Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Аддзел адукацыі

Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта

Установа адукацыі

“Навасёлкаўская дзяржаўная

агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Урок матэматыкі ў першым класе

Платун Аксана Уладзіміраўна,

настаўнік пачатковых класаў

УА “Навасёлкаўская дзяржаўная

агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Ст. Навасёлкі 2008

ТЭМА: Лік лічба 4

МЭТА:

· пазнаёміць вучняў з лікам і лічбай 4;

· працаваць з геаметрычным матэрыялам;

· развіваць прасторавыя ўяўленні вучняў, увагу, кемлівасць, матэматычнае мысленне;

· пашыраць кругагляд;

· выхоўваць у дзяцей назіральнасць, уменне працаваць у калектыве

АБСТАЛЯВАННЕ: каса лічбаў, дэманстрацыйны матэрыял, выявы геаметрычных фігур, герояў казак, дапаможнік па матэматыцы.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны пачатак урока.

Праверка гатоўнасці да ўрока.

-Вось празвінеў званок на ўрок. Для многіх вучняў гэты ўрок самы цікавы і любімы. А калі ён такі, то мы яго вельмі чакаем і сустракаем з добрым і бадзёрым настроем. Таму я раю ўсміхнуцца адзін аднаму і жадаю вам добрага настрою на ўвесь урок. На ўроку мы адправімся ў падарожжа, але перш чым адправіцца ў падарожжа неабходна правесці размінку.

II. Актуалізацыя папярэдніх ведаў.

“Матэматычная размінка”

- Лічэнне ад 1 да 20 у прамым і адваротным напрамку.

- Назавіце суседзяў ліку 5.

- Назавіце лікі, якія стаяць паміж лікамі 1 і 4.

- Назавіце найбольшы і найменшы з лікаў 1, 2, 3, 4.

- Як з ліку 3 атрымаць лік 4?

- Як з ліку 5 атрымаць лік 4?

- Назавіце і пакажыце геаметрычныя фігуры, у якіх 4 вуглы, 4 стараны, 4 вяршыні.

- Якія яшчэ геаметрычныя фігуры вы ведаеце? Пакажыце іх.

- Хто на працягу года 4 разы пераапранаецца? (Зямля)

- Колькі пор года вы ведаеце?

- Колькі старон свету вы ведаеце?

- Колькі стыхій вядома ў прыродзе? Назавіце іх. (Агонь, Зямля,

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Паветра, Вада)

III. Паведамленне тэмы і задач урока.

- А зараз адгадайце загадку: “Адно брушка, чатыры вушкі”. Што гэта? (Падушка)’

- Якія лікі выкарыстоўваюцца ў загадцы? (Лікі 1 і 4).

- Як вы лічыце, пра які лік мы будзем гаварыць на ўроку? (Лік 4)

- Сёння, дзеці, у нас незвычайны ўрок. Мы пазнаёмімся з жыхарамі вялікай краіны Матэматыкі – лікам і лічбай 4. Будзем лічыць, рашаць задачы і прыклады і нават адправімся ў казачнае падарожжа.

IV. Фарміраванне новых ведаў, уменняў, навыкаў.

-Паглядзіце на дошку і скажыце, на што падобна лічба 4?

Глядзі, чатыры – гэта стул,

Які я тут перавярнуў.

- У старажытнасці людзі лічылі лік 4 сімвалам устойлівасці, трываласці. Паспрабуйце знайсці прыклады з нашага штодзённага жыцця, якія б адлюстроўвалі гэту думку. ( 4 ножкі ў стала, 4 нагі ў большасці жывёл і г. д.)

- А цяпер прыгадайце прыказкі, прымаўкі, якія звязаны з лікам 4.

Без чатырох вуглоў хата не будуецца.

Конь на чатырох нагах ды і то спатыкаецца.

Пайсці на ўсе чатыры бакі.

Займіце месцы ў цягнічку, мы адпраўляемся ў падарожжа.

Фізкультхвілінка

Работа па вучэбнаму дапаможніку с.18-19

Наш цягнік прыбывае на станцыю “Матэматычная паляна”.

- Якая лічба гаспадарыць на палянцы?

- Які лік абазначае лічба 4?

- Ці сустракаліся вы з лікам і лічбай 4 раней?

- А зараз, дзеці, гаспадыня прапануе нам цікавыя заданні. Дапамагаць ёй будуць казачныя героі.

Заданне 1.

Кот Матроскін прапануе па малюнку скласці задачу. Рашэнне запісваем у сшытак.

Заданне 2

Дапаможам Нязнайку параўнаць лікі.

Заданне 3.

- Глядзіце, хто да нас завітаў? Бураціна.

- Ён прапануе нам здагадацца, як трэба правільна злучыць стрэлкамі палачкі і фігуры, што з іх пабудаваны.

Заданне 4.

Чырвоная Шапачка, гуляючы па лесе лічыла птушак. Ці ведаеце вы такіх птушак. Дзеці лічаць птушак і запісваюць лікі ў пустыя клеткі.

Фізкультхвілінка.

На дошцы вывешаны дэманстрацыйны матэрыял. Дзеці лічаць, колькі на малюнку елачак, зорачак, цацак, і столькі разоў робяць нахілы, скачкі на месцы, пляскаюць у далоні.

Заданне 5.

-Нас сустракае Электронік, які зрабіў вылічальную машыну. Дзеці шукаюць памылку, выпраўляюць яе.

Заданне 6.

-Свае вершаваныя задачы прапануе вам рашыць кот Леапольд.

Паляўнічы лесам ішоў,

У гушчу лесу ён зайшоў.

І сустрэлісь яму тут

Заяц, воўк, ліса, барсук.

Звяры ўсе да аднаго

Паўцякалі ад яго.

Хто з вас, дзеці, ужо гатоў,

Палічыць усіх звяроў? (Чатыры.)

Да вароны на ўрок

Прыляцелі сем сарок.

Але толькі тры сарокі

Добра вывучылі ўрокі.

Колькі гультаёў сарок

Прыляцела на ўрок? (Чатыры.)

-Два бананы дам табе,

Два – тваёй сястрычцы.

Колькі будзе?

Хутка, Глеб,

З Таняй палічыце. (Чатыры.)

Заданне 7.

-Пакуль мы выконвалі заданні, да нас завітаў Пятачок. Ён просіць, каб вы навучылі яго пісаць лічбу 4. (Вывешваецца плакат, з дапамогай якога вядзецца тлумачэнне напісання лічбы 4)

-Умоўна падзелім клетку дзвюма лініямі на 4 часткі. Лічба 4 складаецца з дзвюх нахіленых і адной гарызантальнай ліній. Першыя два элементы пішуцца безадрыўна. Дзеці спрабуюць пісаць лічбу ў “паветры”, а затым у сшытках.

V. Падвядзенне вынікаў урока, рэфлексія.

- Вось і закончылася наша падарожжа. Час вяртацца ў клас. Паглядзіце на гадзіннік у падручніку. Колькі гадзін ён паказвае?

- Колькі разоў у суткі гадзіннік паказвае 4 гадзіны?

- А цяпер давайце падвядзём вынікі нашага ўрока.

- Ці спадабалася на ўроку?

- Што асабліва запомнілася?

- Якое заданне было найбольш цікавым?

- А зараз пакладзіце свае ручкі на галоўкі і пахваліце сябе за добрую працу на ўроку.

Урок закончаны, вялікі дзякуй.

ВЫКАРЫСТАНАЯ ЛІТАРАТУРА

1. Драздова, В. Я. У свеце лікаў і лічбаў.

2. Зайцаў, для малодшых школьнікаў.

3. Пярова гульні і практыкаванні па матэматыцы.

4. Труднеў работа па матэматыцы ў пачатковай школе