ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэннем Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў
12.года № 000
Раённая комплексная праграма мер па рэгуляванні этнаканфесійнай сітуацыі і садзейнічанні нацыянальна-культурнаму развіццю нацыянальных супольнасцей на гады
№ | Назва мерапрыемства | Тэрмін выканання | Адказныя за выкананне |
1 | 2 | 3 | 4 |
1. | Выкарыстоўваць працэс рэгістрацыі статусаў рэлігійных абшчын у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 1992г. "Аб свабодзе сумлення i рэлігійных арганізацыях" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2002 (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1993г, № 2, ст. 18, Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002г., № 000, 2/886) для тлумачэння канструктыўных асноў палітыкі дзяржавы ў канфесійнай сферы. | Пастаянна | Аддзел ідэалагічнай работы раённага выканаўчага камітэта |
2. | Ажыццяўляць кантроль за выкананнем устаноўленага парадку пры арганізацыі выезду дзяцей на аздараўленне, арганізуемых рэлігійнымі арганізацыямі i нацыянальна-культурнымі аб'яднаннямі, а таксама парадку стварэння i функцыянавання летніх аздараўленчых лагераў рэлігійных арганізацый. | Пастаянна | Упраўленне адукацыі райвыканкама |
3. | Праводзіць сістэматычную работу па пашырэнні сферы выкарыстання дзяржаўных моў пры правядзенні рэлігійных служб, арганізацыі навучальнага працэсу ў навучальных установах, ствараемых рэлігійнымі арганізацыямі. | Пастаянна | Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, сельскія выканаўчыя камітэты (далей - сельвыканкамы) |
4. | Праводзіць раённыя семінары са старшынямі сельскіх камісій садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумлення i рэлігійных арганізацыях, якія ажыццяўляюць кіраўніцтва ў сферы рэлігійна-этнаканфесійнай палітыкі. | Штогод | Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама |
5. | Забяспечыць каардынацыю дзейнасці па рэалізацыі адказнымі выканаўцамі мерапрыемстваў праграмы мер па выкананні "Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь i Беларускай Праваслаўнай Царквой" у Смаргонскім раёне. | Пастаянна | Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама |
Узмацніць узаемадзеянне райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў з прадстаўткамі традыцыйных канфесій, рэдакцыямі мясцовых сродкаў масавай інфармацыі (далей - CMI), грамадскасцю з мэтай прадухілення ўзнікнення на тэрыторыі Смаргонскага раёна дэструктыўных i псеўдарэлігійных груп. | Пастаянна | Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама | |
7. | Ажыццяўляць работу па недапушчэнні дзейнасці незарэгістраваных рэлігійных арганізацый, несанкцыяніраваных масавых мерапрыемстваў на рэлігійнай i нацыянальнай глебе, а таксама па выкананні Палажэння аб парадку запрашэння ў Рэспубліку Беларусь замежных святароў i ix дзейнасці на яе тэрыторыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.02.1999 № 000 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999г., № 20, 5/338). | Пастаянна | Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, аддзел унутраных спраў райвыканкама |
8. | Сістэматычна праводзіць тлумачальную работу сярод насельніцтва i вернікаў аб сутнасці дзяржаўнай моўнай палітыкі ў галіне адукацыі, культуры, рэлігіі, аб заканадаўстве ў Рэспуліцы Беларусь аб мовах i парадку арганізацыі вывучэння моў нацыянальных супольнасцей або навучання на ix, выкарыстанні дзяржаўных моў рэлігійнымі арганізацыямі. | Пастаянна | Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, упраўленне адукацыі райвыканкама |
9. | Сістэматычна асвятляць у мясцовых CMI дзейнасць нацыянальна-культурных аб'яднанняў, стан рэлігійных i міжнацыянальных адносін, ідэі верацярпімасці, талерантнасці, інтэрнацыяналізму i патрыятызму, нормы высокай культуры Міжнацыянальных адносін. | Пастаянна | Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, сельвыканкамы, установа "Рэдакцыя газеты "Светлы шлях", установа "Рэдакцыя праграмы "Смаргонскае радыё" |
10. | Своечасова ўдакладняць адукацыйныя запыты прадстаўнікоў нацыянальных супольнасцей i ствараць неабходныя ўмовы для ix задавальнення ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. | Да 25 мая штогод | Упраўленне адукацыі райвыканкама |
11. | Спрыяць адкрыццю факультатываў з вывучэннем моў нацыянальных супольнасцей, забяспечваць установы неабходнымі вучэбна-дыдактычнымі, метадычнымі сродкамі, арганізоўваць конкурсы, віктарыны. | Пастаянна | Упраўленне адукацыі райвыканкама |
12. | Ажыццяўляць пастаянны кантроль за npaгpaмамі i працэсам пазашкольных, пазакласных i клубных формаў навучання i выхаваныя на мовах нацыянальных супольнасцей, якія размешчаны на базе ўстаноў, незалежна ад ix ведамаснай прыналежнасці | Пастаянна | Упраўленне адукацыі райвыканкама |
13. | Накіроўваць выхаваўчую работу ва ўстановах адукацыі на фарміраванне ў вучняў свядомасці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у спалучэнні з фарміраваннем ix нацыянальнага самавызначэння. | Пастаянна | Упраўленне адукацыі райвыканкама |
14. | Вывучаць i удакладняць патрэбу ў кадрах для навучання на мовах нацыянальных супольнасцей i сваечасова прымаць меры па забяспячэнні навучальных устаноў кваліфікаванымі спецыялістамі. | Пастаянна | Упраўленне адукацыі райвыканкама |
15. | Стварыць умовы для развіцця мастацтва i адраджэння традыцыйнай культуры народаў, прадстаўнікі якіх пражываюць у Смаргонскім раёне. Падтрымліваць нацыянальныя фестывалі, агляды, конкурсы, дні культуры, выстаукі твораў. Запрашаць прадстаўнікоў i калектывы нацыянальна-культурных аб'яднанняў для ўдзелу ў мерапрыемствах i праграмах розных тэматычных накірункаў, якія праводзяць установы культуры, адукацыі i іншыя дзяржаўныя ўстановы. | Пастаянна | Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, аддзел культуры райвыканкама, упраўленне адукацыі райвыканкама |
16. | Аказваць садзейнічанне мастацкім калектывам, створаным нацыянальна-культурнымі аб'яднаннямі ў ажыццяўленні канцэртнай дзейнасці на тэрыторыі Смаргонскага раёна. | Пастаянна | Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, аддзел культуры райвыканкама, сельвыканкамы |
17. | Аказваць садзейнічанне ў забеспячэнні нацыянальна-культурных аб'яднанняў з абмеркаваннем усіх аспектаў іх дзейнасці. | Пастаянна | Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама |
18. | Праводзіць рэгулярныя сустрэчы кіруючых работнікаў райвыканкама з кіраўнiцтвам i прадстаўнікамі рэлігійных арганізацый i нацыянальна-культурных аб'яднанняў з абмеркаваннем ycix аспектаў ix дзейнасці. | Пастаянна | Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, сельвыканкамы |


