ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНА-КАМУНІКАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У ДЗЕЙНАСЦІ НАСТАЎНІКАЎ-ПРАДМЕТНІКАЎ
Касцюкевіч Аліна Міхайлаўна,
настаўнік пачатковых классаў
ДУА “Сіманіцкая сярэдняя школа” Лельчыцкага раёна
*****@***ru
+375 293265621
Калі час так імкліва ляціць наперад, настаўнік не можа застацца ў баку ад дасягненняў у галіне камп’ютарных тэхналогій.
Я працую сямнаццаць гадоў настаўніцай Сіманіцкай сярэдняй школы. У нашай школе вялікая ўвага надаецца інфарматызацыі адукацыі. Створана адпаведная матэрыяльна-тэхнічная база, маецца метадычны кабінет з падключэннем да сеткі Інтэрнэт, працуе камп’ютарны клас. Настаўнікі маюць магчымасць працаваць з камп’ютарам, карыстацца паслугамі Інтэрнэту.
З упэўненасцю можна сказаць, што работа настаўнікаў нашай школы ажыццяўляецца ў рэжыме стабільнага развіцця. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца тое, што па выніках 2013/2014 навучальнага года школа заняла 1 месца ў абласным конкурсе на лепшую арганізацыю работы ўстаноў па забеспячэнні якасці адукацыі вучняў ва ўстановах, размешчаных у сельскай мясцовасці.
Мне заўсёды было цікава займацца чымсьці новым, рабіць свае ўрокі інфармацыйна насычанымі, сучаснымі. Пошук эфектыўных методык прывёў мяне да асваення камп’ютарных тэхналогій.
Для таго каб вучыць малодшых школьнікаў з дапамогай электронных сродкаў навучання, аднаго жадання мала, трэба валодаць пэўнымі ўменнямі.
Вось і я ў 2008 – 2011 гадах на курсах павышэння кваліфікацыі набыла неабходныя веды і ўменні:
метадычныя ўменні для граматнай пабудовы ўрока з выкарыстаннем КТ;
тэхнічныя ўменні, неабходныя для работы на камп’ютары;
тэхналагічныя ўменні разумнага выкарыстання электронных сродкаў на ўроку.
Я набыла дыск “Математика. 2 – 4 классы”. Дадзены электронны сродак адпавядае дзеючай вучэбнай праграме, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. І з тых пор гэты электронны сродак з’яўляецца самым лепшым памочнікам пры навучанні матэматыцы. Перавага яго ў тым, што тлумачыць матэрыял разам з настаўнікам можа камп’ютар. На экране з дапамогай відэа, гуку і тэксту адбываецца віртуальнае падарожжа, напрыклад, па часе. Камп’ютарная мадэль гадзінніка дазваляе назіраць «ход часу» ў хуткім тэмпе, вызначаць працягласць падзеі ў гадзінах, мінутах і нават сутках, а таксама пачатак падзеі і яе заканчэнне на наглядна-практычнай аснове. А на мадэлі папяровага гадзінніка «ход часу» паказаць складана. І пры рабоце над задачамі таксама звяртаюся да свайго электроннага памочніка. У любы час я магу вярнуцца да пачатку задачы, спыніцца на асобных яе фрагментах, выслухаць розныя меркаванні вучняў.
Да тэкставай задачы вучні выбіраюць з некалькіх варыянтаў схематычны чарцёж, а потым схематычную ілюстрацыю. Пасля таго, як схема выбрана, яе мышшу трэба перацягнуць на грузавік. Калі схема выбрана правільна, адкрываюцца дзверы гаража.
Затым дзеці запаўняюць на схеме акенцы з лікавымі дадзенымі з тэксту задачы. Калі ўсё выканана правільна, машына выязджае з гаража. Кнопка «Адказваю» правярае заданні, а кнопка«Паспрабуй яшчэ» дазваляе выканаць заданні зноў.
На ўроках матэматыкі выкарыстоўваю зборнік прэзентацый «Матэматыка ў гульнях і задачах". У ім змешчаны матэрыял па многіх тэмах, якія вывучаюцца ў пачатковай школе. Прэзентацыі збірала на розных сайтах, сістэматызавала па класах і тэмах і запісала на дыск.
Мая медыятэка – першая спроба сістэматызаваць электронныя і інфармацыйныя рэсурсы.
Назапасіла вялікую колькасць розных медыярэсурсаў – прэзентацыі, відэа, тэсты для выкарыстання ў кожным класе пачатковай школы. Падрыхтавала каталог ЭСН, які знаходзіцца ў маім кабінеце. Ахвотна дзялюся накопленным з калегамі.
Праз кожныя чатыры гады зноў прыходзіш “першы раз у першы клас” і вырашаеш адны і тыя ж праблемы: навучыць дзяцей чытаць, пісаць, лічыць. На ўроках навучання грамаце выкарыстоўваю электронны навучальны дапаможнік «Літарынка». Дзякуючы часопісу “Пачатковая школа” дыск з гэтым дапаможнікам аказаўся ў маёй медыятэцы. Дапаможнік змяшчае разнастайны цікавы ілюстраваны матэрыял для гука-літарнага аналізу слова, складовай структуры слова, вывучэння некаторых арфаграм. Заданні прадстаўлены ў форме гульні: “Знайдзi домiк для слоў”, “Загрузi машыну”, “Раскладзi ў кошыкi”, «Хто дзе жыве?» i iншыя. Яркія малюнкі, незвычайныя, цікавыя заданні, уключаныя ў “Літарынку”, дазваляюць пазнаёміцца з вучэбным матэрыялам, даюць шырокія магчымасці для самакантролю і вучэбнай рэфлексіі.
Гатовага прадукту для выкарыстання ў сваёй рабоце па фарміраванні арфаграфічнага навыку пры навучанні беларускай мове я не знайшла. А паколькі я больш як шэсць гадоў выкарыстоўваю камп’ютэрныя тэхналогіі, то ў мяне ёсць пэўныя навыкі ў распрацоўцы мультымедыйных прадуктаў. Таму я і вырашыла сама рэалізаваць задуму стварэння электроннага сродку навучання, які дапаможа:
стварыць камфортныя ўмовы для навучання і сітуацыі паспяховасці для кожнага вучня;
павысіць матывацыю да вучэбнай дзейнасці;
сфармірааць арфаграфічны навык.
На ўроках беларускай мовы прапаноўваю дыдактычныя гульні, у ходзе якіх дзеці на камп’ютары выконваюць практычныя заданні розных відаў. Для вучняў 2 – 4 класаў карыстаюся камбінаванымі камп’ютарнымі гульнямі. Зборнік змяшчае разнастайны матэрыял па правапісе для бягучага вывучэння і замацавання арфаграфічных правілаў.
Так пры вывучэнні правапісу галосных “е”-“ё”, я спачатку праводжу гульню “У каго якое дзіця?”, затым у словах, што з’явіліся на экране назіраем за моўнай з’явай: ставім націск, дзелім на склады, вызначаем першы склад перад націскам і прыходзім да высновы, што літара “я” пішацца ў першым складзе перад націскам. Атрыманыя веды далей замацоўваем на трэнажорах.
Праводжу такія ўрокі ў звычайным класе, які абсталяваны камплектам апаратных сродкаў. Для дэманстрацыі ўстаноўлены камп’ютар, гукавыя калонкі, а пры неабходнасці – праектар, экран, камп'ютарны клас "на колах". З дапамогай каляскі-сейфа мабільны камп'ютарны клас у лічаныя мінуты можа быць перамешчаны ў любое месца школы і падрыхтаваны да работы. У вучэбнай зоне размешчаны тэлевізар і DVD.
Камп’ютарныя тэхналогіі выкарыстоўваю ў выхаваўчай рабоце. Пры навучанні правілам паводзін карыстаюся ЭСН “ОБЖ 2-4кл.”.
Пазнаёміць вучняў з гісторыяй Беларусі дапамагае ЭСН «Чалавек і свет. 1 клас”, «Беларусь — наша Радзіма», які я выпісала з часопісам “Пачатковая школа”.
Адным з накірункам выхаваўчай работы з’яўляецца арганізацыя даследчай дзейнасці. Рыхтуючыся да раённага этапу конкурса “Залатыя россыпы”, мы з трэцякласнікамі ў Інтэрнэце вывучылі працэс стварэння мультфільма ў дамашніх умовах. Вырашылі стварыць пластылінавы мультфільм па вядомай рускай песеньцы «Два весёлых гуся». Для мультфільма мы падрыхтавалі пластылінавых персанажаў: бабулю, шэрага і белага гусей. Зрабілі неабходныя дэкарацыі з паперы: домік, дрэвы, кветкі. Пасля таго як закончылі здымкі кадраў мультфільма мы перанеслі іх на камп’ютар. Там іх апрацавалі спецыяльнай праграмай Windows Movie Maker. Мультфільм з задавальненнем глядзелі бацькі, дзеці, настаўнікі. У раённым конкурсе даследчых работ “Залатыя россыпы” наша работа “Я – мультыплікатар” атрымала дыплом 1 ступені.
І як вынік маёй працы ў 2013 годзе я атрымала сертыфікат карыстальніка інфармацыйных тэхналогій.
Спадзяюся, што мая праца дасць свой плён і мае вучні вырастуць адукаванымі людзьмі, добра закончаць школу і знойдуць сваё месца ў жыцці.
Рада падзяліцца ведамі з калегамі.


