Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Значимые мероприятия
Свята працягваецца
Толькі-толькі адгучалі святочныя віншаванні ў гонар настаўніцтва Беларусі, а для педагогаў Міншчыны – новае свята і новыя сустрэчы ... Свята прафесіяналізму, творчых набыткаў, свята самаразвіцця. Крочыць IV педагагічны марафон. Завітвае ў школы і гімназіі, установы дашкольнай адукацыі і дадатковага навучання. Сёлета ён стартаваў пад назвай “Развіццё і самаразвіццё маладога педагога”.
У першы дзень марафона – дзень настаўніка-прадметніка – шэсць устаноў адукацыі Стаўбцоўшчыны дзяліліся сваімі набыткамі па самых розных накірунках: прэзентацыю ўласнага вопыту прадставіла намеснік ВПК “Рочавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мілашэўская А. А., на педагагічную ярмарку “Актыўныя формы і метады навучання” запрасілі настаўнікі Налібокскай СШ, сапраўдным святам для настаўнікаў пачатковых класаў стала сустрэча ў гасцёўні Рубяжэвіцкай СШ “Усміхніцеся свету, і ён усміхнецца вам”, школу настаўніцтва “Фарміраванне асобы настаўніка, арыентаванага на высокія прафесіянальныя дасягненні” прадэманстравала Заямнаўская СШ, надзённыя пытанні па стварэнні ўмоў для навучання замежнай мове вырашаліся падчас “круглага стала” ў Коласаўскай СШ.
Не было раўнадушных і абыякавых і ў ВПК “Залужскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, куды прыехалі педагогі з суседніх школ самага рознага ўзросту і працоўнага стажу: ад 1года да 40. Прывабіла цікавая тэма дня: “Выкарыстанне сродкаў школьнага гісторыка-краязнаўчага музея “Спадчына” ў адукацыйным працэсе”.
7 кастрычніка ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Вясёлка» ў межах педагагічнай майстэрні «Вопыт лепшых – здабытак для ўсіх» прадставіў вопыт работы “Сучасны кіраўнік установы дашкольнай адукацыі – якім яму быць?”, майстар-класы “Веды і ўменні педагога - заклад творчасці выхаванцаў” (выкарыстанне нетрадыцыйных тэхнік ізадзейнасці), “Капілка педагагічнага вопыту па тэатральнай дзейнасці”, “Адкрываючы ўласны вопыт…” Падчас сустрэчы маладыя педагогі мелі магчымасць задаць пытанні вопытным, прыняць удзел у майстар-класах і атрымаць рэкамендацыі і практычны матэрыял для работы.
У дзень работніка дадатковай адукацыі і класнага кіраўніка таксама былі прадстаўлены цікавыя і разнастайныя мерапрыемствы. Гэта спартыўна-пазнавальная праграма “Жыць здаровым – здорава” ў Новавёскаўскай СШ”, рэалізацыя праекта “Энергазберажэнне. 21 век” у Дзераўнянскай СШ, творчая майстэрня “Фарміраванне грамадзянска-патрыятычных якасцей навучэнцаў” у Шашкоўскай СШ, панарама педагагічных ідэй “Прафарыентацыйная работа – адна з складаемых дзейнасці педагога сацыяльнага” ў СШ №3 г. Стоўбцы. Незабыўны след у душы ўсіх прысутных аставіла свята, прысвечанае 700-годдзю Сергія Раданежскага, якое падрыхтавалі настаўнікі, вучні і прыхаджане царквы Іаана Прадцечы.
Як заўжды цікавымі і карыснымі былі майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі Стаўбцоўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якія правялі вопытны педагог Аўгусціновіч Т. Г. і пачынаючы спецыяліст “Скарынаўскія сімвалы” – літары, сонца, месяц – стваралі сваімі рукамі выхавацелі груп падоўжанага дня разам з майстрам сваёй справы Таццянай Георгіеўнай, кіраўніком аб’яднання па інтарэсах “Цестапластыка”. Узгадалі і свята Беларускага пісьменства і друку, якое прайшло ў Заслаўі, і выдатнага асветніка і першадрукара Францыска Скарыну. А вось настаўнікі абслугоўваючай працы пад кіраўніцтвам Аляксандры Вячаславаўны, якая вядзе аб’яднанне па інтарэсах “Кераміка”, варажылі з глінай. На здзіўленне, гэта матэрыял такі падатлівы і прыемны для рук, што ўсе атрымалі двайное захапленне: ад сваіх вырабаў і ад самога працэсу творчасці.
Многа карыснага ўзялі для сябе падагогі раёна і падчас прэзентацыі дзейнасці Народнай самадзейнай дзіцячай ізастудыі “Вясёлка”. пазнаёміла прысутных з работамі дзяцей 10-11-гадовага ўзросту па тэме “Каляровыя гісторыі”. Прысутныя былі ўражаны майстэрствам дзетак, іх поглядам на свет, уменнем перадаць з’явы акаляючага асяроддзя ці фантастыку. А Таццяна Віктараўны падагульніла: “Правільна выхоўвайце дзіця: давайце яму чысты ліст паперы для малявання і прапануйце хадзіць па чыстым, белым снезе, каб фарміраваць жаданне астаўляць свае сляды ў жыцці”.
Па сцвярджэнні , “настаўнік жыве да той пары, пакуль вучыцца. Як толькі ён перастае вучыцца, у ім памірае настаўнік”. Менавіта гэта выказванне ўспаміналася педагогам, якія наведалі 9 кастрычніка СШ №2 г. Стоўбцы. Тэма сустрэчы – “Вопыт педагагічнай дзейнасці як ключавы фактар развіцця прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка”. Дырэктар школы , намеснік Гарэлік І. І. падзяліліся методыкай абагульнення эфектыўнага педагагічнага вопыту настаўнікаў. А самі настаўнікі (, Тамілін А. В., , Найдзяновіч А. А.) на практыцы прадэманстравалі ўласныя напрацоўкі і дасягненні. Зацікавіла прысутных электронная картатэка артыкулаў перыядычных выданняў, якую вядзе школьны бібліятэкар
У гэты ж дзень кіраўнікі школьных метадычных аб’яднанняў, намеснікі дырэктараў мелі магчымасць пераняць вопыт Вішнявецкай СШ па тэме “Павышэнне эфектыўнасці работы з навучэнцамі на аснове ўдасканалення педагагічнай кампетэнтнасці кадраў”. Педагагічны дэбют быў у маладых настаўнікаў гімназіі №1 г. Стоўбцы. Яны прадставілі праект “Школа вачыма маладога педагога”, правялі ўрокі, пацвярджаючы словы іліна, што “ўрок – гэта сонца, вакол якога, як планеты, круцяцца ўсе астатнія формы вучэбных заняткаў”.
Работнікаў спецыяльнай адукацыі запрасіла да сябе СШ №3 г. Стоўбцы, якая сумесна з ЦКРНіР падрыхтавала метадычны рынг для настаўнікаў-дэфектолагаў “Як стаць прафесіяналам”.
Апошні дзень традыцыйна – дзень упраўленца. Маладых кіраўнікоў, прадстаўнікоў рэзерва кіруючых кадраў сустракалі педагогі Старасвержанскай СШ. На многія “ЯК?” атрымалі педагогі адказ падчас сустрэчы: як працаваць з нарматыўнай прававой дакументацыяй, як арганізаваць кантроль і самакантроль, як пісаць аналітычную даведку, як скласці план работы па ліквідацыі выяўленых недахопаў. На гэтыя і многія іншыя пытанні адказалі Аляшкевіч Н. І. і Клаўшун Н. М. І не толькі адказалі, а прадэманстрававалі сваю работу наглядна.
З упэўненасцю можна зазначыць, што тыдзень прайшоў не дарэмна. Ва ўстановах адукацыі падводзяцца вынікі сустрэч, педагогі дзеляцца пачутым і ўбачаным. IV педагагічны марафон “Развіццё і самаразвіццё маладога педагога” сапраўды стаў маштабным метадычным мерапрыемствам і спрыяў павышэнню педагагічнага і метадычнага майстэрства спецыялістаў адукацыі.
ДНЕВНИК ПЕДАГОГИЧЕСКОГО МАРАФОНА
День первый.
Количество ГУО, демонстрирующих свой опыт – 7.
Проведено мероприятий – 18.
Задействовано педагогов – 56.

ГУО “УПК “Залужский детский сад-средняя школа”
День второй.
Количество ГУО, демонстрирующих свой опыт – 1.
Проведено мероприятий – 4.
Задействовано педагогов – 38.

ГУО “Дошкольный центр развития ребёнка
“Радуга” г. Столбцы
День третий.
Количество ГУО, демонстрирующих свой опыт – 6.
Проведено мероприятий – 14.
Задействовано педагогов – 89.

ГУО “Деревнянская СШ”

ГУО “Засульская СШ”

ГУО “Шашковская СШ”
День четвёртый.
Количество ГУО, демонстрирующих свой опыт – 4.
Проведено мероприятий – 16.
Задействовано педагогов – 87.

ГУО “СШ № 2 г. Столбцы”
День пятый.
Количество ГУО, демонстрирующих свой опыт – 1.
Проведено мероприятий – 6.
Задействовано педагогов – 21.

ГУО “Старосверженская СШ”


