Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр

“Трэці сектар”

а/с 54, Гародня,

тэл./,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www: sektar.cjb.net

Выпуск 189

(26 верасьня 2005 г.)

Сёньня ў выпуску:

Мясцовая вертыкаль душыць “Местную газету”

Аб’яднаньні ўсіх грамадзянаў, зарэгеструйцеся!

Шукаем кансультанта

Ёсьць вакансія для крэатыўных людзей

Над выпускам працавалі:

Алеся Бяленік (рэдактар выпуска);

Волька Астроўская

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Падзеі:

Мясцовая вертыкаль душыць “Местную газету”

Ваўкавыская вертыкаль забараніла продаж “Местной газеты”, уладальнікам і рэдактарам якой зьяўляецца Андрэй Шантаровіч.

Газэту нельга зараз набыць у18 прыватных кіёсках горада. У крамах на зьмену прыватнай газэце прыйшла “правільная” раёнка.

Фармальнай забаронай продажу газэты называецца “неадпаведнасьць асартымэнтнаму пераліку”. Шантаровіч перакананы, што прычынай таму – публікацыя першага артыкулу пра карупцыю ў падатковай сыстэме Ваўкавыскага раёну.

Распачатае яшчэ вясной эканамічнае ўдушэньне выданьня працягваецца: наклад газэты ўпаў з васьмі да пяці тысячаў паасобнікаў, супрацоўнікі рэдакцыі з красавіка не атрымліваюць заробак, бо пачатковая інспэкцыя аштрафавала газэту на 32 мільёны рублёў, арыштавала банкаўскі рахунак. У дадатак сама “Местная газета” друкуецца ўжо ў Смаленску.

Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Падзеі:

Аб’яднаньні ўсіх грамадзянаў, зарэгеструйцеся!

Міністар юстыцыі Віктар Галаванаў вынес пастанову ад 13.09.2005г. аб абавязковай рэгістрацыі блёкаў палітычных партыяў, прафэсыйных саюзаў, кааліцыяў, грамадзянскіх ініцыятываў і рухаў.

Паводле пастановы аб’яднаньні грамадзянаў валодаюць прыкметамі грамадзкіх аб’яднаньняў з палітычнымі мэтамі. Гэтаксама аб’яднаньні юрыдычных асобаў валодаюць прыкметамі саюзаў (асацыяцыяў) юрыдычных асобаў. А таму “дзейнасьць такіх аб’яднаньняў можа ажыцьцяўляцца толькі пасьля іх дзяржаўнай рэгістрацыі і ўнясеньня адпаведных зьвестак у Дзяржаўны рэестр грамадзкіх аб’яднаньняў”. Дзейнасьць незарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў, а таксама саюзаў (асацыяцыяў) на тэрыторыі Беларусі забараняецца.

Пастанова пачынае дзейнічаць з дня яе афіцыйнага апублікаваньня.

Больш падрабязна пазнаёміцца з тэкстам пастановы можна на вэб-пляцоўцы http://www. /news/postanovlenie. htm.

Алеся БЯЛЕНІК

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Абвесткі:

Шукаем кансультанта

Грамадзкае аб’яднаньне “Беларуская асацыяцыя беларускіх работнікаў” абвяшчае спабор на пасаду кансультанта Менскага бюро сацыяльнай інфармацыі.

Патрабаваньні да кандыдата:

- юрыдычная адукацыя;

- веданьне кампутару;

- веданьне замежнай мовы (пажадана).

Патрабаваньні да пэрсанальных якасьцяў кандыдата:

- уменьне працаваць у камандзе;

- камунікабэльнасьць і псыхалягічная ўстойлівасьць;

- пунктуальнасьць.

Заяўку дасылаць да 30 верасьня на адрас: Менск, а/я 179, альбо па эл. пошце: basw@nsys.by і basw-bsi@nsys.by, альбо па факсе: 2394195.

Па гэтых жа кантактах можна знайсьці форму рэзюмэ і іншую дадатковую інфармацыю.

Дадатковую інфармацыю пра арганізацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.basw-ngo-by.net.

Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Абвесткі:

Ёсьць вакансія для крэатыўных людзей

Беларускі саюз маладзёвых і дзіцячых грамадзкіх аб’яднаньняў “РАДА” абвяшчае спабор на пасаду міжнароднага сакратара БСМДГА “РАДА”.

Патрабаваньні да кандыдатаў:

- узрост да 35 гадоў;

- свабоднае валоданьне ангельскай мовай (абавязкова);

- валоданьне іншай замежнай мовай (пажадана);

- веданьне эўрапейскіх і міжнародных структураў і інстытутаў (пажадана);

- менская прапіска;

- валоданьне персанальным кампутарам і іншай аргтэхнікай;

- вопыт кіраваньня праектамі і веданьне фінансавага мэнэджмэнта (пажадана);

Неабходныя асабістыя якасьці:

- уменьне працаваць у камандзе;

- камунікатыўнасьць;

- крэатыўнасьць;

- пунктуальнасьць;

- пачуцьцё гумару;

- не злоўжываньне дрэннымі звычкамі.

Заява падаецца у свабоднай форме з наступнымі дадаткамі:

- рэкамэндацыйныя лісты ад папярэдніх працадаўцаў ці людзей, якія могуць даць вам гэтую характарыстыку (ня меней двух).

- CV, матывацыйны ліст.

Дакумэнты трэба дасылаць да 30.09.2005 у Сакратэрыят БСМДГА “РАДА”па адрэсе:

г. Менск, пр-т Машэрава, 25 (былая вул. Варвашэні, 77), офіс 231 з 10.00 да 18.00.

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па

тэл/факсу (017) , (0– 83 – 43, (0– 99 – 89, альбо па эл. пошце rada@rada.by з пазнакай «Вакансія».

Падрыхтавала ВОЛЬКА АСТРОЎСКАЯ