У мінулую суботу 18 студзеня ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню выратавальніка:
1. Гульнявая праграма “Азбука бяспекі” (1 – 4 кл.). Адказны: Якаўлева А. М.
2. Дзелавая гульня “Каб радасць людзям дарыць, трэба добрым і ветлівым быць”кл.) Адказны: Адуцкевіч І. В.
3. Прагляд і абмеркаванне фільма “Прафесія выратавальнік” (9 – 11 кл.). Адказны: Савосіна А. М.
Па першаму мерапрыемству:
Вучні разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны па дадзенай тэме. Прагледзелі мультфільм МНС “Як трэба сябе паводзіць пры пажары”. У канцы свае ўражанні дзеці перадалі праз малюнкі.
Па другому мерапрыемству:
Першапачаткова з навучэнцамі 5 - 8 класаў была запланавана экскурсія на пост МНС у в. Путчына. Аднак паездка, нажаль і дзяцей, і сталых, не адбылася. Таму з дзецьмі было вырашана правесці дзелавую гульню. Вучням былі прапанаваны розныя сітуацыі і вызначаны ролі ў гэтых сітуацыях. Было неабходна згуляць сваю ролю, што для дзяцей апытнулася не так проста.
Па трэцяму мерапрыемству:
Вучням для прагляду быў прапанаваны дакументальны фільм пра няпростую, але вельмі неабходную для нас прафесію выратавальніка. У фільме распавядаецца пра звычайныя будні людзей незвычайнай прафесіі. Пра тое, як даўно яна з'явілася ў краіне, што выратавальнікам даводзіцца рабіць і да т. п.
Усяго ў школьных мерапрыемствах прынялі удзел 40 вучняў (55%).


