КВМ (Клуб вясёлых матэматыкаў)
Мэта: выхаванне цікавасці да матэматыкі, развіццё пазнавальнай актыўнасці, творчага патэнціялу, мыслення; выхаванне увагі, самастойнасці, умення працаваць у калектыве.
Падрыхтоўчая работа: падрыхтоўка дамашняга задання “Для чаго патрэбна матэматыка”, прыдумваюць назвы камандам.
Ход гульні
Падзел вучняў на каманды. Даць назвы камандам. Выбар журы.
І Размінка. “Вясёлае лічэнне “.
1. Народная задача
Прыляцелі галкі, селі на галінкі. Калі на кожнай галінцы сядзе па адной галцы, то для адной галкі не хопіць галінкі. Калі ж на кожнай галінцы сядзе па дзве галкі, то адна з галінак будзе без галак.
(4 галкі, 3 палкі)
2.Пара коней прабегла 10 км. Колькі прабег кожны конь?
3. Што лягчэй: 1кг ваты ці 1кг жалеза?
4. У хлопчыка было 5 чарвякоў. На 2чарвякі ён злавіў 2 рыбкі. Колькі рыбак хлопчык зловіць, выкарыстоўваючы астатнія чарвякі?
5. Дзве дачкі, дзве мамы ды бабуля з унучкай. Колькі ўсіх?
6. Калі мы глядзім на лік 3, а гаворым “15”? (Калі глядзім на гадзіннік, які паказвае 3 гадзіны дня.)
7. Калі ў 12 г. ночы ідзе дождж, то ці можна чакаць, што праз 72 г. будзе сонечнае надвор’е? (Праз 72г. – праз 3 сутак будзе ноч.)
ІІ Конкурс капітанаў.
1. Мы часта карыстаемся словам кіламетр. Метр ў перакладзе з французскага абазначае мера. Што абазначае ў перакладзе з французскага слова кіла?(Кіла – тысяча.)
2.У вядомай казцы “Пайдзі туды – не ведаю куды, прынясі тое – не ведаю што” цар паслаў стральца Андрэя за “трыдзевяць зямель”. Трыдзесяць – гэта колькі? (27. Справа ў тым, што старажытныя часы лічылі на Русі дзевяткамі: трыдзевяць – гэта 9*3=27)
3. Як з трох 5 зрабіць 0? 5 5 5=0 (5-5:5=5)
4. Як з дапамогай 2 палачак аднолькавай даўжыні на пісьмовым стале скласці квадрат? Палачкі не ламаць. (Адказ: палажыць на вугал.)
ІІІ Конкурс “Лагічнае заданне”
1.Устаўце прапушчаную літару і лічбу.
1 | В | 5 | ? |
А | 3 | Д | ? |
2. Пералажыце 4 з 8 палачак, складаючых квадрат, так, каб атрымаліся 2 маленькіх роўных квадраты.
3. У хлопчыкаў сясцёр столькі ж, колькі і братоў. Але ў кожнай яго сястры братоў ў 2 разы больш, чым сясцёр.
а) Колькі ўсяго дзяцей у сям’і?
б) Колькі з іх хлопчыкаў і колькі дзяўчынак?
4. Устаўце замест фігур лікі 2,3 або 5 так, каб атрымаліся правільныя роўнасці. Аднолькавыя фігуры абазначаюць адзін і той жа лік.
+ =
+ = + + 1
+ = + + +
Адказ: круг – 3, квадрат – 2, шасцівугольнік – 5.
ІV Конкурс “Складзі фігуру”
Укожнай каманды ў канверце ляжыць разрэзаны квадрат на 7 частак. Неабходна скласці домік, свечку.
V Конкурс “Матэматыка вакол нас”
1. Колькі гадоў рыбачыў стары з “Казкі аб рыбаку і рыбцы” іна да таго, як ён злавіў залатую рыбку? ( Роўна 30 гадоў і 3 гады)
2. Назавіце пасловіцы, звязаныя з лікам. (Сем разоў адмерай – адзін раз адрэж. Сямёра аднаго не чакаюць. Адзін за ўсіх, усе за аднаго. Сем пятніц на адной нядзелі.)
3. На ўроку фізкультуры настаўнік даў каманду – пастроіцца па адным з інтэрвалам ў 1 м. Шарэнга расцягнулася на 25м. Колькі дзяцей было на ўроку? (26)
4. Два хлопчыкі катаюцца на веласіпедах. У аднаго з іх веласіпед з вялікімі коламі, а ў другога – з малымі. Хлопчыкі едуць з роўнымі скорасцямі. У каго з іх ярчэй гарыць ліхтар, працуючых ад дынама-машын на абадзе кола? Дынама-машыны аднолькавыя. (Адказ. Яркасць ліхтара аднолькавая, та як скорасці веласіпедыстаў аднолькавыя.)
VІ Падвядзенне вынікаў конкурса
Журы падводзіць вынікі конкурсаў, а каманды паказваюць дамашняе заданне.
Дамашняе заданне. “Для чаго патрэбна матэматыка”
(Дамашняе заданне можа быць у вершах, рысунках, сцэнках.)


