Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
ПА СЛЯДОХ ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ
Аўтар артыкула — вядомая дзяячка беларускай дыяспары,
удава былога старшыні Рады Беларускай
Народнай Рэспублікі Вінцэнта Жук—Грышкевіча.
У далёкіх ад нас часох, бо пры канцы 15-га стагодзьдзя нарадзіўся той, кім сяньня ганарыцца ўвесь беларускі народ, памяць якога мы сьвята ўшаноўваем — Доктар Франьцішак Скарына — выдатны гуманіст, асьветнік й лекар, адзін з тых волатаў эпохі Адраджэньня.
Нарадзіўся Франьцішак Скарына каля 1485 году ў слаўным горадзе Пояацку, у заможнай купецкай сям'і Лукаша Скарыны. Пачатковую асьвету здабыў юнак у родным Полацку, а ў 1504 годзе паступіў на Кракаўскі Унівэрсытэт на філязафічны факультэт "сямі вызваленых навукаў". У кнізе запісаў новапаступіўшых на Кракаўскі ўнівэрсытэт у 1504 г. ёсьць такія словы: "Франьцішак, сын Лукаша з Полацку, 2 грошы ўпіснога заплаціў". У 1506 ён атрымаў навуковую ступень бакалаўра.
Дзе быў і што рабіў Скарына праз наступных 6 год няведама. Ведама толкькі, што калі ў 1512 г. ён прыбыў ў Падую дзеля здабыцьця дактарату ў лекарскіх навуках, ён ўжо быў доктарам "сямі вызваленых навукаў" — "Арціюм доктар", ды што ў міжчасе быў сакратаром караля Даніі — "Сэкрэтары рэгіі даціе", як кажацца ў адным з Падуанскіх архіўных актаў. А гэтак, як ён прыбыў у Падую для здабыцьця дактарату з мэдыцыны, значыць ён мусіў ужо яе недзе студуяваць.
Праўдападобна ў Даніі, на ўнівэрсытэце Капэнгагі, дзе ён быў і сакратаром караля Даніі Ганса-Яна. У актавай кнізе Падуанскага ўнівэрсітэту пад датай 5 лістапада 1512 году ёсьць пратакольны запіс пра адмысловае паседжаньне прафэсароў калегіі "артыстых і мэдыкаў", на якім разглядалася справа дапушчэнья да дакторскіх экзаменаў у галіне мэдыцыны "Франьцішка сына нябошчыка Лукаша Скарыны з Полацку. Русіча, доктара навукаў вызволеных, вучонага вельмі, але беднага юнака". Пасьля апытаньня прысутнымі кандыдата сябры калегіі аднагалосна пастанавілі да экзамену яго дапусьціць.
Першы пробны экзамен адбыўся ў прысутнасьці 14 прафэсароў. Скарына на экзамене надзвычай добра разьвіваў свае тэзы, адказваў на пытаньні прафэсароў, у выніку чаго ён ізноў аднагалосна быў дапушчаны да дакторскага экзамену, які адбыўся праз тры дні, 9 лістапада. Цяпер экзамен адбываўся ў біскупскім палацы, перад люднай аўдыторыяй, ды перад калегіяй 24 прафэсароў пад ганаровым старшынствам духовага апякуна акадэмц кардынала Сыкста дэля Ровэрэ, у прысутнасьці біскупа Падуі Забарэльлі ды віцэрэктара ўшвэрсытэту Франьцішка Фульманэлі з Вэроны.
Як запісы ўнівэрсытэту й біскупскага папацу сьцвярджаюць, Скарына й гэтым разам зрабіў надзвычайна добрае ўражаньне й розумам, шырынёй ды глыбінёй веды, ды сваім дастойным у часе экзаменаў захаваньнем. Калегія прафэсароў ізноў аднагалосна прызнала яго годным ступені доктара мэдыцынскіх навукаў.
Апрача трох актавых запісаў пра Скарыну, якія перахоўваюцца Ў Старым Архіве Унівэрсытэту, у "Залі Сарака" — "Залі дэі Кваранта"— унівэрсытэт мае й Скарынаў партрэт. У залі гэтай калісь выкладаў слаўны Галілес Галілей. Ягоная простая, з дошак зьбітая катэдра перахоўваецца ў гэтай залі й да сяньня. На ёй гіпсавы бюст Галілея. На сыденах гэтай юсь залі ў два рады разьмешчаны партрэты сарака найболыл выдатных мужоў сусьветнае навукі й культуры, што сваю веду й навуковыя годнасьці здабывалі ў Падуанскай акадэміі на працягу сямісотгодзьдэя яе існаваньня. Партрэт Скарыны маляваны тэмпэраю мастаком Джыякама Дальфэрна. На партрэце, угары, надпіс паітальянску: ФРАНЦIСКУС СКОРЫНА ДЭ ПОЛОЧКО, РУТЭНО, 1512. Партрэт Скарыны ў Падуі — доказ таго, што ўнівэрсытэт ганарыцца тым, што ў ягоных мурах Скарына калісьці здабываў сваю доктарскую годнасьць у галіне мэдыцыны.
Наступным сьледам жыцьця й дзейнасьці доктара Скарыны ёсьць ўжо не архіўныя запісы, а кніга ПСАЛТЫР, надрукаваная ім 6 жніўня 1517 году ў Празе Чэскай. У гэтым жа годзе зь ягонае Праскае друкарні выходзяць у беларускім перакладзе біблейнью кнігі СВЯТОГА ІОВА, ПЫСЛОВІЯ МУДРАГА САЛАМОНА, ІСУСА СЫНА аРАХАВА. У наступным 1518 г. выходзяць з друку ЭКЛЕЗІЯСТЭС, ПЕСЬНІ ПЕСЬНЯў, ПРЭМУДРАСЫЦ БОЖАЙ САЛАМОНА, чатыры кнігі ЦАРСІВАУ, ІСУСА СЫНА НАВША. У 1519 г. выйшлі з друку іншыя 13 біблейскіх кніг, апошняй выйшла 15 сьнежня кніга СУДЗЕЙ ІЗРАЭЛЬСКІХ.
Дык на працягу няпоўных трох гадоў Скарына вьвдаў ў Празе 23 біблейскія кнігі агульнага ліку 2400 бачынаў друку. Скарынаў Праскі друкарскі пачын наскрозь піянерскі. Яму самому давялося праектаваць шрыфт для друкарні. За аснову для формаў літараў ён браў беларускія, у прыватнасьці, полацкія рукапісы. Рыхтаваць прыходзілася яму ня толькі шрыфт, а й снасьць друкарскую. Прыдбаць і вышкаліць тэхнічных супрацоўнікаў для набору й друку кніг, бо сам Скарына мусіў займацца перакладной, рэдактарскай ды карэктарскай працай. Рабіць ён усяго сам ня мог, асабліва пры такой шпаркай выдавецкай дзейнасьці. Адна кніга выходзіла кажныя больш менш шэсьць тыдняў.
Для друкарскае справы патрэбны былі вялікія сумы грошаў. 3 рукою паробленых Скарынам прыпісак на ягоных кнігах мы ведаем, што фінасаваць праскія выданьні памагаў Скарыну багагы купецфінансір сын райцы места Вільні Багдан ОнкаўАнкевіч.
Кнігі Скарыны выданы памастацку: прыгожы шрыфг, дасканалая папера, у кнігах ёсьць каля 50ці дрэварытных ілюстрацыяў, вялікая колькасьць дрэварытных вялікіх літараў. На сваіх кнігах Скарына ставіў сваё імя — Франьцішак Скарына, сваю навуковую годнасьць — "у лекарскіх навуках доктар", мсйсца свайго паходжаньня — "з слаўнага града Полацка", ды дату выхаду кнігі. У трох кнігах зьмешчаны й ягоны дрэварытны партрэт.
У васнову свайго перакладу др. Франьцішак Скарына ўзяў тэкст лацінскае Бібліі "Вульгаты", карыстаўся ён і Бібліяй чэскага перакладу з 1506 году. Перад тэкстам кажнае біблейскае кнігі Скарына даваў свае ўюдныя, вельмі цікавыя прадмовы, на канцы кнігі — замыкальныя прыпіскі "каляфоны" з датаю й месцам яе выхаду, ды імём і прозвішчам выдаўца — значыць сваім.
У Скарынавым прадмовах адбітыя высокаідэйныя матывы ягоных выдавецкіх задумаў, ды ягоны шырокі гуманістычны сьветапаглад. Скарына выдаваў свае кнігі ня так для ўжытку царкоўнага, як для "дабра й пажытку люду паспалітага", для яго асьветы, духовага й маральнага падтрыманьня.
3 выхадам апошняе ведамае друкаванае кнігі Скарыны ў Празе, КШП СУДЗЬДЗЯЎ, 15 сьнежня 1519 году, зь невядомых прычынаў праская выдавецкая дзейнасьць Скарыны абрываецца. Ведама толькі, што ў пачатку 1520х гадоў др. Скарына ўжо ў Вільні.
Факты паказваюць на тое, што пры пераезьдзе Скарыны з Прагі ў Вільню па дарозе, у Вроцдаве, прынамсі частка ягоных кніг сканфіскаваная. Якраз у 1520 г. папа Лявон X выдаў сваю славутую бульлю "супраць пэрэтычных памылак Лютэра", якую Лютэр па атрыманьні публічна спаліў. У "бульлі" быў заклік нішчыць усе выданьні, што прапаіуюць гэрэтычныя думкі Лютара. Рэлігійныя кнігі Скарыны былі падазронымі, таму й сканфіскаваныя. Чаму такі домысел? А таму, што ў 19 стагодзьдзі адзін вучоны знайшоў у вокладцы кнігаў пракуратуры з 1533 году бальшы лік аркушаў аж з 8мі розных кнігаў праскага выданьня.
Наступным ведамым для нас этапам жыцьця др. Фр. Скарыны ёсьць Вільня, дзе ён зарганізаваў друкарню, першую на беларускай зямлі й першую на ўсёй Усходняй Эўропе й выдаў у
ёй дзьве кнігі: у 1522 годзе МАЛУЮ ПАДАЮЖНУЮ
КНІЖКУ й у 1525 годзе — АПОСТАЛА. I гэтак 1522 год — ёсьць годам пачатку беларускага друку на беларускай зямлі й пачаткам друку ўсяе Усходняй Эўропы.
Шрыфт віленскай друкарні Скарыны адменны ад праскага. Відаць, у Вроцлаве былі сканфіскаваныя ня толькі Скарынавыя кнігі, але й ягоная друкарская снасьць. МАЛАЯ ПАДАРОЖНАЯ КШЖКА — малога разьмеру, прыдатная насіць яе ў часе падарожжа ў кішэні. Кніжка складаецца з пяцёх частак: Псалтыр, Часасловец, Акафісты й Каноны, Шэсьцядневец і Сьвятцы кароткіякаляндар.
Цікавы Скарынаў каляндар. Гэта першы друкаваны каляндар на Усходзе Эўропы. У ім ня толькі сьпіс сьвятаў, ды пасхалія, але й каляндар астранамічны, сьвецкі. Апрача назоваў 12 месяцаў пацаркоўнаславянску й пабеларуску, у ім паказана даўжыня дня й ночы ў рознью поры году, даведка пра рух сонца, пра час "зацьменьня сонцава" ды пра "месяцавы гібель". Скарынаў кадяндар практычны, сьвецкі, прызначаны перадусім для народу. МАЛАЯ ПАДАРОЖНАЯ КШЖКА мае яшчэ прыгажэйшы шрыфт за шрыфт праскіх Скарынавых выданьняў і вельмі эстэтычна выглядае зь яе ілюстрацыямі, упрыгожанымі вялікімі літарамі, ды заставіцамі. Яе называюць славянскім эльзэвірам.
Пасьля надрукаваньня віленскіх кнігаў у гадох 1522 — 1525ым Скарына адбыў няўдалае падарожжа ў Маскву. Масква была праваслаўнай, і ён хацеў пашырыць свае кнігі там, ды здабыць фінансавыя сродкі з прадажы кніг для прадаўжэньня свае выдавецкае дзейнасьці. Ды на загад вялікага князя маскоўскага Васіля Ш Іванавіча кнігі Скарыны былі сканфіскаваныя ды публічна ў Маскве спаленыя. Спаленьне ў Маскве кнігаў, напэўна, адна з прычынаў сучаснага невялікага ліку захаваных Скарынавых кнігаў.
Другая ведамая падзея з часоў прабываньня Скарыны ў Вільні — гэта ягоныя суды з жончынымі сваякамі за дом. У Літоўскай Мэтрыцы захаваўся запіс пра вынік суду. Дом прызнаны за Скарынамі, а жончыным сваякам загадана "ў гэтай справе вечнае маўчаньне меці".
Было гэта ў 1529 годзе, а ў ліпені гэтагаж году ў Пазнані памёр Скарынаў брат Іван. ГЬта прынесла Скарыну новыя судовыя клопаты. Як з Пазнанскіх архіўных актаў вынікае, Іван меў у Пазнані вялізны гуртовы склад скураў — каля 50 тысяч скураў рознага гатунку. Як хутка выявілася, меў Іван і вялікія даўгі, якія пасьля былі сплачаны скурамі. Цікава тут адзначыць, што расьпіскі нябошчыка Івана ды купца й райцы места Пазнаня Кляўза Габэрлянда пісаны был; "ін вульгары рутэно скрыпто", ці інакш пабеларуску.
Хутка пасьля заканчэньня справаў братавых даўгоў др. Скарына вясной 1530 Г. пераяжджае ў Каралевец (Кэнінгсбэрг) да гэрцага Прускага Альбрэхта. Гэрцаг, захоплены ягонай адукацыяй і ўсебаковымі здольнасьцямі, лрыймае яго на свой двор для бліжэй неакрэсьленых абавязкаў. Існуюць здогады, што прыезд Скарыны да Каралеўца зьвязаны з выдавецкай справай, якую гэрцаг задумаў для пашырэньня пратастантызму, ці, магчыма, з тым, што ў восені 1529 году ў Прусіі шалела хвароба "ангельскага поту", хіба грыпы, ад якое шмат людзей памірала й гэрцагу была патрэба ў лекарах.
У Прусах, праўдападобна, дайшло да сутычнасьці др. Скарыны з выдатным дзеячом рэфармацыі, перціым пратэстанцкім біскупам Прусіі Паўлам Спэрантусам. Сьведчыць пра гэта тое, цгго Спэрантус меў у сваёй бібліятэцы віленскае выданьне з "Малой Падарожнай Кніжкі", Псалтыр. Магчыма, сам Скарына яму яго падараваў. У гэтым Псалтыры, які цяпер знаходзіцца ў Брытыйскім музеі ў Лёндане, уклеены экслібрыс Паўлы Спэрашуса.
У гэрцага Альбрэхта доўга Скарына ня быў. 16 траўня 1530 г. ён дастае ад Іэрцага рэкамендацыйныя лісты: да райцы места Вільні, да Віленскага ваяводы й трэці "дарожны ліст" для бясьпекі ў дарозе, і едзе нібыта на коратка ў Вільню. Хутка выяўляецца, што пакінуў Скарына Каралевец назаўсёды.
Прыехаў др. Скарына ў Вільню ў траўні, а ў ліпені ў Вільні быў вялікі пажар, у якім згарэла 2/3 гораду. Некаторыя дасьледчыкі ўважалі, што ў пажары згарэла друкарня Скарыны, што мясьцілася ў доме бурмістра Вільні Якуба Бабіча. Але факты паказваюць на іншае. Скарынавы драўляныя шрыфты, заставіцы не згарэлі, а перахоўваліся ў Віленскай Сьвятатро ецкай царкве да тае пары, калі праз 65 год — у 1595 годзе была наладжаная пры царкве Брацкая друкарня й Скарынавы шрыфты былі йзноў скарыстаны пры друку кніг.
Цяпер др. Скарына быў сакратаром і надворным лекарам Віленскага біскупа Яна "з каралёў Літоўскіх".
Як з актавых кнігаў гораду Пазнаня вынікае, нябожчык Іван Скарына меў болей даўжнікоў, як тыя, каму даўгі былі сплочаныя скурамі. Сын Івана Раман быў у Гданьску.
Вясною 1532 г. др. Франьцішку Скарыну давялося быць у Пазнані ў справах Віленскага біскупа Яна, сакратаром якога ён тады быў. Гэту нагоду жыдыкрэдытары скарысталі на тое, каб дабіцца арышту др. Скарыны за даўгі ягонага нябожчыка брата Івана. У зьняволеньні др. Скарыну давялося быць 9 тыдняў, пакуль сын Івана Раман прыбыў з Гданьску й дамогся ў караля звальненьня др. Скарыны, сьведчачы, што толькі ён, як сын, адказны за даўгі бацькі і гатоў іх сплаціць.
17 чэрвеня 1532 году перад радаю места Пазнаня адбыўся судовы разгляд справаў даўгоў Івана Скарыны, на якім др. Ф. Скарына дамагаўся ад крэдытараў брата 6000 копаў літоўскіх грошаў кампэнсаты за спрычыненыя яму й віленскаму Біскупу матэрыяльныя й маральныя шкоды, спрычыненыя безпадстаўным арыштам. У лістападзе гэтагаж году др. Франьцішак Скарына ездзе ў Кракаў да караля сам з Раманам, каб атрымаць дзьве важныя граматы. Аднэю, выстаўленаю 21 лістапада, кароль звальняў яго ад усякае адказнасьці за даўгі брата, другою, выстаўленаю 25 лістападгц кароль браў др. Франьцішка Скарыну пад сваю апеку ды юрвдычную ахову. У будучыні Скарына мог падлягаць толькі ўладзе суда самога караля й вялікага князя.
Дапейшым сьледам жьцьця др. Скарыны ёсьць паказаньні на тое, што каля 1533 г. ён быў у Вітэнбэргу й сустракаўся там зь Піліпам Мэлянхтонам ды Марцінам Лютэрам.
У 1535 годзе др. Скарына — на двары караля Аўстрыі, Чэхіі й Вугоршчыны Фэрдынавда I. У той час батаніка была важным прадметам мэдыцыны, бож тады лячылі пераважна зёлкамі. I Фэрдынавд I даручыў др. Скарыну, як знатаку батанікі, заснаваць батанічны парк пры каралеўскім замку на Градчанах. Гэтак паўстаў адзін зь першых рэнэсансавых паркаў Сярэдняе Эўропы.
Др. Скарына памёр у 1540 годзе ў веку большменш 55 год.
Др. Франьцішак Скарына, ня гледзячы на высокую на той час унівэрсытэцкую асьвету, адчуваючы сябе паўнапраўным грамадзянінам Заходняе Эўропы, дзе ён чуўся, як у сябе дома, ніколі не забываўся на сваю зямлю, на свой народ, але жыў іх справамі й патрэбамі, Шчыры патрыятызм вязаў яго зь ягоным "людам паспалітым", для якога ён і працаваў. Дабро грамады ставіў вышэй справаў асабістых. Ён казаў: "Ня толькі самі сабе нараджаемся на сьвет, но болей ка службе Божай і паспалітага дабра..." Пераклаў Біблію на беларускую мову, бо яго "міласьцівы Бог з таго языка на сьвет пусьціў" і каб "паспалітыя людзі", чытаючы, яе разумелі.
Свой патрыятызм і вынікаючыя зь яго маральнаграмадзкія абавязкі да свайго народу й краю выдатны палачанін выказаў найяскравей у прадмове да КШП ЮДЫТЫ: каб мы "ўсякага труцу й скарбаў для паспалітага дабра й для Айчыны свае не шкадавалі, бо ад нараджэньня зьвяры, што ходзяць у пустыні, знаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць у моры й у рэках, чуюць віры свае; пчолы й тым падобнае бароняць вульляў сваіх; — також і людзі, дзе зрадзіліся й ускормлены суць па Бозе, к таму месту вялікую ласку маюць".
Апрача ввдавецкалітаратурнай і асьветнай дзейнасьці доктар Франыдішак Скарына быў і сакратаром караля Даніі, сакратаром Віленскага біскупа Яна, садоўнікамбатанікам караля Фэрдынацда I, ды лекарам.
Франьцішак Скарына — першы ведамы беларускі дактарызаваны лекар, ды першы двойчы дактарызаваны вучоны Беларусі й усяе Усходняе Эўропы. Важна адмеціць факт, што на свайго першага доктара мэдыцыны Маскоўшчына здабылася толькі 182 гады пасьля дактарызацыі Скарыны, бо толькі ў 1694 годзе ў той самай Падуі дактарат з мэдыцыны здабыў расеец — Пётра Васільевіч Постнікаў.
Скарына ганарыўся сваёй годнасьцью доктара мэдыцыны і ў сваіх кнігах пасьля свайго імя пісаў: "в лекарскіх навуках доктар". Ягоная лекарская псыхалёгія выяўляецца ў ягоных выказваннях, што чьггаць Біблію добра ня толькі для дабра духовага, але й цялеснага. "Псальмы, всякія немачы духовныя й целесныя ўздараўляюць".
Др. Франьцішак Скарыны, будучы патрыётам свайго "слаўнага града Полацка" й усяе Беларусі, быў адначасна й грамадзянінам ўсяе Эўропы. Меў дачыненьні з такімі асабістасьцямі, як: вялшм князем і каралём Жыіімонтам Казіміравічам, Маскоўскім князем Васілём Ш Іванавічам, з Фэрдынандам I, каралём Аўстрыі, Чэхіі й Вугоршчыны, з каралём Даніі Гансам, з гэрцагам Прускім Альбрэхтам, з бурмістрам Вільні Якубам Бабічам, райцам Вільні Багданам ОнкаўАнкевічам, біскупам Вільні Янам, маскоўскім мітрапалітам Данілам.
Ягоныя зацікаўленьні абымалі тэалёгію, літаратуру, права, мэдыцыну, батаніку, друкарства, мастацтва. Ён даў пачатак беларускаму друку й усяе Усходняе Эўропы. Вагу Скарынавае піянерскае дзейнасьці ў гісторыі беларускага друку падчырквае факт, што, дзякуючы др. Скарыне, беларускі друк на колькі дзесяцігодзьдзяў выпярэдзіў друк
Маскоўшчыны (1564) ды й Украіны (1574).
Дзякуючы Скарыну беларускі народ быў другім сярод сяавянскіх — пасыія чэскага — Інто меў друкаваную Біблію ў роднай мове.
У гісторыі графічнага мастацтва важная Скарынавая заслуга тая, што ён першы ў кнігах славянскага кірылічнага друку ўвёў звычай багатага іх люстраваньня гравюрамі.
Скарына меў вялізарны ўплыў на разьвіцьцё друкарства ў Беларусі ды й усёй Усходняй Эўропы. Да канца 16 стагодзьдзя, пасьля заснаваньня Скарынам першае на беларускай зямлі друкарні ў Вільні ў 1522 годзе, адна за адной паўстаюць у Беларусі іншыя сем друкарняў: Нясьвіжская (1562), дзе друкаваў свае кнігі Сымон Будны, Заблудаўская — гэтмана Рыгора Хадкевіча (1569), Вшенскія — Мсьціслаўца, Браірсая, Гарабурды, Мамонічаў, Цяншская — Цяпінскага, й каш лічыць і Скарынавую Праскую, дык 9 беларускіх друкарняў, зь якіх выйшла да канца 16 стагодзьдзя болей ста кніг, друкаваных у царкоўнаславянскай і беларускай мовах. Сярод іх такія выдатныя помнікі старога беларускага друку як Біблія др. Ф. Скарыны (1517 — 1519), Мсьціслаўцава Евангельле 1575 году, ды Статуг вялікага Княства Літоўскага 1588 году, друкаваныя ў друкарні Мамонічаў.
Лікам друкарняў І надрукаваных у іх кшгах беларускія землі ў 16 стагодзьдзі займалі вядучае мейсца сярод краёў Усходняй Эўропы. 3 гэтага гледзішча далёка за сабой пакінулі землі Маскоўшчыны, дзе да канца 16 стагодзьдзя выйшла толькі 18 кніг у мове царкоўнаславянскай, кніг літургічных.
Скарына быў ня толькі першадрукаром і перакладчыкам Бібліі на беларускую мову, ён быў і пісьменьнікам. Ягоныя прадмовы да кніг — гэта сэрыя маральнафілязафічных разважаньняў, якія сталіся класыкай беларускай літаратуры.
Значэньня заслугаў доктара Франьцішка Скарыны пераацаніць немагчыма. I як чэскі вучоны Антон Васілевіч Фляроўскі казаў: "У гісторыі культуры й навукі Белай Русі Імя ягонае ўпісанае бясьсьмяротнымі літарамі. Тое, што ён зрабіў, вылучае яго ў шэрагі самых выдатных дзеячоў кніжнае справы. Вялізарны ягоны ўклад у разьвіцьцё эўрапейскага кнігадруку наагул...
Кнігадрукар і лекар, вучоны й асьветнік, Франьцішак Скарына паказаў прыклад самаадданага служэныія роднаму народу. Служыць "добра люду паспалітаму" завяшчаў ён і нашчадкам.


