Лептаспіроз

Лептаспіроз – інфекцыйная прыродна-ачагавая хвароба жывёл і чалавека, якая характарызуецца кароткачасовай ліхаманкай, анеміяй, жаўтухай, гемаглабінурыяй (асабліва ў цялят), гемарагічным дыятэзам, некрозам склізістых абалонак і скуры, атаніяй органаў стрававання, абортамі (у кароў і свінаматак). Магчыма і бессімптомнае працяканне хваробы. Перахварэўшыя жывёлы доўгі час застаюцца лептаспіраносьбітамі.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Сям’я: Spirochaetaceae

Род: Leptospira

Від: L.interrogans (патагенны від уключае больш за 180 серавараў).

Найбольшае значэнне ў паталогіі маюць наступныя серагрупы: Pomona, Tarassovi, Grippotyphosa, Hebdomadis, Canicola, Interohaemorrhagiae.

Успрыімлівыя жывёлы:

Ø у прыродных ачагах (дзе адсутнічаюць сельскагаспадарчыя жывёлы і чалавек) хварэюць мышы, хамякі, пацукі, насякомаедныя і парнакапытныя;

Ø у асобных відаў грызуноў лептаспіры маюць да 60% прадстаўнікоў папуляцыі;

Ø хварэюць усе сельскагаспадарчыя, хатнія жывёлы і чалавек; найбольш адчувальны БРЖ (серагрупы Pomona, Hebdomadis), свінні (серагрупы Pomona, Tarassovi), лісы, пясцы; менш адчувальны – коні, козы, авечкі, буйвалы, вярблюды, алені, аслы, сабакі, кошкі, куры;

Ø лабараторныя жывёлы па ступені адчувальнасці размяшчаюцца наступным чынам: залацістыя хамячкі, марскія свінкі, трусы-сысуны.

Патагенез і фактары вірулентнасці:

Ø асноўны фактар перадачы хваробы – вада;

Ø уваходнымі варотамі ўзбуджальніка з’яўляюцца пашкоджаная скура і склізістыя абалонкі;

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Ø дзякуючы актыўнай рухомасці лептаспіры хутка трапляюць у кроў, а праз 12 гадзін ужо знаходзяцца ў пячонцы;

Ø адбываецца генералізацыя інфекцыі – з’яўляецца ліхаманка, павялічваецца колькасць лептаспір у пячонцы, нырках, наднырачніках, селязёнцы, лёгкіх;

Ø да гэтага часу ўтвараюцца антыцелы, якія выклікаюць элімінацыю лептаспір з крыві і парэнхіматозных органаў; у нырках антыцелы не дзейнічаюць і лептаспіры актыўна размнажаюцца, а затым выдзяляюцца з мачою;

Ø лізіс лептаспір суправаджаецца назапашваннем таксічных рэчываў, якія павышаюць пранікальнасць сасудаў, лізіруюць эрытрацыты, адбываюцца крывазліцці, развіваецца гематурыя і жаўтуха, пашкоджваецца нервовая сістэма. Таксікоз можа прывесці да гібелі жывёлы;

Ø ферменты вірулентнасці: гемалізін, фібрыналізін, плазмакаагулаза, гіялуранідаза, ліпаза, лецытыназа.

Матэрыял для даследавання:

Ø пры жыцці жывёлы – мача, кроў у перыяд ліхаманкі;

Ø пасмяротна – трупы дробных жывёл, сэрца, кавалкі парэнхіматозных органаў, нырка, транссудат з грудной і брушной поласцяў, перыкардыяльная вадкасць, мачавы пухір з утрыманнем, абартаваны плод ці органы плода; вадкія субстраты адсмоктваюць у стэрыльныя прабіркі;

Ø патматэрыял дастаўляецца ў лабараторыю з нарочным не пазней 6 гадзін пасля гібелі жывёлы летам і 12 гадзін зімою.

Лабараторная дыягностыка прадугледжвае мікраскапію мазкоў з зыходнага матэрыялу, гісталагічнае даследаванне зрэзаў з нырак і пячонкі пасля імпрэгнацыі серабром па Левадзіці, выдзяленне культуры і яе мікраскапію, біяпробу, сералагічную ідэнтыфікацыю выдзеленых культур, сералагічнае вызначэнне спецыфічных антыцел у рэакцыі мікрааглюцынацыі (МАГ).

Мікраскапія:

метады афарбоўкі: – па Граму, па Раманоўскаму-Гімзу, па метаду Кікценка (на нефіксаваны прэпарат наносяць спецыяльны раствор, які створаны з: 0,2 г таніну, 2 мл фармаліну, 5 мл 4%-нага спіртовага раствору ёду на 100 мл дыстыляванай вады, вытрымліваюць 1 хвіліну, зліваюць і наносяць іншую фарбу: 1 г генцыянвіялету ў 100 мл 25%-нага этылавага спірту – на 50 секунд з падагрэвам, прамываюць, высушваюць і мікраскапуюць з імерсіяй);

Мікракарціна:

Ø тонкія, доўгія спіралепадобныя мікраарганізмы даўжынёй 7..14 (да 30 мкм) і шырынёй 0,1...0,2 мкм;

Ø маюць 12...18 дробных першасных завіткоў, а другасныя завіткі надаюць ім Г-, С - і S-форму;

Ø споры і капсулы не ўтвараюць;

Ø грамадмоўныя (лептаспіры дрэнна успрымаюць анілінавыя фарбы);

Ø па Раманоўскаму-Гімзу афарбоўваюцца ў чырвоны колер (ружова-фіялетавы) (фіксацыя рэзка змяняе іх марфалогію);

Ø па Кікценку – у чырвона-фіялетавы колер на бясколерным фоне;

Ø рухомыя (галоўны тып руху – вярчальна-паступальны); жгуцікаў не маюць, а рухаюцца за кошт скарачэння фібрылаў восевай ніткі цела;

Ø жывыя лептаспіры разглядаюць у цёмным полі мікраскопа; выкарыстоўваюць цемнапольны кандэнсар і павелічэнне 40х7-10; прэпарат рыхтуюць па метаду раздаўленай кроплі;

Ø магчыма прымяненне імунафлюарэсцэнтнага метада дыягностыкі.

Культываванне:

Матэрыял высяваюць на спецыяльныя асяроддзі Любашэўскага і Уленгута:

Ø асяродде Любашэўскага – фільтраваную праз папяровы цэдаль нехлараваную ваду стэрылізуюць у аўтаклаве пры 1 атмасферы 30 мінут, ахалоджваюць, устанаўліваюць рН 7,3...7,4 і дабаўляюць 5% сыроваткі крыві труса ці барана, прагрэтай пры 56оС на працягу 1 гадзіны; затым асяроддзе прапускаюць праз фільтруючыя пласціны СФ у фільтры Зейтца і асептычна разліваюць у прабіркі;

Ø асяроддзе Уленгута рыхтуюць з вадаправоднай вады (рН 7,2...7,3), стэрылізуюць дробна цякучым парам; да 10 аб’ёмных частак вады дадаюць 1 частку стэрыльнай сыроваткі крыві каня ці труса, памешваюць, асептычна разліваюць у прабіркі па 3 мл і заліваюць 1 мл вадкага вазеліну;

Ø таксама выкарыстоўваюцца асяроддзі Ферворта-Вольфа, паўвадкае Флетчэра, асяроддзе Кортгофа, твін (полісарбат) альбумінавае асяроддзе Эллінгаўзена ці Элліса, асяроддзе Кокса і іншыя.

Асаблівасці культывавання:

Ø факультатыўныя анаэробы;

Ø аптымальная тэмпература 28...30оС;

Ø тэрмін культывавання ад 7 дзён да 1...2 месяцаў, а для асобных варыянтаў да 6 месяцаў;

Культуральныя ўласцівасці:

Ø пры культываванні асяроддзе не змяняецца і наяўнасць росту лептаспір вызначаюць мікраскапіяй у цёмным полі; на цвёрдых асяроддзях (Кокса, ВГНКІ) утвараюць калоніі S-, O - і R-формаў; тыповая вірулентная S-форма мае празрыстыя, у выглядзе дыску з роўным краем, калоніі;

Біяхімічныя ўласцівасці лептаспір вывучаны недастаткова, ферментацыя вугляводаў не даказана; выяўлены каталаза, аксідаза, ліпаза і іншыя ферменты; вызначэнне біяхімічных уласцівасцяў у лабараторыі не прадугледжана.

Біяпроба. Лабараторных жывёл зараджаюць для:

Ø выдзялення культур з зыходнага матэрыялу і аб’ектаў знешняга асяроддзя;

Ø ачысткі культуры лептаспір ад іншых;

Ø вызначэння вірулентнасці;

Ø дыферэнцыяцыі ад сапрафітаў.

Для выдзялення культур суспензію даследаванага матэрыялу ўводзяць падскурна ці ўнутрыбрушынна 2-м залацістым хамякам 20...30-дзённага ўзросту ў дозе ад 0,3...0,5 да 1,0 мл ці трусянятам-сысунам ва ўзросце 10...20 дзён – 2...3 мл; аднаго з іх забіваюць на 4...5 дзень, другога, калі не загіне, на 14...16 дзень пасля зараджэння. Сыроватку крыві іншага звярка даследуюць у рэакцыі мікрааглюцынацыі з лептаспірамі 13 сералагічных груп, пачынаючы з развядзення 1:10. Станоўчая РМА сведчыць аб наяўнасці лептаспір у даследаваным матэрыяле. Адначасова праводзяць мікраскапію і высевы на пажыўныя асяроддзі.

Вірулентнасць культуры вывучаюць на залацістых хамячках ці трусянятах, якіх зараджаюць унутрыбрушынна 5...7 дзённай культурай, якая ўтрымлівае 70...100 лептаспір у поле зроку мікраскопа. Высокавірулентныя культуры выклікаюць гібель залацістых хамякоў у дозе меншай за 0,1 мл, сярэдняй вірулентнасці – у дозе 0,2...0,4 мл і слабавірулентныя – у дозе 0,5 ... 1 мл.

Сералагічная ідэнтыфікацыя выдзеленых культур праводзіцца з дапамогай стандартных аглютынуючых сыроватак у РМА, рэакцыі імунаадсорбцыі і метадам монакланальных антыцел.

Сералагічны метад дыягностыкі. У мэтах своечасовага выяўлення лептаспірозу і кантролю эпізаатычнай сітуацыі праводзяць даследаванне сыроваткі крыві жывёл у РМА:

Ø на племянных прадпрыемствах, станцыях штучнага асемянення, у племянных гаспадарках ад усіх вытворцаў 1 раз у год;

Ø свіней, буйной і дробнай рагатай жывёлы, коней перад уводам (увозам) і вывадам для племянных і іншых мэтаў (акрамя жывёл на адкорме) пагалоўна;

Ø ва ўсіх выпадках пры прадпалажэнні на лептаспіроз.

РМА праводзяць у пласцінках з лункамі ці прабірках Фларынскага. У якасці антыгенаў выкарыстоўваюць жывыя культуры штамаў лептаспір, атрыманых у ФГУ ВГНКІ, якія падтрымліваюцца ў лабараторыях. Пры даследаванні жывёл у гаспадарках з вядомай этыялогіяй рэакцыю ставяць з антыгенамі 4...7 вядомых серагруп, а пры абследаванні імпартуемай жывёлы рэакцыю ставяць з культурамі штамаў лептаспір 23 серагруп.

Даследуемую сыроватку разводзяць фізрастворам: невакцынаваных жывёл 1:25, вакцынаваных 1:50. Пасля дабаўлення антыгену развядзенні падвойваюцца і становяцца адпаведна 1:50 і 1:100. Пры неабходнасці сыроватку разбаўляюць яшчэ больш: 1:100, 1:200, 1:400 і г. д.

Сыроватку крыві БРЖ даследуюць праз 3 месяцы, а іншых праз два месяцы пасля вакцынацыі.

Сыроватку крыві ўвозімых для племянных мэтаў жывёл даследуюць толькі ў адным развядзенні 1:25 (пасля дабаўлення антыгену 1:50).

Для пастаноўкі РМА разбаўленую сыроватку разносяць па 0,1 мл у лункі аглютынуючых пласцін ці ў прабіркі. Пасля ўнясення антыгенаў па 0,1 мл пласціны ці прабіркі ўстрэсваюць і вытрымліваюць у тэрмастаце пры 30...37ос на працягу 1 гадзіны. Рэакцыю ўлічваюць мікраскапіяй кропель з кожнай лункі (прабіркі) у цёмным полі мікраскопа. Яе адзначаюць крыжыкамі наступным чынам:

++++ - аглютынаваны 100% лептаспір;

+++ - аглютынаваны 75% лептаспір;

++ - аглютынаваны 50% лептаспір;

+ - аглютынаваны 25% лептаспір;

- - аглютынацыя адсутнічае.

Аглютынацыя праяўляецца ў склейванні лептаспір з утварэннем павучкоў. Кожны такі павучок уключае ад 3..5 да некалькіх дзесяткаў і сотняў лептаспір. Вольныя канцы лептаспір захоўваюць рухомасць.

У кантролі лептаспіры павінны захоўваць рухомасць і не мець прыкмет лізісу і аглютынацыі.

Гісталагічны метад дыягностыкі. Матэрыялам для даследавання служаць кавалкі коркавага слоя нырак і пячонкі таўшчынёю не больш за 1см, кансерваваныя растворам 10%-нага фармаліну. Зрэзы імпрэгуюцца серабром па Левадзіці.

Пры мікраскапіі гістазрэзаў лептаспіры часцей знаходзяцца на паверхні эпітэлію і ў прасветах мачавых канальцаў нырак, радзей у цытаплазме эпітэлію, пераважна групамі. Тыповыя лептаспіры заўсёды афарбаваны ў чорны колер, маюць S-падобную форму з 1-2 выгінамі ці гадзюкападобную форму з грубымі тоўстымі завіткамі, якія ў асобных выпадках слабазаўважныя. Астатнія тканкі афарбаваныя ў буравата-жоўты колер.

Лабараторны дыягназ па выніках бактэрыялагічнага даследавання лічаць устаноўленым, калі:

Ø культура лептаспір выдзелена з паталагічнага матэрыялу ці органаў лабараторнай жывёлы, зараджанай даследуемым матэрыялам;

Ø лептаспіры знойдзены пры мікраскапіі крыві, мачы ці суспензіі з органаў жывёл ці лабараторнай жывёлы, што загінула пасля зараджэння даследуемым матэрыялам;

Ø лептаспіры знойдзены ў гісталагічных зрэзах імпрэгнаваных серабром, якія прыгатаваны з нырак ці пячонкі жывёл (органаў абартыраванага ці мёртванароджанага плоду);

Ø лептаспіры знойдзены метадам флюарэсцыруючых антыцел.

Лабараторны дыягназ па выніках сералагічнага даследавання лічаць устаноўленым:

Ø пры ўстанаўленні нарастання цітра антыцел у сыроватцы крыві пры 2-х разовым даследаванні з інтэрвалам 7...10 дзён у РМА у адных і тых жа жывёл;

Ø пры знаходжанні антыцел у сыроватцы крыві абартыраваных жывёлаў пры аднаразовым даследаванні ў цітры 1:2500 і вышэй ці павелічэнні іх пры двухразовым даследаванні;

Ø пры выяўленні менш чым 25% рэагуючых жывёл дадаткова праводзяць мікраскапію мачы; пры адмоўных выніках даследавання мачы праз 15...30 дзён праводзяць паўторнае даследаванне крыві і мачы раней даследаваных жывёл;

Ø знаходжанне лептаспір ці антыцел да іх пры паўторным даследаванні ў жывёл, якія не мелі іх у папярэднім даследаванні, ці нарастанні цітра антыцел сведчыць аб недабрабыце гаспадаркі;

Ø у раней прывітых жывёл антыцелы могуць захоўвацца ў свіней да 2-х месяцаў, у БРЖ – да 3-х месяцаў.

Імунітэт. Перахворванне вядзе да набыцця стойкага спецыфічнага імунітэту за кошт наяўнасці антыцел. Імунітэт забяспечваецца пры рэінфекцыі толькі гамалагічным сераварам, таму магчымы рэінфекцыі гетэрагеннымі сераварамі.

Пры вакцынацыі кароў за 1,5...4 месяцы, авечак і свінаматак за 1,5...2 месяцы да родаў каластральны імунітэт працягваецца ў цялят да 2,5 месяцаў, у ягнят і парасят – да 1,5 месяца.

Для актыўнай імунізацыі выкарыстоўваюць дэпаніраваную полівалентную вакцыну ГНКІ супраць лептаспірозу жывёл, якая выпускаецца ў двух варыянтах, якія адрозніваюцца наборам серагруп і штамаў лептаспір; імунітэт наступае праз 14...20 дзён і працягваецца ў маладняка да 6 месяцаў, у дарослых жывёл – да 1 года.

Схема бактэрыялагічнага даследавання на лептаспіроз

Подпись: Забруджаныя мікрафлорай культуры лептаспіраў ачышчаюць біяпробай, фільтраваннемПодпись: Для выдзялення серагруп Hebdomadis, Seiro, Mini выкарыстоўваюць твін- альбумінавыя асяроддзі,28-30оС,6 месПодпись: Асяроддзе Любашэнка, Уленгута, 28

...30оС, 1...3 месяцы, кантроль росту праз 3,5,7,10 і далей кожныя 5 дзён

Мікраскапія:

цемнапольная пры павелічэнні 20-40, спецыяль-ная падрыхтоўка матэрыялу; гістазрэзаў, ім-прэгнаваных серабром па Левадзіці

 

Кампілабактэрыёз

Кампілабактэрыёз – інфекцыйная хвароба буйной рагатай жывёлы, авечак, свіней; могуць хварэць куры і чалавек. У млекакомячых адзначаюцца аборты, часовае бясплоддзе, затрымка паследу, вагініты, метрыты, нараджэнне нежыццяздольнага маладняку, пашкоджанне кішэчніка і пячонкі. У курэй зніжэнне прыросту масы бройлераў, яйканоскасці кур-нясушак і гібель куранятаў. У чалавека часцей працякае, як вострае страўнікава-кішэчнае захворванне, радзей выклікае сістэмныя захворванні, перынатальныя інфекцыі.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Сям’я: Spirillaceae

Род: Campylobacter

Віды: С. fetus (падвіды С. fetus venerealis, С. fetus fetus);

С. jejuni;

С. sputorum (подвиды С. sputorum sputorum, С. sputorum bubulus, С. sputorum mucosalis);

С. coli.

Успрыімлівыя жывёлы: БРЖ, авечкі, радзей свінні, козы, куры. Да эксперыментальнага зараджэння ўспрыімлівыя толькі цяжарныя жывёлы: марскія свінкі, хамячкі.

Ø У буйной рагатай жывёлы ўзбуджальнікамі кампілабактэрыёзу з’яўляюцца С. fetus fetus, С. fetus venerealis, С. jejuni;

Ø у авечак - С. fetus fetus, С. jejuni;

Ø у свіней – C. hyointestinalis, C. sputorum mucosalis;

Ø у птушак - С. jejuni;

Ø у сабак - С. jejuni, С. fetus fetus;

Ø у чалавека - С. fetus fetus, С. jejuni, С. coli.

Патагенез і фактары вірулентнасці:

Ø зараджэнне адбываецца палавым шляхам ці аліментарна;

Ø асноўнае месца лакалізацыі кампілабактэра палавыя органы;

Ø фактар вірулентнасці – тэрмастабільны эндатаксін,

Матэрыял для даследавання:

Ø абартыраваны плод з абалонкамі ці галава, страўнік, пячонка, лёгкія плоду, частка плацэнты;

Ø ад кароў - склізь з шыйкі маціцы ці з цэрвікальна-вагінальнай вобласці;

Ø ад быкоў - прэпуцыяльная склізь, сперма, сакрэт прыдаткавых палавых залоз;

Ø ад забітых з дыягнастычнай мэтай жывёл маціца, яечнікі, похву, лімфавузлы тазавай поласці.

Лабараторная дыягностыка ўключае мікраскапію мазкоў з патматэрыялу з дапамогай светлавой і люмінісцэнтнай мікраскапіі, выдзяленне чыстай культуры ўзбуджальніка і яе ідэнтыфікацыю (у тым ліку дыферэнцыяцыю ад сапрафітных відаў) па марфалагічных, цінктарыяльных, культуральных, ферментатыўных і антыгенных уласцівасцях.

Мікраскапія:

метады афарбоўкі: разбаўленым 1:5 карболавым фуксінам Цыля.

Мікракарціна:

Ø поліморфныя, тонкія, выгнутыя ў выглядзе коскі, лятучай чайкі, літары V, спіралі з адным ці некалькімі завіткамі, даўжынёй 0,5...8 і таўшчынёю 0,2...0,8 мкм;

Ø грамадмоўныя;

Ø спор і капсул не ўтвараюць;

Ø рухомыя (робяць вінтавыя рухі з дапамогай адзінкавых жгуцікаў, размешчаных на адным ці абодвух канцах клеткі;

Ø для павышэння спецыфічнасці мікраскапічнага даследавання выкарыстоўваюць імунафлюарэсцэнтную мікраскапію прэпаратаў.

Культываванне:

высеў на пажыўныя асяроддзі:

Ø паўвадкі 0,15...0,2% мяса-пячонкавы пептонны агар (ПВА);

Ø 2...3% мяса-пячонкавы пептонны агар (МППА);

Ø сафраніна-жалеза новабіяцынавае асяроддзе (СЖН);

Ø агар Мартэна;

Ø асяроддзе Кітта-Тароцці без масла.

Асаблівасці культывавання:

Ø мікрааэрафілы – лепш растуць у атмасферы 10...15% СО2 ці анаэробы;

Ø аптымальная тэмпература 37...38оС;

Ø для мэтанакіраванага вылучэння С. jejuni першасныя высевы інкубуюць пры 42оС;

Ø тэрмін культывавання – да 10 дзён.

Культуральныя ўласцівасці:

Ø пры выдзяленні першаснай культуры выкарыстоўваюць паўвадкія і цвёрдыя пажыўныя асяроддзі з дабаўленнем крыві ці сыроваткі крыві; матэрыял інтэнсіўна забруджаны старонняй мікрафлорай, высяваюць на селектыўныя асяроддзі:

Ø цвёрдае асяроддзе ВІЭВ;

Ø сардэчна-пячонкавы пептонны агар (СППА) з дабаўленнем 5...10% дэфібрынаванай крыві авечак, 1...2% жоўці буйной рагатай жывёлы ці брыльянтавай зелені 1:40000;

Ø селектыўны крывяны эрытрыт агар з FBP-дабаўкай з наступным прыбаўленнем антыбіётыкаў;

Ø сафраніна-жалеза-новабіяцынавае асяроддзе (СЖН);

Ø кампілабакагар.

Калі іншай мікрафлоры няшмат, можна рабіць высеў на неселектыўныя асяроддзі:

Ø асяроддзе Кітта-Тароцці, агар Мартэна, паўвадкі агар (ПВА), МППА, крывяны эрытрыт агар з FBP-дабаўкай;

Ø на паўвадкім асяроддзі (ПВА) кампілабактэры растуць у выглядзе тонкіх шэравата-блакітных дыскаў на адлегласці 1...3 мм ад паверхні;

Ø на цвёрдых пажыўных асяроддзях кампілабактар можна заўважыць праз 48...96 гадзін у выглядзе драбнейшых блакітнаватых калоній слаба заўважных няўзброеным вокам, якія дасягаюць памераў 1...3 мм у дыяметры;

Ø на СЖН пры росце чыстай культуры ружовы колер асяроддзя не змяняецца, а пры змешаным росце ці пры размнажэнні толькі іншых відаў колер асяроддзя становіцца ясна-жоўтым;

Ø для ачысткі забруджаных іншай мікрафлорай культур можна выкарыстоўваць біяпробу:

Ø зараджэнне цяжарных марскіх свінак увядзеннем ім у брушную поласць ці ў похву 0,5 мл даследуемай полімікробнай культуры з наступным высевам матэрыялу з абартыраваных пладоў; калі на працягу 10...12 дзён аборту не адбываецца, свінак забіваюць і высевы робяць з эмбрыёнаў і поласці маткі;

Ø заражэнне 3-х вялікіх нецяжарных самак белых мышэй унутр похвы на працягу двух дзён запар з наступным іх забіццём на 8 дзень.

Біяхімічныя ўласцівасці кампілабактэру праяўляюцца слаба. У адрозненне ад сапрафітных кампілабактараў патагенныя віды звычайна не праяўляюць а ні цукралітычнай, а ні пратэалітычнай актыўнасці.

Дыферэнцыяцыю кампілабактараў праводзяць па тэстах, якія прадстаўлены ў табліцы.

Дыферэнцыяльныя прызнакі кампілабактараў

Тэсты

Серавары патагенных кампілабактараў

C. fetus veneralis

C. fetus fetus

C. sputorum bubulus

Каталаза

+

+

-

Серавадарод у пробе са свінцова-ацэтатнымі паперкамі

-

-(±)

+

Рэдукцыя 0,2% селеніту натрыю на альбумін-агары

-

+

+

Рост на паўвадкім агары (ПВА)

з 0,15% агара

Кальцо пад па-верхняй

Кальцо пад паверхняй

Дыфузны ці кальцо пад паверхняй

з 8...10% жоўці

+

+

-

з 1% гліцыну

-

+

+

з 3,5% NaCl

-

-

+

Тыпіраванне з монаспецыфіч-нымі сыроваткамі

C. fetus veneralis

+

-

-

C. fetus fetus

-

+

-

C. sputorum bubulus

-

-

+

Абазначэнні: “+” наяўнасць росту, ці станоўчая рэакцыя; “-“ – адсутнасць росту, ці адмоўная рэакцыя; “±” – невыразная рэакцыя.

Сералагічная дыягностыка:

Ø у БРЖ пры дапамозе рэакцыі аглютынацыі з вагінальнай скліззю (РАВС); кампаненты - склізь з похвы ў разбаўленні ад 1:50 да 1:400 і кампілабактэрыёзны антыген;

Ø у авечак пры дапамозе РА з сыроваткаю крыві; кампаненты – сыроватка крыві ў развядзенні ад 1:100 да 1:400 і кампілабактэрыёзны антыген.

Імунітэт. Жывёлы, якія перахварэлі, набываюць моцны імунітэт і ў іх паўторныя аборты не адбываюцца. Імунітэт гумаральны, але не выключаны і клеткава-залежны імунітэт, які абумоўлены Т-лімфацытамі. Выкарыстоўваюць эмульсінвакцыну супраць кампілабактэрыёзу авечак. Імунітэт наступае праз 10...15 дзён і працягваецца не менш 12 месяцаў.

Лабараторнае даследаванне лічаць устаноўленым:

Ø пры знаходжанні марфалагічна тыповага ўзбуджальніка ў мазках з патматэрыялу метадам люмінісцэнтнай мікраскапіі;

Ø пры выдзяленні з патматэрыялу культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для ўзбуджальніка.

Тэрмін даследавання да 10 дзён.

Дыферэнцыяцыя кампілабактараў па каталазным і тэмпературным тэстах

Схема бактэрыялагічнага даследавання на кампілабактэрыёз