Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Я живу для того, чтобы …
Каждый день я двигаюсь в направлении …
3. Ствол дерева – собственное осознание вопроса «Что такое человек?».
Найдите утверждение, с которым вы согласны, и дайте свои обоснования (приведите в каждом случае свои доводы).
1) Я в основном хороший, потому что…
Я в основном плохой, потому что…
2) Я свободен и отвечаю за свои поступки, потому что…
Я зависим и не отвечаю за свои поступки, потому что…
3) Я в основном эгоистичен, потому что…
Я в основном заботлив и добр с другими, потому что…
4) Мои убеждения воздействуют на мою личность, потому что…
Моя личность воздействует на мои убеждения, потому что…
4. Ветви дерева – этические ценности.
Перечислите то, что для вас является наиболее важным, и постарайтесь объяснить почему.
5. Цветы символизируют эмоции.
Перечислите основные желательные и нежелательные эмоции, которые вы испытывали по отношению к себе, другим и школе.
6. Плоды дерева – это ваши поступки.
Напишите, как вы обычно ведете себя, выполняя различные социальные роли и занимаясь различными видами деятельности.
Желательные поступки | Нежелательные поступки | |
Сын/дочь | ||
Брат/сестра | ||
Ученик | ||
Гражданин | ||
Свободное время |
Руководитель. Нам свойственно странное противоречивое отношение к жизни: с одной стороны, мы любим жизнь, с другой – не ценим ее каждодневно.
Мы считаем, что человек – «это звучит гордо», но хорошо при этом понимаем, что гордиться большинством деяний не приходится. Мы произносим высокие слова, но совершаем низкие поступки. И сейчас Вам предстоит небольшое испытание. Но, предупреждаю сразу, оно не из легких. Кто к этому готов, кто хочет его пройти, встаньте. (Дети встают, образуют круг.)
Игра «Вырвись из круга»
Прошу в середину круга выйти того, кто считает себя человеком, достойным носить это почетное звание. (Желающие входят в круг.)
Теперь Вы стоите в центре круга, в окружении плотного кольца людей, крепко держащихся за руки, выражение их лиц вам пока не ясно.
За пределами круга – жизнь. Ваша задача – выйти в жизнь, доказать нам, что вы действительно достойны этого. Но если Вы не сделаете этого за одну минуту, то погибнете.
Любой из Вас в любой момент может разомкнуть руки и без всяких проблем выпустить этого, безусловно «хорошего», достойного человека, но это слишком легко. Ваша задача – выпустить в жизнь человека, который действительно будет полезен для общества, будет выкладываться на пределе своих возможностей.
Идет игра. В центре круга – все желающие.
Как Вы поняли, эта игра – прекрасная диагностика жизненного стиля человека. Какие мы разные, как по-разному мы стремимся выйти в жизнь. Кто-то рвется из круга силой, кто-то подкупает, кто-то лукавит, а кто-то идет с открытым сердцем.
Для людей характерны две жизненные позиции: «жизнь для других» и «жизнь для себя». Остановимся конкретнее на второй позиции «жизнь для себя».
Известный психотерапевт, кандидат медицинских наук утверждает, что жить надо для себя, ведь самая важная персона для каждого из нас – это мы сами. Жить нужно для себя, это приносит пользу другим. Возлюби ближнего своего, как самого себя – звучит библейская заповедь. Это значит, что ты будешь любить ближнего только в том случае, если полюбишь себя. Что-то подобное мы находим у :
Кого ж любить? Кому же верить?
Кто не изменит нам один?
Кто все дела, все речи мерит
Услужливо на наш аршин?
Кто клеветы про нас не сеет?
Кто нас заботливо лелеет?
Кому порок наш не беда?
Кто не наскучит никогда?
Призрака суетный искатель,
Трудов напрасно не губя,
Любите самого себя,
Достопочтенный мой читатель!
Предмет достойный: ничего
Любезней, верно, нет его.
Ведущий достает весы. На одной чаше весов написано: «Жизнь для других», на другой – «Жизнь для себя».
Ребята, выберите вашу жизненную позицию. Перед вами «весы жизни», назовем их так условно. Какая позиция наиболее приемлема для Вас? (Ученики кладут на одну из чаш свои шарики, у каждого в руках только один шарик.) Весы служат прекрасной наглядностью. Людям свойственно совершать поступки, именно они определяют жизненную позицию человека.
Смыслом жизни людей другой позиции является «жизнь для других». Может быть, великое счастье в том, чтобы чувствовать, что твоя жизнь где-нибудь и каким-либо образом действует на благо другой жизни. Таких личностей в переломные моменты истории было немало. Среди них философы, художники, поэты, врачи – люди, готовые отдать результаты своих творений на сотни жизней вперед. Можете ли вы назвать именно таких людей, плодами жизни которых мы пользуемся до сих пор, несмотря на то, что их давно нет?
Ученики приводят примеры: З. Фрейд, А. Нобель, Ньютон и др.
А иногда человек оказывается способен отдать свою жизнь во имя другой жизни. Жизнь – это самое дорогое, что есть у человека. Однако почему же лучшие из лучших, не задумываясь, отдавали ее по собственному желанию? Это матрос Е. Никонов, погибший под пытками фашистов, но не выдавший своих товарищей, В. Талалихин, совершивший первый в истории войн ночной воздушный таран в небе под Москвой, В. Носов, направивший свой самолет на колонну немецкой техники, и многие другие.
Каждый выбирает для себя
Женщину, религию, дорогу,
Дьяволу служить или пороку –
Каждый выбирает для себя.
Каждый выбирает по себе
Щит и латы, посох и заплаты.
Меру окончательной расплаты
Каждый выбирает по себе.
А сейчас еще раз посмотрите на «весы жизни». Может быть, кто-то из Вас переменил свое мнение о двух жизненных позициях? Ребята, у Вас есть возможность еще раз определиться.
Закончить наше занятие хотелось бы такими словами:
Мы все умрем, людей бессмертных нет,
И это всем известно и не ново,
Но мы живем, чтобы оставить след,
Дом иль тропинку, дерево иль слово.
Не все пересыхают ручейки.
Не все напевы время уничтожит.
И ручейки умножат мощь реки,
И нашу славу песня приумножит.
Р. Гамзатов
Разработка
занятия в кружке
«Арганаўты мінулага»
(для учащихся старшего
школьного возраста)
подготовил руководитель кружка
УО «Миорский государственный
Дом детского творчества»
Ермалёнок Витольд Антонович
Тэма: Археалогія нашага краю.
ЭПІГРАФ:
Гісторыя, няўведаная намі.
Чакае дзень той, што ўнясе ліхтар,
Той, што асвеціць схоў яе, ці сховы
І вырве з цемры страчаны ўжо шлях
Таіса Бондар
Мэты:
1. Замацаваць і паглыбіць веды вучняў по тэме “Археалогія”.
2. Пазнаёміць вучняў з асноўнымі археалагічнымі помнікамі Міёршчыны: селішчамі, гарадзішчамі, курганамі.
3. Працягваць развіваць уменні, навыкі гурткоўцаў па класіфікацыі і датаванні археалагічных знаходак.
4. Паглыбіць веды, неабходныя для ўдзелу ў археалагічных разведках, раскопах, пошуках новых помнікаў археалогіі.
5. Выхоўваць у школьнікаў павагу да найстаражытнейшай гісторыі краю, цікавасць да яе вывучэння, імкненне зберагчы і захаваць, знайсці археалагічныя аб’екты.
Форма вывучэння дадзенай тэмы – аповяд кіраўніка гуртка.
Нагляднасць:
“Археалагічная карта раёна”, слайды, фотаздымкі разведак і раскопак. Табліцы і схемы, здымкі асноўных археалагічных помнікаў Міёршчыны, археалагічныя знаходкі: сякач, скрэбла, разцы – мікраліты, каменныя сякеры, наканечнікі стрэлаў, вырабы з косці старажытнага чалавека, упрыгожанні, бранзалеты, пацеркі, пярсцёнкі і г. д., крыжаслоў “Археалогія Мёрскага раёна”.
План правядзення занятка
1. Вывучэнне сівой мінуўшчыны нашага краю.
2. Век каменя і бронзы.
3. “Край цяпер засяляюць жалезныя людзі...”
4. Таямніцы курганоў.
5. Пошук вядуць “Арганаўты мінулага”.
6. Замацаванне ведаў.
У пачатку заняткаў праводзім археалагічную размінку па вывучаных раней тэмах па археалогіі. Ведаючы здольнасці гурткоўцаў, можна прапанаваць: або крыжаслоў, або рэбус, або, у каго ў наяўнасці ёсць вялікая колькасць прылад працы старажытнага чалавека, ці на крайні выпадак іх малюнкаў, здымкаў, можна правесці гульню “Што і для чаго”. Абавязкова павінны яшчэ раз замацаваць веданне вучнямі асноўных перыядаў першабытнага грамадства, тут таксама можна выкарыстаць гульню “Лагічны ланцужок”.
1. Вывучэнне сівой мінуўшчыны.
Дапісьмовая гісторыя здаўна прыцягвала цікавасць людзей. Ніхто не заставаўся абыякавым, знайшоўшы каменныя прылады працы, старажытныя рэчы, рэшткі даўніх збудаванняў. Склаліся легенды аб загадкавых каменях з надпісам, аб курганах – валатоўках, гарадзішчах, урочышчах (Кіраўнік гуртка паказвае вучням клінападобную сякеру 1-2 тыс. да н. э.). Вось, напрыклад, сотні год таму назад, людзі не ведалі назначэння гэтай прылады працы і лічылі, што яна з’яўляецца стралой бога Перуна, якой ён забіў чорта. Такія камяні выкарыстоўвалі жанчыны, калі карова пераставала даваць малако “з вока”, імі націралі вымя. Упершыню навуковае апісанне археалагічным помнікам у нашым краі даў вядомы летапісец 16 ст. Мацей Стрыйкоўскі. У сваёй “Хроніцы” ён апісаў эпіграфічныя помнікі на рацэ Зах. Дзвіна, “Барысавы камяні” выказаў першую гіпотэзу іх з’яўлення.
У 1973 годзе рэчышча Дзвіны абследваў рускі акадэмік І. І.Ляпёхін, ён таксама вывучаў “Барысавы камяні” ля нашай Дзісны. Вывучэнне помнікаў археалогіі ў нашым краі вялося і пры будаўніцтве Дрысенскага ўмацванага лагера ў гг. Вялікую ролю ў пошуку археалагічных аб’ектаў і вырабаў каменнага веку ў нашай мясцовасці адыграла праца краязнаўцы з Віцебска ўскага – Курылы.
У сярэдзіне 19 ст. вялікую цікавасць да старадаўняй гісторыі Міёршчыны праяўлялі мясцовыя паны: Клотты, Тірскія, Плятары. Сабраныя матэрыялы яны перадавалі ў музеі Вільна, Пецярбурга, Масквы, Варшавы.
У 1864 годзе на Падзвінні працавала экспедыцыя імператарскага таварыства, у складзе якой быў мастак Збройнай палаты ў, ён зрабіў 150 малюнкаў старажытных помнікаў. У канцы 19 ст. у нашым краі праводзіў пошукі археолаг, заснавальнік Віленскага музея старажытнасцяў ўскі. Ён ўпершыню склаў археалагічную карту Паазер’я. (Называем гурткоўцам найбольш цікавыя помнікі, адкрытыя гэтым археолагам). Плённым было вывучэнне старажытнасці вядомым беларускім гісторыкам і краязнаўцам (Паказваем яго партрэт і кнігу “Гісторыка-геаграфічны нарыс Дзісенскага павета”) , у якой ён шмат удзяліў увагі і археалагічным помнікам. Прыводзім прыклад з нарыса: “Паміж вёскамі Мурашкі і Навалака знаходзіцца насып, каля 10 сажаняў у дыяметры. К насыпу было знойдзена многа знаходак брускоў для вастрэння косаў. Па паданню ў ёй знаходзіцца пахаванне начальніка шведскага войска”.
Пытанне дзецям: Як вы думаеце, якія прылады працы апісаў А. Сапуноў?
У 30-я гады 20 ст. археалагічныя даследванні на Міершчыне праводзілі археолагі Віленскага ўніверсітэта, муж і жонка Галубовічы. Яны раскапвалі курганы ля в. Чэмяры і Вята. Помнікі мінуўшчыны прыцягнулі ўвагі вядомага мастака Язэпа Драздовіча, які маляваў іх на сваіх карцінах, апісваў у дзенніку. Аб археалогіі нашага краю пісаў у сваіх кнігах настаўнік-краязнаўца з Браслаўскай гімназіі Антон Хедэман. Яго працы “Дзісна і Друя месца магдэбургскае”, “Гісторыя павета Браслаўскага” з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі нашага краю. Але найбольш масштабнае вывучэнне помнікаў археалогіі нашага раёна пачалося пасля другой сусветнай вайны. У 50-я гады раскопкі гарадзішчаў Язна праводзіў кандыдат гістарычных навук А. Г.Мітрафанаў. Але найбольш значны ўклад у археалогію Міерскага раёна ўнеслі В. І.Шадыра, , ўскі, (кіраўнік паказвае іх кнігі).
На працягу 20 год наш гурток “Арганаўты мінулага” таксама вядзе пошук разам з археолагамі раскопкі археалагічных помнікаў. Мы выявілі гарадзішчы ля вёсак Гарані, Снегі, Ражні, Вусаўцы, пахаванні ля в. Казлоўцы, Снегі, паселішчы першабытных людзей ля г. Міеры, в. Навалака, Лінкаўчына, Чэрасы.
2. У часы каменя і бронзы
“Беларусь – край магіл, курганоў, гарадзішчаў, замкавішчаў, замкаў, край, дзе на кожным кроку мы сустракаем сляды мінулага ў помніках, легендах, песнях”, - так пісаў у 19 ст. вядомы краязнаўца Адам Кіркор. Наша Міершчына не з’яўляецца выключэннем. Першыя пасяленцы прыйшлі сюды яшчэ ў мезаліце, як толькі адступіў ледавік.
Пытанне: Чаму ў нашым краі не выяўлена стаянак палеаліту?
Дзякуючы разведкам, паселішчы выяўлены ля вёсак Пераброддзе, Краснае, Стары Пагост, Крукі, Барсукі, Мазурына, Язна, Міераў.
Пытанне: Разгледзьце ўважліва археалагічную карту, чаму менавіта ля гэтых вёсак выяўлены паселішчы першабытных людзей? Вучні павінны даць правільны адказ: таму што людзі ў мезаліце сяліліся ля берагоў рэк і азёраў. Паказваем вучням скрабкі, разцы, ножападобныя пласціны з гэтых паселішчаў.
Пытанне: Якая тэхніка апрацоўкі характэрна для таго перыяду?
Адказ: аббіўка, скол, рэтуш. Кіраўнік паказвае слайды, або здымкі гэтых паселішчаў.
Пытанне: Якія заняткі былі ў жыхароў гэтых паселішчаў? Рассяленне плямён ішло па рэках Дзісна, Авута, Волта, Мерыца, Вята. Больш люднымі сталі паселішчы ў нашым краі ў перыяд неаліту.
Пытанне: Якія новыя спосабы апрацоўкі крэмню з’явіліся ў гэты час 4-3 тыс. да н. э.? Для нагляднасці паказваем сякеру 3 тыс. да н. э. ,знойдзеную ля в. Павяцце. Гурткоўцы заўсёды беспамылкова называюць: шліфаванне, свідраванне, пілаванне. Звяртаем увагу дзяцей, што для вытворчасці прылад працы выкарыстоўваецца не толькі крэмень, але і граніты, пясчанікі, шпаты. Паселішчы неаліту існавалі ля в. Чэрасы, Узмены, Мурашкі, Язна, Снегі, Павяцце, Рудакі. Якія новыя заняткі людзей з’явіліся ў нашых продкаў у тыя часы?
Адказ: бортніцтва, ганчарства, ткацтва, пачалося ў канцы неаліту асвойванне жывёлагадоўлі і земляробства.
Плямены, якія насялялі наш край, адносяцца да нарвенскай і паўночна-беларускіх культур. Яны ўжо будавалі наземнае жыллё, каркас з жэрдак абцягваўся шкурамі жывёлаў. Посуд упрыгожваўся насечкамі, ямкамі, адбіткамі грэбня.
Пытанне: Выкажыце меркаванне, з якой мэтай чалавек упрыгожваў збаны?
У пачатку 2 тыс. да н. э. у нас ужываюцца прылады працы, упрыгожанні, зброіз з бронзы. Паказваем бронзавы пярсцёнак. Але бронзавых рэчаў было мала.
Пытанне: Чаму?
Адказ: на Міершчыну, як і на ўсю Беларусь, бронза паступала з Каўказа, а ў тыя часы гэта быў вельмі далёкі і складаны шлях. Вось чаму ў нас вядомы толькі знаходкі сякеры з бронзы ля Язна і ўпрыгожванняў з Пруднікаў. Затое вырабы з каменя становяцца больш разнастайнымі і дасканалымі. Найбольшую цікавасць уяўляе цясло для апрацоўкі драўніны, знойдзенае ля в. Павяцце, крэмневае цясло клінападобнай формы з гарадзішча Гарані. У бронзавым веку ў нашай мясцовасці з’яўляюцца паселішчы культуры шнуравой керамікі.
3. “Край цяпер насяляюць жалезныя людзі...”
Гэтыя радкі старажытнарымскага паэта Гесіода вынесены ў загаловак не выпадкова. Пераход да вытворчасці жалеза значна ўзмацніў чалавецтва перад прыродай. У нашым краі жалезныя вырабы пачалі распаўсюджвацца 2700 год назад.
Пытанне: Выкарыстаўшы малюнак “Старажытная домніца”, раскажыце, як старажытны чалавек плавіў жалеза. Далей дэманструем гурткоўцам крыцу, знойдзенную ля в. Пруднікі.
Пытанне: Аб чым сведчыць знаходка крыцы? Адказ: Яна сведчыць, што ў гэтых мясцінах плавілі жалеза. З’яўленне жалезных вырабаў прывяло да ўзнікнення паміж людзьмі няроўнасці. Пачасціліся сутычкі паміж плямёнамі, таму людзі пачалі сяліцца ў цяжкадаступных месцах, на стромкіх пагорках, на высыпах паміж азёраў і балот, на абрывістых берагах рэк. Паселішчы ўмацоўваліся валамі, парканамі, акружаліся глыбокімі ірвамі. У нашых мясцінах жылі тады плямёны балтаў: днепрадзвінская культура і штрыхавой керамікі. Паказваем аскепкі керамікі гэтых культур, разам з дзецьмі выяўляем іх адрозненні і агульныя рысы. На археалагічнай карце паказваем гарадзішчы: Паддубнікі, Язна, Шарагі, Субачава, Сабалеўшчына, Панізава, Гвардзейскія, Пруднікі, Вострава. Дзякуючы пошуку “Арганаўты мінулага”, былі знойдзены гарадзішчы ля в. Гарані, Вусаўцы, Федарцы. Зараз удзельнік раскопак гарадзішча (на занятак запрашаем самых старэйшых гурткоўцаў-школьнікаў, якія былі на раскопках) раскажа аб знаходках і занятках на гарадзішчы Пруднікі, раскопкі якога вядуцца ўжо на працягу 20 год. Можна таксама падрыхтаваць кароткія паведамленні аб раскопках гарадзішч Язна, Паддубнікі, выкарыстаўшы энцыклапедыю: “Археалогія і нумізматыка Беларусі”, або “Збор помнікаў Віцебскай вобласці”.
4.Таямніцы курганоў
Месцы пахаванняў нашых продкаў – курганныя магільнікі – адзін з найбольш цікавых і загадкавых археалагічных помнікаў. У нашым раёне яны захаваліся ля в. Снегі (адкрыты “Арганаўтамі”), Вята, Чурылава, Спігальшчына, Чэмяры. Найбольш даследаваны курганы ля в. Кублішчына, Лясная. Раскапвалі гэтыя пахаванні нашы гурткоўцы разам з вучонымі АН Беларусі. Перад пачаткам аповяда аб даследваннях курганоў пажадана зачытаць успаміны арабскага гандляра, відавочца пахаванняў у славян (змешчана ў кнізе А. Нечвалодава “Сказание о земле русской» 1913. Расказваем аб курганах у Кублішчыне, выкарыстоўваючы слайды, фотаздымкі, замалёўкі з раскопак. Тут раскапана 20 курганоў. Выяўлены тры тыпы пахавальных абрадаў: трупаспаленні, трупапалажэнні і пустыя курганы. Аднак ва ўсіх курганах выяўлены попельна-вугальная праслойка на мацярыку, або ў паглыбленні 10-20 см.
Пытанне: Чаму ў некаторых курганах адсутнічаюць пахаванні? Гурткоўцы выказваюць наступныя меркаванні:
а) нябожчыка цела не знайшлі,
б) загінуў на вайне,
в) пахаванне, было спалена ў іншым месцы, рэшткі ставіліся на паверхні кургана ў гаршчку, таму і не заставіліся,
г) насып выкананы ў рэтуальных мэтах у гонар якой-небудзь падзеі.
Курганаў з трупаспаленнем знойдзена менш, усе яны адносяцца да 10 ст. Большасць пахаванняў з рэшткамі шкілетаў утрымлівалі багаты інвентар. Жаночыя пахаванні былі з упрыгожваннямі: пацеркамі, бранзалетамі, пярсцёнкамі, шыйнымі грыўнямі, пранізкамі, спражкамі, бразготкамі, паказваем іх малюнкі і здымкі, або іх сапраўдны выгляд. Мужчынскія пахаванні больш сціплыя: крэсіва, нажы, наканечнікі дзідаў, фібулы (зашпількі). Велічыня курганных насыпаў ад 0,5м да 1,5м вышыні, дыяметр 5-8м. Толькі адзін курган меў памеры 30м у дыяметры і 3 м вышыня. Але самае загадкавае там было само пахаванне. Пахаванне мужчыны і жанчыны не мела ніякіх пахавальных знаходак. Але жаночы чэрап меў гарызантальны спіл верхняй часткі, адзіная знаходка такога кшталту на Беларусі. Па меркванню вучоных, гэта сляды малавядомага мясцовага пахавальнага культу. У пахаваннях выяўлены 6 керамічных пасудзін, зробленых на ганчарным крузе, адзін ляпны. Па знаходках можна меркаваць, што курганы насыпаны ў 10-12 ст. Славянамі-крывічамі, якія асімілявалі мясцовае балцкае насельніцтва.
У 1987 годзе пры распрацоўцы кар’ера ля в. Казлоўцы быў знойдзены ўнікальны могільнік са слядамі пахаванняў не ў насыпах, а ямах, глыбінёй да 1м. Пры раскопках выяўлены рэдкія для вясковых могілак знаходкі: сярэбраныя скроневыя кольцы, пасярэбраны пярсцёнак, імітатар рабскіх дырхемаў з медзі, вочкавыя і касцяныя пацеркі. А загадкавыя скроневыя бронзавыя пярсцёнкападобныя кольцы з сярэбранымі арнаменціраванымі пацеркамі трапілі да нас з Падняпроў’я, ды і адносяцца яны да гарадскіх упрыгожванняў. Знаходкі ля в. Казлоўцы таксама адносяцца да змешанага славяна-балцкага насельніцтва 10-12 ст. Расказ аб пахаваннях з Казлоўцаў суправаджаем замалёўкамі, здымкамі і рэчамі з запасных фондаў музея СШ № 3.
5. Пошук вядуць “Арганаўты мінулага”
Сёння вы пабачылі, наколькі багата наша старажытная гісторыя. Але наша зямля хавае яшчэ больш таямніц і знаходак! Як жа адшукаць гэтыя археалагічныя багацці? Як адкрыць новыя помнікі?
Па-першае, вывучэнне назваў вёсак, урочышчаў, пагоркаў, азёраў, балот і г. д. Вывучэнне назваў дазволіла не толькі вучоным, але і нашым гурткоўцам адкрыць новыя археалагічныя помнікі. Вось, напрыклад, ля в. Федарцы нам старажылы сказалі, што ёсць пагорак з назвай “Чорная гара”. Калі гэта гара пясчаная, або з гліны, то ніколі не павінны быць з назвай – чорная. Разведка паказала, што сапраўды чорнай названа яна таму, што там наверсе цёмная зямля – культурны пласт заўсёды чорнага колеру. Там мы сталі першаадкрывальнікамі гарадзішча днепра-дзвінскай культуры 1 тыс. да н. э. Найбольш распаўсюджаныя ў нашым раёне месцы, дзе былі гарадзішчы: Замак, Дварэц, Гарадзец, Гарадок. Захаваліся ў нас і месцы з назвай, якія сведчаць аб выплаўцы тут жалеза: Рудня, Рудакі, Крычава, Жалезны ручай, Домніца. Праведзены пошук падцвердзіў і існаванне там паселішчаў і гарадзішчаў жалезнага веку. Асабліва дапамагаюць назвы пры пошуках старажытных пахаванняў. Як толькі мы даведваемся аб такіх назвах як Валатоўкі, Капцы, Шведзкія, або французкія магілы, смела можна сцвярджаць, што магільнікі 10-13 ст. Менавіта так называюць у нас курганы ля в. Лясная, Кублішчына, Чурылава.
Па-другое, вывучэнне старых легендаў і паданняў: аб бітвах, касцёлах, чароўных каменях, загінуўшых князях. Вось, напрыклад, як мы адкрылі ў 1990 годзе старажытнае паганскае капішча ля в. Волкаўшчына. У вёсцы мы пачулі паданне, што на недалёкім ад вёскі пагорку стаяў калісьці французскі касцёл. Але аднойчы людзі зграшылі і ў вялікае свята пайшлі не маліцца, а працаваць, убіраць сена, бо надыходзіла навальніца. Ды толькі, як надыйшла бура, то грымоты разбурылі касцёл. З тых часоў на гэтай гары шмат раскіданых як папала камянёў, а калі прылажыць да зямлі вуха – чуваць, як звіняць званы, што праваліліся пад зямлю.
Па-трэцяе, трэба грунтоўна вывучаць старыя падрабязныя карты, бо нават за некалькі дзесяткаў год значна змяніўся рэльеф мясцовасці.
Па-чацвёртае, трэба запомніць, дзе, у якіх месцах трэба шукаць той, або іншы археалагічны помнік. Так пад час каменнага веку людзі больш сяліліся ля рэк і азёраў, таму і трэба весці разведку менавіта на мысу, блізка ад вады. Праўда трэба ведаць, што за тысячы год мясцовасць змянілася, таму трэба шукаць і тарфянікавыя стаянкі. Іх можна заўважыць па больш густой расліннасці на балоце, а лежачы на зямлі, убачыць невялікае ўзвышша. Так наш гурток знайшоў паселішча ля в. Лінкаўшчына. Гарадзішчы заўсёды трэба шукаць у непрыступных месцах, на крутых схілах рэк, азёр.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 |


