Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Аддзел культуры Смалявіцкага райвыканкама

Раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр

“На

(з вопыту работы Чырвонасцяжскага сельскага клуба па культурнаму абслугоўванню сельскага жыхара)

2012г.

У

кожнага раёна, як і ў нашага, назапашаны свае традыцыі культурнай дзейнасці. І гэта заканамерна, бо ў імкненні да прыгожага, да духоўнага ўзбагачэння, маральнага ачышчэння – сутнасць чалавека, які прагне жыць і працаваць не так, як набяжыць, а так, каб пакінуць пасля сябе добры след.

Прыкладам станоўчай працы сярод сельскіх клубаў па ўкараненні сучасных перспектыўных форм работы з рознымі катэгорыямі насельніцтва ў нашым раёне, з’яўляецца Чырвонасцяжскі сельскі клуб – загадчык Сапёраў Юрый Аляксандравіч, акампаніятар – Баравік Віктар Вітальевіч.. У зону абслугоўвання Чырвонасцяжскага СК уваходзяць 4 населеныя пункты з колькасцю жыхароў – 701 чалавек. Дзейнасць сельскага клуба накіравана на задавальненне культурных запатрабаванняў і інтарэсаў рознакатэгарыйных груп вяскоўцаў у вольны час, арганізацыю самадзейнай мастацкай творчасці і культурнага адпачынку. Сфера гэтай дзейнасці прадстаўлена рознымі відамі і формамі культурна-масавай работы. У цеснай узаемасувязі з арганізацыямі і прадпрыемствамі, якія размяшчаюцца на тэрыторыі п. Чарніцкі, тут так плануюцца і праводзяцца мерапрыемствы, каб па-за ўвагай не застаўся ніводзін населены пункт рэгіёну. Так, ладзяцца сумесныя святочныя канцэрты, святы вёсак, народныя святы, ўшанаванні састарэлых жыхароў вёсак, залатыя і брыльянтавыя вяселлі, Дні прызыўніка і інш. У сельсім клубе наладжана праца 8 клубных фарміраванняў, якія актыўна ўдзельнічаюць у арганізацыі вольнага часу насельніцтва. Яны даюць магчымасць адпачыць, сустрэцца з цікавымі людзьмі і сябрамі, даведацца пра нешта новае, развіваць свае творчыя здольнасці.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Аматарскае аб’яднанне “Спадчына” створана для пажылых людзей. Арганізацыя вольнага часу людзей сталага ўзросту – асноўны накірунак дзейнасці гэтага аб’яднання. Тут адбываюцца выставы вялікодных яек і кулічоў, народных промыслаў і рамёстваў, персанальныя выставы, вечары адпачынку, вечары-ўшанаванні. Удзельнікі аб’яднання прымаюць актыўны ўдзел у народных гуляннях, мітыгнах, прысвечаных Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.

Аматарскае аб’яднанне “Морж” створана ў 2010 годзе, дзе моладзь і падлеткі п. Чарніцкі і навакольных вёсак з задавальненнем прымаюць удзел у фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах, займаюцца закальваннем арганізма, наведваюць басейн у п. Кастрычніцкі, купель у г. Лагойску, прапагандуюць здаровы лад жыцця і неабходнасць у занятках фізічнай культурай і спортам. Савет гэтага аматарскага аб’яднання плануе сваю работу так, што фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы тут займаюць галоўнае месца. Спартыўны характар носяць і гурткі настольнага тэнісу, більярду. Кожны месяц ладзяцца спаборніцтвы па тэнісу і рускаму більярду. Прымаюць удзел у спаборніцтвах моладзь і падлеткі з навакольных населеных пунктаў: п. Кастрычніцкі, в. Пліса, в. Заказінец, в. Курганы і нават з г. Смалявічы.

Музычна-мастацкая, канцэртная дзейнасць, як сродак развіцця асобы – яшчэ адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці Чырвонасцяжскага сельскага клуба. Добрае развіццё ў гэтай установе атрымаў песенны жанр. Ансамбль песні, салісты – жаданыя госці на любой канцэртнай пляцоўцы горада і раёна, добра ведаюць іх і па-за межамі Смалявіччыны. Таму невыпадкова, што на арганізацыю работы Чырвонасцяжскага СК значны адбітак накладвае яго канцэртная дзейнасць. Самадзейныя калектывы і іх удзельнікі ў любы час здольны прадставіць цікавую і змястоўную канцэртную праграму як для сваіх аднавяскоўцаў, так і для жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак.

Асаблівай папулярнасцю сярод насельніцтва карыстаюцца выступленні самадзейных артыстаў на адкрытых пляцоўках, канцэрты-віншаванні на даму, міні-канцэрты. У сярэднім на працягу месяца сельскім клубам праводзіцца да 5-6 канцэртаў. З музычнай праграмай творчыя калектывы толькі ў гэтым годзе пабывалі ў вёсках Студзёнка, Пацічова, Верхмень, Вызваленне, Быкачана, Заказінец, Грыва. Юр’ева, Мглё, Зялёны Бор, Задомля і інш. Салісты Чырвонасцяжскага сельскага клуба Кацярына Фалей і Ксенія Голубева з’яўляюцца пераможцамі раённага конкурса выканаўцаў эстраднай песні “Сузор’е”. З мэтай актывізацыі паэтычнай і музычнай творчасці дзяцей, падлеткаў і моладзі вершы, песні ў іх выкананні гучаць са школьнай і клубнай сцэны. Сярод школьнікаў сумеснымі намаганнямі школы і сельскага клуба праводзяцца конкурсы юных салістаў, чытальнікаў, мастакоў з уручэннем пераможцам грамат, памятных падарункаў. Выстаўкі дзіцячай мастацкай творчасці ладзяцца падчас арганізацыі і правядзення клубных мерапрыемстваў.

Паседжанні аматарскіх аб’яднанняў, культурна-масавыя мерапрыемствы запісваюцца на відэакасеты, здымаюцца лічбавым фотаапаратам. Вядзецца летапіс творчай дзейнасці сельскага клуба гуртком “Фота-відэа”.

Мерапрыемствы, што ладзяцца ва ўстанове і за яе межамі знаходзяць добры водгук у мясцовых жыхароў.

Традыцыйна праводзяцца народныя гулянні да такіх свят, як “Каляды”, “Масленіца”, “Купалле”, каляндарных свят. Тут ладзяцца клубныя сустрэчы з людзьмі цікавага лёсу, аднавяскоўцамі, ветэранамі, перадавікамі вытворчасці і народнымі майстрамі, сярод якіх: вечар-рэквіем з удзелам жыхароў, пацярпеўшых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС

цяперашнімі жыхарамі п. Чарніцкі “Чёрная быль”, вечар-сустрэча “Дарагія мае землякі”, вечар адпачынку “Франтавыя сябры”, вечар-партрэт “Яе спадчына”, выстаўкі “Залатыя рукі”, “Традыцыйная вышыўка”, “Бабуліны прысмакі”, фотавыстаўкі “67 год без вайны”, “Мой пасёлак”. У практыку ўвайшло правядзенне на маладзёжных дыскатэках інфармхвілінак па прапагандзе здаровага ладу жыцця “Маё здароўе у маіх руках”, сустрэч моладзі з участковым інспектарам па прававой тэматыцы “Прымі рашэнне сам”.

На тэрыторыі пасёлка Чарніцкі размяшчаецца бальніца, дзе ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці сельскага клуба наведваюць з міні-канцэртамі хворых, якія знаходзяцца на сацыяльных ложках, у рамках акцыі “Нашы сэрцы хворым людзям”.

Улічваючы творчы патэнцыял клубных работнікаў, цесную ўзаемасувязь з рознымі сацыяльна-культурнымі ўстановамі і арганізацыямі, мы спадзяёмся, што і ў далейшым Чырвонасцяжскі сельскі клуб будзе з поспехам задавальняць запатрабаванні розных катэгорый насельніцтва, дзе формы і метады культурна-масавай работы будуць адпавядаць сучаснасці.

Дырэктар РАМЦ В. І.Барысенка

Выстава “З агароду сабе і народу” аматарскага аб’яднання “Спадчына”

 

Выстава пасхальных яек і кулічоў

 

Аматарскае аб’яднанне “Морж”

 

Канцэрт у Чырвонасцяжскай бальніцы

 

Канцэрты для жыхароў п. Чарніцкі

 

Канцэрт для дзяцей-інвалідаў дзіцячага садка Зарэчча