Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
УЗГОДНЕНА ЗАЦВЯРДЖАЮ
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і Дырэктар ДУА
турызму Пружанскага райвыканкама І. А.Казарэз
ВУЧЭБНЫ План Дзяржаўнай установы адукацыі
“ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА” ПРУЖАНСКАГА РАЁНА
НА 2014/2015 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў ДУА “Ліноўская сярэдняя школа ” ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў
Тлумачальная запіска вызначае парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ў ДУА “Ліноўская СШ ” ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі.
Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з устаноўленымі Кодэксам РБ аб адукацыі асноўнымі патрабаваннямі да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.
У школе праводзяцца факультатыўныя заняткі.
Факультатыўныя заняткі – форма арганізацыі вучэбных заняткаў у
пазаўрочны час, накіраваная на пашырэнне, паглыбленне і карэкцыю ведаў вучняў на вучэбных прадметах, у адпаведнасці з іх патрэбамі, запытамі, здольнасцямі і схільнасцямі, а таксама на павышэнне пазнавальнай дзейнасці.
Гадзіны, якія адводзяцца на правядзенне факультатыўных заняткаў, уключаюцца ў агульны аб’ём педагагічнай нагрузкі настаўніка.
За кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, могуць праводзіцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі ў І-ХІ класах, а таксама можа ажыццяўляцца дзяленне класаў на групы пры вывучэнні асобных вучэбных прадметаў пры недастатковай напаўняльнасці класа.
Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі праводзяцца пры напаўняльнасці груп не менш як 3 вучні, не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня і не з’яўляюцца сістэматычнымі для іх правядзення.
Групы для правядзення факультатыўных заняткаў камплектуюцца з вучняў аднаго або паралельных класаў у колькасці не менш як 3 вучні ў агульнаадукацыйных установах сельскіх населеных пунктаў.
Вучэбныя гадзіны, адведзеныя на правядзенне факультатыўных заняткаў, улічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.
Факультатыўныя заняткі арганізуюцца ў І-ХІ класах пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў вучняў.
Вучэбныя заняткі “Гадзіна здароўя і спорта” з’яўляюцца абавязковымі для вучняў 1-11 класаў, праводзяцца за кошт вучэбных гадзін, прадугледжанных на правядзенне факультатыўных заняткаў. Заняткі ўносяцца ў расклад вучэбных заняткаў, не ўлічваюцца ў максімальную нагрузку ў нядзелю на аднаго вучня, іх правядзенне не патрабуе заяў ад законных прадстаўнікоў.
Вучэбныя заняткі ў навучальным годзе ў І-ХІ класах ажыццяўляюцца
з 1 верасня 2014 па 30 мая 2015 года.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія - 8 дзён з 26.10.2014 па 02.11.2014 уключна;
зімовыя – 15 дзён з 28.12.2014 па 11.01.2015 уключна;
веснавыя – 8 дзён з 22.03.2015 па 29.03.2015 уключна;
летнія – 93 дні з 31.05.2015 па 31.08.2015 уключна.
Для вучняў І-ІІ класаў у ІІІ чвэрці ў лютым (16.02.2015- 22.02.2015) праводзяцца дадатковыя канікулы працягласцю ў адзін тыдзень.
Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях:
першая чвэрць - з 01.09.2014 па 25.10.2014 ;
другая чвэрць - з 03.11.2014 па 27.12.2014 ;
трэцяя чвэрць - з 12.01.2015 па 21.03.2015 ;
чацвёртая чвэрць - з 30.03.2015 па 30.05.2015.
Адукацыйны працэс агранізуецца ў рэжыме 6-дзённага школьнага тыдня, у які ўваходзяць 5-дзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень тыдня для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання.
Вучні 11 класа праходзяць прафесійную падрыхтоўку на базе Пружанскага міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі вучняў.
Гадзіны на прафесійную падрыхтоўку выкарыстоўваюцца з гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў.
Па завяршэнні навучальнага года з вучнямі Х класа праводзяцца абавязковыя 5-дзённыя вучэбна-палявыя зборы (юнакі) і 5-дзённая медыцынская практыка (дзяўчаты) , на якія выдзяляецца па 30 вучэбных гадзін.
З мэтай выхавання ў вучняў адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі і фарміравання вопыту бяспечнай жыццядзейнасці на працягу навучальнага года з вучнямі 2-9 класаў праводзяцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
Усяго:
- Правілы дарожнага руху 0 10 71
- Правілы пажарнай бяспекі 0 10 71
- Абарона насельніцтва ад
надзвычайных абставін 10 10 44
- Ахова жыцця і здароўя 37
Усяго:35
Гэтыя заняткі з’яўляюцца абавязковымі, праводзяцца ў пазаўрочны час, ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.
Грамадска карысная праца арганізуецца за кошт гадзін, якія выдзяляюцца на правядзенне факультатыўных заняткаў з разліку 0,5 вучэбных гадзін на тыдзень у ІІІ-ХІ класах.
З вучнямі 5-8 класаў на працягу 5 дзен па 3 вучэбныя гадзіны на дзень праводзіцца працоўная практыка (усяго 15 вучэбных гадзін на клас).
Урокі па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе” з вучнямі, якія па стане здароўя аднесены да спецыяльнай медыцынскай групы, праводзяцца ў аб’ёме 2 вучэбных гадзін на тыдзень сумесна з вучнямі асноўнай групы.
Адкрыццё групы на пачатак навучальнага года вызначаецца на падставе вынікаў паглыбленага медыцынскага агляду і зацвярджаецца загадам дырэктара школы. Напаўняльнасць СМГ складае 8-12 вучняў (незалежна ад узросту, полу і дыягназу захворвання).
Вучні ІХ класаў вывучаюць вучэбны прадмет “Працоўнае навучэнне” ў аб’ёме адной вучэбнай гадзіны, другая вучэбная гадзіна выдзяляецца на вывучэнне вучэбнага прадмета “Чарчэнне”.
Дзяленне класаў на 2 групы ажыццяўляецца за кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, пры правядзенні ўрокаў па вучэбных прадметах:
“Працоўнае навучанне” V-ІХ класы (юнакі і дзяўчаты);
“Інфарматыка” - VI-ХІ класы ( юнакі і дзяўчаты)
“Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка” – Х-ХІ класы (юнакі і дзяўчаты).
Пры правядзенні заняткаў па вучэбным прадмеце “Нямецкая мова” прадугледжанна дзяленне класа на тры групы з напаўняльнасцю кожнай з іх не менш за шэсць і не больш за дзесяць вучняў (4,8 класы).У астатніх класах пры немагчымасці сфарміраваць тры групы, дапускаецца дзяленне класа на дзве групы, але напаўняльнасцю кожнай з іх не менш за шэсць вучняў.
Курс “Уводзіны ў школьнае жыццё” вывучаецца ў першым класе ў верасні ў межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначанай адзіным тыпавым вучэбным планам. Акрамя трох урокаў курса “Уводзіны ў школьнае жыцце” праводзяцца ўрокі па вучэбных прадметах “Фізічная культура і здароўе”, “Музыка”.
З 1 класа пачынаецца вывучэнне вуснага моўнага курса “Руская мова”.
У І класе адводзіцца 6 вучэбных гадзін на навучэнне грамаце:
3 вучэбныя гадзіны – чытанне, 3 вучэбныя гадзіны – пісьмо.
Для вучня 6 класа (Вакула Аляксандр) адукацыйны працэс ажыццяўляецца дома. Колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбных прадметаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу дома, устаноўлена згодна ЦКРНіР Пружанскага раёна.
Для вучня 9 класа ( Крупскага Уладзіслава) адукацыйны працэс арганізаваны на ўзроўні агульна сярэдняй адукацыі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу дома.
ВУЧЭБНЫ План ДУА “ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА ”
Вучэбныя планы | Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах
| ||||||||||
І | II а, б | ІІІ | ІV | Vа, б | VІ | VІІ | VІІІ | ІХа, б | Х | ХІ | |
| Беларуская мова Беларуская літаратура Руская мова Руская літаратура Замежная мова Матэматыка Інфарматыка Чалавек і свет Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі Грамадазнаўства Геаграфія Біялогія Фізіка. Астраномія Хімія Выяўленчае мастацтва Музыка Працоўнае навучанне. Чарчэнне Фізічная культура і здароўе Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка У с я г о Факультатыўныя заняткі Максімальная дапушчальная нагрузка на аднаго вучня Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту
Вучэбна – палявыя зборы (медыц. практыка): у днях у гадзінах
| 3 3 1 - - 4 - 1 - - - - - - 2 1 1
2 - 18 6 22
24 | 3 3 2 1 - 4 - 1 - - - - - - 1 1 1
2 - 19 7 22
26
| 3 3 2 1 3 4 - 1 - - - - - - 1 1 1
2 - 22 5 24
27 | 3 3 2 1 3 4 - 1 - - - - - - 1 1 1
2 - 22 5 24
27 | 3 2 3 2 3 5 - 1 2 - - - - - 1 - 1
2 - 25 7 27
32 | 3 2 3 2 3 5 1 - 2 - 1 1 1 - - - 1
2 - 27 7 30
34 | 2 ½ 2 2/1 3 4 1 - 2 - 1 2 2 2 - - 2
2 - 28 7 30
35 | 2 2/1 2 ½ 3 4 1 - 2 - 2 2 2 2 - - 2
2 - 29 7 31
36 | 2 ½ 2 2/1 3 4 1 - 2 1 1 2 2 2 - - 1 1 2 - 29 9 33 38 | 1/2 2/1 2/1 1/2 3 4 1 - 2 1 2 2 2 2 - - - - 2 1 28 11 34
39
5 30
| 2/1 1/2 1/2 2/1 3 4 1 - 2 1 1 2 3 2 - - - - 2 1 28 11 34
39
|
Дадатак да размеркавання гадзін, адведзеных на правядзенне факультатыўных заняткаў на 2014/2015 н. год
Агульная колькасць гадзін
| 1 | 2а | 2б | 3 | 4 | 5а | 5б | 6 | 7 | 8 | 9а | 9б | 10 | 11 | Усяго 105 |
6 | 7 | 7 | 5 | 5 | 7 | 7 | 7 | 7 | 7 | 9 | 9 | 11 | 11 | ||
4 | 4,4 | 4,4 | 6,4 | 7,4 | 6,5 | 5,5 | 8,5 | 10,5 | 11,5 | 8,5 | 7,5 | 6,5 | 13,4 | 105 | |
Стымулюючыя заняткі | 0,5 | 0,5 | 0,5 | 1 | 1 | 0,5 | 0,5 | 0,5 | 0,5 | 1 | 0,5 | 0,5 | 0,5 | 1 | 9 |
Падтрымл. заняткі | 0,5 | 0,5 | 0,5 | 1 | 1 | 0,5 | 0,5 | 0,5 | 0,5 | 1 | 0,5 | 0,5 | 0,5 | 0,9 | 8,9 |
Грамадска-карыс. праца | 1 | 1 | 0,5 | 0,5 | 0,5 | 0,5 | 0,5 | 0,5 | 0,5 | 0,5 | 0,5 | 6,5 | |||
Інфарматыка (дзяленне) | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 7 | |||||||
Прац. навучанне | 1 | 1 | 1 | 2 | 2 | 1 | 1 | 9 | |||||||
Прафес. навучан. (ВВК) | 5 | 5 | |||||||||||||
Асновы бяспекі жыцц. | 0,4 | 0,4 | 0,4 | 0,4 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 8,6 | |||
МП | 1 | 1 | 2 | ||||||||||||
Факультатывы: Фіз. культ. | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 14 |
Факультатывы:
| 2 | 2 | 2 | 2 | 3 | 2 | 1 | 3 | 4 | 4 | 3 | 2 | 2 | 3 | 35 |
Назва факультатываў на 2014/2015 н. год
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 |


