Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Варыянт 1
Заданне 1
Выпісаць з тэксту назоўнік разам з прыметнікам і зрабіць фанетычны разбор слоў.
Камуністычная партыя [камун’істы′чнаjа па′ртыjа] – у гэтых словах дзевяць складоў, 21 гук і 19 літар.
к [к] – зычны, глухі, цвёрды, змычны, заднеязычны;
а [а] – галосны, нелабіялізаваны, ніжняга пад’ ёму, сярэдняга рада;
м [м] – зычны, санорны, цвёрды, змычна-праходны, губна-губны;
у [у] – галосны, лабіялізаваны, верхняга пад’ёму, задняга рада;
н [н’] – зычны, санорны, мяккі, змычна-праходны, пярэднеязычны;
і [і] – галосны, нелабіялізаваны, верхняга пад’ёму, пярэдняга рада;
с [с] – зычны, глухі, цвёрды, шчылінны, пярэднеязычны, свісцячы;
т [т] – зычны, глухі, цвёрды, змычны, пярэднеязычны;
ы [ы] – галосны, нелабіялізаваны, верхняга пад’ёму, сярэдняга рада;
ч [ч] – зычны, глухі, зацвярдзелы, злітны, пярэднеязычны;
н [н] – зычны, санорны, цвёрды, змычна-праходны, пярэднеязычны;
а [а] – галосны, нелабіялізаваны, ніжняга пад’ ёму, сярэдняга рада;
[й] – зычны, санорны, мяккі, шчылінны, сярэдне-язычны;
я/
\
[а] - галосны, нелабіялізаваны, ніжняга пад’ ёму, сярэдняга рада;
п [п] – зычны, глухі, цвёрды, змычны, губна-губны;
а [а] – галосны, нелабіялізаваны, ніжняга пад’ ёму, сярэдняга рада;
р [р] – зычны, санорны, зацвярдзелы, дрыжачы, пярэднеязычны;
т [т] – зычны, глухі, цвёрды, змычны, пярэднеязычны;
ы [ы] – галосны, нелабіялізаваны, верхняга пад’ёму, сярэдняга рада;
[й] – зычны, санорны, мяккі, шчылінны, сярэдне-язычны;
я/
\
[а] - галосны, нелабіялізаваны, ніжняга пад’ ёму, сярэдняга рада.
Заданне 2
Затранскрыбіраваць тэкст у адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення. Выпісаць з яго 10-12 слоў, у якіх назіраюцца фанетычныя асаблівасці беларускай мовы, назваць іх.
Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары, поўныя крыху смутнага хараства. Першыя зоры ўжо замігацелі то там, то сям у бяздонным небе, а з-за лесу залатым пажарам узнімаўся кругам блішчасты месяц. Дробныя белыя хмаркі высцілалі яму дарожку сваімі лёгкімі празрыстымі тканямі і расступаліся перад ім, скупануўшы ў яго бляску свае танкарунныя кудры. Пахла зямля, багата акропленая расою. У сяле чулася гаворка і песні. Вясёлыя маладыя гукі смела ўразаліся ў цішыню ночы і бойка плылі на рэчку, тут яны ўпыняліся ў высокі бераг, адскоквалі назад і беглі ўздоўж яго па дузе лукі і заміралі ўжо за лугам.
(Я. Колас)
[в’эснава′jа ц’о′плайа ноч то′л’к’і што апрану′ла з’амл’у′ і раск’іда′ла сваjэ′ таjэ′мныjа ча′ры/ по′ўныjа крыху′ сму′тнага хараства′// п’э′ршыjа зо′ры ўжо зам’ігац’э′л’і то там/ то с’ам у б’аздо′ным н’э′б’э/ а за л’э′су залаты′м пажа′рам уз’н’іма′ўс’а кру′гам бл’іша′сты м’э′с’ац// дро′бныjа б’э′лыjа хма′рк’і выс’ц’іла′л’і jаму′ даро′шку сваjі′м’і л’о′к’ім’і празры′стым’і тка′н’ам’і jі раступа′л’іс’а п’э′рат ім/ скупану′ўшы ў jаго′ бл’а′ску сваjэ′ танкару′ныjа ку′дры// па′хла з’амл’а/ бага′та акро′пл’энаjа расо′jу// у с’ал’э′ чу′лас’а гаво′рка jі п’э′с’н’і// в’ас’о′лыjа малады′jа гу′к’і с’м’э′ла ўраза′л’іс’а ў ц’ішын’у′ но′чы jі бо′jка плыл’і′ на рэ′чку/ тут jаны′ ўпын’а′л’іс’а ў высо′к’і б’э′рах/ атско′квал’і наза′т і бэ′гл’і ўздо′ўш jаго′ па дуз’э′ лук’і′ jі зам’іра′л’і ўжо за лу′гам//]
Чары – гук [ч] зацвярдзелы; зоры – гук [р] цвёрды; пажар – гук [ж] зацвярдзелы; узнімаўся – асіміляцыя па мяккасці; высцілалі – асіміляцыя па мяккасці; дарожка – асіміляцыя па глухасці; першыя – гук [ш] зацвярдзелы; скупануўшы – гук [ў] цвёрды; месяц – гук [ц] зацвярдзелы; ўздоўж – аглушэнне на канцы.
Заданне 3
Выпісаць з тэксту словы, у якіх ёсць асіміляцыя і аглушэнне звонкіх зычных у канцы слова. Падкрэсліць адпаведныя арфаграмы, ахарактарызаваць асіміліцыю і аглушэнне.
Янка Купала і Якуб Колас... Чыё сэрца не адгукнецца пачуццём глыбокай пашаны да грамадскага подзвігу гэтых двух слаўных сыноў беларускай зямлі, якія навечна ўвойдуць у народную памяць, я казачныя браты-волаты, што разам узняліся на змаганне за народнае шчасце і гэтаму змаганню аддалі свае сілы і талент.
Мінаюць год за годам, аддаляецца час, калі жылі і тварылі паэты, а значэнне іх спадчыны становіцца ўсё большым і шырэйшым.
Паэзія Купалы і Коласа неўміручая, як неўміручы сам народ, яго слава, яго гісторыя. Вялікі подзвіг паэтаў, якія звязалі сваю творчасць з самымі запаветнымі спадзяваннямі народа, з барацьбой за яго вызваленне, за яго шчасце, стаў увасабленнем народнага подзвігу.
І гэта не дзіўна, таму што жыццё і творчасць вялікіх песняроў назаўсёды зліліся з гісторыяй народа ў яе самы яркіх і выдатных падзеях. На цяжкую, пакутную, але пачэсную і слаўную дарогу ўзышоў калісьці броварны рабочы, тады яшчэ нікому не вядомы Янка Купала. І на гэтай дарозе з самых першых крокаў яго падтрымалі нашы кроўныя браты – рэвалюцыйныя рускія рабочыя, інтэлігенты. Характэрна, што на працягу ўсёй сваёй творчасці Янка Купала і Якуб Колас адчувалі няспынную ўвагу, дапамогу і падтрымку самых выдатных сыноў рускага народа.
Надзвычайная заслуга нашых народных паэтаў заключаецца ў тым, што яны першымі ў новай беларускай літаратуры ва ўсёй велічы і праўдзівасці раскрылі вобраз і характар чалавека працы.
(В. Вітка)
Якуб – аглушэнне звонкага зычнага [б] у канцы слова, ён вымаўляецца як [п]; грамадскага – асіміляцыя па глухасці; подзвігу – асіміляцыя па мяккасці; узняліся – асіміляцыя па мяккасці, шчасце – асіміляцыя па мяккасці, год – аглушэнне звонкага зычнага [д] у канцы слова, ён вымаўляецца як [т]; спадчына – асіміляцыя па глухасці; народ - аглушэнне звонкага зычнага [д] у канцы слова, ён вымаўляецца як [т]; звязалі – асіміляцыя па мяккасці; творчасць – асіміляцыя па мяккасці; барацьбой – асіміляцыя па звонкасці; шчасце – асіміляцыя па мяккасці; песняроў - асіміляцыя па мяккасці; зліліся - асіміляцыя па мяккасці; цяжкую - асіміляцыя па глухасці; падтрымалі - асіміляцыя па глухасці; адчувалі - асіміляцыя па глухасці; падтрымку - асіміляцыя па глухасці; праўдзівасці - асіміляцыя па мяккасці; вобраз – аглушэнне звонкага зычнага [з] у канцы слова, ён вымаўляецца як [с].
Заданне 4
Выпісаць з тэксту словы і падкрэсліць арфаграмы (напісанні) заснаваныя на марфалагічным прынцыпе правапісу.
Кніг [х], сярод [т], чэшскую [с], на Віцебшчыне [п], нялёгка [к], адсталасці [т], Нясвіж [ш], перад [т], з [с] паходу, каб [п], праз [с], стагоддзяў [дз].
Заданне 5
З дапамогай “Русско-белорусского словаря” (т. 1, 2. Мн., 1982) перакласці тэкст на беларускую мову. Выпісаць з перакладу запазычаныя словы. Карыстаючыся “Словарём иностранных слов” (под редакцией , , . М., 1985), растлумачце іх значэнні.
Цудоўны май на большай частцы тэрыторыі краіны. На ўзлеску раскінуўся стракаты дыван фіялак, кураслепу і другіх палявых кветак, вось-вось пакажацца кветка ландышу. Чаромха спяшаецца падараваць лесу белую накідку з свайго “майскага снегу”.
Празрысты бярозавы гай. Толькі-толькі лопнулі духмяныя пупышкі. Дрэвы поўныя жыватворнай вільгаці. Зробіш у кары невялікія дзіркі – і пырсне на цябе духмяны бярозавы сок, цудоўны дар вясенняга рускага лесу. Шматлікія жывёлы любяць гэты напітак. Увесь год пярнаты лекар-дзяцел даглядаў за хворымі дрэвамі, знішчаў насякомых, а тут не сцярпеў – адаткнуў дзюбай здаровую бярозу і напіўся ўсмак. Пацяклі па ствалу малюсенькія крынічкі. Адарваўшыся ад сваіх сямейных клопатаў, паспрабаваць соку прыбегла вавёрка.
Пад вечар сціхае ў гушчары лесу рознагалосіца птушынага гоману. Нечакана цішыню парушае звонкая шчабечучая трэль – заспявала заранка. Але гэта толькі прэлюдыя да начнога канцэрту. Нарэшце раздаецца доўгачаканая салаўіная песня. Посвіст, шчоўканне, перазвоньванне – усё зліваецца ў чароўную мелодыю вясны. Часта салаўі ўстрайваюць “конкурсы”. Ледзь скончыць спяваць адзін спявак, як другі падхватвае заціхаючую песню і працягвае яе ўжо са сваімі варыяцыямі. Усю ноч салаўіныя россыпы бударажаць чулы сон лясных жыхароў, а на досвітку іх будзіць зязюля – далёка не ціхая птушка.
(С. Ларын)
Тэрыторыя (лац. territorium) – 1) прастора зямлі, унутраных і прыбярэжных водаў з акрэсленымі межамі; 2) у ЗША – асаблівыя вобласці, не атрымаўшыя яшчэ правоў штата.
Трэль (іт. trillo) – форма музычнага ўпрыгажэння; уяўляе сабою хуткую паўторную змену галоўнай ноты з верхяй суседняй нотай.
Прэлюдыя (лац. praeludium < prae перад + ludus ігра) – 1) уступ, уводзіны да харала, да фугі; у далейшым набыла характар невялікай свабоднай музычнай фантазіі; 2) уступ, уводзіны.
Канцэрт (іт. concerto) – 1) публічнае выкананне музычных і вакальных твораў, а таксама эстрадных драматычных, харэаграфічных і другіх нумароў пэўнай праграмы; 2) вялікі музычны твор для якога-небудзь інструмента сола ў суправаджэнні аркестра; 3) сістэма ўзгодненых выступленняў некалькіх дзяржаў.
Мелодыя (гр. melodia) – мілагучная паслядоўнасць тонаў, якая выяўляе асноўную думку музычнага твору; тоны спалучаюцца ў пэўных суадносінах адзін да другога па працягласці, вышыні і рытму.
Конкурс (лац. concursus) – 1) спаборніцтва, саіскальніцтва на атрыманне прэміі, узнагароды, на паступленне ў навучальную ўстанову і г. д.; 2) у буржуазным праве – concursus creditorium – перадача крэдыторам кіравання маёмасцю неплацежаздольнага даўжніка дзеля інтарэсаў найлепшага задавальнення існуючых да яго прэтэнзій.
Варыяцыя (лац. variatio) – 1) змяненне, некаторае адхіленне ад асноўнага тыпу; 2) паўтарэнне асноўнай музычнай тэмы ў розных відазмяненнях.
Заданне 6
Прачытаць тэкст, выпісаць з яго тры сказы з мнагазначмі словамі. Падкрэсліць мнагазначныя словы, з дапамогай “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” пад рэд. К. Крапівы ў 5-ці тамах () растлумачыць іх значэнне ў сказе. Высветліць іншыя значэнні гэтых слоў, даць прыклады-сказы.
1. Бор пачынаецца з берага стройнымі соснамі, якія ўтвараюць суцэльную сцяну, калючую, сіва-зялёным верхам макавак, што выскачылі за сёлетні год. Слова бор мае ў сказе значэнне: густы сасновы лес, які расце на высокім месцы. Іншыя значэнні: а) хімічны элемент, які ўваходзіць у састаў многіх мінералаў: Бор і яго спалучэнні прымяняюцца ў многіх галінах прамысловасці; б) стальны свердзел, які ўжываецца ў зубалячэбнай справе: У стаматалагічную паліклініку прывезлі новыя бор-машыны.
2. Праз такую шурпатую посцілку прабіваецца травіца, а дзе промні сонца пранікаюць да самага долу, чырванее сунічка... Слова дол мае ў сказе значэнне: паверхня зямлі, зямля. Іншыя значэнні: а) даліна, нізіна: Сцяжынкі ад усіх хутароў, якія стаяць на доле, бягуць на ўзгорак; б) магільная яма: На пагоркувыкапалі дол.
3. Калючая сцяна, дзе вусце дарогі, ледзь-ледзь раступілася: між збуялага ляшчэўніку – вялікая прасохлая лужына з глыбокімі каляінамі, якія выпаўзаюць з лясных нетраў. Слова нетры мае ў сказе значэнне: непраходныя, глухія мясціны; прастора, парослая глухім лесам. Іншыя значэнні: а) глыбіні зямлі, месцы пад зямной паверхняй, а таксама тое, што там змяшчаецца: У нетрах зямлі знаходзіцца соль; б) перан. унутраная прастора, унутраная частка чаго-небудзь: Усе рэчы знаходзіліся ў падвальных нетрах; в) перан. унутраная глыбінная частка чаго-небудзь: У нетрах маёй памяці было шмат таямніц; г) перан. цяжкія, складаныя, глыбокія пытанні, бакі чаго-небудзь: Ніхто лепш за Насцю не разбіраўся ў каварных нетрах алгебры; д) перан. унутраныя, глыбінныя часткі краіны, раёны: Нетры роднага Палесся; е) перан. народ, шырокія колы грамадства: Не выберуць у дэпутаты – значыцца народ знайшоў у сваіх нетрах больш дастойнага.
Заданне 7
З “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” выпісаць тры амонімы. Растлумачыць значэнне слоў-амонімаў, запісаць з імі сказы.
Драпаць1 – скрэбці па якой-небудзь паверхні чым-небудзь вострым, цвёрдым; рабіць драбіны. Фрося пачала ногцямі драпаць леснікоў твар, рваць яго доўгія вусы.
Драпаць2 – паспешліва адступаць, уцякаць. Калі ж здаралася наскочыць на лясную варту або на міліцыю, Анатоль драпаў у кусты.
Прабельны1 – які мае адносіны да прабелу. Міхася празвалі Бабашкай яшчэ на пачатку вучобы, як толькі пачалі знаёміцца з прабельным матэрыялам.
Прабельны2 – які служыць, прызначаецца для прабельвання, для прабелкі. Прабельны цэх яшчэ не скончыў працаваць.
Апалонік1 – вялікая лыжка, якой разліваюць страву. Алена драўляным апалонікам наліла ўсім стравы.
Апалонік2 – хвастатая лічынка жабы. Мы будзем назіраць, як з гэтага жабурыння вырастуць жывыя апалонікі.
Заданне 8
Спісаць сказы, падкрэсліць фразеалагізмы. Выпісаць іх асобна і растлумачыць значэнні.
1. Рукой падаць было і да вакзала – да рамантычных, хуткіх цягнікоў. (Э. Агняцвет) 2. Ну, а факультэт, гэта што такое! Тут сам Сцёпка з нагі збіўся. (Я. Колас) 3. Было ад чаго хвалявацца Клімёнку: ён фактычна вёў першую скрыпку. (У. Дамашэвіч) 4. Дзядзька Марцін ведаў, што Барбутовіч дагаварыўся, каб дзядзька зрабіў яму фундацыю. (Я. Колас) 5. Дзям’ян у старшыні рукою правай быў – ён юшку добрую варыў. (У. Корбан) 6. Даліся ў знакі ўся напружанасць і зморанасць за апошнія дні, пераходы, бяссонныя ночы. (М. Лынькоў). 7. Неба дзень пры дні было зацягнута хмарамі. (М. Ваданосаў)
Рукой падаць – зусім блізка, не вельмі далёка.
З нагі збіўся – даходзіць да замяшання, разгубленасці; заблытвацца.
Першая скрыпка – галоўная, кіруючая, вядучая роля ў чым-небудзь.
Рабіць фундацыю – зрабіць каму-небудзь рэкамендацыю, парэкамендаваць.
Правая рука – першы памочнік, найбліжэйшы паплечнік, супольнік.
Даліся ў знакі – аказваць ўздзеянне на каго-небудзь, станавіцца адчувальным, непрыемным, даймаючы каго-небудзь і надоўга запамінаючыся.
Дзень пры дні – штодзень, кожны дзень.
Літаратура
Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова і словаўтварэнне. Марфалогія / Пад рэд. ’евай. Мн., 2004. Ч.с.
Гаўрош Н. В., Лепешаў І. Я., Янкоўскі Ф. М. Фразеалагічны слоўнік: Для сярэдняй школы / Пад рэд. ўскага. Мн., 19с.
Лінгвістычны кампендыум / Пад рэд. ікава, . Мн., 20с.
Русско-белорусский словарь: В 2 т. / Под ред. . Мн., 1991. Т.с.; Т.с.
Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фаналогія. Арфаграфія. / Пад рэд. ўскага. Мн., 19с.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / Пад рэд. К. Крапівы: У 5 т. Мн., . Т.с.; Т.с.; Т.с.; Т.с.; Т. 5. Кн.с.; Т. 5. Кн.с.


