Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Апісанне сістэмы работы
“Высокі прафесіяналізм –
скіраванаяу прафесію творчасць”
А. Гінзбург
Так атрымалася па жыцці, што ў маіх класах падаўляючая большасць навучэнцаў – хлопчыкі. Здараецца, што ў класе і дзяўчынкі, але толькі адна або дзве. Таму навучанне, у большай ступені, будую на аснове псіхалагічных асаблівасцей ”моцнага пола”.

Многія педагогі сцвярджаюць, што ў пачатковых класах, дзе пераважная колькасць хлопчыкаў, працаваць больш складана. Я з гэтым сцвярджэннем згодна на палову. Мне хочацца дадаць – але і цікава.
Хлопчыкі істотна адрозніваюцца ад дзяўчынак. адзначае, што дзеці маюць розныя тыпы функцыянальнай арганізацыі мозга. Пры паступленні ў школу хлопчыкі адстаюць у фізічным развіцці ад дзяўчынак, але па сіле праяўлення эмоцый яны могуць пераўзыходзіць дзяўчынак. Рабяты, хаця і не праяўляюць гэтага знешне, могуць перажываць сітуацыю больш глыбока (у 2,6 разы часцей, чым дзяўчынкі, адчуваюць адмоўны эмацыянальны стан).
Часцей арыентуюцца на свае цялесныя адчуванні, таму могуць быць больш агрэсіўнымі.
Асаблівасць дзейнасці не заўсёды на карысць “моцнага полу”. Яны менш арыентаваныя на зносіны, значна менш, чым дзяўчынкі, глядзяць на настаўніка – адсюль павольна ўключаюцца на работу.
Ім патрэбен высокі тэмп. Як толькі пачынаецца паўтарэнне, замацаванне, яны выпадаюць з працэсу, увага слабее.
Больш шумныя, рухомыя, актыўныя, на ўроках няўседлівыя, таму патрэба ў разрадцы ў іх вышэйшая, чым у дзяўчынак.
Для хлопчыкаў эфектыўны сітуацыі спаборніцтва.
Калі яны стамляюцца, у іх запавольваецца моўнае мысленне, лагічныя аперацыі.
У іх больш устойлівыя дыядныя адносіны.
прапануе звяртаць увагу на наступныя спецыфічныя асаблівасці хлопчыкаў, дзеля таго, каб правільна і эфектыўна арганізаваць адукацыйны працэс у класе.
ü Хлопчыкі эфектыўна ўспрымаюць інфармацыю аб дзеяннях (таму ім лягчэй вывучыць тэму “Дзеяслоў”, а не “Прыметнік”, яны хутчэй запамінаюць даты).
ü Добра засвойваюць складаныя ў лагічным плане сюжэты апавяданняў, усё ўспрымаюць аналітычна( таму маім навучэнцам лёгка пераказваць тэкст падрабязна і блізка да тэксту).
ü Хлопчыкі слаба рэагуюць на інтанацыю мовы і мадуляцыю голаса, гэта значыць на эмацыянальную яе афарбоўку, таму і ўзнікаюць цяжкасці пры адпрацоўцы ўмення выразна чытаць. А дапамагаюць мне часткова рашаць гэту праблему метады і прыёмы крытычнага мыслення.
ü Горш рашаюць задачы стэрэатыпныя, лепш – новыя. Таму ўводжу праблемныя задачы і пытанні праектнага накірунку.
ü Высокая актыўнасць разумовай работы ва ўмовах дэфіцыту часа. Таму мэтанакіравана выкарыстоўваю праектную дзейнасць.
ü Адэкватна рэагуюць на дадатныя і адмоўныя ацэнкі сваёй дзейнасці. Перад настаўнікам адкрываецца “поле дзейнасці” для работы па самаацэньванню.
адзначае, што хлопчыкаў неабходна ўключаць у пошукавую дзейнасць. Яны лепш працуюць тады, калі характар пытанняў адкрыты, калі трэба самому дадумацца, разабрацца, а не калі трэба проста паўтарыць за настаўнікам і запомніць інфармацыю. Іх трэба падштурхнуць, каб яны самі адкрылі заканамернасць, тады яны будуць у тонусе ўвесь урок, добра запомняць і засвояць матэрыял.
Такім чынам, хлопчыкам больш падыходзіць навучанне праз самастойнае вырашэнне праблемнай сітуацыі. Яны працуюць лепш ад агульнага да прыватнага: спачатку – вынік, потым, як мы да гэтага прыйшлі. Нездарма кітайская мудрасць вучыць: “Раскажы – і я забуду, пакажы – і я запомню, дай мне магчымасць дзейнічаць самому – і я навучуся.”
Маім навучэнцам проста неабходна пражыць матэрыял у дзеянні. Таму я ў сваёй працы аддаю перавагу асобасна арыентаванаму падыходу.
Асноўная частка
З вучнем - да ведаў,
а не з ведамі – да вучня.
У адукацыйным працэсе аддаю перавагу інавацыйнаму асобасна арыентаванаму падыходу. Ён з’яўляецца аптымальным варыянтам для развіцця асобы з самастойным мысленнем, уменнем свядома авалодваць ведамі, неабходнасцю клапаціцца аб сваім здароўі. Практычным вырашэннем такой методыкі з’яўляюцца нестандартныя ўрокі (урокі-падарожжы, урокі-даследванні, урокі-майстэрні, урокі-паседжанні…), факультатывы (праекты, завочныя падарожжы), разнастайныя формы правядзення пазаўрочнай работы (КВЗ, конкурсы эрудытаў, інтэлектуальныя гульні і інш).
Асобасна арыентаванае навучанне – гэта навучанне, якое забяспечвае развіццё і самаразвіццё асобы навучэнца. Яно ажыццяўляецца на аснове індывідуальных асаблівасцей дзіцяці, суб’ектнага вопыту пазнання і прадметнай дзейнасці. Педагог пры гэтым прызнае за вучнем права выбару ім асабістага шляху развіцця і стварае для гэтага адпаведныя ўмовы і сітуацыі, у якіх кожны вучань рэалізуе сябе ў пазнанні, вучэбнай дзейнасці і паводзінах. Такім чынам, на першае месца выходзіць вучань і яго дзейнасць па авалоданню ведамі. Настаўнік разумее, што дзіця вучыцца паспяхова, калі яно адчувае сябе камфортна, калі яго падтрымліваюць і натхняюць, калі ў яго ёсць магчымасць выбару, калі бацькі актыўна ўдзельнічаюць у школьным жыцці, таму ўрокі з такім падыходам – любімыя ўрокі.
Я з задавальненнем праводжу і традыцыйныя ўрокі (новае – гэта добра забытае старое), але выкарыстанне факультатыўных заняткаў і іншых форм пазаўрочнай работы не проста пашыраюць веды вучняў, але і прыдаюць навучанню адкрытасць і даступнасць.
У наш час дэмакратычнага грамадства і рыначнай эканомікі важнейшымі адукацыйнымі задачамі з’яўляюцца:
ü вывучаць (нетрадыцыйныя ўрокі);
ü шукаць (факультатыўныя заняткі);
ü думаць (даследчая дзейнасць).
Лічу, што эфектыўна рашыць сучасныя адукацыйныя задачы мне дапамагае асобасна арыентаваны падыход да навучання.
Мадэль асобасна арыентаванага падыходу адлюстроўваю так:
Табліца1
Асобасна арыентаваны падыход уключае
| |
Прыёмы, формы тэхналогіі крытычнага мыслення |
Прыёмы, формы, метады праектнай дзейнасці |
Сацыяльна-тэхналагічную мадэль “Арыенцір” |
Сутнасць асобасна арыентаванага падыходу стане больш зразумелай, калі разгледзіць дадзеную табліцу, якую прапаноўвае М. І. Запрудскі.
Табліца 2
Кампаненты ўрока | Асобасна арыентаваны падыход. Дзейнасць настаўніка і вучняў |
Мэты | Вучні ўдзельнічаюць у вызначэнні мэт урока, для чаго педагогам спецыяльна ствараюцца перашкоды ў дзейнасці, сітуацыі выбару, неазначальнасці. Настаўнік вызначае мэты праз планаванне сітуацый, у якіх ствараюцца ўмовы для развіцця асобасных якасцей школьніка. |
Змест адукацыі | Веды з’яўляюцца сродкам для станаўлення і развіцця вопыта: творчай дзейнасці, каштоўнасных адносін, самаразвіцця, мэтапалагання, прыняцця рашэнняў, рашэння праблем, прыняцця адказнасці на аснове выбара ў сітуацыях неазначальнасці, узаемадзеяння з іншымі людзьмі, рэфлексіі ўласнай дзейнасці. Гэты вопыт як раз з’яўляецца зместам адукацыі. Пры гэтым засвойваюцца самі прадметныя веды. |
Метады матывацыі і стымулявання вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці вучняў | Унутраная матывацыя: апора на пазнаваўчыя і камунікатыўныя патрабаванні вучняў. Тут ствараюцца сітуацыі, якія матывіруюць вучэбную дзейнасць навучэнцаў. Сама дзейнасць становіцца матывам для яе прадаўжэння. Апора на жыццёвы вопыт вучняў. Перавага самаацэнкі, рэфлексія ўласнай дзейнасці. |
Метады арганізацыі, ажыццяўленне вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці | Выкарыстоўваецца сукупнасць пазнаваўчых метадаў. Урок выступае як паслядоўнасць адукацыйных сітуацый развіваючага тыпу, у якім вучні ажыццяўляюць поўны цыкл дзейнасці: ацэнка сітуацыі – мэтапалаганне – планаванне – арганізацыя сваёй работы – забеспячэнне яе недастаючымі пазнаваўчымі рэсурсамі – рэфлексія. |
Метады кантроля і самакантроля | Пераважаюць дыягнастычная і карэкцыйная функцыі кантроля. Настаўнікам ствараюцца сітуацыі для самакантроля і карэкцыі ведаў і дзейнасці. Сапастаўляюцца атрыманыя вынікі з індывідуальнымі мэтамі вучняў. |
Аднак у многіх можа ўзнікнуць пытанне: “ Чаму нельга цалкам узяць адну тэхналогію і па ёй працаваць? І навошта такі калейдаскоп метадаў, формаў, прыёмаў з розных тэхналогій?” Такі выбар тлумачыцца наступным.
Сельскія ўстановы адукацыі маюць сваю спецыфіку: у першую чаргу гэта малая напаўняльнасць класаў (а ў маім выпадку гэта і большасць хлопчыкаў са сваімі псіха-фізічнымі асаблівасцямі).
Узровень сфарміраванасці даследчых уменняў у навучэнцаў недастатковы, а часцей – нізкі.
Недастатковы ўзровень і камунікатыўных здольнасцей навучэнцаў.
Нізкі і здавальняючы ўзровень паспяховасці навучэнцаў. Часам заўважаеш, што аб’ём матэрыялу перавышае магчымасці ўспрымання школьніка. Не для усіх прадметаў будуць эфектыўнымі прыёмы і метады адной тэхналогіі. Напрыклад, для ўрокаў беларускай мовы, рускай мовы, літаратурнага чытання да месца выкарыстоўваць прыёмы крытычнага мыслення, на матэматыцы – праблемную сітуацыю, пытанні, абгрунтаванні, доказы (прыём ад зваротнага), на ўроках чалавек і свет, пазакласнай і пазаўрочнай работы – праектную дзейнасць.
Многія сучасныя тэхналогіі ад навучэнцаў патрабуюць валодання цэлым наборам творчых, пазнаваўчых і арганізацыйных уменняў. На жаль, нашы вучні не заўсёды могуць валодаць такімі ўменнямі.
У пацверджанне вышэйсказанаму – табліца, у якой адлюстраваны метадычныя формы, прыёмы, якія выкарыстоўваюцца на пэўных этапах урока. ( апісанне прыёмаў – у дадатку 2).
Табліца 3
Этапы урока | Выкарыстоўваемыя метады і прыёмы | |
Крытычнае мысленне | Праектная дзейнасць | |
Мабілізуючы (матывацыйны) | “Падары кветку”, “Формула поспеху”, “Увага”, “Далонька”, “Складзі са складоў слова”, “Асацыяцыя”, “Мелодыя”. | Можна стварыць сітуацыю спаборніцтва. |
Актуалізацыя ведаў і праверка дамашняга задання | “Гульнёвыя сітуацыі”, “Кластар”, “Ці верыце вы?”, “Сінквейн”. | Можна выслухаць абарону праекта. |
Вызначэнне мэт і задач урока, тэмы | “Кластар”, “Глядзіцца як…”, “Тоўстыя і тонкія пытанні”, “Верыце ці не?”, “Стрыжнёвыя словы”, “Інсерт”. |
|
Праца над замацаваннем тэмы | “+”, “-“, “Кластар”, “Тэлеграма”, “Як вы думаеце?”, “Сюжэтная табліца”, “Лініі параўнання”. | Сітуацыя спаборніцтва. |
Рэфлексія | “Сінквейн”, “Разбяры слова па літарам”, “Ацэначнае акно”, “Рэфлексіўная мішэнь”, “Аўтобусны прыпынак”, “Шляпы”, “Фішбоўн”, “Гучыць як…”. | Франтальная рэфлексія. |
Самааналіз урокаў я праводжу з пазіцыі асобасна арыентаванага падыходу (рэкамендацыі В. П. Сіманава). У дадзеным падыходзе дамініруе мэта асобаснага развіцця навучэнцаў.(Дадатак3. Распрацоўка ўрока па прадмеце “Чалавек і свет” у 2 класе і самааналіз)
Табліца 4
Кампаненты урока | Параметры, якія ацэньваюцца |
Мэта ўрока | Накіраванасць на асобаснае развіццё навучэнцаў. Удзел саміх школьнікаў ў вызначэнні мэт урока. Самавызначэнне навучэнцаў на вынік урока. Вызначэнне настаўнікам мэт праз адпаведныя ўмовы і сітуацыі. Выкарыстанне мэт у якасці паказчыкаў ацэнкі дзейнасці на ўроку. |
Настаўнік | Накіраванасць на стратэгію супрацоўніцтва на ўроку. Авалоданне ведамі па прадмеце, уменне прабудзіць інтарэс да тэмы ўрока. Уменне ствараць адукацыйныя сітуацыіразвіваючага тыпу. Уменне гібка рэагаваць на змяненне сітуацыі ў класе. Мова (тэмп, дыкцыя, вобразнасць, эмацыянальнасць, граматнасць). |
Навучэнцы | Узровень матывацыі і пазнаваўчая актыўнасць. Ступень уплыву навучэнцаў на мэты, змест і метады работы. Уменне працаваць у групе (пары)ю Наяўнасць ацэначнай дзейнасці саміх навучэнцаў. Удзел навучэнцаў у дыялогу, дыскусіях. Стварэнне школьнікамі адукацыйных прадуктаў. |
Змест урока | Навуковасць і даступнасць для навучэнцаў, сувязь з жыццём. Наяўнасць праблемных сітуацый. Улік суб’ектыўнага зместу ўрока. Наяўнасць дзейнаснага зместу ўрока. Наяўнасць адукацыйных прадуктаў навучэнцаў. |
Арганізацыйныя формы, метады і сродкі навучання | Агульная атмасфера ўрока. Спалучэнне індывідуальнай, групавой і франтальнай форм раблты. Перавага актыўных метадаўнавучання. Забеспячэнне дзейнасці навучэнцаў неабходнымі матэрыяламі. Валеалагічная адзнака ўрока. |
Вынік урока | Ступень арыгінальнасці адукацыйных прадуктаў навучэнца. Удзел школьнікаў у ацэнцы дзейнасці і ўрока. Выяўленне навучэнцамі нявырашаных імі праблем. Наяўнасць самавызначэння навучэнцаў на далейшую працу па тэме. Задаволенасць урокам навучэнцаў і самога настаўніка. |
Асобасна арыентаваны падыход да навучання – сінтэз навукі і творчасці. Таму вельмі важна ўмела і “тонка” спалучаць формы, метады і прыёмы выкладання ў канкрэтных сітуацыях, якія развіваюць і стымулююць творчасць.
Выкарыстоўванне асобасна арыентаванага падыходу адкрывае шырокія магчымасці вучням:
ü самастойна думаць і асэнсоўваць;
ü праяўляць ініцыятыву, лідэрскія якасці;
ü вучыцца карыстацца арыенцірамі самаацэнкі;
ü аналізаваць і сістэматызаваць свае веды, рабіць вывады;
ü клапаціцца аб сваім здароўі;
настаўніку:
ü самаўдасканальвацца;
ü прадаўжаць навучанне ў пазаўрочны час;
ü надзяляць увагу міжпрадметным сувязям.


