Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў (вучэбных дысцыплін) “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”ва ўстановах ПТА і ССА ў 2015/2016 навучальным годзе»
(метадычныя рэкамендацыі)
Метадычныя рэкамендацыі падрыхтаваны ў адпаведнасці з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2015/2016 навучальным годзе” (зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 25.06.2015 г.) з улікам асаблівасцей арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (далей – установы адукацыі).
Асноўнымі мэтамі і задачамі навучання моўнай і літаратурнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:
· засваенне ведаў пра сістэму беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях (фанетыка, лексіка, фразеалогія, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс), заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў практычнага выкарыстання мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (моўная кампетэнцыя);
· фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй (тэкст, тыпы, стылі і жанры маўлення) і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў (камунікатыўная кампетэнцыя);
· усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнавартаснай камунікацыі (лінгвакультуралагічная кампетэнцыя);
· далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці (у кантэксце сусветнай), развіццё здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, мастацка-эстэтычнага густу;
· развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
Выкладанне беларускай мовы і літаратуры ажыццяўляецца ў адпаведнасці з наступнымі вучэбнымі праграмамі:
- ва ўстановах, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы ССА і ПТА для груп набору 2014 года:
Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. V–XI класы. Мн.: НІА, 2012,
Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура. V–XI класы. Мн.: НІА, 2012;
- ва ўстановах, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы ПТА для груп новага набору:
Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. X клас (базавы ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015,
Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура. X клас (базавы ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015,
Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. X клас (павышаны ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015,
Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура. X клас (павышаны ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015.
Рэкамендуюцца наступныя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі:
Беларуская мова: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009,
Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / ікава [і інш.]; пад рэд. ікавай, Г. М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009,
Беларуская мова: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010,
Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / ікава [і інш.]; пад рэд. ікавай, Г. М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.
Згодна з вучэбнымі планамі устаноў адукацыі колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне беларускай мовы – 86, беларускай літаратуры – 86: па спецыяльнасцях профілю “Мастацтва і дызайн” адпаведна 86 і 108. Па беларускай мове прадугледжаны 2 абавязковыя кантрольныя работы, па беларускай літаратуры таксама 2 (па спецыяльнасцях профілю “Мастацтва і дызайн” адпаведна 2 і 3). АКР праводзяцца за кошт часу, адведзенага вучэбным планам на вучэбны прадмет (вучэбную дысцыпліну).
У дапамогу выкладчыку прапануецца тэматычнае планаванне па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (Мінск: РІПА, 2014, 2014).
Нагадваем, што пры пастаноўцы мэт вучэбных заняткаў неабходна арыентавацца на рэалізацыю задач, вызначаных вучэбнымі праграмамі. Мэта залежыць ад тэмы і зместу кожнага вучэбнага занятку. Выкладчык можа выкарыстоўваць прапанаванае планаванне без змен. У той жа час ён мае права ў межах вучэбных гадзін, што адводзяцца на вывучэнне вучэбнага прадмета, уносіць у планаванне абгрунтаваня змены.
Аб’ём кантрольных работ (дыктант, пераказ), слоўнікавага дыктанта, кантрольнага сачынення ўказаны ў Метадычных рэкамендацыях па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
Звяртаем увагу, што ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы ПТА, для груп новага набору каляндарна-тэматычнае планаванне складаецца з ўлікам змен, якія адбыліся ў змесце адукацыі па беларускай мове ў сувязі з пераходам на новыя вучэбныя праграмы.. Так, некаторыя тэмы пераведзены з узроўню тэарэтычнага засваення на ўзровень практычнага прымянення. Такія тэмы, як «Стылістычныя магчымасці фанетыкі», «Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі», «Стылістычныя магчымасці словаўтварэння», «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў розных часцін мовы», «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці словазлучэнняў у разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання», «Сінаніміка словазлучэнняў», «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці простых і складаных сказаў рознай будовы і прызначэння», «Сінтаксічная сінаніміка» разглядаюцца толькі на практычным узроўні, у плане магчымасці выкарыстання пэўных моўных сродкаў у маўленчай дзейнасці. Іншымі словамі, асобныя гадзіны на разгляд названых тэм вучэбнай праграмай не прадугледжваюцца, але пры вывучэнні адпаведных тэм звяртаецца ўвага (на практычным узроўні) на іх стылістычныя магчымасці і/або тэкстаўтваральную ролю моўных адзінак.
Акрамя гэтага, адбылося пераструктураванне зместу адукацыі паміж Х і ХІ класамі, змяніліся назвы раздзелаў («Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія. Культура маўлення», «Лексіка. Фразеалогія. Культура маўлення», «Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія. Культура маўлення», «Марфалогія і арфаграфія. Культура маўлення»). Раздзелы «Стылістыка», «Словазлучэнне і сказ у тэксце», якія раней вывучаліся ў Х класе, перанесены ў ХІ клас.
Спецыфіка выкладння мовы на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі заключаецца ў тым, што веды, атрыманыя на ўзроўні базавай адукацыі, будуць выступаць асновай для авалодання мовай на больш высокім узроўні - на ўзроўні тэксту, што дазволіць паказаць асаблівасці функцыянавання моўных адзінак у тэксце і навучыць карыстацца мовай у практычнай маўленчай дзейнасці.
Прыёмы, метады і формы работы вызначаюцца названай спецыфікай. Узрастае роля разнастайных відаў самастойнай работы, такіх, як складанне плана, тэзісаў, канспекта, падрыхтоўкі рэферата, даклада, самастойны аналіз тэксту, творчыя працы ў жанры эсэ, нарыса, апавядання і г. д. Арганізуюцца назіранні над чужым і ўласным маўленнем, збор адпаведнага моўнага матэрыялу з наступным яго выкарыстаннем ва ўласнай практычнай маўленчай дзейнасці.
Перавага аддаецца такім відам дзейнасці, якія звязаны з аналізам тэксту, яго перапрацоўкай, а таксама складанне свайго ўласнага тэксту: на аснове прапанаванага (пераказ), на аснове прапанаванага сродкамі іншай мовы (пераклад), на аснове ўласнана вопыту, назіранняў (сачыненне).
Для фарміравання цэласнага светапогляду вучняў і развіцця пазнавальных інтарэсаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» неабходна прадугледжваць міжпрадметныя сувязі. Беларуская мова і літаратура разам з іншымі прадметамі сацыяльна-гуманітарнага цыкла («Русский язык», «Русская литература», «Замежная мова», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі», «Грамадазнаўства», «Музыка», «Выяўленчае мастацтва») з’яўляюцца асновай культурацэнтрычнай парадыгмы адукацыі. Вывучэнне літаратуры ў суаднесенасці з іншымі відамі мастацтва (музыкай, жывапісам, кіно, тэлебачаннем) спрыяе ўспрыманню літаратуры як мастацтва, фарміраванню каштоўнасных арыентацый вучняў.
Вывучэнне беларускай літаратуры па новых праграмах прадугледжвае знаёмства вучняў з агульнымі тэарэтычнымі асновамі курса, агульнымі заканамернасцямі і асаблівасцямі развіцця беларускай літаратуры ў пэўны гістарычны перыяд, асэнсаванне знакавых твораў найбольш яркіх прадстаўнікоў мастацтва слова. У вучэбнай праграме «Беларуская літаратура. Х клас (базавы ўзровень)» зменшана колькасць вывучаемых твораў (апавяданне М. Гарэцкага «Літоўскі хутарок», мініяцюры З. Бядулі «Плач пралескаў» і «Нібы рупны араты…», аповесць А. Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя», апавяданне М. Зарэцкага «Кветка пажоўклая», апавяданне Я. Брыля «Галя», аповесць У. Караткевіча «Чазенія», п’еса А. Макаёнака «Пагарэльцы» перанесены ў спіс твораў для дадатковага чытання); заменены некаторыя вялікія па памеры і складаныя для вучнёўскага ўспрымання творы на менш аб’ёмныя (замест рамана Кузьмы Чорнага «Пошукі будучыні» прапанавана апавяданне «Макаркавых Волька»); павялічана колькасць гадзін на вывучэнне вялікіх па аб’ёме твораў (на вывучэнне раманаў І. Мележа «Людзі на балоце» і У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»); аптымізаваны тэарэтыка-літаратурны матэрыял (зменшана колькасць літаратуразнаўчых тэрмінаў, абавязковых для засваення).
Прапануем прыкладны тэматычны план па беларускай мове і літаратуры па праграмах 2015 года.
Прыкладны тэматычны план
Беларуская мова
№ п\п | Тэма | Колькасць гадзін |
1. | Роля мовы ў жыцці чалавека і грамадства | 1 |
2. | Маўленне | 1 |
3. | Тэкст | 3 |
4. | Фанетыка і авфаэпія. Арфаграыія і культура маўлення | 11 |
5. | Лексіка. Фразеалогія. Культура маўлення | 3 |
6. | Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія. Культура маўлення. | 3 |
7. | Марфалогія і арфаграфія. Культура маўлення. | 12 |
8. | Падагульненне і сістэматызацыя | 1 |
9. | Пісьмовыя работы (сачыненні, пераказы, пераклады, дыктанты, тэставыя работы), з іх 1 абавязковая кантрольная работа | 8 |
Усяго | 43 |
Прыкладны тэматычны план
Беларуская літаратура
№ п\п | Тэма | 86 | 108 |
1. | Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя | 1 | 1 |
2. | Максім Гарэцкі. Апавяданні “Роднае карэнне”, “Літоўскі хутарок” | 2 | 3 |
3. | Змітрок Бядуля. Апавяданне “Бондар” | 2 | 2 |
4. | Уладзімір Дубоўка. Вершы “Залатая асенняя раніца”, “О, Беларусь, мая шыпшына…”, “Пальцы жоўтых кляновых лістоў”, “Родная мова, цудоўная мова…” | 1 | 2 |
5. | Кандрат Крапіва. Байкі “Дыпламаваны боран”, “Махальнік Іваноў”; камедыя “Хто смяецца апошнім” | 3 | 4 |
6. | Міхась Зарэцкі. Апавяданне “Ворагі” | 2 | 2 |
7. | Кузьма Чорны. Апавяданне “Макаркавых Волька” | 2 | 2 |
8. | Беларуская літаратура ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 г. г.) | 1 | 1 |
9. | Пятрусь Броўка. Вершы “Будзем сеяць, беларусы!”, “Надзя-Надзейка”, “Родныя словы”, “Александрына”, “А ты ідзі” | 1 | 2 |
10. | Беларуская літаратура пасляваенных дзесяцігоддзяў (1945-1965 г. г.) | 1 | 1 |
11. | Аркадзь Куляшоў. Вершы “Мая Бесядзь”, “Над брацкай магілай”, “Спакойнага шчасця не зычу нікому…”, “Я хаце абавязаны прапіскаю ю…”, “На паўмільярдным кіламетры…” | 2 | 3 |
12. | Максім Танк. Вершы “Спатканне”, “Родная мова”, “Каб ведалі”, “Мой хлеб надзённы”, “Завушніцы”, “Аve, Maria”, “Працягласць дня і ночы”; паэма “Люцыян Таполя” | 3 | 4 |
13. | Янка Брыль. Апавяданне “Memento mori” | 1 | 1 |
14. | Пімен Панчанка. Вершы “Краіна мая”, “Герой”, “Родная мова”, “Толькі лісцем рабін шалахні…”, “Крык сойкі”, “Той дзень прапаў і страчаны навекі…”, “Спарышы” | 1 | 2 |
15. | Іван мележ. Раман “Людзі на балоце” | 7 | 8 |
16. | Уладзімір Каратккевіч. Аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”,; раман “Каласы пад сярпом тваім” | 9 | 10 |
17. | Андрэй Макаёнак. “Зацюканы апостал” | 2 | 3 |
18. | Выніковае абагульненне | 1 | 1 |
19. | Абавязковая кантрольная работа | 1 | 2 |
Усяго | 43 | 54 |
Пры складанні каляндарна-тэматычнага планавання па праграмах 2015 года выкладчык можа таксама карыстацца тэматычным планаваннем па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (Мінск: РІПА, 2014) (пры гэтым неабходна ўнесці змены ў яго змест у адпаведнасці з праграмамі 2015 года), а таксама каляндарна-тэматычным планаваннем па беларускай мове і літаратуры для 10-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, уносячы змены з улікам асаблівасцей вывучэння названых прадметаў пры засваенні адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Звяртаем ўвагу на тое, што пры засваенні адукацыйных праграм ПТА і ССА з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі ў ліку абавязковых экзаменаў навучэнцы могуць здаваць экзамен па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыпліне) “Беларуская мова” на выбар. Дадзены экзамен праводзіцца ў форме пераказу, які ацэньваецца дзюма адзнакамі: адна – за змест, другая – за граматнасць.
Ва ўстановах прафесійнай адукацыі пры рэлізацыі адукацыйных праграм ССА адзнака па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова” вызначаецца як сярэдняе арыфметычнае адзнак за змест і гарматнасць. Дедзеная адзнака выстаўляецца ў экзаменацыйную ведамасць і ў дадатак да дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У выпадку, калі навучэнец не здаваў экзамен, адзнака па дадзенай вучэбнай дысцыпліне вызначаецца як сярэдняе арыфметычнае адзнак за семестры і выстаўляецца ў дадатак да дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Ва ўстановах прафесійнай адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм ПТА выніковая адзнака па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”, калі навучэнец здаваў экзамен, вызначаецца з ўлікам гадавой і экзаменацыйнай адзнак: на ўзроўні адзнакі за экзамен, калі гадавая адзнака ніжэй экзаменацыйнай; на ўзроўні гадавой, калі экзаменацыйная адзнака ніжэй гадавой. У выпадку, калі розніца паміж гадавой і экзаменацыйнай адзнакамі складае два і больш балаў, выніковая адзнака вызначаецца як сярэдняе арыфметычнае экзаменацыйнай і гадавой адзнак. Выніковая адзнака адпавядае гадавой, калі навучэнец не здаваў экзамен. Выніковая адзнака выстаўляецца ў дадатак да дыплома аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Прыводзім прыкладны ўзор экзаменацыйнай ведамасці і ведамасці адзнак для ўнясення ў дадатак да дыплома
Для УА ССА
Назва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі
ЭКЗАМЕНАЦЫЙНАЯ ВЕДАМАСЦЬ
Вучэбная дысцыпліна ___________________________________________
Навучальны год _________ курс _____
семестр ______ група _______
Спецыяльнасць _________________________________________________
Выкладчык ____________________________________________________
(прозвішча, імя, імя па бацьку)
Дата правядзення экзамена ___________________
Форма правядзення экзамена пераказ
Назва пераказу _____________________________
№ п/п | Прозвішча, імя, імя па бацьку | Адзнака за семестр | Адзнака за экзамен | Адзнака па вучэбнай дысцыпліне | Подпіс выкладчыка |
Напрыклад | |||||
1. | Іваноў Іван Пятровіч | 5 | 7/6 | 7 (сем) |
Дата ўнясення экзаменацыйных адзнак _____________
Сакратар вучэбнай часткі _______________ ____________________
(подпіс) (ініцыялы, прозвішча)
Прыкладны ўзор ведамасці адзнак для ўнясення ў дадатак да дыплома
Назва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі
ВЕДАМАСЦЬ
адзнак для ўнясення ў дадатак да дыплома
Вучэбная дысцыпліна ___________________________________________
Група _______
Спецыяльнасць _________________________________________________
Выкладчык ____________________________________________________
(прозвішча, імя, імя па бацьку)
№ п/п | Прозвішча, імя, імя па бацьку | Адзнакі за семестры | Адзнака за экзамен | Адзнака па вучэбнай дысцыпліне | Адзнака ў дадатак да дыплома | Подпіс выкладчыка | |||
Напрыклад | |||||||||
1. | Ціханаў Міхаіл Ільіч | 5 | 6 | 7 | 6 | - | 6 | 6 (шэсць) | |
2. | Касач Іна Іванаўна | 5 | 6 | 7 | 6 | 7/7 | 7 | 7 (сем) |
Дата _____________
Сакратар вучэбнай часткі _______________ ____________________
(подпіс) (ініцыялы, прозвішча)
Для УА ПТА
Назва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
ЭКЗАМЕНАЦЫЙНАЯ ВЕДАМАСЦЬ
Вучэбная дысцыпліна ___________________________________________
Навучальны год _________ курс _____ група _______
Спецыяльнасць _________________________________________________
Выкладчык ____________________________________________________
(прозвішча, імя, імя па бацьку)
Дата правядзення экзамена ___________________
Форма правядзення экзамена пераказ
Назва пераказу _____________________________
№ п/п | Прозвішча, імя, імя па бацьку | Гадавая адзнака | Адзнака за экзамен | Выніковая адзнака | Подпіс выкладчыка |
Напрыклад | |||||
1. | Іваноў Іван Пятровіч | 6 | 6/5 | 6 (шэсць) |
Дата ўнясення экзаменацыйных адзнак _____________
Сакратар вучэбнай часткі _______________ ____________________
(подпіс) (ініцыялы, прозвішча)
Назва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
ВЕДАМАСЦЬ
адзнак для ўнясення ў дадатак да дыплома
Вучэбная дысцыпліна ___________________________________________
Група _______
Спецыяльнасць _________________________________________________
Выкладчык ____________________________________________________
(прозвішча, імя, імя па бацьку)
№ п/п | Прозвішча, імя, імя па бацьку | Гадавая адзнака | Адзнака за экзамен | Выніковая адзнака | Подпіс выкладчыка |
Напрыклад | |||||
Ціханаў Міхаіл Ільіч | 6 | - | 6 (шэсць) | ||
Касач Іна Іванаўна | 7 | 7/6 | 7 (сем) |
Дата _____________
Сакратар вучэбнай часткі _______________ ____________________
(подпіс) (ініцыялы, прозвішча)
Заўвага. Установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, тэксты для правядзення экзаменаў атрымліваюць у Рэспубліканскім інстытуце прафесіянальнай адукацыі ў адпаведнасці з заяўкамі, якія накіроўваюцца ў аддзел метадычнага забеспячэння агульнай сярэдняй адукацыі за два месяцы да пачатку экзаменацынай сесіі.
Для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў настаўнікі могуць карыстацца праграмамі і вучэбна-метадычнымі комплексамі для Х і ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, рэкамендаваныя Навукова-метадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Матэрыялы змешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале: www.adu.by / Настаўніку / Вучэбна-метадычнаае забеспячэнне дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі / Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў / Вучэбны прадмет.
У 2016 годзе на базе УА РІПА запланавана павышэнне кваліфікацыі «Методыка выкладання беларускай мовы і літаратуры: сучасныя педагагічныя тэхналогіі» для выкладчыкаў, метадыстаў устаноў адукацыі.
Нагадваем, што 28 снежня 2012 г. Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь зацверджана Сістэма мер, накіраваных на падтрымку і развіццё чытання ў Рэспубліцы Беларусь на 2013-2015 гады. Выкладчыкам неабходна кіравацца названым дакументам (размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: edu. / Сістэма адукацыі / Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі) пры арганізацыі адукацыйнага працэсу і падрыхтоўцы пазаўрочных мерапрыемстваў.
Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры рэкамендуем звярнуць увагу на:
каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2015/2016 навучальным годзе:
лістапад | 85-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча 95-годдзе з дня нараджэння Андрэя Макаёнка | |
студзень | 80-годдзе з дня нараджэння Янкі Сіпакова 95-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна | |
люты сакавік | 95-годдзе з дня нараджэння Івана Мележа 120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы | |
красавік | 130-годдзе з дня нараджэння Змітрака Бядулі | |
чэрвень | 70-годдзе з дня нараджэння Генрыха Далідовіча | |
ліпень | 140-годдзе з дня нараджэння Цёткі (Элаізы Пашкевіч) 165-годдзе з дня нараджэння Янкі Лучыны |
міжнародныя святы, важныя даты:
6 верасня | – | Дзень беларускага пісьменства і друку |
21 лютага | – | Міжнародны дзень роднай мовы |
3 сакавіка | – | Сусветны дзень пісьменніка |
21 сакавіка | – | Сусветны дзень паэзіі |
27 сакавіка | – | Міжнародны дзень тэатра |
2 красавіка | – | Міжнародны дзень дзіцячай кнігі |
18 мая | – | Сусветны дзень музеяў |
На пасяджэннях метадычных, прадметных (цыклавых) камісій выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры прапануецца абмеркаваць наступныя пытанні:
1. дзейнасць педагога па рэалізацыі новых падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў сучасных умовах;
2. методыка выкладання складаных тэм вучэбнага прадмета «Беларуская мова»; змест і методыка работы па развіцці маўлення вучняў;
3. змест і методыка работы па развіцці маўлення вучняў;
4. кіраванне вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры
5. прадстаўленне вопыту педагагічнай дзейнасці выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры
6. арганізацыя дзейнасці па карэкцыі ведаў і ўменняў вучняў, па развіцці ў іх навыкаў самастойнай працы;
7. выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў па беларускай мове і літаратуры для павышэння якасці адукацыі вучняў.
Дамашэўская Валянціна Міхайлаўна 200 13 04


