ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ

АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ ОТДЕЛ ОБРАЗОВАНИЯ

ЗАГАД ПРИКАЗ

19 красавіка 2013 г. № 249

г. Барысаў г. Борисов

Аб правядзенні раённага этапу

рэспубліканскага конкурсу

творчых работ «Мясціны майго дзяцінства»

На падставе загада ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама № 000 ад 11.04.2013 г. з мэтай фарміравання ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасці, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы

ЗАГАДВАЮ:

1. Раённаму вучэбна-метадычнаму кабінету аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама () арганізаваць правядзенне раённага этапу рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Мясціны майго дзяцінства» (далей – конкурс).

2. Зацвердзіць умовы правядзення, састаў журы конкурсу.

3. Кіраўнікам устаноў адукацыі забяспечыць удзел педагогаў і навучэнцаў у конкурсе.

4. Кантроль за выкананнем загаду ўскласці на намесніка начальніка аддзела адукацыі Салянік Н. У.

Начальнік аддзела (подпіс) А. А.Жэжа

Стасава

3 экз.: справа, РВМК, УА

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад начальніка

аддзела адукацыі

Барысаўскага райвыканкама

г. № 000

УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ РАЁННАГА ЭТАПУ

РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ ТВОРЧЫХ РАБОТ

«МЯСЦІНЫ МАЙГО ДЗЯЦІНСТВА»

1. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з'яўляюцца:

фарміраванне ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасці, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны сваіх землякоў, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні сваіх землякоў;

удасканаленне дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні моладзі праз актыўнае іх уключэнне ва ўсебаковае вывучэнне і папулярызацыю гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;

сістэматызацыя агульнавядомых гістарычных, культурных, эканамічных, прыродных, сацыяльных каштоўнасцей малой радзімы, выяўленне яе малавядомых адметнасцей;

папулярызацыя асаблівасцей гісторыка-культурных і прыродных дастапомнасцей малой радзімы;

прывіццё даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцяў;

развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў конкурсу;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных даследчыкаў у рэгіёнах – актыўных удзельнікаў конкурсу;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў пазнавальную творчую дзейнасць.

2. Конкурс праводзіцца з 25 красавіка па 25 жніўня 2013 года ў два этапы:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;

другі – раённы;

3. Удзельнікі конкурсу даследуюць, а затым творча (сцэнічна) прадстаўляюць гісторыка-культурныя, сацыяльныя, прыродныя і іншыя адметнасці малой радзімы ў форме візітоўкі.

Візітоўка – змястоўнае раскрыццё адметнасцей матэрыяльнай і духоўнай культуры малой радзімы, «расказ» аб сваёй мясцовасці, аб найбольш значных падзеях, постацях, аб’ектах доўжыцца да 15 хвілін з выкарыстаннем розных мастацкіх вартасцей. Ствараецца відэафільм візітоўкі.

Канчатковы матэрыял складаецца з творчага прадстаўлення навучэнцамі адметнасцей малой радзімы (візітоўка), відэафільма прадстаўлення, кароткіх тэкставых звестак аб прадстаўленых аб’ектах. У конкурсе знаходзяць адлюстраванне і вынікі даследаванняў, атрыманыя ўдзельнікамі папярэдніх творчых і краязнаўчых конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».

4. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;

улік рэгіянальных асаблівасцей;

творчасць, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу;

артыстызм, выкарыстанне касцюмаў;

прытрымліванне хранаметражу.

5. Конкурсныя матэрыялы прадставіць у раённы вучэбна-метадычны кабінет () да 20 жніўня 2013 года.

6. Пераможцы раённага этапу ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама і дасылаюцца да ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу.

Рэспубліканскі этап праводзіцца ў два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім туры рэспубліканскага этапу конкурсу разглядаецца відэаматэрыял творчага прадстаўлення адметнасцей малой радзімы, а на выніковым – творчае прадстаўленне навучэнцамі сваіх конкурсных работ.

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад начальніка

аддзела адукацыі

Барысаўскага райвыканкама

г. № 000

Састаў журы раённага этапу

РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ ТВОРЧЫХ РАБОТ

«МЯСЦІНЫ МАЙГО ДЗЯЦІНСТВА»

1. Салянік Н. У. – намеснік начальніка аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама, старшыня журы;

2. – загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама;

3. - метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама;

4. Кратовіч Н. А. – метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама;

5. - начальнік аддзела раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама.

6. - начальнік аддзела раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама.