Пытанні для кантролю ведаў на экзамене па курсу
«ПРАФЕСІЙНАЯ ЭТЫКА ЖУРНАЛІСТА»
2013-2014 навучальны год
(спецыяльнасці: “друкаваныя СМІ”, “вэб-журналістыка”, “менеджмент СМІ”, “аўдыёвізуальная журналістыка”)
1. Прырода і паходжанне маралі. Фарміраванне і развіццё прафесійнай маралі журналіста.
2. Паняцце прафесійнай этыкі. Месца прафесійнай этыкі ў сістэме агульнай этыкі.
3. Катэгорыі прафесійнай этыкі журналіста.
4. Віды прафесійнай этыкі.
5. Структура прафесійнай этыкі журналіста.
6. Прафесійная адказнасць журналіста.
7. Нормы прафесійнай маралі як гуманістычныя крытэрыі журналісцкай дзейнасці. Роля журналісцкай практыкі ў працэсе ўтварэння новых нормаў.
8. Прафесійна-этычныя праблемы «пагранічных» з журналістыкай прафесій, якія даследуюцца ў медыяпрасторы.
9. Вопыт вырашэння маральных канфліктаў у журналістыцы. «Меркаванне аб абавязках журналістаў пры выкладанні імі сачыненняў, прызначанае для падтрымання свабоды філасофіі» М. Ламаносава.
10. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і пытанні прафесійнай этыкі журналіста.
11. Прычыны ўзнікнення і мэты першых кодэксаў прафесійнай этыкі журналіста.
12. Сутнасць Міжнародных прынцыпаў прафесійнай этыкі ў журналістыцы.
13. Маральнае рэгуляванне журналісцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
14. Кодэкс прафесійнай этыкі Беларускага саюза журналістаў.
15. Дыскусійныя пытанні прафесійнай этыкі журналіста: тэарэтычныя праблемы.
16. Дыскусійныя пытанні прафесійнай этыкі журналіста: праблемы тэхналогіі журналісцкай працы.
17. Праблемы рэпарцёрскага скажэння рэчаіснасці.
18. Этычныя нормы дзейнасці журналіста ў працэсе апрацоўкі і творчай інтэрпрэтацыі інфармацыі.
19. Права грамадства на інфармацыю і права чалавека на тайну прыватнага жыцця: як вырашыць супярэчнасць?
20. Маральныя патрабаванні да паводзінаў журналіста ў працэсе збору інфармацыі. Звесткі з афіцыйных крыніц. Звесткі «з другіх рук». Інфармацыя «не для друку».
21. Недапушчальныя метады збору інфармацыі.
22. Праблема ананімнай крыніцы інфармацыі ў журналістыцы.
23. Гіпотэза і фантазія ў журналістыцы. Мысленны эксперымент: межы дазволенага і недазволенага.
24. Культура мовы журналіста.
25. Рэзка-сатырычная інтэрпрэтацыя факта ў журналістыцы: іронія – гратэск – знявага.
26. Загаловак журналісцкага твора і праблемы аб’ектыўнасці інфармацыі.
27. Журналіст і яго герой: этычныя аспекты ўзаемадзеяння. Выкарыстанне ў журналісцкім творы дзённікавых запісаў, перапіскі, прыватных дакументаў герояў.
28. Паміж аператыўнасцю і кампетэнтнасцю: прафесійна-маральны аспект праблемы.
29. Метад «маскі» ў сучаснай журналістыцы.
30. Маральныя абмежаванні пры выкарыстанні метадаў «арганізаванага эксперыменту», «схаванай камеры».
31. Маральныя абмежаванні пры выкарыстанні метаду “перамены прафесіі” (з вопыту У. Гіляроўскага, М. Кальцова, інш.)
32. Сенсацыя ў журналістыцы: пошукі сенсацыі і «стварэнне» сенсацыі.
33. Журналісцкае расследаванне: маральна-этычны аспект.
34. Медыцынская праблематыка ў кантэксце патрабаванняў прафесійнай этыкі.
35. Маральны клімат у рэдакцыйным калектыве. Нормы службовай этыкі.
36. Пытанні прафесійнай этыкі ў дзейнасці супрацоўнікаў тэлебачання і радыёвяшчання (Хартыя тэлерадыёвяшчальнікаў).
37. Праблемы этыкі вэб-журналістыкі.
38. Феномен блогерства ў кантэксце патрабаванняў журналісцкай этыкі.
39. Сеткавы «тролінг» і этыка інтэрнэт-узаемадзеяння.
40. Метады і танальнасць палемікі ў СМІ.
41. Парушэнне аўтарскіх правоў у журналістыцы.
42. Фотаінфармацыя ў кантэксце пытанняў прафесійнай этыкі.
43. Асноўныя прынцыпы дзейнасці сродкаў масавай iнфармацыi. Грамадскi каардынацыйны савет у сферы масавай iнфармацыi.
44. Недапушчальнасць незаконнага абмежавання свабоды масавай iнфармацыi.
45. Статус журналiста сродку масавай iнфармацыi.
46. Iнфармацыя абмежаванага доступу. Iнфармацыя, распаўсюджванне якой у СМІ забаронена.
47. Ахова крынiцы iнфармацыi.
48. Выкарыстанне скрытага аўдыя - i вiдэазапiсу, кiна - i фотаздымак.
49. Выкарыстанне аўтарскiх твораў i пiсьмаў у СМІ.
50. Права на абвяржэнне (адказ). Парадак распаўсюджвання абвяржэння (адказу). Падставы для адмовы ў распаўсюджваннi абвяржэння (адказу).
51. Асноўныя патрабаванні да рэкламы ў сродках масавай інфармацыі.
52. Неналежная і неэтычная рэклама.


