Тэма: Ступені параўнання якасных прыметнікаў
Мэты:
· Садзейнічаць засваенню вучнямі асаблівасцей утварэння, значэння, стылістычнай функцыі формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
· Пазнаёміць з ужываннем у мове словазлучэння “прыметнік + назоўнік з прыназоўнікам”.
· Выпрацоўваць уменні вылучаць такія формы ў маўленні, вызначаць спосаб іх утварэння. Актывізаваць ужыванне вучнямі разнастайных формаў ступеней параўнання ва ўласным маўленні.
· Садзейнічаць выхаванню лінгвістычнай назіральнасці.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
2. Актуалізацыя.
А. Адгадаць загадку.
Я аздабляю нашу мову:
Даю прыметы розным словам,
Наўрад ці зможаш без мяне ты
Прадмет адрозніць ад прадмета.
- Што называецца прыметнікам?
- На якія групы падзяляюцца прыметнікі паводле значэння?
Б.Выпісаць з прапанаванага верша прыметнікі ў пачатковой форме і вызначыць іх разрад.
Вечна я ўдзячны жытняму хлебу,
чыстай вадзе з невялічкай крынічкі,
лесу зялёнаму,
сіняму небу,
светлай рачулцы, што ў полі бруіцца…
краю,
што роднай завём мы зямлёю,
што Беларуссю так люба завецца!
В. Падабраць да назоўніка дзень некалькі якасных прыметнікаў.
3. Матывацыя.
Які варыянт пажадання правільны?
1. Жадаю табе ўсяго найлепшага.
2. Жадаю табе ўсяго самага найлепшага.
4. Абвяшчэнне тэмы і мэт урока.
5. Тлумачэнне новага матэрыялу.
вышэйшая | найвышэйшая | ||
простая | складаная | простая | складаная |
-эйш- (-ейш-) | больш, менш | най + (-эйш-) (-ейш-) | самы (самая, самае, самыя), найбольш, найменш |
- Благі - горшы, вялікі - большы, малы - меншы Весялейшы за мяне, старэйшы за сяброўку (руск. веселее меня, старше подруги)
6. Фізкультхвілінка
Каб уважлівымі быць, трэба трошкі адпачыць.
Раз – падняцца, усміхнуцца, два – сагнуцца, разагнуцца.
Тры – галовы ўверх падняць, на чатыры – паківаць.
Пяць – рукамі памахаць. Шэсць – як я – хутчэй прысесці,
Сем – за парты ціха сесці. Восем – сшыткі падраўняць,
Дзевяць – кніжку ў рукі ўзяць, Дзесяць – будзем працаваць.
7.Праца па модулі.
8. Выхадны тэст( праверка па ключы)
1. Ад якіх прыметнікаў утвараюцца ступені параўнання:
А. адносныя
Б. якасныя
В. прыналежныя.
2. Як называюцца ступені параўнання:
А. вышэйшая
Б. высокая
В. самая высокая
Г. найвышэйшая
З. Якія з дадзеных прыметнікаў ужыты ў форме вышэйшай ступені параўнання:
А. вельмі смелы
Б. прыгажэйшы
В. надта смешны
Г. менш добры
4. Якія з дадзеных прыметнікаў ужыты ў форме найвышэйшай ступені параўнання:
А. наймаладзейшы
Б. самы добры
В. надта белы
Г. ласкавейшы
9. Дамашняе заданне.
Параграф 32, практ. 201, 202 (на выбар).
10. Рэфлексія.
Ці спадабалася вам ваша самастойная праца?
Якое заданне было самае складанае?


