Народны тэатр "Вытокі"

Дома культуры аграгарадка Веляшковічы

ДУК «Лёзненская цэнтрализаваная клубная сістэма»

У аматарскім народным тэатры "Вытокі" налічваецца 15 самадзейных артыстаў. У тэатры удзельнічаюць педагогі, работнікі ААТ "Рубяжніца", участковай бальніцы, работнікі Дома культуры, бібліятэкі.

Са спектаклем А. Курэйчыка “Асцярожна – жанчыны” калектыў прыняў удзел у IX раённай дэкадзе тэатральнай творчасці “На мяжы з думкай пра тэатр”, дзе быў адзначаны дыпломам I ступені, а таксама дыпломамі “ За лепшую мужчынскую ролю” і “За лепшае музычнае афармленне спектакля”.

Па выніках раённага свята вуснай народнай творчасці і самабытнага гумару “З невычэрпнай кайстры Несцеркі” калектыў узнагароджаны дыпломамі ў намінацыях “За выканальніцкае майстэрства ва увасабленні малых драматычных форм” і “За выканальніцкае майстэрства ў індывідуальным чытанні гумарэстычных баек, апавяданняў”.

Акрамя гэтага калектыў плённа працуе над падрыхтоўкай і правядзеннем мерапрыемстваў згодна плана творчай дзейнасці Дома культуры, прымае ўдзел ва усіх мерапрыемствах Дома культуры.

Кіраўнік народнага тэатра:

Мехаў Сцяпан Пятровіч