Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Пытанні да Дзяржаўнага экзамену

па накірунку “Журналістыка (аўдыёвізуальная)”,

2006–2007 навуч. год

V курс

Першае пытанне білета: “Творчая справаздача за перыяд навучання” (спецыялізацыя, тэматыка, жанры).

Пытанні па спецыяльнасці:

1. Інфармацыйная прастора Рэспублікі Беларусь: агульная характарыстыка.

2. Роля і месца тэлебачання і радыёвяшчання ў ідэалагічным працэсе.

3. Прававое рэгуляванне дзейнасці радыёвяшчання і тэлебачання ў Рэспубліцы Беларусь.

4. Асноўныя этапы развіцця радыёвяшчання на Беларусі.

5. Асноўныя этапы развіцця тэлебачання на Беларусі.

6. Сучасная сістэма аўдыёвізуальных СМІ Рэспублікі Беларусь: мэты, функцыі, задачы.

7. Тэле-, радыёканалы Рэспублікі Беларусь: тыпалогія, структура.

8. Тэхнічныя сродкі тэле-, радыёвяшчання.

9. Тэхналогія стварэння перадач сучаснага тэлебачання і радыёвяшчання.

10. Асноўныя віды тэлерадыёвяшчання. Іх характарыстыка.

11. Выяўленча-выразныя сродкі тэле - і радыёжурналістыкі: характарыстыка, выкарыстанне.

12. Інфармацыйная група жанраў радыёжурналістыкі.

13. Аналітычная група жанраў радыёжурналістыкі.

14. Жанры інфармацыйнай тэлежурналістыкі.

15. Група аналітычных жанраў тэлежурналістыкі.

16. Публіцыстычныя жанры і формы тэлерадыёжурналістыкі.

17. Мастацкае вяшчанне: віды, формы.

18. Інтэрв’ю як жанр і як метад збору інфармацыі ў радыё - і тэлежурналістыцы

19. Рэпартаж на тэлебачанні і радыёвяшчанні як адзін з вядучых жанраў. Яго класіфікацыя.

20. Спецыяльны рэпартаж на тэлебачанні.

21. Каментарый, агляд як жанры аналітычнай тэле - і радыёжурналістыкі.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

22. Тэленарыс, радыёнарыс як жанры публіцыстыкі. Эвалюцыя, выразныя сродкі, віды.

23. Ток-шоў: гісторыя ўзнікнення, сучасныя разнавіднасці, вопыт беларускага тэлебачання.

24. Забаўляльныя тэле - і радыёперадачы: формы, сучасны стан, тэндэнцыі развіцця.

25. Асаблівасці прафессіі рэпарцёра на радыё і тэлебачанні.

26. Спецыфіка працы тэле-, радыёкаментатара.

27. Аўтарскія тэле-, радыёперадачы, іх тыпы.

28. Прамы эфір у тэле-, радыёвяшчанні: традыцыі і наватарства.

29. Рэклама ў аўдыёвізуальных СМІ: практыка, традыцыі, новыя формы.

30. Грамадска-палітычная праблематыка ў перадачах аўдыёвізуальных СМІ.

31. Адлюстраванне эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у перадачах аўдыёвізуальных СМІ.

32. Асвятленне пытанняў сацыяльнай палітыкі ў перадачах ўдыёвізуальных СМІ.

33. Асвятленне пытанняў нацыянальнай культуры ў аўдыёвізуальных СМІ.

34. Асвятленне пытанняў міжнароднага жыцця ў аўдыёвізуальных СМІ.

35. Метады і сродкі сацыялагічных даследаванняў аўдыторыі аўдыёвізуальных СМІ.

36. Паняцці эфектыўнасці і ўплыву аўдыёвізуальных СМІ.

37. Медыяпраграмаванне на сучасным этапе: віды, формы.

38. Спартыўная тэле-, радыёжурналістыка: жанры і формы перадач, прафесійнае майстэрства каментатара.

39. Рэгіянальныя аўдыёвізуальныя СМІ Беларусі: сучасны стан, перспектывы развіцця.

40. Асноўныя тэндэнцыі развіцця FM-радыёстанцый у Беларусі.

Пытанні па агульнапрафесійным дысцыплінам:

41. Рэдактарска-выдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны.

42. Першыя перыядычныя выданні ў Беларусі.

43. Выдавецкая дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных народнікаў.

44. Газеты «Наша доля» і «Наша ніва» ў адраджэнскім працэсе.

45. Беларускі друк у гады Вялікай Айчыннай вайны. Ідэйная барацьба падпольных і партызанскіх газет з выданнямі калабарацыяністаў.

46. Журналістыка як від культуры.

47. Віды літаратурна-мастацкай крытыкі і прынцыпы аналіза мастацкага твора.

48. Сістэма жанраў у сучаснай літаратурна-мастацкай крытыцы.

49. Задачы і функцыі літаратурна-мастацкай крытыкі.

50. Постмадэрнісцкія тэндэнцыі ў сучаснай літаратурна-мастацкай крытыцы.

51. Свабода слова і адказнасць журналіста.

52.Выкарыстанне метада кантэнт-аналізу ў журналісцкай практыцы.

53.Аўтарскае права ў журналістыцы.

54.Метады палітычнага аналізу ў журналісцкай практыцы.

55.Журналістыка як палітычны інстытут грамадства.

56. Сістэма стыляў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

57. Прадмет, механізм і агульная структура рэдактарскага аналізу тэксту. Мысленчае мадэляванне ў працэсе рэдактарскага аналізу.

58. Лагічная арганізацыя тэксту. Сэнсавыя памылкі ў тэксце, прычыны іх узнікнення. Прыёмы выяўлення парушаных лагічных сувязей.

59. Методыка моўнага аналізу і праўкі тэксту. Тэарэтычнае абгрунтаванне моўнай рэдактарскай праўкі.

60. Беларуская арфаграфія: гісторыя станаўлення і сучасная праблематыка. Аб новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

61. Тыпалогія прэсы ва ўмовах станаўлення інфармацыйнага рынку

62. Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы

63. Факт і аргументацыя ў публіцыстыцы

64. Сенсацыя і чуткі ў прэсе

65. Нарыс і замалёўка ў сучаснай прэсе

66. Замежныя тэорыі журналістыкі: агульная характарыстыка.

67. Узнікненне «журналістыкі навін» і яе роля ў развіцці масавага друку (на прыкладзе часопісаў «Тайм», «Лайф», «Форчун»).

68. «Якасныя» выданні ў сістэме друку індустрыяльна развітых краін.

69. Індустрыя масавага друку ў замежных краінах (таблоідныя, асфальтныя, газеты-метро).

70. Сусветныя інфармацыйныя агенцтвы: спецыфіка збору і распаўсюджвання навін.

71. Прэс-цэнтр, прэс-служба: задачы і функцыі.

72. PR-дзейнасць па сувязях са СМІ.

73. Паняцце і сутнасць працэсу камунікацыі.

74. Тэндэнцыя развіцця медыятэхналогій у інфармацыйным грамадстве.

75. Крыніцы інфармацыі ў Інтэрнэце. Асноўныя пошукавыя сістэмы.

76. Праблема забеспячэння інфармацыйнай бяспекі дзяржавы ва ўмовах фарміравання глабальнай камунікатыўнай прасторы.

77. Асноўныя мас-медыйныя праекты Саюзнай дзяржавы. Расійскія сродкі масавай інфармацыі на інфармацыйным рынку Беларусі, спецыфіка іх ідэйнаэматычнага зместу.

78. Інфармацыйныя агенцтвы ў сістэме сучасных СМІ.

79. Галоўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай фотажурналістыкі.

80. Этычныя нормы работы журналіста.

Загадчык кафедры

тэлебачання і радыёвяшчання і

дацэнт