
Народны ансамбль песні “Вяжынка”
Будагоўскага сельскага клуба
Ансамбль песні “Вяжынка” Будагоўскага сельскага клуба быў створаны ў 1986 годзе. Мастацкі кіраўнік – Ходас Ірына Анатольеўна, акампаніятар – Палякоў Сяргей Сцяпанавіч.
У 1997 годзе ансамбль калектыў атрымаў ганаровае найменне “народны”. Ансамбль вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Больш за шэсцьдзесят канцэртаў за апошнія тры гады было дадзена для жыхароў горада, раёна, вобласці.
Народны ансамбль песні “Вяжынка” ў 2006 годзе двойчы быў госцем праграмы на беларускім тэлебачанні “Спявай, душа”, прымаў удзел у Міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў, у Міжнародным фестывалі моладзі “Моладзь Расіі і Беларусі ў XXI стагоддзі – разам!”, рэгіянальных кірмашах г. Барысава, г. Жодзіна.
На рахунку народнага ансамбля песні “Вяжынка” дыпломы, ганаровыя граматы, каштоўныя падарункі. З 2001 года свае веды і вопыт, песенную культуру “Вяжынка” перадае дзіцячаму ансамблю-спадарожніку “Свяціца”.


