Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Першыя партызанскія атрады.
3 наступлением вясны 1942 г. на тэрыторыі Расонскага равна, як і на ўсёй Віцебшчыне, пачаўся новы ўздым партызанскага руху. Актывізаваліся дзеянні партызан атрада Сяргея Майсеенкі. Яго папулярнасць усё больш трывожыла акупантаў. У пачатку мая на бок «сяргееўскіх хлопцаў» перайшла са зброяй большая частка гарнізона в. Юхавічы. Яе складалі так званыя «казакі» — былыя ваеннапалонныя з нядаўна створанага гітлераўцамі «добраахвотнага ўкраінскага атрада». Праз некалькі дзён на бок партызан перайшлі 22 паліцэйскія гарнізона. Пасля гэтага здарэння фашысты зрабілі яшчэ адну спробу знішчыць атрад. Аднак яго камандзір зноў смелым манеўрам вывеў атрад з-пад удару. Раззлаваныя правалам аперацыі гітлераўцы знішчылі ў в. Далосцы сям'ю Міхайлавых, старэйшыя дзеці якіх былі ў атрадзе. Аднак і самі не здолелі далёка адысці: на бальшаку карны атрад трапіў пад агонь партызанскай засады. Уцячы ўдалося толькі палове карнікаў. Гэты бой быў апошнім для адважнага партызанскага камандзіра С. Майсеенкі. 19 мая 1942 г. ён загінуў у разведцы ў в. Малеева (пасля гібелі камандзіра атраду прысвоена яго імя).
Вясной 1942 г. да адкрытай барацьбы з акупантамі перайшлі і Расонскія падпольшчыкі. Спачатку, згодна са складзеным планам, знік з Расонаў Машэраў з невялікай групай падпольшчыкаў, 24 красавіка выйшла ў лес астатняя частка арганізацыі, якой удалося вынесці з сабой і схаваную ў райцэнтры зброю. 3 удзельнікаў падполля арганізаваўся атрад «Дубняка» на чале з (яго падпольная клічка — «Дубняк»). Адной з першых баявых аперацый атрада была засада на бальшаку. Партызанам удалося падарваць штабную машыну, былі забіты начальнік Дрэтунскай палявой жандармерыі і яго памочнік. Знойдзеныя ў іх дакументы дапамаглі прадухіліць арышт многіх членаў Расонскай падпольнай арганізацыі — большасць з іх былі ўнесены ў спісы падазроных з загадай арыштаваць. Знаходка гэтых дакументаў паскорыла пераход асноўнай групы падпольшчыкаў у лес.
Вакол атрада «Дубняка» пачалі канцэнтравацца партызанскія сілы на Расоншчыне. 19 мая 1942 г. ў в. Мыленкі да яго далучылася частка байцоў атрада Сяргея Майсеенкі.
Баявыя дзеянні атрада значна пашырыліся. 12 чэрвеня дубнякоўцы разам з атрадам імя Асвейскага раёна (камандзір I. К. Захараў) арганізавалі напад на невялікі гарнізон у в. Палтшчына ў Латвіі. Быў разбіты харчовы склад, 2 магазіны, знішчаны паліцэйскае і валасное ўпраўленні. 14 чэрвеня партызаны атрада ў раёне в. Лісна ўступілі ў бой з карным атрадам колькасцю да 700 чалавек. Поспехі атрада «Дубняка» ўскалыхнулі ўсё насельніцтва раёна. У гэты ж час у Расонскім і Полацкім раёнах пачынаюць дзейнічаць партызанскі атрад «Няўлоўныя» пад камандаваннем ікава і асобны дыверсійна-разведвальны атрад «Баявы» (у 1944 ікаву і прысвоена званне Героя Савецкага Саюза). Абодва атрады прыбылі з савецкага тылу.
Другім аб'ядноўваючым цэнтрам партызанскага руху ва ўсходняй частцы раёна, які ахопліваў тэрыторыю Змітроўскага, Шнітаўскага, Заборскага, Старадворскага, Тродавіцкага, Чырванаборскага і Парэцкага сельсаветаў, стаў атрад, створаны ў маі 1942 г. з удзельнікаў Межаўскай падпольнай арганізацыі пад кіраўніцтвам іна.
Першым месцам размяшчэння групы Ахоціна стала невялікая, з пяці хутароў, вёсачка Арэхавая Баравіна, якая знаходзілася на граніцы Пскоўскай і Віцебскай абласцей непадалёк ад чыгуначнай станцыі Сілкова. Аддаленая ад раённых цэнтраў Себеж і Расоны, яна яшчэ не кантралявалася фашысцкімі гарнізонамі. Жыхары вёскі, пераважна па прозвішчы Зуевы, па-брацку сустрэлі беларускіх партызан, падзяліліся з імі прадуктамі харчавання. Падпольшчыкі ўстанавілі сувязь з партызанамі атрада імя Сяргея. Праз тыдзень партызаны накіраваліся ў в. Альбрэхтава, дзе да іх далучыліся Сцяпан Голубеў, Віктар Юрэнка, Сяргей Со-калаў, Эдуард Цвінцік, Іван Шабасоў. Потым група папоўнілася жыхарамі Гарбачэўскага і Заборскага сельсаветаў. Жадаючых стаць партызанамі было шмат, але бралі ў першую чаргу толькі тых, хто ўжо меў зброю. Вялікую дапамогу аказаў партызанам Ахоціна шаснаццацігадовы Васіль Навіцкі з в. Шлях. Ён яшчэ ў 1941 г. сабраў шмат зброі і боепрыпасаў, перадаў партызанам 13 вінтовак, тысячы патронаў і толавых шашак, палявую рацыю і сам стаў партызанам. Так фарміраваўся атрад імя I. В. Сталіна пад камандаваннем Р. А. Ахоціна, які потым вырас у буйную Расонскую брыгаду імя I. В. Сталіна.
29 мая 1942 г. на беразе воз. Межна супраць дома лесніка Глазкіна быў праведзены сход камуністаў Расонскага раёна. На ім для арганізацыі і кіраўніцтва партызанскімі атрадамі падпольны райком стварыў штаб на чале з сакратаром райкома і камандзірам атрада імя I. В. Сталіна Р. А. Ахоціным. У склад штаба ўвайшлі таксама Р. Я. Каралёў, П. Я. Рубіс, Г. П. Мезенцаў. Амаль ва ўсе сельскія Саветы былі накіраваны пасланцы для арганізацыі новых партызанскіх атрадаў. На працягу чэрвеня рады народных мсціўцаў папоўніліся жыхарамі з Старадворскага, Руднянскага, Заборскага і Сяляўшчынскага сельсаветаў. Атрады хутка раслі, да канца верасня ў іх ужо налічвалася 1200 чалавек. Партызаны дзейнічалі вельмі актыўна, толькі ў маі 1942 г. народныя мсціўцы разграмілі паліцэйскія ўчасткі і валасныя ўправы на тэрыторыі 10 сельсаветаў Расонскага раёна.


