Вясной 1932 г. у рэспублiцы адбыуся новы адток сялян з калгасау. Распалася не менш як тысяча гаспадарак. Выхад з калгасау з'явiуся рэакцыяй сялян на го лад, якi ахапiу краiну у 1гг. Масавы го лад абышоу рэспублiку, хаця i тут многiя сяляне засталiся без хлеба, якi сiлай канфiскоувауся у iх праз калгасы.
У гады другой пяцiгодкi калектывiзацыя у Беларусi завяршылася. У калгасах было абагульнена 96 % пасяуной плошчы. Для забеспячэння калгасау тэхнiкай былi створаны машынна-трактарныя станцыi (МТС), а пры iх палiтаддзелы, якiя строга праводзiлi партыйную лiнiю у калектывiзацыi. Першая МТС у БССР начала дзейнiчаць у Койданаве (Дзяржынску). У 1935 г. II Усесаюзны з'езд калгаснiкау прыняу прыкладны Статут сельскагаспадарчай арцелi, якi гарантавау iснаванне асабiстай падсобнай гаспадаркi калгаснiкау i гэтым самым давау iм некаторую палёгку.
Вынiкi правядзення iндустрыялiзацыi i калектывiзацыi:
1.Дзякуючы працоунаму энтузiязму i веры народа у будучыню у рэспублiцы была створана добрая матэрыяльна-тэхнiчная база для далейшага развiцця.
2.Была лiквiдавана шматукладнасць у эканомiцы (дзяржауная форма уласнасцi).
3.Створаны буйныя калектыуныя гаспадаркi, пры правядзеннi прымусовай калектывiзацыi рэпрэсiраваны кожны шосты селянiн.
4.Калгасы былi пазбаулены гаспадарчай самастойнасцi i тэта тармазiла iх эканамiчны рост.
5.Калгаснiкi былi адхiлены ад валодання сродкамi вытворчасцi, пазбаулены пашпартоу, што выключала магчымасць свабоднага перамяшчэння, юрыдычна прывязвала да калгаса i павялiчвала прымусовы характар працы.
Вопрос 22: СТАНОВ1ШЧА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУС1 я гг.). УЗ'ЯДНАННЕ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА
У 1921 г. на Рыжскiх мiрных перагаворах Польшчы пры дапамозе Антанты удалося далучыць да сваей дзяржавы заходнюю частку Беларусi (Гродзенскую, усходнiя паветы Вiленскай i заходнiя паветы Мiнскай
губерняу). У Заходняй Беларусi пражывала 4,6 млн чалавек, з iх 85 % - у вёсцы i 15 % - у горадзе. Кiруючыя колы Польшчы разглядалi Заходнюю Беларусь толькi як крынiцу таннай сыравiны, рабочай сiлы i рынак збыту для польскай прамысловасцi. Акрамя таго, у планах Польшчы ей прызначалася роля ваеннага плацдарма у выпадку вайны з СССР.
Новыя фабрыкi i заводы у Заходняй Беларусi не будавалiся. Большасць прамысловых прадпрыемствау - дробныя фабрыкi i заводы - займалiся перапрацоукай прадуктау сельскай гаспадаркi i некаторых вiдау мясцовай сыравiны. Пераважалi харчовая i дрэваапрацоучая галiны прамысловасцi. Рабочыя працавалi пагадзiн, а атрымлiвалi зарплату у 1,5-2 разы меншую, чым у цэнтральных раёнах Польшчы. Падрапежніцку знiшчалiся прыродныя багаццi Заходняй Беларусi, плошча лясоу змяншалася,
асаблiва бязлiтасна знiшчалася Белавежская пушча. Больш за 80 % насельнiцтва Заходняй Беларусi займалася сельскай гаспадаркай. Але у сялян было мала зямлi, i таму у пачатку 20-х гг. польскi урад правёу зямельныя рэформы, якiя уключалi: продаж праз Зямельны банк часткi памешчыцкай зямлi дробнымi надзеламi парцэлямi, камасацыю звядзенне у адзiн надзел дробных сялянскiх палосак з адначасовым высяленнем на хутар. Польскi урад пачау засяляць беларускiя землi ваеннымi каланiстамi-асаднiкамi, болынасць якiх складалi польскiя афiцэры i унтэрафiцэры. Яны атрымлiвалi бясплатна або за невялiкую цану зямельныя участкi пага. Памешчыкi, кулакi i асаднiкi жорстка эксплуатавалi сялян, якiя бяднелi i масава разаралiся. Многiя з сялян выязджалi у пошуках лепшай долi у краiны Заходняй Еуропы, ЗША, Канаду.
Працоуныя Заходняй Беларусi цярпелi жорсткi нацыянальны прыгнет i поунае палiтычнае бяспрауе. Беларусау
не жадалi лiчыць нацыяй. Ажыццяулялася гвалтоуная паланiзацыя беларускага насельнiцтва: закрывалiся iснаваушыя дагэтуль беларускiя школы, настаунiцкiя семiнарыi, якiя з'яулялiся базай падрыхтоукi педагогау для гэтых школ, спынялiся выданнi беларускiх газет, забаранялася ужыванне беларускай мовы у дзяржауных установах. Да гэтага дабаулялася релiгiйная нецярпiмасць польскiх улад да праваслаунай большасцi беларускага насельнiцтваiснаваушых у Заходняй Беларусi праваслауных цэрквау больш за 300 былi ператвораны у каталiцкiя касцёлы.
Працоуныя Заходняй Беларусi не мiрылiся са сваiм цяжкiм становiшчам, вялi барацьбу супраць гiрыгнятальнiкау. У першыя гады польскага панавання барацьба набыла партызанскi характар. Партызаны
спальвалi маёнткi памешчыкау, сядзiбы асаднiкау, рабiлi налёты на палiцэйскiя участкi. У нацыянальна-вызваленчым руху iснавалi два напрамкi: рэвалюцыйна-вызваленчы i нацыянальна-дэмакратычны. Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак узначальвала Камунiстычная партыя Заходняй Беларусi (КПЗБ), створаная у 1923 г. Кiраунiцтва КПЗБ вяло лiнiю на далейшае разгортванне партызанскага руху i давядзенне яго да змены палiтычнай улады у Заходняй Беларусi. Арганiзатарамi рэвалюцыйнага руху былi: I. Лагiновiч, С. Прытыцкi, В. Царук, В. Харужая i iнш. Пад арганiзацыйным уплывам КПЗБ у 1926 г. аформiлася масавая палiтычная арганiзацыя - Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) на чале з вядомым беларускiм вучоным, грамадскiм дзеячам Б. Тарашкевiчам. Яе праграма уключала наступныя патрабаваннi: самавызначэнне Заходняй Беларусi, стварэнне рабоча-сялянскага урада, перадача зямлi сялянам без выкупу. Урад Пiлсудскага разграмiу Грамаду, кiнуушы у турму некалькi соцень актывiстау.
Летам 1935 г. пачалося буйное выступление нарачанскiх сялян-рыбакоу, у якiм удзельнiчала каля 5 тыс. чалавек. Прычынай паслужылi спробы улад пазбавiць сялян права лавiць рыбу. Кiравала барацьбой рыбакоу КПЗБ. Барацьба нарачанскiх рыбакоу вялася аж да 1939 г.
У канцы 30-х гг. пачауся спад рабочага i сялянскага руху. Гэтаму садзейнiчау неабгрунтаваны роспуск у 1938 г. Выканкамам Камiнтэрна КПЗБ. Роспуску КПЗБ папярэднiчалi сталiнскiя рэпрэсii у 1гг. яе кiруючых работнiкау. У лiку арыштаваных былi члены ЦК КПЗБ I. Лагiновiч, А. Славiнскi, А. Алыпэускi, В. Харужая, дзесяткi актыуных дзеячау нацыянальна-вызваленчага руху.
Сваей упартай барацьбой працоуныя Заходняй Беларусi засведчылi iмкненне да уз'яднання з Савецкай Беларуссю, кансалiдацыi у адзiнай дзяржаве.
Лёс Польшчы вырашыла заключэнне 23 жнiýня 1939 г. пакта аб ненападзе памiж СССР i Германiяй, якi быу дапоунены сакрэтнымi пратаколамi, па якiх тэрыторыя Польшчы падзялялася на сферы уплыву СССР i Германii. Устанаýлiвалася, што мяжа гэтых сфер павiнна праходзiць па лiнii рэк Нарэу, Буг, Вiсла, Сан. Заходняя Беларусь i Заходняя Украiна прызнавалiся сферай iнтарэсаý СССР. Пратаколы, як i заключаны 28 верасня 1939 г. дагавор аб дружбе i гранiцы памiж СССР i Германiяй, з'яýлялiся грубым парушэннем правоу польскага народа на самавызначэнне, хоць аб'ектыуна аднаýлялi нацыянальныя правы беларускага i ýкраiнскага народау, парушаныя ýмовамi Рыжскага дагавора 1921 г. 17 верасня 1939 г. савецкiя войскi ýступiлi у Заходнюю Беларусь i к канцу месяца поунасцю занялі яе. Пачалiся палiтычныя i сацыяльна-эканамiчныя пераутварэннi.
Вопрос 23: ПАЧАТАК ВЯЛ1КАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ. АБАРОНЧЫЯ БА1. УСТАЛЯВАННЕ АКУПАЦЫЙНАГА РЭЖЫМУ
22 чэрвеня 1941 г. гiтлераускія войскi ýварвалiся у межы Савецкага Саюза. Дзякуючы падрабязнай iнфармацыi, сабранай на тэрыторыi рэспублiкi з дапамогай агентурнай сеткi, вораг наносiý дакладныя удары па аэрадромах, скапленнях ваеннай тэхнiкi. Часцi Чырвонай Армii неслi велiзарныя страты. Удар трупы армiй "Цэнтр" прынялi на сябе армii Заходняй асобай ваеннай акругi. Насмерць стаялi на сваiх рубяжах пагранiчнiкi. За тыдзень баёу байцы пагранiчнай заставы лейтэнанта А. Кiжаватава, што знаходзiлiся у заходняй частцы Брэсцкай крэпасцi, знiшчылi каля батальёна птлерауцау. А. Кiжаватау загiнуу як герой. Сем атак, адна за другой, адбiла застава пагранатрада на чале з лейтенантам В. Усавым. Лейтэнанта пяць разоу ранiлi, але ён працягвау кiраваць боем. Усау пасмяротна удастоены звания Героя Савецкага Саюза.
Гераiчна трымалiся абаронцы Брэсцкай крэпасцi. Штаб абароны узначалiу капiтан I. Зубачоу i палкавы камiсар Я. Фамiн. 1м давялося абараняць цэнтральную частку крэпасцi. Абаронай Усходняга форту кiраваý маёр П. Гаурылау.
Толькi нямногiм абаронцам удалося вырвацца з крэпасцi i прадоужыць барацьбу з фашыстамi. Большасць з iх пазней падверглася сталiнскiм рэпрэсiям.
Нягледзячы на упартае супрацiýленне, савецкiм войскам не удалося утрымаць Мiнск. Стойка трымалi абарону 64-я, 100-я, 108-я стралковыя дывiзii. Але гераiзм воінау не мог кампенсаваць адсутнасцi рэзервау i прадуманай сiстэмы абароны. Сiлы былi няроуныя, i 28 чэрвеня нямецкiя танкi прарвалi абарону, уварвалiся у Мiнск. У акружэннi праціуніка аказалiся 11 баяздольных злучэнняу. Тэта пазбавiла магчымасцi стрымлiваць нацiск працiýнiка у цэнтральнай частцы Беларусi.
Адступаючы на усход, часцi Чырвонай Армii працягвалi весцi цяжкiя абарончыя баi. У пачатку лiпеня арганiзуецца лiнiя абароны па Заходняй Дзвiне i Дняпры. Упартае супрацiуленне ворагу было аказана пад Оршай, дзе 14 лiпеня упершыню уступiла у бой батарэя рэактыуных мiнамётау (камандзiр - капiтан I. Флёрау). Каля тыдня цягнулiся баi за Вiцебск. 23 днi савецкiя войскi стрымлiвалi нацiск танкавай трупы у раёне Магiлёва. Больш месяца iшлi баi за Гомель. Толькi 19 жнiуня цаной вялiкiх страт гiтлерауцам удалося захапiць горад.
У канцы жнiуня была акупiравана уся тэрыторыя Беларусi. Адказнасць за тэта нясуць перш за усе Сталiн i яго блiжэйшае акружэнне. Але усю вiну несправядлiва усклалi на кiраунiцтва Заходнiм фронтам. Яго камандуючы Д. Паулау i некаторыя iншыя военачальнiкi былi асуджаны i расстраляны.
Разам з тым двухмесячныя абарончыя баi не дазволiлi працiунiку рэалiзаваць план "маланкавай вайны".
Прычыны няудач у пачатковы перыяд вайны:
1. Да пачатку вайны працiунiк меу колькасную i якасную перавагу у жывой сiле, артылерыi, разведвальнай iнфармацыi.
2. На Германiю працавала болыпасць краiн Заходняй Еуропы, i у яе была перавага у матэрыяльных сродках вядзення вайны.
3.Нямецкая армiя была добра падрыхтаваная, поунасцю укамплектаваная i аснашчаная навейшай тэхнiкай, мела вопыт сучаснай вайны.
4. Сталiн iгнаравау верагоднасць нападу фашысцкай Германii на СССР. У данясеннях савецкiх разведчыкау, што паступалi у Маскву, называлi тэрмiны уварвання, аднак Сталiн не прымау iх пад увагу i разглядау як правакацыйныя. Ён верыу свайму партнёру па дагаворы аб дружбе i гранiцы.
5. Савецкiя войскi не былi прыведзены у баявую гатоунасць.
6. Савецкiя войскi былi расцягнуты уздоуж фронта i у глыбiню, i нямецкiя, зжатыя у тры ударныя кулакi, значка пераважалi на галоуных напрамках.
7. Узброеныя сiлы, у тым лiку i тая, iх частка, якая дыслацыравалася у БССР, былi вельмi аслаблены масавымi рэпрэсiямi. Чырвоная Армiя страцiла каля 45 тыс. вопытных камандзiрау. У вынiку рэпрэсiй на пачатак вайны амаль 75 % камандзiрау палкоу i дывiзiй займалi свае пасады менш года.
На акупiраванай тэрыторыi Беларусi нямецка-фашысцкiя захопнiкi уводзiлi "новы парадак" - дзяржауную сiстэму мер, накiраваных на лiквiдацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяу i рэсурсау, прыгнечанне i знiшчэнне людзей. Беларусь была падзелена на часткi. Намеснiкам Птлера на Беларусi стау гауляйтэр Вiльгельм Кубэ, а пасля яго забойства падпольшчыкамi фон Готберг. Пры фармiраваннi акупацыйнай адмiнiстрацыi i палiцэйскiх падраздзяленняу немцы дазвалялi тым, хто стау з iмi супрацоунічаць, ужываць нацыяналь-ную сiмволiку, ствараць беларускiя школы, асветнiцкiя установы, выдаваць газеты. Пазней акупанты пайшлi нават на арганiзацыю органау кiравання, у тым лiку Беларускай цэнтральнай рады, Беларускай краёвай абароны. Ва умовах акупацыйнага рэжыму i пад уплывам некаторых прадстаунiкоу беларускага нацыянальнага руху невялiкая колькасць жыхароу рэспублiкi стала супрацоунiчаць з нямецкiмi адмiнiстрацыйнымi структурамi. Тэта калабарацыянiсты - людзi, якiя здрадзiлi свайму народу i пайшлi на службу ворагу.
Эканомiка на акупiраванай тэрыторыi Беларусi насiла каланiяльны характар. Быу створаны спецыяльны эканамiчны апарат з атрадамi для збору сродкау вытворчасцi i сыравiны, дзейнiчала 60 прадпрыемствау.
Птлерауцы гвалтоуна вывозiлi людзей на катаржныя работы у Германiю. Тых, хто ýхiляýся ад адпраукi, расстрэльвалi. Было вывезена 380 тыс. чалавек, вярнулася дамоу каля 120 тыс. У межах рэспублiкi было арганiзавана 260 лагерау смерцi, больш 100 гета, у якiя птлерауцы сагналi сотнi тысяч яурэяу i утрымлiвалi iх за калючым дротам. За гады акупацыi разам з жыхарамi было спалена 628 беларускiх вёсак*. Усяго. за гады вайны у рэспублiцы было знiшчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек.
Вопрос 24: МАСАВАЯ БАРАЦЬБА СУПРАЦЬ НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦК1Х ЗАХОПН1КАЎ У БССР
Вораг не змог зламаць волю беларускага народа да вызвалення. На тэрыторыi Беларусi разгарнулася масавая барацьба супраць захопнiкаý. Арганiзатарамi яе у пачатковы перыяд вайны былi не толькi партыйныя органы, кiруючыя партыйныя работнiкi, але i радавыя грамадзяне. У першыя днi вайны былi сфармiраваны i уступiлi у барацьбу з ворагам Пiнскi партызанскi атрад, якiм кiравау В. Корж, партызанскi атрад "Чырвоны Кастрычнiк" у Палескай вобласцi, якi узначалiлi Т. Бумажкоу i Д. Паулоускi. Рабочыя кардоннай фабрыкi у пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылi атрад, якi узначалiу дырэктар фабрыкi М. Шмыроу.
На захопленай ворагам тэрыторыi стваралася сетка падпольных цэнтрау, арганiзацый i труп. Яркая старонка гэтай барацьбы Мiнскае падполле, арганiзатарамi якога былi I. Казiнец, I. Кавалёу, У. Амельянюк, I. Матусевiч i iнш. 3 першых дзён акупацыi горада падпольшчыкi ýчынялi дыверсii на прадпрыемствах, у фашысцкiх установах, перадавалi у партызанскiя атрады зброю, медыкаменты, звесткi аб руху ваенных эшалонау, планы размяшчэння ваенных аб'ектау. У 1943 г. мiнскiя падпольшчыкi разам з партызанамi ажыццявiлi аперацыю па забойстве гауляйтэра Беларусi В. Кубэ, падлажыушы яму у ложак мiну. Удзельнiкi гэтай аперацыi А. Мазанiк, М. Осiпава, Н. Траян сталi Героямi Савецкага Саюза.
Шырокую дыверсiйную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле "Орша" разгарнуу былы начальнiк паравознага дэпо гэтага вузла , якi прыбыу з-за лiнii фронту. Яго людзi пачалi рабiць мiны, знешне падобныя на кавалкi вугалю, якiя праз вугальныя склады падкiдвалiся у паравозныя топкi. Заслонауцы вывелi са строю больш як 200 паравозау i ажыццявiлi каля 100 крушэнняу паяздоу. Калi узнiкла пагроза раскрыцця, з групай таварышау пакiнуý Оршу i узначалiу партызанскi атрад. Загiнуу у баi з акупантамi у лiстападзе 1942 г.
Шэрагi народных мсцiуцау пасля перамогi Чырвонай Армii у бiтве пад Масквой значка узраслi, што дало магчымасць стварыць на базе асобных атрадау буйныя партызанскiя фармiраваннi — брыгады i злучэннi. Першая беларуская партызанская брыгада на чале з Бацькам Мiнаем (М. Шмыровым) уступiла у непасрэднае узаемадзеянне з войскамi Чырвонай Армii. Камiсарам адной з брыгад быу . У 26 гадоу ён стау Героем Савецкага Саюза. Для кiраунiцтва усiмi партызанскiмi сiламi краiны у маi 1942 г. быу створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, якi узначалiу сакратар ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка. Пазней быу арганiзаваны Беларускi штаб. Тэта прыдавала барацьбе арганiзаваны характар.
Вялiкi уплыу на узмацненне партызанскага руху аказалi спачатку перамога Савецкай армii пад Сталiнградам (лiстапад 1942 - люты 1943 г.), якая паклала пачатак карэннаму пералому у ходзе Вялiкай Айчыннай i другой сусветнай войнау, а потым i бiтва на Курскай дузе (лiпень 1943 г.), якая завяршыла карэнны пералом у вайне i замацавала за савецкiм камандаваннем стратэгiчную iнiцыятыву да канца вайны.
Центральным штабам партызанскага руху была спла-навана акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэннi чыгуначных камунiкацый з мэтай дэзарганiзацыi ваенных перавозак. Галоуныя удары партызаны наносiлi па варо-жых камунiкацыях, у асноуным па чыгуначных магiстралях. Гэтыя акцыi атрымалi назву "рэйкавая вайна", першы этап якой пачауся у час контрнаступления савецкiх войскау над Курскам i працягвауся да сярэдзiны верасня 1943 г. Другi этап ахоплiвае час, калi Чырвоная Армiя уступіла на тэрыторыю Беларусi, трэцi праводзiýся напярэдаднi i у ходзе вызвалення Беларусi. Ён меу важнае аператыуна-стратэгiчнае значэнне, таму што партызаны кантралявалi многiя дарогi, грамiлi штабы i гарнiзоны.
У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. парты-занам удалося вызвалiць каля 60 % тэрыторыi Беларусi, на якой былi сфармiраваны партызанскiя зоны, iх было больш за 20.
У партызанскiх зонах функцыянiравалi падполь-ныя камiтэты партыi i Саветы, сяляне апрацоýвалi i засявалi зямлю, працавалi школы. Тут размяшчалiся аэрадромы, што прымалi самалёты з Вялiкай зямлi, iшла падрыхтоука да баявых аперацый. 3 мэтай разгрому партызанскiх зон птлерауцы праводзiлi кар-ныя экспедыцыi. Аднак нi адна з iх не прынесла фашыстам жаданых вынiкаý.
Такiм чынам, партызанскi рух на Беларусi стау сап-рауды усенародным. Дзейнiчалi 1255 партызанскiх ат-радау, аб'яднаных у 213 брыгад, якiя налiчвалi 370 тыс. чалавек, у падполлi дзейнiчала 70 тыс. чалавек. За муж-насць i адвагу у барацьбе супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаý больш як 140 тыс. беларускiх партызан i пад-польшчыкау былi узнагароджаны ордэнамi i медалямi.
Вопрос 25: ВЫЗВАЛЕННЕ БССР АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦК1Х ЗАХОПН1КАЎ
Восенню 1943 г., пасля разгрома фашысцкiх войскау пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупiраванай тэрыторыi Беларусi. 23 верасня быу вызвалены першы раённы цэнтр БССР Камарын. Асенне-зiмовае наступление прынесла вызваленне 36 раёнам i двум абласным цэнтрам - Гомелю i Мазыру, быу фарсiраваны Днепр у раёне Лоева. У 1944 г. пачауся завяршальны этап Вялiкай Айчыннай вайны - поунае выгнанне акупантау з савецкай зямлi. Значную ролю у рашэннi задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядомая пад кодавай назван "Баграцiён".
Лiнiя фронту у Беларусi уяуляла сабой выступ. Тэты выступ атрымау назву "Беларускi балкон". Утрыманню гэтага выступу птлераускае камандаванне надавала асаблiвае значэнне, бо ён прыкрывау галоуныя напрамкi - усходне-прускi i варшава-берлiнскi. Па берагах рэк — Заходняй Дзвiны, Дняпра, Бярэзiны, Немана — былi падрыхтаваны i абарончыя рубяжы, гарады Вiцебск, Магiлёу, Полацк, Мiнск, Орша, Бабруйск, Барысау аб'яулены крэпасцямi, якiя не належаць здачы. Лiнiю абароны назвалі "Фатэрлянд" ("Айчына"), чым падкрэслiвалася, што нямецкая армiя абараняе тут рубяжы самой Германii. У Беларусi была сканцэнтравана магутная групоука фашысцкiх войскау.
Для ажыццяулення плана аперацыi "Баграцiён" прыцягвалiся войскi 1-га Беларускага (камандуючы генерал армii К. Ракасоускi), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоунiк Г. Захарау), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоускi), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал армii I. Баграмян) франтоу.
У наступленнi удзельнiчалi Дняпроуская флатылiя, першы асобны французскi добраахвотнiцкi авiяполк "Нармандыя-Нёман". Дзеяннi франтоу каардынавалi маршалы Г. Жукау i А. Васiлеускi.
Савецкiя войскi пераузышлi праціуніка у два разы па жывой сiле, гарматах i мiнамётах, у чатыры - па танках, у тры - па баявых самалётах.
Задума камандавання заключалася у наступным: франты адначасова пераходзяць у наступление i магутнымi ударамі разбураюць стратэгiчны фронт абароны працiунiка, акружаюць i знiшчаюць яго групоуку у раёнах Вiцебска i Бабруйска, а затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мiнск з мэтай акружэння асноуных сiл трупы армiй "Цэнтр".
23 чэрвеня 1944 г. - пачатак наступления. 24 чэрвеня лiнiя абароны працiунiка была прарвана. На трэцi дзень баёу савецкiя войскi акружылi вiцебскую групоуку i вызвалiлi Вiцебск, у канцы чэрвеня - бабруйскую групоуку i вызвалiлi Бабруйск.
Баi за Мiнск пачалiся на досвiтку 3 лiпеня i завяршылiся у канцы таго ж дня. 2-i Тацынскi танкавы корпус генерала А. Бурдзейнага вёу баi на усходняй ускраiне Мiнска, на пауночную ускраiну выйшлi танкiсты П. Ротмiстрава. Першым уварвауся у Мiнск танк Д. Фролiкава. Ён прамчауся па Савецкай вулiцы (цяпер праспект Ф. Скарыны), знiшчыушы гармату i некалькi дзесяткау гiтлерауцау. У баях на вулiцах горада вызначыуся камандзiр танкавага узвода М. Колычау. Яму удалося захапiць мост праз Свiслач, па якiм танкi бесперашкодна прайшлi у цэнтр горада.
Было завершана акружэнне 100-тысячнай групоукi праціуніка (так званы "Мiнскi кацёл"). Сем дзён "кiпеу" тэты кацёл, фашысцкiм войскам так i не удалося вырвацца з яго (70 тыс. забiта, 35 тыс. узята у палон).
Партызаны i падполыычыкi захоплiвалi маеты, стваралi плацдармы i утрымлiвалi iх да прыходу савецкiх войскау. Самастойна вызвалялi раённыя цэнтры. Падпольшчыкам Мiнска удалося раздабыць план размяшчэння у горадзе умацаваных i замiнiраваных аб'ектау. Спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Армii, атрымаушы тэты план, ажыццявiла меры па выратаваннi ад знiшчэння будынкау Дома урада, Акруговага дома афiцэрау i iнш. К канцу лiпеня вораг быу поунасцю выгнаны з беларускай зямлi.
Вопрос 26 Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР(1944-50).
У пасляваенныя гады ў СССР, у тым ліку і БССР, захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20—30-я іт. Кіруючую ролю ў грамадстве выконвала Камуністычная партыя. Усе пытанні палітычнага, гаспадарчага і культурнага жыцця рэспублікі знаходзіліся пад строгім кантролем партыйных камітэтаў.
У 1946 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет СССР, у 1947 г.—у Вярхоўны Савет БССР. Яны прайшлі пры высокай актыўнасці выбаршчыкаў, у святочнай атмасферы. Савецкія людзі звязвалі з імі свае надзеі на будучыню, але не ўсе яны збыліся.
Рэальная ўлада паранейшаму знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. Яны падмянялі дзейнасць Саветаў, абмяжоўвалі іх паўнамоцтвы як прадстаўнічых органаў. Многія Саветы займалі пасіўную пазіцыю, не вырашалі пытанняў, якія ўваходзілі ў іх кампетэнцыю, чакаючы ўказанняў зверху. Да таго ж рабочых і калгаснікаў, занятых непасрэдна на вытворчасці, у складзе Саветаў было ў 1948 г. толькі 5,6%, а ў 1950 г.—4,6%.
Строга рэгламентавалася 1 дзейнасць прафсаюзаў. Гэта праяўлялася ў абмежаванні прафсаюзнай дэмакратыі, зніжэнні ролі прафсаюзаў у вырашэнні гаспадарчых задач, абароне правоў працоўных. У рэспубліцы прафсаюзы аб'ядноўвалі 644 тыс. чалавек, што складала 85,7 % рабочых і служачых (калгаснікі не мелі сваіх прафсаюзаў).
У гэты час актывізавалася дзейнасць камсамольскіх арганізацый. У пачатку 1951 г. у БССР налічвалася 17418 камсамольскіх арганізацый, якія аб'ядноўвалі 442 тыс. чалавек. Аднак у дзейнасці камсамола было шмат фармалізму, выхаваўчая работа сярод моладзи часта праводзілася на нізкім узроўні.
Азмрочвалі пасляваеннае жыццё рэпрэсіі, якія закранулі ўсе слаі насельніцтва Беларусі. Палітыка рэпрэсій у Беларусі ў пасляваенныя гады была ў многім звязана з дзейнасцю міністра дзяржаўнай бяспекі БССР Л. Цанавы (1938—1951 гг.). У канцы 40-х — пачатку 50-х гг. па яго асабістаму ўказанню былі рэпрэсіраваны многія вядомыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Ахвярамі Цанавы сталі міністр асветы БССР П. Саевіч, прэзідэнт АН БССР А. Жэбрак і інш. Яны былі абвінавачаны ў нацыяналізме, контррэвалюцыйнай дзейнасці.
Рэпрэсіі закранулі і пісьменніцкую арганізацыю БССР. Пачатак гэтаму паклала пастанова ЦК ВКП(б) “Аб часопісах “Звязда” і “Ленінград” (жнівень 1946 г.), Абмеркаванне дзейнасці гэтых часопісаў было праведзена па ініцыятыве 1. Сталіна. Вядомых дзеячаў літаратуры М. Зошчанку і Г. Ахматаву абвінавачвалі ў прапагандзе безыдэйнасці і апалітычнасці. У студзені 1947 г. была прынята пастанова, у якой абвінавачваліся ў буржуазным нацыяналізме некаторыя беларускія пісьменнікі і паэты. Былі рэпрэсіраваны пісьменнікі У. Дубоўка, С. Грахоўскі, А. Александровіч, А. Звонак і інш.
Значна павялічылася колькасць рэпрэсіраваных у пачатку 50-х гг. (15% зняволеных складалі асуджаныя за крымінальныя злачынствы).
Аднак, нягледзячы на рэпрэсіі, большасць народа была адданая савецкай уладзе, правадыру і настаўніку I. Сталіну. У пасляваенны час яго аўтарытэт дасягнуў свайго апагея. 3 яго імем звязваліся перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, усе дасягненні ў аднаўленні народнай гаспадаркі. У 1947 г. пачалося выданне на беларускай мове збору твораў I. Сталіна. ВялІкімі тыражамі выходзіла “Кароткая біяграфія I. В. Сталіна”. На яе вывучэнні будавалася ўся палітычная вучоба насельніцтва. Усё гэта спрыяла таму, што Сталін стаў дзейнічаць выключна аднаасобна.
У кастрычніку 1952 г. пасля 13-гадовага перапынку адбыўся XIX з'езд партыі, які перайменаваў ВКП(б) у КПСС. Але з'езд не ўнёс ніякіх змен у грамадска-палітычнае жыццё краіны,
Першыя спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. 5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Старшынёй Савета Міністраў СССР быў зацверджаны Г. Малянкоў. Сакратарыят ЦК КПСС узначаліў М. Хрушчоў.. Рэгулярна сталі праводзіцца партыйныя пленумы. 2—7 ліпеня 1953 г. пленум ЦК КПСС разгледзеў пытанне аб злачынных антыпартыйных і антыдзяржаўных дзеяннях члена Прэзідыума ЦК КПСС, намесніка Старшыні Савета Міністраў СССР і міністра ўнутраных спраў Л. Берыя. Пленум канстатаваў, што Л. Берыя імкнуўся выкарыстаць органы ўнутраных спраў супраць партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва, каб захапіць уладу ў краіне. У пастанове пленума адзначалася, што Берыя груба парушаў законнасць, фабрыкаваў хлуслівыя “справы” па абвінавачванню добрасум-ленных партыйных і дзяржаўных дзеячаў і разам са сваімі паплечнікамі, якія працавалі ў рэспубліках і абласцях краіны, распраўляўся з імі. (У Беларусі яго сябрам быў міністр дзяржаўнай бяспекі Л. Цанава.) Па рашэнню суда Л. Берыя і яго паплечнікі за злачынствы перад народам 23 снежня 1953 г. былі расстраляны. (Л. Цанава пасля арышту і ўзбуджэння супраць яго крымінальнай справы пакончыў жыццё самагубствам.)
Новыя рысы ў жыцці краіны, у тым ліку і Беларусі, з'явіліся пасля верасня 1953 г., калі першым сакратаром ЦК КПСС быў выбраны М. Хрушчоў. 3 гэтага часу адбыліся значныя змены ў дзейнасці партыйных, дзяржаўных і савецкіх органаў, а таксама грамадскіх арганізацый. У прыватнасці, на пленумах ЦК КПБ, пасяджэннях Савета Міністраў рэспублікі сталі аб-мяркоўвацца пытанні гаспадарчага і культурнага развіцця Беларусі. Былі пашыраны правы мясцовых Саветаў. Ім было перададзена вырашэнне шэрага пытанняў, якія раней ува-ходзілі ў кампетэнцыю рэспубліканскіх органаў. Аднак да-біцца сапраўднага поўнаўладдзя Саветаў у гэты час не ўдалося.
Значна актывізавалі сваю дзейнасць прафсаюзы. У 1956 г. яны аб'ядноўвалі 93,7 % рабочых і служачых рэспублікі. Больш ініцыятыўнымі сталі камсамольскія арганізацыі. Аднак ні прафсаюзы, ні камсамол па-ранейшаму не маглі поўнасцю выконваць свае функцыі. Практыка падмены функцый грамадскіх арганізацый партыйнымі органамі працягвалася.
У першай палове 50-х гг. былі здзейснены некаторыя спробы па скарачэнню адміністрацыйнага апарату, умацаванню законнасці і правапарадку. У Беларусі была значна зменшана коль-касць міністэрстваў і ведамстваў, адбылося ўзбуйненне абла-сцей і мясцовых Саветаў, штат адміністрацыйна-кіруючага апа-рату такім чынам паменшыўся на 10 тыс. чалавек.
Аднак гэтыя мерапрыемствы не маглі прынесці адчувальных вынікаў, бо, як і раней, захоўваліся прыярытэты адміністрацый-ных рычагоў кіравання над эканамічными.
Вопрос 27 Грамадска-палiтычнае жыцце у республiцы у сярэдзiне 60-х -
80-х гг.
Ва умовах панавання у краiне сталiнскага таталiтарнага рэжыму грамадска-палiтычнае жыцце у республiцы вызначалася гэтым рэжы - мам. Пасля XX з'езда партыi, якiя асудзiлi культ асобы Сталiна, наступiла так званая "хрушчоуская адлiга",спынены арыш-
ты, людзi сталi бльш свабодна ваказваць свае думкi. Але далей нека-торага паслаблення кантролю зверху справа не пайшла, таталiтарная сутнасць засталася непахiснай. Пасля 1964г. калi да улады прыйшоу Брэжнеу,"адлiга" у грамадскiм жыццi стала прызнавацца непатрэбнай раскошай. Узмацнiлiся ганеннi па палiтычных матывах. Партыя, якая
захавала уладу, атрыманую з рук Сталiна, уступаць яе нiкому не збiралася. Саветы, прафсаюзы, камсамолы толькi на словах абараннялi iнтарэсы народа. Адбылiся змены у сацыяльнай структуры грамадства-рост гарадскога i скарачэнне сельскага насельнiцтва. Усе больш прывелей атрымлiвала вярхушка грамадства за кошт астатнiх
катэгорый насельнiцтва. Жыццевы узровень насельнiцтва, асаблiва у 70-80-я г.,стау знiжацца, стала скарачацца таварная маса. Пагарша - лася харчовае забеспячэнне, знiкалi з вытворчасцi i гандлю танныя тавары штодзеннага попыту. З сярэдзiны 80-х г. рэспублiка, як i уся краiна, пачала упаузаць у паласу глыбокага эканамiчнага крызiсу, якi праявiуся у першую чаргу у крызiсе забяспячэння насельнiцтва харчовымi i прамысловымi таварамi, расстройства сферы абслугоуван - ня, узмацнення пазiцii ценявой экономiкi.
Вопрос 28 Станаyленне незалежнай рэспyблiкi Беларyсь. Канстытyцыя РБ.
Канец 80-х пачатак 90-х гадоy. У iсторыi былога СССР пачаyся рyх народа за разбyрэнне iмперыi i набыцця рэспyблiкамi сапраyднага дзяржаyнага сyверэнiтэтy. Першай да рэалiзацыi гэтых мэт прыстyпiлi Прыбалтыйскiя рэспyблiкi. 27 лiпеня 1990г. Вярхоyны Савет БССР прыняy Дэкларацыю аб дзяржаyным сyверэнiтэце рэспyблiкi. Прыняy закон "Аб абеспячэннi палiтычнай i эканамiчнай самастойнасцi БССР". Усе прадпрыемствы на тэрыторыi Беларyсi пераходзiлi y яе yласнасць. 19 верасня 1991г. Вярхоyны Савет прыняy Закон аб назве БССР, яна пачала называцца-"Рэспyблiка Беларyсь". Новым сцягам з'явiлася палотнiшча з бела-чырвона-белымi палосамi, а дзяржаyным гербам - "Пагоня". 8 снежня 1991г. Беларyсь падпiсала пагадненне аб сyтварэннi Садрyжнасцi Незалежных Дзяржаy. Усё гэта закрапiла Канстытyцыя рыспyблiкi Беларyсь, прынятая вярхоyным саветам 15 сакавiка 1994 года, якая yключае y сябе 8 раздзелаy з 8 глаy y адпаведнасцi з ёй y нас yтвараyцца прэзiдэнская yлада. Па рашэнню i адпаведнасцi з канстытyцыяй, y рэспyблiцы прайшлi выбары першага y гiсторыi рэспyблiцы прэiдэнта. На выбарах перамог А. Р.Лyкашэнка, якi i стаy прэзiдэнтам. За даглядам над выкананнем закона т адпаведнасць iх канстытyцыi yпершыню y рэспyблiцы створан Канстытyцыйны сyд Рэспyблiкi Беларyсь.
29 Развiццё культуры у рэспублiцы у сярэдзiне 50-60-х гадоу.
За гады айчыннай вайны культуры Беларусi былш нанесены значныя матэрыяльныя страты. К 1950г. была адноулена матэрыяльна-тэхнiчная база навукi i культуры рэспублiкi. У поуным аб`ёме разгарнулася работа АН БССР, дзе працавала больш за 100 дактароу навук, 380 кандыдатау навук. Але эпоха сталiнiзма i росквiт культуры проста былi несумяшчальнымi. I толькi пасля 1953г., калi па-мёр Сталiн, пачалося развiццё культуры. Можна адзначыць творчасць такiх пiсьменнiкау : Лынькова "Векапомныя днi", Шамякiна "Глыбокая плынь", Мележа "Мiнскi напрамак". Сярод вядомых паэтау былi : Куляшоу, Панчанка, Танк, Гiлевiч. У тэатральным мастацтве : 1944г. -- адчынiуся тэатр Янкi Купалы спектаклем "Позняе каханне" Астроускага, на сцэне Вiцебскага тэатра Якуба Коласа ставiуся спектакль "Несцерка" Вольскага, тэатр оперы i балета паставiу оперу Цiкоцкага "Алеся". З вызваленнем Беларусi аднавiлася музычнае жыццё. У 1952г. быу створаны Дзяржауны народны хор БССР на чале з Цiтовiчам. Вялiкi уклад у музыку таго часу унеслш кампазiтары : Аладау, Багатыроу, Цiкоцкi, Лукас. Значных поспехау дабiлася выяуленчае мастацтва. Сярод мастакоу : Гаурыленка "На партызанскiм аэрадроме", Хрусталёу "Канстанцiн Заслонау". Шэраг буйных работ стварылi беларускiя скульптары : Азгур, Вембель, Глебау. Такiм чынам, нiякi рэжым не у стане забяспечыць поуны кантроль над духоуным жыццём народа.
Вопрос 30 Развiцце навукi i культуры у БССР у 60-80 гг.
Вядучай навукова-даследчай установай рэспублiкi у гэтыя гады з'яулялася АН БССР. У 1985 у рэспублiцы налiчвалася 42,5тыс. навуковых работнiкау, у 6 разоу больш, чым у 1960г. Буйны уклад у навуку унеслi фiлолагi:Крапiва, Глебка, Баркоускi, Янкоускi. Гiсто-
рыкi:Перцау, Нiкольскi, Краучанка, Каенцкая. Матэматыкi:Спрынц жук, Супруненка, Платонау. Фiзiкi:Сцяпанау, Федарау, Цэдрык. Прайшлi змены у адукацыi. З 1958г. была уведзена абавязковая 8-гадовая, а у 70-я г. усеагульная сярэдняя адукацыя. Усе школы перайшлi на кабiнетную сiстэму, пашырылася вакарыстанне тэхнiчных сродкау на-
вучання. У 70-я г. i прафтэхвучылiшчы сталi пераходзiць на сярэднюю адукацыю. Павялiчылася колькасць вышэйшых навучальных устаноу. К 1985г. iх было 33.Значны уклад у развiцце культуры унеслi пiсьменнiкi:Быкау"Жураулiны крык",Чыгрына "Плач перапелкi",Адамовiч"Сыны iдуць у бой",Мележ"Людзi на балоце".Вядомымi беларускiмi ***** былi:Рахленка, Глебау, Уладамiрскi. У 1971г. Адкрыуся новы тэатр-Дзяржауны тэатр музычнай камедыi БССР. Славутасць беларускаму кiнематографу прынеслi фiльмы:"Воучая зграя","Руiны страляюць","Крушэннне iмперыi","Ласкавая Геннуя".Такiм чынам культура беларусii у 60-80гг. працягвала свае развiцце хаця перашкоды на яе шляху была структура партыйнадзяржаунай улады.
Вопросы:
Вопрос 1: Предмет, значение и цели дисциплины "История Беларуси" (в контексте мировой цивилизации). Периодизация истории Беларуси. Источники по истории Беларуси.
Вопрос 2: Первобытное общество на территории Беларуси. Основные занятия и общественный строй первобытных людей. Великое переселение народов. Расселение индоевропейцев. Балты и славяне на территории современной Беларуси.
Вопрос 3: Зарождение государственности у восточных славян. Начало Руси. Полоцкое и Турово-Пинское княжества как первые государственные образования на территории Беларуси.
Вопрос 4: Политическое и социально-экономическое развитие белорусских земель в составе Великого княжества Литовского, Русского и Жемойтского.
Вопрос5: Введение христианства и его влияние на развитие культуры белорусских земель. Письменность и просвещение на территории Беларуси IX-XIII вв. Е. Полоцкая, К. Туровский, К. Смолятич.
Вопрос 6: Культура белорусских земель в составе Великого княжества Литовского. Русского и Жемойтского.
Вопрос 7: Утварэнне РП i палажэнне бел. зямель у яе саставе. Крызiс РП i яе падзелы ý другой палове 18 ст.
Вопрос 8: Культура беларуских зямель у складзе РП.
Вопрос 9: Палiтыка царызму на Беларусi.
Вопрос 10: Обществено-политическое движение в Беларуси в конце XVIII - первой половине XIX вв.
Восстания 1794 и гг. Беларусь и Отечественная война 1812
Вопрос 11: Адмена прыгоннага права ý Расii. Буржуазныя рэформы х гадоý.
Вопрос 12: Паýстанне гг. на Беларусi, яго вынiкi i значэнне.
Вопрос 13: Формирование белорусской нации. Возрождение бел. языка и литературы. Демократическое и национально-освободительное движение в Бел. Во 2-ой половине 19-20 вв.
Вопрос 14: Культура белорусских земель в составе Российской империи в 19-20 вв.
Вопрос 15: Основные тенденции развития экономики Европы в начале XX вв. Социально-экономическое положение белорусских губерний в гг. Столыпинская аграрная реформа и ее проведение в Беларуси.
Вопрос 16: Первая мировая война. Обострение социально-экономического и политического кризиса в России и Беларуси в 1917 г. Февральская и Октябрьская революция.
Вопрос 17: Проблема белорусской государственности в общественно – политическом движении Беларуси.
Первый Всебелорусский съезд. Провозглашение и деятельность Белоруской народной Республики
Вопрос 18: Образование БССР и Литовско – Белоруской ССР. Война Польши и Савецкай России. Второе провозглашение БССР. Рижский мир.
Вопрос 19: Новая экономическая политика и ее проведение в Беларуси.
Вопрос 20: Культура БССР у міжваенный перыяд(гг.).
Вопрос 21: ІНДУСТРЫЯЛІЗАЦЫЯ I КАЛЕКТЫВІ3АЦЫЯ У БССР I IX ВЫН1К1
Вопрос 22: СТАНОВ1ШЧА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУС1 я гг.). УЗ'ЯДНАННЕ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА
Вопрос 23: ПАЧАТАК ВЯЛ1КАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ. АБАРОНЧЫЯ БА1. УСТАЛЯВАННЕ АКУПАЦЫЙНАГА РЭЖЫМУ
Вопрос 24: МАСАВАЯ БАРАЦЬБА СУПРАЦЬ НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦК1Х ЗАХОПН1КАЎ У БССР
Вопрос 25: ВЫЗВАЛЕННЕ БССР АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦК1Х ЗАХОПН1КАЎ
Вопрос 26 Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР(1944-50).
Вопрос 27 Грамадска-палiтычнае жыцце у республiцы у сярэдзiне 60-х -
80-х гг.
Вопрос 28 Станаyленне незалежнай рэспyблiкi Беларyсь. Канстытyцыя РБ.
Вопрос 29 Развiццё культуры у рэспублiцы у сярэдзiне 50-60-х гадоу.
Вопрос 30 Развiцце навукi i культуры у БССР у 60-80 гг.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 |


