ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар дзяржаўнай установы
адукацыі "Варонскі дзіцячы сад
пачатковая школа"
___________ўская
____.08.2013
ПАЛАЖЭННЕ
аб прадметным тыдні дзяржаўнай установы адукацыі
“Варонскі дзіцячы сад - пачатковая школа”
1. Агульныя палажэнні
1.1. Прадметныя тыдні праводзяцца штогод у рамках плана метадычнай работы.
1.2. Асноўнымі задачамі і мэтамі правядзення прадметнага тыдня з'яўляюцца:
1.2.1. Пошук шляхоў найбольш поўнага выкарыстання магчымасцей школы, педагагічнай культуры для раскрыцця здольнасцей вучняў і рэалізацыі творчага патэнцыялу педагагічнага калектыву;
1.2.2. Удасканаленне прафесійнага майстэрства педагогаў праз падрыхтоўку, арганізацыю і правядзенне адкрытых урокаў і пазакласных мерапрыемстваў;
1.2.3. Прапаганда навуковых ведаў і развіццё ў вучняў школы інтарэсу да навуковай дзейнасці;
1.2.4. Стымуляванне пазнаваўчай актыўнасці і творчай дзейнасці вучняў ва ўрочны і пазаўрочны час.
2. Парадак арганізацыі і правядзення прадметнага тыдня
2.1. Прадметны тыдзень праводзіцца ў адпаведнасці з планам работы школы. 2.2. Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем тыдня ажыццяўляе аргкамітэт.
2.3. Асноўнымі задачамі аргкамітэта з'яўляюцца:
2.3.1. Вызначэнне формы, парадку і тэрмінаў правядзення;
2.3.2. Складанне плана;
2.3.3. Ажыццяўленне агульнага кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем;
2.3.4. Зацвярджэнне складу журы;
2.3.5.Вызначэнне крытэрыяў ацэнкі конкурса.
2.4. План падрыхтоўкі і правядзення прадметнага тыдня зацвярджаецца дырэктарам школы не пазней чым за два тыдні да пачатку яго правядзення. 2.5. Удзельнікамі прадметнага тыдня з'яўляюцца:
2.5.1. Усе настаўнікі, якія выкладаюць прадмет ці групу дысцыплін, па якіх праводзіцца прадметны тыдзень;
2.5.2. Вучні школы, якія вывучаюць прадмет, па якому праводзіцца прадметны тыдзень.
2.6. Для правядзенне конкурсаў, вызначэння пераможцаў і прызавых месцаў ствараецца журы з настаўнікаў дадзенай адукацыйнай вобласці, а таксама ў члены журы могуць уваходзіць настаўнікі іншых адукацыйных абласцей, калі конкурс мае творчы характар.
2.7. Правядзенне прадметнага тыдня павінна суправаджацца разнастайнай нагляднай інфармацыяй, якая размяшчаецца ў розных памяшканнях школы.
3. Падвядзенне вынікаў прадметнага тыдня
3.1. Пераможцы конкурсаў узнагароджваюцца граматамі, дыпломамі.
3.2. Настаўнікі-прадметнікі, якія прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні прадметнага тыдня, узнагароджваюцца прэміяй згодна Палажэнню аб прэміраванні.
3.3. Па завяршэнні прадметнага тыдня на пасяджэнні метадычнага аб'яднання (ці метадычнага савета) праводзіцца аналіз мерапрыемстваў, арганізаваных у ходзе тыдня.
3.4. Па выніках прадметнага тыдня намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце, які курыруе яго правядзенне, здаюцца наступныя дакументы:
3.4.1. План прадметнага тыдня;
3.4.2. Лепшыя планы ці сцэнарыі адкрытых мерапрыемстваў;
3.4.3. Аналіз вынікаў прадметнага тыдня.
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар дзяржаўнай установы
адукацыі “Варонскі дзіцячы сад -
пачатковая школа”
___________ўская
____.08.2013
ПАЛАЖЭННЕ
аб вучэбных кабінетах дзяржаўнай установы адукацыі “Варонскі дзіцячы сад - пачатковая школа”
1. Агульныя палажэнні
1.1. Вучэбны кабінет школы ўяўляе сабой спецыяльна абсталяванае памяшканне, прызначанае для вучэбнай дзейнасці вучняў і педагагічнай дзейнасці настаўнікаў школы.
1.2. Вучэбны кабінет школы ствараеаца зыходзячы з патрэб адукацыйнага працэсу і аб'ёму рэалізуемых вучэбных праграм па асобных адукацыйных абласцях.
1.3. Загадчык вучэбным кабінетам прызначаецца і здымаецца загадам дырэктара школы.
1.4. Загадчык кабінета ў сваёй дзейнасці кіруецца Законамі Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі", "Аб агульнай сярэдняй адукацыі", правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, Дадзеным Палажэннем.
1.5. Адміністрацыя сумесна з прафкамам, прадстаўнікамі педагагічнага калектыву праводзіць агляд кабінетаў 2 разы ў год згодна наступных крытэрыяў:
1.5.1. Наяўнасць і стан дакументацыі;
1.5.2. Інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне;
1.5.3. Захаванасць кабінета;
1.5.4. Санітарны стан вучэбнага кабінета;
1.5.5. Забеспячэнне аховы працы.
2. Абавязкі загадчыка вучэбным кабінетам і настаўнікаў, ажыццяўляючых адукацыйны працэс у дадзеным кабінеце
2.1. Сістэматычна абнаўляць дыдактычнае абсталяванне кабінета;
2.2. Складаць каталогі і тэматычныя спісы літаратуры, наглядных дапаможнікаў і г. д.;
2.3. Забяспечваць захаванасць і тэхналагічнае выкарыстанне абсталявання кабінета ў адпаведнасці з рэалізуемымі адукацыйнымі праграмамі;
2.4. Прымаць меры да папаўнення абсталявання і аснашчэння кабінета;
2.5. Забяспечыць здароўе і бяспеку жыццядзейнасці вучняў у час правядзення ўрокаў, кансультацый, факультатыўных заняткаў, прадугледжаных вучэбным планам і планам выхаваўчай работы;
2.6. Сродкамі нагляднасці інфармаваць вучняў і іх бацькоў аб абавязковых патрабаваннях да ўзроўню навучанасці вучняў; аб прыёмах аптымізацыі вучэбнай дзейнасці, аб планаванні праходжання вучэбнага матэрыялу.
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар дзяржаўнай установы
адукацыі “Варонскі дзіцячы сад -
пачатковая школа”
________ ўская
_____.08.2013
ПАЛАЖЭННЕ
аб школьных прадметных алімпіядах дзяржаўнай установы адукацыі "Варонскі дзіцячы сад - пачатковая школа"
1. Агульныя палажэнні
1.1. Прадметная алімпіяда - гэта форма інтэлектуальнага спаборніцтва вучняў у пэўнай навуковай вобласці, якая дазваляе выявіць не толькі веданне фактычнага матэрыялу, але і ўменне прымяняць гэтыя веды ў новых нестандартных сітуацыях, патрабуючых мыслення.
1.2. Прадметныя алімпіяды праводзяцца з мэтай:
1.2.1. Стварэння ўмоў для рэалізацыі здольнасцей, схільнасцей, інтарэсаў вучняў, іх далейшага інтэлектуатьнага развіцця і прафесійнай арыентацыі; 1.2.2. Выяўленне найбольш таленавітых вучняў у розных галінах навукі.
1.3. Задачы прадметных алімпіяд:
1.3.1. Актывізацыя навукова-метадычнай работы па фарміраванню індывідуальных траекторый адукацыі;
1.3.2. Развіццё пазнаваўчай актыўнасці вучняў і матываў навуковай дзейнасці;
1.3.3. Прадастаўленне магчымасці ўсім жадаючым вучням праверерыць свае веды ў пэўнай навуковай вобласці ва ўмовах спаборніцтва;
1.3.4. Выяўленне найбольш таленавітых вучняў для ўдзелу ў раённых прадметных алімпіядах.
1.4. Прадметныя алімпіяды праводзяцца ў некалькі тураў: школьны, раённы, абласны, рэспубліканскі, міжнародны.
1.5. Школьная алімпіяда з'яўляецца першым этапам Рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў і праводзіцца ў школе.
1.6. Школьная прадметная алімпіяда - вынік работы педагагічнага калектыву з адоранымі вучнямі не толькі ў ходзе вучэбных заняткаў, але і ў пазаўрочны час.
2. Удзельнікі алімпіяд
2.1. Колькасць і склад удзельнікаў вызначаецца па прадстаўленню каманд і асабістаму жаданню ўдзельніка з вучняў 4-11 класаў.
2.2. Алімпіяды носяць адкрыты характар.
2.3. Усе ўдзельнікі алімпіяды павінны здаць у аргкамітэт заяўку на ўдзел у алімпіядзе.
Заяўка падаецца за 2 тыдні да правядзення школьнага тура.
3. Парадак арганізацыі і правядзення
3.1. Для арганізацыі і правядзення школьных прадметмых алімпіяд ствараецца аргкамітэт на чале з намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце.
3.2. Да ўдзелу ў рабоце аргкамітэта прыцягваюцца кіраўнікі М/А, настаўнікі пачатковых класаў, настаўнікі-прадметнікі.
3.3. Прадметныя алімпіяды праводзяцца па наступных прадметах: беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, замежная мова, гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, інфарматыка, працоўнае навучанне.
3.4. Аргкамітэт рыхтуе план падрыхтоўчых мерапрыемстваў, парадак і тэрміны правядзення алімпіяд і зацвярджае адказных за кожнае мерапрыемства.
3.5. Алімпіяды праводзяцца ў розныя тэрміны з тым, каб усе жадаючыя маглі прыняць удзел у алімпіядах па некалькіх прадметах.
3.6. Змест заданняў і форма правядзення алімпіяд распрацоўваюцца членамі аргкамітэта ў адпаведнасці з асаблівасцямі кожнага вучэбнага прадмета.
3.7. 3 тэрмінамі і парадкам правядзення любой школьнай алімпіяды вучні павінны быць азнаёмлены не менш чым за 10 дней да яе правядзення.
3.8. Прадметныя алімпіяды праводзяцца ў вучэбныя дні або ў пазаўрочны час па ўзгадненню з адміністрацыяй школы.
3.9. Час на выкананне заданняў школьнага тура вызначаецца аргкамітэтам з улікам асаблівасцей прадмета, характару заданняў.
3.10. Для праверкі алімпіядных работ ствараецца журы, у склад якога ўваходзяць: намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце (старшыня) і настаўнікі-прадметнікі па дадзенаму прадмету.
3.11. Крытэрыі ацэнкі ведаў вызначаюцца членамі журы. Кожнае заданне ацэньваецца асобна.
3.12. Па выніках алімліяды афармляецца пратакол, які падпісваецца старшынёй журы і настаўнікамі-прадметнікамі.
3.13. Вынікі аб'яўляюцца ўсім удзельнікам алімпіяды не пазней чым праз 2 дні пасля яе правядзення.
3.14. Кожны ўдзельнік школьнага тура прадметнай алімпіяды можа азнаёміцца са сваёй работай пасля аб'яўлення вынікаў і атрымаць усе неабходныя тлумачэнні ад настаўніка-прадметніка.
3.15. Інфармацыя аб пераможцах школьнага тура прадметных апімпіяд даводзіцца да ведама ўсяго калектыву школы з дапамогай інфармацыйных белетэняў.
4. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў
4.1. Журы кожнай прадметнай алімпіяды па кожнай паралелі выяўляе пераможцаў.
4.2. Прызёрамі лічацца вучні, якія занялі I, II, III месцы і атрымалі найбольшую колькасць балаў.
4.3. Пераможцы школьнага тура алімпіяд узнагароджваюцца граматамі і накіроўваюцца для ўдзелу ў наступным туры.
4.4. Вынікі гімназічных алімпіяд аналізуюцца на нарадзе пры дырэктары і з'яўляюцца прадметам абмеркавання на пасяджэннях М/А, педагагічнага савета.
4.5. Па выніках алімпіяды аргкамітэт прадстаўляе да матэрыяльнага заахвочвання настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў, а таксама найбольш актыўных прадстаўнікоў аргкамітэта і журы.
4.6. Па выніках алімпіяды выдаецца загада дырэктара школы.
УТВЕРЖДАЮ
Директор государственного
учреждения образования
«УПК Воронский детский сад - НШ»
__________
01.09.2012
ПОЛОЖЕНИЕ
об оказании платных услуг в государственном учреждении образования
«Учебно-педагогический комплекс Воронский детский сад-начальная школа»
1. ОБЩИЕ ПОЛОЖЕНИЯ
1.1.Настоящее положение о платных услугах государственного учреждения образования «Учебно-педагогический комплекс Воронский детский сад - начальная школа» разработано в соответствии с Законом Республики Беларусь «Об образовании», Уставом учреждения образования, Кодексом Республики Беларусь об образовании.
1.2.Платные услуги предоставляются с целью удовлетворения образовательных потребностей граждан, воспитанников и учащихся. Виды платных услуг определяются в соответствии с перечнем платных услуг, оказываемых учреждениями образования, утверждённым постановлением Министерства образования Республики Беларусь «Об утверждении перечня платных услуг, оказываемых государственными учреждениями образования» (с изменениями и дополнениями ) и включает:
- обучение английскому языку;
- раннее обучеие чтению;
- ксерокопирование, формат А4;
- занятия по интересам;
- ярмарки;
- аренда помещений.
1.3. Сфера оказываемых платных услуг определяется наличием спроса населения, нтересами отдельных групп населения, реальными возможностями удовлетворения спроса (состоянием материально-технической базы, наличием квалифицированных кадров).
1.4. Платные услуги не могут быть оказаны взамен или в рамках основной образовательной деятельности (в рамках основных образовательных программ государственных образовательных стандартов, финансируемых из средств бюджета).
1.5. Платные образовательные услуги могут оказываться только с согласия их заказчика (родителей и лиц замещающих) на основе договора.
1.6. Нагрузка на ребёнка определяется с учётом запросов ученика и родителей в соответствии с требованиями СаНиПина Республики Беларусь.
2. ЦЕНООБРАЗОВАНИЕ
2.1. Цены на платные услуги формируются на основе платных затрат, всех видов установленных налогов, платежей в соответствии с налоговым и бюджетным законодательством.
2.2. При формировании цен на платные услуги учитываются следующие виды затрат:
- оплата труда рабочих и служащих;
- начисление на оплату труда;
- оплата коммунальных услуг;
- прочие текущие расходы.
2.3. Расчёт цены платных услуг составляется бухгалтерией отдела образования на основании данных о затратах, предоставляемых Воронским детским садом – начальной школой. Плата за услуги вносится в сроки, установленные договором между Воронским детским садом и заказчиком.
3. ПОРЯДОК РАСПРЕДЕЛЕНИЯ ДОХОДОВ, ПОЛУЧЕННЫХ ОТ ОКАЗАНИЯ ПЛАТНЫХ ДОПОЛИТЕЛЬНЫХ УСЛУГ
3.1.Доходы, получаемые от реализации платных услуг, расходуются в соответствии с Инструкцией о порядке планирования, учёта и использования средств, получаемых организациями, финансируемыми из бюджета, от приносящей доходы деятельности, утверждённой постановлением Министерства финансов Республики Беларусь (с изменениями и дополнениями от 01.01.2001 №6)
4. ПОРЯДОК ОРГАНИЗАЦИИ ПЛАТНЫХ УСЛУГ
4.1.При организации платных образовательных услуг необходимо:
- утвердить учебный план и программу;
- оформить договор с заказчиком по оказанию образовательных услуг (в 2-х экземплярах).
4.2. Платные услуги могут оказывать педагогические и другие работники учреждения при наличии соответствующего образования.
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар дзяржаўнай установы
адукацыі “Варонскі дзіцячы сад -
пачатковая школа”
_____________ ўская
_____.08.2013
ПАЛАЖЭННЕ
аб вучэбна-метадычным аб’яднанні настаўнікаў пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Варонскі дзіцячы сад – пачатковая школа”
1. Агульныя палажэнні
1.1. Вучэбна-метадычнае аб’яднанне (далей ВМА) з’яўляецца структурным падраздзяленнем метадычнай службы школы, аб’ядноўваючым настаўнікаў па прадметах, адукацыйных абласцях, відах выхаваўчай работы (класных кіраўнікоў, выхавальнікаў ).
1.2.ВМА ствараецца пры наяўнасці не менш трох настаўнікаў, якія выкладаюць адзін вучэбны прадмет, узначальваецца настаўнікам прадметнікам вышэйшай ці першай катэгорыі.
1.3. Дзейнасць ВМА асноўваецца на педагагічным аналізе, прагназаванні і планаванні адукацыйнага працэсу школы ў адпаведнасці з праграмай яе развіцця.
1.4. Асноўныя накірункі дзейнасці, змест, формы і метады работы ВМА вызначаюцца яго членамі ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі школы і зацвярджаюцца метадычным саветам школы.
2. Мэты і задачы дзейнасці
2.1. Мэтай дзейнасці ВМА з’яўляецца стварэнне ўмоў для творчай работы ў забеспячэнні адзінага адукацыйнага асяроддзя развіцця і фарміравання асобы, практычнага рашэння праблем міжпрадметных сувязей, выпрацоўкіадзіных педагагічных патрабаванняў да вывучэння блізкіх і сумежных тэм, выкарыстоўваемай тэрміналогіі адукацыйных абласцей і вучэбных прадметаў.
2.2. Дзейнасць ВМА накіравана на выкананне наступных задач:
- забяспечыць асваенне і выкарыстанне найбольш рацыянальных метадаў і прыёмаў навучання і выхавання вучняў;
- пастаянна павышаць узровеньагульнадыдактычнай і метадычнай падрыхтаванасці педагогаў да арганізацыі і правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы;
праводзіць абмен вопытам паспяховай педагагічнай дзейнасці;
- вяўляць, прапагандаваць і ажыццяўляць новыя падыходы да арганізацыі навучання і выхавання; забяспечваць пастаяннае асваенне сучаснай педагагічнй тэорыі і практыкі;
- ствараць умовы для самаадукацыі настаўнікаў і ажыццяўляць кіраўніцтва работай калектыву.
3.Змест дзейнасці
3.1. Дыягностыка цяжкасцей настаўнікаў, выхавальнікаў, класныхкіраўнікоў, выбар форм павышэння кваліфікацыі на аснове аналізу патрэб.
3.1.Планаванне і аналіз дзейнасці.
3.3.Распрацоўка рэкамендацый, палажэнняў аб змесце, метадахі формах арганізацыі выхаваўча-адукацыйнай дзейнасці; павышэнне эфектыўнасці арганізацыівучэбна-выхаваўчай работы.
3.4. Распрацоўкаасноўных накірункаў і форм актывізацыі пазнаваўчай, навукова-даследчай дзейнасці вучняў у пазаўрочны час (алімпіяды, прадметныя тыдні і інш.).
3.5. Вывучэнне, абагульненне, прапаганда педагагічнага вопыту, стварэнне банка дадзеныхактуальнага вопыту.
3.6. Арганізацыя дыягностыкі эфектыўнасці дзейнасці членаў ВМА.
3.7. Удасканаленне педагагічнага майстэрства педагогаў, кіраўніцтва работай школы маладога спецыяліста, педагагічнай майстэрняй, часовымі творчымі калектывамі настаўнікаў.
3.8. Удзел у атэстацыі педагагічных работнікаў.
4. Структура і арганізацыя дзейнасці
4.1. ВМА у асобе яго кіраўніка, працуючы сумесна з метадычным саветам школы, дырэктарам і яго намеснікамі, каардынуе дзеянні па рэалізацыі мэтаў і задач метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці.
4.2. сваю работу ВМАарганізуе ў адпаведнасці з планамі школы.
5. Асноўныя формы работы
5.1. Пасяджэнні вучэбна-метадычнага аб’яднання па пытаннях методыкі навучання і выхавання вучняў.
5.2. Круглыя сталы, нарады і семінары, творчыя справаздачы.
5.3. адкрытыя ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы па прадмеце.
5.4. Лекцыі, даклады, пасяджэнні, дыскусіі па методыцы навучання і выхавання, пытаннях агульнай педагогікі і псіхалогіі.
5.5. Вывучэнне і рэалізацыя ў адукацыйным працэсе нарматыўных дакументаў, эфектыўнага педагагічнага вопыту.
5.6. Правядзенне прадметных тыдняў.
5.7. Узаеманаведванне ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў.
6. Дакументы вучэбна-метадычнага аб’яднання
6.1. Палажэнне аб вучэбна-метадычным аб’яднанні школы.
6.2. Пасадавыя абавязкі кіраўніка метадычнага аб’яднання.
6.3. Агульныя звесткі аб настаўніках, членах вучэбна-метадычнага аб’яднання.
6.4. Тэма і мэта метадычнай работы. Задачы на навучальны год.
6.5. Гадавы план работы вучэбна-метадычнага аб’яднання.
6.6. Пратаколы пасяджэнняў вучэбна-метадычнага аб’яднання.
6.7. Аналіз складу метадычнага аб’яднання і яго дзейнасці за мінулы навучальны год.
6.8. Перспектыўны план атэстацыі педработнікаў на бягучы год.
6.9. Перспектыўны план павышэння кваліфікацыі педкадраў.
6.10. Графік павышэння кваліфікацыі педкадраў на бягучы год.
6.11. Графік правядзення адкрытых урокаў і пазакласных мерапрыемстваў.
6.12.Звесткі аб прафесійных патрэбах настаўніка (па выніках дыягностыкі).
6.13. Алімпіядныя заданні.
6.14. Лепшыя творчыя і даследчыя работы вучняў.
6.15. План правядзення прадметнага тыдня.
7. Кантроль дзейнасці вучэбна - метадычнага аб’яднання
7.1. Кантроль дзейнасці вучэбна-метадычнага аб’яднання ажыццяўляецца дырэктарам школы, яго намеснікам па вучэбнай рабоце ў адпаведнасці з планам унутранага кантролю.


