Паважаныя студэнты І І Т БДУIР завочнай формы навучання!
Дасылаем для азнаямлення і выканання тэмы Вашых кантрольных работ па курсу “Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа (ў кантэксце Другой сусветнай вайны)” і пытанні для заліка па зазначанай дысцыпліне, які адбудзецца ў час зімовай экзаменацыйнай сесіі.
Кожная работа павінна складацца з тытульнага ліста, плана, уводзін, адказу на пастаўленныя пытанні, агульных вывадаў па тэме пісьмовага задання і спіса выкарыстанай літаратуры.
Аб’ём адной пісьмовай работы – да 10-12 лістоў фармата А4 праз 1,5 інтэрвала, 14 шрыфтам, у фармаце doc., або 1-1,5 вучнеўскага сшытка. Работа выконваецца на беларускай і рускай мовах.
Нумар тэмы кантрольнай работы павінен адпавядаць двум апошнім цыфрам заліковай кніжкі студэнта.
Нагадваем: падрыхтаваныя Вамі пісьмовыя кантрольныя заданні павінны быць прадстаўлены ў І І Т БДУIР.
Тэмы кантролъных работ па курсу
"Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа (ў кантэксце Другой сусветнай вайны)" для студэнтаў завочнай формы навучання.
№ I. УВОД3ІНЫ ДА КУРСА "ГІСТОРЫЯ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ САВЕЦКАГА НАРОДА (Ў КАНТЭКСЦЕ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ)".
1. Актуальнасць i неабходнасць вывучэння курса. Кароткая гістарыяграфія. Крыніцы.
2. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.
№ ІІ. МІЖНАРОДНЫЯ АДНОСІНЫ Ў ЕЎРОПЕ I СВЕЦЕ Ў 20-30-Я ГАДЫ.
1. Узнікненне ачагоў ваеннай напружанасці на Далёкім усходзе, у Еўропе, Паўночнай Афрыцы.
2. Правал палітыкі стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе.
№ ІІІ. ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА СССР НАПЯРЭДАДНІ I Ў ПЕРШЫ ПЕРЫЯД ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ.
1. Савецка-французска-англійскія перамовы ў Маскве летам 1939 г.
2. Савецка-германскія дагаворы ў жніўні-верасні 1939 г.
3. Савецка-фінляндская вайна.
№ IV. ПАЧАТАК ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ.
1. Нападзенне Германii на Польшчу i пераўтварэнне польскай вайны ў Другую сусветную вайну.
2. Уз'яднанне заходнебеларускіх тэрыторый з Беларускай ССР. Змест рашэнняў Народнага сходу Заходняй Беларусі ў Беластоку.
№ V. ПАДРЫХТОЎКА ГЕРМ АНІІ ДА ВАЙНЫ 3 САВЕЦКІМ САЮЗАМ.
1. Характэрныя рысы дзейнасці ўрада Германii ў 30-я гады.
2. Палітыка ўсходніх заваяванняў - праграмная стратэгічная задача плана "Барбароса".
№ VI. СССР I БССР НАПЯРЭДАДНІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ.
1. Мерапрыемствы па ўмацаванню абароназдольнасці краіны.
2. Bынікі сацыяльна-эканамічных i палітычных пераўтварэнняў у БССР напярэдадні вайны з Германіяй.
№ VII. НАПАДЗЕННЕ ГЕРМАНІІ НА САВЕЦКІ САЮЗ.
1. Суадносіны сіл перад нападам.
2. Мерапрыемствы ўрадаў СССР i БССР па пераводу краіны на ваенныя рэйкі.
№VIII. АБАРОНЧЫЯ БАІ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў 1941 г.
1. Гераічнае супраціўленне абаронцаў Брэсцкай крэпасці, Мінска, Магілёва, Віцебска, Гомеля, іншых гарадоў i населяных пунктаў.
2. Эвакуацыя насельніцтва, прадпрыемстваў, маёмасці ў савецкі тыл.
№ ІХ. ВАЕННЫЯ ДЗЕЯННІ ЛЕТАМ-3ІМОЮ 1941 г.
1. Прычыны няўдач Чырвонай Apмii летам - восенню 1941 г.
2. Контрнаступление Чырвонай Apмii пад Масквою i яго сусветнае ваенна-палітычнае значэнне.
№ Х. МЕРАПРЫЕМСТВЫ СССР ПА ПАВЫШЭННЮ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ ВАЕННЫХ ДЗЕЯННЯЎ I ЎМАЦАВАННЮ ВОІНСКАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ Ў
1гг.
1. Увядзенне інстытута ваенных камісараў, колькасны i якасны рост Узброенных ciл СССР.
2. Ваенна-арганізацыйныя мерапрыемствы па разгортванню партызанскай i падпольнай барацьбы ў тыле ворага.
№ XІ. УМАЦАВАННЕ ВAEHНА-АПЕРАТЫЎНАГА КІРАЎНІЦТВА ПАРТЫЗАНCKIM I ПАД ПОЛЬНЫМ РУХАМ.
1. Стварэнне Цэнтральнага i Беларускага штабоў партызанскага руху.
2. Аперацыі “Рэйкавая вайна”, “Канцэрт” у Беларусі i ix аператыўна-стратэгічае
значэнне.
№ XII. УКЛАД СССР У СТВАРЭННЕ АНТЫГІТЛЕРАЎСКАЙ КААЛІЦЫІ.
1. Рост антыфашысцкага руху ў Еўропе i свеце ў сувязі з падзеямі на Усходнім фронце.
2. Падпісанне СССР Дэкларацыі Аб'яднаных Нацый у Вашынгтоне.
№. ХШ. УСТАНАЎЛЕННЕ Ў БЕЛАРУСІ НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКАГА АКУПАЦЫЙНАГА РЭЖЫМУ.
1. Генеральны план "Ост" - праграма каланізацыі тэрыторыі, германізацыі, высялення i знішчэння народаў Усходняй Еўропы.
2. Ваенна-эканамічнае i палітычнае становішча на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
№ XIV. ПАЛІТЫКА ГЕНАЦЫДА I “ВЫПАЛЕНАЙ ЗЯМЛІ”.
1. Ваенна-адміністрацыйны падзел акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
2. Палітыка генацыда i “выпаленай зямлі” - план тэрору i здзекаў з насельніцтва.
№ XV. УЗМАЦНЕННЕ НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКАГА АКУПАЦЫЙНАГА РЭЖЫМУ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ.
1. Угон насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію i падначальныя ёй краіны.
2. Калабарацыянізм i яго праявы ў Беларусі.
№ XVI. БАЯВЫЯ ДЗЕЯННІ ПАРТЫЗАН БЕЛАРУСІ СУПРАЦЬ НЯМЕЦКА - ФАШЫСЦКІХ АКУПАНТАЎ.
1. Утварэнне i функцыяніраванне партызанскіх зон.
2. Зрыў карных аперацый ворага.
№ XVII. УСЕНАРОД НЫ ХАРАКТАР ПАРТЫЗАНСКАЙ БАРАЦЬБЫ Ў БЕЛАРУСІ.
1. Разгром варожых гарнізонаў.
2. Дапамога партызан i падпольшчыкаў воінам Чырвонай Арміі ў час правядзення беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён".
№ XVIII. УКЛАД БЕЛАРУСКІХ ПАРТЫЗАН I ПАДПОЛЬШЧЫКАЎ У ПЕРАМОГУ НАД ВОРАГАМ.
1. Страты нямецкіх воінскіх фарміраванняў ад дзеянняў партызан i падпольшчыкаў Беларусі.
2. Уз'яднанне партызанскіх фарміраванняў з часцямі Чырвонай Арміі.
№XIX. УЗДЫМ АНТЫФАШЫСЦКАГА ПАДПОЛЬНАГА СУПРАЦІЎЛЕННЯ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ.
1. Роля гарадскіх антыфашысцкіх падпольных арганізацый у стварэнні партызанскіх атрадаў i брыгад.
2. Знішчэнне партызанамі i падпольшчыкамі Мінска намесніка Гітлера ў Беларусі Вільгельма Кубэ.
№ XX. ВІДЫ СУВЯ3І ПАРТЫЗАН I ПАДПОЛЬШЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ 3 “ВЯЛІКАЙ ЗЯМЛЁЙ”.
1. Віцебскія "вароты", роля авіяцыі.
2. Агітацыйна-прапагандысцкая дзейнасць партызан i падпольшчыкаў Беларусі.
№XXI. ПАРТЫЗAHCKI I ПАДПОЛЬНЫ РУХ НАПЯРЭДАДНІ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ.
1. Узаемадзеянне партызан i падпольшчыкаў з часцямі Чырвонай Apмii.
2. Выратаванне ад вывазу i разбурэнняў акупантамі вытворчасці, сродкаў сувязі, культурных каштоўнасцей.
№ XXII. СТАЛІНГРАДСКАЯ I КУРСКАЯ БІТВЫ - ПАЧАТАК КАРЭННАГА ПЕРАЛОМА Ў ХОДЗЕ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ.
1. Абарончая i наступальная часткі Сталінградскага сражэння, яго ваенна - стратэгічныя вынікі.
2. Курская бітва i пачатак вызвалення Беларусі.
№ XXIII. БЕЛАРУСКАЯ НАСТУПАЛЬНАЯ АПЕРАЦЫЯ “БАГРАЦІЁН”.
1. Падрыхтоўка аперацыі “Баграціён”.
2. Этапы аперацыі “Баграціён”. Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
№ XXIV. ПАШЫРЭННЕ МАШТАБАЎ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ.
1. Перамогі саюзных войскаў у Афрыцы, Міжземнамор’ i і ў Ціхім акіяне.
2. Тэгеранская міжнародная канферэнцыя i праблема адкрыцця Другога фронту.
№XXV. АНТЫФАШЫСЦКАЕ СУПРАЦІЎЛЕННЕ Ў БЕЛАРУСІ НА ЗАКЛЮЧНЫМ ЭТАПЕ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ.
1. Узаемадзейнасць партызан i падпольшчыкаў з часцямі Чырвонай Apмii.
2. Польскае падполле i “Армія Краёва” на тэрыторыі Беларусі.
№ XXVI. ПРАЦОЎНЫЯ БЕЛАРУСІ Ў САВЕЦКІМ ТЫЛЕ.
1. Перавод эканомікі СССР на ваенны лад.
2. Удзел эвакуіраванага насельніцтва Беларусi ў выкананіі дзяржаўных праграм.
№ XXVII. АНТЫГІТЛЕРАЎСКАЯ КААЛІЦЫЯ НА ЗАКЛЮЧНЫМ ЭТАПЕ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ.
1. Адкрыццё Другога фронту.
2. Ялцінская канферэнцыя i яе рашэнні.
№ XXVIII. ЗАКАНЧЭННЕ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ.
1. Берлінская аперацыя i капітуляцыя Германіі.
2. Патсдамская міжнародная канферэнцыя.
3. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі.
№ XXIX. ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА Ў ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ
НАРОДА БЕЛАРУСІ
1. IIoмнiкi культуры, мемарыялы, музейныя ўстановы.
2. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці дзеячаў літаратуры, мастацтва, кіно.
№ XXX. ЗАКАНЧЭННЕ ДРУГОЙ СУСBETHАЙ ВАЙНЫ.
1. Разгром Квантунскай арміі. Капітуляцыя Японіі.
2. Нюрнбергскі суд.
3. Вынікі i ўрокі Другой сусветнай вайны.
№ XXXІ. МАЯ СЯМ’Я Ў ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ.
1. Дзе жыла і працавала сям’я напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, як прынцыпова змяніўся яе лёс пасля пачатку вайны.
2. Удзел членаў сям’і ў баявых дзеяннях Чырвонай Арміі, партызанскім і падпольным руху, у працы ў Савецкім тыле.
3. Лёсы і здарэнні ў жыцці і дзейнасці членаў сям’і ва ўмовах акупацыйнага рэжыму.
Пісьмовыя адказы павінны быць абавязкова праілюстраваны пэўнымі дакументамі, успамінамі членаў сям’і.
Пытанні да заліку па прадмету «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» на 2010/2011 вучэбны год
1. Актуальнасць і неабходнасць вывучэння гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Перыядызацыя гісторыі Другой сусветнай вайны.
2. Міжнароднае становішча ў свеце ў 30‑х гадах XX ст. Ачагі ваеннай напружанасці на Далёкім Усходзе, у Еўропе і Паўночнай Афрыцы.
3. Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецка-французска-англійскія перагаворы ў Маскве летам 1939 г.
4. Савецка-германскія адносіны ў канцы 30‑х гадоў XX ст. Сакрэтны пратакол да савецка-германскага дагавора аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г.
5. Пачатак Другой сусветнай вайны, яе прычыны і характар.
6. Уступленне войск Чырвонай Арміі ў заходнія вобласці Беларусі і Украіны у верасні 1939 г. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
7. Становішча ў заходніх рэгіёнах Савецкага Саюза ў 1939 – 1940 гг. СССР і краіны Балтыі. Савецка-фінская вайна.
8. Акупацыя Германіяй краін Еўропы ў 1939 – 1940 гг. Пачатак руху антыфашысцкага Супраціўлення. Падрыхтоўка Германіяй плана “Барбароса”.
9. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Падрыхтоўка краіны да абароны: дасягненні і пралікі.
10. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Нападзенне Германіі на СССР і яе мэты ў вайне. Мабілізацыя сіл на адпор ворагу.
11. Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам – восенню 1941 г.
12. Абарона Беларусі і яе акупацыя гітлераўскімі войскамі.
13. Бітва пад Масквой, яе ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне. Крах плана “маланкавай вайны”.
14. Ваенна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні на захопленых нямецка-фашысцкімі акупантамі тэрыторыях. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
15. Дзейнасць беларускіх калабарацыяністаў.
16. Партызанская барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
17. Падпольны рух супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
18. Дзейнасць ваенных фарміраванняў Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
19. Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны (1942 – 1943 гг.). Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне.
20. Сталінградская і Курская бітвы. Дзейнасць савецкага тылу. Карэнны пералом у Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнах.
21. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”.
22. Савецкія стратэгічныя наступальныя аперацыі ў 1944 г.
23. Адкрыццё другога фронту. Заключныя аперацыі Чырвонай Арміі ў Еўропе. Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі.
24. Разгром Квантунскай арміі. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны.
25. Крыніцы перамогі, вынікі і ўрокі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Літаратура для выкарыстання
1. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) // Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Мн., 2007. Ч.2. с. 217-279.
2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне : Энцыклапедыя. Мн., 1990.
3. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования.- Мн., 2004.
4. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа ( у кантэксце Другой сусветнай вайны): Вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукцыі. – Мн., 2004.
5. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): курс лекцый, ік, ік. – Мн., 2006.
6. трудящиеся Белоруссии – фронту: Трудовая деятельность белорусского населения, эвакуированного в годы Великой Отечественной войны в советский тыл. . – Мн., 1972.
7. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1–6.–Мн., .
8. Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков: В трёх т. - Мн., 1983.
9.Каваленя в выпрабаваннях вайны (); Вучэб. – метад. дапам. – Мн., 2001.
10. Мінскае антыфашысцкае падполле / Бараноўскі Я. І., Дз., Антановіч Т. М. і інш.–Мн.: Беларусь, 1995.
11.Зялінскі П. І., Котаў А. І. Гераічная Беларусь. – Мн.: Універсітэцкае, 1994.
12. Лемешонок -политическая работа Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны.–Мн.: Беларусь, 1988.
13. Долготович в годы Великой Отечественной войны. – Мн.: Полымя, 1994.
14. Літвін А. Пакт Рыбентропа – Молатава і Беларусь // Матэрыялы па гісторыі Беларусі / Пад агул. рэд. . – Мн.: Нац. інстытут адукацыі, 1997. – С. 177–183.
15. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР – акт гістарычны і справядлівы.–Мн., 1989.
16. Каваленя ія саюзы моладзі на Беларусі. . Вытокі. Структура. Дзейнасць. - Мн., 1999.
17. Тимохович за Белоруссию (1941–1944).–Мн.: Беларусь, 1994.
18. Да пытання аб людскіх стратах у другой сусветнай вайне // Беларускі гістарычны часопіс. – 1996.-№ 2.
19. Ах, война, что наделала подлая: О потерях Беларуси в Великой Отечественной войне // Беларуская думка. – 2000. - № 8.
20. Новікаў ічная палітыка нацысцкай Германіі ў Беларусі гг. (Агляд крыніц і германскай гістарыяграфіі 1990-х гадоў). – Мн., 2002.
Пытанні па кантрольным работам і дадатковую інфармацыю можна атрымаць:
- першая, трэцяя суботы месяца, з 10.00 да 13.00, у 205 аўд. 4 корпус БДУІР, або па тэлефонам: ; vel. (дацэнт І.); ; vel. 664 –дацэнт Бараноўскі Я. І.); ; -521 (дацэнт )


