Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

29.03.2013 Как в Докшицах построить жильё

Забеспячэнне жыллём – адно з галоўных пытанняў дзяржаўнай палітыкі ў любой краіне. У Беларусі гэта праблема вырашаецца не горш, чым у іншых даволі багатых краінах. Але забяспечыць жыллём – гэта не значыць даць яго бясплатна, хаця дзяржава аказвае некаторую дапамогу, прадастаўляючы льготныя крэдыты. Пра льготнае жыллёвае крэдытаванне і пойдзе размова за “круглым сталом”, у якім прымаюць удзел загадчык юрыдычнага сектара райвыканкама Вераніка Балашка, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Эла Давідовіч, галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Валерый Сапрыкаў, намеснік дырэктара ЦБУ № 000 філіяла № 000 ААТ “ААБ “Беларусбанк” Ірына Малюжанец, начальнік РКЦ № 1 ААТ “Белаграпрамбанк” Валянціна Ждановіч.

В. Балашка:

— Кожны грамадзянін нашай краіны, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, мае права на жыллё. Забяспечвае гэта права жыллёвае заканадаўства. 2 сакавіка 2013 года ўступіў у дзеянне новы Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь. У ім улічваюцца палажэнні Дэкрэта Прэзідэнта РБ № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”, Указа Прэзідэнта № 000 “Аб долевым будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў” і іншых заканадаўчых актаў, якія прымаліся раней. Кодэксам удакладняюцца падставы прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, умовы прыватызацыі жылых памяшканняў і іншае. Дзеянне норм Кодэкса распаўсюджваецца на адносіны па абароне правоў грамадзян і арганізацый у вобласці жыллёвых адносін, забеспячэнні грамадзян жылымі памяшканнямі, уліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У адпаведнасці з заканадаўствам, станавіцца на ўлік на паляпшэнне жыллёвых умоў маюць права грамадзяне толькі пасля наступлення паўналецця.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Э. Давідовіч:

— Права на паляпшэнне жыллёвых умоў ёсць у грамадзян, якія не маюць жылых памяшканняў ва ўласнасці і (ці) у карыстанні ў тым населеным пункце, дзе яны становяцца на ўлік, а таксама тыя, хто жыве ў інтэрнатах, службовым жыллі ці ў жыллёвых памяшканнях дзяржаўнага жыллёвага фонду па дагаворы паднайму жылога памяшкання або па дагаворы найму ў прыватных жылых памяшканнях. Да гэтай катэгорыі адносяцца маладыя сем’і, якія ўпершыню ўступілі ў шлюб (муж і жонка), калі хоць адзін з іх не мае ўласнага жылля або не з’яўляецца наймальнікам памяшкання ў дзяржаўным жылым фондзе. Стаць на ўлік маюць права грамадзяне, якія нарадзілі (усынавілі) і выхоўваюць дзяцей па-за шлюбам. Аўдавеўшыя муж ці жонка, калі яны не ўступілі ў новы шлюб і не маюць ва ўласнасці ці ў карыстанні жылых памяшканняў.

Станавіцца на ўлік трэба па сваім месцы жыхарства. У райцэнтры ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў жыллі, вядзе аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. Дакументы падаюцца ў сектар “Адно акно” (райвыканкам, ). Папярэдне лепш патэлефанаваць па нумары 2-25-00, каб даведацца пра пакет неабходных дакументаў. У сельскай мясцовасці ўлік вядуць пассельвыканкамы. Калі ёсць для гэтага падставы, можна адначасова станавіцца на ўлік па месцы працы.

Знаходжанне на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, дае права грамадзяніну рабіць гэта шляхам будаўніцтва (рэканструкцыі) жылых памяшканняў, а таксама іх пакупкі на другасным рынку з выкарыстаннем ільготнага крэдытавання ў адпаведнасці з заканадаўствам.

В. Сапрыкаў:

— Пытанні льготнага крэдытавання, як вядома, рэгулюе Указ Прэзідэнта № 13 ад 6 студзеня 2012 года. Пра гэта не раз пісала раённая газета, але яшчэ раз нагадаю, што жыхары нашага раёна, права на льготнае крэдытаванне маюць, як грамадзяне, якія ажыццяўляюць будаўніцтва, а таксама працуюць і пражываюць у населеных пунктах з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек. Ім прадастаўляецца крэдыт тэрмінам на 20 год з крэдытаваннем 90 працэнтаў нарміраванай плошчы ў разліку 20 метраў на аднаго чалавека пад 10 працэнтаў стаўкі рэфінансавання, але не ніжэй за 3 працэнты. На сёння – гэта 3 працэнты.

Права на льготнае крэдытаванне маюць таксама шматдзетныя сем’і. Ім крэдыт даецца на 40 год пад 1 працэнт гадавых з крэдытаваннем 100 працэнтаў нарміраванай плошчы.

Першачарговае права маюць шматдзетныя сем’і, сем’і, дзе ёсць інваліды дзяцінства. Гэта права распаўсюджваецца на грамадзян, якія пражылі ў інтэрнатах ці ў жылых памяшканнях па дагаворы найму не менш 10 год або жывуць у памяшканнях, якія ва ўстаноўленым парадку прызнаны непрыгоднымі для пражывання. Сярод саміх шматдзетных сем’яў права на першачарговае крэдытаванне маюць сем’і з чатырма і больш дзецьмі. Права на льготны крэдыт для пакупкі жылля на другасным рынку маюць толькі шматдзетныя сем’і.

Да членаў сям’і, якая мае права на крэдытаванне, адносяцца: муж, жонка, сумесна пражываючыя, не ўступіўшыя ў шлюб дзеці да 23 год.

Сярод мер дзяржпадтрымкі маладых сем’яў у час крэдытавання трэба адзначыць наступныя: пры нараджэнні першага дзіця спісваецца 10 працэнтаў запазычанасці па крэдыце, пры нараджэнні другога – 20 працэнтаў. Для шматдзетных сем’яў з трыма непаўналетнімі дзецьмі спісваецца 75 працэнтаў запазычанасці, з чатырма і больш – 100 працэнтаў запазычанасці. Адтэрміноўка на выплату крэдыту прадстаўляецца таксама на перыяд па догляду за дзіцём.

Зараз у райцэнтры распачата будаўніцтва ЖБК № 11. Вядуцца праектныя работы на будаўніцтва 32-кватэрнага жылога дома ў Докшыцах і 48-кватэрнага ў Бягомлі. Размеркаванне жылля ў іх сярод тых, хто мае на яго першачарговае права, пачнецца за 2 месяцы да здачы аб’ектаў у эксплуатацыю. Індывідуальных забудоўшчыкаў чакаюць 75 участкаў у квартале забудовы ля цэнтральнай раённай бальніцы, 7 участкаў па зав. Паркавым і яшчэ 5 участкаў – у розных месцах горада.

І. Малюжанец:

— Льготныя крэдыты грамадзянам прадастаўляюцца банкам пасля атрымання спісаў, зацверджаных райвыканкамам. Для атрымання льготнага крэдыту ў банк трэба прадставіць неабходны пакет дакументаў. Больш падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні можна атрымаць, калі непасрэдна звярнуцца да нас у банк або патэлефанаваць па нумары 2-23-85.

Выдача льготнага крэдыту ажыццяўляецца шляхам адкрыцця крэдытнай лініі ў безнаяўным парадку праз пералічэнне грашовых сродкаў. Пагашэнне запазычанасці па крэдытах і працэнтаў за карыстанне імі ажыццяўляецца крэдытаатрымальнікамі ў роўных долях у адпаведнасці з графікам пагашэння. Летась наш банк выдаў 5675,78 мільёна рублёў ільготных крэдытаў. Адкрыў 6 новых крэдытных ліній на льготнае індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва.

В. Ждановіч:

— Грамадзянам, якія атрымалі ад сельгасарганізацыі пабудаваныя за льготныя крэдыты дом або кватэру для пражывання, паведамляем, што яны могуць стаць уладальнікамі гэтага жылля. Для гэтага ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 000 трэба запазычанасць па гэтых крэдытах перавесці на сябе. Тэрмін пагашэння крэдыту да 20 год (не больш за 40 год для шматдзетных сем’яў). Працэнтная стаўка – 3 працэнты гадавых. Па больш падрабязную інфармацыю звяртайцеся па тэлефоне 2-19-13.

Падрыхтавала Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.