Тэма: Прыслоўе як часціна мовы
Мэты:узнавіць і паглыбіць веды вучняў пра прыслоўе як часціну мовы, садзейнічаць удасканаленню ўмення распазнаваць прыслоў’і ў тэксце, вызначаючы іх сэнсава-граматычную ролю ў сказах
Ход урока
1 Арг. момант. Падрыхтоўка да асноўнага этапа.
2 Запісаць на дошцы сказы, разабраць іх па часцінах мовы, паставіўшы да іх пытанні.
Нашых песень, светлых думак нішто не зацемрыць.
Хачу быць радзіме сягоння патрэбным
(сам. часціны мовы:нашых. ніхто-займ.,песень, думак-наз.,не часціца, зацемрыць. хачу быць-дзеяслоў, радзіме-наз.,сягоння прыслоўе, патрэбным-прыметнік)
Практ.89(прачытаць верш, паставіць пытанні да выдзеленых слоў)
Што абазначаюць гэтыя выдзеленыя словы?
Якія словы ў сказе паясняюць?
Вучні:Усе выдзеленгыя словы абазначаюць прыметы дзеянняў і паясняюцьдзеясловы. Усе гэтыя словы з’яўляюцца акалічнасцямі.
Чытанне правіла стр.60-61
Практ.82.Выпісаць з тэксту словазлучэнні з прыслоўямі. Вызначыць якой часцінай мовы з’яўляецца іх галоўнае слова.
(Мала ездзім, вельмі грукалі, моцна трэсла, хадзіў дадому, хадзіў таксама, было даўжэй, успамінаю нездарма, успамінаю часта, быў летам, быў зімою)
Практ.93.Учас майго чытання паспрабуйце выпісаць усе прыслоўі з тымі словамі, якія яны паясняюць.
(Праверка па падручніку, больш слабым вучням практ.95)
3 Замацаванне ведаў.
Практ.94.
4 Падвядзенне вынікаў. Абагульненне і сістэматызацыя.
-З якой часцінай мовы мы сёння пазнаёміліся?
-Што даведаліся пра яе?
-Чаму навучыліся?
5 Рэфлексія.
-Што было складанага?-Што не спадабалася?
6 Інфарм. аб дз. і інструктаж па яго выкананні.(пр.96,або пр.97).


