ЗАЦВЕРДЖАНА
Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”
______________ № ____
ПАЛАЖЭННЕ
аб прадметным тыдні дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”
1. Агульныя палажэнні
1.1. Прадметныя тыдні праводзяцца штогод у рамках плана метадычнай работы.
1.2. Асноўнымі задачамі і мэтамі правядзення прадметнага тыдня з'яўляюцца:
1.2.1. Пошук шляхоў найбольш поўнага выкарыстанкя магчымасцей школы, педагагічнай культуры для раскрыцця здольнасцей вучняў і рэалізацыі творчага патэнцыялу педагагічнага калектыву;
1.2.2. Удасканаленне прафесійнага майстэрства педагогаў праз падрыхтоўку, арганізацыю і правядзенне адкрытых урокаў і пазакласных мерапрыемстваў;
1.2.3. Прапаганда навуковых ведаў і развіццё ў вучняў школы інтарэсу да навуковай дзейнасці;
1.2.4. Стымуляванне пазнаваўчай актыўнасці і творчай дзейнасці вучняў ва ўрочны і пазаўрочны час.
2. Парадак арганіазацыі і правядзення прадметнага тыдня
2.1.Прадметны тыдзень праводзіцца ў адпаведнасці з планам работы школы.
2.2.Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем тыдня ажыццяўляе аргкамітэт.
2.3.Асноўнымі задачамі аргкамітэта з'яўляюцца:
2.3.1. Вызначэнне формы, парадку і тэрмінаў правядзення;
2.3.2. Складанне плана;
2.3.3. Ажыццяўленне агульнага кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем;
2.3.4. Зацвярджэнне складу журы;
2.3.5. Вызначэнне крытэрыяў ацэнкі конкурса.
2.4. План падрыхтоўкі і правядзення прадметнага тыдня зацвярджаецца дырэктарам школы не пазней чым за два тыдні да пачатку яго правядзення.
2.5. Удзельнікамі прадметнагатыдня з'яўляюцца:
2.5.1. Усе настаўнікі, якія выкладаюць прадмет ці групу дысцыплін, па якіх праводзіцца прадметны тыдзень;
2.5.2. Вучні школы, якія вывучаюць прадмет, па якому праводзіцца прадметны тыдзень.
2.6. Для правядзенне конкурсаў, вызначэння пераможцаў і прызавых месцаў ствараецца журы з настаўнікаў дадзенай адукацыйнай вобласці, а таксама ў члены журы могуць уваходзіць настаўнікі іншых адукацыйных абласцей, калі конкурс мае творчы характар.
2.7. Правядзенне прадметнага тыдня павінна суправаджацца разнастайнай нагляднай інфармацыяй, якая размяшчаецца ў розных памяшканнях школы.
3. Падвядзенне вынікаў прадметнага тыдня
3.1. Пераможцы конкурсаў узнагароджваюцца граматамі, дыпломамі.
3.2. Настаўнікі-прадметнікі, якія прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні прадметнага тыдня, узнагароджваюцца прэміяй згодна Палажэнню аб прэміраванні.
3.3. Па завяршэнні прадметнага тыдня на пасяджэнні метадычнага аб'яднання (ці метадычнага савета) праводзіцца аналіз мерапрыемстваў, арганізаваных у ходзе тыдня.
3.4. Па выніках прадметнага тыдня намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце, які курыруе яго правядзенне, здаюцца наступныя дакументы:
3.4.1. План прадметнага тыдня;
3.4.2. Лепшыя планы ці сцэнарыі адкрытых мерапрыемстваў;
3.4.3. Аналіз вынікаў прадметнага тыдня.


