Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Падрыхтавала класны кіраўнік Кухарчык Вольга Іванаўна
Факультатыўны занятак па матэматыцы
Тэма: Рашэнне задач – казак.
Мэты:
1. Развіваць у вучняў творчую актыўнасць;
2. Развіваць у вучняў лагічныя разважанні, лагічнае мысленне;
3. Фарміраваць цікавасць вучняў да прадмета “Матэматыка” сродкам рашэння задач – казак;
4. Павышаць узровень матэматычнага развіцця вучняў;
5. Выхоўваць цікавасць да чытання твораў сусветнай літаратуры;
6. Выхоўваць самастойнасць, утвараць умовы для раскрыцця творчага патэнцыялу вучняў;
Абсталяванне: магнітафон, малюнкі, карткі з заданнямі, партрэт пісьменніка;
Ход занятку:
І. Арганізацыйны момант.
Гучна празвінеў званок і змоўк –
Пачынаецца ўрок.
- Сядайце, калі ласка!
Сёння вас чакаюць казкі!
ІІ. – Дзеці, у вас не ўзнікла пытанне?
- Чаму на факультатыве па матэматыцы будзе ісці размова пра казкі?
Давайце паразважаем.
– Якая сувязь паміж матэматыкай і казкамі? Як вы думаеце?
Правільна!
ІІІ. – Якая тэма нашага занятку?
- Чым будзем займацца на ўроку?
- Што будзем развіваць?
- Што будзем выхоўваць?
ІV. Пачынаем працу. Наш маршрут ( паказаць)
Адкрыць першы аркуш паперы.
Вусная размінка: гульня на ўважлівасць “Палічы - 3”
Правіла гульні: вучні па чарзе “ланцужком” называюць лікі па парадку: 1, 2, 3, 4, 5, 6 і г. д. Калі лік дзеліцца на тры альбо змяшчае ў ліку лічбу 3 – гэты лік не вымаўляецца, пры гэтым вучань павінен пляснуць у далоні. Той, хто памыліўся – сядае.
V. – Дзеці, успомнім матэрыял мінулых заняткаў.
Палічыце:
ІІ + ІV = 6 VІІІ + V =13
ХІ – І = 10 ХІІІ + Х =23
ХІІ – Х = 2 ХІV +І V =18
ІХ + Х = 19 ХХ + ХХХ = 50
Лікі дзеці ставяць на дошку.
VІ. - Дзеці, вы любіце чытаць казкі?
Гульня “Назаві лікі”
1) Колькі было алавяных салдацікаў, родных братоў па мацеры – старой алавянай лыжкі? (25)
2) Праз колькі цюфякоў і пухавікоў адчула гарошыну сапраўдная прынцэса? (40)
3) Колькі манет даў салдат хлопчыку, які прынёс агніва (крэва)? (4)
4) Колькі дзвярэй было ў падземным ходзе, калі салдат залез у дупло старога дрэва? (3)
5) Колькі лямп гарэла ў вялікім падземным ходзе? (100)
6) Колькі гадоў было старэйшай русалачцы? (15)
7) Самая малодшая русалачка маладзейшая за старэйшую на 6 гадоў. Колькі гадоў самай малодшай русалачцы? (9)
25, 40, 4, 3, 100, 15, 9
VІІ. Размясціце, гэтыя лікі ўпарадку ўбывання
19 4 3 2
З А Г А Д К І П А К А З К А Х
VІІІ. Слухаем і адгадваем.
Казачная героіня.
І не рыба, не дзяўчына.
А плавае? (Русалачка.) ( адкрыць аркуш паперы)
Русалачка вам дае заданне:
Настаўнік паказвае карткі з умовай задачы, дзеці складаюць задачы
а потым рашаюць.
![]()
![]()
1.Залатыя – 420 рыбак
![]()
![]()
Сярэбраныя – ?, у 2 разы < ?
Пурпурныя – ?, на 143 >
На баль да русалак прыплыло 420 залатых рыбак, сярэбраных – у 2 разы менш, чым залатых, а пурпурных – на 143 больш, чым сярэбраных. Колькі рыбак прыплыло на баль да русалачак?
2. 1 вянок - 48 жамчужын
2 вянкі - ? жамчужын
На выраб вяночка для Русалачкі пайшло 48 жамчужын. Колькі жамчужын спатрэбіцца для двух такіх вяночкаў?
|
Засталося -?
Каб трапіць да ведзьмы, Русалачцы трэба было праплыць праз 39 водаваротаў. Яна праплыла трэцюю частку ўсіх водаваротаў. Колькі водаваротаў засталося праплыць Русалачцы?
І Х. Наступная загадка.
Вы ведаеце казку пра Герду і Кая?
Там ёсць каралева, халодная, злая.
Ці можаце, дзеці, вы мне падказаць,
Спадарыню снегу як зваць - велічаць?
( Снежная каралева.) ( адкрыць аркуш паперы)
З чаго ў Снежнай каралевы быў замак?
Заданне ад каралевы ( парная работа)
1. Палічыць, колькі фігур з лёду склаў Кай?(12)
2. Знайсці аднолькавыя сняжынкі. №2, 5 (індывідуальная работа)
Х. Фізкультмінутка “Хлопчык і дзяўчынка”
ХІ. Слухаем загадку.
У якой казцы, якія птушкі вызваліліся ад злога закляцця з дапамогай адзення, сплецянага з крапівы
( Дзікія лебедзі.) ілюстрацыю адкрыць
Хто гераіня гэтай казкі?
Заданне ад Элізы: Рашыць задачу. ( на выбар дзяцей)
· Эліза прайшла 25 км са скорасцю 5 км/г і 24км са скорасцю 4 км/г. Колькі часу была Эліза ў дарозе?
1.
- Аб чым гэта задача?
- Колькі кіламетраў прайшла Эліза спачатку?
- З якой скорасцю яна ішла?
- Колькі яна прайшла кіламетраў потым?
- З яко скорасцю яна прайшла 24км?
2.
- Што абазначае лік 25?
- Што абазначае лік 4?
- Што абазначае лік 5?
- Што абазначае лік 24?
- Што трэба даведацца ў задачы?
3.
Будуем чарцёж да задачы – умовы (кароткі запіс).
![]()
![]()
__5км/г ?г __4км/г

________________________________._____________________________
25км 24км
4.
Пошук рашэння задачы. Разважаем і чэрцім граф-схему.
- Што трэба даведацца ў задачы?
- Як знайсці колькі часу Эліза была ў дарозе?
- Ведаем, колькі часу яна была ў дарозе, каб прайсці 25км?, а 24км?
- Можам знайсці, колькі часу Эліза патраціла, каб прайсці 25км?
- Можам знайсці, колькі часу Эліза патраціла, каб прайсці 24км?
![]()
|
![]() |
5. Афармленне рашэння задачы.
Як будзем афармляць? ( лікавым выразам, па дзеяннях з тлумачэннем, па пытаннях)
1) 25 : 5 = 5(г) – Эліза ішла 25км
2) 24 : 4 = 6 (г) – Эліза была ў дарозе, каб прайсці 24км
3) 5 + 6 = 11(г) – Эліза была ў дарозе
Адказ: 11 гадзін Эліза была ў дарозе.
6.
Праверка рашэння задачы. Скласці адваротную задачу.
Эліза была ў дарозе. Да прыпынку яна ішла 5г са скорасцю 5км/г. Пасля прыпынку ішла 6г са скорасцю
4 км/г. Знайдзіце адлегласць, якую прайшла Эліза?
Рашыць задачу.
1) 5 · 5 = 25(км)
2) 6 · 4 = 24(км)
7. Творчая работа. Скласці аналагічную задачу.
Лебедзі праляцелі 50км са скорасцю 3км/г і 40 км са скорасцю 5км/г. Колькі часу яны патрацілі на шлях?
ХІІ. Фізкультмінутка для вачэй.
· Моцна заплюшчыць вочы, палічыць да пяці, затым хутка адкрыць іх і зноў палічыць да пяці. Паўтарыць 2 – 4 разы
· Хутка памаргаць, далічыць да дзесяці. Затым заплюшчыць вочы і зрабіць паўзу на 2 – 3 с. паўтарыць 4 – 5 разоў.
· Павольна зрабіць кругавыя рухі вачыма злева - направа 2 разы і справа - налева 2 разы. Зрабіць паузу. Памаргаць. Паўтарыць 2 – 4 разы.
· Паглядзець на бліжні прадмет, затым хутка перавесці зрок на які – небудзь далёкі прадмет. Паўтарыць 2 – 4 разы.
ХІІІ. Наступная загадка.
Незвычайная дзяўчынка
Прыляцела на галінку.
Стала на лісток,
Быццам на масток.
(Дзюймовачка.) адкрыць ілюстрацыю
Заданне ад Дзюймовачкі:
Задачы для самастойнай работы.
1. Ластаўка разам з Дзюймовачкай праляцела 1378км, ім засталося праляцець яшчэ 1974км. Якую адлегласць павінны праляцець ластаўка разам з Дзюймовачкай?
1378 + 1974 = 3352(км)
2. У прыданае( пасаг) Дзюймовачцы 4 павукі сплялі па 29 ажурных сурвэтак. Колькі ўсяго сурвэтак сплялі павукі?
29 · 4 = 116 (с.)
3. 116 рыбак прыплыло на дапамогу да Дзюймовачкі. З іх
29 карасёў, а астатнія акуні. У колькі разоў больш акунёў, чым карасёў, прыплыло на дапамогу да Дзюймовачкі?
Праверыць рашэнне задач.
1) 116 – 29 = 87 (ак.)
2) 87 : 29 = 3(р)
ХІV. Звярніце ўвагу. Усе ілюстрацыі адкрыты. Засталася адна.
- Як вы думаеце, што на апошняй ілюстрацыі?
- Хто аўтар гэтых казак? (Ханс Крысціян Андэрсен)
(адкрыць ілюстрацыю)
ХV. Падвядзенне вынікаў занятку.
- Якая тэма занятку?
- Чым займаліся? я ўспомніў, даведаўся, зразумеў
- Над чым трэба яшчэ працаваць?
- Дзеці, трэба чытаць казкі?
ХVІ. Рэфлексія.
- Які герой казкі вам больш падабаецца?
Дзюймовачка. (дзецям раздаць малюнкі з Дзюймовачкай)
На дошцы тры кветкі:
жоўтая – было цікава працаваць на занятку;
сінія – было не цікава працаваць ;
чырвоная –былі вельмі цяжкія заданні ;
Дзеці павінны прымацаваць Дзюймовачку на кветку.
Дзякую за працу.



