ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар
Нацыянальнага інстытута адукацыі
_______________ік
«___»__________2017 г.
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПРАВЯДЗЕННІ АДКРЫТАГА
ВОЧНА-ДЫСТАНЦЫЙНАГА ФЕСТЫВАЛЮ ТВОРЧЫХ ПРАЕКТАЎ «ФРАНЦЫСК СКАРЫНА – ДРУКАР, МЫСЛЯР, ТВОРЦА»
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Палажэнне аб правядзенні адкрытага вочна-дыстанцыйнага фестывалю творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» (далей – Палажэнне) рэгламентуе парадак яго правядзення, патрабаванні да ўдзельнікаў, парадак рэгістрацыі ўдзельнікаў, тэрміны правядзення і дзейнічае да завяршэння ўсіх мерапрыемстваў. Праект праводзіцца на аснове наступных прынцыпаў:
· адкрытасці доступу і добраахвотнасці ўдзелу;
· празрыстасці працэдуры вызначэння пераможцаў;
· бесстароннасці і аб’ектыўнасці членаў журы праекта.
1.2. Аб’ява і інфармацыйны ліст аб правядзенні праекта размяшчаюцца на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp. , нацыянальным адукацыйным партале http://, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».
2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ПРАЕКТА
2.1. Праект праводзіцца з мэтай развіцця цікавасці да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне».
2.2. Задачамі праекта з’яўляюцца:
· стварэнне неабходных умоў для падтрымкі адораных вучняў;
· фарміраванне і развіццё цікавасці да вывучэння вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне»;
· стымуляванне праектна-даследчай дзейнасці дзяцей і вучнёўскай моладзі;
· знаёмства з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі;
· падтрымка творчых ініцыятыў, спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў фестывалю.
3. АРГАНІЗАТАР ПРАЕКТА
3.1. Арганізатарам праекта з’яўляецца Адукацыйны цэнтр Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Арганізатар).
3.2. Інфармацыйна-метадычную падтрымку праекта ажыццяўляе ўпраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг Адукацыйнага цэнтра Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
3.3. Для арганізацыі і правядзення праекта Арганізатар фарміруе арганізацыйны камітэт праекта (далей – Аргкамітэт).
3.4. Задачамі Аргкамітэта з’яўляюцца забеспячэнне правіл правядзення праекта, падвядзенне яго вынікаў.
3.5. Рашэнні Аргкамітэта прымаюцца на пасяджэннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Аргкамітэт мае права прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага складу Аргкамітэта. Рашэнне Аргкамітэта лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэнні членаў Аргкамітэта.
3.6. Агркамітэт фарміруе журы з ліку супрацоўнікаў Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якое вызначае лепшыя работы ў кожнай намінацыі.
3.7. Аргкамітэт зацвярджае вынікі праекта, адказвае на пытанні ўдзельнікаў, разглядае прапановы па арганізацыі і навукова-метадычным забеспячэнні праекта.
4. УДЗЕЛЬНІКІ ПРАЕКТА І ЎМОВЫ ЎДЗЕЛУ
4.1. Праект з’яўляецца адкрытым па складзе ўдзельнікаў: работы могуць дасылаць як асобныя ўдзельнікі, так і аўтарскія калектывы (да трох чалавек уключна).
4.2. Удзел у праекце з’яўляецца бясплатным.
5. ПАТРАБАВАННІ ДА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ПРАЕКТА
5.1. Удзельнік праекта ў працэсе правядзення дыстанцыйнага этапу падае заяўку па вызначанай форме (гл. Дадатак) і накіроўвае разам з ёй фотаздымак творчай работы ці саму работу (літаратурную) на электронны адрас olimp. *****@***com.
5.2. Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення праекта.
5.3. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.
5.4. Кожная творчая работа суправаджаецца асобнай заяўкай.
6. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ ПРАЕКТА
6.1. Тэрміны правядзення мерапрыемства:
· дыстанцыйны этап: 6 сакавіка – 7 мая 2017 года;
· вочны этап: падвядзенне вынікаў і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў – 19 мая 2017 года.
6.2. Намінацыі фестывалю творчых праектаў:
· «Спадар Скарына» – віртуальны альбом беларускай цацкі, якая дэманструе непаўторнасць традыцыйнага лялечнага мастацтва (вырабы з саломкі, тканіны, бісеру, драўляных пацерак, гліны, дрэва, воўны, бяросты, скуры і іншых матэрыялаў, пры стварэнні якіх выкарыстоўваліся інструменты
· гандлёвай маркі BOSCH и DREMEL (творчыя работы неабходна суправадзіць фотаздымкам ці відэа, якія дэманструюць выкарыстанне названых інструментаў).
· «Кніжнае свята» – віртуальны альбом вокладак і старонак першых друкаваных кніг, вырабленых у розных тэхніках і аздобленых арнаментам, малюнкамі і інш. (мастацкі роспіс, выпальванне, ткацтва, разьба па дрэве, набіванка, вышыўка, скрапбукінг, карціны на шкле, пэчворк і інш.), пры жаданні праекты могуць быць праілюстраваны цытатамі з выданняў, надрукаваных Скарынай.
· «Шляхамі першадрукара» – віртуальны альбом памятных месцаў, пуцевадзіцеляў па мясцінах жыцця і друкарскай дзейнасці Ф. Скарыны, па краязнаўчых маршрутах, музеях (ілюстрацыі, малюнкі, аплікацыя і інш. з пазначанымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі і іх апісаннем).
· «Эпоха творцы» – віртуальны альбом твораў пра жыццё, кнігавыдавецкую дзейнасць першадрукара, яго эпоху (эсэ, нататкі, сачыненні, уражанні, лісты аб друкары, вершы і інш.).
· «Спадчына ў нашай памяці» – віртуальны альбом сюжэтных кампазіцый, прысвечаных постаці Ф. Скарыны, яго жыццю і дзейнасці, – твораў выяўленчага мастацтва (скульптура, жывапіс, графіка, фотамастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дрэваапрацоўка і інш.).
· «Калекцыянер. net» – віртуальны альбом эскізаў памятных марак, юбілейных манет і медалёў, прысвечаных знамянальным датам (500-годдзю беларускага кнігадрукавання, заснаванню першай беларускай бібліятэкі ў Полацку, Дню беларускага пісьменства і інш.), вырабленых у розных тэхніках (медніцтва, ганчарства, бондарства, мастацкі роспіс, выпальванне, ткацтва, разьба па дрэве, набіванка, вышыўка, бісерапляценне, дэкупаж, габелен і інш.).
6.3. Для ўдзелу ў праекце прымаюцца створаныя спецыяльна для фестывалю работы.
6.4. Работы, прадстаўленыя на праект, не рэцэнзуюцца і назад не вяртаюцца.
6.5. Журы разглядае прадстаўленыя для ўдзелу ў праекце матэрыялы, падводзіць вынікі, вызначае лепшыя работы ў кожнай намінацыі.
6.6. Творчыя работы ацэньваюцца па наступных крытэрыях:
· адпаведнасць работы мэтам праекта;
· арыгінальнасць і якасць выканання работы;
· адпаведнасць культурным і эстэтычным нормам.
6.7. Па завяршэнні праекта работы, прадстаўленыя ўдзельнікамі, прызнаюцца ўласнасцю Арганізатара.
7. ТЭХНІЧНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ТВОРЧЫХ РАБОТ
7.1. Творчыя работы (акрамя літаратурных, якія дасылаюцца ў фармаце. doc(x)) неабходна сфатаграфаваць і захаваць у фармаце. jpg (.jpeg) ці. png. Абмежаванне аб’ёму фотаздымка ўсталявана ў 20 Мб. Усе дэталі работы павінны быць добра бачныя.
7.2. Да ўдзелу ў праекце не дапускаюцца работы, якія не адпавядаюць акрэсленым вышэй патрабаванням.
8. УЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ
8.1. Аўтары лепшых работ дыстанцыйнага этапу (па 6 чалавек з кожнай узроставай катэгорыі) стануць удзельнікамі вочнага этапу. Спіс пераможцаў, а таксама паведамленне пра месца і час правядзення вочнага этапу, уручэння ўзнагарод размяшчаюцца Арганізатарам на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp. , нацыянальным адукацыйным партале http://, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».
8.2. Пераможцы вочнага этапу будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі ад генеральнага партнёра мерапрыемства ІП «Роберт Бош» ТАА.
8.3. Усе ўдзельнікі праекта атрымаюць электронныя сертыфікаты.
Дадатак
Заяўка
на ўдзел у адкрытым вочна-дыстанцыйным фестывалі творчых праектаў
«Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца»
ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЎДЗЕЛЬНІКА | |
Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) | |
Дата нараджэння | |
Дамашні адрас | |
Кантактны тэлефон | |
Электронная пошта | |
ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЎСТАНОВУ АДУКАЦЫІ, ЯКУЮ ПРАДСТАЎЛЯЕ ЎДЗЕЛЬНІК | |
Поўная назва ўстановы адукацыі | |
Клас, у якім вучыцца ўдзельнік/курс/група дзіцячага сада/назва гуртка | |
ІНФАРМАЦЫЯ ПРА МЕСЦА ПРАЦЫ (ДЛЯ ДАРОСЛЫХ УДЗЕЛЬНІКАЎ) | |
Поўная назва месца працы | |
Пасада | |
ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ТВОРЧУЮ РАБОТУ | |
Жанр і назва работы | |
Назва намінацыі |
Заўвагі:
1. Калі творчая работа выканана аўтарскім калектывам, у заяўцы ўказваюцца звесткі пра кожнага ўдзельніка.
2. Усе пазіцыі ў заяўцы павінны быць запоўнены.
3. Заяўка, аформленая не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланая несвоечасова, разглядацца не будзе.


