Кафедра беларускай літаратуры і культуры

Тэматыка курсавых, дыпломных і магістарскіх работ

на 2014/2015 навучальны год

Тэматыка курсавых работ

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ-ХХІ ст.

1. Веліч літаратурнай класікі і яе значэнне ў духоўным жыцці грамадства (аўтары і творы на выбар).

2. Роля газеты “Наша ніва” ў развіцці беларускай літаратуры і культуры.

3. Тэма Бога і веры ў паэзіі нашаніўскага часу.

4. Сакральныя матывы ў беларускай паэзіі пачатку ХХ стагоддзя.

5. Эстэтычныя погляды Янкі Купалы на паэта і паэзію (творы на выбар).

6. Трагедыйныя матывы ў ранняй творчасці Янкі Купалы.

7. Лірыка кахання ў творчасці Янкі Купала.

8. Вобраз Беларусі ў паэзіі Янкі Купалы (творы на выбар).

9. Свет прыроды ў паэзіі Янкі Купалы.

10. Філасофскія матывы ў паэзіі Янкі Купалы.

11. Духоўны свет асобы ў лірыцы Янкі Купалы (творы на выбар).

12. Канцэптуальны аналіз зборніка Янкі Купалы “Шляхам жыцця”.

13. Рамантычныя паэмы Янкі Купалы.

14. Сімволіка ў драматургіі Янкі Купалы (творы на выбар).

15. Публіцыстыка Янкі Купалы часу Вялікай Айчыннай вайны.

16. Янка Купала ў пісьменніцкім асяродку.

17. Янка Купала і Марыя Канапніцкая.

18. Творчасць Янкі Купалы ў асэнсаванні беларускага літаратуразнаўства.

19. Вобразы-сімвалы ў лірыцы Якуба Коласа (творы на выбар).

20. Прырода і чалавек у паэме Якуба Коласа “Новая зямля”.

21. Мастацка-філасофская змястоўнасць “Казак жыцця” Якуба Коласа (творы на выбар).

22. Роля Якуба Коласа ў станаўленні беларускай псіхалагічнай прозы.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

23. Рамантызм паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”.

24. Гуманістычны светапогляд Якуба Коласа (творы на выбар).

25. Вобразы і сімволіка прыродных стыхій у зборніку Якуба Коласа “Водгулле”.

26. Функцыі пейзажу ў трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”.

27. Лірыка Якуба Коласа часу Вялікай Айчыннай вайны: вобразы і матывы.

28. Якуб Колас і руская літаратура.

29. Якуб Колас у жыцці і творчасці беларускіх пісьменнікаў.

30. Паэзія Якуба Коласа ў асэнсаванні беларускага літаратуразнаўства.

31. Нацыянальны вобраз свету ў творчасці М. Багдановіча.

32. Кантэкст еўрапейскай культуры ў паэзіі М. Багдановіча.

33. Максім Багдановіч як заснавальнік урбаністычнай традыцыі ў беларускай паэзіі.

34. Максім Багдановіч і станаўленне гістарызму ў беларускай літаратуры.

35. Міфалогія беларусаў у паэтычным адлюстраванні М. Багдановіча.

36. Максім Багдановіч і музыка.

37. Паэзія М. Багдановіча і сімвалізм.

38. Асоба і творчасць М. Багдановіча ў беларускай крытыцы і літаратуразнаўстве.

39. Гуманістычная канцэпцыя чалавека ў прозе М. Гарэцкага (творы на выбар).

40. Стыль “Сібірскіх абразкоў” М. Гарэцкага.

41. Праблема інтэлігенцыі ў прозе М. Гарэцкага (творы на выбар).

42. “На імперыялістычнай вайне” М. Гарэцкага ў кантэксце сусветнай літаратуры пра вайну.

43. Максім Гарэцкі — крытык і літаратуразнаўца.

44. Асаблівасці індывідуальнага стылю Цёткі.

45. Лірычныя імпрэсіі і мініяцюры Змітрака Бядулі.

46. Псіхалагізм прозы Змітрака Бядулі (творы на выбар).

47. Творчасць Змітрака Бядулі ў асэнсаванні беларускага літаратуразнаўства.

48. Зборнік Алеся Гаруна “Матчын дар”: структура, сістэма жанраў, стыль.

49. Асоба і творчасць Каруся Каганца.

50. Жанравая разнастайнасць прозы Ядвігіна Ш.

51. Апавяданні Цішкі Гартнага.

52. Адлюстраванне мінулага ў творчасці В. Ластоўскага.

53. Мастацкія ідэі авангарду і беларуская паэзія 1920-х гадоў.

54. Эстэтычныя прынцыпы “Маладняка”: дэкларацыя і мастацкая практыка.

55. Паэзія “Маладняка” (творы на выбар).

56. Тэндэнцыі імпрэсіянізму ў беларускай паэзіі 1920-х гг.

57. Паэзія Міхася Чарота: вобразы, матывы, настроі.

58. Уладзімір Дубоўка і літаратурны рух 1920-х гадоў.

59. Сімволіка вобразаў у паэзіі У. Дубоўкі.

60. Філасофская праблематыка ў эпічнай паэзіі У. Дубоўкі (творы на выбар).

61. Наватарства паэзіі Язэпа Пушчы 20-х гг.

62. Адам Бабарэка і літаратурнае аб’яднанне “Узвышша”.

63. Проза “Узвышша” (творы на выбар).

64. Роля літаб’яднання “Узвышша” ў гісторыі беларускай літаратуры.

65. Сатырычная паэзія Кандрата Крапівы 1920-х гг.

66. Чалавек і час у прозе Кандрата Крапівы (творы на выбар).

67. Канфлікт у камедыях Кандрата Крапівы (творы на выбар).

68. Лірыка-рамантычная плынь у прозе М. Лынькова.

69. Лынькова для дзяцей.

70. Патрыятычная лірыка У. Жылкі.

71. Уладзімір Жылка і рамантызм.

72. Мастацка-выяўленчыя і моўныя сродкі стварэння камічнага ў рамане Андрэя Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”.

73. Праблема станаўлення творчай індывідуальнасці ў беларускай паэзіі 20-х гг. (аўтары на выбар: П. Трус, А. Дудар, У. Хадыка, Т. Кляшторны, В. Маракоў і інш.).

74. Мараль і этыка ў апавяданнях Міхася Зарэцкага (творы на выбар).

75. Мастацкая шматпланавасць рамана Міхася Зарэцкага “Вязьмо”.

76. Міхась Зарэцкі як пачынальнік дэтэктыўнай прозы.

77. Жанрава-стылёвая адметнасць апавяданняў Лукаша Калюгі.

78. Пазнавальнае і выхаваўчае значэнне твораў Янкі Маўра.

79. Беларуская паэзія 1930-х гг.: ідэі, жанры, стыль.

80. Адлюстраванне часу рэпрэсій у дакументальна-мастацкай прозе (аўтары і творы на выбар)

81. Лірыка беларускіх паэтаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (аўтары і творы на выбар).

82. Гуманістычны пафас паэзіі часу Вялікай Айчыннай вайны.

83. Беларуская балада часу Вялікай Айчыннай вайны (аўтары і творы на выбар).

84. Зборнік А. Астрэйкі “Слуцкі пояс”.

85. Гераічнае і трагічнае ў паэзіі часу Вялікай Айчыннай вайны (творы на выбар).

86. Сатыра ў публіцыстыцы часу Вялікай Айчыннай вайны.

87. Вайна і дзяцінства ў апавяданнях Міхася Лынькова і Кузьмы Чорнага часу Вялікай Айчыннай вайны.

88. Паэтыка апавяданняў Кузьмы Чорнага 1920-х гг. (творы на выбар).

89. Мастацкая адметнасць рамана Кузьмы Чорнага “Зямля”.

90. Канцэпцыя чалавека і часу ў рамане Кузьмы Чорнага “Пошукі будучыні”.

91. Філасофскі і гуманістычны змест рамана Кузьмы Чорнага “Млечны шлях”.

92. Трагедыя вайны ў адлюстраванні П. Броўкі (творы на выбар).

93. Эвалюцыя лірыкі П. Броўкі.

94. Антываенныя матывы ў паэзіі А. Куляшова.

95. Чалавек і космас у паэзіі А. Куляшова.

96. Філасофская лірыка А. Куляшова.

97. Вершаваная публіцыстыка П. Панчанкі.

98. Экалагічныя праблемы ў асэнсаванні П. Панчанкі.

99. Матывы кахання ў лірыцы П. Панчанкі.

100. Багацце нацыянальнай канкрэтыкі ў паэзіі Максіма Танка.

101. Паэтызацыя кахання ў творчасці Максіма Танка.

102. Метафара ў паэзіі Максіма Танка.

103. Верлібр у творчасці Максіма Танка.

104. Рэкі і азёры ў паэзіі Максіма Танка.

105. Творчасць Максіма Танка ў кантэксце заходнебеларускай літаратуры.

106. Асоба і паэзія Максіма Танка ў асэнсаванні беларускага літаратуразнаўства.

107. Духоўны свет беларуса ў адлюстраванні І. Мележа (на матэрыяле “Палескай хронікі”).

108. Паэтыка пейзажу ў “Палескай хроніцы” І. Мележа.

109. Моўна-стылёвыя асаблівасці “Палескай хронікі” І. Мележа.

110. Тэматыка і мастацкая адметнасць лірычных мініяцюр Я. Брыля.

111. Асаблівасці мастацкага стылю Я. Брыля (творы на выбар).

112. Канцэпцыя партызанскага руху ў прозе І. Шамякіна.

113. Жаночыя вобразы ў прозе І. Шамякіна (творы на выбар).

114. Праблемы сям’і ў прозе І. Шамякіна (творы на выбар).

115. Вобразы інтэлігенцыі ў раманах І. Шамякіна 1960—1970-х гг.

116. І. Шамякін — майстар сюжэту (творы на выбар).

117. Маральныя пошукі героя ў прозе І. Шамякіна 1990-х гг.

118. Драматургія А. Макаёнка: традыцыі і наватарства.

119. Канфлікт у камедыях А. Макаёнка (творы на выбар).

120. Праблема выбару ў прозе В. Быкава пра вайну (аповесці на выбар).

121. Гуманістычны пафас прозы В. Быкава пра вайну (творы на выбар).

122. Сімволіка ў творах В. Быкава (творы на выбар).

123.  Быкава ў айчыннай і замежнай крытыцы і літаратуразнаўстве.

124. Станаўленне мастацкага стылю І. Навуменкі.

125. Маладосць, вайна і каханне ў прозе І. Навуменкі (творы на выбар).

126. Антываенная скіраванасць прозы і публіцыстыкі А. Адамовіча (творы на выбар).

127. Іншакультурны кантэкст у паэзіі У. Караткевіча.

128. Патрыятычная лірыка У. Караткевіча (творы на выбар).

129. Балада і элегія ў паэзіі У. Караткевіча.

130. Канцэпцыя беларускага мінулага ў прозе У. Караткевіча (творы на выбар).

131. Праблема жыцця і смерці ў гуманістычным кантэксце аповесці У. Караткевіча “Ладдзя Роспачы”.

132. Паэтыка рамантызму ў аповесці У. Караткевіча “Чазенія”.

133. Жанрава-стылёвыя асаблівасці рамана У. Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”.

134. Публіцыстыка У. Караткевіча.

135. Караткевіча для дзяцей.

136. Асэнсаванне творчасці У. Караткевіча ў беларускім літаратуразнаўстве.

137. Народ і вайна ў прозе І. Чыгрынава (творы на выбар).

138. Агульначалавечыя праблемы ў гістарычных драмах І. Чыгрынава (творы на выбар).

139. Ваеннае мінулае ў адлюстраванні А. Пысіна.

140. Эвалюцыя мастацкай прозы М. Стральцова.

141. Каханне і праблема чалавечага шчасця ў прозе Я. Сіпакова.

142. Вобраз маці ў паэзіі Р. Барадуліна.

143. Пейзажная лірыка Р. Барадуліна.

144. Хрысціянска-гуманістычныя матывы ў паэзіі Р. Барадуліна.

145. Чалавек і гісторыя ў прозе В. Адамчыка (адзін з раманаў на выбар).

146. Анімалістычныя вобразы ў прозе І. Пташнікава.

147. Лірычнае і эпічнае ў паэтычным эпасе В. Зуёнка (творы на выбар).

148. Беларуская песня ў творчасці Н. Гілевіча.

149. Сатыра і гумар у паэзіі Н. Гілевіча.

150. Паэтычнае майстэрства Н. Гілевіча.

151. Жанравыя пошукі А. Разанава.

152. Праблема кахання і асабістага шчасця ў паэзіі Е. Лось.

153. Свет кахання ў паэзіі Я. Янішчыц.

154. Духоўны свет жанчыны ў паэзіі Р. Баравіковай.

155. Фантастыка ў творчасці Р. Баравіковай.

156. Маральныя праблемы ў творчасці А. Дударава (п’есы на выбар).

157. Нацыянальная гісторыя ў п’есах А. Дударава.

158. Паэзія А. Пісьмянкова.

159. Свет міфалогіі ў паэзіі А. Сыса.

160.  Асташонка.

161. Урбаністычныя матывы ў паэзіі Л. Дранько-Майсюка.

162. Творчы партрэт Л. Рублеўскай.

163. Віктар Каваленка як даследчык літаратуры.

164. Рыгор Бярозкін як крытык і літаратуразнаўца.

165. Варлен Бечык — літаратурны крытык.

166. Тэндэнцыі інтэлектуалізму ў сучаснай беларускай паэзіі (аўтары і творы на выбар).

167. Вершаваная форма ў сучаснай беларускай паэзіі.

168. Беларуская драматычная паэма 90-х гг. ХХ ст. (аўтары і творы на выбар).

169. Творчая індывідуальнасць паэта (аўтар на выбар: А. Вялюгін, С. Грахоўскі, А. Грачанікаў, П. Макаль, Ю. Свірка, А. Вярцінскі, К. Камейша, Ю. Голуб, Т. Бондар, Д. Бічэль, Г. Каржанеўская, С. Законнікаў, М. Мятліцкі, Л. Галубовіч, В. Шніп і інш.).

170. Творчая індывідуальнасць празаіка (аўтар на выбар: Б. Сачанка, В. Карамазаў, В. Гігевіч, А. Кудравец, Г. Далідовіч, Г. Марчук, В. Казько, А. Жук, Л. Дайнека, У. Рубанаў, А. Наварыч, А. Федарэнка, А. Казлоў і інш.).

171. Фантастыка і антыўтопія ў сучаснай беларускай прозе.

172. Маральна-філасофская праблематыка ў сучаснай беларускай прозе (аўтары і творы на выбар).

173. Беларуская гістарычная проза другой паловы 1980-х — 1990-х гг. (асноўныя тэндэнцыі развіцця).

174. Трагедыя Чарнобыля ў адлюстраванні сучаснай беларускай літаратуры (аўтары і творы на выбар).

175. Праблемы жыцця беларускай вёскі ў адлюстраванні сучаснай прозы (аўтары і творы на выбар).

176. Горад у адлюстраванні сучаснай беларускай прозы.

177. Жанравая разнастайнасць сучаснай беларускай драматургіі.

178. Сучасная беларуская камедыя (аўтары і творы на выбар).

179. Нерэалістычная паэтыка ў сучаснай беларускай драматургіі (аўтары і творы на выбар).

180. Мастацкі пошук, эксперымент у сучаснай беларускай паэзіі (аўтары і творы на выбар).

181. Мастацкі пошук, эксперымент у сучаснай беларускай паэзіі (аўтары і творы на выбар).

182. Сучасная паэзія (проза) на старонках часопіса “Маладосць” (аўтары і творы на выбар).

183. Крытыка і літаратуразнаўства на старонках часопіса “Полымя”.

184. Рэцэнзія на старонках штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”.

185. Мастацкі пераклад у сучаснай Беларусі (аўтары і творы на выбар).

Тэматыка курсавых работ

Міфалогія, фальклор

1.Біпалярнасць свету ў міфалагічных уяўленнях (на матэрыяле аднаго з жанраў фальклору).

2.Матыў памірання-ўваскрэсення ў старажытных містэрыях, некаторых жанрах фальклору і літаратуры (параўнальна-абагульняючы аналіз).

3.Ідэя Космаса-Храма ў славянскай міфалогіі.

4.Міф – легенда – паданне: падабенства і адрозненне жанравых форм.

5.Асноўныя прынцыпы структурнай пабудовы міфаў і казак.

6.Прынцыпы арганізацыі прасторы ў міфе, казцы, літаратурным творы (параўнальны аналіз).

7.Сферы міфалагічнай прасторы ў замовах.

8.Міфа-паэтычная традыцыя паказу касмічных стыхій.

9.Этыялагічныя міфы (міфы пра паходжанне рэчаў) паводле фальклорных дадзеных.

10. Міфалогія вады ў беларускай або рускай паэзіі (перыяд і аўтар – на выбар).

11. Персаніфікацыя паветранай стыхіі і вобраз ветру ў творах беларускіх або рускіх класікаў (адной са славянскіх літаратур).

12. Агонь як стыхія космасу, “агнявыя” метафары ў паэтычнай традыцыі славян.

13. Міфалагічны, сюжэтны, гістарычны час ў творчасці Х (аўтар на выбар).

14. Міфалагізаваны герой у паданнях і легендах рускага народа.

15. Міфалагічная свядомасць як аснова беларускай літаратурнай казкі.

16. Міфалагізаваная жывёла (на выбар) у календары, фальклоры, выяўленчым мастацтве Беларусі (Расіі, Польшчы, Сербіі, Чэхіі, Македоніі, Славеніі, Славакіі, Балгарыі, Украіны і г. д.).

17. Міфалагізаваныя птушкі ў славянскай народнай культуры.

18. Загадка нараджэння і смерці, іх сувязь з ідэяй часу (на матэрыялах фальклору).

19. Евангельскія прыпавесці і класічная беларуская (руская) літаратура.

20. Евангельская сімволіка ў назвах твораў беларускіх (рускіх) класікаў.

21. Праблема рэканструкцыі славянскага пантэону.

22. Сімволіка пераходу ў новую форму існавання (на аснове сямейна-абрадавага фальклору).

23. Вяселле як містэрыя несмяротнасці.

24. Рэканструкцыя міфалогіі неалітычнага і барэальнага перыядаў (паводле архаічных жанраў фальклору).

25. Чалавек і жывёла ў міфе і рытуале.

26. Свет прыроды ў сімвалах культуры.

27. Міфапаэтычны прынцып як модус ранняй рускай (беларускай, украінскай, польскай, балгарскай, сербскай і інш.) культуры.

28. Гісторыя міфалогіі як навукі.

29. Міфалагічныя вытокі старажытных этнонімаў (паводле матэрыялаў летапісаў).

30. Гістарычны рэверс тапонімаў.

31. Міфалагема малодшага сына ў ў міфах і казках.

32. Ісус Хрыстос – беларускімі вачыма.

33. Прыродныя і касмічныя аспекты праваслаўнай велікоднай містыкі (творчасць Кірылы Тураўскага і хрысціянскі абрад).

34. Міфалагічныя аспекты святкавання Новага года ў розных народаў Еўропы і Азіі.

35. Рускія “зімовыя святкі” і беларускія “каляды” – падабенства і розніца.

36. Міфалагічны аспект тапонімаў са словамі “Дзед” і “Баба”.

37. GENIUS LOCI (на матэрыяле твораў беларускіх і славянскіх аўтараў).

38. Пейзажы дзяцінства (“малая радзіма”) і стыль пісьменніка.

39. Ландшафтны дызайн (паэтыка саду) у люстэрку стылю эпохі.

40. Міфалагема брамы ў архітэктуры і літаратуры.

41. Харыднасць як прыкмета сучаснай цывілізацыі (на матэрыяле літаратуры і кіно пачатку ХХІ стагоддзя).

42. Светланосная палітра Прыгожага ў казках.

43. Магія ў яе псіхалагічным аспекце ў славянскіх казках.

44. Пераўтварэнне свету як аснова эстэтычнай прыроды казкі.

45. Макра - і мікрамаштабы казкі.

46. Эмацыянальны настрой славянскіх легенд пра закаханых (у параўнанні з заходнееўрапейскімі).

47. Семантыка і генезіс міфалагічных сімвалаў у творчасці Х (пісьменнік на выбар).

48. Гендэрныя ідэалы ў славянскім фальклоры (на матэрыяле казак).

49. Гендэрныя ролі ў гістарычнай рэтраспектыве (на матэрыяле паданняў).

50. Вобразы “ідэальных жанчын” і “ідэальных мужчын” у міфалогіі і фальклоры ўсходніх славян.

51. Гендэрныя ідэалы ў люстэрку гістарычных эпох (на матэрыялах славянскага фальклору і літаратуры).

52. Роля міфалогіі і фальклору ў падтрымцы гендэрных стэрэатыпаў.

53. Асноўныя функцыі мужчыны і жанчыны ў сям’і і іх эвалюцыя (на матэрыяле мастацкай літаратуры).

54. Гістарычнае развіццё фабулы з татэмістычным персанажам у мастацкай літаратуры.

55. Да праблемы пошуку архетыпізацыі у бытавых фабулах славянскай мастацкай літаратуры.

56. Розная сімвалічная значнасць дрэваў у сістэме культуры.

57. Функцыі жывёл у паданнях, легендах і іншых жанрах фальклору.

58. Персанажы міфалогіі ў іх сямейным або сацыяльным статусе (блізняты, сіроты, маці і мачыха, падчарка і інш.).

59. Гістарычныя асобы – персанажы міфалогіі.

60. Прастора ў міфалогіі (права-лева, верх-ніз, захад-усход, мяжа і інш.).

61. Геаграфічныя аб’екты (лес, балота, возера, рака, крыніца) як міфалагічныя рэаліі ў беларускай (рускай, украінскай, польскай, балгарскай, сербскай, чэшскай і г. д.) літаратуры.

62. Рытуальна значныя месцы ў беларускай літаратуры (могілкі, храм, лазня, калодзеж, хлеў, дарога, скрыжаванне і г. д.).

63. Сакральныя месцы ў беларускіх (славянскіх) замовах або казках : Рай, іншасвет, калодзеж, край свету, пекла, трыдзясятае царства, гара Сіён, святы горад Іерусалім і г. д.

64. Здольнасці і ўласцівасці чалавека ў магіі: колер вачэй, валасоў, “дурное вока”, яснабачанне, пераваратніцтва і г. д.

65. Колеравая гама твораў беларускіх (рускіх, славянскіх) аўтараў.

66. Форма язычніцкіх паводзін у літаратурным творы ў яе першапачатковай міфалагічнай функцыі (маўчанне, крык, праклёны, спевы, плач, галашэнне, смех і г. д.).

67. Апісанне абрада і яго функцый у літаратурным творы.

68. Марфалогія дэманічных персанажаў (семантыка назвы, знешні выгляд, генезіс, месца жыхарства, час з’яўлення, характар дзеянняў, фальклорныя сведчанні).

69. Марфалогія міфалагічнай расліны: семантыка назвы, фраеалогія, павер’і і легенды пра паходжанне дадзенай расліны, яго магічных функцыях, рытуальнае выкарыстанне ў абрадах, народнай медыцыне, адлюстраванні на вышыўках, пісанках, дэталях, пабудоў, адлюстраванне ў розных фальклорных жанрах (песнях, загадках, казках і г. д.).

70. Марфалогія міфалагічнай жывёлы: назва, фразеалогія, знешні выгляд, павер’і і легенды, пераўтварэнні, дэманалагічныя функцыі, звязаныя з імі забароны і абярэгі, удзел у абрадах і магічных рытуалах, прысвечаныя жывёлам дні і месяцы, маскі і касцюмы ў абрадах, гульнях, танцах, выкарыстоўванне частак цела ў магіі, фальклорныя дадзеныя.

71. Маці-Зямля і касмічныя іерагаміі ў міфалогіі і фальклоры славянскіх народаў.

72. Міфы – містэрыі – сны – літаратура.

73. Тапаніміка як крыніца звестак па славянскай міфалогіі.

74. Уяўленні пра іншасвет у духоўнай культуры славян.

75. Генеалагічныя героі міфалагічнага эпасу.

76. Філасофія і эстэтыка народных святаў у творах М. Гогаля і В. Дуніна-Марцінкевіча.

77. Сімвалічныя вобразы ў замовах.

78. Народная казка і сучасная літаратура фэнтэзі.

79. Міфалагічна-легендарная традыцыя ў сусветнай літаратуры ХХ стагоддзя.

80. Матывы беларускага (рускага, славянскага) фальклору ў кантэксце “вечных вобразаў” сусветнай літаратуры.

81. Лічбавая сімволіка ў славянскай паэзіі ХХ стагоддзя.

82. Праблема віны і адказнасці ў фальклоры і літаратуры.

83. Тыпалагічная адпаведнасць міфаструктур Э. , М. Гогаля і Я. Баршчэўскага.

Тэматыка дыпломных і магістарскіх работ

1. Фарміраванне гуманістычных ідэалаў у беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя (аўтары і творы на выбар).

2. Рэлігійна-духоўная традыцыя ў беларускай лірыцы першай паловы ХХ стагоддзя.

3. Рэлігійна-духоўная традыцыя ў беларускай прозе пачатку ХХ стагоддзя.

4. Нацыянальны космас у беларускай класічнай паэзіі.

5. Вобразы прыродных стыхій у беларускай паэзіі 1920-х гг.

6. Топас дарогі ў беларускай паэзіі і прозе.

7. Возера Свіцязь у беларускай паэзіі.

8. Топас Нёмана ў беларускай паэзіі.

9. Лес у беларускай паэзіі.

10. Сімволіка саду ў беларускай паэзіі.

11. Праблема вершаванай формы ў беларускай паэзіі пачатку ХХ стагоддзя.

12. Антычныя вобразы і матывы ў беларускай паэзіі 1910—1920-х гг.

13. Вобраз Праметэя ў беларускай паэзіі ХХ стагоддзя.

14. Эвалюцыя беларускай пейзажнай лірыкі пачатку ХХ стагоддзя.

15. Тэндэнцыі імпрэсіянізму ў беларускай паэзіі 1910—1920-х гг.

16. Паэтыка лірызму ў беларускай прозе 1910—1920-х гг.

17. Беларуская байка 1910—1920-х гг.

18. Беларуская проза пачатку ХХ стагоддзя: дынаміка жанравых пошукаў.

19. Беларуская вёска і прырода ў прозе пачатку ХХ стагоддзя.

20. Станаўленне беларускага вадэвілю (на матэрыяле твораў Л. Родзевіча, Янкі Купалы, У. Галубка і інш.).

21. Еўрапейская “новая драма” і творчасць беларускіх драматургаў пачатку ХХ стагоддзя.

22. Станаўленне і развіццё беларускай крытыкі пачатку ХХ стагоддзя.

23. Патрыятычная лірыка Янкі Купалы.

24. Паэтычная міфатворчасць Янкі Купалы пачатку ХХ стагоддзя.

25. Традыцыі еўрапейскага рамантызму і паэзія Янкі Купалы.

26. Янка Купала і мадэрнізм.

27. Тыпалогія рамантызму ў ранніх паэмах Янкі Купалы.

28. Жанрава-стылёвая адметнасць драматургіі Янкі Купалы.

29. Янка Купала і руская паэзія.

30. Янка Купала і украінская літаратура.

31. Параўнальная характарыстыка зборнікаў Янкі Купалы “Спадчына” і Якуба Коласа “Водгулле”.

32. Якуб Колас — майстар пейзажнага верша.

33. Адлюстраванне нацыянальнага менталітэту ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”.

34. Колеравая карціна свету ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”.

35. “Новая зямля” Якуба Коласа і “Пан Тадэвуш” А. Міцкевіча: параўнальная характарыстыка.

36. Рэалістычнае і рамантычнае ў паэмах Якуба Коласа.

37. Канцэпцыя духоўнага свету чалавека ў паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”.

38. “Казкі жыцця” Якуба Коласа: мастацкі феномен і яго літаратуразнаўчыя інтэрпрэтацыі.

39. Стыль трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”.

40. Аповесць Якуба Коласа “Адшчапенец” у кантэксце прозы 1920—1930-х гг.

41. Майстэрства гукапісу ў паэзіі Якуба Коласа.

42. Традыцыі Якуба Коласа ў беларуская паэзіі.

43. Мастацкі універсалізм М. Багдановіча.

44. Сістэма жаночых вобразаў у паэзіі М. Багдановіча.

45.  Багдановіча ў кантэксце еўрапейскай літаратуры і культуры.

46. Канцэпцыя беларускага мінулага ў творчасці М. Багдановіча.

47. М. Багдановіч і станаўленне урбаністычнай традыцыі ў беларускай паэзіі 1910—1920-х гг.

48. М. Гарэцкі — майстар апавядання.

49. М. Гарэцкі і станаўленне псіхалагізму ў беларускай прозе пачатку ХХ стагоддзя.

50. Рамантычны пафас і паэтыка паэзіі Цёткі (Алаізы Пашкевіч).

51. Стылёвыя пошукі Цёткі-празаіка.

52. Творчасць Цёткі для дзяцей у літаратурным кантэксце пачатку ХХ стагоддзя.

53. Рамантычная традыцыя ў паэзіі Алеся Гаруна.

54. Асоба і творчасць Зоські Верас.

55. А. Гурло і развіццё марынісцкага пейзажу ў беларускай паэзіі.

56. Лёс і творчасць Канстанцыі Буйло.

57. Ядвігін Ш. і станаўленне беларускай прозы пачатку ХХ стагоддзя.

58. Ідэйна-эстэтычныя асновы творчасці Каруся Каганца.

59. С. Палуян і станаўленне беларускай крытыкі пачатку ХХ стагоддзя.

60. Авантурны пачатак у беларускай прозе (на матэрыяле твораў Ядвігіна Ш., В. Ластоўскага і інш.).

61. Паэтыка прозы Змітрака Бядулі.

62. Культура псіхалагічнага аналізу ў апавяданнях М. Гарэцкага.

63. Канцэпцыя чалавека і часу ў творах М. Гарэцкага пра вайну.

64. Духоўныя пошукі інтэлігенцыі ў прозе М. Гарэцкага.

65. Хранікальны прынцып арганізацыі сюжэту ў прозе М. Гарэцкага.

66. Беларуская драматургія і тэатр у ацэнках М. Гарэцкага і Ф. Аляхновіча.

67. Творчасць “Маладняка” ў беларускай крытыцы і літаратуразнаўстве.

68. Авангардныя пошукі беларускай паэзіі 1920-х гг.

69. Літаратурны рух у Польшчы 20—30-х гг. і беларуская паэзія.

70. Станаўленне творчай індывідуальнасці У. Дубоўкі ў 1920-я гг.

71. Філасофскія матывы ў паэзіі У. Дубоўкі.

72. Паэзія Язэпа Пушчы: традыцыі і наватарства.

73. Лірыка Міхася Чарота ў кантэксце беларускай паэзіі 1920-х гг.

74. Лёс і паэзія В. Маракова.

75. Імажынізм у творчасці Т. Кляшторнага.

76. Паэзія У. Хадыкі: вобразы, матывы, стыль.

77. А. Бабарэка як крытык і даследчык літаратуры.

78. Творчая спадчына І. І. Замоціна.

79.  Лынькова-апавядальніка.

80. Беларуская смехавая культура ў паэзіі і прозе Кандрата Крапівы.

81. Канфлікт і персанаж у драматургіі Кандрата Крапівы (творы на выбар).

82. Чалавек і вайна ў драматургіі Кандрата Крапівы.

83. Стыль прозы Кандрата Крапівы.

84.  Жылкі ў кантэксце заходнебеларускай паэзіі.

85. Паэзія У. Жылкі ў еўрапейскім літаратурным кантэксце.

86. Свет жыцця беларускай вёскі ў прозе Кузьмы Чорнага 1920-х гг.

87. Чалавек і зямля ў прозе Кузьмы Чорнага.

88. Функцыі пейзажу ў апавяданнях Кузьмы Чорнага.

89. Стыль апавяданняў Кузьмы Чорнага 1920-х гг.

90. Інтэлектуалізм прозы Кузьмы Чорнага.

91. Антываенны пафас публіцыстыкі і мастацкай прозы Кузьмы Чорнага.

92. Філасофская змястоўнасць раманаў Кузьмы Чорнага “Пошукі будучыні” і “Млечны шлях” (творы на выбар).

93. Прасторава-часавая арганізацыя ваеннай раманістыкі Кузьмы Чорнага.

94. Творчая эвалюцыя Лукаша Калюгі.

95. Сатырычнае майстэрства Андрэя Мрыя (творы на выбар).

96. Стылёвая адметнасць прозы Андрэя Мрыя.

97. Маральна-этычная праблематыка ў прозе Міхася Зарэцкага.

98. Адлюстраванне падзей калектывізацыі ў беларускай прозе 1920—1930-х гг. (аўтары і творы на выбар).

99. Паэзія Заходняй Беларусі: напрамкі і плыні.

100. Жанравая сістэма беларускай паэзіі часу Вялікай Айчыннай вайны.

101. Беларуская лірыка часу Вялікай Айчыннай вайны і фальклор (аўтары і творы на выбар).

102. Творчая індывідуальнасць аднаго з беларускіх паэтаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (на выбар).

103. Трагедыя дзяцінства ў беларускай літаратуры часу Вялікай Айчыннай вайны (аўтары і творы на выбар).

104. Дакументалізм у беларускай мастацкай прозе часу Вялікай Айчыннай вайны (аўтары і творы на выбар).

105. Беларуская вёска і сялянства ў мастацкім адлюстраванні І. Мележа: традыцыі і наватарства.

106. Рэгіянальнае і агульнанацыянальнае ў “Палескай хроніцы” І. Мележа.

107. Прырода ў ідэйна-мастацкім кантэксце “Палескай хронікі” І. Мележа.

108. Сродкі мастацкай тыпізацыі ў апавяданнях Я. Брыля.

109. Паэтыка лірызму ў прозе Я. Брыля.

110. Вайна ў жыцці і творчасці Я. Брыля.

111. Лірычная мініяцюра ў творчасці Я. Брыля.

112. Гуманістычныя асновы прозы І. Шамякіна пра вайну.

113. Жанчына і вайна ў прозе І. Шамякіна.

114. Маральна-этычная праблематыка ў прозе І. Шамякіна пра сучаснасць (на матэрыяле кніг “Палеская мадонна” і “Пошукі прытулку”).

115. Герой і антыгерой у мастацкай прозе І. Шамякіна (творы на выбар).

116. Інтэртэкстуальнасць прозы І. Шамякіна 90-х гг. ХХ стагоддзя (творы на выбар).

117. Дыялектыка канкрэтна-гістарычнага і агульначалавечага ў паэзіі П. Броўкі.

118. Маральна-філасофскія матывы ў паэзіі П. Броўкі.

119. Чалавек — Зямля — Сусвет у паэзіі А. Куляшова.

120. Філасофскія паэмы А. Куляшова.

121. Жаночыя вобразы ў паэзіі П. Броўкі і А. Куляшова.

122. А. Куляшоў — перакладчык паэзіі А. Пушкіна.

123. Гуманістычная канцэпцыя жыцця ў паэзіі П. Панчанкі.

124. Прырода і чалавек у паэзіі П. Панчанкі (на матэрыяле паэтычных кніг 70—90-х гг.).

125. Чалавек — час — вечнасць у паэзіі П. Панчанкі.

126. Асаблівасці мастацкага стылю П. Панчанкі.

127. Жанравая разнастайнасць лірыкі Максіма Танка.

128. Нацыянальная карціна свету ў паэзіі Максіма Танка.

129. Іншакультурны кантэкст у паэзіі Максіма Танка.

130. Філасафічнасць паэзіі Максіма Танка.

131. Колеравая палітра паэзіі Максіма Танка.

132. Гармонія зместу і формы ў верлібрах Максіма Танка.

133. Драматургія А. Макаёнка (наватарства, жанр, стыль).

134. Спецыфіка драматургічнага канфлікту ў драматургіі А. Макаёнка.

135. Вайна як катастрофа свядомасці ў прозе В. Быкава (творы на выбар).

136.  Быкава і экзістэнцыялізм.

137. Падзеі калектывізацыі ў мастацкім асэнсаванні В. Быкава (на матэрыяле аповесцей “Знак бяды” і “Аблава”).

138. Канцэпцыя вайны ў прозе А. Адамовіча.

139. Сінтэз дакументальнага і мастацкага ў прозе А. Адамовіча.

140. Стыль прозы І. Навуменкі.

141. Падпольная і партызанская барацьба з фашызмам у адлюстраванні І. Навуменкі.

142. Жанравая разнастайнасць паэзіі У. Караткевіча.

143. Паэтыка апавяданняў У. Караткевіча.

144. Нацыянальны характар у адлюстраванні У. Караткевіча (творы на выбар).

145. Маральна-этычная праблематыка ў аповесцях У. Караткевіча “Сівая легенда” і “Дзікае паляванне караля Стаха”.

146. Паэтыка рамантызму ў прозе У. Караткевіча (творы на выбар).

147. Біблейскія вобразы і матывы ў рамане У. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.

148. Кніга У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”: стыль, пафас, жанр.

149. У. Караткевіч і беларускі дэтэктыў.

150. У. Караткевіч і развіццё беларускай гістарычнай прозы.

151. Караткевіча і еўрапейская рамантычная традыцыя.

152. Форма прытчы ў беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя (на матэрыяле творчасці М. Танка, А. Вярцінскага, П. Макаля).

153. Свет прыроды ў паэзіі Р. Барадуліна.

154. Паэтычнае майстэрства Р. Барадуліна.

155. Наватарства і жанравыя пошукі ў паэзіі Н. Гілевіча.

156. Лірыка кахання Н. Гілевіча.

157. Эвалюцыя паэзіі А. Вялюгіна.

158. Гуманістычныя матывы ў паэзіі А. Пысіна.

159. Культура паэтычнай думкі ў паэзіі А. Вярцінскага.

160. Топас Палесся ў паэзіі А. Грачанікава.

161. Інтымная лірыка Я. Янішчыц.

162. Фальклорныя вобразы і матывы ў паэзіі Д. Бічэль.

163. Элегія ў творчасці Т. Бондар.

164. Канцэпцыя жаночых вобразаў у паэмах Р. Баравіковай “Саламея” і “Барбара Радзівіл”.

165. Паэзія А. Разанава: наватарства, сістэма жанраў.

166. Спецыфіка мастацкай вобразнасці ў паэзіі А. Сыса.

167. Эвалюцыя лірычнага героя А. Пісьмянкова.

168.  Рублеўскай.

169. Рэцэпцыя еўрапейскай культуры ў паэзіі Л. Дранько-Майсюка.

170. Гісторыя Беларусі ў вершах і баладах В. Шніпа.

171. Творчы пошук беларускіх паэтаў у галіне вершаванай формы (80— 90-я гг. ХХ стагоддзя).

172. Санет у сучаснай беларускай паэзіі.

173. Песенная творчасць сучасных беларускіх паэтаў (аўтары на выбар).

174. Жанр пародыі ў сучаснай беларускай паэзіі.

175. Творчая індывідуальнасць аднаго з сучасных беларускіх паэтаў (аўтар на выбар).

176. Міфапаэтычныя матывы ў сучаснай беларускай паэзіі.

177. Чарнобыльская міфатворчасць у беларускай паэзіі.

178. Чарнобыль у жыцці і творчасці М. Мятліцкага.

179. М. Стральцоў і традыцыі інтэлектуалізму ў беларускай літаратуры.

180. Майстэрства І. Пташнікава-апавядальніка.

181. Жанрава-стылёвая спецыфіка прозы Я. Сіпакова.

182. Праблематыка і паэтыка апавяданняў В. Адамчыка.

183. Маральна-філасофскія пошукі героя ў прозе В. Гігевіча.

184. Міфапаэтыка прозы Л. Дайнекі (на матэрыяле раманаў “Меч князя Вячкі” і “След ваўкалака”.

185. Канцэпцыя жыцця і творчасці беларускіх мастакоў у прозе В. Карамазава (творы на выбар).

186. Экалагічныя праблемы ў мастацкім асэнсаванні В. Казько.

187. Духоўны свет чалавека ў апавяданнях Г. Далідовіча пра каханне.

188. Свет жыцця беларускай вёскі ў прозе А. Жука.

189. Чалавек і час у прозе А. Кудраўца.

190. Герой і радзіма ў прозе Г. Марчука.

191. Эвалюцыя творчасці А. Асташонка.

192. Мастацкая ўмоўнасць у прозе А. Казлова.

193. Творчая індывідуальнасць аднаго з сучасных беларускіх празаікаў (аўтар на выбар).

194. Чарнобыль у мастацкім адлюстраванні беларускай прозы (творы на выбар).

195. Мастацка-дакументальная проза пра чарнобыльскую трагедыю.

196. Традыцыя эпічных цыклаў у беларускай прозе.

197. Стылёвыя напрамкі і плыні ў сучаснай беларускай прозе.

198. Гістарычны раман у сучаснай беларускай прозе.

199. Мастацкае адлюстраванне гісторыі ў беларускай прозе: рэалістычнае і рамантычнае.

200. Канцэпцыя гістарычнай асобы ў сучаснай беларускай прозе (аўтары і творы на выбар).

201. Беларуская біяграфічная проза (аўтары і творы на выбар).

202. Жанр мініяцюры ў сучаснай беларускай прозе.

203. Сатыра, іронія, сарказм у камедыях М. Матукоўскага.

204. Чалавек і гісторыя ў п’есах І. Чыгрынава.

205. Класічныя традыцыі і наватарства ў гістарычных п’есах А. Дударава.

206. Творчы пошук у сучаснай беларускай драматургіі.

207. Руская паэзія ХХ стагоддзя ў беларускіх перакладах (аўтары на выбар).

208. Украінская проза ў беларускіх перакладах (аўтары на выбар)

209. Польская паэзія ХХ стагоддзя ў беларускіх перакладах (аўтары на выбар).

210. Літаратурныя сувязі з іншымі краінамі (беларуска-рускія, беларуска-польскія, беларуска-нямецкія і інш. — на выбар).

Зацверджана на пасяджэнні кафедры беларускай літаратуры і культуры 02.09.2014(пратакол № 1)

Загадчык кафедры

д. ф.н. прафесар Т. І. Шамякіна