Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
![]() |

“Міншчына мая,
я – часцінка твая”
![]() |
Беразіно 2008
Бярэзінская сістэма публічных бібліятэк
“Міншчына мая,
я – часцінка твая”
Бярэзінскі раён
у суквецці Мінскай вобласці
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
Беразіно 2008
Прадмова
Дадзены бібліяграфічны паказальнік прысвечаны 70-годдзю заснавання Мінскай вобласці, якое адзначаецца 15 студзеня 2008 года.
Паказальнік дае магчымасць пазнаёміцца з этапамі развіцця Бярэзінскага раёна ў складзе Мінскай вобласці. Ён уключае кнігі, артыкулы з часопісаў і газет за перыяд з 1967 па 2008 гады.
Матэрыял размешчаны ў храналагічным парадку, згрупаваны ў тэматычныя раздзелы, унутры раздзелаў размешчаны па алфавіту. Артыкулы з невыразнымі загалоўкамі анатаваны. Анатацыі маюць рэкламна-інфармацыйны характар.
Паказальнік адрасаваны шырокаму колу чытачоў: настаўнікам, бібліятэкарам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і сучаным жыццём Бярэзіншчыны.
2
Наш лёс – у лёсе Міншчыны
Міншчына – буйнейшы рэгіён Беларусі, з высокім прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам. За 70 гадоў развіцця Мінская вобласць прайшла дастойны шлях.
Бярэзінскі раён – часцінка Мінскай вобласці з ліку 22 раёнаў ардэнаноснай Міншчыны. Дата ўтварэння раёна: 17 ліпеня 1924 года. Геральдычныя сімвалы раёна і г. Беразіно зацверджаны ў лістападзе 2007 г. Гісторыя раёна ўвасобіла асноўныя гістарычныя вехі жыцця сталічнай вобласці.
Раён мае свае геаграфічныя адметнасці. Тэрыторыя знаходзіцца на ўсходзе Мінскай вобласці і мяжуе з Магілёўскай вобласцю. Бярэзінскі раён суседнічае з трыма раёнамі Міншчыны ( Барысаўскім, Крупскім, Чэрвенскім) і трыма – Магілёўшчыны (Бялыніцкім, Асіповіцкім, Клічаўскім).
У розныя гістарычныя перыяды абласное падчыненне раёна мянялася: з лютага 1938 г. – у складзе Магілёўскай, з верасня 1944 г. – у складзе Мінскай вобласці.
Бярэзіншчына займае плошчу 1,9 тыс. кв. км. і падзелена на 9 тэрытарыяльных адзінак – сельскіх Саветаў. Раён уключае 217 сельскіх населеных пунктаў ( 3 вёскі маюць аднолькавую назву “Бярозаўка”). Пяць населеных пунктаў у сельскай мясцовасці атрымалі статус аграгарадкоў. У гады вайны спалены і не адрадзіліся 3 вёскі: Тоўсціца, Клешчыца Мачаскага, Уцешына – Брадзецкага с/С. На месцы апошняй, у полі ля дарогі, як напамінак аб зніклай вёсцы 3 ліпеня 1989 г. пастаўлены помнік. Насельніцтва раёна налічвае 33,3 тыс. жыхароў – працалюбівых людзей гордых патоцка-сапегаўскіх крывей. У 2007 г. адзначылася павялічэнне нараджальнасці і змяншэнне смяротнасці. Гэта паказчык станоўчай медыка-дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне: такога не было з 1991 г.
Раённы цэнтр – горад Беразіно знаходзіцца амаль на “залатой сярэдзіне” ажыўленага раздарожжа двух абласных гарадоў – Мінск-Магілёў. Па меркаванні віцэ-прэзідэнта АН Беларусі Гарэцкага геаграфічны цэнтр Еўропы знаходзіцца ў сярэдзіне трохкутніка Чэрвень-Асіповічы-Клічаў у 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Чыжаха Бярэзінскага раёна, што ў паўгадзіны язды ад горада, пагэтаму дасведчаныя людзі, у прыватнасці доктар гістарычных навук, прафесар Э. Р.Іофэ, з гонарам называюць Беразіно “Горадам цэнтра Еўропы”. Беразіно – адзін са старэйшых гарадоў Міншчыны (першае пісьмовае ўпамінанне датавана 1501 г.), меў з 1938 г. статус гарадскога пасёлка, а з 1968 г. – горада, аднаго з 24 гарадоў вобласці. Гарадская тэрыторыя налічвае 902 га, працягласцю з поўдня на поўнач звыш 6 км, з усходу на захад звыш 3 км. У горадзе больш 105 вуліц і перавулкаў. Гарадское насельніцтва перавышае 13 тысяч жыхароў.
Блакітная жамчужына раёна – адна з буйнейшых рэк Беларусі – Бярэзіна працякае па тэрыторыі раёна на працягу 104 км. Горад Беразіно – адзін з трох гарадоў на Бярэзіне ў 50-60 гады меў рачныя цеплаходныя зносіны з гарадамі Бабруйск і Барысаў. Мост праз Бярэзіну пабудаваны ў 1933 годдзе, на адкрыцці прысутнічаў старшыня Саўнаркама Спалены ў 1944 г. пры вызваленні Беразіно ад нямецкіх акупантаў, мост быў адрамантаваны ў рэкордныя тэрміны – за 45 сутак! Удзельнікі крыжовага паходу па водах трох вялікіх рэк – Волгі, Дняпра, Зах. Дзвіны ў жніўні 2000 года сустракаліся ў Беразіно з мітрапалітам Філарэтам усея Беларусі. Водную сетку раёна, апроч Бярэзіны складаюць 34 ракі, 42 ручаі, возера Вокунь (20 га).
3
Бярэзіншчына – лясны край. Плошча лясоў складае 49 % тэрыторыі. Асноўныя віды дрэў – сасна (30% лясных угоддзяў), бяроза (27 %). Дуб - сімвал раёна вынесены на герб. На Бярэзіншчыне 2 дубы з’яўляюцца помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння 200 і 400-гадовага ўзросту.
Асноўны профіль раёна – сельскагаспадарчы. У 1985 г. Бярэзінскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва па вытворчасці малака з атрыманнем пераходнага Чырвонага Сцяга. Перадавы калгас “Ленінскія дні” ў 1978 г. наведваўся польскай дэлегацыяй з абменам перадавым вопытам, а ў 1979 г. атрымаў Дыплом гонару ВДНГ СССР за поспехі ў бульбаводстве, аўтамабіль ГАЗ і каляровы тэлевізар.
Будаўнічы рэнесанс даводзіцца на пасляваенныя гады. Самыя буйныя аб’екты ўзведзены ў 70-пач. 80-ых гадоў. У 2007 г. здадзена ў эксплуатацыю 8711 кв. м.агульнай жылой плошчы.
На тэрыторыі раёна 110 абеліскаў і манументаў, 68 помнікаў археалогіі, 3 помнікі архітэктуры, сярод якіх сядзіба Патоцкіх забудовы 1858 г., галоўны корпус спіртзавода (забудова 1862 г.), Багушэвіцкі касцёл.
Бярэзінская зямля ўзрасціла 2 Герояў Савецкага Саюза, 6 Герояў Працы, 12 пісьменнікаў-літаратараў, 4 артыстаў, 2 міністраў, 8 мастакоў, 17 вучоных, 1 кампазітара, 1 Заслужанага майстра спорта СССР. У нас ёсць бярэзінскі Сухамлінскі, бярэзінская Паша Ангеліна, бярэзінскі прарок, маёр з Байканура, бярэзінскі Прышвін і бярэзінская Маці Тэрэза. Лепшыя людзі раёна канца 90-х сталі героямі 3-га выпуска тэлеперадачы “Землякі” Нацыянальнага тэлебачання (1998 г.). За 50-гадовую традыцыю ўручэння жанчынам ордэна “Мацярынская слава” і “Медаля Мацярынства” ганаровымі ўзнагародамі адзначана 253 бярэзінскіх жанчын-маці.
За 70 гадоў Бярэзіншчынай дасягнуты відавочныя змены ўмоў жыцця і працы жыхароў. Поўная электрафікацыя раёна завершана ў 1966 г, у 1979 г. раён уключаны ў абласную тэлефонную сетку. Першы гучнагаварыцель на Бярэзіншчыне з’явіўся ў 1926 г. у в. Багушэвічы, а ў 1928 г – у Беразіно. Першы камбайн з’явіўся ў 1936 г., першы тэлевізар - 50 гадоў назад, першы аўтобус па трасе Беразіно-Мінск быў пушчаны 80 гадоў назад. Зараз аўтатранспартным рухам звязана 207 з 218 населеных пунктаў раёна (94,9 %), сетка грамадскага транспарту ўключае 17 прыгарадных і 4 межгародных маршрутаў. Усе школы аснашчаны сучаснымі камп’ютэрамі.
На Бярэзіншчыне атрымаў прапіску з 10-гадовай традыцыяй правядзення (1 раз ў 2 гады) абласны фестываль народных тэатраў. У 1993 годзе ў в. Капланцы на радзіме Міколы Равенскага творчай групай “Беларусьфільм” зняты дакументальны фільм, прысвечаны гэтаму кампазітару сусветнага маштабу. У гонар аднаго з заснавальнікаў беларускага жывапісу - Валенція Ваньковіча ў в. Новая Калюжыца, па месцы нараджэння славутага земляка ўстаноўлены памятны знак, а ў мясцовай бібліятэцы прадстаўлена міні-галерэя фотарэпрадукцый мастака.
10 гадоў на ніве Адраджэння культуры працуе Любушанскі Цэнтр традыцыйнай культуры, адкрыты адным з першых у вобласці.
Жыхары раёна плённай працай уносяць пасільную лепту ў далейшае развіццё, умацаванне і росквіт свайго раёна і Міншчыны, памнажаюць багацце і прэстыж нашай любімай Беларусі. Кожны год упісвае новыя радкі ў летапіс раёна і вобласці.
4Агульныя звесткі
1. Березинский район// Сердце Беларуси – Минщина: История. Культура. Традиции.- Мн., 2007.- С. 6-7.
2. Березинский район Минской области// Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. – Мн., 1955.- С.149.
3. Бярэзінскі раён// Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед.- Мн., 2004.- С.467-469.
4. Бярэзінскі раён і г. Беразіно// Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн.- Мн., 1987. Кн. 1.- С.85-103.
5. Гімн Міншчыны// Бярэзінская панарама.- 200сак. – С.1.
6. Іофэ, Э. Гарадок над Бярозай-ракой/ Э. Іофэ//Полымя.- 2001.- № 5.- С. 230-245.
7. Карпечык, У. Наш лёс – у лёсе Міншчыны/ У. Карпейчык// Бярэзінская панарама.- 200студз.
Бярэзіншчына ў структуры Мінскай вобласці.
8. Нехай, область. Белорусская ССР/ Под ред. / .- Мн., 1974.- С. 196-197.
9. Нехай область. Белорусская ССР/ Под ред. / .- Мн., 1968.- С. 177-178.
10. Новыя раёны Міншчыны// Мінская праўда.- 1965.- 7 лют.
Бярэзінскі раён у складзе Мінскай вобласці.
10. Спіс фондаўтвараючай літаратуры
Гады станаўлення раёна
1. Бярэзінскі раён у гг.// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С. 125-126.
2. Бярэзіншчына ў ыя гады// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі/ Укл. ін.- Мн, 2004.- С. 99-101.
17 ліпеня 1924 г. быў утвораны Бярэзінскі раён.
3. Вернутыя імёны// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі/ Укл. ін.- Мн, 2004.- С.135-159.
Ахвяры рэпрэсій 30-х гадоў.
4. Годы мирного строительства/ // Березино: Ист.-экон. очерк.- Мн., 1986.- С.13-19.
Местечко Березино: 20 – конец 30-х годов. Преобразование в городской посёлок (27 сентября 1938 г.).
5. Прыбыткін, П. А. З хронікі камсамольска-маладзёжнага жыцця( гг.)/ ін// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-
5
дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С.131-134.
6. Прыбыткін, П. Старонкі мінулага/ П. Прыбыткін// Сцяг Леніна.- 1971.- 2 ліст.
Першыя гады выдання газеты “Сцяг Леніна” (2 ліст.1931 г. – дата выхада першага нумара раённай газеты).
Раён у гады Вялікай Айчыннай вайны
1. Алексиевич, С. У войны не женское лицо/ С. Алексиевич.- Мн., 1985.- С. 53, 58, 76, 96, 287-288, 300-301.
Воспоминания женщин – участниц Великой Отечественной войны, уроженок г. Березино: , , д. Перевоз
2. Бурко, Н. Яны не забудуць тых дзён/ Н. Бурко// Сцяг Леніна.- 199крас.
Успаміны бярэзінцаў, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў.
3. Бярэзінскі падпольны райком ЛКСМБ// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С.
4. Немирко, Ш. Дорога в отряд/ Шура Немирко// Никогда не забудем.- Мн., 1985.- С. 13-16.
О Марате Добуше, юном партизане, уроженце д. Ягодка.
5. Жукоўскі, І. Трагедыя Бярэзінскага гета/ І. Жукоўскі// Сцяг Леніна.- 200снеж.
6. Зелинский, В. В одном строю/ В. Зелинский.- Мн.,1980.- С. 5-73.
Об участии женщин – уроженок г. Березино в борьбе с оккупантами.
7. Из архивных источников// Сцяг Леніна.- 1991.- 7 мая.
Обобщённые сведения о жертвах немецко-фашистских злодеяний по Березинскому району.
8. Іофе, Э. Яны ратавалі цэлы свет/ Эмануіл Іофе// Полымя.- 2005.- № 5.- С. 200-206.
Пра людзей, якія ратавалі яўрэяў, рызыкуючы сваім жыццём.
9. Кавалеры ордэнаў Славы, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С.299 – 307.
10. Кавалеўская, Л. З першых дзён акупацыі/ Ларыса Кавалеўская// Бярэзінская панарама.- 200чэрв.- С. 1.
6
Успаміны былога сакратара падпольнага райкома партыі І. П.Сакалоўскага пра пачатак вайны на Бярэзіншчыне.
11. Коля-партызан// Сцяг Леніна.- 1968.- 6 чэрв.
Пра юнага партызана з в. Дулебы Колю Цэдрыка.
12. Круталевіч, Т. “Мы, ахвяры вайны, сведчым...”/ Тамара Круталевіч// Сцяг Леніна.- 199чэрв.
Раённы злёт жыхароў Беразіно, вывезеных у гады вайны на прымусовыя работы ў Германію.
13. Любецкі, М. Трагедыя в. Краснае/ М. Любецкі// Сцяг Леніна.- 196мая.
Вёска Краснае – сястра Хатыні.
14. Манцэвіч, Б. Ішлі на подзвіг камсамольцы/ Б. Манцэвіч// Сцяг Леніна.- 198чэрв.
Аб камсамольцах – удзельніках барацьбы з фашыстамі (Шынкевіч П. Д., Дубін У., Бегуновіч К., Яніцкі П.)
15. Михайлов, В. Операция “Березино”/ Валерий Михайлов// Советская Белоруссия.- 2005.- 18 июня.- С.5.
Операция сов. контрразведки на территории района под кодовым названием “Березино”. Длилась с августа 1944 по 28 марта 1945.
16. Мужнасць, якая не ведала мяжы// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С.269-270.
Пра загінуўшых ўдзельніц партызанскага руху: Веру Каўцэвіч, Марыю Рамановіч, Веру Лясных.
17. Нашы землякі// Сцяг Леніна.- 1974.- 2 ліп.
Пра Героя Савецкага Саюза, ураджэнца в. Ягадка Свідзінскага І. В.
18. Нестерович, Л. Разведчик полка/ Л. Нестерович// Сцяг Леніна.- 198крас.
О Герое Советского Союза, уроженце д. Перевоз Березинского р-на
19. Паіменны спіс воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны з в. Якшыцы Бярэзінскага раёна// Сцяг Леніна.- 1991.- 9 лют.
20. Палынскі, А., Манцэвіч, Б. У баях гартаваныя/ А. Палынскі, Б. Манцэвіч// Сцяг Леніна.- 198чэрв.
Аб сустрэчы былых воінаў 153 стралковай Смаленскай Чырвонасцяжнай ордэна Кутузава дывізіі ў Беразіно.
21. Паўлаў, У. П. З хронікі абароны горада/ У. П.Паўлаў// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С.
7
22. Прыбыткін, П. Страты, нанесеныя вайной гаспадарцы раёна/ П. Прыбыткін// Сцяг Леніна.- 196крас.
Аб вёсках раёна, спаленых фашыстамі.
23. Прыбыткін, П. Ці ведаеш ты, што.../ П. Прыбыткін// Сцяг Леніна.- 1970.- 2 ліп.
Пра дзейнасць партызан на Бярэзіншчыне.
24. Разганюк, Д. Бой на рацэ Беразіне/ Д. Разганюк// Сцяг Леніна.- 1970.- 2 ліп.
153-я стралковая дывізія ў баях за вызваленне Бярэзіншчыны.
25. Рыбачонак, У. Плячо ў плячо з мужчынамі/ У. Рыбачонак// Сцяг Леніна.- 197кастр.
Пра вопытную разведчыцу былую студэнтку БГУ В. А. Каўцэвіч.
26. Сацункевич, быль/ .- Мн., 197с.
О партизанском движении в Березинском районе. С. 9-11, 76, 86-87, 231.
27. Цярэшчанкава, Л. Гарэлі вёскі, гінулі людзі/ Л. Цярэшчанкава// Сцяг Леніна.- 1995.- 1 ліп.
Пералік страт, якія былі нанесены раёну ў гады вайны.
28. “У войны - не женское лицо”/ // Сцяг Ленина.-198дек.
Женщины Березинщины – участницы войны, героини книги С. Алексиевич.
Развіццё народнай гаспадаркі
ў гады
Агульныя звесткі
1. Баранаў, К. На прастор, на шырокі разлог/ К. Баранаў// Сцяг Леніна.- 1974.- 6 чэрв.
Дасягненні Бярэзінскага р-на за 50 гадоў існавання..
2. Бярэзіншчына ў гады// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С. 471-474.
3. На адроджанай зямлі// Сцяг Леніна.- 1982.- 3 ліп.
Пасляваеннае адраджэнне вёсак.
4. Першыя крокі// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С. 468-470.
Першыя пасляваенныя гады.
8
5. Раков, БССР/ .- Мн., 1969.- С. 101.
Плотность населения в Березинском районе.
6. Прыбыткін, ўленне разбуранай гаспадаркі/ ін// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С. 467-468.
Мясцовыя органы ўлады і кіравання.
Грамадскае жыццё краю
1. VIII сесія райсавета// Сцяг Леніна.- 1970.- 2 чэрв.
Стан ветэрынарнай службы раёна і мерапрыемствы па яго паляпшэнню.
2. Карканіца Сяргей Іванавіч// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі/ Уклад ін.- Мн., 2004.- С. 509.
Ураджэнец в. Асмолаўка Бярэзінскага раёна, воін-інтэрнацыяналіст, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
3. Любецкі, М. Кім мы сёння сталі/ М. Любецкі// Сцяг Леніна.- 1974.- 6 мая.
Аб поспехах Высакагорскага сельскага Савета за 50 год з дня ўтварэння.
4. Манцэвіч, Б. Экскурс у гісторыю/ Б. Манцэвіч// Сцяг Леніна.- 197ліп.
З гісторыі развіцця Багушэвіцкага с/Савета. Дасягненні 50 гадоў.
5. Шумскі Уладзімір Мікалаевіч// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі/ Уклад ін.- Мн., 2004.- С. 509.
Ураджэнец в. Уша, воін-інтэрнацыяналіст, загінуў у Афганістане.
Маладзёжная палітыка. Грамадскія аб’яднанні і рухі
1. Голуб, В. Заўсёды гатовы!/ В. Голуб// Мінская праўда.- 198мая.
Аб рабоце піянерскіх арганізацый вобласці, у тым ліку Бярэзінскага раёна.
2. Искры пионерских костров.- Мн., 1983.- С. 251-252.
О юной пионерке Галине Вишневской, ученице Поплавской школы, имя которой навечно занесено в книгу почета Республиканской и Всесоюзной пионерской организаций за спасение детей на пожаре, посмертно награждённой медалью «За отвагу на пожаре».
3. Мурашка, М. Раённы фестываль моладзі/ М. Мурашка// Сцяг Леніна.- 197мая.
9
4. Прыбыткін, П. З гісторыі камсамола Бярэзіншчыны/
П. Прыбыткін// Сцяг Леніна.- 1975.- 20, 22, 25, жн., 3, 5, 8, 10, 12, 15, 17, 22, 24 вер., 6, 21 кастр.
5. Прыбыткін, П. Слаўныя старонкі/ П. Прыбыткін// Сцяг Леніна.- 196кастр.
З гісторыі камсамола Бярэзіншчыны.
Эканоміка
Сельская гаспадарка
1. Аб выніках сацыялістычнага спаборніцтва работнікаў сельскай гаспадаркі раёна за павялічэнне вытворчасці і нарыхтоўкі зерня і іншых прадуктаў земляробства// Сцяг Леніна.- 197снеж.
Уручэнне Бярэзінскаму раёну пераходнага Чырвонага Сцяга Мінскага абкома КПБ.
2. Валодзін, М. Уручэнне сцяга/ М. Валодзін// Сцяг Леніна.- 1977.- 2 крас.
Па выніках вытворчасці і продажу прадукцыі жывёлагадоўлі за 1976 г. раён прызнаны пераможцам сац. спаборніцтва і атрымаў пераходны Чырвоны сцяг абкома КПБ, аблвыканкома, аблсофпрофа і абкома ЛКСМБ.
3. Зварот перадавікоў вытворчасці калгасаў і саўгасаў да ўсіх працаўнікоў сельскай гаспадаркі Бярэзінскага раёна// Сцяг Леніна.- 196лют.
4. З гісторыі калгаса “Ленінскія дні”// Сцяг Леніна.- 1967.- 6 мая.
Рост вытворчасці прадукцыі: паказчыкі з 1953 па 1960 гг.
5. Манцэвіч, Б. Пераходны Чырвоны сцяг – у надзейных руках/ Б. Манцэвіч// Сцяг Леніна.- 198крас.
Калгас “Ленінскія дні” – пераможца Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва.
6. У новым годзе на новым рубяжы: З даклада старшыні выканкома райсавета дэпутацкіх працоўных У. В.Ліхача// Сцяг Леніна.- 197снеж.
Па выніках Усесаюзнага сац. спаборніцтва за павялічэнне вытворчасці і нарыхтовак прадуктаў жывёлагадоўлі ў зімовы перыяд 1972-73 гг. к-с імя Ільіча ўзнагароджаны Чырвоным Сцягам Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР і ЦК прафаюзаў рабочых і служачых селькай гаспадаркі.
7. Якімовіч, Н. Першы крок/ Н. Якімовіч// Сцяг Леніна.- 198кастр.
Брыгадны падрад у к-се “Паплавы”.
10
8. Яроцкі, Я. Карысна ўсім/ Я. Яроцкі// Сцяг Леніна.- 197ліп.
Аб машынна-трактарным парку с-за “Камунар”.
Прамысловасць. Прадпрыемствы раёна
1. Архіпец, У. Станаўленне: сацыяльна-эканамічны нарыс/ У. Архіпец// Сцяг Леніна.- 198крас.
Лясная гаспадарка раёна: набыткі і праблемы.
2. Віншуем!// Сцяг Леніна.- 198чэрв.
За поспехі, дасягнутыя у сац. спаборніцтве у гонар 110-й гадавіны з дня нараджэння У. І.Леніна Бярэзінскі плодаагароднінны завод ўзнагароджаны Ганаровай ленінскай граматай.
3. З ўзнагародай!// Сцяг Леніна.- 197крас.
Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР Указам ад 26 красавіка
ўзнагародзіў Ганаровай граматай калектыў Бярэзінскага ДЭУ-718.
4. Иоффе, Э. Г. К новым высотам/ // Березино: Ист.-экон. очерк.- Мн.,1986.- С. 69.
По итогам Всесоюзного соц. соревнования за 2 кв. 1982 г. коллективу Березинского льнозавода присуждено 1 место в стране и вручено переходное Красное знамя Министерства лёгкой промышленности СССР и ЦК отраслевого профсоюза.
5. Макарчук, Л. Поўная аўтаматызацыя/ Л. Макарчук// Сцяг Леніна.- 196сак.
З уводам у эксплуатацыю АТС у в. Брадзец закончана поўная аўтаматызацыя тэлефоннай сувязі р-на.
6. Памнажай, зямля, сваю сілу!// Мінская праўда.- 197крас.
Аб развіцці меліярацыйных работ і паляпшэнні выкарысання асушаных зямель.
7. Пятровіч, М. Уступіў у дзеянне калбасны цэх/ М. Пятровіч// Сцяг Леніна.- 196ліст.
8. Цішкевіч, Я. Здабыткі льнозаводцаў/ Я. Цішкевіч// Сцяг Леніна.- 1980.- 7 ліст.
Па выніках сац. спаборніцтва калектываў і прадпрыемстваў прамысловасці раёна за 3 кв. завод заняў 1 месца. Узнагароджаны пераходным Чырвоным сцягам райкома КПБ.
9. Цішкевіч, Я. Наш поспех/ Я. Цішкевіч// Сцяг Леніна.- 1977.- 7 ліст.
Вынікі работы ільнозавода за 10 мес. з дня адкрыцця (студз. 1976 г).
10. Шарай, А. Якая яна, зямля бярэзінская/ А. Шарай// Сцяг Леніна.- 197сак.
11
Ацэнка глебы раёна па новай методыцы.
Перадавікі працы
1. З узнагародай, таварышы!// Сцяг Леніна.- 197крас.
Аб узнагароджванні ордэнамі і медалямі СССР перадавікоў сельскай гаспадаркі Беларускай ССР па Бярэзінскаму раёну.
2. Паўлаў, і Сацыялістычнай Працы/ У. П.Паўлаў// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С.480.
Звесткі аб 8 нараджэнцах раёна, удастоеных звання.
3. Паўлаў, ўзнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”/
У. П.Паўлаў// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С.
Спіс узнагароджаных.
4. Паўлаў, У. П Яны ўзнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі/ У. П.Паўлаў// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С.
Спіс узнагароджаных.
5. Паўлаў, ўзнагароджаны ордэнам Леніна/ У. П.Паўлаў// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн,
2004.- С.480-481.
Спіс узнагароджаных.
6. Паўлаў, ўзнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы ІІ і ІІІ ступені/ У. П.Паўлаў// Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн, 2004.- С.
Спіс узнагароджаных.
7. Суслаў, У. Гонар і слава па працы/ У. Суслаў// Сцяг Леніна.- 1984.- 4 жн.
Пра рамшчыка дрэваапрацоўчага цэха “Кукарава”
8. Шукан, П. Круглы год без прастояў/ П. Шукан// Сцяг Леніна.- 198сак.
Пераможца сац. спаборніцтва–84, механізатар с-за “Уша” П. Шукан.
Гандаль. Бытавое абслугоўванне. Ахова здароўя
1. Гонар і слава па працы// Сцяг Леніна.- 198чэрв.
Пра швачку Бярэзінскага КБА
2. Дастатак – у кожным доме: З гісторыі спажывецкіх таварыстваў і гандлю// Сцяг Леніна.- 1978.- 8 снеж.
Гісторыя і сучасны стан спажывецкіх таварыстваў.
12
3. Иоффе, Э. Г Из руин и пепла.// Иоффе, Э. Березино.- Мн., 1986.- С. 62.
О Заслуженном враче БССР, заведующем терапевтическим отделением районной больницы ; детском враче П
4. На варце здароўя // Сцяг Леніна.- 1978.- 7 снеж.
З гісторыі аховы здароўя ў раёне.
5. Служба добрага настрою// Сцяг Леніна.- 1982.- 6 крас.
Лічбы і факты з гісторыі і сучасны стан бытавога абслугоўвання р-на.
Прырода
1. Будзе дубрава// Сцяг Леніна.- 198крас.
Наваколле в. Прыбрэжнае.
2. Сувалаў, І. Расліны з Чырвонай кнігі/ І. Сувалаў// Сцяг Леніна.- 198ліп.
Знікаючыя віды раслін, прадстаўнікі бярэзінскай фаўны.
3. Янкоўская, М. Зялёныя насаджэнні горада/ М. Янкоўская// Сцяг Леніна.- 198крас.
Культура. Мастацтва. Навука
1 Гайдук, М. На шляху да народнага/ М. Гайдук// Сцяг Леніна.- 1978.- 8 чэрв.
Аб прысваенні тэатральнаму калектыву раённага Дома культуры звання “народны” (утвораны у 1947 г.)
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 |




