Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Смольгаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа
імя Уладзіслава Сыракомлі Любанскага раёна»
Класная гадзіна
“Уладзіславу Сыракомлі прысвячаецца…”
Мэта: пашырэнне ведаў вучняў пра жыццё і творчасць У. Сыракомлі
Задачы:
· дапамагчы вучням усвядоміць жанравую адметнасць твораў пісьменніка, асэнсаваць змест вершаў;
· садзейнічаць развіццю камунікатыўных навыкаў і рэфлексійных здольнасцей вучняў;
· выхоўваць патрыятычныя адносіны да сваёй “малой” Радзімы.
“У. Сыракомлі прысвячаецца…”
Когда я на почте служил ямщиком
(Слова белорусского и польского поэта Людвика Кондратовича
(псевдоним - Владислав Сырокомля), перевод Леонида Трефолева.
В оригинале стихотворение называлось «Почтальон»)
Когда я на почте служил ямщиком,
Был молод, имел я силенку,
И крепко же, братцы, в селенье одном
Любил я в ту пору девчонку.
Сначала не чуял я в девке беду,
Потом задурил не на шутку:
Куда ни поеду, куда ни пойду,
Все к милой сверну на минутку.
И любо оно, да покоя-то нет,
А сердце болит все сильнее.
Однажды дает мне начальник пакет:
«Свези, мол, на почту живее!»
Я принял пакет – и скорей на коня,
И по полю вихрем помчался,
А сердце щемит, да щемит у меня,
Как будто с ней век не видался.
И что за причина, понять не могу,
И ветер так воет тоскливо…
И вдруг – словно замер мой конь на бегу,
И в сторону смотрит пугливо.
Забилося сердце сильней у меня,
И глянул вперед я в тревоге,
Потом соскочил с удалого коня, -
И вижу я труп на дороге.
А снег уж совсем ту находку занес,
Метель так и пляшет над трупом.
Разрыл я сугроб-то и к месту прирос, -
Мороз заходил под тулупом.
Под снегом-то, братцы, лежала она…
Закрылися карие очи.
Налейте, налейте скорее вина,
Рассказывать больше нет мочи!
1 Вяд. : Гэта надзвычай папулярная песня з’яўляецца знакамітай народнай гутаркай “Паштальён” беларуска-польскага пісьменніка Уладзіслава Сыракомлі, якую яраслаўскі паэт Леанід Трэфелеў пераклаў на рускую мову і адаптаваў.
2 Вяд.: У гэтым годзе беларуская зямля святкуе 190 годдзе з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі! І пагэтаму наша класная гадзіна прысвечана нашаму земляку, беларуска-польскаму паэту Уладзіславу Сыракомлі!
1 Вяд. : Уладзіслаў Сыракомля нарадзіўся 29 верасня 1823 года ў фальварку Смольгаў Бабруйскага павета Мінскай губерніі і быў названы, паводле каталіцкіх традыцый, трыма імёнамі – Людвіх, Францішак, Уладзіслаў.
2 Вяд.: Продкі паэта належалі да старадаўняй беларускай шляхты, апалячанай у выніку гістарычных падзей у Вялікім княстве Літоўскім.
1 Вяд. : Дзед паэта Юзаф быў лідскім ротмістрам, бацька меў адукацыю каморніка, але на казённую службу не пайшоў і, каб пракарміць сям'ю, арандаваў дробныя фальваркі ў князёў Радзівілаў
2 Вяд.:Людвіку яшчэ не споўнілася 2 гадоў, калі быў узяты ў арэнду новы фальварак - Яськавічы, што знаходзіўся ў Слуцкім павеце, на беразе ракі Морач. Гэта была першая мясціна, пра якую памятаў паэт.
1 Вяд. : Навучыўшыся чытаць па-польску ў шасцігадовым узросце, Сыракомля самастойна знаёміўся з творамі I. Красіцкага і Ф. Князьніна.
2 Вяд.: Здаўшы ў канцы лета 1833 году экзамены, Сыракомля пачаў вучыцца ў павятовай школе пры дамініканскім кляштары ў Нясвіжы адразу з другога класа. Пад канец навучальнага году ён быў па паспяховасці трэцім вучнем класа, аднак скончыць школу не ўдалося: у лістападзе 1835-га ўлады закрылі яе.
1 Вяд. : Давучваўся ў дамініканскай школе ў Наваградку, адкуль, скончыўшы пяты клас, вярнуўся да бацькоў у вёску Мархачоўшчына, каб паступова далучацца да гаспадарчых справаў. Неўзабаве высветлілася, што арандатарскія клопаты не прывабліваюць падлетка, які шмат чытае і нават рыфмуе, пераймаючы класічныя ўзоры.
2 Вяд.: У 1840г. Кандратовічы перабраліся ў Залуча над Нёманам. Бацька дапамог Людовіку ў 1841 годзе ўладкавацца на службу ў канцылярыю кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі. Гэта дазволіла Сыракомлю пашырыць магчымасці для самаадукацыі. Год ён вывучаў паперы радзівілаўскага архіва і ў выніку напісаў артыкул пра мінулае Нясвіжа для “Старажытнай Польшчы” М. Баліньскага.
1 Вяд.: У ціхім прынёманскім Залучы з-пад пяра У. Сыракомлі выйшлі гутаркі "", "Хадыка" і шмат цудоўных вершаў, сярод якіх "Лірнік вясковы "
Мая ліра для спеваў, з чарадзейскага дрэва!
Мяне пояць слязою!
Праз цябе маю сілу, калі ж лягу ў магілу,
Будзеш славай маёю.
Эй, шырока па свеце твой адгук разнясецца,
Мае словы памножыць.
Яны з краю да краю пойдуць аж да Дунаю
Ці да Кіева, можа..
2 Вяд.: У красавіку 1844 года паэт ажаніўся з Паўлінай Мітрашэўскай і пераехаў у Залучча.
1 Вяд. : З твораў, напісаных У. Сыракомлем па-беларуску, да нас дайшлі толькі два – агітацыйны верш «Добрыя весьці» і вершаваная лірычная мініяцюра «Ужо птушкі пяюць ўсюды...».
ДОБРЫЯ ВЕСЬЦІ
Заходзіць сонца пагодняга лета,
Веіць вецер з заходніх нябёс.
– Здароў будзь, вецер з далёкага сьвета:
Добрыя ж весьці да нас ты прынёс!
– Здаровыя ж будзьце, эй, добрыя весьці!
Там, на Захадзе, праліваюць кроў,
Б'юцца для славы, свабоды і чэсьці
I робяць вольных людзей з мужыкоў.
Гудзяць вясёла і песьні, і танцы
У добрым жніве на шчасьлівы год.
Годзе вам, годзе, царыкі-паганцы,
Таптаць у балотах хрышчоны народ.
Годзе ж вам, годзе ў яснай карэце,
Годзе, чыноўнікі, езьдзіць у двор,
Годзе вам, годзе, мужыцкія дзеці,
З хаткі астаткі даваць на пабор.
I панская дзецка, і хамская юха
З аднэй кватэркі папіяюць мёд:
І прысягнулі навек, да абуха,
Быць сабе вольны і роўны народ.
Мужык і шляхціц засядзе на лаве,
Каб весьці раду а сваёй зямлі.
Як трэба думаць а грамадскай справе,
На адно мейсца, як браты, прыйшлі –
А як урадзім вайну на грамадзе
Бараніць дзеткі, і зямлю, і дом,
Мужык і шляхціц на каня усядзе
Касіць касою, рубаць тапаром!
Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа
За нашу крыўду, за горкі наш жаль.
Запяём песьню: «Хваліць цябе, Божа!»
Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль.
Зямля ты наша, зямля ты сьвятая,
Радзі нам збожжа ды судзі пажаць, –
Не прыйдзе вораг з маскоўскага краю
На магазын наша зерне браць!
Ручыць рукою худоба ў хаце.
Паны мужыцкіх сьлёз не забяруць –
Мужык і шляхціц стаў за пане браце,
Рукі за рукі і грудзь за грудзь.
Пяром на карце, сахой на ніве
Адзін другому роўнасьць засьцярог.
Эй, у свабодзе зажывём шчасьліве,
Мы будзем дзеткі, а наш бацька – Бог!
Ужо птушкі пяюць ўсюды,
Ужо кветкі зацьвілі...
«Вясна прыйдзе», – кажуць людзі...
Ды скуль прыйдзе і калі?
І нашто ж вясна нам Божа?
Мы адвыклі ад вясны...
Елкі ў лесе, мох на стрэсе
Зелянеюць заўсягды...
2 Вяд. : Сыракомля перакладаў на польскую мову паэтаў-лаціністаў, рыхтаваў “Гісторыю літаратуры ў Польшчы”, пісаў вершы, гутаркі, карэспандэнцыі ў газеты. Літаратурныя клопаты вымагалі частых сустрэч з выдаўцамі, паўстала непазбежнасць пераезду ў Вільню.
1 Вяд. : У верасні 1852 У. Сыракомля, даручыўшы гаспадарчыя клопаты будучаму паэту В. Каратынскаму, які жыў у яго з сярэдзіны 1850, пераехаў з сям'ёю ў Вільню. Аднак сталым жыхаром горада ён быў нядоўга: у канцы красавіка 1853 пачаў арандаваць фальварак Барэйкаўшчына (цяпер вёска ў Віленскім раёне).
2 Вяд. : У сярэдзіне 1850-х Сыракомля быў ужо аўтарам шасці перакладных кніг паэтаў-лаціністаў, двухтомнай “Гісторыі літаратуры ў Польшчы”, некалькіх асобных выданняў гутарак-паэм, а таксама зборнікаў лірычных твораў.
1 Вяд. : Шмат увагі ён надаваў падтрымцы творчасці землякоў на беларускай мове (В. Дунін-Марцінкевіч, А. Вярыга-Дарэўскі і інш.). Збіраўся сумесна з В. Каратынскім выдаць кнігу беларускамоўных вершаў.
2 Вяд. : Не ўсё складвалася ў паэта у Вільні. Яго літаратурныя прыхільнікі не маглі прымірыцца з каханнем Сыракомлі да Гелены Маеўскай, жонкі этнографа і гісторыка Адама Кіркора. Віленская публіка аб'явіла яму, хоць і не надоўга, сапраўдны байкот.
1 Вяд. : Сакрэтны нагляд за Сыракомлем, усталяваны пасля яго знаходжання за мяжой у 1858, паглыбіў канфлікт з царскімі ўладамі. Калі паэт выступіў у Коўне з чытаннем антыцарскіх вершаў, а пасля здолеў выехаць у Варшаву, яго на зваротным шляху арыштавалі.
2 Вяд. : У 1858г. памірае бацька паэта, адбываецца ў жніўні апошняя сустрэча з Геленай Маеўскай у Варшаве. За дэмакратычныя погляды Сыракомля трапляе на шчыльны нагляд паліцыі. "Лірнік вясковы" упадае ў жорсткую дэпрэсію, якая цягнулася амаль да самай смерці.
1 Вяд. : Хворага на сухоты паэта арыштоўваюць, трымаюць каля месяца ў Віленскай турме. Пасля заканчэння следства - яму дазволілі жыць пад наглядам паліцыі ў Барэйкаўшчыне, а пазней пераехаць на лячэнне ў Вільню.
2 Вяд.: 15 верасня 1862 года трапяткое сэрца вясковага лірніка перастае біцца. На могілкі ў Роса ў Вільні прыйшло 10 тысяч людзей, шчырых прыхільнікаў таленту паэта.
1 Вяд.: У фарным касцёле ў Нясвіжы, касцёле святога Яна ў Вільні, а таксама на доме ў Вільні, дзе ён памёр, ёсць памятныя шыльды. У Нясвіжы і Варшаве ёсць вуліцы, якія носяць яго імя. Імем У. Сыракомлі названая адна з сярэдніх школаў у Вільні, а таксама і наша школа.
2 Вяд.: Песні на словы паэта пісалі I. Залескі, С. Манюшка. С. Грушвіцкі і інш. Паводле паэмы “Маргер” К. Горскім напісаная аднайменная опера (нядаўна знойдзена ў Санкт-Пецярбургу). Скульптурны партрэт паэта зрабіў А. Шатэрнік.
1 Вяд.: Праз пяцьдзесят гадоў, у верасні 1912 г. каля памятнага каменя ў Барэйкаўшчыне Янка Купала прачытаў наступныя радкі:
Будзеш жыць! Будуць векi iсцi за вякамi, —
Не забудуцца дум тваiх словы,
Як i слоў беларускiх, жывучы мiж намi,
Не забыўся ты, лiрнiк вясковы.
2 Вяд.: Уладзiслаў Сыракомля шырока вядомы ў славянскiм свеце як аўтар лiрычных вершаў i паэм, народных гутарак, гiсторыка-лiтаратурных даследаванняў, фальклорных прац i перакладаў з лацiнскай мовы. Сваё лiтаратурнае крэда пiсьменнiк выразна акрэслiў ў наступных радках:
Не я пяю - народ Божы
Даў мне ў песнi лад прыгожы,
Бо на сэрцы маю путы
I з народам iмi скуты.
1 Вяд.: У 2005 годзе вядомы беларускі паэт Віктар Шніп напісаў баладу Уладзісла Сыракомлі.
Там, дзе кветкі цвілі, сёння—пырнік,
Сёння пырнік, а заўтра—крыжы.
І тутэйшай зямлі сумны лірнік
Думу думае—як тут жыць?—
І слязу, нібы верш, не хавае,
Ну а верш, як на вейцы сляза,
Новы дзень, новы шлях асвятляе,
На якім касінераў каса
Заблішчыць, акрывавіцца й пылам
Занясецца, але—не навек.
Хоць забудуцца ў травах магілы,
Ды не зменее слёз на траве.
Ён ідзе, а паны, як сабакі:
“Што ён ходзіць да гэтых сялян!”
І ў начы ў хатах свечкі, як макі,
Прарастаюць святлом праз туман
І праз ноч, і праз век да ваколіц,
Па якіх нам з табою хадзіць
І ўсё думаць аб шчасці і долі
І свой край, нібы волю, любіць...
2 Вяд.: Нягледзячы на тое, што наш зямляк пражыў усяго 39 гадоў, ён не адно пакаленне чытачоў здзіўляў сваей нястомнай творчасцю: ён пісаў лірычныя вершы i паэмы, народныя гутаркі і песні.
1 Вяд.: Мы з’яўляемся нашчадкамі яго творчасці і ўсё зробім для таго, каб захаваць памяць аб нашым славутым земляку на доўгія гады!
Віктарына:
1. Калі і дзе нарадзіўся У. Сыракомля? (29 верасня 1823 года ў фальварку Смольгаў Бабруйскага павета Мінскай губерніі)
2. Як звалі дзеда У. Сыракомлі? (Юзаф)
3. Якую адукацыю меў бацька У. Сыракомлі?(бацька меў адукацыю каморніка)
4. Які артыкул напісаў У. Сыракомля ў выніку працы ў канцылярыі кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі? (артыкул пра мінулае Нясвіжа для “Старажытнай Польшчы” М. Баліньскага)
5. Якія вершы і гутаркі былі напісаны У. Сыракомляй ў Залуччы? (“”, “Хадыка” і шмат цудоўных вершаў, сярод якіх “Лірнік вясковы”)
6. Як звалі жонку У. Сыракомлі? (Паўліна Мітрашэўская)
7. Дзе адбылося вянчанне У. Сыракомлі з Паўлінай Мітрашэўскай? (у фарным касцёле ў Нясвіжы)
8. Якія творы, напісаныя У. Сыракомляй, на беларускай мове дайшлі да нас? (агітацыйны верш “Добрыя весьці” і вершаваная лірычная мініяцюра “Ужо птушкі пяюць усюды…”)
9. Сыракомля ў верасні 1852 года пераехаў з сям’ёю ў Вільню? (Літаратурныя клопаты вымагалі частых сустрэч з выдаўцамі, паўстала непасбежнасць пераезду ў Вільню)
10. Сыракомля ў 1858 годзе ўпадае ў жорсткую дэпрэсію? (У 1858г. памірае бацька паэта, адбываецца ў жніўні апошняя сустрэча з Геленай Маеўскай у Варшаве. За дэмакратычныя погляды пісьменнік трапляе пад шчыльны нагляд паліцыі)
11. Якая хвароба была ў паэта? (сухоты)
12. Назавіце годы жыцця У. Сыракомлі (29 верасня 1823 года – 15 верасня 1862 года)
13. Дзе быў пахаваны У. Сыракомля? (У Вільні ў мястэчку Роса)
14. Чаму на могілкі ў Роса ў Вільні прыйшло 10 тыс. чалавек? (прыхільнікі таленту)
15. Колькі гадоў пражыў У. Сыракомля?(39 гадоў)
16. Колькі гадоў спаўняецца ў гэтым годзе з дня нараджэння нашага знакамітага земляка?(190)


