Расонскi раён у пачатку 1930-х гадоў
Размяшчаецца памiж 55° 42' - 50° 07' паўночн. шыраты i 28° 19`-29° 28' усходняй даўгаты. Мяжуе на захадзе – з Асвейскiм i Дрысенскiм раёнамi, на поўднi - з Полацкiм раёнам, на поўначы i ўсходзе - з 3аходняй вобласцю РСФСР.
Раённы цэнтр - Станiславова. Блiжэйшая чыгуначная станцыя Расона.
Агульная тэрыторыя раёна складае га, з якiх землi сельскагаспадарчага прызначэння 70,3 %, пад лясамi - 39 %. З лiку зямель сельскагаспадарчага прызначэння неўжыткоўнай - 11,2 % i ўжыткоўнай - 88,8 %.
Адмiнiстрацыйна раён падзяляецца на 16 сельсаветаў. Насельнiцтва раёна складаечал., з наступнымi данымi па нацыянальным складзе: беларусаў - 92,09 %, расiйцаў - 3,4 %, палякаў - 1,68 %, яўрэяў - 1,52 % i iншых - 1,30%.
Па тытульным cпice ў раёне ў 1931 лiчылася 29 прадпрыемстваў з лiкам рабочых - 236. У лiку прадпрыемстваў: кавальскiх арцеляў - 2, смалакурняў - 7, цагельняў - 3, шавецкiх арцеляў - 4, кравецкiх - 1, млыноў ветраных - 2, вадзяных - 3.
У 1932 г. па раёне iснавала 7 дзяржаўных i 62 кааператыўных, а ўсяго 69 прамысловых прадпрыемстваў. З ix знаходзiлася з падпарадкаваннi Наркамзема - 1, пр-сцi i Гарсавета - 4, iншых дзяржаўных устаноў - 2, пр-сцi кааперацыi - 17 i калгасаў - 45. Персанал ycix гатых прадпрыемстваў на 1.12.1932 г. 442 асобы, ў тым лiку рабочых (без вучняў i МАП) - 408 асоб, служачых - 30, акрамя таго працуючых па хатах - 66.
Сярэдняя колькасць рабочых за першае паўгоддзе 1932 г. складала 364 асобы. Сума асноўных фондаў была роўна р. Калi валавая прадукцыя ў аптова-адпускных цэнах адпаведнага году за 1931 г. складала р., то толькi за першае паўгоддзе 1932 г. яна ўжо складала р. 2 прадпрыемствы мелi рухавiкi.
Найбольш буйнымi прадпрыемствамi раёна ў 1932 г. з'яўляюцца: цагельны завод у п. Станiславова, з лiкам рабочых у сяраднiм у паўгоддзе - 43; валавой прадукцыяй у цэнах 1926-27 гг.9,72 тыс. р.; i драваапрацоўчая арцель у в. 3абароўе, з лiкам рабочых у сярэднiм за паэгоддзе - 32 i валавой прадукцыяй = 14,81 тыс. р.
Сельская гаспадарка раёна мае iльнянамалочны напрамак. З агульнай колькасцi двароў у раёне 8329, ахоплена калгасамi па становiшчы на 1 студзеня 1932 г.30,8 %, цi 2567 бядняцка-серадняцкiх гаспадарак, якiя ў той жа час апрацоўваюць плошчу ў 40,8 %.
Агульная колькасць калгасаў раёна складае 72 адзiнкi i яны маюць: свiнаводчых ферм - 10 з пагалоўем у 411, малочна-таварных i цялячых ферм - 45 з пагалоўем у 2670 штук; 2 каняводчыя фермы з пагалоўем у 66 штук (лiчбавыя даныя канца снежня 1932 г.).
У раёне маюцца МТС з трактарным паркам у 320 НР, абслугоўваючыя 49 калгасаў раёна. Агульная машынаўзброенасць аграмаджанага сектара сельскай гаспадаркi раёна наступная: сявярак - 32 ў калгасах i 2 у МТС, жняярах у калгacax - 85, сенакасiлак у калгасах - 48, конных грабляў - 41, бульбакапалак - 15, складаных малатарняў у МТС - 17 i iльноцерабiлак у МТС - 42.
Пасяўная плошча ў раёне 1932 г. складаега, у тым лiку пад зерневымi 62,4 %, пад тэхнiчнымi - 18,7 %, пад бульбай - 10,% i пад палявымi травамi-6,7%.
Выкананне плана вясенняй пасяўной кампанii 1932 г. у раёне характарызуецца наступнай табліцай (у %):
Культуры | Агульнае выкананне | У тым ліку | |
У калгасах | У аднасобным сектары | ||
Яравыя зерневые | 103,2 | 99,7 | 114,1 |
Тэхнічныя культуры | 95,9 | 99,1 | 100,7 |
Бульба | 99,9 | 74 | 94,0 |
.
План вясенняй пасяўной кампанii агульна па раёне выкананы на 93,8 %, у тым лiку па калгасным сектары - 81,4% i аднаасобным - 106,7%.
План веснавой сяўбы па раёне на 1933 г.наступны (гл. таблiцу нiжэй).
Нарыхтоўкi ў 1932 г. на 1.2.1933 г. па раёне характарызуюцца наступнымi лiчбамi ў тонах: iльновалакно 548, iльнасемя - 400, сена i салома - 1206.
У раёне выяўлены наступныя нарысныя выкапнi: глiна - у в. Прыхабы, суглiнкi - в. Сiвошына, маргелi - в. в. Гарэлiца, Дземяхі, Рум, жалезнякі – в. в. Сельнікі, Кіслухі.
Кааперацыйная гандлевая сетка па раёне складае 54 адзінкі і ахоплена пайнікаў – 11 800 чал.
Сетка навучальных устаноў на 1.1.1933 г.: 4-годак – 69, у іх настаўнікаў – 71, вучняў – 3213; ШКМ – 13, у іх настаўнікаў – 78, з лікам вучняў – 2618. Працэнт пісьменнасті ў раёне – 96,5.
Назва сектараў | Яравы клін 1933г. ў га. | Збожжа, яравыя культуры | Тэхнічныя культуры | Бульба | |
агульны | у т. л. лёну | ||||
Саўгасы | - | - | - | - | - |
Калгасы |
| 5300 | 2800 | 2800 | 1500 |
Аднасобнікі |
| 7780 | 3100 | 3100 | 2600 |
Разам |
|
| 5900 | 5900 | 4100 |
Партарганізацыя раёна складаецца з 20 ячэек, ахопліваючых 194 камуністы, з іх сяброў партыі 109 і кандыдатаў 85. Камсамольская арганізацыя складаецца з 34 ячэек, ахопліваючых 517 камсамольцаў.
У раёне выдаецца газета “Калектывіст Расоншчыны”.
Друкуецца паводле кн.: Усе раёны БССР. Мн., 1933. С. 229 – 231.


