Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр

“Трэці сектар”

а/с 54, Гародня,

тэл./,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www: sektar.cjb.net

Выпуск 192

(15 кастрычніка 2005г.)

Сёньня ў выпуску:

Супраць гандлю людзьмі

Дайце студэнтам вучыцца

Агеньчык салідарнасьці

Стартуе Беларуская Школа Лідараў

Дармовыя пераклады

На Каляды ў Летуву

Стыпэндыя для журналістаў

Над выпускам працавалі:

Алеся Бяленік (рэдактарка выпуску);

Волька Астроўская, Вітаўт Руднік

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Падзеі:

Супраць гандлю людзьмі

У Гародні адбыўся Міжнародны семінар па каардынацыі дзейнасьці ў сфэры папярэджаньня і прадухіленьня гандлю людзьмі.

Семінар быў праведзены 12-14 кастрычніка ў межах праекту ЭС/ПРААН “Барацьба з гандлем жанчынамі ў Рэспубліцы Беларусь”.

Удзельнікі сустрэчы падзяліліся досьведам працы і мерамі, якія прымаюцца па супрацьдзеяньню гандлю людзьмі ў Беларусі.

За дадатковай інфармацыяй зьвяртацца да супрацоўніка па пытаньнях камунікацыі праекту Марыі Маліноўскай па тэл. (0-17) .

Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Падзеі:

Дайце студэнтам вучыцца

Яўгена Скрабутана, студэнта трэцяга курсу філялягічнага факультэту Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Я. Купалы, зноў спрабуюць адлічыць з гэтай навучальнай установы.

Пра гэта Яўген даведаўся ў сераду ад прарэктара па навучальнай працы і сацыяльных пытаньнях Тацьцяны Бадзюковай, якая выклікала яго да сябе “на размову”.

– Падчас “размовы”, на якой прысутнічаў дэкан факультэта Віталь Царлюкевіч і невядомы чалавек ў цывільным, якога прадставілі універсітэцкім юрыстам. Мяне абвінавацілі ў выпуску і распаўсюдзе маладафронтаўскіх улётак, здрадзе ідэалам дзяржаўнай маладзёвай палітыкі, тэрарызме. Прыгразілі выключыць з унівэрсытэту разам з паловай аднакурснікаў, – расказаў карэспандэнту ПАГОНІ Яўген Скрабутан.

Падставай для падобнай “размовы” стаў адзін экзэмпляр улёткі фармата А4 з выявай чалавека ў масцы ды рагаткай ў руках і тэкстам “Не дазволім запляміць гонар і славу нацыі!”, які знаходзіўся на стале ў спадарыні прарэктар. Улётка была напісана ад імя Маладога Фронту, а ў якасьці кантактнага быў пазначаны нумар мабільнага тэлефону, якім карыстаўся Яўген Скрабутан.

Следства па факту распаўсюджваньня ва унівэрсытэце маладафронтаўскіх улётак працягваецца.

Падрыхтавала Волька АСТРОЎСКАЯ,

Паводле pahonia.promedia.by

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Падзеі:

Агеньчык салідарнасьці

16 кастрычніка а 20 гадзіне нераўнадушныя грамадзяне па ўсёй беларусі запаляць свечы ў знак салідарнасьці зь людзьмі, блізкія каторых супраціўляліся існаму рэжыму і былі выкрадзеныя пры няясных абставінах. Яны змагаліся з дыктатурай і прапалі бязведаньня знаходжаньня.

Такім чынам беларускія актывісты прапануюць адсьвяткаваць Дзень беларускай салідарнасьці.

Запалі і ты

Паводле www. charter97.org

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Абвесткі:

Стартуе Беларуская Школа Лідараў

Аб’яднаньне “Школа лідараў” , Варшава, Польшча адчыняе Беларускую Школу Лідараў.

Да ўдзелу ў праекце запрашаецца моладзь ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў, якая імкнецца працаваць на карысьць беларускага грамадзтва і якая зацікаўленая ў міжнародным супрацоўніцтве.

Тэрмін рэалізацыі праекту – 1 лістапада 2005 году – канец лютага 2006 году.

У межах праекту пройдзе 10-дзённае навучаньне ў Польшчы, падчас якога прадугледжаныя трэнінгі, сустрэчы з маладымі лідарамі з краін Цэнтральна-Усходняй Эўропы, а таксама навучальныя візіты ў польскія НГА.

Пасьля навучальнага курсу ўдзельнікі праекта падрыхтуюць пляны ўласных міні-праектаў, лепшыя зь якіх будуць адабраныя і прафінансаваныя Школай лідараў.

Зацікаўленыя павінны даслаць запоўненую анкету, а таксама кароткае апісаньне плянаў дзейнасьці ў вашым рэгіёне. Тыя, хто пройдзе першы этап спабору, будуць запрошаныя нас суразмову ў Менск.

Усе выдаткі кампенсуюцца Школай лідараў.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 25 кастрычніка. Заяўкі неабходна даслаць па эл. пошце на адрас: e-mail school. *****@***ru.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы: http://www. szkola-liderow. pl/strona/116179.html альбо па тэл9.

Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Абвесткі:

Дармовыя пераклады

У Сеціве зьявілася вэб-пляцоўка “Пераклады для Прагрэсу”, скіраваная дапамагчы у перакладах пісьмовых тэкстаў няўрадавым арганізацыям, якія ня маюць на гэта грашовых сродкаў.

Гэтаксама “Пераклады для Прагрэсу” маюць на мэце прыхіліць студэнтаў замежных моваў і прафэсійных лінгвістаў, якія зацікаўленыя ў атрыманьні прафэсыйнага досьведу перакладу альбо якія жадаюць больш блізка пазнаёміцца з рознымі НГА.

Гэтая вэб-пляцоўка задзіночвае перакладчыкаў-валянтэраў і НГА пасяродкам пошукавай базы дадзеных.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на самой вэ-пляцоўцы “Пераклады для Прагрэсу”: www. translationsforprogress. org

Падрыхтавала Сашка ВЕРАЦЕЙЧЫК

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Абвесткі:

На Каляды ў Летуву

Інстытут Летувы пры падтрымцы Летувіскага пасольства і “ Комсомольской правды ” ў Беларусі абвяшчае спабор для студэнтаў “Летува – наш сусед”.

Умовы спабору: патрэбна ад свайго імя напісаць праект (бізнэс-ідэю) супрацоўніцтва Летувы і Беларусі ў палітыцы, культуры, эканоміцы, грамадзкім жыцьці ды ў іншых сфэрах.

У сьнежні спэцыяльнай камісыяй будуць адабраныя 5 лепшых праектаў. Яшчэ адзін праект абяруць чытачы “ Комсомольской правды ”. У пасольстве Летувы адбудзецца прэзэнтацыя гэтых праектаў. Аўтары ідэяў сустрэнуцца з палітыкамі, эканамістамі, грамадзкімі дзеячамі і г. д.

Гэтаксама аўтары праектаў, якія перамаглі ў спаборы, перад Калядамі на некалькі дзён паедуць у Летуву.

Апісаньне праекту павінна месьціцца ня болей, чым на двух друкаваных аркушах.

Апошні тэрмін падачы праектаў – 6 сьнежня.

Ідэі патрэбна даслаць на адрас: 220005 Минск, а/я 192 альбо па эл. пошце: *****@***by з пазнакай «Летува – наш сусед».

Падрыхтавала Сашка ВЕРАЦЕЙЧЫК

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Абвесткі:

Стыпэндыя для журналістаў

Стыпэндыяльная праграма прапануе журналістам зь Беларусі, Украіны, Расеі ды Малдовы прайсьці навучальны курс цягам трох месяцаў у Журналісцкім каледжы пры Вольным унівэрсытэце ў Бэрліне.

Тэрмін атрыманьня стыпендыі – 01.04.06 – 30.06.06.

Побыт ў Нямеччыне ўключае ў сябе:

- акадэмічны курс у Журналісцкім каледжы

- практыка ў Бэрлінскім медыйным прадпрыемстве

- заключная паездка ў іншы рэгіён Нямеччыны.

DAAD сплочвае штомесяц стыпендыю ў памеры 780 эўра, а таксама аплочвае кошты за праезд. Стыпендыянтам прапануецца пражываньне ў інтэрнаце за пазабюджэтныя сродкі.

Умовы для кандыдатаў:

- узрост да 32 гадоў

- быць выпускніком ВНУ ня болей 5 гадоў таму

- мець скончаную вышэйшую адукацыю

- некалькігадовы досьвед працы

- добра валодаць намецкай мовай (на ўзроўні Mittelstufe).

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 кастрычніка.

Заяўкі падаюцца на адрас:

Філія DAAD у Маскве

Праграма «Міжнородныя журналісты»

пр. Ленинский 95-a 119313 Москва, Россия

Тэл.: +7 , факс : +7 , эл. пошта: *****@***ru

Дадатковую інфармацыю пра праект, а таксама пералік дакумэнтаў, неабходных для заяўкі, і форму аплікацыі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www. jil. fu-berlin. de.

Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК