Обсуждено Утверждено
на заседании методического совета экспертным советом
от «_____»_____________200___ от «___»_________200___г.
Директор средней школы № 9 Председатель экспертного
_______________ совета _________
ПРАГРАМА
ФАКУЛЬТАТЫЎНАГА КУРСА
«Мая Радзіма - Беларусь»
(для 6 кадэцкага класа)
на
навучальны год
Аўтар: настаўнік гісторыі
СШ № 9
г. Слонім
2006 год
Тлумачальная запіска
На сучасным этапе, калі адбываецца адраджэнне Беларусі, важнай справай гісторыкаў з, яўляецца аднаўленне гістарычнай памяці. Старажытныя грэкі мелі рацыю, сцвярджаючы: “Гісторыя – настаўніца жыцця”. Яна сапраўды вучыць чалавека быць грамадзянінам і патрыётам сваей Айчыны, пазбегчы памылак, добра разбірацца ў сучаснасці і прадугледзець перспектывы развіцця ў будучым.
Курс “Мая Радзіма Беларусь” ставіць сваей мэтаю паглыбыць веды вучняў пра падзеі і знакамітых людзей зямлі беларускай, якія, перш за ўсе, звязаны з ваеннай гісторыяй Беларусі. Ён разлічаны на 18 гадзін. Для правядзення заняткаў па дадзеным курсе павінны выкарыстоўвацца разнастайныя формы работы: ралявыя гульні, падарожжы ў мінулае, гістарычныя інсцэніроўкі, экскурсіі па знакамітых месцах нашай Радзімы.
Задачы:
1. Пазнаеміць вучняў з найбольш вядомымі гістарычнымі асобамі і падзеямі Беларусі, якія звязаны з ваенным мінулым нашай дзяржавы.
2. Выхаванне патрыятызму, грамадзянскасці, высокіх маральных якасцяў праз знаемства з падзеямі мінуўшчыны.
3. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў праз удзел у гістарычных інсцэніроўках, падарожжах, ралявых гульнях.
Асноўныя веды і ўменні:
Вучні павінны ведаць:
- географічнае і палітычнае становішча Беларусі на сучасным этапе;
- знакамітых гістарычных асоб Беларусі розных гістарычных эпох і значэнне іх дзейнасці;
- найбольш знакамітыя ваенныя падзеі розных гістарычных эпох.
Вучні павінны ўмець
- знаходзіць і паказваць на гістарычнай карце аб’екты вывучэння;
- складаць просты план;
- складаць расказ;
- складаць апісанне па ілюстрацыях;
- правільна прымяняць і тлумачыць гістарычныя паняцці і гістарычныя выразы;
- паслядоўна па сюжэтна –храналагічнай лініі апісваць вывучаемыя гістарычныя падзеі;
- фармуляваць свае адносіны да вывучаемых гістарычных падзей і іх удзельнікаў.
Праграма
Уводзіны (1 гадзіна)
Беларусь – мая Радзіма. Геаграфічнае і палітычнае становішча Беларусі на сучасным этапе. Дасягненні беларускага народа ў эканоміцы, культуры, палітыцы.
Тэма 1. Знакамітыя гістарычныя асобы і ваенныя падзеі сераднявечча
(VI-XV ст) (4 гадзіны)
Рагвалод, яго дзеці і ўнукі. Князь Рагвалод. Рагнеда і Ізяслаў. Князь Усяслаў. Бітва на Нямізе ў1067 г.
Крыжацкая і татарская навала. Давыд Гарадзенскі – шчыт зямлі беларускай. Князь Вячка. Воін - Якаў Палачанін.
Першыя князі ВКЛ. Княжанне Міндоўга, Віценя, Гедыміна, Альгерда. Крэўская ўнія.
Пагоркі Грунвальда. Перадача вяліка-княжацкай улады Вітаўту. Грунвальдская бітва.
Тэма 2. Гістарычныя асобы і ваенныя падзеі Новага часу (XVI-XIXст)
(6 гадзін)
Войны ВКЛ з Вялікім княствам Маскоўскім. Барацьба супраць крымскіх татар. Князь-ратаборец – Канстанцін Астрожскі.
Лівонская вайна. Прычыны, ход вайны, Стэфан Баторый.
Леў Сапега – выдатны грамадска-палітычны дзеяч. Распрацоўка і прыняцце Статута 1588 г. як спроба зберагчы самастойнасць Вялікага княства Літоўскага.
Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Касцюшкі. Я. Ясінскі. Міхаіл Клеафас Агінскі. Значэнне паўстання ў гісторыі.
Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г. Становішча Беларусі ў час вайны. Партызанскі рух. Разгром французскіх войск на Беразіне.
Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863г. “Чырвоныя” і “белыя”, іх праграма “Мужыцкая праўда”. Ход паўстання і яго вынікі. “Лісты з-пад шыбеніцы” К. Каліноўскага.
Тэма 3. Ішла вайна народная ( г. г.) (4 гадзіны)
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарона Брэсцкай крэпасці, Мінска, Магілёва, Оршы, Віцебска. Подзвігі М. Гастэлы, А. Кіжаватава, П. Гаўрылава, І. Флёрава, А. Гаравец.
Беларусы – Героі Савецкага Саюза. В. Талаліхін. У. Сухамлін, З. Тусналобава-Марчанка. Ф. М Сінічкін.
Слонімшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Подзвіг К. С.Гнідаша і ідзюк. Трагедыя вёсак Баравікі, Акунінава, Залессе.
Юныя абаронцы Айчыны. Марат Казей. В. Крайні. З. Партнова. Жэня Бакавец, Ваня Дабрыян, Ф. і П. Саванцы.
Тэма 4. “У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу…” (г.) (2 гадзіны)
- Жыхары Слонімшчыны – ўдзельнікі вайны ў Афганістане. ў М. І.Кузьміцкі. івец. А. І.Скок, І. Т.Ясюкевіч.
- Героі Беларусі – нашы сучаснікі. М. Карват., М. Савіцкі, А. Дубко.
Экскурсія у Брэсцкую крэпасць-герой.
№ пп | Тэма ўрока | Кол-ць гадзін | Заўвагі |
1 | Уводзіны Урок-падарожжа “Беларусь – мая Радзіма” | 1 | |
Тэма 1. “Знакамітыя гістарычныя асобы і ваенныя падзеі сераднявечча” | 4 | ||
2 | Рагвалод, яго дзеці, ўнукі. | ||
3 | Крыжацкая і татарская навала | ||
4 | Першыя князі ВКЛ. | ||
5 | Урок – інсцэніроўка “Пагоркі Грунвальда” | ||
Тэма 2. Гістарычныя асобы і ваенныя падзеі Новага часу (XVI-XIX ст.) | 6 | ||
6 | Войны ВКЛ з Вялікім княствам Маскоўскім | ||
7 | Экскурсія па карце. Лівонская вайна. | ||
8 | Леў Сапега – выдатны грамадска-палітычны дзеяч. | ||
9 | Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэуша Касцюшкі | ||
10 | Інсцэніроўка “Беларусь у Айчыннай вайне 1812г. | ||
11 | Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863 года | ||
Тэма 3. “Ішла вайна народная” () | 4 | ||
12 | Падарожжа ў мінулае. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. | ||
13 | Беларусы-Героі Савецкага Саюза. | ||
14 | Экскурсія па гораду “Слонімшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. | ||
15 | Урок-рэквіем “Юныя абаронцы Айчыны”. | ||
Тэма 4. “У жыцці заўсёды есць месца подзвігу” () | 3 | ||
16 | Жыхары Слонімшчыны-ўдзельнікі вайны ў Афганістане. ў. М. І. Кузьміцкі. івец. А. І.Скок. іч. | ||
17 | Героі Беларусі – нашы сучаснікі. | ||
18 | Экскурсія ў Брэсцкую крэпасць – герой. Гутарка каля сцен Брэсцкай крэпасці “Я ганаруся Беларуссю…” |
Літаратура
1. Долготович Борис «Военачальники земли белорусской», Мн. 2005г.
2. Асветнікі зямлі беларускай, Мн.
3. «Сыны зямлі беларускай», Мн., 2002г.
4. Праз смугу стагоддзяў, Мн., 1993г.
5. Ластоўскі В. Ю. «Кароткая гісторыя Беларусі» Мн., 1993.
6. Старонкі гісторыі Беларусі, Мн., 1992.
7. 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі, Мн. 1993г.
8. Тарасаў Кастусь «Памяць пра легенды», Мн. 1994г.
9. Ці ведаеце вы гісторыю сваей краіны? Мн., 1998г.
10. Швед і і постаці гродзенскай даўніны Гр., 1995г.
Рэцензія
на праграму спецкурса
«Мая Радзіма - Беларусь»
Аўтар праграмы
настаўнік гісторыі СШ № 9
На працягу дзвюх гадоў у сярэдняй школе № 9 г. Слоніма рэалізуецца эксперыментальны праект «Кадетское образование». Адной з мэт дадзенага праекта з’яўляецца стварэнне ў працэсе адукацыі ўмоў для патрыятычнага выхавання хлопчыкаў - вучняў кадэцкіх класаў. Рэалізацыі гэтай мэты адпавядае змест, асноўныя ідэі праграмы спецкурса “Мая Радзіма – Беларусь”.
Праграма курса разлічана на 18 гадзін. Аўтар гэтай праграмы склаў яе такім чынам, каб на занятках вучні-шасцікласнікі маглі пазнаёміцца з найбольш вядомымі, славутымі людзьмі, ваеннымі падзеямі беларускай мінуўшчыны. І гэта станоўча, таму што хлопчыкі ва ўзросце 11-12 гадоў шукаюць сабе ідэалы, станоўчыя прыклады для пераймання, а беларуская гісторыя змяшчае іх вельмі многа.
Аўтар праграмы вызначае асноўныя веды і ўменні, якімі павінны авалодаць вучні. Трэба адзначыць, што гэта тыя ўменні і веды, якія спатрэбяцца вучням як на ўроках гісторыі, так і на іншых занятках. Аўтар прапануе ўключэнне дзяцей у разнастайныя формы работы, што будзе спрыяць развіццю іх творчасці, самарэалізацыі праз удзел у ролевых гульнях, інсцэніроўках, презентацыях. Прапанаваныя формы арганізацыі заняткаў спецкурса адпавядаюць узросту вучняў.
Дадзеная праграма з’яўляецца вынікам творчасці настаўніка і можа быць рэкамендавана ў якасці вучэбнай праграмы.
Вядучы спецыяліст
упраўлення адукацыі
Слонімскага райвыканкама
Рэцензія
на праграму спецкурса
«Мая Радзіма - Беларусь»
Аўтар праграмы
настаўнік гісторыі СШ № 9
Коваль Святлана Мікалаеўна
Праграма «Мая Радзіма – Беларусь» складзена з улікам асноўных накірункаў эксперыментальнага праекта «Кадетское образование», які рэалізуецца педкалектывам школы на працягу дзвюх гадоў. Кадзеты павінны ведаць сваю гісторыю, тых людзей, якія пакінулі ў беларускай гісторыі вялікі след. Праграма курса “Мая Радзіма – Беларусь” дазваляе гэта зрабіць.
Праграму адрознівае дакладная, лагічная структура, аргументаванасць асноўных ідэй, вынікаў.
У тлумачальнай запісцы аўтар раскрывае актуальнасць дадзенага курса, фармулюе мэты, задачы, вызначае формы і метады работы. Аўтарам праграмы таксама вызначаны асноўныя веды і ўменні, якімі павінны авалодаць вучні.
Змест праграмы ўтрымлівае веды з розных этапаў гісторыі Беларусі, што робіць гэты курс больш цікавым і пазнавальным. Ен змяшчае таксама вялікі краязнаўчы матэрыял, што вельмі станоўча.
Праграма распрацавана з улікам узроставых, псіхагалагічных асаблівасцей вучняў. Паколькі заняткі будуць праводзіцца з хлопчыкамі, праграма прадугледжвае значны матэрыял па ваеннай гісторыі.
Лічым неабходным дазволіць аўтару працаваць па дадзенай праграме, паколькі яна распрацавана з улікам усіх мэтадычных патрабаванняў і нясе значны выхаваўчы патэнцыял.
Кіраўнік МО настаўнікаў
гісторыі і геаграфіі
СШ № 9 г. Слоніма Зяневіч Т. В.


