Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” ў 2017/2018 навучальным годзе


Змены ў вучэбных праграмах

Рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу

V клас

Зменшана колькасць гадзін на пісьмовыя работы і адпаведна колькасць навучальных і кантрольных пісьмовых работ (10 замест 16). Зняты 1 кантрольны дыктант.

У V класе на працягу навучальнага года праводзіцца 4 кантрольныя работы – 2 кантрольныя дыктанты і 2 кантрольныя пераказы.

Адбылося пераразмеркаванне гадзін на вывучэнне пэўных раздзелаў:

    зменшана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела “Маўленне” (з 5 да 4), адпаведна дабаўлена 1 гадзіна на вывучэнне раздзела “Паўтарэнне вывучанага ў І–ІV класах”; зменшана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела “Тэкст” (з 8 да 5) і знята пісьмовая работа.

Выкарыстоўваецца вучэбны дапаможнік:

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл.. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч. Ч. 1 / [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2014.

Удакладнены тэмы ў раздзеле “Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія”: асобна не вывучаецца правапіс цвёрдых, мяккіх і зацвярдзелых зычных, паколькі гэты матэрыял засвойваецца пры вывучэнні тэмы “Мяккі знак і апостраф”.

Выкарыстоўваецца вучэбны дапаможнік:

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч. Ч. 2 / [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2014.

Вывучаецца матэрыял § 1 – 4 (с. 3–17), практ. 1–14, 15–20, 21–26, 27–32.

Заўвага. Матэрыял тэмы «Правапіс некаторых спалучэнняў зычных» размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале.

У раздзеле “Лексіка. Фразеалогія” знята тэма “Словы як назвы рэчаў, з’яў, паняццяў” (змест якой уваходзіць у тэму “Лексічнае значэнне слова”).

Павялічана колькасць гадзін на паўтарэнне ў канцы года (5 замест 4), і рэзервовыя гадзіны (3 замест 2).

Матэрыял § 12 (с. 45–48) вывучаецца выбарачна, па меркаванні настаўніка (напрыклад, практ. 79, 80, 81 і інш.).


VI клас

Зменшана колькасць гадзін на пісьмовыя работы і адпаведна колькасць навучальных і кантрольных пісьмовых работ (12 замест 16). Зняты 1 кантрольны дыктант.

У VI класе на працягу навучальнага года праводзіцца 4 кантрольныя работы – 2 кантрольныя дыктанты і 2 кантрольныя пераказы.

Адбылося пераразмеркаванне гадзін на вывучэнне пэўных раздзелаў: зменшана колькасць гадзін на вывучэнне уступнай тэмы, раздзелаў “Тэкст”, “Паўтарэнне вывучанага ў V класе” і інш.

Знята тэма “Нарматыўнасць – асноўная рыса літаратурнай мовы”, змест якой уваходзіць у тэму “Літаратурная мова і народныя гаворкі”.

Выкарыстоўваецца вучэбны дапаможнік:

Красней, мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / , Я. М. Лаўрэль, ўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2015.

Вывучаецца матэрыял § 1, 2 (с. 3–11), практ. 1–6, 7–12.

У раздзеле “Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія” знята тэма “Змяненне і ўтварэнне слоў”, змест якой уваходзіць у тэму “Марфемная будова слова”.

Удакладнена тэма “Утварэнне і правапіс складаных слоў”: знята паняцце азнаямленне, паколькі правапіс складаных слоў з’яўляецца абавязковым уменнем.

Складаная для засваення тэма “Утваральная аснова” пераведзена на ўзровень азнаямлення.

Выкарыстоўваецца вучэбны дапаможнік:

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч. Ч. 2 / [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2014.

У час вывучэння тэмы “Марфемная будова слова” варта выканаць практ. 177–179.

Вывучаецца матэрыял § 33 (с. 136–139), практ. 247 – 251.

Матэрыял § 31 (с. 127–129, практ. 231–234) вывучаецца на ўзроўні азнаямлення: даецца агульнае ўяўленне пра моўную з’яву, а практычныя моўныя навыкі не фарміруюцца (не патрабуецца вызначаць утваральную аснову), не ажыццяўляецца кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па названай тэме.

У раздзеле “Назоўнік” знята тэма “Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, якія выражаны назоўнікамі”, якая дубліруецца ў 5, 6 і 8 класах (правапіс працяжніка вывучаецца на ўроках сінтаксісу ў 5 і 8 класах).

Знята тэма “Назоўнікі агульнага роду”, змест якой уваходзіць у тэму “Род назоўнікаў”.

Выкарыстоўваецца вучэбны дапаможнік:

Красней, мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / , Я. М. Лаўрэль, ўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2015.

Матэрыял § 12 (с. 48–50) не вывучаецца. Практ. 72–76 варта выканаць у час замацавання папярэдніх і наступных тэм.

З назоўнікамі агульнага роду вучні практычна знаёмяцца і вучацца ўжываць у час вывучэння тэмы “Род назоўнікаў”; варта выканаць практ. 146, 148.

У раздзеле “Прыметнік” знята тэма “Кароткая форма прыметніка”, паколькі кароткія формы прыметнікаў не характэрныя для сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

З кароткай формай прыметніка вучні знаёмяцца практычна на матэрыяле фальклорных і мастацкіх твораў у час вывучэння тэмы “Прыметнік як часціна мовы” (практ. 207, 208, 210).

У раздзеле “Лічэбнік” удакладнена фармулёўка тэмы – “Лічэбнікі колькасныя і парадкавыя” (зборныя і дробавыя лічэбнікі адносяцца да колькасных).

Матэрыял § 48 (с. 178–182, практ. 315–324), § 49 (с. 182–184, практ. 326–331) вывучаецца ў межах тэмы “Лічэбнікі колькасныя і парадкавыя”.

Павялічана колькасць гадзін на паўтарэнне ў канцы года (4 замест 2), дабаўлена 1 рэзервовая гадзіна (3 замест 2).

VII клас

Зменшана колькасць гадзін на пісьмовыя работы і адпаведна колькасць навучальных і кантрольных пісьмовых работ (10 замест 14). Зняты 1 кантрольны дыктант.

У VII класе на працягу навучальнага года праводзіцца 4 кантрольныя работы – 2 кантрольныя дыктанты і 2 кантрольныя пераказы.

Раздзел “Дзеяслоў” перанесены з 6 класа ў 7 клас з мэтай забеспячэння паралельнасці вывучэння беларускай і рускай моў.

Складаныя для засваення тэмы “Асабовыя і безасабовыя, пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы” пераведзены на ўзровень азнаямлення.

Выкарыстоўваецца вучэбны дапаможнік:

Красней, мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / , Я. М. Лаўрэль, ўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2015.

Матэрыял § 58, 59, 60 вывучаецца на  ўзроўні азнаямлення: даецца агульнае ўяўленне пра моўную з’яву, а практычныя моўныя навыкі не фарміруюцца (не патрабуецца вызначаць пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя, безасабовыя дзеясловы), не ажыццяўляецца кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па названых тэмах.

Заўвага. Матэрыял пра пераходныя і непераходныя дзеясловы будзе размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале.

З раздзела “Прыназоўнік” тэмы “Паглыбленне паняцця пра разважанне як тып маўлення. Удзел у дыспуце на тэму «Каго можна назваць сапраўдным сябрам» (на аснове адной крыніцы)” перанесены ў раздзел “Тэкст”. Знята пісьмовая работа “Напісанне нататкі пра дыспут у газету”, якая можа быць прапанавана вучням па жаданні.

Выкарыстоўваецца вучэбны дапаможнік:

Валочка, мова: вучэб. дапам. для 7-га кл.. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / , . – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск: Нац.
ін-т адукацыі, 2015.

Матэрыял § 37 (с. 176–180, практ. 270–272) вывучаецца ў раздзеле “Тэкст”. Заданне практ. 272 (Па выніках дыспуту напішыце нататку ў газету) можа быць прапанавана творчым вучням як дадатковае.

У раздзеле “Часціца” знята тэма “Формаўтваральныя часціцы”, змест якой уваходзіць у тэму “Асноўныя разрады часціц па значэнні”.

Знята пісьмовая работа “Падрабязны, сціслы і выбарачны пераказ аднаго і таго тэксту. Пісьмовы падрабязны (выбарачны або сціслы) пераказ тэксту”.

Вывучаецца матэрыял § 44 (с. 216–220, практ. 317–326).

Матэрыял § 48 (с. 234–236, практ. 350, 351) не вывучаецца.

У раздзеле “Выклічнік” знята тэма “Інтанаванне сказаў з выклічнікамі”, яна пераведзена з узроўню тэарэтычнага асэнсавання на ўзровень практычнага прымянення.

Вывучаецца матэрыял § 49, 50 (с. 238–243). Інтанаваннем сказаў з выклічнікамі вучні авалодваюць практычна, у час выканання практыкаванняў адпаведных параграфаў (напрыклад, практ. 353–355, 362).

VIII клас

Зменшана колькасць гадзін на пісьмовыя работы і адпаведна колькасць навучальных і кантрольных пісьмовых работ (10 замест 14). Зняты 1 кантрольны дыктант.

У VIII класе на працягу навучальнага года праводзіцца 5 кантрольных работ – 2 кантрольныя дыктанты, 2 кантрольныя пераказы з дадатковымі заданнямі, 1 кантрольная тэставая работа.

У раздзеле “Двухсастаўныя сказы” знята тэма “Інтанаванне сказаў”, яна пераведзена з узроўню тэарэтычнага асэнсавання на ўзровень практычнага прымянення.

Выкарыстоўваецца вучэбны дапаможнік:

Бадзевіч З. І. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя. – 2-е выд., перапрац. і  дап. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2015.

Правільным інтанаваннем двухсастаўных сказаў вучні авалодваюць практычна, у час выканання практыкаванняў 95, 96.

У раздзеле “Аднасастаўныя сказы” складаная для засваення тэма “Аднасастаўныя сказы, іх віды: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, назыўныя сказы”, якая мае тэарэтычнае значэнне і не ўплывае на практычную маўленчую дзейнасць, пераведзена на ўзровень азнаямлення.

Тэарэтычны матэрыял § 27–31 (с. 122–133) засвойваецца на ўзроўні азнаямлення: даецца агульнае ўяўленне пра моўную з’яву, а практычныя моўныя навыкі не фарміруюцца (не выпрацоўваецца ўменне вызначаць від аднасастаўных сказаў, адрозніваць адзін від сказа ад іншых і г. д.), не ажыццяўляецца кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па названай тэме.

Зменшана колькасць гадзін на вывучэнне раздзела “Няпоўныя сказы” (2 гадзіны замест 3).

Тэма “Асаблівасці іх [няпоўных сказаў] будовы, ужыванне, інтанаванне” пераведзена з узроўню тэарэтычнага асэнсавання на ўзровень практычнага прымянення.

Матэрыял § 35, 36 (с. 144–156) вывучаецца на ўзроўні практычнага прымянення, выпрацоўваюцца ўменні правільна ўжываць няпоўныя сказы ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні (практ. 205–208, 215, 217 і інш.).

У раздзеле “Сказы са звароткамі, пабочнымі словамі, устаўнымі канструкцыямі: будова, значэнне, ужыванне” знята тэма “Словы-сказы”.

Матэрыял § 45 (с. 222–224) засвойваецца практычна, у час чытання разнастайных тэкстаў (напрыклад, практ 324, тэкст А. Каўруса на с. 224 і інш.).


IX клас

Зменшана колькасць гадзін на пісьмовыя работы і адпаведна колькасць навучальных і кантрольных пісьмовых работ (10 замест 14). Зняты 1 кантрольны дыктант.

У IX класе на працягу навучальнага года праводзіцца 5 кантрольных работ – 2 кантрольныя дыктанты, 2 кантрольныя пераказы з дадатковымі заданнямі, 1 кантрольная тэставая работа.

У раздзеле “Складаназлучаныя сказы: будова, значэнне, ужыванне” тэма “Сінанімічнасць складаназлучаных і простых сказаў” пераведзена з узроўню тэарэтычнага асэнсавання на ўзровень практычнага прымянення, г. зн. што з сінаніміяй складаназлучаных і простых сказаў вучні знаёмяцца практычна, на матэрыяле тэкстаў.

Выкарыстоўваецца вучэбны дапаможнік:

Гардзей, мова: вучэб. дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / , іцкі, іч; пад рэд. . – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Паняцце пра сінанімічнасць складаназлучаных і простых сказаў асэнсоўваецца практычна ў час выканання практ. 33 ці 39, 40 ці 54.

У раздзеле “Складаназалежныя сказы: будова, значэнне, ужыванне” тэма “Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі з паслядоўным, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем частак”, якая мае тэарэтычнае значэнне і не ўплывае на практычную маўленчую дзейнасць, пераведзена на ўзровень азнаямлення.


Матэрыял пра складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі з паслядоўным, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем частак вучні засвойваюць на ўзроўні азнаямлення: даецца агульнае ўяўленне пра моўную з’яву, а ўменне вызначаць від падпарадкавання даданых частак не выпрацоўваецца, не ажыццяўляецца кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па названай тэме.