Матэрыялы для самастойнай падрыхтоўкі да абавязковага экзамена па гісторыі Беларусі, 9 клас

Кароткі план

Даты, падзеі

Тэрміны

Персаналіі

1

2

3

4

Білет №1

Пытанне 1. Жыццё і заняткі старажытных людзей на тэрыторыі Беларусі

Перыядызацыя першабытнага ладу на тэрыторыі Беларусі. З’яўленне людзей на тэрыторыі Беларусі. Пераход да аселага спосабу жыцця. Прысвойваючая гаспадарка. Узнікненне родавай абшчыны.

Бронзавы век. Пранікненне індаеўрапейцаў на тэрыторыю Беларусі. Распаўсюджванне земляробства і жывёлагадоўлі. Пераход да вытворчай гаспадаркі. Асаблівасці бронзавага веку на беларускіх землях.

Жалезны век. Спосабы здабычы і апрацоўкі жалеза. Бацькоўскі род. Суседская абшчына. З’яўленне маёмаснай няроўнасці ў грамадстве.

Культура нашых продкаў. Вераванні першабытных людзей. Шанаванне сонца, агню, зямлі, вады. Міфалогія. Паграбальныя абрады. Курганы. Першабытнае мастацтва. Скульптура (в. Асавец Бешанковіцкага раёна).

100-35 тыс. г. т.н. – каменны век, эпоха мусця на тэрыторыі Беларусі, пранікненне першых людзей на тэрыторыю Беларусі.

40-35 тыс. г. т.н. – з’яўленне на тэрыторыі Еўропы чалавека сучаснага віду – краманьёнца.

26 тыс. г. т.н. – самая старажытная стаянка чалавека на тэрыторыі Беларусі каля в. Юравічы Калінкавіцкага раёна.

23 тыс. г. т.н. – старажытная стаянка чалавека на тэрыторыі Беларусі каля в. Бердыж Чачэрскага раёна.

4-3 тыс. г. да. н.э – узнікненне жывёлагадоўлі і земляробства, з’яўленне керамічнай вытврчасці на тэрыторыі Беларусі; пераход да аселага ладу жыцця.

3-1.5 тыс. г. да. н.э – з’яўленне на тэрыторыі Беларусі індаеўрапейцаў (плямён “культуры баявых сякер”, або “культуры шнуравой керамікі”).

Пачатак ІІ тыс. г. да. н.э – канец VІІІ ст. да н. э. – бронзавы век;

VІІ ст. да н. э. – канец V ст. н. э. – жалезны век

Стаянка (пасяленне) – месца пасялення старажытнага чалавека.

Першабытны чалавечы статак (праабшчына) – найстаражытныя людзі, якія яб’ядноўваліся ў групы (20-30 чалавек), якія нагадвалі статак жывёл.

Родавая абшчына – калектыў старажытных людзей, звязаных паміж сабой радством, агульнасцю паходжання, агульнай гаспадаркай.

Племя – трывалае аб’яднанне некалькіх родаў, звязаных паміж сабой агульнасцю паходжання.

Індаеўрапейцы – плямёны жывёлаводаў-качэўнікаў, першапачаткова пражываючых у Малой Азіі.

Прысвойваючая гаспадарка – від гаспадаркі, пры якой чалавек браў ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе.

Вытворчая гаспадарка – гаспадарка, пры якой людзі самі выраблялі ўсё неабходнае для жыцця.

Мацярынскі (бацькоўскі ) род – родавая абшчына, у якой радство ўсіх яе членаў лічылася па жаночай (мужчынскай) лініі.

Скульптура – стварэнне аб’ёмнага вобраза.

Пытанне 2. Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у першай палове ХVІ ст.

Узмацненне барацьбы феадалаў за ўладу. Выступленне Міхала Глінскага: прычыны, мэты, вынікі.

Кансалідацыя вярхоў грамадства ВКЛ. “Залаты век” ВКЛ. Ураўнаванне правоў шляхты з правамі магнатаў. Утварэнне павятовых соймікавых і павятовых судоў. Прыняцце першага зводу феадальнага права – статута 1529 г.

1508 г. – выступленне супраць улады Жыгімонта І пад лозунгам абароны праваслаўнага насельніцтва пад кіраўніцтвам Міхала Глінскага.

1529 г. – І Статут ВКЛ.

1563 г. – вышэйшыя дзяржаўныя пасады маглі займаць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, як каталіцкага, так і правасслаўнага і пратэстанскага веравызнання.

Статут ВКЛ – звод законаў феадальнага права ВКЛ. У І Статуце ВКЛ, прынятым у 1529 г., былі юрыдычна замацаваны асновы грамадзянскага і дзяржаўнага ладу ВКЛ, т прававое становішча розных слаёў насельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы органаў дзяржаўнага кіравання і суда.

Міхал Глінскі – князь з роду Глінскіх, ваеначальнік і дзяржаўны дзеяч ВКЛ і ВКМ. Маршалакдворны літоўскі з 1500 г., начальнік Віленскага манетнага двара з 1501 г. кіраўнік выступлення1508 г.

Жыгімонт І Стары – вялікі князь літоўскі з 20 кастрычніка 1506 г. і кароль польскі з 8 снежня 1506 г., пяты сын Казіміра ІV Ягелончыка і елізаветы Габзбург, унук Ягайлы.

Білет №2

Пытанне 1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі: рассяленне, грамадскія і гаспадарчыя адносіны ў V – ІХ ст.

З’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі. Славянскія пасяленні на поўдні Беларусі (г. Петрыкаў, в. Хатомаль). Тры групы славян: заходнія, усходнія, паўднёвыя.

Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі. Славянізацыя балтаў. Крывічы-палачане. Дрыгавічы. Радзімічы.

Грамадскія адносіны. Верв – суседская абшчына. Неўмацаваныя паселішчы. Князь, дружына. Палюддзе. Ваеннае апалчэнне.

Гаспадарка, рамяство і гандаль усходніх славян. Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі. Ворыўнае земляробства. Рала. Рамяство і промыслы. Гандаль.

VІ ст. н. э. – з’яўленне славян у Сярэднім Падняпроўі.

VІІІ – ІХ стст. – на тэрыторыі Беларусі склаліся племянныя аб’яднанні ўсходніх славян.

Балты – плямёны індаеўрапейцаў, продкі сучасных літоўцаў і латышоў. Да прыходу славян засялялі Паўночную і Сярэднюю Беларусь.

Славянізацыя балтаў – паступовы працэс збліжэння балцкага насельніцтва са славянскім, вынікам якога было канчатковае зліццё балтаў са славянамі.

Князь – першапачаткова правадыр племені, пазней кіраўнік княства.

Дружына – атрад узброеных і спецыяльна абучаных ваеннай справе людзей.

Палюддзе – збор даніны з насельніцтва.

Пытанне 2. Брэсцкая ўнія 1596 г.: перадумовы заключэння і распаўсюджанне ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі

Перадумовы заключэння Брэсцкай царкоўнай уніі. Падрыхтоўка. Брэсцкі царкоўны сабор 1596 г. і яго значэнне.

Насільнае ўвядзенне ўніяцкай царквы ў канцы ХVІ – пачатку ХVІІ ст. Праваслаўныя брацтвы – цэнтры барацьбы з уніяй.

Уніяцкія дзеячы. Пашырэнне ўніяцтва сярод сельскага насельніцтва і гарадскіх нізоў.

1577 г. – выданне кнігі Пятра Скаргі “Аб адзінстве царквы Божай”.

1596 г. – Берасцейскі царкоўны сабор.

1623 г. – у час хваляванняў праваслаўнага насельніцтва быў забіты полацкі ўніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцевіч.

Уніяцкая царква – хрысціянскае аб’яднанне, створанае Берасцейскай уніяй у 1596 г. падпарадкоўвалася Папе Рымскаму, прызнавала асноўныя догмы каталіцкай царквы пры захаванні праваслаўных абрадаў.

Праваслаўныя брацтвы – форма праваслаўных аб’яднанняў у Рэчы Паспалітай.

Базыльяне – манаскі ордэн святога Васіля Вялікага.

Ігнацій Пацей – адзін са стваральнікаў праекта дэкларацый аб уніі.

Кірыла Цярлецкі – праваслаўны, затым уніяцкі дзеяч.

Пётр Скарга – царкоўны і палітычны дзеяч рэчы паспалітай, ініцыятар і прпагандыст Берасцейскай уніі 1596 г.

Білет №3

Пытанне 1. Полацкае княства ў ІХ-ХІ стст. Княжацка-вечавы лад

Старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян Кіеўская Русь. Месца беларускіх зямель у складзе старажытнарускай дзяржавы.

Полацкае княства ў ІХ-ХІ стст. Першае ўпамінанне старажытнага Полацка. Саперніцтва з Ноўгарадам і Кіевам. Валокі. Князь Усяслаў Брачыслававіч. Бітва на рацэ Нямізе. Найбольшае ўзвышэнне Полацкага княства.

Княжацка-вечавы лад. Функцыі князя. Дзейнасць веча. Арганізацыя войска.

862 г. – першае ўпамінанне аб Полацку ў летапісу “Аповесць мінулых гадоў”.

907 г. – Полацк быў саюзнікам Кіева ў паходзе на сталіцу Візантыі Канстанцінопаль (Царград) і атрымоўваў частку даніны, якую выплочвалі грэкі князю Алегу.

980 г. – паход наўгародскага князя Уладзіміра на Полацк.

1021 г. – паход полацкага князя Брачыслава на Ноўгарад. Горад быў заняты, але на р. Судамір па дарозе на Полацк брачыслаў быў разбіты войскам Яраслава Мудрага. Барацьба паміж князямі завяршылася заключэннем міру. Яраслаў аддаў Брачыславу Віцебск і Усвяты, дзе праходзілі волакі, якія злучалі Заходнюю Дзвіну з Дняпром.

1067 г. – бітва на р. Нямізе паміж братамі Яраслававічамі і полацкім князем Усяславам Чарадзеем. Чарадзей быў разбіты і захоплены ў палон.

1068 г. – паўстаўшыя кіяўляне вызвалілі з палону Усяслава Чарадзея і аб’явілі яго вялікім князем.

Волакі – сухапутныя гандлёвыя шляхі, якія ляжаць паміж дзвюмя рэкамі.

Веча – народны сход дарослых мужчын, якія вырашалі важныя грамадскія пытанні.

Князь – кіраўнік дзяржаўнага ўтварэння.

Рагвалод – першы летапісна вядомы полацкі князь (960-980).

Ізяслаў – полацкі князь ().

Брачыслаў Ізяслававіч – полацкі князь ().

Усяслаў Брачыслававіч “Чарадзей” – полацкі князь ().

Пытанне 2. Пашырэнне ўплыву Адраджэння на Беларусі ў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Асаблівасці Рэнесанса на Беларусі. Уплыў Еўрапейскага Адраджэння.

Развіццё літаратуры і кнігадрукавання.

Гістарычныя хронікі. Свецкая перакладная літаратура. Рыцарская паэзія. Літаратура вандраванняў.

Архітэктура. Рэнесанс: кальвінісцкая царква ў Смаргоні, палацава-паркавыя комплексы ў Міры, Смалянах. Барока: Нясвіжскі касцёл Божага цела.

Выяўленчае мастацтва. Рэнесансавы арнамент: іконы “Параскева”, “Спас”. Гравюры. Мемарыяльная скульптура. Рэалістычны партрэт.

Тэатр. Распаўсюджванне батлейкі.

1562 г.– выданне “Катэхізіса” Сымонам Будным.

1564 г. – выданне П. Мсціслаўцам і І. Фёдаравым “Апостала”.

1568 г. - выданне П. Мсціслаўцам і І. Фёдаравым у ВКЛ “Евангелля ўчыцельскага”.

1563 г. – у брэсцкай тыпаграфіі Мікалая Радзівіла Чорнага была надрукавана “Радзівілаўская Біблія”.

1601 г. – Мікалай Крыштаф Радзівіл (Сіротка) выдаў свой вандроўны дзённік “Перагрынацыя”.

1619 г. – выданне ў Іўі Мялеціем Сматрыцкім “Граматыкі славенскай”.

ХVІ – першая палова ХVІІ ст. – “Александрыя”, “Аповесць аб Трышчане”, “Траянская гісторыя”.

Адраджэнне – перыяд росквіту навук, мастацтва, пачатак кнігадрукавання, распаўсюджванне гуманізму ў Заходняй Еўропе (ХІV – першая палова ХVІІ ст.)

Спірыдон Собаль – “Псалтыр”, “Буквар”.

Сымон Будны – “Катэхізіс”.

Васіль Цяпінскі – “Евангелле”.

Мацей Стрыйкоўскі – “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі”.

Ян Радван – “Радівіліяда”.

Андрэй Рымша – “Дзесяцігадовая аповесць аб ваенных справах пана К. Радзівіла”.

Гальяш Пельгрымоўскі – “Гутарка

аднаго паляка з маскалём”, “Пасольства Льва Сапегі да вялікага князя маскоўскага”.

Білет №4

Пытанне 1. Гарады на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – сярэдзіне ХІІІ ст.: паходжанне назваў і гаспадарчае жыццё гарадоў

Шляхі ўзнікнення гарадоў. Умацаваныя гарадзішчы. Прычыны ўзнікнення гарадоў. Выгляд гарадоў.

Першыя летапісныя ўпамінанні беларускіх гарадоў. Полацк, Тураў, Віцебск, Мінск, Барысаў і інш. Паходжанне назваў.

Гаспадарчае жыццё гарадоў. Рамяство і гандаль. Роля гарадоў у гаспадарчым жыцці.

Функцыі гарадоў: адміністрацыйная, гаспадарчая, ваенная, культурная.

862 г. – першае летапіснае ўпамінанне аб Полацку.

980 г. - першае летапіснае ўпамінанне аб Тураве.

Х ст. – узнікненне Турава, Заслаўя (Ізяслаўя), Віцебска.

ХІ ст. – узнікненне Брэста (Бярэсця), Мінска (Менска), Пінска.

ХІІ ст. – узнікненне Гомеля, Гродна (Гародні).

ХІІІ ст. – узнікненне Навагрудка, Слоніма, Магілёва.

Горад – першапачаткова ўмацаванае паселішча, пазней – адміністрацыйны, прамысловы, гандлёвы і культурны цэнтр.

Пасад – пасяленне рамеснікаў і гандляроў, якія знаходзіліся каля ўмацаванага цэнтра горада – дзядзінца.

Торг – рынак.

Дзядзінец - умацаваны цэнтр сярэдневяковага горада.

Рамяство – выраб розных прадметаў ручным спосабам.

Пытанне 2. Беларусь у час войнаў другой паловы ХVІІ – першай паловы ХVІІІ ст.

Казацка-сялянская вайна гг. на беларускіх землях. Прычыны вайны і сувязь з паўстаннем пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага на Украіне. Казацкія загоны ў Беларусі. Вынікі і значэнне казацка-сялянскай вайны.

Вайна Расіі і Рэчы Паспалітай гг. Прычыны вайны. Імкненне рускага цара атрымаць выхад да Балтыйскага мора і пашырэнне тэрыторыі дзяржавы. Пачатак баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі. Ваенныя дзеянні ў гг. Віленскае перамір’е. Пазіцыйная вайна. Вызваленне тэрыторыі Беларусі. Андросаўскае перамір’е.

Беларусь у гады Паўночнай вайны. Фарміраванне Паўночнага саюза. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Стварэнне шляхецкіх канфедэрацый. Бітва каля вёскі Лясная. Вынікі і значэнне вайны.

Сейм 1717 г. – абмяжоўваў ўладу кіраваўшай ў Польшы саксонскай дынастыі і замацоўваў правы шляхты.

гг – Казацка-сянская вайна пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага.

1648 г. – паражэнне польскіх войск ад запарожскіх казакоў у бітвах каля Жоўтых Вод і пад Корсунем.

1649 г. – паражэнне казакоў у бітве пад Лоевам.

1651 г. – Белацаркоўскі дагавор.

1653 г. – прыняцце рашэння Земскім саборам аб уключэнні левабярэжнай Украіны ў састаў Расіі.

8 студзеня 1654 г. – Пераяслаўская Рада. Пераход казакоў пад “царскую руку”.

гг. – вайна Расіі з Рэччу Паспалітай.

1655 г. – Кейданская ўнія. Унія прадугледжвала аўтаномію ВКЛ пад кантролем Швецыі.

1667 г. – Андросаўскае перамір’е. Вяртанне зямель беларускага Падзвіння ў састаў ВКЛ.

гг. – Паўночная вайна паміж Паўночным саюзам і Швецыяй.

1708 г. – бітва пры Лясной (Слаўгарад).

1709 г. – бітва пад Палтавай.

1721 г. – Ніштацкі мір. Расія атрымала выхад да Балтыйскага мора.

Загон – казацкі атрад.

Шышы – сялянскія атрады самаабароны ў час вайны Расіі і Рэчы Паспалітай у гг.

Канфедэрацыя – часовы палітычны саюз шляхты.

Кааліцыя – палітычны і ваенны саюз дзвюх і больш дзяржаў.

Багдан Хмяльніцкі – казацкі гетман.

Міхаіл Крычэўскі – кіраўнік казацкага загона, у бітве пад Лоевам быў паранены і захоплены ў палон.

Ян ІІ Казамір Ваза – кароль Рэчы Паспалітай ().

Януш Радзівіл – гетман Рэчы Паспалітай.

Аляксей Міхайлавіч (Цішайшы) – расійскі цар.

Аўгуст ІІ Дужы – карольРэчы Паспалітай (, ).

Карл ХІІ- швецкі кароль.

Станіслаў Ляшчынскі – кароль Рэчы Паспалітай (, 1733), абраны каралём Варшаўскай канфедэрацыяй.

Білет №5

Пытанне 1. Развіццё культуры на беларускіх землях у ІХ-сярэдзіне ХІІІ ст. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы

Распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях. Прычыны прыняцця хрысціянства. Першыя хрысціяне на беларускіх землях. Язычніцтва і хрысціянства. Распаўсюджванне хрысціянства: вынікі і значэнне.

Рэлігійна-асветніцкія дзеячы. Хрысціянская царква і культура. Значэнне дзейнасці рэлігійных асветнікаў.

Культура беларускіх зямель. Мураванае дойлідства: Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіньеўская царква (ХІІ ст.) у Полацку, Барыса-глебская (Каложская) царква ў Гродна, Камянецкая вежа.

Мастацтва. Крыж Ефрасінні Полацкай.

Пісьменнасць. Тураўскае Евангелле – самая ранняя царкоўная кніга на тэрыторыі Беларусі. Помнікі пісьменнасці: надпісы на прасліцах, камянях, берасцяных граматах.

988 г. – прыняцце хрысціянства ў Кіеве як дзяржаўнай рэлігіі.

992 г. – заснаванне Полацкай епархіі. (Епіскап Міна – п. ХІІ ст.).

1005 г. – заснаванне Тураўскай епархіі. Першым епіскапам быў прызначаны Фама.

ХІ ст. – распаўсюджванне кірыла-мяфодзьеўскай пісьменнасці ў Полацкай зямлі, стварэнне рукапіснай царкоўнай кнігі “Тураўскае Евангелле”.

– будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора.

1113 г. – манахам Нестарам састаўлены летапісны зхвод “Аповесць мінулых гадоў” у Кіева-Пячорскім манастыры.

1061 г. – стварэнне па загаду Ефрасінні Полацкай крыжа майстрам-ювелірам Богшам.

Епархія – царкоўная акруга, якой кіраваў епіскап.

Берасцяныя граматы – бярозавая кара з надрапанымі на ёй літарамі (знойдзены ў Віцебску і Мсціслаўі).

Летапісанне – запіс падзей па гадах (летах) у храналагічнай паслядоўнасці.

Плінфа – плоская цэгла.

Галаснікі – гліняныя збаны, умураваныя ў сцены для лепшай акустыкі.

Фрэска – жывапіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы.

Жыціе - апавяданне аб дзейнасці і жыццёвым шляху царкоўнага дзеяча або іншага хрысціянскага героя.

Мураванае дойлідства – узвядзенне будынкаў з каменя і цэглы.

Ізяслаў – полацкі князь ( г.).

Ефрасіння Полацкая (каля г.) – полацкая княжна, унучка полацкага князя Усяслава Чарадзея, асветніцтва.

Кірыла Тураўскі (каля г.) - епіскап Тураўскі, пісьменнік і прапаведнік, адшэльнік. Аўтар урачыстых “Слоў”, паучанняў, малітваў, аповесцей-прытч (рэлігійных твораў, якія маюць паўчальны змест).

Пытанне 2. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы. Паўстанне 1794 г. і яго падзеі на Беларусі

Палітычны крызіс Рэчы паспалітай. Безуладдзе. Умяшанне суседніх дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Дысідэнцкае пытанне. Першы падзел Рэчы Паспалітай.

Спроба рэфармавання Рэчы Паспалітай. “Чатырохгадовы сейм” () і яго значэнне. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Таргавіцкая канфедэрацыя. Другі падзел Рэчы Паспалітай.

Паўстанне 1794 г. і яго падзеі на Беларусі. Канец Рэчы Паспалітай. Падрыхтоўка, пачатак і мэты паўстання. Ход падзей. Баі каля в. Крупчыцы, пад Мацяёвіцамі. Паражэнне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

1767 г. – стварэнне Слуцкай праваслаўна-пратэстанцкай канфедэрацы, Таруньскай пратэстанцкай канфедэрацыі, Радамскай прарасійскай праваслаўнай канфедэрацыі.

1768 г. – Варшаўскі сейм, які ўраўнаваў правы дысідэнтаў з католікамі.

1768 г. – стварэнне Барскай каталіцкай канфедэрацыі.

1772 г. – першы падзел Рэчы Паспалітай.

1793 г. – другі падзел Рэчы Паспалітай.

1794 г. – паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.

7 мая 1794 г. – выданне Паланецкага ўніверсала, які абвясціў усіх сялян Рэчы Паспалітай вольнымі ад прыгоннай залежнасці, але без прадастаўлення ім зямлі.

Ліберум вета – права дэпутата сейма спыніць пасяджэнне і адмяніць усе прынятыя на ім пастанаўленні сваім вусным пратэстам.

Дзысідэнты – шляхта некаталіцкага веравызнання.

Кардынальныя правы – сістэма фундаментальных норм дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Прадугледжвалі “ліберум вета”, свабодны выбар караля, права на ўтварэнне шляхецкіх канфедэрацый, права шляхты займаць дзяржаўныя пасады, валодаць зямлёй, сялянамі.

Пастаянная рада з 1775 г. – першы ўрад, які дзейнічаў пастаянна.

Другі “нямы” сейм – апошні сейм Рэчы Паспалітай.

Найвышэйшая літоўская рада – орган упраўлення паўстаннем у Вільні.

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі – кароль Рэчы Паспалітай ().

Караль Станіслаў Радзівіл (Пане Каханку) – (нясвіжскі магнат, маршалак Трыбунала ВКЛ, віленскі ваявода).

Міхаіл Казімір Агінскі – вялікі гетман ВКЛ. Падтрымліваў Барскую канфедэрацыю. Заснавальнік мануфактуры, тэатра, тыпаграфіі ў Слоніме.

Тадэвуш Касцюшка – кіраўнік паўстання ў Рэчы Паспалітай 1794 г., удзельнік Вайны за незалежнасць ЗША.

Якуб Ясінскі – кіраўнік паўстання на беларускіх землях.

Білет №6

Пытанне 1. Прычыны ўтварэння Вялікага княства Літоўскага

Знешнепалітычныя прычыны. З’яўленне крыжакоў ва Ўсходняй Прыбалтыцы. Супраціўленне крыжакам. Збліжэнне Полацка і Ноўгарада. Мангола-татарскае нашэсце.

Унутрыпалітычныя прычыны. Неабходнасць пераадолення феадальнай раздробленнасці. Эканамічныя прычыны.

Пачатак Вялікага княства Літоўскага. Першае ўпамінанне аб Літве. Узвышэнне Наваградскага княства. Каранацыя Міндоўга ў Навагрудку. Барацьба з крыжакамі. Барацьба за ўмацаванне дзяржавы.

1009 г. – першае ўпамінанне аб “Літве” ў запісах нямецкага горада Кведлінбурга.

1235 г. – першае летапіснае ўпамінанне аб “Літве Міндоўга”.

1240 г. – упамінанне аб Літве ў “Аповесці мінулых гадоў”.

1253 г. – каранацыя Міндоўга.

Сярэдзіна ХІІІ ст. – пачатак утварэння ВКЛ.

1260 г. – паход крыжакоў на землі Жамойціі. Нямецкія рыцары былі разбіты Міндоўгам.

1263 г. – змова супраць Міндоўга. Міндоўг быў забіты разам з двума малалетнімі сынамі.

Вялікае княства Літоўскае – дзяржава, якая існавала з сярэдзіны ХІІІ ст. па 1795 г. на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы, часткова – Украіны, Расіі, Латвіі, Польшы і Эстоніі.

Міндоўг – вялікі князь Літоўскі (1230-я – 1263 гг.).

Транята – вялікі князь Літоўскі ( гг.).

Войшалк - вялікі князь Літоўскі ( гг.).

Шварн - вялікі князь Літоўскі ( гг.).

Трайдэн - вялікі князь Літоўскі ( гг.).

Пытанне 2. Культура Беларусі ў другой палове ХVІ – першай палове ХVІІІ ст.

Адукацыя і навука. Сістэма адукацыі. Віленская акадэмія. Навука.

Літаратура і грамадска-палітычная думка. Мясцовае летапісанне: Баркулабаўскі летапіс, Магілёўская хроніка. Мемуарыстыка. Палітычная сатыра. Барока ў літаратуры.

Грамадска-палітычная думка. Рэлігіёзная палеміка. Дзяржаўна-прававая думка.

Архітэктура і мастацтва. Барока ў архітэктуры Беларусі. Віленскае барока. Партрэтны жанр. “Сармацкі партрэт”: І. Шрэтэр, Д. Шульц. Беларуская іканапісная школа: іконы “святая Параскева”, “Замілаванне”. Пётр Еўсіевіч – ікона “Нараджэнне Марыі”.

Музыка і тэатр. Царкоўная музыка. “Паланецкі сшытак”. Арганная музыка. Батлека. Школьны тэатр.

1650 г. – выданне Войцехам Каяловічам першай сістэматычнай працы па ВКЛ “Гісторыя Літвы”.

1687 г. – па ініцыятыве Сімяона Полацкага адкрыта першая ў Расіі ўсесаслоўная навучальная ўстанова “Славана-грэка-лацінская акадэмія”.

1696 г. – дзяржаўнымі мовамі Рэчы Паспалітай былі прызнаны польская і лацінская.

Віленскае барока – разнавіднасць мастацкага стылю барока, якая распаўсюдзілася ў ХVІІІ ст. Распрацаваў стыль архітэктар Ян Глаўбітц. Для віленскага барока характэрны захаванне прапорцый, лёкгасць і ажурнасць пабудоў, пышны дэкор фасада, разнастайнасць аздаблення інтэр’ераў: перабудаваны Сафійскі сабор у Полацку, Успенскі сабор у Віцебску, касцёл кармелітаў у Глыбокім (перабудаваны па праекту Глаўбітца).

Батлейка – лялечны народны тэатр.

Інтэрмедыя – невялікія камічныя пастаноўкі.

Тамаш Макоўскі – падрыхтаваў лепшую карту вкл у Еўропе.

Сімяон Полацкі – духоўны пісьменнік, багаслоў, паэт, драматург, перакладчык, манах-базыліянін. Настаўнік дзяцей рускага цара Аляксея Міхайлавіча.

Казімір Лышчынскі – аўтар трактата “Аб неіснаванні Бога”.

Ян Пашкевіч – “Польска квітнет лацінаю…”.

Фама Іеўлевіч – “Лабірынт, або Заблытаныя шляхі Мудрасці”.

Білет №7

Пытанне 1. Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім княстве Літоўскім у першай палове ХІV ст.

Умацаванне велікакняжацкай улады. Шляхі ўключэння беларускіх зямель у састаў ВКЛ: дагавор, шлюб, вайна. Княжанне Гедыміна.

Паходжанне назвы княства.

1307 г. – уключэнне ў састаў ВКЛ Полацкага княства (дагавор).

1318 г. – уключэнне ў састаў ВКЛ Віцебскага княства (праз шлюб).

1323 г. – перанос сталіцы ВКЛ у Вільню.

1359 г. – захоп Альгердам Мсціслаўскага княства.

1362 г. – бітва на рацэ Сінія Воды.

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае – поўная назва дзяржавы пры праўленні Гедыміна.

Гедымін – вялікі князь Літоўскі ().

Давід Гарадзенскі – адзін з галоўных ваеначальнікаў вялікага кназя Літоўскага Гедыміна, кашталян гродзенскі.

Альгерд – князь крэўскі і віцебскі, вялікі князь Літоўскі (), сын вялікага князя Літоўскага Гедыміна і полацкай князёўны Вольгі.

Пытанне 2. Культура Беларусі ў другой палове ХVІІІ ст.

Адукацыя і навука. Асаблівасці Асветніцтва на Беларусі. Стварэнне і дзейнасць Адукацыйнай камісіі. Рэформа школ ордэна піяраў. Арганізацыя першых прафесійных навучальных устаноў. Развіццё навукі.

Літаратура і мастацтва. Устанаўленне польскай пісьмовай традыцыі ў літаратуры. Інтэрмедыі. Друк. Прыгонны тэатр.

Горадабудаўніцтва. Палацава-паркавае будаўніцтва. Ружанскі і Свяцкі палацы.

Выяўленчае мастацтва. Віленская мастацкая школа. Першая праграма навучання жывапісу (Францішак Смуглевіч).

Музычнае мастацтва. Прыгонныя капэлы і аркестры. Прыгонныя тэатры.

1773 г. – стварэнне Адукацыйнай камісіі. Школьная адукацыя набыла свецкі характар.

1776 г. – выданне першай перыядычнай газеты на тэрыторыі сучаснай Беларусі “Газэта Гродзеньска” (на польскай мове).

1783 г. – зацвярджэнне Адукацыйнай камісіяй адзінага для ўсіх школ краіны статута навучання. Сістэма адукацыі: пачатковыя (прыхадскія), сярэднія (акруговыя і падакруговыя) і вышэйшыя школы (Галоўная школа ВКЛ).

1771 г. – стварэнне Слонімскага тэатра Міхаілам Казімірам Агінскім (оперны кампазітар; оперы: “Елісейскія палі”, “Сілы свету”, музыкант, паэт).

1797 г. – стварэнне кафедры малюнка і жывапісу ў Віленскім універсітэце – Віленскай мастацкай школы.

Другая палова ХVІІІ ст. – адкрыццё медыцынскай школы ў Гродна па прапанове Адукацыйнай камісіі.

Адукацыйная камісія – установа тыпу міністэрства адукацыі.

Фізіякраты – французскія буржуазныя эканамісты, якія прызнавалі зямлю і земляробства адзінай крыніцай багацця, а сельскагаспадарчую працу – адзінай прадукцыйнай працай.

Класіцызм – архітэктурны стыль, для якога характэрны сіметрычнасць пабудоў, дакладнасць і строгасць форм, гармонія архітэктуры і акружаючага прыроднага ландшафту.

Георгій Канінскі – праваслаўны дзеяч, выступаў супраць усеўладдзя магнатаў, за моцную цэнтральную ўладу, абараняў дысідэнтаў.

Казімір Нарбут – склаў першую логіку на польскай мове.

Міхаіл Карповіч – адзін з першых у ВКЛ стаў крытыкаваць прыгоннае права.

Саламон Майман – першы каментатар і крытык нямецкага філосафа І. Канта.

Марцін Пачобут Адляніцкі – астраном, вызначыў геаграфічныя каардынаты беларускіх населеных пунктаў, вывучаў планету Меркурый.

Францішка Уршуля Радзівіл – пісьменніца (п’еса “Дасціпное каханне”).

Францішак Смуглевіч – аўтар гістарычных палотнаў: “Бітва каля Берасцечка ў 1651 г.”, “ Касцюшкі на Кракаўскім полі”.

Ян Рустэм – выкладчык Віленскай мастацкай школы, аўтар партрэтаў вядомых дзеячаў Беларусі, у тым ліку Т. Касцюшкі.

Жан Эмануэль Жылібер – кіраўнік медыцынскай школы ў Гродна, заснавальнік Батанічнага сада, выдаў 2 тамы “Флоры Літвы”.

Білет №8

Пытанне 1. Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага ў сярэдзіне ХІІІ - ХІV ст. Барацьба за вялікае княжанне

Палітычны лад ВКЛ у сярэдзіне ХІІІ - ХІV ст. Тэрытарыяльны падзел ВКЛ. Дзяржаўны лад і кіраванне. Централізацыя ўлады ў руках вялікага князя. Мясцовыя органы ўлады.

Княжанне Альгерда. Пачатак праўлення Ягайлы. Праўленне Альгерда і Кейстута. Барацьба Ягайлы за вялікае княжанне.

1345 г. – падзел ВКЛ Альгердам на дзве часткі. Усходняя частка ВКЛ з цэнтрам у Вільна знаходзілася пад уладай Альгерда. Заходняя частка ВКЛ – пад уладай Кейстута. Верхавенства ўлады заставалася за Альгердам.

1362 г. – бітва на р. Сінія Воды. Перамога войск ВКЛ над татарамі.

1368, 1370, 1372 гг. – паходы Альгерда на Маскву.

1381 г. – адхіленне Ягайлы ад улады Кейстутам.

1382 г. – Ягайла захапіў Трокі – рэзідэнцыю Кейстута.

Княства – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, на чале якой знаходзіўся князь.

Зямля – вялікае па плошчы княства.

Воласць – малое ўдзельнае княства.

“Весь” – сельскае пасяленне.

Велікакняжацкая (гаспадарская) рада – дарадчы орган улады.

Намеснікі – прадстаўнікі вялікага князя, якія валодалі адміністрацыйна-гаспадарчай, фінансавай, судовай уладай, кіравалі воласцямі.

Альгерд – вялікі князь Літоўскі ().

Кейстут – вялікі князь Літоўскі (), Трокскі (), сын Гедыміна, бацька Вітаўта.

Ягайла – вялікі князь Літоўскі ().

Андрэй Полацкі – старэйшы сын Альгерда і віцебскай княжны Марыі Яраславаўны, князь пскоўскі, лукомскі; стаяў на чале кааліцыі супраць Ягайлы.

Пытанне 2. Спроба эканамічных рэформ у другой палове ХVІІІ ст. Магнацкае прадпрымальніцтва

Эканамічная стабілізацыя ў другой палове ХVІІІ ст. Феадальная гаспадарка. Спробы эканамічных рэформ у другой палове 60-х гг ХVІІІ ст. Аграрная рэформа А. Тызенгаўза. Стан гарадоў. Магнацкае прадпрымальніцтва.

1765 г. – аграрная рэформа Антонія Тызенгаўза. Прадугледжвала аднаўленне фальваркаў і паляпшэнне тэхналогіі апрацоўкі зямлі.

1766 г. – у Рэчы Паспалітай уведзены адзіныя меры вымярэння дліны, вагі, аб’ёма.

Другая палова ХVІІІ ст. – І. Храптовіч заснаваў металургічную мануфактуру ў Вішнева, магнаты Сапегі – суконную мануфактуру і мануфактуру вырабу шоўку, сталовых абрусаў, атласа – у Ружанах; івіл (Рыбанька) – дывановую і суконную мануфактуру ў Нясвіжы, шаўкова-ткацкую – у Альбе.

1760 – 1780-я гг.- у Гродна дзейнічала 21 каралеўская мануфактура, заснавальнікам якіх з’яўляўся А. Тызенгаўз.

Фальварак – двор і гаспадарка памешчыка, заснаваная на працы прыгонных сялян, прадукцыя якой вызначалася на продаж.

Чынш – грашовы аброк.

Паншчына – пэўная колькасць дзён, якія неабходна было адпрацаваць прыгоннаму селяніну на землях памешчыка.

“Камунальныя магазіны” – агульныя запасы зерня для членаў абшчыны.

“Камунальныя касы” – грошы, сабраныя з кожнага дыма (хаты селяніна) для агульнай патрэбы.

Іаахім Храптовіч – міністр замежных спраў, канцлер ВКЛ, у фальварках Шчорсы і Вішнева практыкаваў прагрэсіўныя метады вядзення гаспадаркі. Замяніў паншчыну чыншам. Заснаваў металургічную мануфактуру ў Вішнева.

Міхаіл Казімір Радзівіл – вялікі гетман Літоўскі, мецэнат. Заснаваў Слуцкую персіярыю (мануфактуру па вытворчасці шаўковых паясоў).

Антоній Тызенгаўз – гродзенскі стараста, ў гг. заснаваў у Гродна і яго ваколіцах шэраг мануфактур: суконную, па вытворчасці зброі, панчохавую, карэтную і т. д. Адкрыў першы ў горадзе тэатр.

Білет №9

Пытанне 1. Збліженне Вялікага княства Літоўскага з Польшай. Крэўская ўнія 1385 г.: прычыны, умовы, вынікі

Прычыны збліжэння ВКЛ і Польшы. Прычыны збліжэння. Пагроза з боку Тэўтонскага ордэна.

Княжанне Вітаўта. Намаганні Вітаўта па аднаўленню самастойнасці ВКЛ. Востраўскае пагадненне. Салінскае пагадненне. ВКЛ на вяршыні магутнасці. Віленска-Радамская ўнія. Спроба Вітаўта атрымаць каралеўскую карону.

1385 г. – Крэўская ўнія.

1387 г. – хрышчэнне літоўцаў-язычнікаў па каталіцкаму абраду.

1387 г. – прывілей Ягайлы, які даваў дадатковыя правы і свабоды пры ўмове прыняцця каталіцтва.

1392 г. – Востраўскае пагадненне паміж Ягайлам і Вітаўтам.

1395 г. – падпарадкаванне Вітаўтам Смаленска.

1398 г. – устанаўленне Вітаўтам кантролю над Ноўгарадам.

1398 г. – заключэнне Салінскага пагаднення.

1399 г. – паражэнне войск ВКЛ у бітве з татарамі на р. Ворскле.

1401 г. – заключэнне Віленска-Радамскай уніі з Польшай.

Крэўская ўнія – пагадненне аб аб’яднанні ВКЛ і Польскага каралеўства.

Прывілей – грамата.

Востраўскае пагадненне – дагавор паміж Вітаўтам і Ягайлам, па якому Вітаўт атрымоўваў у карыстанне землі Трокскага княства, станавіўся вялікім князем Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, намеснікам караля Ягайлы.

Салінскае пагадненне – мірны дагавор паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам аб перадачы крыжакам часткі Жамойці.

Віленска-Радамская ўнія – пагадненне паміж ВКЛ і Польшай, згодна з якой Вітаўт стаў пажыццёвым кіраўніком ВКЛ.

Ягайла – вялікі князь Літоўскі ў гг. і кароль Польскі ў гг.

Вітаўт – князь Гродзенскі ў гг., Луцкі ў гг., Трокскі ў гг., вялікі князь Літоўскі ў гг., сын Кейстута, стрыечны брат Ягайлы.

Пытанне 2. Саслоўная і канфесійная палітыка царскага ўрада ў Беларусі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ ст. Полацкі царкоўны сабор 1839 г.

Палітыка царскага урада ў Беларусі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ ст. Адміністрацыйна - тэрытарыяльнае ўладкаванне беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. Саслоўная палітыка расійскага ўрада. Эканамічныя змены. Падаткі і павіннасці. Абмежавальныя законы ў адносінах яўрэяў. Ваенныя пасяленні.

Канфесіянальныя адносіны ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ ст. Становішча канфесій Беларусі пасля далучэння да Расійскай Імперыі. Першыя спробы пераводу ўніятаў у праваслаўе. Выгнанне езуітаў і абмежаванне ўплыву каталіцкай царквы. Ліквідацыя ўніяцкай царквы.

1794 г. – устанаўленне мяжы яўрэйскай аселасці.

1810 г. – стварэнне першага ваеннага пасялення на базе Бабылецкага староства Клімавіцкага павета.

1832 г. – закрыццё Віленскага ўніверсітэта.

1839 г. – Полацкі царкоўны сабор абвясціў адмену Берасцейскай царкоўнай уніі.

1840 г. – адмена дзеяння Статута ВКЛ у Мінскай, Гродзенскай і Віленсуай губерні.

Рэкруцкая павіннасць – прызыў на 25-гадовую ваенную службу прадстаўнікоў салянскага і мяшчанскага саслоўя.

Мяжа яўрэйскай аселасці – тэрыторыя, на якой дазвалялася пастаянна пражываць асобам яўрэйскай нацыянальнасці.

“Разбор шляхты” – палітыка самадзяржаўя, згодна якой пераважна дробная шляхта выключалася з дваранства (прывілеяванага саслоўя) і пераводзілася ў падатковае саслоўе.

Ваеннае пасяленне – асобая арганізацыя войска ў Расійскай імперыі ў гг., у якіх ваенная служба спалучалася з сельскагаспадарчай працай.

Полацкі царкоўны сабор – сабор, на якім у 1839 г. было прынята рашэнне аб далучэнні ўніяцкай царквы да Рускай праваслаўнай цраквы.

Екацярына ІІ Вялікая – расійская імператрыца ().

Павел І – расійскі імператар ().

Мікалай І - расійскі імператар ().

Білет №10

Пытанне 1. Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у ХІІІ – ХІV ст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г.

Барацьба з агрэсіяй крыжакоў. З’яўленне ў Прыбалтыцы Тэўтонскага ордэна. Асноўныя напрамкі агрэсіі крыжакоў. Стараста Давыд Гарадзенскі. Князь Андрэй Полацкі.

“Вялікая вайна” і Грунвальдская бітва. Умацаванне небяспекі з боку крыжакоў. Падрыхтоўка да рашаючага адпору крыжакам. Грунвальдская бітва. Вынікі і гістарычнае значэнне бітвы. Таруньскі мір.

1201 г. – узвядзенне крэпасці Рыга ў вусці Дзвіны.

1208 г. – крыжакамі захоплены г. Кукенойс.

1209 г. – крыжакамі захоплены г. Герцыке.

1240 г. – удзел полацкай дружыны ў бітве са шведскімі рыцарамі на р. Няве.

1314 г. – Давід Гарадзенскі адбіў нападзенне нямецкіх рыцараў на замак у Навагрудку, дапамог Пскову ў барацьбе з Лівонскім ордэнам.

1348 г. – бітва на р. Стрэве.

гг. – “Вялікая вайна” паміж ВКЛ у саюзе з Польшай супраць Тэўтонскага ордэна.

15 ліпеня 1410 г. – Грунвальдская бітва.

1411 г. – Таруньскі мір.

Харугва – баявы атрад.

Магістр – кіраўнік ордэна крыжакоў.

Бамбарда – гармата, якая страляла каменнымі ядрамі.

Князь Вячка – князь Кукенойса, васал полацкага князя, дзе ён узначаліў супраціўленне Лівонскаму ордэну, удзельнічаў у абароне Юр’ева.

Ягайла - вялікі князь Літоўскі ў гг. і кароль Польскі ў гг.

Ульрых фон Юнгінген – 26-ы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна з 1407 г. па 1410 г. Да гэтага () – маршал ордэна і комтур палаца Кёнінгсберг.

Пытанне 2. Рэформы ў сельскай гаспадарцы Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст.

Сельская гаспадарка і становішча сялян у першай палове ХІХ ст. Новыя з’явы ў гаспадарчым жыцці вёскі. Сацыяльна-прававое становішча сялян. Нормы і формы павіннасцей. Реформы ў сельскай гаспадарцы ў першай палове ХІХ ст.

Нарастанне сялянскіх выступленяў, іх антыпрыгонніцкі характар. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы. Спроба ўрэгулявання павіннасцей памешчыцкіх сялян..

г. – правядзенне эканамічнай рэформы П. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы, у ходзе якой было праведзена апісанне дзяржаўных уладанняў, паменшыліся павіннасці дзяржаўных сялян і павялічыліся іх зямельныя надзелы. Сяляне дзяржаўных маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на грашовы чынш. Забаранялася перадача дзяржаўных маёнткаў у арэнду. Прызнаваліся “грамадзянскія свабоды“ дзяржаўных сялян.

г. – правядзенне інвентарнай рэформы ў памешчыцкай вёсцы. Рэформа прадугледжвала рэгуляванне памераў надзелаў і павіннасцей памешчыцкіх сялян, якія замацоўваліся ў інвентарах, абавязковых для сялян і памешчыкаў.

Фальваркова-паншчынная сістэма – сістэма, заснаваная на працы прыгонных сялян, галоўным відам павіннасцей якіх з’яўлялася паншчына, якая арыентавана на вытворчасць прадукцыі на продаж.

Паншчына - пэўная колькасць дзён, якія неабходна было адпрацаваць прыгоннаму селяніну на землях памешчыка.

Інвентар – дакумент, дзе апісваліся ўладанні памешчыкаў і вызначаліся памеры сялянскіх павіннасцей.

П. Д. Кісялёў – міністр дзяржаўнай маёмасці. На пасадзе міністра правёў рэформу кіравання дзяржаўнымі сялянамі (). Былі створаны прыхадскія вучылішча (т. з. “кісялёўскія школы”). Распаўсюджваў пасевы бульбы. У 1842 г. кіраваў распрацоўкай Палажэння аб абавязаных сялянах, якое вызначыла парадак выхаду сялян з прыгонай залежнасці па дабраахвотнай згодзе з памешчыкам.

Білет №11

Пытанне 1. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ ў ХV – першай палове ХVІ ст.

Умацаванне ўлады князя ў дзяржаве. Гарадзельская ўнія 1413 г.

Грамадзянская вайна гг. Супярэчнасці паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам. Бітва пад Вількамірам. Вынікі вайны. Устанаўленне міру.

Абмежаване ўлады вялікага князя. Казімір Ягайлавіч і яго палітыка. Рада і сойм. Вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. Абмежаванне ўлады вялікага князя. Прывілей Аляксандра Казіміравіча. Заканадаўства ВКЛ. Першы статут ВКЛ.

1413 г. – падпісанне Гарадзельскай уніі – саюза паміж ВКЛ і Польшай.

гг. – грамадзянская вайна за ўладу паміж прыхільнікамі Свідрыгалы і Жыгімонта Кейстутавіча.

1 верасня 1435 г. – бітва пад Вількамірам.

1492 г. – Прывілей вялікага князя Аляксандра. Вялікі князь па згодзе з радай заключаў міжнародныя пагадненні, ажыццяўляў прыём і накіраванне паслоў, аб’яўляў вайну і заключаў мір, вёў дыпламатычныя адносіны з іншымі краінамі, назначаў або здымаў з дзяржаўных пасад, распараджаўся фінансамі дзяржавы.

1529 г. – Першы Статут ВКЛ. У ім былі юрыдычна замацаваны асновы грамадзянскага і дзяржаўнага ладу ВКЛ, прававое становішча розных саслоўяў насельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда.

Гарадзельская ўнія – дагавор паміж Вітаўтам і Ягайлам, па якому ўлада ў ВКЛ перадавалася па спадчыне.

Рада – дарадчы, а пазней заканадаўчы і распарадчы орган улады ў ВКЛ.

Канцлер – кіраўнік велікакняжацкай канцэлярыі, ахоўнік вялікай дзяржаўнай пячаткі.

Маршалак – старшыня на паседжаннях рады.

Падскарбій – загадчык дзяржаўнай казны.

Гетман – кіраўнік войска ВКЛ.

Вальны Сейм – агульны з’езд шляхты ВКЛ, другі вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання ВКЛ.

Саслоўна-прадстаўнічая манархія – улада князя абмяжоўваецца дзейнасцю саслоўна-прадстаўнічых органаў улады.

Статут ВКЛ – звод законаў феадальнага права ВКЛ.

Вітаўт - князь Гродзенскі ў гг., Луцкі ў гг., Трокскі ў гг., вялікі князь Літоўскі ў гг., сын Кейстута, стрыечны брат Ягайлы.

Свідрыгайла – вялікі князь Літоўскі ().

Жыгімонт Кейстутавіч - вялікі князь Літоўскі ().

Казімір ІV - вялікі князь Літоўскі ().

Аляксанд Казіміравіч - вялікі князь Літоўскі ().

Пытанне 2. Беларусь у перыяд вайны 1812 года

Беларусь у перыяд Айчыннай вайны 1812 г. Баявыя дзеянні летам 1812 года. Становішча насельніцтва Беларусі ў час вайны. Палітыка акупацыйных французскіх улад. Часовы ўрад ВКЛ. Стварэнне атрадаў народнай самаабароны. Выгнанне напалеонаўскай арміі. Вынікі вайны для Беларусі.

1811 г. – Міхаіл Клеафас Агінскі прапанаваў праект утварэння аўтаномнага ВКЛ у саставе Расійскай імперыі “Палажэнне аб кіраванні аўтаномным Вялікім Княствам Літоўскім”.

18-20 ліпеня 1812 г. – бітва пад Клясціцамі. Першая значная перамога рускіх войск.

9-11 ліпеня – бітва ля вёскі Салтанаўка.

19 чэрвеня - стварэнне часовага ўрада ВКЛ у Вільні.

14-16 лістапада 1812 года – бітва каля вёскі Студзёнка.

План Агінскага – праект утварэння аўтаномнага ВКЛ у саставе Расійскай імперыі.

Аўтаномія – шырокае ўнутранае самакіраванне.

Рэквізіцыя – прымусовае адабранне маёмасці і хатняй жывёлы на карысць арміі.

Часовы ўрад ВКЛ – орган кіравання ВКЛ, створаны Напалеонам для забеспячэння ўсім неабходным “Вялікай арміі”.

Міхаіл Клеафас Агінскі – палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, ВКЛ. У гг. з’яўляўся даверанай асобай імператара Аляксандра І.

Якаў Пятровіч Кульнёў – шэф Беларускага, Гродзенскага гусарскага палка, 1-й Расійскай арміі, вылучыўся ў баях пад Полацкам.

Мікалай Раеўскі – камандуючы адным з корпусаў 2-й расійскай арміі, удзельнік бітвы пад Магілёвам.

Надзея Дурава – першая Ў Расіі жанчына-афіцэр Літоўскага ўланскага палка, удзельніца Барадзінскай бітвы.

Білет №12

Пытанне 1. Саслоўі ў Вялікім княстве Літоўскім у ХІV – сярэдзіне ХVІ ст. Этапы запрыгоньвання сялян

Развіццё феадальнага ладу. Саслоўі ў ВКЛ. Становішча сельскай гаспадаркі. Землеўладанне і землекарыстанне. Павіннасці сялян. Этапы запрыгоньвання сялян. Прыгоннае права – форма феадальнай залежнасці сялян: прымацаванне іх да зямлі і падпарадкаванне адміністрацыйнай і судовай улады феадала.

1447 г. – Прывілей Казіміра. Феадалы атрымалі права вяршыць суд над залежнымі ад іх сялянамі.

1468 г. – Судзебнік Казіміра – першы збор законаў ВКЛ. Сяляне пазбавіліся права свабоднага пераходу ад аднаго феадала да другога.

1529 г. – І Статут ВКЛ увёў 10-гадовы тэрмін даўнасці – перыяд, пасля якога сяляне, якія пражылі гэты час на зямле феадала, станавіліся “непахожымі”.

1566 г. – ІІ Статут ВКЛ увёў час вышуку беглых сялян, які складаў 10 гадоў, і адміністрацыйныя пакаранні тым, хто іх хаваў.

1588 г. – ІІІ Статут ВКЛ павялічыў тэрмін вышуку беглых сялян да 20 гадоў і суму грошай, якія абавязкова выплачваліся пры пераходзе ад аднаго феадала да другога.

Саслоўі – грамадскія групы, якія валодаюць пэўнымі правамі і абавязкамі, якія замацаваны ў звычаі або законе і перадаюцца па спадчыне.

Магнаты – буйныя феадалы, радавітая і багатая знаць.

Мяшчане – гарадское саслоўе, якое пераважна складалася з дробных гандляроў, рамеснікаў, дробных служачых.

Сяляне (“пахожыя” і “непахожыя”) – сельскае насельніцтва ВКЛ. У адрозненні ад “пахожых” сялян “непахожыя” не мелі права пакідаць землі феадала.

Цяглыя – прыгонныя сяляне, галоўнай павіннасцю якіх з’яўлялася паншчына.

Даннікі – феадальна-залежныя сяляне ў ХVІ ст., якія мелі асабістую свабоду. Феадальная павіннасць была ў выглядзе дзякла, куніцы, палюддзя і т. д.

Чынш – грашовы аброк, які плацілі з сям’і або хаты.

Казімір ІVвялікі князь Літоўскі ().

Аляксанд Казіміравіч - вялікі князь Літоўскі ().

Пытанне 2. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай трэці ХІХ ст.

Грамадска-палітычны рух у першай трэці ХІХ ст. Стварэнне і дзейнасць тайных арганізацый у Беларусі: філаматы, філарэты, дзекабрысты, “Таварыства ваенных сяброў”. Прычыны, ход і вынікі паўстання гг. на беларускіх землях.

Змены ў палітыцы расійскага ўрада ў Беларусі ў гг. Палітыка расійскага ўрада ў беларускіх губернях пасля паўстання гг. Дэмакратызацыя грамадскага руху. Уплыў рэвалюцыйных падзей гг. у Еўропе на грамадска-палітычнае жыццё Беларусі.

1817 г. – стварэнне таварыства філаматаў.

1820 г. - стварэнне таварыства філарэтаў.

1823 г. – распрацаваны бабруйскі план паўстання.

гг. – паўстанне супраць самадзяржаўя ў Польшы.

1831 г. – адмена дзеянна Статута ВКЛ у Віцебскай і Магілёўскай губернях.

1840 г. - адмена дзеянна Статута ВКЛ у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях.

1836 г. – утварэнне “Дэмакратычнага таварыства”, члены якога працягвалі традыцыі філаматаў і дзекабрыстаў.

Філаматы – “любіцелі навук”.

Філарэты – “любіцелі дабрачыннасці”.

Канфіскацыя – прымусовае адабранне маёмасці, грашовых сродкаў у дзяржаўную ўласнасць.

“Разбор шляхты” – праверка дакументаў аб шляхецкім паходжанні і перавод на гэтай аснове часткі шляхты ў падатковае гарадское і сельскае саслоўе.

Адам Міцкевіч – польскі паэт, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, удзельнічаў у стварэнні і дзейнасці патрыятычных гурткоў філаматаў і філарэтаў.

Тамаш Зан – паэт і член таварыства філаматаў, сябар Адама Міцкевіча.

Міхаіл Рукевіч – ініцыятар і адзін з кіраўнікоў “Таварыства ваенных сяброў”.

Іаахім Лялевель – прафесар Віленскага ўніверсітэта. Пасля выкрыцця таварыства філаматаў і філарэтаў быў адхілены ад выкладчыцкай дзейнасці як ідэйны натхняльнік гэтых арганізацый.

Франц Савіч – публіцыст, рэвалюцыйны дэмакрат, адзін з арганізатараў “Дэмакратычнага таварыства”.

Білет №13

Пытанне 1. Развіццё гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў ХІV – сярэдзіне ХVІ ст. Магдэбургскае права

Развіццё гарадоў. Насельніцтва гарадоў. Гарады і замкі на дзядзінцах. Магдэбургскае права. Органы гарадской улады: магістрат, рада, лава. Гістарычная роля гарадоў.

Гаспадарчыя заняткі гараджан. Узрастанне ролі рамяства. Спецыялізацыя рамесніцкіх спецыяльнасцей. Цэхі. Гандаль: знешні, унутраны. Таргі. Ярмаркі.

ХІV – ХVІ ст. – рост гарадоў і гарадскога насельніцтва.

1322 г – упамінанне аб цэхах у Мінску.

1387 г. – г. Вільня атрымаў Магдэбургскае права.

1390 г. – г. Брэст атрымаў Магдэбургскае права.

1498 г. – г. Полацк атрымаў Магдэбургскае права.

1499 г. – г. Мінск атрымаў Магдэбургскае права.

Магдэбургскае права – права горада на самакіраванне.

Магістрат – саслоўны орган гарадскога кіравання.

Рада – судовы орган (па грамадзянскіх справах).

Лава – судовы орган (па крымінальных справах).

Бурмістр – кіраўнік рады.

Войт – кіраўнік гарадской адміністрацыі і лавы.

Цэх – аб’яднанне рамеснікаў адной спецыяльнасці.

Пытанне 2. Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

Адукацыя і навука ў першай палове ХІХ ст. Змены ў сістэме адукацыі. Тыпы школ. Вышэйшыя навучальныя ўстановы. Станаўленне навуковых ведаў аб Беларусі і беларускім народзе. П. Шпілеўскі. Я. Чачот. Браты Тышкевічы.

Літаратура і мастацтва ў першай палове ХІХ ст. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы.

Літаратура. Польска-беларускія культурныя дзеячы: Я. Баршчэўскі, У. Сыракомля, В. Дунін-Марцінкевіч, П. Багрым.

Жывапіс. І. Аляшкевіч, і. Хруцкі, В. Ваньковіч.

Тэатр і музыка.

Архітэктура. Класіцызм: губернатарскі палац у Віцебску, саборы Святога Іосіфа ў Магілёве, Святога Пятра і Паўла ў Гомеле, палац-сядзіба Румянцавых-Паскевічаў у Гомеле. Будаўніцтва Бабруйскай і Брэсцкай крэпасцей.

гг. – рэформа адукацыі (школы беларускіх губерняў уключаны ў склад віленскай навучальнай акругі).

1819 г. – адкрыццё ланкастарскай школы ўзаемнага навучання ў Гомеле.

1832 г. – закрыццё Віленскага ўніверсітэта.

1840 г. – пачатак работы Горы-Горацкай земляробчай школы.

1842 г. – адкрыццё Канстанцінам Тышкевічам у Лагойску гістарычнага музея.

1855 г. – стварэнне Віленскага музея старажытнасцей Яўстафіем Тышкевічам.

гг. – выданне 4-х томнага зборніка Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

1852 г. – пастаноўка ў Мінску камедыі-оперы Дуніна-Марцінкевіча “Сялянка” (“Ідылія”), музыку да якой напісаў Станіслаў Манюшка.

Беларусазнаўства – навука, якая вывучае гісторыю, культуру, традыцыі, агульныя і адметныя рысы беларусаў.

Ліцвінскі патрыятызм – пачуццё гістарычнай абасобленасці, любові да Айчыны – Вялікаму княству Літоўскаму.

Павел Шпілеўскі – “Падарожжа па Палессю і Беларускаму краю”.

Ян Чачот – аўтар 6 песенных зборнікаў.

Уладзіслаў Сыракомля – верш “Паштальён”.

Адам Міцкевіч – “Дзяды”.

Паўлюк Багрым – “Зайграй, зайграй, хлопча малы…”.

Іосіф Аляшкевіч – партрэтыст – “Групавы партрэт”.

Іван Хруцкі – майстар нацюрморта, партрэтыст - “Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай”.

Валянцін Ваньковіч – партрэтыст – “Напалеон ля кастра”, “Міцкевіч на гары Аю-Даг”.

Ян Дамель – карціна на гістарычныя сюжэты “Вызваленне Касцюшка з цямніцы”.

Антон Абрамовіч – музычныя творы на аснове беларускіх народных танцаў і песень.

Білет №14

Пытанне 1. Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы “Белая Русь”

Утварэнне беларускай народнасці. Асаблівасці фарміравання беларускага этнаса. Станаўленне старабеларускай мовы. Характэрныя рысы беларусаў і іх саманазвы. Паходжанне назвы “Белая Русь”.

Сярэдзіна ХІІІ – пачатак ХV ст. – складанне тэрыторыі ВКЛ.

1382 г. – Полацк названы крэпасцю Белай Русі.

Этнас – народ, народнасць.

Народнасць – гістарычная агульнасць людзей, якая ўзнікае з асобных плямён пры распадзе родаплемянных адносін на ранняй стадыі феадалізма, заснаванага на натуральнай гаспадарцы, да ўзнікнення трывалых эканамічных сувязей і адзінай эканомікі. Характаразуецца адзінствам мовы, тэрыторыі, звычаяў і культуры.

Пытанне 2. Паўстанне гг. на Беларусі. Погляды і дзейнасць К. Каліноўскага

Паўстанне гг. у Польшы, Літве і Беларусі. Прычыны і характар паўстання. “Чырвоныя” і “белыя”. Каліноўскага. “Мужыцкая праўда”.

Пачатак і ход паўстання, яго падаўленне. “Лісты з-пад шыбеніцы” К. Каліноўскага. Уплыў паўстання гг. на ўмовы вызвалення сялян беларускіх губерняў.

гг. – паўстанне ў Польшы, Літве і Беларусі.

1 лютага 1863 г. – Літоўскі правінцыяльны камітэт правазгласіў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі.

“Мужыцкая праўда” – першая рэвалюцыйна-дэмакратычная нелегальная газета ў выглядзе лістовак, якая выдавалася на працягу гг. прадстаўнікамі “чырвоных”, выдавалася К. Каліноўскім, Валерыем Урублеўскім, Феліксам Ражанскім.

“Лісты з-пад шыбеніцы” – тры развітальныя лісты, якія Кастусю Каліноўскаму ўдалося пераправіць з турмы на волю.

Кастусь Каліноўскі – рэвалюцыйны дэмакрат, публіцыст, паэт, адзін з кіраўнікоў паўстання на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Міхаіл Мураўёў – віленскі генерал-губернатар. З яго прыездам узмацніліся рэпрэсіі: пачаліся смяротныя пакаранні асоб, якія прымалі ўдзел у паўстанні.

Білет №15

Пытанне 1. Культура Беларусі ў ХІV – першай палове ХVІ ст.

Царква і рэлігія. Палітыка дзяржавы ў адносінах царквы. Становішча праваслаўнай царквы. Узмацненне пазіцый каталіцтва. Рэлігійная талерантнасць у ВКЛ.

Культура ВКЛ у канцы ХІV – ХV ст. Асноўныя мастацкія стылі. Культавае і абарончае будаўніцтва. Жывапіс і скульптура: іканапіс. Кніжная мініацюра. Скульптура. Літаратура: летапісанне.

Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове ХVІ ст. Рэнесанс і яго праяўленне ў культуры і паўсядзённым жыцці. Літаратура. Рыцарскі раман: “Аповесць аб Трышчане”. Развіццё кнігадрукавання.

1387 г. – прыняцце Прывілея, па якому феадалы-католікі атрымалі новыя прывілеі, якіх не мелі язычнікі і прваслаўныя. Стварэнне Віленскага біскупства.

1413 г. – католікі атрымалі права займаць дзяржаўныя пасады.

1432, 1434 гг. – ураўнаванне ў правах праваслаўных і католікаў.

1563 г. – прывілей, па якому феадалы ўсіх канфесій ураўніваліся ў правах.

Першая палова ХV ст. – стварэнне ў Смаленску твора “Пахвала Вітаўту”.

ХV ст. – стварэнне летапісных твораў “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, “Беларуска-Літоўскі летапіс”.

ХVІ ст. – распаўсюджванне парадных партрэтаў, з’яўленне гравюр. Будаўніцтва замка ў Міры, царквы ў Сынкавічах і Мураванцы.

Рэлігійная талерантнасць – верацярпімасць – добрыя адносіны да прадстаўнікоў любой рэлігіі.

Вітраж – вокны з малюнкам з каляровага шкла.

Паломніцкая літаратура – літаратурныя творы, якія нагадвалі пуцявыя запісы, складзеныя ў ходзе паломніцтва ў Іерусалім.

Панегірычная літаратура – літаратурныя творы, якія праслаўлялі пэўных асоб.

Мікалай Гусоўскі – “Песня пра зубра”.

Міхалон Ліцвін – “Аб норавах татар, ліцвінаў і маскавітаў”.

Пытанне 2. Умовы і асаблівасці адмены прыгоннага права ў Беларусі

Адмена прыгоннага права. Прычыны адмены прыгоннага права. Маніфест і Палажэнне 19 лютага 1861 г., парадак іх прымянення ў Беларусі. Умовы вызвалення памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. Рэфармаванне дзяржаўнай вёскі. Рэакцыя сялянства. Вынікі і значэнне ажыццяўлення рэформы 1861 г.

19 лютага 1861 г. – падпісанне Маніфеста Аляксандрам ІІ аб адмене прыгоннага права.

Выкупная аперацыя – дзяржаўная крэдытная аперацыя па выкупу сялянамі зямлі.

Выкупныя плацяжы – штогадовыя выплаты на працягу 49 гадоў сялянамі часткі грашовай сумы, якую выплаціў урад за выкуп сялянскіх надзелаў у ходзе рэформы 1861 г.

Часоваабавязаныя сяляне – былыя памешчыцкія сяляне, вызваленыя ад прыгоннай залежнасці, якія былі абавязаны адпрацоўваць былыя павіннасці на карысць свайго памешчыка да поўнага выкупу зямлі.

Устаўныя граматы – нарматыўныя дакументы, якія вызначалі адносіны часоваабавязаных сялян і памешчыкаў.

Білет №16

Пытанне 1. Францыск Скарына – усходнеславянскі і беларускі гуманіст, асветнік, першадрукар. Погляды і выдавецкая дзейнасць

Францыск Скарына – усходнеславянскі і беларускі гуманіст і асветнік. Жыццёвы шлях Францыска Скарыны. Погляды і кнігавыдавецкая дзейнасць. Перавёў Біблію на царкоўна-славянскую мову і выдаў яе ў 23 кнігах (змяшчала тэксты самаго Скарыны і гравюры з яго выявай, што лічылася парушэннем правіл перапісвання царкоўных кніг).

Стварэнне тыпаграфіі ў Вільні. Значэнне дзейнасці і поглядаў Скарыны.

Каля 1490 – каля 1551 г. – жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны.

1512 г. – атрымаў званне доктара медыцыны.

6 жніўня 1517 г. – выданне “Псалтыра” ў Празе. У прадмовах і пасляслоўях да Бібліі Ф. Скарына раскрывае сэнс біблейскіх паданняў, гаворыць аб разумнай пабудове грамадства, выхаванні чалавека, усталяванні годнага жыцця на Зямлі.

1522 г. – выданне “Малой падарожнай кніжыцы” ў Вільні.

1525 г. – выданне “Апостала” ў Вільні.

Гуманізм – вучэнне, якое ўзнікла ў ХІV – ХVІ стст., якое сцвярджала высокае прызначэнне чалавека, яго права на зямное шчасце, якое прызнае свабоду чалавечай асобы

Мараль – звод нормаў і правіл паводзін людзей.

Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1551 г.) – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік, вучоны, пісьменнік, гуманіст эпохі Адраджэння.

Пытанне 2. Сталыпінскія рэформы і іх ажыццяўленне ў Беларусі

Сталыпінскія рэформы і іх ажыццяўленне ў Беларусі.

Прычыны аграрнай рэформы: захаванне феадальных перажыткаў у беларускай вёсцы.

Мэта: эканамічная – забеспячэнне паскоранымі тэмпамі развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы; палітычныя – раскол вёскі на беднае і заможнае сялянства, ліквідацыя агульнасялянскага “фронту” барацьбы супраць памешчыкаў. Разбурэнне сялянскай абшчыны. Распаўсюджванне хутарской сістэмы землекарыстання. Перасяленне сялян у азіяцкую частку Расіі.

Этапы правядзення рэформы. Разбурэнне сялянскай абшчыны. Распаўсюджанне хутарской сістэмы землекарыстання. Перасяленне сялян у азіяцкую частку Расіі.

Увядзенне земстваў. Вынікі і значэнне рэформы для Беларусі.

1906 г. – пачатак ажыццяўлення аграрнай рэформы.

1911 г. – увядзенне земстваў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. У Заходніх губернях земствы не ўводзіліся ў сілу недаверу ўлад да памешчыкаў польскага паходжання пасля паўстання гг.

1915 г. – спыненне дзейнасці рэформы ў сувязі з падзеямі Першай сусветнай вайны.

Водруб – абасоблены надзел зямлі, выдзелены з абшчыннага землекарыстання ў асабістую ўласнасць сялянскай сям’і.

Хутар – сельскае пасяленне, абасоблены ўчастак зямлі, на які пераносіліся хата і сельскагаспадарчы інвентар, неабходны для апрацоўкі зямлі.

Кулакі – заможныя сяляне, якія імкнуліся да стварэння хутарской гаспадаркі.

Земства – выбарныя органы мясцовага самакіравання, якія адказвалі за развіццё адукацыі, медыцынскага абслугоўвання і т. д.

Пётр Аркадзьевіч Сталыпін () – расійскі дзяржаўны дзеяч. У гг. – гродзенскі губернатар. З 1906 г. – міністр унутраных спраў, старшыня Савета Міністраў.

Білет №17

Пытанне 1. Прычыны і ўмовы аб’яднання Польшы і Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. Люблінская ўнія 1569 г.

Утварэнне Рэчы Паспалітай. Перадумовы аб’яднання Польшы і ВКЛ: адзіны манарх у Польшы і ВКЛ, падабенства дзяржаўнага ладу, імкненне праводзіць адзіную знешнюю палітыку, вяршэнства каталіцкай царквы.

Прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай: цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной; імкненне шляхты ВКЛ набыць шляхецкія вольнасці, якімі валодала шляхта Польшы; жаданне польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатка Польшы і стаць уладальнікамі новых зямель; разлік каталіцкай царквы праз Польшу пашырыць уплыў каталіцтва на ўсход – на беларускія, украінскія, рускія землі.

Люблінскі сейм.

Умовы аб’яднання Каралеўства Польскага і ВКЛ: вышэйшы агульны орган улады – сейм (збіраўся на тэрыторыі Польшы); кіраўнік саюза – вялікі князь літоўскі і кароль польскі; асобнымі заставаліся: адміністрацыйны апарат, заканадаўства, войска, тытул, пячатка з сімваламі дзяржавы, мова афіцыйнага справаводства.

гг. – Лівонская вайна, якую вёў маскоўскі цар Іван ІV Грозны за выхад у Балтыйскае мора. Ён імкнуўся “вярнуць” беларускія землі ў састаў Маскоўскай дзяржавы.

1 ліпеня 1569 г. – Люблінская ўнія.

1582 г. – падпісанне Ям-Запольскага міру.

1581 г. – пачатак дзеяння Галоўнага Літоўскага трыбунала.

Федэрацыя – дзяржава, якая складаецца з самастойных дзяржаўных утварэнняў, аб’яднаных на пэўных умовах у адну дзяржаву.

Сейм (сойм) – вышэйшы шляхецкі саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў першай палове ХVІ ст. у ВКЛ і ў другой палове ХVІ ст. у Рэчы Паспалітай.

Унія – саюз, аб’яднанне дзяржаў (цэркваў) на чале з адныім кіраўніком.

Шляхецкія вольнасці – роўнасць шляхты перад законам, права выбіраць манарха, права на адкрыты пратэст, прва выбіраць дэпутатаў на сейм.

Інкарпарацыя – ўключэнне, далучэнне.

Галоўны Літоўскі трыбунал – галоўны судовы орган ВКЛ.

Паспалітае рушэнне – усеагульнае апалчэнне, якое складаецца са шляхты і салдат (жаўнераў) – ваеннаабавязаных мужчын, якіх выстаўляў ад сваіх зямельных уладанняў кожны шляхціц.

Мікалай Радзівіл Рыжы () – канцлер ВКЛ, узначальваў дэлегацыю ВКЛ на Люблінскім сейме і выступаў за заключэнне ваеннага саюза з Польшай.

Жыгімонт ІІ Аўгуст – вялікі князь літоўскі і кароль польскі ().

Пытанне 2. Прамысловае развіццё і становішча гарадоў Беларусі ў 60-я гг. ХІХ – пачатку ХХ ст.

Прамысловае развіццё і становішча гарадоў Беларусі ў 60-я гг. ХІХ – пачатку ХХ ст. Станаўленне фабрычнай вытворчасці. Спецыялізацыя прамысловасці.

Асаблівасці прамысловай рэвалюцыі ў Беларусі: 1) пераход да машыннай вытврчасці завяршыўся ў пачатку ХХ ст.; 2) галоўная крыніца рабочай сілы – быўшыя прыгонныя сяляне; 3) моцная залежнасць рабочага класа ад сельскай гаспадаркі.

Рост гарадоў у ХІХ ст. Змены ў складзе гарадскога насельніцтва.

Гарадская рэформа. У 32 беларускіх гарадах уводзіліся новыя органы самакіравання – гарадскія думы, якія выбіраліся на 4 гады.

Развіццё гандлю, фінансаў, транспарту ў 60-я гг. ХІХ ст. – пачатку ХХ ст. Шляхі зносін і сродкі сувязі. Будаўніцтва чыгункі. Пашырэнне ўнутранага рынку (лес, сельскагаспадарчая прадукцыя). Развіццё гандлю. Вывозілі: прадукты сельскай гаспадаркі і вырабы прамысловасці. Увозілі: метал, машыны, вугаль, нафту, соль, зерне.

Станаўленне банкаў.

Другая палова ХІХ ст. – вызначэнне спецыялізацыі вытворчасці – пераапрацоўка мясцовай сыравіны.

Пачатак ХХ ст. – развіццё картонна-папяровай вытворчасці – Добружская папяровая фабрыка; лесахімічная і запалкавая вытворчасць – Пінская, Мазырская, Бабруйская, Барысаўская запалкавыя фабрыкі; тэкстыльная і ільняная прамысловасць – ільнопрадзільная фабрыка ”Дзвіна”.

1883 г. – пачаў працаваць шклозавод “Нёман”.

1875 г. – ажыццяўленне гарадской рэформы ў заходніх губернях.

1862 г. – першая чыгунка Пецярбургска-Варшаўская (праз Гродна).

1860-я гг. – Рыга-Арлоўская чыгунка (Дзвінс-Полацк-Мінск).

1870-я гг. – Маскоўска-Брэсцкая чыгунка (Смаленск-Орша-Брэст); Лібава-Роменская чыгунка (Вільня-Маладзечна-Мінск-Бабруйск-Жлобін).

1880-я гг. – Палескія чыгункі (Брэст-Ковель; Пінск-Жабінка; Лунінец-Гомель.

1898 г. – у Віцебску пушчаны першы трамвай.

1873 г. – стварэнне Мінскага камерцыйнага банка.

Маёмасны цэнз – устаноўленыя законам памеры і формы ўласнасці, валоданне якой давала права прымаць удзел у выбарах або кіраванні.

Мястэчкі – населеныя пункты, якія займалі прамежкавае становішча паміж горадам і вёскай.

Конка – гарадская наземная чыгунка, вагон, які рухаўся пры дапамозе запрэжаных коней (10 мая 1890 г. у Мінску).

Банкі – установы, якія канцэнтравалі грашовыя сродкі і ажыццяўлялі пасрэдніцтва ў крэдыце і плацяжах

Караль (Карл Эмірыкавіч) фон Гуттен-Чапскі – кіраўнік горада Мінска (). Пры ім стала працаваць трамвайная конка, электрастанцыя, адкрыта бібліятэка імя іна, адкрылася тэлефонная станцыя, заснаваны прыют для бяздомных, дамы атрымалі нумерацыю, пабудаваны гарадскі тэатр, заснавана таварыства любіцелей спорту.

Білет №18

Пытанне 1. Палітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай у апошняй трэці ХVІ - пачатку ХVІІ ст. Статут ВКЛ 1588 г.

Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады. Сейм Рэчы Паспалітай. Кароль Рэчы Паспалітай. Генрыхавы артыкулы і пакта канвента. “Залатыя шляхецкія вольнасці”. “Ліберум вета”. Фарміраванне адзінага шляхецкага саслоўя ў Рэчы Паспалітай.

Палітычнае становішча ВКЛ у апошняй трэці ХVІ – ХVІІ ст. Рэакцыя ВКЛ на вынікі ўніі з Польшай. Захаванне агульнадзяржаўных сеймаў ВКЛ. Стварэнне Галоўнага трыбунала ВКЛ. Распрацоўка і прыняцце Статута ВКЛ 1588 г. і яго значэнне.

1581 г. – пачатак дзеяння Галоўнага Літоўскага трыбунала.

1588 г. – ІІІ Статут ВКЛ.

1673 г. – прыняцце рашэння аб правядзенні кожнага трэцяга сойма ў Гродна.

1696 г. – дзяржаўнай мовай у ВКЛ становіцца польская мова.

1697 г. – пастанова “Ураўнаванне правоў”, у адпаведнасці з якой шляхта ВКЛ поўнасцю ўраўноўвалася ў правах з польскай.

Генрыхавы артыкулы – акт, які вызначаў асновы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай і паўнамоцтвы караля польскага і вялікага князя літоўскага.

Пакта канвента – згода публічна-прававога характару паміж шляхтай Рэчы Паспалітай і нанава абраным каралём.

Сенат – дзяржаўны савет манарха і вышэйшая палата сейма Рэчы Паспалітай.

Паланізацыя – сістэма мер польскіх дзяржаўных органаў, устаноў культуры, каталіцкага духавенства па прыцягненню беларускага насельніцтва да польскай мовы, польскай культуры, каталіцтва.

Астафій Валовіч (каля ) – дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ, з 1579 г. – канцлер ВКЛ. Неаднаразова ездзіў паслом у Маскву. Уваходзіў у склад дэлегацыі ВКЛ на Люблінскім сейме. Выступаў супраць Люблінскай уніі.

Леў Сапега () – канцлер ВКЛ, дыпламат, адзін з арганізатараў Трыбунала ВКЛ. Узначальваў камісію па састаўленню Статута 1588 г. і фінансаваў яго выданне. Ва ўступе да Статута сфармуляваў ідэю прававой дзяржавы.

Пытанне 2 Падзеі Першай сусветнай вайны на беларускіх землях

Пачатак вайны – беларускія губерні пераведзны на ваеннае становішча. Настрой у грамадстве.

Пачатак баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі. “Свянцянскі прарыў”. Устанаўленне лініі фронту – Дзвінск Паставы-Баранавічы-Пінск. Акупацыя заходняй часткі Беларусі. Палітыка нямецкіх улад. Становішча насельніцтва Заходняй Беларусі. Бежанства. Беларускі нацыянальны рух. Благачыннае Беларускае грамадства дапамогі пацярпелым ад вайны (1915, Вільня). Беларускі народны камітэт (БНК) – ідэя адраджэння ВКЛ.

1 жніўня 1914 г. – пачатак Першай сусветнай вайны.

2 жніўня 1914 г. – размяшчэнне ў Баранавічах стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Расіі.

Лета 1915 г. – вайна перакінулася на беларускія землі.

16-17 верасня 1915 г. – “Свянцянскі прарыў”. Германскае войска захапіла Вілейку і наблізілася да Маладзечна.

5-15 сакавіка 1916 года – Нарачанская наступальная аперацыя. Скончылася безвынікова з вялікімі стратамі для рускай арміі.

19 чэрвеня – 16 ліпеня 1916 г. – Баранавіцкая аперацыя. Страты з рускага боку.

1915 г. – стварэнне Беларускага народнага камітэту (БНК).

Мабілізацыя – прызыў жыхароў краіны ў армію.

Акупацыя – захоп войскамі адной дзяржавы тэрыторыі (або часткі тэрыторыі) другой дзяржавы з устанаўленнем асабістай адміністрацыі і законаў.

Рэквізіцыя – прымусовае адабранне маёмасці і прадуктаў для забеспячэння арміі.

Вацлаў Ластоўскі – беларускі пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, акадэмік, гісторык, філолаг.

Антон і Іван Луцкевічы – грамадскія і палітычныя дзеячы, разам з В. Ластоўскім і іншымі прадстаўнікамі беларускай інтэлегенцыі распрацоўвалі пытанні дзяржаўнага самавызначэння Беларусі.

Білет №19

Пытанне 1. “Валочная памера” 1557 г. Станаўленне фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання

Сельская гаспадарка. Заняткі сялян. Дым (гаспадарка асобнай сям’і), грамада (абшчына).

Афармленне прыгоннага права – асабіста-пазямельнай залежнасці сялян ад феадалаў. Прывілей Казіміра. Статуты ВКЛ.

Уплыў гаспадарчых працэсаў у краінах Заходняй Еўропы на эканоміку ВКЛ. Рост попыту на зерне на ўнутраным рынку і ў Заходняй Еўропе. Станаўленне фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання.

“Валочная памера” 1557 г. Феадальныя павіннасці і дзяржаўныя падаткі сялян: паншчына, чынш - асноўныя; згоны, гвалты, дзякла (аброк) – дадатковы. Катэгорыі сялян: цяглыя (адпрацоўвалі паншчыну) і асадныя (плацілі грашовы падатак).

1557 г. – аграрная рэформа “Устава на валокі”, развіццё фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання. “Устава” складалася з 49 артыкулаў, дзе вызначаліся правілы вымярэння зямлі, абавязкі сельскай адміністрацыі, сялянскія павіннасці, парадак арганізацыі фальваркаў і інш.

Фальварак – двор і гаспадарка памешчыка, прадукцыя якой вызначалася на продаж, і асноўвалася на працы залежных сялян.

Валока – мера зямельнай плошчы роўная 23,36 га, адзінка аблажэння сялян павіннасцямі.

Паншчына - пэўная колькасць дзён, якія неабходна было адпрацаваць прыгоннаму селяніну на землях памешчыка.

Чынш – грашовы падатак, які выплочвалі сяляне феадалу за карыстанне зямлёй.

Згоны – сельскагаспадарчыя работы, звязаныя са жнівом, сенакосам і т. д.

Гвалты – работы, выкліканыя надзвычайнымі абставінамі.

Дзякла (аброк) – натуральны падатак прадуктамі харчавання.

Бона Сфорца () – каралева польская і вялікая княгіня літоўская. Павялічыла зямельныя ўладанні дынастыі Ягелонаў, ахоўвала дзяржаўныя землі ад незаконнага іх прысваення феадаламі, садзейнічала перасяленню польскай шляхты ў ВКЛ, умацоўвала пазіцыі каталіцкай царквы.

Жыгімонт ІІ Аўгуст – вялікі князь літоўскі і кароль польскі ().

Пытанне 2 Умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.

Умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі. Этнічная тэрыторыя. Нацыянальны і сацыяльны склад насельніцтва Беларусі. Агульнасць гаспадарчага жыцця. Развіццё беларускай літаратурнай мовы. Выданне лацінкай беларускіх твораў В. Дуніна-Марцінкевіча, газеты “Мужыцкая праўда”. Нацыянальнае самавызначэнне. Роля газеты “Наша ніва” у развіцці культуры Беларусі.

Канец ХІХ – пачатак ХХ ст. – саманазва жыхароў Беларусі: “тутэйшыя”, а таксама рэгіянальныя - “пінчукі”, “тураўцы”, “палешукі”.

1897 г. – перапіс насельніцтва зафіксаваў засваенне большасцю жыхарамі назвы “беларусы”.

1884 г. – стварэнне ў Пецярбургу нелегальнай народніцкай арганізацыі “Гоман”. Выступала за аўтаномію - шы рокае ўнутранае самакіраванне для беларусаў у складзе Расіі.

гг. – выданне легальнай беларускай штотыднёвай грамадска-палітычнай, навукова-асветніцкай, літаратурна-мастацкай газеты “Наша ніва”.

Нацыя – гэта гістарычна склаўшаяся грамадскасць людзей, якая мае агульныя эканамічныя сувязі, побыт, псіхалогію, саманазву, культуру, літаратурную мову, тэрыторыю пастаяннага пражывання, асабістую дзяржаўнасц.

Самасвядомасць – гэта савакупнасць ідэй, уяўленняў, вераванняў, у якіх народ усведамляе сябе як нацыянальную агульнасць і гістарычныя карані свайго паходжання.

Антон і Іван Луцкевічы – грамадскія і палітычныя дзеячы, заснавальнікі газеты “Наша ніва”.

Білет №20

Пытанне 1. Гарадское жыццё на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХVІ – першай палове ХVІІІ ст. Цэхі. Узнікненне мануфактур

Горад. Колькасны рост гарадскіх пасяленняў. Гарады і мястэчкі: дзяржаўныя, прыватнаўладальніцкія, царкоўныя.

Гарадское рамяство. Гандлёва-рамесніцкая спецыялізацыя гарадоў. Цэхі: Гродна – сотні, Магілёў – староства, Полацк, Мінск – брацтвы. Карпарацыі купцоў.

Унутраны і знешні гандаль. Госці – купецкія вярхі, якія вялі замежны гандаль. Гасцінцы. Прасолы – мясцовыя купцы, якія ездзілі гандляваць на адлегласць не далей 10 вёрст.

1552 г. – стварэнне цэха ў Мінску (першае ўпамінанне аб цэхах на тэрыторыі Беларусі).

Друга палова ХVІ ст – афармленне гандлёва-рамесніцкай спецыялізацыі гарадоў: Магілёў – скарняжнае рамяство, Слуцк – кажэўнае рамяство, Капыль – ткацкае і выраб адзення, Мінск – апрацоўка металаў, Дзісна – ганчарства.

10-30-я гг. ХVІІІ ст. – адкрыццё першых мануфактур – Налібокскай і Урэцкай па вырабу вырабаў са шкла.

Цэх – аб’яднанне гарадскіх рамеснікаў адной або некалькіх блізкіх прафесій з мэтай наладжвання збату сваёй прадукцыі і абароны ад умяшальніцтва феадалаў.

Мануфактура – прадпрыемства капіталістычнага тыпу, заснаванае на ручной працы, падзеле працы, працы наёмных рабочых, якое з’яўляецца пераходнай формай ад рамесніцкай да фабрычнай вытворчасці.

Юрыдыкі – асобныя часткі горада, якія належалі магнатам, царкве або манастырам.

Ратуша – будынак, дзе размяшчаліся органы гарадскога самакіравання.

Гільдыя – арганізацыя купцоў.

Пытанне 2. Культура Беларусі ў 60-я гг. ХІХ – пачатку ХХ ст.

Адукацыя і навука ў 60-я гг. ХІХ – пачатку ХХ ст. Пачатковая (народныя вучылішчы, царкоўна-прыхадскія школы, гарадскія вучылішчы) і сярэдняя адукацыя (гімназіі – класічныя і рэальныя). Школьная рэформа. Навуковае вывучэнне этнаграфіі і мовы беларускага народа. Гістарычныя даследаванні.

Беларуская літаратура і тэатр ў 60-я гг. ХІХ – пачатку ХХ ст. Развіццё беларускай літаратуры. Ф. Бугушэвіч – адмеціў самастойнасць беларускай мовы. Ананімная гутарка: “Гутарка Данілы са Сцяпанам”, “Гутарка двух суседзей”. Станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. І. Буйніцкі.

Жывапіс і архітэктура. Жывапіс. К. Альхімовіч – “Пахаванне Гедыміна”, Н. Орда – “1000 акварэльных замалёвак”, Н. Сілівановіч – мазаічнае пано “Тайная вячэра”, А. Гараўскі – “Старая моліцца”, В. Бялыніцкі-Біруля – “Вясна”. Развіццё архітэктуры і горадабудаўніцтва.

1864 г. – пачатак рэформы ў адукацыі. Адукацыя стала ўсесаслоўнай.

1864 г. – закрыццё земляробчага інстытута ў Горы Горках.

1887 г. – “Указ аб кухарчыных дзецях”, які забараняў прымаць у гімназіі дзяцей кухарак, прачак, дробных гандляроў, абмяжоўваў прыём у гімназіі яўрэяў.

1907 г. – стварэнне Ігнатам Буйніцкім самадзейнага мастацкага калектыву “Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага”.

1910 г. – у Вільні дзейнічаў Беларускі музычна-драматычны гурток пад кіраўніцтвам А. Бурбіса.

1917 г. – Першае таварыства беларускай драмы і камедыі паставіла ў Мінску драму Я. Купалы “Раскіданае гняздо”.

Другая палова ХІХ ст. – будаўніцтва ў псеўдарускім стылі цэркваў – “мураўёвак”, часоўня князей Паскевічаў у Гомеле, Свята-Уваскрашэнскага сабора ў Барысаве, свецкая архітэктура ў Магілёве.

Другая палова ХІХ – пачатку ХХ ст. – неагатычны стыль: касцёл святога Роха ў Мінску, касцёлы ў Відзах, Вілейцы, Паставах.

Пачатак ХХ ст. – раманскі і гатычны стылі – касцёл святых Сымона і Алены.

Беларусазнаўства – навука, якая вывучае гісторыю, культуру, традыцыі, самабытнасць беларусаў, іх узаемаадносіны з суседзямі і роля ў міжнародным супольніцтве народаў.

Ананімная вершаваная гутарка – твор без вызначэння аўтарства.

Беларускія вечарынкі – вечарыны беларускай нацыянальнай культуры. Уяўлялі сабой своеасаблівыя тэтральна-канцэртныя выступленні, на якіх чыталіся ўслых творы беларускіх аўтараў, выконваліся народныя песні і танцы, ставіліся спектаклі.

Псеўдарускі стыль – архітэктурны стыль, арыентаваны на візантыйскія і старажытнарускія ўзоры.

Неаготыка – архітэктурны стыль, які адраджаў формы і канструктыўныя асаблівасці сярэдневяковай готыкі.

Цэрквы-“мураўёўкі” – цэрквы, пабудаваныя на Беларусі пасля падаўлення паўстання гг. па ініцыятыве ўёва.

Іван Насовіч – “Слоўнік беларускіх гаворак”.

Еўдакім Раманаў – “Беларускі зборнік”.

Яўхім Карскі - 3-х томнік “Беларусы”.

Мітрафан Доўнар Запольскі – абаснаваў палажэнне аб самабытнасці беларускага народа.

Якуб Наркевіч Іодка – абаснаваў выкарыстанне электраграфіі для дыягностыкі стану здароўя людзей.

Якуб Колас – зборнік вершаў “Песні журбы”, паэмы “Новая зямля”, “Сымон-музыка”.

Янка Купала – п’есы “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, верш “А хто там Ідзе?”.

Алаіза Пашкевіч (Цётка) – “Хрэст на свабоду”, “Скрыпка беларуская”, падручнік-хрэстаматыя для дзяцей “Першае чытанне для дзетак беларусаў”.

Максім Багдановіч – зборнік “Вянок”.

Білет №21

Пытанне 1. Рэфармацыя і Контррэфармацыя на тэрыторыі Беларусі

Рэфармацыя ў Беларусі. Перадумовы рэфармацыйнага руху. Пашырэнне Рэфармацыі ў Беларусі. Асноўныя напрамкі рэфармацыйнага руху ў Беларусі. Кальвінізм. Арыянства. Дзеячы Рэфармацыі. Вынікі і значэнне рэфармацыйнага руху.

Контррэфармацыя ў Беларусі. Асноўныя напрамкі Контррэфармацыі. Пачатак і пашырэнне дзейнасці ордэна езуітаў на тэрыторыі Беларусі. П. Скарга. Вынікі Контррэфармацыі ў Беларусі.

1562 г. – выданне першай друкаванай кнігі на беларускай мове “Катэхізіс” Сымонам Будным.

1564 г. – Жыгімонт ІІ Аўгуст прызнаў дэкрэты Трыдзенскага сабора і згадзіўся на допуск у ВКЛ езуітаў.

1569 г. – запрашэнне езуітаў у ВКЛ, якія ў хуткім часе сталі галоўнымі абаронцамі і праваднікамі каталіцтва ў барацьбе з рэфармацыяй і праваслаўем.

1658 г. – сейм Рэчы Паспалітай прыняў рашэнне аб выгнанні арыян за межы дзяржавы.

Талерантнасць – верацарпімасць, добрыя адносіны да прадстаўнікоў любой рэлігійнай канфесіі.

Рэфармацыя – рэлігійна-грамадскі рух, накіраваны супраць панавання каталіцкай царквы, яе ўмяшальніцтва ў нецаркоўныя сферы дзейнасці, пабораў, злоўжыванняў, падзення маральнага ўзроўню.

Брацтвы – нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага, пераважна мяшчанскага, насельніцтва ў ВКЛ.

Контррэфармацыя – барацьба каталіцкай царквы супраць Рэфармацыь.

Мікалай Радзівіл Чорны – дзяржаўны дзеяч ВКЛ, князь. Адным з першых сярод магнатаў прыняў кальвінізм, аказаў значны ўплыў на распаўсюджанне і прапаганду рэфармацыйных ідэй. Пад яго апякунствам дзейнічалі тыпаграфіі ў Брэсце і Нясвіжы.

Сымон Будны, Васіль Цяпінскі – рэфарматары, прывержанцы ўмеранай плыні ў арыянстве. Ігралі значную ролю ў распаўсюджванні адукацыі і дабрачыннасці ў грамадстве ВКЛ.

Пытанне 2. Падзеі расійскіх рэвалюцый гг. і Лютаўскай 1917 г. у Беларусі

Першая расійская рэвалюцыя і падзеі 1905 года ў Беларусі. Прычыны, пачатак і ход рэвалюцыі. Выступленне рабочы і сялян. Дзейнасць палітычных партый і рухаў. Маніфест 17 кастрычніка і яго вынікі для Беларусі.

Назраванне крызісу ў грамадстве. Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Беларусі. Ваеннае становішча ва ўсходняй частцы Беларусі. Бежанства. Упадак сельскай гаспадаркі. Мілітарызацыя прамысловасці. Пачатак рэвалюцыі. Звяржэнне самаджяржаўя. Фарміраванне Саветаў і буржуазных органаў улады. Дзейнасць палітычых партый і арганізацый.

Абвастрэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі вясной-летам 1917 г. Нарастанне супярэчнасцей у грамадстве. Беларускі нацыянальны рух. Карнілаўскі мяцеж.

Кастрычнік 1905 г. – удзел працоўных Беларусі ва ўсерасійскай палітычнай стачцы.

17 кастрычніка 1905 г. – Мікалай ІІ падпісаў Мантфест, у якім абвяшчаліся правы і свабоды грамадзян, а таксама наданне Дзяржаўнай думе статуса заканадаўчага органа.

18 кастрычніка 1905 г. – Курлоўскі расстрэл у Мінску.

Снежань 1905 г. – выбары ў Дзяржаўную думу. Палова дэпутатаў ад Беларусі ўтварыла групу аўтанамістаў.

4 сакавіка 1917 г. – стварэнне Мінскага Савета рабочых дэпутатаў, народнай міліцыі.

25 сакавіка 1917 г. – з’езд у Мінску беларускіх нацыянальных арганізацый. Абвяшчэнне Беларускай краёвай рады і Беларускага нацыянальнага камітэта (выканаўчы орган).

Кааліцыйныя камітэты – аб’яднанне палітычных партый для дасягнення агульных палітычных і эканамічных мэт.

Курлоўскі расстрэл – расстрэл царскімі войскамі і паліцыяй мітынга працоўных на плошчы каля Віленскага вакзала ў Мінску.

Карнілаўскі мяцеж – выступленне ілава супраць Часовага ўрада, звязанае са спробаю ўстанаўлення ваеннай дыктатуры і ліквідацыі Саветаў.

Аўтанамісты – выступалі за аўтаномію (шырокае ўнутранае самакіраванне ў складзе іншай дзяржавы) свайго краю.

Нацыяналізацыя – перадача зямлі з прыватнай у дзяржаўную ўласнасць.

А Керанскі – эсэр, у Часовым урадзе быў міністрам юстыцыі, міністр ваенных і марскіх спраў, старшыня і Вярхоўны галоўнакамандуючы (жнівень-25 кастрычніка 1917 г.).

Л. Карнілаў – генерал, ліпень – жнівень 1917 г. - Вярхоўны галоўнакамандуючы, арганізатар мецяжа.