Змяненні і дапаўненні,
унесеныя ў Iнструкцыю аб парадку правядзення
атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi
(акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку
прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыi),
і каментарыі да іх
Пачатковая рэдакцыя палажэнняў Iнструкцыi, у якія ў адпаведнасці з пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 сакавiка 2014 г. №20 унесены змяненні і дапаўненні | Змест змяненняў і дапаўненняў, унесеных у Інструкцыю якія ў адпаведнасці з пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 сакавiка 2014 г. №20 | Выніковая рэдакцыя палажэнняў Інструкцыі са змяненнямі і дапаўненнямі, унесенымі ў адпаведнасці з пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 сакавiка 2014 г. №20 | Каментарый |
3. Атэстацыя педагагiчных работнiкаў - гэта вывучэнне i ацэнка iх прафесiйнага ўзроўню, дзелавых i асабiстых якасцей, вынiкаў педагагiчнай дзейнасцi па фармiраванню ведаў, уменняў, навыкаў, iнтэлектуальнага, маральнага, творчага i фiзiчнага развiцця навучэнцаў пры рэалiзацыi зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай, дадатковай адукацыi дзяцей, праграм выхавання i навукова-метадычнага забеспячэння. | 1.2.1. у частцы першай пункта 3 словы ", праграм выхавання i" замянiць словамi "i моладзi, праграм выхавання, ажыццяўленнi"; | 3. Атэстацыя педагагiчных работнiкаў - гэта вывучэнне i ацэнка iх прафесiйнага ўзроўню, дзелавых i асабiстых якасцей, вынiкаў педагагiчнай дзейнасцi па фармiраванню ведаў, уменняў, навыкаў, iнтэлектуальнага, маральнага, творчага i фiзiчнага развiцця навучэнцаў пры рэалiзацыi зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай, дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, праграм выхавання, ажыццяўленнi навукова-метадычнага забеспячэння. | Частка першая пункта 3 прыведзена ў адпаведнасць з тэрміналогіяй Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. |
11. Атэстацыйная камiсiя ствараецца ў арганiзацыi сiстэмы адукацыi, ва ўпраўленнi адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта, у камiтэце па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, аддзеле (упраўленнi) адукацыi раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстацыйная камiсiя). | 1.2.2. пункт 11 пасля слоў "(упраўленнi) адукацыi" дапоўнiць словамi ", спорту i турызму"; | 11. Атэстацыйная камiсiя ствараецца ў арганiзацыi сiстэмы адукацыi, ва ўпраўленнi адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта, у камiтэце па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, аддзеле (упраўленнi) адукацыi, спорту i турызму раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстацыйная камiсiя). | Пункт 11 прыведзены ў адпаведнасць з тэрміналогіяй Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 12.04.2013 № 000 ”Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў“у частцы назваў аддзелаў (упраўленняў) адукацыi, спорту i турызму раённых (гарадскіх) выканаўчых камiтэтаў, мясцовых адмiнiстрацый раёнаў ў гарадах. |
14. (…) У рабоце атэстацыйнай камiсii могуць прымаць удзел па аднаму ўпаўнаважанаму прадстаўнiку ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта, камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, аддзела (упраўлення) адукацыi раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе (далей - аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) i вышэйстаячага прафсаюзнага органа. | 1.2.3. частку пятую пункта 14 пасля слоў "(упраўлення) адукацыi" i "(далей" дапоўнiць адпаведна словамi ", спорту i турызму" i ", калi не ўстаноўлена iншае,"; | 14. (…) У рабоце атэстацыйнай камiсii могуць прымаць удзел па аднаму ўпаўнаважанаму прадстаўнiку ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта, камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, аддзела (упраўлення) адукацыi, спорту i турызму раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) i вышэйстаячага прафсаюзнага органа. | - // - |
15. (…) Педагагiчныя работнiкi прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, IП праходзяць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы дзяржаўнай рэгiстрацыi адпаведна прыватных устаноў адукацыi, арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, IП. | 1.2.4. частку другую пункта 15 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Педагагiчныя работнiкi прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, педагагiчныя работнiкi IП у выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, праходзяць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы дзяржаўнай рэгiстрацыi або па месцы знаходжання структурнага (адасобленага) падраздзялення адпаведных прыватных устаноў адукацыi, арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, IП."; | 15. (…) Педагагiчныя работнiкi прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, педагагiчныя работнiкi IП у выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, праходзяць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы дзяржаўнай рэгiстрацыi або па месцы знаходжання структурнага (адасобленага) падраздзялення адпаведных прыватных устаноў адукацыi, арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, IП. | Частка другая пункта 15 удакладнена ў адносінах да атэстацыі педагагічных работнікаў ІП, бо ў папярэдняй рэдакцыі прадугледжвалася праходжанне атэстацыі самімі ІП, а не іх педагагічнымі работнікамі. Устаноўлена, што педагагiчныя работнiкi прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, педагагiчныя работнiкi IП праходзяць атэстацыю у выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, гэта значыць у тых жа выпадках, што і педагагічныя работнікі дзяржаўных устаноў адукацыі. Таксама педагагiчным работнiкам прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, педагагiчным работнiкам IП дадзена магчымасць праходзіць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа не толькі па месцы дзяржаўнай рэгiстрацыi, але і па месцы знаходжання структурнага (адасобленага) падраздзялення адпаведных наймальнікаў. |
- | 1.2.5. пункт 17 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу: "Рашэнне аб допуску цi адмове да допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi прымаецца на чарговым пасяджэннi атэстацыйнай камiсii. Дадзенае рашэнне з’яўляецца падставай да выдання загада аб правядзеннi атэстацыi, змест якога ўказаны ў пункце 22 дадзенай Iнструкцыi."; | 17. (…) Рашэнне аб допуску цi адмове да допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi прымаецца на чарговым пасяджэннi атэстацыйнай камiсii. Дадзенае рашэнне з’яўляецца падставай да выдання загада аб правядзеннi атэстацыi, змест якога ўказаны ў пункце 22 дадзенай Iнструкцыi. | Пункт 17 дапоўнены нормай, якой прадугледжана, што рашэнне аб допуску цi адмове да допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi прымаецца на чарговым пасяджэннi атэстацыйнай камiсii. Устаноўлена, што дадзенае рашэнне з’яўляецца падставай да выдання загада аб правядзеннi атэстацыi. Такім чынам, уводзіцца паняцце допуску цi адмовы да допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi, якое раней у Інструкцыі адсутнічала. |
19. Прэтэндаваць на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыi могуць педагагiчныя работнiкi (акрамя майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыi), якiя маюць стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца (далей - стаж працы), два гады, першай, вышэйшай, а таксама квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" - тры гады з дня прысваення папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi. У гэты стаж улiчваецца час працы на пасадах, якiя былi перайменаваны ва ўстаноўленым парадку. (…) - (…) У стаж працы, якi вызначаны ў частках першай - трэцяй дадзенага пункта, не ўлiчваецца перыяд знаходжання педагагiчнага работнiка ў адпачынку па догляду за дзiцём да дасягнення iм узросту трох гадоў. | 1.2.6. у пункце 19: частку першую пасля слова "далей" дапоўнiць словамi ", калi не ўстаноўлена iншае,"; пасля часткi трэцяй дапоўнiць пункт часткамi наступнага зместу: "Педагагiчныя работнiкi, якiя прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу i маюць стаж працы на гэтай пасадзе не менш чым два гады, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю. Педагагiчныя работнiкi, якiя прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу i маюць стаж працы на гэтай пасадзе не менш чым пяць гадоў, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю."; часткi чацвёртую i пятую лiчыць адпаведна часткамi шостай i сёмай; у частцы сёмай слова "трэцяй" замянiць словам "шостай"; | 19. Прэтэндаваць на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыi могуць педагагiчныя работнiкi (акрамя майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыi), якiя маюць стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - стаж працы), два гады, першай, вышэйшай, а таксама квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" - тры гады з дня прысваення папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi. У гэты стаж улiчваецца час працы на пасадах, якiя былi перайменаваны ва ўстаноўленым парадку. (…) Педагагiчныя работнiкi, якiя прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу i маюць стаж працы на гэтай пасадзе не менш чым два гады, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю. Педагагiчныя работнiкi, якiя прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу i маюць стаж працы на гэтай пасадзе не менш чым пяць гадоў, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю. (…) У стаж працы, якi вызначаны ў частках першай - шостай дадзенага пункта, не ўлiчваецца перыяд знаходжання педагагiчнага работнiка ў адпачынку па догляду за дзiцём да дасягнення iм узросту трох гадоў. | У частцы першай пункта 19 удакладнена скарачэнне тэрміна ”стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца“. Пункт дапоўнены часткамі чацвёртай і пятай, якімі ўрэгуляваны пытанні праходжання атэстацыі педагагічнымі работнікамі, прынятымі з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу, у залежнасці ад працягласці стажу працы на такіх пасадах. Такім чынам у выпадку, калі педагагічны работнік прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу, стаж працы па якой складае не менш чым два гады, ён дапускаецца да атэстацыі на прысваенне другой кваліфікацыйнай катэгорыі незалежна ад яго стажу на пасадзе, па якой праходзіць атэстацыю. Калі стаж працы педагагічнага работніка на пасадзе прафесарска-выкладчыцкага складу не менш чым пяць гадоў, тады ён дапускаецца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыi незалежна ад яго стажу на пасадзе, па якой праходзіць атэстацыю. Дадзеная норма дазволіць прывабіць асоб з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу да працы ва ўстановах адукацыі розных тыпаў. У частцы сёмай пункта дзеянне гарантыі адносна не залічэння ў стаж працы педагагiчнага работнiка на пасадзе, па якой атэстуецца, перыяду знаходжання ў адпачынку па догляду за дзiцём да дасягнення iм узросту трох гадоў расппаўсюджана на ўсе выпадкі, прадугледжаныя дадзеным пунктам. |
20. Пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi маюць права прэтэндаваць незалежна ад стажу працы, якi вызначаны часткай першай пункта 19 дадзенай Iнструкцыi (толькi па адной пасадзе), на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя работнiкi: | 1.2.7. частку першую пункта 20 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "20. Пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi маюць права прэтэндаваць незалежна ад стажу працы ў якасцi педагагiчных работнiкаў, якi вызначаны часткай першай пункта 19 дадзенай Iнструкцыi (толькi па адной пасадзе), на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя работнiкi: | 20. Пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi маюць права прэтэндаваць незалежна ад стажу працы ў якасцi педагагiчных работнiкаў, якi вызначаны часткай першай пункта 19 дадзенай Iнструкцыi (толькi па адной пасадзе), на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя работнiкi: | Пункт 20 удакладнены ў частцы распаўсюджвання яго дзеяння на ўсе выпадкі наяўнасці ў педагагічнага работніка кваліфікацыйнай катэгорыі па іншай адпаведнай пасадзе педагагічнага работніка, што дае яму права прэтэндаваць, а атэстацыйнай камісіі прысвоіць такую ж кваліфікацыйную катэгорыю па займаемай пасадзе. Раней дадзеная гарантыя дзейнічала толькі ў абмежаванай колькасці выпадкаў пераводу работніка з адной пасады педагагічнага работніка на іншую адпаведную пасаду педагагічнага работніка. Унясеннем змяненняў і дапаўненняў у пункт 20 фактычна вырашана праблема прызнання наяўнасці кваліфікацыйных катэгорый па адпаведных пасадах педагагічных работнікаў у выпадках змянення імі месца працы, пасады і г. д. пры адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням. |
настаўнiкi-дэфектолагi, метадысты, педагогi-арганiзатары, педагогi сацыяльныя, педагогi-псiхолагi, выхавальнiкi, акампанiятары, майстры вытворчага навучання ўстановы адукацыi, калi яны пераведзены на гэтыя пасады з пасады настаўнiка цi выкладчыка; | настаўнiкi-дэфектолагi, метадысты, педагогi-арганiзатары, педагогi сацыяльныя, педагогi-псiхолагi, выхавальнiкi, акампанiятары, канцэртмайстры, майстры вытворчага навучання ўстановы адукацыi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе настаўнiка цi выкладчыка; | настаўнiкi-дэфектолагi, метадысты, педагогi-арганiзатары, педагогi сацыяльныя, педагогi-псiхолагi, выхавальнiкi, акампанiятары, канцэртмайстры, майстры вытворчага навучання ўстановы адукацыi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе настаўнiка цi выкладчыка; | У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе настаўнiка цi выкладчыка стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах настаўнiка-дэфектолага, метадыста, педагога-арганiзатара, педагога сацыяльнага, педагогага-псiхолага, выхавальнiка, акампанiятара, канцэртмайстра, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi. |
настаўнiкi цi выкладчыкi, калi яны пераведзены на гэтую пасаду з пасад настаўнiка-дэфектолага, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi (пры абавязковай наяўнасцi вышэйшай адукацыi па профiлях адукацыi "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" або вышэйшай адукацыi i перападрыхтоўкi па профiлях адукацыi "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя"); | настаўнiкi цi выкладчыкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах выкладчыка цi настаўнiка, настаўнiка-дэфектолага, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi (пры абавязковай наяўнасцi вышэйшай адукацыi па профiлях адукацыi "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" або вышэйшай адукацыi i перападрыхтоўкi па профiлях адукацыi "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя"); | настаўнiкi цi выкладчыкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах выкладчыка цi настаўнiка, настаўнiка-дэфектолага, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi (пры абавязковай наяўнасцi вышэйшай адукацыi па профiлях адукацыi "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" або вышэйшай адукацыi i перападрыхтоўкi па профiлях адукацыi "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя"); | У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах выкладчыка цi настаўнiка, настаўнiка-дэфектолага, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах настаўнiка цi выкладчыка. |
- | настаўнiкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе выкладчыка; | настаўнiкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе выкладчыка; | У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе выкладчыка стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе настаўнiка. |
- | выкладчыкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе настаўнiка; | выкладчыкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе настаўнiка; | У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе настаўнiка стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе выкладчыка. |
выхавальнiкi, метадысты, калi яны пераведзены на гэтыя пасады з пасады майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi; | выхавальнiкi, метадысты, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi; | выхавальнiкi, метадысты, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi | У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе настаўнiка стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе выкладчыка. |
выхавальнiкi-метадысты, метадысты, выхавальнiкi, калi яны пераведзены на гэтыя пасады з пасад настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара, педагога дадатковай адукацыi; | выхавальнiкi-метадысты, метадысты, выхавальнiкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара, педагога дадатковай адукацыi, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi; | выхавальнiкi-метадысты, метадысты, выхавальнiкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара, педагога дадатковай адукацыi, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi; | У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара, педагога дадатковай адукацыi, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах выхавальнiка-метадыста, метадыста, выхавальнiка. |
выхавальнiкi дашкольнай адукацыi, калi яны пераведзены з пасад настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка, метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара; | выхавальнiкi дашкольнай адукацыi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка, метадыста, выхавальнiка-метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара; | выхавальнiкi дашкольнай адукацыi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка, метадыста, выхавальнiка-метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара; | У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка, метадыста, выхавальнiка-метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе выхавальнiка дашкольнай адукацыi. |
педагогi-псiхолагi, педагогi сацыяльныя, педагогi-арганiзатары, калi яны пераведзены з пасады выхавальнiка дашкольнай адукацыi; | педагогi-псiхолагi, педагогi сацыяльныя, педагогi-арганiзатары, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах выхавальнiка дашкольнай адукацыi, выхавальнiка; | педагогi-псiхолагi, педагогi сацыяльныя, педагогi-арганiзатары, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах выхавальнiка дашкольнай адукацыi, выхавальнiка; | У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах выхавальнiка дашкольнай адукацыi, выхавальнiка стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах педагога-псiхолага, педагога сацыяльнага, педагога-арганiзатара. |
педагогi-арганiзатары, калi яны пераведзены на гэтую пасаду з пасады культарганiзатара; | педагогi-арганiзатары, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах культарганiзатара, выхавальнiка, педагога-псiхолага, педагога сацыяльнага; | педагогi-арганiзатары, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах культарганiзатара, выхавальнiка, педагога-псiхолага, педагога сацыяльнага; | У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах культарганiзатара, выхавальнiка, педагога-псiхолага, педагога сацыяльнага стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе педагога-арганiзатара. |
музычныя кiраўнiкi, калi яны пераведзены з пасад настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, акампанiятара; | музычныя кiраўнiкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, акампанiятара, культарганiзатара, канцэртмайстра, педагога дадатковай адукацыi; | музычныя кiраўнiкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, акампанiятара, культарганiзатара, канцэртмайстра, педагога дадатковай адукацыi; | У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, акампанiятара, культарганiзатара, канцэртмайстра, педагога дадатковай адукацыi стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе музычнага кіраўніка. |
педагогi дадатковай адукацыi, калi яны пераведзены на гэтую пасаду з пасад настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, музычнага кiраўнiка, кiраўнiка фiзiчнага выхавання, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi, культарганiзатара, метадыста, акампанiятара, педагога-арганiзатара; | педагогi дадатковай адукацыi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, музычнага кiраўнiка, кiраўнiка фiзiчнага выхавання, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi, культарганiзатара, метадыста, акампанiятара, педагога-арганiзатара; | педагогi дадатковай адукацыi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, музычнага кiраўнiка, кiраўнiка фiзiчнага выхавання, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi, культарганiзатара, метадыста, акампанiятара, педагога-арганiзатара; | У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, музычнага кiраўнiка, кiраўнiка фiзiчнага выхавання, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi, культарганiзатара, метадыста, акампанiятара, педагога-арганiзатара стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе педагога дадатковай адукацыi. |
акампанiятары, калi яны пераведзены на гэтую пасаду з пасад настаўнiка цi выкладчыка, музычнага кiраўнiка; | акампанiятары, канцэртмайстры, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, музычнага кiраўнiка, педагога дадатковай адукацыi; | акампанiятары, канцэртмайстры, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, музычнага кiраўнiка, педагога дадатковай адукацыi; | У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, музычнага кiраўнiка, педагога дадатковай адукацыi стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах акампанiятара, канцэртмайстра. |
кiраўнiкi фiзiчнага выхавання, калi яны пераведзены на гэтую пасаду з пасад настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, педагога дадатковай адукацыi. | кiраўнiкi фiзiчнага выхавання, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, педагога дадатковай адукацыi, педагога-арганiзатара; | кiраўнiкi фiзiчнага выхавання, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, педагога дадатковай адукацыi, педагога-арганiзатара; | У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, педагога дадатковай адукацыi, педагога-арганiзатара стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе кiраўнiка фiзiчнага выхавання. |
- | настаўнiкi-дэфектолагi, педагогi сацыяльныя, педагогi-арганiзатары, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе метадыста; | настаўнiкi-дэфектолагi, педагогi сацыяльныя, педагогi-арганiзатары, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе метадыста; | У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе метадыста стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах настаўнiка-дэфектолага, педагога сацыяльнага, педагога-арганiзатара. |
- | педагогi сацыяльныя, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара, педагога дадатковай адукацыi; | педагогi сацыяльныя, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара, педагога дадатковай адукацыi; | У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара, педагога дадатковай адукацыi стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе педагога сацыяльнага. |
- | выхавальнiкi, педагогi сацыяльныя, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах культарганiзатара."; | выхавальнiкi, педагогi сацыяльныя, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах культарганiзатара. | У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе культарганiзатара стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах выхавальнiка, педагога сацыяльнага. |
21. Кiраўнiкi арганiзацый сiстэмы адукацыi (iх намеснiкi), якiя ажыццяўляюць педагагiчную дзейнасць у частцы рэалiзацыi зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання, праходзяць атэстацыю ва ўстаноўленым дадзенай Iнструкцыяй парадку. | 1.2.8. пункт 21 выключыць; | 21. (…) | Выключэнне пункта 21 дазволіла пазбавіцца калізіі, калі з аднаго боку пры ажыццяўленні кіраўнікамі арганізацый сістэмы адукацыі (іх намеснікамі) педагагiчнай дзейнасці ў частцы рэалiзацыi зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання неабходна было праходзіць атэстацыю ва ўстаноўленым Iнструкцыяй парадку, а з другога боку Інструкцыяй прадугледжвалася выключна атэстацыя па займаемай пасадзе. Адпаведна атэстацыя кіраўнікоў арганізацый сістэмы адукацыі (іх намеснікаў) на прысваенне, пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі педагагічнага работніка магчыма толькі пры ўмове займання імі адпаведнай пасады педагагічнага работніка, гэта значыць пры наяўнасці працоўнага дагавора па сумяшчальніцтве. |
22. Падставай для правядзення атэстацыi з’яўляецца загад кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) (далей, калi не ўказана iншае, - кiраўнiк), якiм вызначаюцца: тэрмiны правядзення атэстацыi; спiс педагагiчных работнiкаў, якiя дапушчаны да атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi, а таксама праходзяць абавязковую атэстацыю (далей - атэстуемыя); графiк атэстацыi (узгадняецца з адпаведным прафсаюзным камiтэтам), якi прадугледжвае дату атэстацыi (этапаў атэстацыi) кожнага атэстуемага з улiкам тэрмiнаў правядзення квалiфiкацыйнага экзамену, парадак правядзення якога ўстаноўлены главой 3 дадзенай Iнструкцыi. Загад аб правядзеннi атэстацыi даводзiцца да ведама атэстуемых не пазней чым за адзiн месяц да яе пачатку. | 1.2.9. пункт 22 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "22. Падставай для правядзення атэстацыi з’яўляецца загад кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - кiраўнiк), якiм вызначаюцца: тэрмiны правядзення атэстацыi; спiс педагагiчных работнiкаў, якiя дапушчаны да атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi, а таксама праходзяць абавязковую атэстацыю (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстуемыя); графiк атэстацыi (узгадняецца з адпаведным прафсаюзным камiтэтам), якi прадугледжвае дату атэстацыi (этапаў атэстацыi) кожнага атэстуемага з улiкам тэрмiнаў правядзення квалiфiкацыйнага экзамену, парадак правядзення якога ўстаноўлены главой 3 дадзенай Iнструкцыi. Загад аб правядзеннi атэстацыi даводзiцца да ведама атэстуемых на працягу трох працоўных дзён з дня яго выдання. Тэрмiн правядзення атэстацыi педагагiчнага работнiка на прысваенне другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый, пацвярджэння другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый у выпадках, якiя вызначаны ў частцы пятай пункта 5 дадзенай Iнструкцыi, не павiнен перавышаць трох месяцаў з даты азнаямлення педагагiчнага работнiка, якi выказаў жаданне прайсцi атэстацыю на прысванне квалiфiкацыйнай катэгорыi, з загадам аб правядзеннi атэстацыi. Тэрмiн правядзення атэстацыi педагагiчнага работнiка на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", пацвярджэння вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" не павiнен перавышаць чатырох месяцаў з даты выдачы педагагiчнаму работнiку выпiскi з пратакола пасяджэння квалiфiкацыйнай камiсii (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - выпiска з пратакола) аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену гэтым педагагiчным работнiкам. У тэрмiны, якiя вызначаны ў частках трэцяй i чацвёртай дадзенага пункта, не ўлiчваюцца перыяды часовай непрацаздольнасцi i працоўнага i (цi) сацыяльнага адпачынку педагагiчнага работнiка."; | 22. Падставай для правядзення атэстацыi з’яўляецца загад кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - кiраўнiк), якiм вызначаюцца: тэрмiны правядзення атэстацыi; спiс педагагiчных работнiкаў, якiя дапушчаны да атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi, а таксама праходзяць абавязковую атэстацыю (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстуемыя); графiк атэстацыi (узгадняецца з адпаведным прафсаюзным камiтэтам), якi прадугледжвае дату атэстацыi (этапаў атэстацыi) кожнага атэстуемага з улiкам тэрмiнаў правядзення квалiфiкацыйнага экзамену, парадак правядзення якога ўстаноўлены главой 3 дадзенай Iнструкцыi. Загад аб правядзеннi атэстацыi даводзiцца да ведама атэстуемых на працягу трох працоўных дзён з дня яго выдання. Тэрмiн правядзення атэстацыi педагагiчнага работнiка на прысваенне другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый, пацвярджэння другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый у выпадках, якiя вызначаны ў частцы пятай пункта 5 дадзенай Iнструкцыi, не павiнен перавышаць трох месяцаў з даты азнаямлення педагагiчнага работнiка, якi выказаў жаданне прайсцi атэстацыю на прысванне квалiфiкацыйнай катэгорыi, з загадам аб правядзеннi атэстацыi. Тэрмiн правядзення атэстацыi педагагiчнага работнiка на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", пацвярджэння вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" не павiнен перавышаць чатырох месяцаў з даты выдачы педагагiчнаму работнiку выпiскi з пратакола пасяджэння квалiфiкацыйнай камiсii (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - выпiска з пратакола) аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену гэтым педагагiчным работнiкам. У тэрмiны, якiя вызначаны ў частках трэцяй i чацвёртай дадзенага пункта, не ўлiчваюцца перыяды часовай непрацаздольнасцi i працоўнага i (цi) сацыяльнага адпачынку педагагiчнага работнiка. | Акрамя рэдакцыйных карэктыў у частцы другой пункта 22 удакладненны тэрмін давядзення да ведама атэстуемых загада аб правядзеннi атэстацыi. Зараз дадзены тэрмін вызначаны на працягу трох працоўных дзён з дня выдання загада. Раней дадзены тэрмін вызначаўся не пазней чым за адзiн месяц да пачатку атэстацыі. Такім чынам, выдалены падставы для розначытанняў у частцы тэрмінаў давядзення загада аб правядзеннi атэстацыi да ведама атэстуемых. Пункт таксама дапоўнены новымі часткамі трэцяй, чацвёртай і пятай, якімі дакладна вызначаны тэрміны правядзення атэстацыі. Так, часткай трэцяй устаноўлены тэрмін правядзення атэстацыі на прысваенне другой і першай кваліфікацыйных катэгорый, а таксама іх пацвярджэнне ў дачыненні да педагагічнага работніка, які знізіў узровень сваёй працы і дзейнасць якога не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, або педагагічнага работніка, які мае перапынак у працы на педагагічных пасадах больш як два гады (частка пятая пункта 5 Інструкцыі). Такі тэрмін у дачыненні канкрэтнага педагагічнага работніка не павінен перавышаць трох месяцаў з даты азнаямлення яго з загадам аб правядзеннi атэстацыi. Часткай чацвёртай устаноўлены тэрмін правядзення атэстацыі на прысваенне, пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi цi квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст". Такі тэрмін у дачыненні канкрэтнага педагагічнага работніка не павінен перавышаць чатырох месяцаў з даты выдачы яму выпiскi з пратакола пасяджэння квалiфiкацыйнай камiсii аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену гэтым педагагiчным работнiкам. Акрамя таго, часткай пятай урэгуляваны выпадкі вызначэння тэрмінаў правядзення атэстацыі ў дачыненні педагагічных работнікаў, якія ў адпаведныя тэрміны мелі часовую непрацаздольнасць i працоўны i (цi) сацыяльны адпачынак. Такім чынам, перыяды часовай непрацаздольнасці і дадзеных адпачынкаў не ўлічваюцца ў тэрміны правядзення атэстацыі, устаноўленыя часткамі трэцяй і чацвёртай пункта 22 Інструкцыі. |
23. (…) Атэстуемы павiнен быць азнаёмлены з характарыстыкай не пазней чым за тыдзень, а ў выпадку праходжання атэстацыi ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа - не пазней чым за два тыднi да пачатку яго атэстацыi. (…) Тэрмiн падрыхтоўкi атэстацыйных матэрыялаў не павiнен перавышаць двух месяцаў з даты: падачы заявы - у дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю на прысваенне другой або першай квалiфiкацыйнай катэгорыi; прадстаўлення даведкi аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену - у дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") або пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст"). (…) | 1.2.10. у пункце 23: у частцы трэцяй словы "яго атэстацыi" замянiць словамi "атэстацыйнай гутаркi"; у частцы пятай: у абзацы другiм словы "падачы заявы" замянiць словамi "азнаямлення педагагiчнага работнiка з загадам аб правядзеннi атэстацыi"; у абзацы трэцiм словы "прадстаўлення даведкi" замянiць словамi "выдачы педагагiчнаму работнiку выпiскi з пратакола"; | 23. (…) Атэстуемы павiнен быць азнаёмлены з характарыстыкай не пазней чым за тыдзень, а ў выпадку праходжання атэстацыi ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа - не пазней чым за два тыднi да пачатку атэстацыйнай гутаркi. (…) Тэрмiн падрыхтоўкi атэстацыйных матэрыялаў не павiнен перавышаць двух месяцаў з даты: азнаямлення педагагiчнага работнiка з загадам аб правядзеннi атэстацыi - у дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю на прысваенне другой або першай квалiфiкацыйнай катэгорыi; выдачы педагагiчнаму работнiку выпiскi з пратакола - у дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") або пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст"). (…) | У частцы трэцяй пункта 23 удакладнены тэрмін азнаямлення атэстуемага з характарыстыкай. Устаноўлены канкрэтны этап атэстацыі, ад якога адлічваецца гэты тэрмін. Так, у выпадку праходжання атэстацыі непасрэдна ў атэстацыйнай камісіі наймальніка тэрмін азнаямлення атэстуемага з характарыстыкай не павінен быць менш за тыдзень да пачатку атэстацыйнай гутаркi. У выпадку праходжання атэстацыі ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа дадзены тэрмін не павінен быць менш за два тыдні да пачатку атэстацыйнай гутаркi. У частцы пятай пункта 23 удакланены тэрмін падрыхтоўкi атэстацыйных матэрыялаў. У выпадку праходжання канкрэтным педагагічным работнікам атэстацыі на прысваенне другой або першай квалiфiкацыйнай катэгорыi такі тэрмін не павiнен перавышаць двух месяцаў з даты азнаямлення яго з загадам аб правядзеннi атэстацыi. Для педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю на прысваенне, пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi цi квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", такі тэрмін не павiнен перавышаць двух месяцаў з даты выдачы яму выпiскi з пратакола пасяджэння квалiфiкацыйнай камiсii аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену гэтым педагагiчным работнiкам. |
25. Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" праводзiцца ў форме квалiфiкацыйнага экзамену i атэстацыйнай гутаркi. Квалiфiкацыйны экзамен праводзiцца ў форме абароны ўласнага вопыту або абароны аўтарскай методыкi выкладання вучэбнага прадмета па выбару атэстуемага. | 1.2.11. другi сказ пункта 25 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Квалiфiкацыйны экзамен праводзiцца, як правiла, у перыяд засваення зместу адукацыйнай праграмы павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў."; | 25. Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" праводзiцца ў форме квалiфiкацыйнага экзамену i атэстацыйнай гутаркi. Квалiфiкацыйны экзамен праводзiцца, як правiла, у перыяд засваення зместу адукацыйнай праграмы павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў. | У пункце 25 удакладнены перыяд правядзення кваліфікацыйных экзаменаў. Калі раней змест пункта вызначаў форму правядзення кваліфікацыйнага экзамену (абарона ўласнага вопыту або абарона аўтарскай методыкi выкладання вучэбнага прадмета па выбару атэстуемага), то зараз вызначэнне гэтай формы пакінута за адпаведнымі метадычнымі рэкамендацыямі, дзеючымі на сёння ў распрацаванай ДУА ”Акадэмія паслядыпломнай адукацыі“ і зацверджанай Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь ічам 17.12.2012 рэдакцыі. Зараз пунктам 25 устаноўлена, што кваліфікацыйны экзамен праводзiцца, як правiла, у перыяд засваення зместу адукацыйнай праграмы павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў. Такім чынам, галіновае міністэрства вырашыла праблему неабходнасці асобнага камандзіравання ўсіх педагагічных работнікаў як на перыяд засваення зместу адукацыйнай праграмы павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, так і на перыяд здачы кваліфікацыйных экзаменаў. Тым не менш, пункт 25 не выключае сітуацыі, калі здача кваліфкацыйнага экзамену будзе адбывацца і па-за перыядам засваення зместу адукацыйнай праграмы павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў. |
30. Ад абавязковай здачы квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай катэгорыi вызваляюцца: | 1.2.12. у пункце 30: абзац першы выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "30. Ад здачы квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне i пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi вызваляюцца:"; | 30. Ад […] здачы квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне i пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi вызваляюцца: | Прадугледжаная пунктам 30 гарантыя, гэта значыць вызваленне ад здачы кваліфікацыйнага экзамену, распаўсюджваецца зараз пры адпаведных умовах на педагагічных работнікаў, якія праходзяць атэстацыю як на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, так і на яе пацвярджэнне. Раней дадзеная гарантыя распаўсюджвалася на адпаведных педагагічных работнікаў толькі ў выпадках прысваення вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Змяненні і дапаўненні, унесеныя ў падпункты пункта 30, не толькі пашыраюць гарантыі педагагічным работнікам, але ствараюць дадатковую матывацыйную глебу для адпаведных напрамкаў педагагічнай дзейнасці. |
30.3. настаўнiкi або выкладчыкi - аўтары падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў, якiя афiцыйна зацверджаны або дапушчаны ў якасцi адпаведнага вiду вучэбнага выдання Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь; | у падпункце 30.3 словы "настаўнiкi або выкладчыкi" замянiць словамi "педагагiчныя работнiкi"; | 30.3. педагагiчныя работнiкi - аўтары падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў, якiя афiцыйна зацверджаны або дапушчаны ў якасцi адпаведнага вiду вучэбнага выдання Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь; | Унесеныя у падпункт 30.3 пункта 30 змяненні дазваляюць распаўюджваць яго дзеянне не толькі на настаўнікаў і выкладчыкаў, як гэта было раней, але і на ўсіх педагагічных работнікаў з ліку аўтараў падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў, афiцыйна зацверджаных або дапушчаных у якасцi адпаведнага вiду вучэбнага выдання Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. |
30.5. педагагiчныя работнiкi, якiя падрыхтавалi пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) мiжнародных алiмпiяд, заключнага этапу рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў устаноў адукацыi, якiя асвойваюць змест адукацыйных праграм базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi, спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi, прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, якая забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) i агульнай сярэдняй адукацыi, прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, якая забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) i агульнай сярэдняй адукацыi з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўнi, сярэдняй спецыяльнай адукацыi на падставе агульнай базавай адукацыi, а таксама рэспублiканскай алiмпiяды прафесiйнага майстэрства навучэнцаў, курсантаў устаноў, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi, пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) рэспублiканскiх конкурсаў прафесiйнага майстэрства навучэнцаў устаноў прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, мiжнародных фестываляў тэхнiчнай i мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi, а таксама афiцыйных спартыўных спаборнiцтваў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з рэспублiканскiмi каляндарнымi планамi, мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў; | падпункт 30.5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "30.5. педагагiчныя работнiкi, якiя за апошнiя пяць гадоў падрыхтавалi пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) мiжнародных алiмпiяд, заключнага этапу рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў устаноў адукацыi, якiя асвойваюць змест адукацыйных праграм базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi, спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi, прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, якая забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) i агульнай сярэдняй адукацыi, прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, якая забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) i агульнай сярэдняй адукацыi з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўнi, сярэдняй спецыяльнай адукацыi на падставе агульнай базавай адукацыi, а таксама рэспублiканскай алiмпiяды прафесiйнага майстэрства навучэнцаў, курсантаў устаноў, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi, пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) рэспублiканскiх конкурсаў прафесiйнага майстэрства навучэнцаў устаноў прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, мiжнародных фестываляў тэхнiчнай i мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi, пераможцаў (Гран-пры, першае, другое, трэцяе месца, дыпломы I, II, III ступенi) i (або) прызёраў мiжнародных i рэспублiканскiх фестываляў, конкурсаў, выстаў, пленэраў, iншых мастацка-творчых спаборнiцтваў, тэле - i радыёпраектаў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, а таксама афiцыйных спартыўных спаборнiцтваў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з рэспублiканскiмi каляндарнымi планамi, мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў, пераможцаў мiжнародных (рэспублiканскiх) фестываляў (конкурсаў) сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыi; | 30.5. педагагiчныя работнiкi, якiя за апошнiя пяць гадоў падрыхтавалi пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) мiжнародных алiмпiяд, заключнага этапу рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў устаноў адукацыi, якiя асвойваюць змест адукацыйных праграм базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi, спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi, прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, якая забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) i агульнай сярэдняй адукацыi, прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, якая забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) i агульнай сярэдняй адукацыi з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўнi, сярэдняй спецыяльнай адукацыi на падставе агульнай базавай адукацыi, а таксама рэспублiканскай алiмпiяды прафесiйнага майстэрства навучэнцаў, курсантаў устаноў, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi, пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) рэспублiканскiх конкурсаў прафесiйнага майстэрства навучэнцаў устаноў прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, мiжнародных фестываляў тэхнiчнай i мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi, пераможцаў (Гран-пры, першае, другое, трэцяе месца, дыпломы I, II, III ступенi) i (або) прызёраў мiжнародных i рэспублiканскiх фестываляў, конкурсаў, выстаў, пленэраў, iншых мастацка-творчых спаборнiцтваў, тэле - i радыёпраектаў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, а таксама афiцыйных спартыўных спаборнiцтваў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з рэспублiканскiмi каляндарнымi планамi, мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў, пераможцаў мiжнародных (рэспублiканскiх) фестываляў (конкурсаў) сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыi; | Карэктывы падпункта 30.5 пункта 30 найперш закранаюць пытанне тэрміну дзеяння адпаведнай падставы для распаўсюджвання прадугледжаных гэтым падпунктам гарантый на педагагічных работнікаў, якія праходзяць атэстацыю на прысваенне цi пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi. Зараз яго дзеянне закранае падставы, якія ўзніклі ў педагагічных работнікаў за апошнiя пяць гадоў да правядзення адпаведнай атэстацыі. Да пераліку гэтых падстаў акрамя падрыхтоўкі пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) адпаведных мiжнародных алiмпiяд, заключнага этапу рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах, рэспублiканскай алiмпiяды прафесiйнага майстэрства, мiжнародных фестываляў тэхнiчнай i мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi, афiцыйных спартыўных спаборнiцтваў, якія ўваходзілі ў ранейшы пералік, дададзены такія падставы, як падрыхтоўка пераможцаў (Гран-пры, першае, другое, трэцяе месца, дыпломы I, II, III ступенi) i (або) прызёраў мiжнародных i рэспублiканскiх фестываляў, конкурсаў, выстаў, пленэраў, iншых мастацка-творчых спаборнiцтваў, тэле - i радыёпраектаў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, а таксама пераможцаў мiжнародных (рэспублiканскiх) фестываляў (конкурсаў) сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыi. |
30.6. педагагiчныя работнiкi - пераможцы конкурсу настаўнiкаў, навукова-педагагiчных работнiкаў i iншых асоб, якiя ўнеслi асабiсты ўклад у фармiраванне новай, больш эфектыўнай сiстэмы адукацыi, распрацоўку сучасных методык развiцця здольнасцей адоранай моладзi ў галiне навукi, тэхнiкi, перадавых тэхналогiй, якiм уручана пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў. | падпункт 30.6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "30.6. педагагiчныя работнiкi - пераможцы конкурсу настаўнiкаў, навукова-педагагiчных работнiкаў i iншых асоб, а таксама асобы, якiм уручана пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў цi спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi;" | 30.6. педагагiчныя работнiкi - пераможцы конкурсу настаўнiкаў, навукова-педагагiчных работнiкаў i iншых асоб, а таксама асобы, […] якiм уручана пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў цi спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi; | Пашыраны пералік падстаў, прадугледжаны падпунктам 30.6 пункта 30. Зараз да пераліку гэтых падстаў акрамя наяўнасці ў педагагічнага работніка статусу пераможцы конкурсу настаўнiкаў, навукова-педагагiчных работнiкаў ці асобы, якой уручана пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў, што ўваходзіла ў ранейшы пералік, дададзена такая падстава, як наяўнасць ў педагагічнага работніка статусу асобы, якой уручана пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi. Тэрмін узнікнення дадзеных падстаў для распаўюджвання на педагагічнага работніка гарантый, прадугледжаных пунктам 30 Інструкцыі, не абмежаваны. |
- | дапоўнiць пункт 30 падпунктам 30.7 наступнага зместу: "30.7. педагагiчныя работнiкi, калектывы якiх атрымалi пад iх кiраўнiцтвам найменне "народны" ("узорны") непрафесiйны (аматарскi) калектыў мастацкай творчасцi або званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь."; | 30.7. педагагiчныя работнiкi, калектывы якiх атрымалi пад iх кiраўнiцтвам найменне "народны" ("узорны") непрафесiйны (аматарскi) калектыў мастацкай творчасцi або званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь". | Дапаўненне пункта 30 падпунктам 30.7 дазволіла распаўсюдзіць дзеянне гэтага пункта на педагагiчных работнiкаў, калектывы якiх атрымалi пад iх кiраўнiцтвам найменне "народны" ("узорны") непрафесiйны (аматарскi) калектыў мастацкай творчасцi або званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь". Тэрмін узнікнення дадзеных падстаў для распаўюджвання на педагагічнага работніка гарантый, прадугледжаных пунктам 30 Інструкцыі, не абмежаваны. |
34. Экзамен пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" i пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" праводзiцца ў дзяржаўнай установе адукацыi "Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi", установе адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi", дзяржаўнай установе адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы". | 1.2.13. частку першую пункта 34 дапоўнiць словамi ", установе адукацыi "Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя Максiма Танка", дзяржаўнай установе адукацыi "Iнстытут культуры Беларусi", установе адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi", установе адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт фiзiчнай культуры", дзяржаўнай установе адукацыi "Беларуская медыцынская акадэмiя паслядыпломнай адукацыi"; | 34. Экзамен пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" i пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" праводзiцца ў дзяржаўнай установе адукацыi "Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi", установе адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi", дзяржаўнай установе адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы", установе адукацыi "Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя Максiма Танка", дзяржаўнай установе адукацыi "Iнстытут культуры Беларусi", установе адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi", установе адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт фiзiчнай культуры", дзяржаўнай установе адукацыi "Беларуская медыцынская акадэмiя паслядыпломнай адукацыi". | Дзякуючы дапаўненням, унесеным у частку першую пункта 34, правядзенне кваліфікацыйных экзаменаў на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, а таксама прысваенне і пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" будзе праводзіцца не толькі ў ДУА "Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi", УА "Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi", ДУА "Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы", але і ў УА "Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя Максiма Танка", ДУА "Iнстытут культуры Беларусi", УА "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi", УА "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт фiзiчнай культуры", ДУА "Беларуская медыцынская акадэмiя паслядыпломнай адукацыi". Гэта дазволіць не толькі актывізаваць працу па правядзенні кваліфікацыйных экзаменаў, але і стварыйць спрыяльныя ўмовы правядзення кваліфікацыйных экзаменаў для асобных катэгорый педагагічных работнікаў у адпаведнасці з напрамкамі педагагічнай дзейнасці. |
35. Метадычнае забеспячэнне, формы экзамену, якiя вызначаны ў пунктах 24 i 25 дадзенай Iнструкцыi, пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", метадычнае забеспячэнне экзамену пры праходжаннi атэстацыi на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" вызначаюць дзяржаўная ўстанова адукацыi "Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi", установа адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi", установа адукацыi "Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя Максiма Танка". | 1.2.14. пункт 35 дапоўнiць словамi ", дзяржаўная ўстанова адукацыi "Iнстытут культуры Беларусi", установа адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi", установа адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт фiзiчнай культуры", дзяржаўная ўстанова адукацыi "Беларуская медыцынская акадэмiя паслядыпломнай адукацыi"; | 35. Метадычнае забеспячэнне, формы экзамену, якiя вызначаны ў пунктах 24 i 25 дадзенай Iнструкцыi, пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", метадычнае забеспячэнне экзамену пры праходжаннi атэстацыi на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" вызначаюць дзяржаўная ўстанова адукацыi "Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi", установа адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi", установа адукацыi "Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя Максiма Танка", дзяржаўная ўстанова адукацыi "Iнстытут культуры Беларусi", установа адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi", установа адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт фiзiчнай культуры", дзяржаўная ўстанова адукацыi "Беларуская медыцынская акадэмiя паслядыпломнай адукацыi". | Па аналогіі з дапаўненнямі, унесенымі ў пункт 34, дапоўнены і пункт 35 у частцы пашырэння пераліку ўстаноў адукацыі, якія вызначаюць метадычнае забеспячэнне, формы кваліфікацынага экзамену. Цяпер акрамя ДУА "Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi", УА "Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi", УА "Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя Максiма Танка" такімі паўнамоцтвамі валодаюць ДУА "Iнстытут культуры Беларусi", УА "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi", УА "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт фiзiчнай культуры", ДУА "Беларуская медыцынская акадэмiя паслядыпломнай адукацыi". Гэта дазволіць пры вызначэнні метадычнага забеспячэння, формаў кваліфікацынага экзамену ўлічыць прафесійныя асаблівасці канкрэтных напрамкаў педагагічнай дзейнасці. |
36. З праграмай i формамi экзамену педагагiчны работнiк мае права азнаёмiцца ва ўстанове адукацыi з лiку тых, якiя ўказаны ў пункце 34 дадзенай Iнструкцыi, дзе ён здае экзамен (далей - установа адукацыi), i выбраць адну з формаў экзамену. | 1.2.15. пункт 36 пасля слоў "(далей - установа адукацыi)," дапоўнiць словамi "а таксама на афiцыйным iнтэрнэт-рэсурсе дадзенай установы"; | 36. З праграмай i формамi экзамену педагагiчны работнiк мае права азнаёмiцца ва ўстанове адукацыi з лiку тых, якiя ўказаны ў пункце 34 дадзенай Iнструкцыi, дзе ён здае экзамен (далей - установа адукацыi), а таксама на афiцыйным iнтэрнэт-рэсурсе дадзенай установы i выбраць адну з формаў экзамену. | Дапаўненне, унесенае у пункт 36, дае зараз магчымасць педагагічным работнікам азнаёміцца з праграмай i формамi кваліфікацыйнага экзамену не толькі непасрэдна ва ўстанове адукацыі, дзе яны здаюць экзамен, але і на афiцыйным iнтэрнэт-рэсурсе дадзенай установы. |
37. (…) Камiсii для правядзення экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" ствараюцца рашэннем Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь да 1 лiстапада. Прапановы па персанальнаму складу камiсiй прадстаўляюцца ўстановамi адукацыi, якiя пералiчаны ў частцы першай пункта 34 дадзенай Iнструкцыi, не пазней за 20 кастрычнiка года, у якiм заканчваецца тэрмiн паўнамоцтваў камiсii. | 1.2.16. частку другую пункта 37 пасля слова "ствараюцца" дапоўнiць словамi "па напрамках педагагiчнай дзейнасцi"; | 37. (…) Камiсii для правядзення экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" ствараюцца па напрамках педагагiчнай дзейнасцi рашэннем Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь да 1 лiстапада. Прапановы па персанальнаму складу камiсiй прадстаўляюцца ўстановамi адукацыi, якiя пералiчаны ў частцы першай пункта 34 дадзенай Iнструкцыi, не пазней за 20 кастрычнiка года, у якiм заканчваецца тэрмiн паўнамоцтваў камiсii. | Пункт 37 удакладнены ў частцы стварэння камiсiй для правядзення кваліфікацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi і квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" па напрамках педагагiчнай дзейнасцi. |
47. Пры прыняццi рашэння аб знiжэннi (адмене) педагагiчнаму работнiку квалiфiкацыйнай катэгорыi, па якой ён праходзiць атэстацыю на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi, за iм захоўваецца папярэдняя квалiфiкацыйная катэгорыя, у тым лiку ў выпадку, якi прадугледжаны часткай трэцяй пункта 19 дадзенай Iнструкцыi. | 1.2.17. пункт 47 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "47. Пры прыняццi рашэння аб адмене педагагiчнаму работнiку другой квалiфiкацыйнай катэгорыi, па якой ён праходзiць атэстацыю на пацвярджэнне, дадзеная квалiфiкацыйная катэгорыя адмяняецца. Пры прыняццi рашэння аб знiжэннi педагагiчнаму работнiку першай (вышэйшай) квалiфiкацыйнай катэгорыi цi квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", па якой ён праходзiць атэстацыю на пацвярджэнне, за iм захоўваецца адпаведна другая (першая) цi вышэйшая квалiфiкацыйная катэгорыя."; | 47. Пры прыняццi рашэння аб адмене педагагiчнаму работнiку другой квалiфiкацыйнай катэгорыi, па якой ён праходзiць атэстацыю на пацвярджэнне, дадзеная квалiфiкацыйная катэгорыя адмяняецца. Пры прыняццi рашэння аб знiжэннi педагагiчнаму работнiку першай (вышэйшай) квалiфiкацыйнай катэгорыi цi квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", па якой ён праходзiць атэстацыю на пацвярджэнне, за iм захоўваецца адпаведна другая (першая) цi вышэйшая квалiфiкацыйная катэгорыя. | Удакладнены нормы, прадугледжаныя пунктам 47, што робіць больш пэўнымі варыянты прыняцця адпаведных рашэнняў атэстацыйнымі камісіямі. Дакладна вызначаюцца дзеянні атэстацыйнай камісіі пры прыняцці рашэння аб адмене педагагiчнаму работнiку другой квалiфiкацыйнай катэгорыi (іншыя кваліфікацыйныя катэгорыі могуць толькі зніжацца). У такіх выпадках дадзеная квалiфiкацыйная катэгорыя адмяняецца. У выпадках зніжэння педагагiчнаму работнiку кваліфікацыйнай катэгорыі за ім захоўваецца адпаведная ніжэйшая за папярэднюю кваліфікацыйная катэгорыя. Гэта значыць пры зніжэнні першай кваліфікацыйнай катэгорыі за педагагічным работнікам захоўваецца другая, пры зніжэнні вышэйшай – першая, пры зніжэнні квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" – вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя. |
- | 1.2.18. пункт 49 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу: "Калi педагагiчны работнiк адмовiўся ад праходжання абавязковай атэстацыi на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi або не з’явiўся на квалiфiкацыйны экзамен або атэстацыйную гутарку без уважлiвых прычын, рашэннем атэстацыйнай камiсii дадзеная катэгорыя знiжаецца (адмяняецца)."; | 49. (…) Калi педагагiчны работнiк адмовiўся ад праходжання абавязковай атэстацыi на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi або не з’явiўся на квалiфiкацыйны экзамен або атэстацыйную гутарку без уважлiвых прычын, рашэннем атэстацыйнай камiсii дадзеная катэгорыя знiжаецца (адмяняецца). | Пункт 49 дапоўнены часткай другой, якой прадугледжаны алгарытм дзеянняў атэстацыйнай камісіі ў выпадку, калі педагагiчны работнiк адмовiўся ад праходжання абавязковай атэстацыi на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi або не з’явiўся на квалiфiкацыйны экзамен або атэстацыйную гутарку без уважлiвых прычын. У дадзеным выпадку рашэннем атэстацыйнай камiсii кваліфікацыйная катэгорыя, прысвоеная раней дадзенаму педагагічнаму работніку, знiжаецца (адмяняецца). Трэба мець на ўвазе тое, што ў адпаведнасці са зменамі, унесенымі ў пункт 2 пастановы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 22 жнiўня 2012 г. № 000 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыi)", атэстацыя педагагічных работнікаў на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ў вападку, калі гэта кваліфікацыйная катэгорыя прысвоена ім больш як пяць гадоў назад, ажыццяўляецца да 1 верасня 2017 года. Гэта значыць, што ў выпадку з пацвярджэннем вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі норму, прадугледжаную часткай другой пункта 49 Інструкцыі, можна будзе прымяняць толькі з 1 верасня 2017 года. Зыходзячы з таго, што прыняцце рашэння па выпадках, прадугледжаных часткай другой пункта 49 Інструкцыі, аднесена да кампетэнцыі атэстацыйнай камісіі, прызнанне ўважлівымі прычын, па якіх педагагічны работнік адмовiўся ад праходжання абавязковай атэстацыi на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi або не з’явiўся на квалiфiкацыйны экзамен або атэстацыйную гутарку, таксама адносіцца да кампетэнцыі атэстацыйнай камісіі. Гэта значыць, што рашэнне аб прызнанні дадзеных прычын уважлівымі павінна прымацца членамі атэстацыйнай камісіі калегіяльна ва ўстаноўленым парадку. |
54. (…) Пры выяўленнi парушэнняў працэдуры атэстацыi, якая ўстаноўлена дадзенай Iнструкцыяй, атэстацыйная камiсiя аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа мае права адмянiць рашэнне атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi (упраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта) i ў месячны тэрмiн з дня звароту атэстуемага правесцi паўторную атэстацыю работнiка, у дачыненнi да якога былi дапушчаны парушэннi. (…) Рашэнне атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, якое прынята ў выпадках, прадугледжаных часткамi другой i трэцяй пункта 54 дадзенай Iнструкцыi, лiчыцца канчатковым, аб’яўляецца загадам яго кiраўнiка i даводзiцца да ведама кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа). | 1.2.19. у пункце 54: у частцы другой: пасля слоў "атэстацыйная камiсiя" дапоўнiць словам "вышэйстаячага"; словы "(упраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта)" замянiць словамi "(аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа)"; у частцы чацвёртай словы "пункта 54 дадзенай Iнструкцыi" замянiць словамi "дадзенага пункта". | 54. (…) Пры выяўленнi парушэнняў працэдуры атэстацыi, якая ўстаноўлена дадзенай Iнструкцыяй, атэстацыйная камiсiя вышэйстаячага аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа мае права адмянiць рашэнне атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) i ў месячны тэрмiн з дня звароту атэстуемага правесцi паўторную атэстацыю работнiка, у дачыненнi да якога былi дапушчаны парушэннi. (…) Рашэнне атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, якое прынята ў выпадках, прадугледжаных часткамi другой i трэцяй дадзенага пункта, лiчыцца канчатковым, аб’яўляецца загадам яго кiраўнiка i даводзiцца да ведама кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа). | Акрамя рэдакцыйных карэктыў, унесеных у пункт 54, трэба спыніць увагу на істотнасць унесенага ў частку другую гэтага пункта дапаўнення. Права адмянiць рашэнне атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) пры выяўленнi парушэнняў працэдуры атэстацыi аднесена да кампетэнцыі атэстацыйнай камiсiі вышэйстаячага аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа. Да кампетэнцыі дадзенай атэстацыйнай камісіі аднесена і права ў месячны тэрмiн з дня звароту атэстуемага правесцi паўторную атэстацыю работнiка, у дачыненнi да якога былi дапушчаны парушэннi. |
Распрацоўшчык – іра, намеснік старшыні Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі


