Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Аддзел адукацыi, спорту і турызму
Дзяржынскага раённага выканаўчага камiтэта
УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА
Педагагiчным форумам работнiкаў Начальнiк аддзела адукацыi,
адукацыi, спорту і турызму спорту і турызму
Дзяржынскага раёна 26 жнiўня 2014 года подпіс В. І. Матусевiч
Старшыня сакратарыяту форуму
Подпіс ір
Асноўныя прагназуемыя (чакаемыя) вынікі дзейнасці аддзела адукацыі, спорту і турызму і ўстаноў адукацыі Дзяржынскага раёна
на 2014/2015 навучальны год па забеспячэнні стабільнага функцыянавання
і павышэнні якасці адукацыі
1. Ажыццяўляць ацэнку работы аддзела, устаноў адукацыі, спорту і турызму згодна з Крытэрыямі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі (загад ад 12.06.2014 г. № 000).
2. Арганізаваць выкананне мерапрыемстваў, фінансавае забеспячэнне праграм:
Праграмы развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2009 – 2014 гады;
Праграмы развіцця агульнай сярэдняй адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2007 – 2016 гады;
Праграмы ўстойлівага развіцця сяла на 2011 – 2015 гады;
Дзяржаўнай праграмы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых людзей на 2011 – 2015 гады.
3. Забяспечыць функцыянаванне ўстаноў у адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, якаснае выкананне вучэбных планаў, адукацыйных праграм і стандартаў. Павысіць эфектыўнасць факультатыўных заняткаў для забеспячэння ўласнай траекторыі развіцця вучня з улікам індывідуальных здольнасцей і з вывучэннем вучэбных прадметаў на павышаным узроўні.
4. Прадоўжыць рэалізацыю ў практыцы работы ўстаноў Канцэптуальных арыенціраў сістэмы адукацыі Дзяржынскага раёна на 2011 – 2015 гады.
5. Забяспечыць выкананне сацыяльных стандартаў ва ўмовах раёна і ўстаноў адукацыі, спорту і турызму на 100%, патрабаванняў санітарных службаў, дзяржпажарнагляду, энерганагляду – на 100%; стабільнае ўмацаванне матэрыяльнай базы усіх ўстаноў. Дабіцца ў кожнай дашкольнай установе аснашчэння не менш за 85%, ВПК – не менш за 80%; аснашчэнне спартыўным інвентаром устаноў агульнай сярэдняй адукацыі не менш за 90%.
6. Прыняць удзел у мерапрыемствах па аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі, спорту і турызму. Узнавіць з 01.01.2015 г. работу ўстановы дашкольнай адукацыі ў г. Фаніпалі (яслі-сад №1).
7. Захаваць стабільныя паказчыкі здароўя дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі (паказчык пропускаў па хваробе – не больш за 2,5 дня, выкананне натуральных нормаў харчавання – не менш за 90%).
8. Пашыраць формы дашкольнай адукацыі (на 10%), захаваць ахоп дашкольнай адукацыяй дзяцей з года да шасці (горад – 82%, сяло – 78%). Стварыць рэсурсныя цэнтры дашкольнай адукацыі на базе Дашкольных цэнтраў развіцця дзіцяці г. Дзяржынска, г. Фаніпаля, п. Энергетыкаў.
9. Забяспечыць базавы, сярэдні ўсенавуч дзяцей школьнага ўзросту на 100%.
10. Ахапіць на 100% спецыяльным навучаннем і аказаннем карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця раёна.
11. Актывізаваць у VIII-IX класах прафесійную арыентацыю, накіраваную на павышэнне прэстыжу рабочых прафесій, у X-XI класах – на спецыяльнасці педагагічнага, сельска-гаспадарчага профілю з улікам патрабаванняў раёна.
12. Працягунуць работу па павышэнню выхаваўчага патэнцыялу сям’і, фарміраванню усвядомленага бацькоўства.
13. Арганізаваць ва ўсіх установах адукацыі работу дзіцячых перагаворных пляцовак.
14. Захаваць якасць вучэбных дасягненняў вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, павысіць па выніках удзелу у цэнтралізаваным тэсціраванні сярэдні бал (да 40 балаў; не менш як 60% выпускнікоў сярэдняй школы павінны быць якасна падрыхтаваны да паступлення ў ВНУ, гімназіі – не менш чым 90%).
15. Павялічыць колькасныя паказчыкі ўдзелу ў абласных і рэспубліканскіх алімпіядах на 30%, захаваць колькасныя паказчыкі ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях.
16. Арганізаваць работу па захаванню ахопу вучняў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі факультатывамі – 100%, гуртковай работай – да 95%, спартыўнымі секцыямі – да 75%. Задаволіць адукацыйныя запыты дзяцей на 100%, працягнуць развіццё платных адукацыйных паслуг.
17. Пашырыць ахоп вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі дадатковай адукацыяй праз установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (не менш як 50%).
18. Стварыць умовы для колькаснага павялічэння аб'яднанняў з найменнем “узорны”, “народны” на 10%.
19. Забяспечыць захаванне колькасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія паспяхова ўдзельнічаюць у інтэлектуальных, творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах абласнога, рэспубліканскага, міжнароднага ўзроўню.
20. Знізіць на 50% колькасны паказчык супрацьпраўных паводзін вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
21. Развіваць дзіцячы рух, самакіраванне, рост колькаснага ахопу вучняў грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі (95%).
22. Павялічыць колькасць аб’яднанняў па інтарэсам па профілю тэхнічнай творчасці (25%).
23. Арганізаваць работу пляцоўкі па робататэхніцы (1).
24. Прадоўжыць работу музеяў і музейных пакояў:
беларуска-расійскага сяброўства Дзяржынск-Ціхвін (Навасёлкаўскі ВПК ДС-СШ);
музея чыгуначнай станцыі “Негарэлае” (Негарэльская БШ № 2);
адкрыць музей Савы (гімназія г. Дзяржынска), музей Яблыка (гімназія г. Фаніпаля).
25. Працягнуць дзейнасць па рэалізацыі праектаў міжнароднага супрацоўніцтва.
26.Абнавіць практыку правядзення Дзён Дзяржынскага раёна ў тэатрах, установах культуры, музеях г. Мінска, Цэнтры экалагічнага турызму в. Станькава.
27. Паглыбіць работу па рэалізацыі сумесных праектаў у рамках супрацоўніцтва з дзіцячым часопісам “Буся”.
28. Забяспечыць работу міжшкольнага факультатыва для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (на базе гімназій раёна) “Міжшкольная акадэмія Дзяржыншчыны”.
29. Прадоўжыць укараненне ў практыку кіравання ўстановамі арганізацыйна-педагагічныя мадэлі дзейнасці (100%), элементы дыстанцыйнага навучання па вучэбных прадметах (да 5 накірункаў), эканамічнай адукацыі навучэнцаў праз дзейнасць школьных бізнес-кампаній (100%).
30. Павысіць адукацыйны і кваліфікацыйны цэнз педагогаў, узровень іх прафесійнай кампетэнтнасці. Выканаць планы павышэння кваліфікацыі на 100%.
31. Захаваць колькасць рэалізуемых эксперыментальных, інавацыйных, педагагічных праектаў абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Павысіць колькасць педагогаў-аўтараў сярод работнікаў адукацыі, спорту і турызму на 30%.
32. Арганізаваць якаснае харчаванне і дзейнасць савета па харчаванні, падвоз вучняў устаноў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі.
33. Не дапусціць у час адукацыйнага працэсу няшчасных выпадкаў з дзецьмі і работнікамі, страты імі здороўя.
34. Забяспечыць выкананне асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2014 год:
платных адукацыйных паслуг – 110% (у супастаўляльных умовах); пазабюджэтнай дзейнасці – 106% (у супастаўляльных умовах); эканоміі ПЭР – мінус 3%; сабраць металалому – 100 т., макулатуры – 60 т.


