Комплекс мерапрыемстваў
УА “Магілёўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №1”
па папулярызацыі беларускай мовы на гады
№ п/п | Назва мерапрыемства | Термін выканання | Адказныя выканаўцы |
1 | Распрацаваць і ажыццявіць комплекс мерапрыемстваў, якія накіраваны на забяспячэнне арфаграфічнай аднастайнасці ў адпаведнасці з Законам (на пераходны перыяд). | Да 1 лютага 2010 года | Адміністрацыя, выкладчык беларускай мовы і літаратуры |
2 | Забяспечыць бібліятэку і кабінет беларускай мовы і літаратуры новай рэдакцыяй Правіл беларускай арфаграфіі і пункткацыі, Граматыкай беларускай мовы, арфаграфічнымі слоўнікамі і даведнікамі па беларускай мове (акадэмічныя выданні: “Новы арфаграфічны слоўнік беларускай мовы”, “Слоўнік беларускай мовы: разам, асобна, праз злучок”, “Слоўнік беларускай мовы: вялікая ці малая літара”) | Да 1 верасня 2010 года | Адміністрацыя |
3 | Аформіць у кабінеце беларускай мовы і літаратуры інфармацыйны стэнд па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. | 1 квартал 2010 года | Адміністрацыя, выкладчык беларускай мовы і літаратуры |
4 | Ажыццявіць камплектаванне бібліятэчнага фонду нарматыўнай прававой, вучэбна-метадычнай, даведачнай літаратуры ў дапамогу рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” | Штогод да 1 снежня года | Адміністрацыя |
5 | Размясціць інфармацыю аб рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона на сайце ліцэя | Да 1 верасня 2010 года | Адміністрацыя |
6 | Правядзенне ва ўстанове адукацыі педагагічнага савета, куратарскіх гадзін, выпуск тэматычных газет і інш. З мэтай азнаямлення педагогаў і навучэнцаў з новай рэдакцыяй Правіл | Штогод да 1 снежня года | Адміністрацыя, выкладчык беларускай мовы і літаратуры |
7 | Выпуск інфармацыйнай газеты “Жыццё маёй рэспублікі” на беларускай мове ў навучальным корпусе і інтэрнаце | Не менш 4-х у год | Выхавальнікі інтэрната, кіраўнікі груп |
8 | Арганізацыя і правядзенне прапагандыскіх кампаній: - “Фарміраванне патрыятызма” (прапаганда дзяржаўнай сімволікі); - “Здаровая нацыя – моцная нацыя” (здаровы вобраз жыцця); - “Моцная сям’я – моцная дзяржава”; - “Ганарымся беларускім” (прапаганда передавых прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый); - “Зберагчы вёску – зберагчы краіну”. | Па асобным плане | Адміністрацыя, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, выкладчык фізічнай культуры і здароўя |
9 | Куратарская гадзіна “6 верасня – Дзень беларускай пісьменнасці” | Верасень гады | Кіраўнікі груп, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, выкладчык гісторыі Беларусі, бібліятэкар |
10 | Святочны выпуск газеты да Дня беларускай пісьменнасці | Верасень гады | Кіраўнікі груп, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, выкладчык гісторыі Беларусі |
11 | Віктарына “Ці добра мы ведаем дзяржаўную сімволіку Радзімы” (для навучэнцаў першага курса) | Верасень-кастрычнік гады | Кіраўнікі груп, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, выкладчык гісторыі Беларусі |
12 | Правядзенне адкрытага ўрока “Дзяржаўная сімволіка Беларусі: гісторыя і сучаснасць” | Лістапад гады | Кіраўнікі груп, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, выкладчык гісторыі Беларусі |
13 | Урокі “Пазнанне Бацькаўшчыны”: - “Песняры Зямлі Беларускай”; - “Еўфрасіння Полацкая”; - “У 2010 годзе спаўняецца 825 год з часу стварэння “СЛОВА АБ ПАЛКУ ІГАРАВЫМ”, помнік літаратуры Кіеўскай Русі XII ст. (канец )”; - “Сімяон Полацкі – 790 год з дня нараджэння”; - “540 год з дня нараджэння МІКОЛЫ ГУСОЎСКАГА ( гг.), беларускага і польскага паэта-гуманіста, асветніка”; - “520 год з дня нараджэння ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ (Францішака; 1490, Полацк 1551), першадрукара, мысліцеля-асветніка, гуманіста, пісьменніка, мастака-графіка”; - “480 год з дня нараджэння СЫМОНА БУДНАГА (каля 1530, Беластоцкае ваяв. – 1593), дзеяча беларускай культуры, мысліцеля-гуманіста, філосафа, асветніка, рэлігійнага рэфарматара, філолага, паэта”; - “470 год з дня нараджэння ВАСІЛЯ МІКАЛАЕВІЧА ЦЯПІНСКАГА (Амельяновіча; 1530-я ці пач. 1540-х гг., Полаччына 1599 ці 1600), гуманіста - асветніка, пісьменніка, кнігавыдаўца”; - “180 год з часу напісання “ЭНЕІДЫ НАВЫВАРАТ”, парадыйна-сатырычнай паэмы, аднаго з першых буйных твораў беларускай літаратуры новага часу (пачатак 1830-х гг.)” | Штогод да 1 снежня года | Выхавальнікі інтэрната, кіраўнікі груп, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, выкладчык гісторыі Беларусі |
14 | Афармленне выставы, прысвечанай Дню Перамогі “Гэтых дзён не змоўкне слава!” | Май гады | Адміністрацыя, бібліятэкар, кіраўнікі груп, выкладчык беларускай мовы і літаратуры |
15 | Правядзенне Урока Памяці, прысвечанага 11 красавіка – Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў | Красавік гады | Адміністрацыя, бібліятэкар, кіраўнікі груп, выкладчык беларускай мовы і літаратуры |
16 | Дыспут на беларускай мове “Быць патрыётам сёння – што гэта значыць” | Да 1 студзеня 2011 года | Кіраўнікі груп, выкладчык гісторыі Беларусі, выхавальнікі інтэрната |
17 | Афармленне кніжнай выставы “Край мой – гонар мой” | Люты 2011 года | Адміністрацыя, бібліятэкар, выкладчык беларускай мовы і літаратуры |
18 | Удзел у акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” | Штогод г. г. | Адміністрацыя, бібліятэкар, кіраўнікі груп, выхавальнікі інтэрната |
19 | Вусны часопіс “Прырода Белавежскай пушчы вачыма дзяцей” | Красавік 2011 года | Бібліятэкар, кіраўнікі груп |
20 | Тэматычныя вечарыны ў інтэрнаце: - “Васіль Быкаў: праўда аб вайне”; - “Нашым каханым прысвячаецца”; - “Літаратура ў тваім жыцці”; - “22 сакавіка – 90 год з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ПЫСІНА”; - “24 сакавіка – 110 год з дня нараджэння КУЗЬМЫ ЧОРНАГА”; - “26 сакавіка – 80 год з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА СЯМЁНАВІЧА КАРАТКЕВІЧА” | Штогод г. г. | Выхавальнікі інтэрната, кіраўнікі груп |
21 | Наведванне МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ БІБЛІЯТЭКІ імя У. І. ЛЕНІНА (1935) у сувязі з 75-годдзем з пачатку дзейнасці | гады | Кіраўнікі груп |
22 | Куратарская гадзіна: 22 сакавіка – 90 год з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ПЫСІНА (1920, Краснапольскі р-н – 1981), паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы ў 1968 г. | Сакавік 2010 года | Кіраўнікі груп, выкладчык беларускай мовы і літаратуры |
23 | Кіналекторый “17 студзеня – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА КІНО” | Штогод г. г. | Адміністрацыя |
24 | Правядзенне ва ўстанове адукацыі ў межах Тыдня роднай мовы сустрэчы з распрацоўшчыкамі Закона | Штогод г. г. | Адміністрацыя |
25 | Прааналізаваць нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры з улікам Закону | Студзень-сакавік 2010 год | Адміністрацыя |
26 | Арганізацыя факультатыўных заняткаў па вывучэнні новай рэдакцыі Правіл (”Вывучаем беларускі правапіс” або “Практыкум па беларускай арфаграфіі”) | Пачынаючы з верасня 2010 года | Выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры |
27 | Накіраваць на мэтавыя курсы павышення кваліфікацыі выкладчыка беларускай мовы і літаратуры па азнаямленні з новай рэдакцыяй Правіл | 2011 год | Адміністацыя |
28 | Накіроўваць на мэтавыя кароткатэрміновыя курсы павышэння кваліфікацыі, семінары, інструктыўна-метадычныя нарады па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі кіраўнікоў установы адукацыі, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, настаўнікаў-прадметнікаў, справаводаў і іншыя катэгорыі кадраў | Штогод да 1 студзеня | Адміністацыя |
29 | Накіроўваць на вучобу метадыста на мэтавыя курсы павышэння кваліфікацыі па вывучэнні новай рэдакцыі Правіл | Штогод да 1 студзеня | Адміністацыя |
30 | Арганізацыя наведвання навучэнцамі краязнаўчых музеяў, беларускамоўных тэатраў | Штогод | Адміністрацыя, кіраўнікі груп |
31 | Арганізацыя чытацкіх канферэнцый, кніжных выстаў у бібліятэцы ўстановы адукацыі (“Пісьменнікі-юбіляры”, “Спеў пра Белую Русь”, “Радзіма белых буслоў”) | Штогод да 1 студзеня | Адміністрацыя, бібліятэкар |
32 | Публікацыя ў сродках масавай інфармацыі артыкулаў, матэрыялаў па пытаннях далучэння навучэнцаў і іх бацькоў да каштоўнасцей беларускай культуры | Штогод да 1 студзеня | Калектыў ліцэя |


