Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Адукацыйную палітыку польскіх улад у Мінску дазваляюць уявіць матэрыялы секцыі асветы, якая дзейнічала пры Мінскім гарадскім магістраце ў перыяд польскай улады (фонд 603, 13 спраў). Асноўная частка дакументаў магістрата знаходзіцца ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці (фонд 1252, усяго 1252 адзінак захоўвання, з якіх 35 спраў змяшчаюць матэрыялы аб пытаннях асветы.
У Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці захоўваецца вельмі багаты і разнастайны матэрыял перыяду 1919–1921 гг. Гэта пратаколы пасяджэнняў кіраўніцтва губернскага, павятовых і валасных аддзелаў народнай адукацыі, распараджэнні мясцовых органаў асветы, пратаколы, даклады і рэзалюцыі губернскіх і павятовых з’ездаў працаўнікоў асветы, статыстычныя матэрыялы і інш., якія размяшчаюцца ў фондзе Гомельскага губернскага аддзела народнай адукацыі (фонд 60, за 1919–1921 гг. каля 2113 спраў) і інш.
Фонды Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці змяшчаюць матэрыялы справаводства польскай адміністрацыі (фонд 87 Гродзенскі школьны інспектар), савецкіх органаў улады ( фонд 689 Гродзенскі павятовы ваенны рэвалюцыйны камітэт, чэрвень-верасень 1920 г.; фонд 690 –Ваўкавыскі павятовы ваенна-рэвалюцыйны камітэт, 1920 г.).
У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці знаходзіцца значная колькасць арыгінальных польскамоўных дакументаў аб развіцці школьнай справы ў 1919–1921 гг. ( фонды Брэсцкага і Пінскага гарадскіх магістратаў (фонды 5, 2005), фонд школьнага інспектара Брэсцкай акругі (фонд 310), фонд апякунства Брэсцкай школьнай акругі (фонд 59).
Асноўная частка важнейшых для даследавання матэрыялаў была выяўлена ў Аддзеле рукапісаў і старадрукаў Варшаўскай публічнай бібліятэкі (фонд ГУУЗ), у фондах Архіва новых актаў у Варшаве. Асобныя групы крыніц склалі статыстычныя матэрыялы, матэрыялы перыядычнага друку, афіцыйныя заканадаўчыя выданні польскіх і савецкіх улад, мемуары і дзённікі.
Метадалогія, прынцыпы і метады даследавання вызначаны мэтай, прадметам, задачамі і агульным навуковым узроўнем распрацаванасці тэмы. Яны абумоўлены перш за ўсё імкненнем падысці з максімальнай аб’ектыўнасцю да вывучэння адукацыйнай палітыкі як Польшчы, так і РСФСР.
Метадалагічную аснову дысертацыі складае гістарызм, які разумеецца як прынцып разгляду грамадска-палітычных рэалій у дынаміцы іх развіцця, шматграннасці, функцыянальнасці. У дысертацыйным даследаванні пераасэнсавана малавывучаная праблема праз адзінства крыніцазнаўчага, эмпірычнага і агульнатэарэтычнага падыходаў. Пры аналізе крыніц і інтэрпрэтацыі фактаў выкарыстоўваліся рэтраспектыўны, гісторыка-тыпалагічны, параўнальны, гісторыка-генетычны метады.
Глава другая “Усталяванне і развіццё савецкай адукацыйнай сістэмы на тэрыторыі Беларусі (студзень 1919 – сакавік 1921 гг.)” прысвечана вызначэнню асаблівасцей развіцця школьнай адукацыі ва ўмовах савецкай адукацыйнай палітыкі. У раздзеле 2.1 “Школьная асвета напярэдадні і падчас польскага наступлення (студзень-жнівень 1919 г.)” разгледжаны ўмовы і асаблівасці ажыццяўлення школьнай рэформы на савецкай частцы беларускіх зямель, ахарактарызаваны тэарэтычныя падставы і практычныя метады пераходу да савецкай адукацыйнай сістэмы.
У канцы 1918 – пачатку 1919 гг. на тэрыторыі Беларусі, з якой адступілі нямецкія войскі (Мінская губерня, заходнія паветы Віцебскай і Магілёўскай губерняў), была адноўлена савецкая ўлада. На І з’ездзе КП(б)Б, які адбыўся 30–31 снежня 1918 г. у Смаленску, была абвешчана ССРБ. У складзе Часовага рэвалюцыйнага ўрада рэспублікі 3 студзеня быў утвораны аддзел асветы на чале з народным камісарам А. Чарвяковым. Пачалі стварацца павятовыя і валасныя аддзелы народнай адукацыі. У паветы накіроўваліся інструктары, якім неабходна было давесці да мясцовай адміністрацыі і насельніцтва асноўныя распараджэнні і пастановы аб арганізацыі школьнай справы і высветліць агульныя магчымасці ажыццяўлення школьнай рэформы па прыкладу РСФСР. Усім навучальным установам, якія перайшлі ў распараджэнне Народнага камісарыята асветы надавалася назва “Адзіная працоўная школа”. Школы падзяляліся на 2 ступені: І – для дзяцей ад 8-і да 13-і гадоў (5-гадовы курс навучання) і ІІ – ад 13-і да 17-і гадоў (4-х гадовы курс). Згодна з “Палажэннем аб адзінай працоўнай школе” уводзілася ўсеагульнае, абавязковае, бясплатнае навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак. У той жа час скасоўвалася былая методыка арганізацыі вучэбнага працэсу: адмяняліся хатнія заданні, сістэма адзнак і пераводныя экзамены, забараняліся старыя падручнікі (пры адсутнасці новых), уводзілася вучнёўскае самакіраванне і інш. У выніку перавыбараў з педагагічнай сферы быў выдалены значны пласт вопытных кваліфікаваных настаўнікаў, якія сумняваліся ў станоўчых выніках савецкай рэформы. На змену ім прыйшлі маладыя выпускнікі кароткатэрміновых настаўніцкіх курсаў, якія мелі нізкую кваліфікацыю і нават неадпаведны агульнаадукацыйны ўзровень, аднак менавіта яны сталі апорай савецкай улады ў справе народнай адукацыі.
Вынікі першага навучальнага года ў савецкіх школах на Беларусі выразна дэманстравалі слабую арганізацыю вучэбна-выхаваўчай работы, нізкі ўзровень паспяховасці і ведаў вучняў. Школы не мелі адзіных праграм і адпаведных падручнікаў, метадычных дапаможнікаў і кансультацый у педагагічных часопісах. Прынцып “працоўнай школы” разумелі кіраўнікі школ па-рознаму: адны – як увядзенне ручной працы, другія – як самаабслугоўванне, а трэція – проста як новы тэрмін.
Раздзел 2.2 “Станаўленне сістэмы школьнай адукацыі на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі (жнівень 1919 г. – сакавік 1921 г.)” раскрывае дынаміку развіцця школьнай справы на савецкай тэрыторыі Беларусі, якая не была занята польскімі войскамі, а таксама на землях, дзе пасля эвакуацыі польскіх войскаў летам 1920 г. пачала праводзіцца адукацыйная савецкая рэформа.
Праца школ у паветах Віцебскай і Гомельскай губерняў у 1919–1920 н. г. пачала ажыццяўляцца з кастрычніка-лістапада, а ў асобных валасцях дзеці пачалі вучыцца толькі са снежня. З-за недахопу сродкаў большасць школьных будынкаў была пакінута без рамонту. У навучальным годзе губернскія і нават павятовыя аддзелы народнай адукацыі пачалі ствараць мясцовыя вучэбныя праграмы, якія істотна адрозніваліся паміж сабой па складу вучэбных прадметаў і па колькасці гадзін.
У ліпені – жніўні 1920 г. на тэрыторыях Беларусі, з якіх адступілі польскія войскі, была ўсталявана савецкая ўлада. Адмяняліся ўсе папярэднія пастановы і распараджэнні польскай улады, пачалася перарэгістрацыя насельніцтва. Усе навучальныя ўстановы пераходзілі ў падпарадкаванне Мінскага губернскага аддзела народнай адукацыі, які 26 жніўня быў перайменаваны ў Народны камісарыят асветы ССРБ. Пры мясцовых рэўкамах арганізоўваліся павятовыя і валасныя аддзелы народнай адукацыі, галоўнай задачай якіх была падрыхтоўка школ да пачатку новага навучальнага года. У гэты час становішча школ заставалася цяжкім: будынкі патрабавалі рамонту, не хапала настаўнікаў, адсутнічалі падручнікі і школьныя прылады. Ва ўмовах ваенных дзеянняў рэфармаванне школы па ўзору РСФСР праводзілася імклівымі тэмпамі, асабліва на тэрыторыях Гродзеншчыны і Брэстчыны, дзе савецкія школы неабходна было закладаць упершыню. У некаторых заходніх беларускіх паветах насельніцтва з недаверам ставілася да мерапрыемстваў улады і аказвала супраціўленне пры арганізацыі савецкіх школ.
У раздзеле 2.3 “Становішча беларускіх школ ва ўмовах ажыццяўлення савецкай адукацыйнай палітыкі” засяроджваецца ўвага на развіцці беларускай школьнай справы на савецкай частцы беларускіх зямель у перыяд польска-савецкай вайны. Вызначана сутнасць савецкай адукацыйнай палітыкі адносна беларускіх школ, якая ва ўмовах ваенна-палітычнай канкурэнцыі з Польскай дзяржавай зводзілася да лаяльнасці і падтрымкі культурна-асветніцкай працы беларускіх нацыянальных дзеячаў.
Арганізацыя беларускіх школ на савецкай частцы Беларусі пачалася на тэрыторыі ССРБ са студзеня 1919 г., аднак яна не набыла шырокіх маштабаў. Беларускія секцыі былі створаны пры адзінкавых аддзелах народнай адукацыі. Для развіцця беларускай адукацыі неабходны быў пэўны вопыт, якога не мела савецкае кіраўніцтва, адсутнічалі педагогі-спецыялісты, не было адзінага беларускага правапісу, падручнікаў і г. д. Ва ўмовах польска-савецкай вайны выкарыстанне беларускай справы ў якасці інструменту польскай палітыкі рабілі з яе вызначальны фактар ў савецкай кампаніі супраць Польшчы. З заснаваннем 17 ліпеня 1920 г. Наркамасветы ССРБ, кіраўніком якога быў прызначаны ў (ліпень – снежань 1920 г.), стварэнне розных тыпаў навучальна-выхаваўчых устаноў з нацыянальнымі мовамі навучання паўставала як частка дзяржаўнай палітыкі. Пры Наркамасвеце ССРБ 1 жніўня 1920 г. быў створаны Беларускі аддзел. У Мінску яму падпарадкоўваліся 12 школ І ступені (66 настаўнікаў) і 1 школа ІІ ступені (12 настаўнікаў). Абмеркаванне пытанняў аб развіцці беларускай мовы, адукацыі і культуры на дзяржаўным узроўні ўпершыню адбылося на ІІ Сесіі ЦВК БССР (4 лютага 1921 г.). Аддзелам асветы загадвалася тэрмінова арганізаваць у школах навучанне на беларускай мове. Адначасова павінна была разгарнуцца дзейнасць па падрыхтоўцы беларускіх настаўнікаў і пераводзе ў школы педагогаў з іншых працоўных сфер. Усе школы ІІ ступені абавязваліся неадкладна ўключыць у праграму навучання беларускую мову як асобны прадмет. Актывізаваць сваю працу павінны былі Дзяржаўнае выдавецтва і літаратурна-выдавецкі аддзел Наркамасветы.
У трэцяй главе “Адукацыйная палітыка польскіх улад на беларускіх землях (люты 1919 г.–сакавік 1921 г.)” адлюстраваны механізм ажыццяўлення адукацыйнай палітыкі на беларускіх землях, якія падчас польска-савецкай вайны знаходзіліся пад уплывам польскай улады.
У раздзеле 3.1 “Фарміраванне польскай адміністрацыйна-прававой сістэмы кіравання ў галіне народнай асветы” ахарактарызаваны польскія органы кіравання ў галіне народнай адукацыі, паказаны асаблівасці іх фарміравання, службовыя паўнамоцтвы і кампетэнцыя.
З пачаткам наступлення польскіх войскаў 8 лютага 1919 г. на занятай тэрыторыі Беларусі пачала ўсталёўвацца ваенная ўлада. 13 мая 1919 г. Ю. Пілсудскі выдаў дэкрэт, які тычыўся арганізацыі ГУУЗ. Генеральны камісарыят станавіўся цэнтральнай уладай і непасрэдна падпарадкоўваўся Галоўнакамандуючаму. Першапачаткова камісарыят складаўся з 13 аддзелаў (сярод іх аддзел асветы і культуры, які з красавіка па кастрычнік 1919 г. узначальваў Уладзіслаў Ліхтаровіч) .
Паступова арганізацыя Генеральнага камісарыята ўскладнялася, былыя аддзелы былі рэарганізаваны ў 8 секцый (агульная, адміністрацыйная, гаспадарчая, скарбовая, юстыцыі, асветы і грамадскай апекі, забеспячэння, тэхнічная), назначаліся загадчыкі (шэфы), якім падпарадкоўваліся кіраўнікі пэўных аддзелаў. Непасрэдныя службовыя кантакты секцыя асветы і грамадскай апекі ажыццяўляла толькі з акруговымі інспектарамі, праз якіх адукацыйная палітыка праводзілася далей на паветы. З кастрычніка 1919 г. секцыю асветы і грамадскай апекі ўзначаліў Люцыян Зажэцкі. Яму падпарадкоўваліся: агульны аддзел, аддзел агульных школ, аддзел сярэдніх і прафесійных школ. Пры секцыі працавалі школьныя рэвізоры, галоўнай задачай якіх з’яўлялася ажыццяўленне непасрэднага кантролю за педагагічнай і грамадскай дзейнасцю школ усіх тыпаў.
Раздзел 3.2 “Ажыццяўленне польскай адукацыйнай палітыкі на беларускіх тэрыторыях Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель” змяшчае аналіз асноўных накірункаў польскай адукацыйнай палітыкі на беларускіх землях, вызначэнне і абгрунтаванне асноўных этапаў яе рэалізацыі.
Пасля заняцця польскімі войскамі Гродзеншчыны і Віленшчыны з красавіка 1919 г. пачалася адбудова школ і арганізацыя настаўніцкіх курсаў. У першым распараджэнні, якое тычылася арганізацыі асветы і школьніцтва на тэрыторыі ГУУЗ, якое было падпісана намеснікам Генеральнага камісара Е. Івашкевічам 11 кастрычніка 1919 г., абвяшчалася ўсталяванне прынцыпаў свабоды навучання на роднай мове ўсіх нацыянальных груп, якія пражывалі на дадзенай тэрыторыі. Замест усіх ранейшых тыпаў навучальных устаноў на занятых беларускіх землях павінны былі ўтварыцца агульнаадукацыйныя, сярэднія і прафесійныя, а таксама вышэйшыя школы. Ва ўсіх школах абвяшчалася ўвядзенне польскай мовы ў якасці абавязковага прадмета выкладання, на які адводзілася не менш за 2 гадзіны на тыдзень у кожным класе. У няпольскія школы назначаліся настаўнікі польскай мовы, працу якіх павінны былі аплачваць са сродкаў павятовых школьных інспектаратаў. Прыватным школам дазвалялася распрацоўваць уласныя вучэбныя праграмы і свабодна імі карыстацца. Аднак тыя школы, якія атрымлівалі хоць нейкую дзяржаўную дапамогу, павінны былі працаваць толькі згодна з праграмамі, распрацаванымі ў Секцыі асветы і грамадскай апекі. На практыцы ніякіх адзіных афіцыйна зацверджаных праграм не існавала, таму ў дзяржаўных школах навучанне адбывалася часцей за ўсё па тых планах, якія складаліся настаўнікамі з дазволу мясцовых школьных інспектараў. З кастрычніка 1919 г. пачалося сістэматычнае фінансаванне з бюджэту ГУУЗ курсаў і семінарый па падрыхтоўцы настаўнікаў для ўсходніх зямель, арганізаваных на тэрыторыі Польшчы.
У раздзеле 3.3 “Змены ў адукацыйнай палітыцы ва ўмовах ваеннай эвакуацыі і пераходу да мірнага жыцця (ліпень 1920 г. – сакавік 1921 г. )” разгледжана становішча, у якім апынулася школьніцтва падчас летняй эвакуацыі польскіх войскаў 1920 г., адлюстраваны працэс фарміравання органаў асветы пры Упраўленні прыфрантавых і этапавых тэрыторый, а таксама змены ў адукацыйнай палітыцы польскіх улад пасля падпісання прэлімінарных умоў мірнай дамовы з РСФСР у кастрычніку 1920 г. і Рыжскага мірнага дагавора 18 сакавіка 1921 г.
У сярэдзіне мая 1920 г. пачалося наступленне Чырвонай Арміі ў Беларусі. У канцы ліпеня 1920 г. Секцыя асветы і грамадскай апекі разам з іншымі адміністрацыйнымі структурамі Генеральнага камісарыята была эвакуіравана ў Торунь, дзе пачала займацца рэгістрацыяй і арганізацыяй дапамогі настаўнікам, прыманнем справаздач ад школьных інспектаратаў.
Пасля паражэння войскаў Чырвонай Арміі пад Варшавай у сярэдзіне жніўня польскія войскі перайшлі ў контрнаступленне і ў верасні 1920 г. другі раз уступілі на тэрыторыю Беларусі. На занятых землях 9 верасня 1920 г. было створана Упраўленне прыфрантавымі і этапавымі тэрыторыямі на чале з У. Рачкевічам. Новая адміністрацыя ставілася ў залежнасць ад ваеннай улады. Упраўленне складалася з 9-і дэпартаментаў і 4-х асобных аддзелаў. Справамі адукацыі і асветы ў гэты перыяд займаўся дэпартамент асветы, структура якога адпавядала ранейшай арганізацыі секцыі асветы і грамадскай апекі. Узначаліў дэпартамент Л. Зажэцкі, які правёў новыя кадравыя назначэнні ва ўсіх павятовых школьных інспектаратах.
Пасля падпісання прэлімінарных умоў міру паміж Польшчай і РСФСР (12 кастрычніка 1920 г.) на беларускіх землях было ўтворана Палескае і Навагрудскае ваяводствы. Рада Міністраў упаўнаважана была на распаўсюджванне на гэтых землях дэкрэтаў, законаў і распараджэнняў, якія мелі законную сілу на ўсёй тэрыторыі Польскай дзяржавы. Усе адукацыйныя справы перадаваліся Міністэрству веравызнанняў і грамадскай асветы на чале з Тадэвушам Лапушаньскім, а значыць, канчаткова траплялі ў сферу ўнутранай палітыкі польскай дзяржавы. З гэтага часу ўсе справаздачы накіроўваліся непасрэдна ў адміністрацыю школьных акруг на чале з куратарамі. Куратарам падпарадкоўваліся павятовыя, гмінныя і гарадскія школьныя інспектараты, а былая пасада акруговага школьнага інспектара скасоўвалася.
Раздзел 3.4 “Асаблівасці развіцця беларускай школьнай справы” прысвечаны вывучэнню становішча беларускай адукацыі на тэрыторыі ГУУЗ і вызначэнню яе ролі ў беларуска-польскіх палітычных адносінах.
З наступленнем польскіх войскаў у лютым 1919 г. актывізавалі сваю дзейнасць беларускія нацыянальныя палітычныя партыі і арганізацыі. Пасля правядзення Беларускага з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны (9–10 чэрвеня 1919 г.) ролю галоўнага палітычнага цэнтра беларускага нацыянальнага руху прыняла на сябе Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны, утвораная па ініцыятыве партыі беларускіх эсэраў. Справа адукацыі даручалася Беларускай школьнай радзе Віленшчыны і Гродзеншчыны, кіраўніком якой быў прызначаны М. Кахановіч. Сярод асноўных накірункаў дзейнасці рады былі: арганізацыя сеткі беларускіх школ, распрацоўка навучальных праграм, удзел у разглядзе ўрадавых пастаноў па пытаннях народнай асветы, падрыхтоўка настаўнікаў для беларускіх школ, кантроль за арганізацыяй вучэбна-выхаваўчага працэсу.
Пасля заняцця Міншчыны, кіраўніцтва ГУУЗ пачало паступовую ліквідацыю беларускіх школ на тэрыторыі Віленшчыны і Гродзеншчыны, прапануючы іх адкрыццё толькі ў Мінскай акрузе. Ужо на трэці дзень пасля заняцця Мінска польскімі войскамі (10 жніўня 1919 г.) быў створаны прадстаўнічы орган беларускіх нацыянальных арганізацый – Часовы беларускі нацыянальны камітэт (ЧБНК). Пры камітэце была створана школьная камісія на чале з С. Рак-Міхайлоўскім, якая з 30 жніўня 1919 г. была перайменавана ў Беларускую школьную раду Міншчыны. Дзейнасць дадзенай арганізацыі хутка дала станоўчыя вынікі: ужо ў снежні 1919 г. у Мінску працавала 19 беларускіх школ. У сакавіку з Генеральнага камісарыята быў атрыманы афіцыйны дазвол на аб’яднанне рэгіянальных Беларускіх школьных рад у Цэнтральную беларускую школьную раду на чале з С. Рак-Міхайлоўскім. Аднак з гэтага часу мясцовая польская адміністрацыя пры дапамозе практычных мерапрыемстваў пачала адкрыта перашкаджаць развіццю беларускай адукацыі на Міншчыне.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асноўныя навуковыя высновы дысертацыі
1. Правядзенне адукацыйнай рэформы на беларускіх землях у рамках савецкай дзяржаўнай палітыкі афіцыйна пачалося пасля абвяшчэння ССРБ і ўтварэння ў складзе ўрада рэспублікі вышэйшага органа адукацыйнай улады – Народнага камісарыята асветы. Яму падпарадкоўваліся губернскія, гарадскія і павятовыя аддзелы народнай адукацыі, якія стваралі адзіную вертыкальную структуру органаў кіравання ў галіне народнай асветы. Адукацыйная рэформа ажыццяўлялася згодна з “Палажэннем аб адзінай працоўнай школе РСФСР”, якое прадугледжвала карэнныя змены ў арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, што павіна было надаць дэмакратычны выгляд новай школе. Аднак “Палажэнне” ўтрымлівала шэраг педагагічных памылак, якія негатыўна ўплывалі на якасць навучання і ўзровень дысцыпліны вучняў, а таксама зніжалі аўтарытэт новай школы ў вачах бацькоў. Частка настаўніцтва, незадаволеная новай арганізацыяй школьнага жыцця, была выдалена з педагагічнай сферы ў выніку праведзення перавыбараў школьных работнікаў. На змену большасці вопытных і кваліфікаваных спецыялістаў пачалі прыходзіць выпускнікі кароткатэрміновых настаўніцкіх курсаў, якія сталі апорай далейшага правядзення савецкай адукацыйнай рэформы. Акрамя недахопу настаўнікаў і падручнікаў, якія б адпавядалі патрабаванням новай школы, пераход да ўсеагульнай адукацыі ва ўмовах ваеннага часу стрымліваўся шэрагам аб’ектыўных цяжкасцей: голадам і эпідэмічнымі захворваннямі, недахопам школьных будынкаў, адсутнасцю цёплага адзення і абутку і інш. [1; 3; 4;11; 13;14 ].
2. Фарміраванне сістэмы адукацыйных органаў польскай улады на тэрыторыі ГУУЗ мела шэраг асаблівасцей: 1) адукацыйныя органы ўлады падпарадкоўваліся непасрэдна Генеральнаму камісару Усходніх зямель і не залежалі ад Міністэрства веравызнанняў і грамадскай асветы Польскай дзяржавы, што давала магчымасць мясцовай адміністрацыі самастойна вызначаць напрамкі адукацыйнай палітыкі і дзейнічаць згодна з уласнымі грамадска-палітычнымі поглядамі; 2) дзейнасць павятовых школьных інспектараў адукацыйных органаў амаль немагчыма было кантраляваць з боку акруговых школьных інспектараў, што было звязана з раскіданасцю населеных пунктаў на вялікія адлегласці і адсутнасцю транспартных сродкаў; 3) у кампетэнцыю органаў асветы пры Генеральным камісарыяце перадавалася каардынацыя дзейнасці грамадскіх дабрачынных арганізацый. Таму ажыццяўленне адукацыйнай палітыкі на тэрыторыі паветаў у рознай ступені разыходзілася з афіцыйнай заканадаўчай базай. Вызначаныя асаблівасці арганізацыі кіравання ў галіне школьнай адукацыі на тэрыторыі ГУУЗ абумовілі магчымасць для правядзення палітыкі, накіраванай на паступовае ўключэнне дадзенай тэрыторыі ў склад Польшчы [5; 7; 16].
3. У выніку комплекснага і сістэмнага аналізу палітыкі польскіх улад у галіне адукацыі на беларускіх землях у 1919–1921 гг. былі выяўлены тры перыяды яе ажыццяўлення.
Першы перыяд (з лютага па кастрычнік 1919 г.) звязаны са станаўленнем сістэмы адукацыйных органаў кіравання на занятых польскімі войскамі беларускіх землях. Аддзел асветы пры Генеральным камісарыяце дзейнічаў згодна з афіцыйнай палітычнай лініяй, акрэсленай Ю. Пілсудскім у Віленскай адозве, што праяўлялася ў спробах падтрымаць беларускія нацыянальныя школы і мясцовае настаўніцтва. Аднак шырокай і планамернай працы па развіцці школьнай справы ў дадзены перыяд ажыццявіць не ўдалося з-за адсутнасці фінансавання ва ўмовах актыўных ваенных дзеянняў.
Другі перыяд пачаўся з канца кастрычніка 1919 г. у выніку кадравых змен і рэарганізацыі аддзела ў Секцыю асветы і грамадскай апекі. Дзейнасць новага кіраўніцтва была апазіцыйнай да федэрацыйнай палітыкі Ю. Пілсудскага, што пацвярджаецца наступнымі фактамі: 1) з кастрычніка 1919 г. на тэрыторыі ГУУЗ пачаўся імклівы рост школ з польскай мовай навучання за кошт рэарганізацыі рускіх, яўрэйскіх і беларускіх нацыянальных школ; 2) значную фінансавую падтрымку з боку дзяржавы атрымалі пераважна польскія школы; 3) матэрыяльная дапамога польскім школам з боку дабрачынных грамадскіх арганізацый, дзейнасць якіх падтрымлівалася адукацыйнымі органамі ўлады, значна паўплывала на адсутнасць папулярнасці сярод мясцовага насельніцтва школ з іншымі мовамі навучання; 4) аналіз фінансавых справаздач секцыі асветы і грамадскай апекі паказаў, што для новаадкрытых польскіх школ вялася падрыхтоўка настаўнікаў у семінарыях Польшчы за кошт сродкаў ГУУЗ [9].
Трэці перыяд (ліпень 1920 г. –сакавік 1921 г.) характарызуецца наступнымі зменамі ў польскай адукацыйнай палітыцы: 1) пасля ліквідацыі ГУУЗ было створана Упраўленне прыфрантавымі і этапавымі тэрыторыямі на чале з У. Рачкевічам. Кіраўніцтва новай адміністрацыйнай структуры ставілася ў залежнасць ад ваеннай улады. Справамі адукацыі і асветы ў гэты перыяд займаўся дэпартамент асветы, структура якога адпавядала ранейшай арганізацыі секцыі асветы і грамадскай апекі. Дэпартамент узначаліў былы кіраўнік секцыі, які цалкам змяніў кадравы састаў ва ўсіх павятовых школьных інспектаратах; 2) пасля падпісання прэлімінарных умоў міру паміж Польшчай і РСФСР 12 кастрычніка 1920 г. развіццё адукацыі на заходніх беларускіх тэрыторыях, якія апынуліся ў складзе Польшчы (Палескае і Навагрудскае ваяводствы), перадавалася ў сферу кампетэнцыі Міністэрства веравызнанняў і грамадскай асветы. Была праведзена рэарганізацыя сістэмы адукацыйных органаў: утвараліся дзве школьныя акругі на чале з куратарамі, якім падпарадкоўваліся павятовыя школьныя інспектары. З гэтага часу была скасавана залежнасць павятовых школьных улад ад мясцовай адміністрацыі. Дадзеныя мерапрыемствы падмацоўвалі канчатковы адыход польскага ўрада ад федэрацыйнай палітыкі, у правале якой афіцыйна была абвінавачана адміністрацыя ГУУЗ [ 2; 6; 12].
4. Параўнальны аналіз развіцця беларускай школьнай справы на савецкай тэрыторыі Беларусі і на землях, якія знаходзіліся пад ўплывам польскай улады, паказаў, што РСФСР і Польшча выкарыстоўвалі беларускую нацыянальную адукацыю як адзін з інструментаў ваенна-палітычнай канкурэнцыі ва ўмовах польска-савецкай вайны. Польскія ўлады пры дапамозе ўступак у галіне адукацыі і культуры стараліся тактычна абмінуць вырашэнне пытання аб беларускай дзяржаўнасці. Адным з першых вынікаў, які прадэманстраваў здольнасць беларускіх лідараў да хуткай арганізацыі ўласнай культурна-асветніцкай працы, стала правядзенне ў жніўні 1919 г. беларускіх настаўніцкіх курсаў, на якіх было падрыхтавана каля 150 настаўнікаў для беларускіх школ. У ходзе даследавання вызначана, што менавіта гэты факт быў выкарыстаны польскімі ўладамі ў якасці зачэпкі для абгрунтавання рэпрэсій, якія на працягу жніўня-кастрычніка 1919 г. паралізавалі дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый на Віленшчыне і Гродзеншчыне. З жніўня 1919 г. па ліпень 1920 г. цэнтр развіцця беларускага нацыянальнага руху перамясціўся ў Мінск. На патрэбы беларускай адукацыі з кастрычніка 1919 г. па сакавік 1920 г. з фонду ГУУЗ вылучаліся грашовыя сродкі, але іх было недастаткова для таго, каб пашырыць сетку беларускіх школ за межы Мінскай акругі. Польскім уладам гэта давала магчымасць паставіць пад свой кантроль дзейнасць беларускіх лідараў. Вясной 1920 г. у развіцці беларускай школьнай справы адбыліся змены, звязаныя з беларуска-польскімі перамовамі, што прайшлі ў Мінску 20–24 сакавіка 1920 г. Польскі бок адхіліў усе патрабаванні беларускай дэлегацыі, але абяцаў значныя саступкі ў галіне адукацыі і культуры. Большасць мясцовых чыноўнікаў была незадаволена вынікамі перамоў, што прывяло да прызначэння новага школьнага інспектарата Мінскай акругі. У выніку дзейнасці польскай адміністрацыі на Міншчыне ніводнае з польскіх абяцанняў адносна беларускай школьнай справы не было выканана [8; 10; 15].
Расчараванне беларускіх дзеячаў вынікамі польскай палітыкі ў ліпені 1920 г. было выкарыстана савецкай уладай для прыцягнення іх на свой бок. На тэрыторыі ССРБ абвяшчалася неабходнасць правядзення планамернай працы па арганізацыі беларускай адукацыі на дзяржаўным узроўні. Аналіз дзейнасці савецкіх адукацыйных органаў сведчыць аб тым, што ў гэты час не існавала практычнай магчымасці для хуткага развіцця беларускай адукацыі: адсутнічалі адпаведныя падручнікі, не хапала беларускамоўных настаўнікаў, арганізацыю беларускіх школ стрымлівалі асобныя савецкія чыноўнікі, а частка насельніцтва схілялася да адукацыі на рускай мове. На тэрыторыі Гомельшчыны, Віцебшчыны і Магілёўшчыны, якія заставаліся ў складзе РСФСР, беларускіх школ не існавала да сярэдзіны 1922 г. [17; 18].
Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў даследавання
1. У дадзеным даследаванні прадстаўлены сучасны навуковы погляд на праблему развіцця школьнай адукацыі на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны (1919–1921 гг.). Асноўныя вывады, зробленыя на падставе выяўленых ўпершыню і апрацаваных архіўных дакументаў і матэрыялаў, сведчаць аб неабходнасці крытычнага пераасэнсавання шэрагу пытанняў перыяду 1919–1921 гг., адлюстраваных у падручніках па гісторыі Беларусі.
2. Матэрыялы даследавання будуць карыснымі для паглыбленага вывучэння курсу Айчыннай гісторыі ў агульнаадукацыйных школах, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах.
3. Дысертацыя можа быць выкарыстана прафесійнымі гісторыкамі як пры вывучэнні розных пытанняў польска-савецкай вайны, так і іншых праблем гісторыі Беларусі Навейшага часу.
СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ САІСКАЛЬНІКА
Артыкулы ў рэцэнзаваных выданнях:
1. Трубчык, адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны на старонках перыядычнага друку / // Беларускі гістарычны часопіс. – 2010. - № 1. – С. 32 – 37.
2. Трубчык, ўленне палітыкі польскіх улад у галіне школьнай адукацыі на занятай тэрыторыі Беларусі ў гг. (па матэрыялах Занальнага архіва ў г. Маладзечна) / // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2010. - № 7. – С. 58 – 61.
3. Трубчык, ізацыя і дзейнасць савецкіх працоўных школ на тэрыторыі Беларусі ў гг. / // Научные труды Республиканского института высшей школы. Исторические и психолого-педагогические науки: сб. научных статей. В 2 ч. Ч. 1. Вып. 10 / РИВШ; под. ред. . – Минск, 2010. –С. 211 – 214.
4. Трубчык, адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны ( гг.): агляд гістарыяграфіі і крыніц / // Гісторыка-археалагічны зборнік. Да юбілею з дня заснавання Інстытута гісторыі НАН Беларусі: зб. навуковых артыкулаў. Вып. 25 / Інстытут гісторыі НАН Беларусі; рэдкал. (гал. рэд), іловіч (нам. гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2010. – С. 89 – 96.
5. Трубчык, А. Г. Сістэма польскіх органаў кіравання ў галіне народнай асветы на тэрыторыі Беларусі ў гг.: адміністрацыйна-прававы аспект/ // Научные труды Республиканского института высшей школы. Исторические и психолого-педагогические науки: сб. научных статей. В 2 ч. Ч. 1. Вып. 11 / РИВШ; под. ред. . – Минск, 2011. – С. 264 – 270.
6. Трубчык, адукацыя ў Мінску ў перыяд польска-савецкай вайны ( гг.) / // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – 2012. - № 3. – С. 67 – 73.
Артыкулы ў навуковых часопісах і зборніках:
7. Трубчык, геапалітычнага лёсу беларускіх зямель у польскай грамадска - палітычнай думцы ў канцы гг./ // Религия и общество – 6: сб. научных статей / под. общей редакцией , . – Могилёв: УО «МГУ им. А. Кулешова», 2011. – С. 83 – 85.
8. Трубчык, ішча беларускіх школ ва ўмовах савецкай адукацыйнай палітыкі ў перыяд польска-савецкай вайны ( гг.) / // Религия и общество – 7: сб. научных статей / под. общей редакцией , . – Могилёв: УО «МГУ им. А. Кулешова», 2012. – С. 199 – 202.
9. Трубчык, А. Асноўныя накірункі адукацыйнай палітыкі на беларускай тэрыторыі Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель (19гг.) / Алена Трубчык // Białoruskie Zeczyty Historyczne (Беларускі гістарычны зборнік). Nr. 37 / Białoruskie Towarzystwo Historyczne; red. E. Mironowicz. – Białystok, 2012. – S. 70 – 90.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 |


