Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
НАЦЫЯНАЛЬНЫ | НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат) | |
ПАСТАНОВА | ПОСТАНОВЛЕНИЕ |
30 верасня 2009 г. | № | 193 |
г. Мiнск | г. Минск |
Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці |
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 000 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-бібліятэка (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі» гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год;
1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-бібліятэка (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі» гадавой перыядычнасці і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на публічныя бібліятэкі, якія не ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
3. Прызнаць cтраціўшымі сілу:
пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 11 кастрычніка 2007 г. № 000 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-бібліятэка (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі» і ўказанняў па яе запаўненні»;
пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2008 г. № 000 «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь
ад 11 кастрычніка 2007 г. № 000».
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпісання.
І.Зіноўскі
Электронная версия соответствует оригиналу
НАЦЫЯНАЛЬНЫСТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (Белстат) | НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат) | |
ПАСТАНОВА | ПОСТАНОВЛЕНИЕ |
12 верасня 2013 г. | № | 200 |
г. Мiнск | г. Минск |
Аб унясенні змяненняў у пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад |
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 000 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці па прадстаўленні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2009 г. № 000 «Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-бібліятэка (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі» і ўказанняў па яе запаўненні» наступныя змяненні:
1.1. у форме дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-бібліятэка (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі», зацверджанай дадзенай пастановай:
рэквізіт «Адрасная частка і тэрмін прадстаўлення» выкласці ў наступнай рэдакцыі:
« | Прадстаўляюць | Тэрмін прадстаўлення | »; |
публічныя бібліятэкі, якія не ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры структурнаму падраздзяленню раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры; структурнае падраздзяленне раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры – зводныя статыстычныя даныя (інфармацыю) структурнаму падраздзяленню абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры; структурнае падраздзяленне абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры – зводныя статыстычныя даныя (інфармацыю) Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь – зводныя статыстычныя даныя (інфармацыю) па сагласаванай праграме Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту Рэспублікі Беларусь | 15 студзеня |
раздзел II выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«РАЗДЗЕЛ ІІ
КОЛЬКАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ І НАВЕДВАННЯЎ
Нумар радка | Колькасць карыстальнiкаў, чалавек | Колькасць наведванняў, адзiнак | ||||
усяго | з iх аддаленых (віртуальных) (з графы 1) | з iх дзяцей ва ўзросце да | усяго | з iх аддаленых (віртуальных) (з графы 4) | ||
А | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | |
02 | »; |
рэквізіт «Подпіс» выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Кіраўнік (упаўнаважаны намеснік кіраўніка)
юрыдычнай асобы ______________ __________________
(подпіс) (ініцыялы, прозвішча)»;
рэквізіт «Кантактная інфармацыя» выкласці ў наступнай рэдакцыі:
« | __________________________________________________________ |
1.2. пункт 11 Указанняў па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-бібліятэка (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі», зацверджанай дадзенай пастановай, выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«11. У графе 1 раздзела II паказваецца агульная колькасць карыстальнікаў бібліятэкі, якая складаецца з колькасці карыстальнікаў, якія непасрэдна наведвавалі бібліятэку, і аддаленых (віртуальных) карыстальнікаў, зарэгістраваных на сайце бібліятэкі.
Аддалены (віртуальны) карыстальнік – карыстальнік, які зарэгістраваны на сайце бібліятэкі і карыстаецца яго рэсурсамі (паслугамі) у адпаведнасці з існуючай у бібліятэцы тэхналогіяй.
У графе 2 раздзела II паказваецца агульная колькасць аддаленых (віртуальных) карыстальнікаў, якая вызначаецца як колькасць неаднолькавых кодаў карыстальнікаў, зарэгістраваных на серверы бібліятэкі на дату складання справаздачы.
У графе 4 раздзела II паказваецца агульная колькасць наведванняў бiблiятэкi карыстальнiкамi, якія непасрэдна наведвавалі бібліятэку (у тым ліку удзельнiкамi лекцый, прэзентацый i iншых мерапрыемстваў для карыстальнiкаў), а таксама наведванняў у аддаленым (віртуальным) рэжыме за год.
Агульная колькасць наведванняў бібліятэкі ажыццяўляецца падсумаваннем колькасці карыстальнікаў, якія непасрэдна наведвавалі бібліятэку, і ўлічаны кожным структурным падраздзяленнем бібліятэкі, і колькасці аддаленых (віртуальных) наведванняў. Агульная колькасць наведванняў бібліятэкі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з існуючай у бібліятэцы тэхналогіяй, у тым ліку з дапамогай сродкаў аўтаматызацыі.
Аддаленае (віртуальнае) наведванне – зафіксаваны сродкамі аўтаматызацыі запыт на сайт бібліятэкі.».
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзен пасля яе падпісання.
І.Зіноўскі
Электронная версия соответствует оригиналу


