НАЦЫЯНАЛЬНЫ | НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат) | |
ПАСТАНОВА | ПОСТАНОВЛЕНИЕ |
30 верасня 2009 г. | № | 194 |
г. Мiнск | г. Минск |
Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці |
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 000 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-клубная ўстанова (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці клубнай установы» гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год;
1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-клубная ўстанова (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці клубнай установы» гадавой перыядычнасці і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на клубныя ўстановы, якія не ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
3. Прызнаць cтраціўшымі сілу:
пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 11 кастрычніка 2007 г. № 000 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-клубная ўстанова (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці клубнай установы» і ўказанняў па яе запаўненні»;
пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2008 г. № 000 «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь
ад 11 кастрычніка 2007 г. № 000».
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпісання.
І.Зіноўскі
Электронная версия соответствует оригиналу
НАЦЫЯНАЛЬНЫСТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (Белстат) | НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат) | |
ПАСТАНОВА | ПОСТАНОВЛЕНИЕ |
12 верасня 2013 г. | № | 202 |
г. Мiнск | г. Минск |
Аб унясенні змяненняў у форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-клубная ўстанова (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці клубнай установы» |
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 000 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці па прадстаўленні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-клубная ўстанова (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці клубнай установы», зацверджаную пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2009 г. № 000, наступныя змяненні:
рэквізіт «Адрасная частка і тэрмін прадстаўлення» выкласці ў наступнай рэдакцыі:
« | Прадстаўляюць | Тэрмін прадстаўлення | »; |
клубныя ўстановы, якія не ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры структурнаму падраздзяленню раённага (гарадскога) выканаўчага структурнае падраздзяленне раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры – зводныя статыстычныя даныя (інфармацыю) структурнаму падраздзяленню абласнога, Мінскага гарадскога структурнае падраздзяленне абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры – зводныя статыстычныя даныя (інфармацыю) Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь – зводныя статыстычныя даныя (інфармацыю) па сагласаванай праграме Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту Рэспублікі Беларусь | 10 студзеня
|
рэквізіт «Подпіс» выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Кіраўнік (упаўнаважаны намеснік кіраўніка)
юрыдычнай асобы _________________ ___________________
(подпіс) (ініцыялы, прозвішча)»;
рэквізіт «Кантактная інфармацыя» выкласці ў наступнай рэдакцыі:
« | __________________________________________________________ |
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзен пасля яе падпісання.
І.Зіноўскі
Электронная версия соответствует оригиналу


