912, Іванаўскі р-н – 2004), паэта, празаіка, журналіста

8

100 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА ЧАРНЫШЭВІЧА (1912, Салігорскі р-н – 1967), пісьменніка

9

95 гадоў з дня заснавання штодзённай грамадска-палітычнай газеты “ЗВЯЗДА” (Мінск; 1917)

12

ДЗЕНЬ БУДАЎНІКА (другая нядзеля жніўня)

12

200 гадоў з часу ГАРАДЗЕЧАНСКАЙ БІТВЫ ў ходзе Айчыннай вайны 1812 г. (Пружанскі р-н; 1812)

12

195 гадоў з дня нараджэння ІГНАТА ЯЎСТАХАВІЧА ХРАПАВІЦКАГА (1817, Верхнядзвінскі р-н – 1894), фалькларыста, паэта, грамадскага дзеяча

19

ДЗЕНЬ ВАЕННА-ПАВЕТРАНЫХ СІЛ (трэцяя нядзеля жніўня)

19

100 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА МІХАЙЛАВІЧА МІКУЛІЧА (1912, Бабруйск – 1954), пісьменніка, крытыка

20

105 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ МІТРАФАНАВІЧА КІЖАВАТАВА (1907, Пензенская вобл. – 1941), абаронцы Брэсцкай крэпасці, Героя Савецкага Саюза (1965)

22

75 гадоў з дня нараджэння ІЛЬІ ЯКАЎЛЕВІЧА ЛЕВЯША (1937), вучонага-філосафа, акадэміка Сусветнай акадэміі адукацыі і гуманістыкі (Іспанія), Расійскай акадэміі гуманітарных навук, Міжнароднай АН Еўразіі

23

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫКІ

23

95 гадоў з дня нараджэння ПІМЕНА ЕМЯЛЬЯНАВІЧА ПАНЧАНКІ (1917, Талін – 1995), народнага паэта Беларусі, ганаровага акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1981), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1968), Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1959)

24

70 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МАКСІМАВІЧА РАГАНОЎСКАГА (1942), вучонага-матэматыка, педагога, аўтара першага беларускага школьнага падручніка па матэматыцы, вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы і навукова-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў, выдатніка адукацыі Беларусі

25

80 гадоў з дня нараджэння ПЕТРУСЯ (ПЯТРА МІХАЙЛАВІЧА) МАКАЛЯ (1932, Беластоцкае ваяв. – 1996), паэта, драматурга, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1984), Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1980)

27

90 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ІВАНАВІЧА) МАХНАЧА (1922, Уздзенскі р-н – 2001), драматурга, празаіка, публіцыста, заслужанага работніка культуры Беларусі

31

90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА ШЫЦІКА (1922, Шклоў – 2000), пісьменніка

ВЕРАСЕНЬ

130

гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА СІЛУЯНАВІЧА КАХАНОВІЧА (1882, Баранавіцкі р-н – 1934), палітычнага дзеяча, педагога

1

ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

2

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА (першая нядзеля верасня)

3

85 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА МІХАЙЛАВІЧА) АДАМОВІЧА (1927, Капыльскі р-н – 1994), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1976), прэміі Міністэрства абароны СССР (1974)

4

80 гадоў з дня нараджэння СВЯТЛАНЫ ГЕОРГІЕЎНЫ ЯЎСЕЕВАЙ (1932), паэтэсы, перакладчыцы, крытыка

6

220 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА ГРЫГАРОВІЧА (1792, Слаўгарад – 1852), гісторыка, археографа і мовазнаўца, аўтара першага беларускага археаграфічнага зборніка “Беларускі архіў старажытных грамат”

7

180 гадоў з дня нараджэння ЛЮДВІКА ТЭАДОРАВІЧА НАРБУТА (1832, Воранаўскі р-н – 1863), аднаго з кіраўнікоў паўстання гг. на Беларусі і ў Літве

8

20 гадоў з часу адкрыцця ПРАДСТАЎНІЦТВА ААН У РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ (Мінск; 1992)

9

ДЗЕНЬ ТАНКІСТАЎ (другая нядзеля верасня)

10

50 гадоў з дня нараджэння МАРАТА КАЗІМІРАВІЧА ГРЫГОРЧЫКА (1962, Баранавіцкі р-н), артыста оперы, заслужанага артыста Беларусі

11

105 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ІВАНАВІЧА СІКОРСКАГА (1907, Бабруйск – 1960), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі, камандзіра Брэсцкага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)

15

ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (з 2001 г.)

15

90 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ БЕЛАРУСІ (Мінск; 1922)

15

90 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КНІЖНАЙ ПАЛАТЫ БЕЛАРУСІ, навуковага цэнтра нацыянальнай бібліяграфіі і статыстыкі друку (Мінск; 1922)

16

60 гадоў з дня нараджэння ІВАНА АЛЯКСЕЕВІЧА ЧАРОТЫ (1952, Кобрынскі р-н), літаратуразнаўца, перакладчыка, крытыка, акадэміка Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” (2003), Міжнароднай прэміі імя К. Астрожскага (Польшча, 1999), прэміі Саюза пісьменнікаў Сербіі (2000)

17

105 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ СЦЯПАНАВІЧА ДЗЯРГАЯ (1907, Мінск – 1980), паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1964)

17

100 гадоў з дня нараджэння МАКСІМА ТАНКА (ЯЎГЕНА ІВАНАВІЧА СКУРКО; 1912, Мядзельскі р-н – 1995), народнага паэта Беларусі, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1948), Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1959), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1966), Ленінскай прэміі (1978), Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1980)

17

90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНДРЭЕВІЧА КАЛЕСНІКА (1922, Карэліцкі р-н – 1994), крытыка, літаратуразнаўца, празаіка, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980) і Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1994)

20

ДЗЕНЬ МЫТНІКА

20

75 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА КАЎКІ (1937, Чэрвеньскі р-н), вучонага-гісторыка, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча

21

80 гадоў з дня нараджэння ДАІРА ФЁДАРАВІЧА СЛАЎКОВІЧА (1932, Мінск), пісьменніка, выдатніка культуры СССР

22

40 гадоў з часу заснавання КОЛАСАЎСКАГА ЗАКАЗНІКА (Стаўбцоўскі р-н; 1972)

23

75 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ ГЕОРГІЕЎНЫ ЭЛЬЯШЭВІЧ (1937, Пінск), вучонага ў галіне фармацэўтычных навук, выдатніка аховы здароўя Беларусі

26

155 гадоў з дня нараджэння ПЛАТОНА МІКАЛАЕВІЧА ЖУКОВІЧА (1857, Пружаны – 1919), вучонага-гісторыка, педагога, члена-карэспандэнта Расійскай АН

27

60 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА КАНСТАНЦІНАВІЧА) КАЖАДУБА (1952, Ганцавічы), пісьменніка

28

60 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ВІКТАРАВІЧА КЛІМАКОВА (1952), дзеяча тэатра лялек, дырэктара Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

30

ДЗЕНЬ МАШЫНАБУДАЎНІКА (апошняя нядзеля верасня)

30

120 гадоў з дня нараджэння ЗОСЬКІ ВЕРАС (ЛЮДВІКІ АНТОНАЎНЫ СІВІЦКАЙ; 1892 – 1991), пісьменніцы, публіцыста, мемуарыста, выдаўца, грамадска-культурнага дзеяча

КАСТРЫЧНІК

80 гадоў з часу заснавання БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ, вядучай вышэйшай навучальнай установы нацыянальнай сістэмы адукацыі ў галіне музычнага мастацтва (Мінск; кастрычнік-снежань 1932)

1

ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

1

195 гадоў з пачатку дзейнасці тайных студэнцкіх таварыстваў ФІЛАМАТАЎ І ФІЛАРЭТАЎ (Віленскі ўніверсітэт; )

3

80 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ МІКАЛАЕВІЧА САБАЛЕЎСКАГА (1932, Камянецкі р-н – 2000), мастака

3

80 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІВАНАВІЧА НАЗДРЫНА-ПЛАТНІЦКАГА (1932, Столінскі р-н), вучонага-эканаміста, заслужанага работніка культуры Беларусі, кавалера ордэна Дружбы народаў

3

75 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА РЫГОРАВІЧА РАДКЕВІЧА (1937, Сянно – 1999), пісьменніка, даследчыка гісторыі і развіцця беларускага радыё і тэлебачання

6

ДЗЕНЬ АРХІВІСТА

7

ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА (першая нядзеля кастрычніка)

7

80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА МІКАЛАЕВІЧА ПТАШНІКАВА (1932, Лагойскі р-н), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1978), кавалера ордэна “Знак Пашаны”

8

110 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ІВАНАВІЧА КЕРНАЖЫЦКАГА (1902, Краснапольскі р-н – 1942), вучонага-гісторыка, працы якога лічацца важнай вяхой у беларускай гістарыяграфіі ХХ ст.

8

50 гадоў з дня нараджэння ЛЮБОВІ СЯМЁНАЎНЫ ДЗІКАВІЦКАЙ (1962, Пінскі р-н), паэткі

9

90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА СТАЛЬМАШУКА (1922, Брэсцкі р-н – 1966), пісьменніка

10

175 гадоў з дня нараджэння ВІКЕНЦІЯ ВАСІЛЬЕВІЧА МАКУШАВА (1837, Брэст – 1883), гісторыка і філолага-славіста

10

55 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ВАСІЛЬЕВІЧА ДРАНЬКО-МАЙСЮКА (1957, Давыд-Гарадок), пісьменніка

12

65 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ ГЕОРГІЕЎНЫ ПАПОВАЙ (1947), пісьменніцы, драматурга, лаўрэата тэатральнай прэміі імя К. Крапівы (1999)

13

80 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ РЫГОРАЎНЫ КОБЕЦ-ФІЛІМОНАВАЙ (1932, Мінск), пісьменніцы

14

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ (другая нядзеля кастрычніка)

14

ДЗЕНЬ МАЦІ

15

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФАРМАЦЭЎТЫЧНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ

15

115 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА ПІГУЛЕЎСКАГА (1897, Ляхавіцкі р-н – 1967), спевака, музычнага дзеяча, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

15

105 гадоў з дня нараджэння РАМАНА КАРПАВІЧА САБАЛЕНКІ (1907, Брагінскі р-н – 1975), пісьменніка, публіцыста

16

100 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ ФЁДАРАВІЧА УШАКОВА (1912, Чавускі р-н – 1941), пісьменніка, паэта

16

70 гадоў з дня нараджэння ІНЫ ПАЎЛАЎНЫ ГЕРАСІМАВАЙ (1942), вучонага-гісторыка, мастацтвазнаўца, дырэктара Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі (Мінск)

16

65 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА КАРНІЛАВІЧА КАНЬКОВА (1947, Удмуртыя), жывапісца, мастака-афарміцеля

17

75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА ЧАРГІНЦА (1937, Мінск), пісьменніка, журналіста, публіцыста, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, генерала-лейтэнанта ўнутранай службы, акадэміка Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук, Міжнароднай акадэміі інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій, Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расіі, заслужанага работніка Міністэрства ўнутраных спраў СССР, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1990) і многіх іншых рэспубліканскіх і міжнародных прэмій, кавалера ордэнаў Беларусі, Расіі і СНД

18

65 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА АНАТОЛЬЕВІЧА СТРАЛЬЧОНКА (1947, Кобрын), вучонага ў галіне біяарганічнай хіміі і біяхіміі гармонаў, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)

20

65 гадоў з дня нараджэння ЮРКІ (ЮРЫЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА) ГОЛУБА (1947, Зэльвенскі р-н), паэта

25

80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІГНАТАВІЧА АНІСКОВІЧА (1932, Лагойскі р-н), перакладчыка, крытыка, публіцыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)

28

ДЗЕНЬ АЎТАМАБІЛІСТА І ДАРОЖНІКА (чацвёртая нядзеля кастрычніка)

28

90 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ПЯТРОВІЧА) ДАНІЛЕНКІ (1922, Лоеўскі р-н), пісьменніка, публіцыста

28

60 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ЛЕАНІДАВІЧА ДОЎНАРА (1952, Мінск), жывапісца, аўтара фрэсак і іканастасаў для цэркваў Беларусі, Польшчы, Германіі і іншых краін, рэжысёра-мультыплікатара

30

80 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ МІХАЙЛАВІЧА САМСОНА (1932, Давыд-Гарадок – 1997), вучонага-фізіка, пачынальніка тэарэтычных даследаванняў дынамікі лазернай генерацыі святла ў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976)

31

100 гадоў з дня нараджэння ЮЛЬЯНА СЯРГЕЕВІЧА ПШЫРКОВА (1912, Рагачоўскі р-н – 1980), літаратуразнаўца, крытыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)

31

75 гадоў з дня нараджэння ІНЫ ДЗМІТРЫЕЎНЫ НАЗІНАЙ (1937, Мінск), вучонага-этнамузыколага, педагога, уладальніка Гран-пры ЮНЕСКА (1988)

ЛІСТАПАД

200 гадоў з пачатку БЯРЭЗІНСКАЙ АПЕРАЦЫІ 1812 г., наступальнай аперацыі расійскіх войск на завяршальным этапе Айчыннай вайны 1812 г.

80 гадоў з часу стварэння НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ М. ГОРКАГА (Мінск; 1932)

1

75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІХАЙЛАВІЧА ВЕРАМЕЙЧЫКА (1937, Брагінскі р-н – 1999), паэта, публіцыста

2

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ

3

130 гадоў з дня нараджэння ЯКУБА КОЛАСА (КАНСТАНЦІНА МІХАЙЛАВІЧА МІЦКЕВІЧА; 1882, в. Акінчыцы – 1956), народнага паэта Беларусі, грамадскага дзеяча, вучонага, педагога, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949)

3

100 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ПЯТРОВІЧА ПАЛЕСКАГА (СТАНКЕВІЧА; 1912, Брагінскі р-н – 1971), драматурга, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

3

70 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ПЯТРОВІЧА ПРАКАПОВІЧА (1942, Пружанскі р-н), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, заслужанага будаўніка Беларусі, Героя Беларусі (2006), кавалера ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны” і ордэна Айчыны ІІІ ступені

4

125 гадоў з дня нараджэння ЦІШКІ ГАРТНАГА (ЗМІЦЕРА ХВЕДАРАВІЧА ЖЫЛУНОВІЧА; 1887, Капыль – 1937), пісьменніка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, гісторыка, публіцыста, акадэміка НАН Беларусі

4

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АВІЯЦЫІ (першая нядзеля лістапада)

6

25 гадоў з часу заснавання ДЗЯРЖАЎНАГА МУЗЕЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ, аднаго з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзінага літаратурнага музея, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі (Мінск; 1987, адкрыты для наведвальнікаў у 1991)

7

ДЗЕНЬ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

9

110 гадоў з дня нараджэння НЕСЦЕРА ФЁДАРАВІЧА САКАЛОЎСКАГА (1902, Докшыцкі р-н – 1950), кампазітара, хормайстра, фалькларыста, аднаго з арганізатараў Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай дзяржаўнай філармоніі, аўтара музыкі Дзяржаўнага гімна БССР (на вершы М. Клімковіча)

14

200 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛЮКА (ПАЎЛА ВОСІПАВІЧА) БАГРЫМА (1812, Баранавіцкі р-н – 1891(?)), паэта і таленавітага каваля, імя якога нададзена Крошынскаму музею народнага мастацтва і рамёстваў (Баранавіцкі р-н)

14

105 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА РЫГОРАВІЧА) ЛАРЧАНКІ (1907, Слаўгарадскі р-н – 1981), крытыка і літаратуразнаўца, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

16

75 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА АНТОНАВІЧА ЛУКШЫ (1937, Полацк), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя П. Броўкі (1994), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)

16

50 гадоў з часу заснавання БЕЛАРУСКАГА САЮЗА КІНЕМАТАГРАФІСТАЎ, рэспубліканскага грамадскага аб’яднання (1962)

18

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ (трэцяя нядзеля лістапада)

18

110 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА АНТОНАВІЧА) МАШАРЫ (1902, Шаркаўшчынскі р-н – 1976), пісьменніка, перакладчыка, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, кавалера ордэнаў Чырвонай Зоркі і “Знак Пашаны”

18

100 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА НІЧЫПАРАВІЧА КАВАЛЁВА (1912, Клімавіцкі р-н – 1995), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

19

ДЗЕНЬ РАКЕТНЫХ ВОЙСКАЎ І АРТЫЛЕРЫІ

20

295 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ (РЫГОРА) КАНІСКАГА (1717 – 1795), украінскага і беларускага пісьменніка, палітычнага, царкоўнага і культурнага дзеяча Беларусі

20

50 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА РЫГОРАВІЧА БАРАЗНЫ (1962, Круглянскі р-н), мастацтвазнаўца, мастака, творчыя работы якога захоўваюцца ў музейных, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі і Еўропы, ганаровага члена Расійскай акадэміі мастацтваў, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001), рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў

25

90 гадоў з дня нараджэння ЕФРАСІННІ ЛЕАНІДАЎНЫ БОНДАРАВАЙ (1922, Лёзненскі р-н – 2011), кіназнаўца, кінакрытыка, сцэнарыста, заснавальніцы нацыянальнай кіназнаўчай школы, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002) і прэміі Саюза журналістаў Беларусі (1997)

27

145 гадоў з дня нараджэння ІВАНА УЛАДЗІСЛАВАВІЧА ЖАЛТОЎСКАГА (1867, Пінск – 1959), беларускага і расійскага архітэктара, тэарэтыка, педагога, ганаровага члена НАН Беларусі, акадэміка Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР, заслужанага дзеяча навукі і мастацтваў Расіі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1950)

30

120 гадоў з дня нараджэння ПЛАТОНА ВАСІЛЬЕВІЧА САЕВІЧА (1892, Маларыцкі р-н – 1956), дзяржаўнага дзеяча Беларусі

СНЕЖАНЬ

95 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА) СУРНАЧОВА (1917, Рагачоўскі р-н – 1945), паэта

90 гадоў з пачатку выхаду ў свет штомесячнага літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “ПОЛЫМЯ” (Мінск; 1922)

2

ДЗЕНЬ ЮРЫСТА (першая нядзеля снежня)

2

400 гадоў з дня нараджэння ЯНУША РАДЗІВІЛА (1612 – 1655), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ

2

110 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ВОЛЬНАГА (АНАТОЛЯ ІЎСЦІНАВІЧА АЖГІРЭЯ; 1902, Пухавіцкі р-н – 1937), пісьменніка, сцэнарыста, кінадраматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

2

(15)

95 гадоў з часу заключэння ПАГАДНЕННЯ АБ ЧАСОВЫМ СПЫНЕННІ ВАЕННЫХ ДЗЕЯННЯЎ паміж Савецкай Расіяй і дзяржавамі германскага боку (Брэст-Літоўск; 1917)

3

ДЗЕНЬ СТРАХАВЫХ РАБОТНІКАЎ

4

100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ СЦЯПАНАВІЧА РУСЕЦКАГА (БУРДЗЯЛЁВА; 1912, Касцюковіцкі р-н – 2000), паэта, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1981)

5

65 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА СЦЯПАНАВІЧА) РАЗАНАВА (1947, Бярозаўскі р-н), паэта, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1990)

9

(22)

95 гадоў з пачатку ПЕРАГАВОРАЎ АБ МІРЫ паміж урадамі РСФСР і Германіі (Брэсцкая крэпасць, Белы палац; 1917)

10

160 гадоў з дня нараджэння ВАНДАЛІНА АЛЯКСАНДРАВІЧА ШУКЕВІЧА (1852, Воранаўскі р-н – 1919), археолага, антраполага, краязнаўца і этнографа, аднаго з заснавальнікаў навуковай археалогіі заходніх зямель Беларусі, члена-карэспандэнта Кракаўскай АН

15

60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІСЛАВА ЯКАЎЛЕВІЧА РУБАНАВА (1952, Слаўгарадскі р-н – 1994), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя І. Мележа (1990)

17

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА КІНО

20

ДЗЕНЬ СУПРАЦОЎНІКА ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ

20

50 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА СКАРЫНКІНА (1962, Мінск), паэта, члена-карэспандэнта Міжнароднай Кірыла-Мяфодзіеўскай акадэміі славянскай асветы, першага стыпендыята фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (1996), лаўрэата прэміі “Залаты Купідон” (2007)

22

ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА

22

90 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ СЯМЁНАЎНЫ ВАСІЛЕВІЧ (1922, Слуцкі р-н), пісьменніцы, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976), кавалера ордэна “Знак Пашаны”

23

95 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА АРКАДЗЬЕВІЧА ТАКУЕВА (1917 – 1995), удзельніка партызанскага руху ў Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)

25

РАЖСТВО ХРЫСТОВАЕ (каталіцкае Ражство)

26

75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА ГНІЛАМЁДАВА (1937, Камянецкі р-н), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (1996), прэміі НАН Беларусі (2005), кавалера ордэна Францыска Скарыны (2009)

27

150 гадоў з пачатку дзеяння БЕЛАРУСКАЙ ЧЫГУНКІ, сеткі чыгуначных ліній і сродкаў іх эксплуатацыі на тэрыторыі Беларусі (1862)

ДАТЫ РОССИЙСКОГО И ЗАРУБЕЖНОГО КАЛЕНДАРЯ

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5