Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Прынцыпы класіфікацыі духоўных вершаў. Разнастайнасць падыходаў. Тэматычны склад: верш пра Галубіную кнігу, першапачаткі і лёс светабудовы; вершы на старазапаветныя сюжэты і матывы; вершы на новазапаветныя, евангельскія сюжэты і матывы; агіяграфічныя вершы аб гераічных і духоўных подзвігах святых, велікамучанікаў, падзвіжнікаў; апакаліптычныя, легендарныя, навелістычныя, пахавальныя вершы.
Тыпалогія персанажаў: старазапаветныя і новазапаветныя персанажы, Маці сырая зямля, змеяборцы, пакутнікі, падзвіжнікі, цудатворцы, праведнікі, грэшнікі.
Функцыянальна-стылістычныя разнавіднасці духоўных вершаў. Прапаведніцкія вершы і іх матывы. Пакаянныя вершы-плачы. Малітоўныя вершы-звароты. Героіка-эпічныя вершы.
Паэтыка духоўных вершаў. Асаблівасці пабудовы сюжэта. Мастацкі свет і яго структурныя апазіцыі: хрысціянскае–людскае, духоўнае–матэрыяльнае, вечнае–тленнае, праведнае–грэшнае. Спецыфіка хранатопу. Цуд як маніфестацыя сілы веры. Духоўныя цэнтры і першапачаткі светабудовы. Царства нябеснае. Крызісны час Страшнага суда і яго вынікі. Эсхаталагічная паэтыка. Час праведных і грэшных душ. Стылістыка павучання, дыдактыкі, пакаяння.
Антыномія маральных установак – аснова сістэмы вобразаў духоўных вершаў. Вера як цэнтральная катэгорыя сістэмы каштоўнасцей. Тыпалогія духоўнай падзеі. Прынцыпы абмалёўкі персанажаў. Герой учынку. Сюжэтны дынамізм вершаў з гэтым тыпам героя. Гераізацыя барацьбы за хрысціянскую веру. Герой пазіцыі. Узвелічэнне аскезы, пакутніцтва, падзвіжніцтва. Герой свядомасці, разважання, выказвання. Сінкрэтызм веры, духоўнай сілы, прыгажосці. Сродкі і прыёмы стварэння вобразаў грэшнікаў і антаганістаў галоўных герояў. Сувязь псіхалагізму вершаў з іх духоўнай праблематыкай.
Ступені фалькларызацыі розных функцыянальна-тэматычных груп духоўных вершаў. Узроўні фальклорных уплываў.
Беларуская кантавая культура. Вытокі, запачаткаванне, развіццё. Тэматычны і функцыянальны склад кантаў. Канты-псальмы на рэлігійныя тэмы. Аўтары найбольш папулярных псальмаў. Уваход часткі псальмаў у вусную фальклорную традыцыю. Прынцыпы класіфікацыі псальмаў. Віды псальмаў: калядныя, перадвелікодныя (страсныя), пакаянныя, замілавальныя, эсхаталагічныя, апакаліптычныя, малітоўныя, філасофска-сузіральныя, маральна-этычныя, пахавальныя.
Тэматыка і жыццесцвярджальны пафас калядных псальмаў. Перадвелікодныя псальмы. Сістэма вобразаў. Праблематыка. Стылістыка. Сінтэз трагедыйнага і жыццесцвярджальнага.
Аб’ём народнага тэрміна «паставыя песні».
Духоўныя вершы і псальмы ў драматургіі батлеечнага тэатра.
2.6. Пазаабрадавая лірыка
Пазаабрадавыя лірычныя песні – з’ява культуры новага часу. Новае стаўленне да асобы і індывідуальнасці – ідэалагічны падмурак народнай лірыкі. Адметнасць лірычнай парадыгмы. Інтэнцыі пачуццёвай рэфлексіі (знешняе асяроддзе, унутраны свет чалавека). Пачуцці і перажыванні як паэтычная рэальнасць лірычных песень. Сінтэз перажыванняў лірычнага героя і выканаўцы. Сістэма маральных каштоўнасцей. Бытавы і сацыяльны канфлікт як аснова першаснай класіфікацыі пазабрадавай лірыкі. Экспліцытны і імпліцытны «аўтар».
Выканальніцкі час пазабрадавых песень. Феномен перажывання чужога лёсу як уласнага. Ілюзія рэальнасці.
2.6.1. Бытавыя песні.
Любоўныя песні (песні пра каханне). Жыццёвыя калізіі і паэтычныя матывы. Тыпалогія лірычных герояў любоўных песень. Тып беларускага залётніка. Этыка і эстэтыка кахання. Паэтычныя знакі шчаслівага і нешчаслівага кахання. Ідэальнае каханне. Мастацкае прыхаванне эратычнага і сексуальнага.
Сямейныя песні. Гендэрны аспект сямейных песень. Гендэрная ідэалогія і гендэрныя стэрэатыпы. Тэма сямейнага дэспатызму. Тыпалогія жаночых і мужчынскіх характараў. Тэма жаночай долі. Дамінантныя матывы (журба, скаргі, слёзы, праклёны і г. д.). Паэтычныя сродкі адлюстравання рэактыўнага насілля і маральнага гвалту над замужніцай. Жаночыя мары.
Сюжэтныя сітуацыі сіроцкіх, удовіных, прымацкіх песень.
2.6.2. Сацыяльныя песні.
Асоба і аўтарытарнае сацыяльнае асяроддзе. Персаніфікацыя і безасабовасць улады.
Рэкруцкія, салдацкія, казацкія песні. Тэматыка. Драматычныя і трагічныя сітуацыі. Псіхалагічны малюнак лірычных герояў. Метафарычны вобраз «смерць – вяселле» ў салдацкіх і казацкіх песнях.
2.6.3. Жартоўныя і сатырычныя песні.
Вытокі і корпус народнай смехавай культуры. Рытуальныя і бытавыя формы смеха.
Камічнае – сацыякультурная рэальнасць. Структура камічнага. Разнастайнасць паэтычных форм камічнага ў жартоўных песнях. Алагізм – аснова песень-небыліц. Сфера гумару і сфера сатыры. Сродкі стварэння сатырычных вобразаў у беларускіх песнях (іронія, гратэск, сарказм). Перапрацоўка літаратурных твораў як шлях узбагачэння складу жартоўных і сатырычных песень.
2.6.4. Прыпеўкі.
Праблема суадносінаў прыпеўкі з малымі лірычнымі формамі класічнага фальклору. Прыпеўка як маргінальная з’ява народнай культуры. Прыпеўка і кіч. Мясцовыя назвы жанру. Тэматыка і функцыянальныя групы прыпевак. Мастацкія асаблівасці. Адкрытае выказванне пачуццяў як жанравая асаблівасць прыпеўкі. Выкарыстанне традыцыйных прыёмаў. Рытміка, рыфма, гукапіс. Прыпеўка і сучаснасць.
2.7. Віды народна-драматычнага мастацтва
Драматургія фальклорна-этнаграфічных комплексаў. Прастора і час. Традыцыйныя ролі. Выканаўцы. Касцюмы і маскі. Рэгламентацыя паводзінаў. Абавязковыя і імправізаваныя дыялогі. Вяселле як народны мюзікл. Проціборства і прымірэнне двух бакоў (нявесты і жаніха) як аснова вясельнай драматургіі. Паўтаральнасць дзеянняў у карагодных гульнях. Семантыка фіналаў. Драматургія маладзёжных і дзіцячых гульняў.
Элементы тэатралізацыі пры выкананні казак. Зваротная сувязь з аўдыторыяй.
Тэатральна-драматычныя прадстаўленні падчас кірмашоў і святаў. Творчасць скамарохаў.
Культурныя вытокі беларускай батлейкі і яе нацыянальная самабытнасць. Віды батлейкі (лялечная пантаміма з хорам, лялечная батлейка з агучваннем роляў, «жывая» батлейка, камбінаваны від). Носьбіты традыцыі. Тэатральны рэквізіт. Рэлігійная частка батлейкі.
Драматургія асноўнага сюжэта. Містэрыяльная драма «Цар Ірад». Сюжэты і героі свецкай часткі батлейкавага прадстаўлення. Узвышаная стылістыка рэлігійнай часткі і зніжаная свецкай.
Інтэрмедыі ў складзе школьнай біблейска-евангельскай драмы. Антытэза рытарычнага і камічнага. Аўтары драм і інтэрмедый. Фалькларызм інтэрмедый. Вобраз селяніна.
Народная драма «Цар Максімілян». Вытокі драмы. Духоўная аснова канфлікту. Склад дзеючых асоб. Касцюмы і бутафорыя. Спалучэнне гераічнай, трагічнай і камедыйнай ліній. Тып коміка-рэзанёра. Рэалістычныя і фантастычныя элементы. Асаблівасці мовы дзеючых асоб. «Цар Максімілян» на сцэне прафесійнага тэатра.
Візуальныя і славесныя формы кіча ў народнай драме.
2.8. Дзіцячы фальклор
Паняцце «дзіцячы фальклор». Узроставая дыферэнцыяцыя розных жанраў. Фальклор для дзяцей і ўласна дзіцячая творчасць. Жанравы склад і прынцыпы класіфікацыі дзіцячага фальклору. Дзіцячы фальклор у кантэксце беларускай духоўнай культуры і этнапедагогікі. Роля культуры дзяцінства ў захаванні непрадуктыўных жанраў нацыянальнага фальклору.
Вершаваныя і празаічныя, гульнёвыя і негульнёвыя жанры дзіцячага фальклору.
«Паэзія калыскі». Функцыянальнае прызначэнне і мастацкія асаблівасці калыханак і забаўлянак.
Сфера гульнёвай культуры. Гульня як сродак сацыялізацыі асобы. Гульні-дзеянні (рэгламентаваныя і імправізаваныя) і гульні мастацка-драматычнага ладу. Структурныя элементы гульні. Функцыя лічылак і слоўных прыгавораў. Гульнёвыя карагоды. Слоўныя гульні.
Песенны рэпертуар. Песні-заклічкі і кола іх адрасатаў. Песні аб падзеях у жывёльным свеце. Мадэль перавернутага свету ў песнях-небыліцах. Цыклічная пабудова тэксту ў дакучных песнях.
Дражнілкі як частка народнай смехавай культуры. Міфалогія імя ў дражнілках. Паэтыка абсурду.
Сучасная дзіцячая субкультура і фальклор. Класічныя жанравыя мадэлі ў новай афарбоўцы. Празаічныя «страшылкі» і іх героі. Сфера сучаснай дзіцячай міфалогіі. Новае жыццё літаратурных і візуальных персанажаў у анекдотах. Грані «чорнага гумару». Дэфармаваны свет і маральныя клішэ.
3. Беларуская літаратура і фальклор
3.1. Паняцце «фалькларызм». Розныя грані цікавасці да фальклорнай спадчыны. Фалькларызм як «другасная» форма існавання фальклору. Літаратурны фалькларызм. Новыя функцыі фальклорна-міфалагічных элементаў у нетрадыцыйным змястоўна-эстэтычным кантэксце літаратурных твораў. Фалькларызм і натуральная фальклорнасць паэзіі (П. Багрым).
Фалькларызм як фактар станаўлення беларускай нацыянальнай літаратуры.
3.2. Асаблівасці ўзаемадзеяння літаратуры і фальклору на розных гістарычных этапах.
Традыцыі хрысціянскай культуры ў старабеларускай літаратуры ХІ–ХІІІ ст. Фальклорныя элементы ў жанрах царкоўнага характару – жыціях, пропаведзях, павучаннях і г. д. Суадносіны фальклорна-легендарнага і гістарычнага ў «Аповесці мінулых часоў». Поліфанічнае адзінства фальклорнага і літаратурнага стылю ў «Слове пра паход Ігаравы». Архетып «мудрай дзевы» ў «Жыціі Ефрасінні Полацкай». Важнасць літаратурнай спадчыны К. Тураўскага ў справе рэканструкцыі светасузірання беларусаў.
Праявы фальклорнай свядомасці аўтараў у беларускіх летапісах і хроніках XIV–XVI ст. Мясцовыя легенды і вусныя апавяданні на старонках «Баркулабаўскай хронікі» і «Хронікі Быхаўца». Ф. Скарына і народная хрысціянская культура. Тэма храма ў Ф. Скарыны і ў народнай культуры. Фальклорна-міфалагічная і філасофская лініі ў «Песні пра зубра» М. Гусоўскага.
Функцыя фальклору ў беларускай палемічнай і мемуарнай літаратуры. Зварот да рэсурсаў трапнага народнага слова ў парадыйна-сатырычных творах «Прамова Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча». Традыцыі інтэрмедый у першай нацыянальнай камедыі («Камедыя» К. Марашэўскага).
Ананімная палітычная паэзія ХІХ ст. і фальклор. Статус фальклору ў творчасці паэтаў-рамантыкаў Я. Чачота, А. Міцкевіча і іншых: нацыянальны фальклор як змест і форма літаратурных твораў. Паэтызацыя легендарнай гісторыі роднага краю. Фальклорна-міфалагічныя казанні як сродак стварэння вобраза Бацькаўшчыны ў творы Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня». Роля фальклору ў маральна-філасофскім асэнсаванні тэмы душы. Аўтарская інтэрпрэтацыя «асноўнага» славянскага міфа. Стыль травесційных паэм «Тарас на Парнасе», «Энеіда навыварат» і стыхія фальклорнага слова.
Паэтызацыя беларускіх народных звычаяў і абрадаў у паэмах і вершаваных аповесцях В. Дуніна-Марцінкевіча. Народныя песні і легенды ў структуры яго твораў. Фальклор як сродак характарыстыкі персанажаў у п’есах «Пінская шляхта» і «Залёты». Літаратурная апрацоўка фальклорных сюжэтаў у рамантычным ключы (Ф. Багушэвіч).
3.3. Шляхі выкарыстання фальклору ў літаратуры перыяду нацыянальнага адраджэння.
Спецыфіка апрацоўкі народных легенд (К. Каганец).
Анекдоты і жарты як сюжэтная аснова твораў (У. Галубок). Сказавыя формы ў беларускай літаратуры (Л. Калюга).
Фальклорна-міфалагічная вобразнасць як сродак паглыблення сацыяльна-філасофскай праблематыкі рамантычных твораў (Я. Купала). Фальклорна-жанравыя алюзіі (зборнікі «Песні-жальбы», «Казкі жыцця» Я. Коласа).
Канцэптуальнае спалучэнне фальклорнай і літаратурнай вобразнасці ў паэзіі М. Багдановіча (нацыянальнае – агульнаславянскае – сусветнае).
Фальклорна-міфалагічны космас Я. Купалы. Сімволіка-алегарычныя вобразы ў паэтычных драмах-казках Я. Купалы. «Новая зямля» Я. Коласа – энцыклапедыя народнага жыцця. Фальклорна-міфалагічная аснова вобраза творцы ў паэмах Я. Купалы і Я. Коласа.
Свет палескай народнай культуры ў рамане Мележа «Людзі на балоце». Карэляцыя фальклорна-рамантычнага і рэалістычнага ў творчасці У. Караткевіча.
Фальклорная эстэтыка – арганічная частка мастацкага стылю сучаснай беларускай паэзіі, прозы, драматургіі. Грані народнага характару.
«Апошняя пастараль» А. Адамовіча ў кантэксце міфа і казкі. Фальклорна-міфалагічная стыхія ў аповесці В. Казько «Цвіце на Палессі груша» (ідэя адраджэння).
Фалькларызм і міфалагізм – эстэтычныя факты паэзіі сучаснага авангарду.
Фальклор у мастацкай структуры сучасных літаратурных балад і казак.
Аўтарская песня як з’ява сучаснага мастацкага сінкрэтызму (прымат слова). Лінія фальклорнай паэтыкі. Грані сааўтарства пры стварэнні песень і кампазіцый у сучасных гуртах (прымат музыкі).
ЛІТАРАТУРА
Падручнікі, дапаможнікі, хрэстаматыі
Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падручнік для студэнтаў філал. спец. ВНУ / К. П. Кабашнікаў, А. С. Ліс, ік і інш. Мн., 2000.
Беларускі фальклор: Хрэстаматыя / Склад. ікаў, А. С. Ліс, А. С. Фядосік, І. К. Цішчанка. Мн., 1996.
Кавалёва вусна-паэтычная творчасць: вучэб.-метад. комплекс. Мн., 2005.
Русское народное поэтическое творчество: Хрестоматия по фольклористике / Сост. . М., 1980.
Энцыклапедыі, слоўнікі, паказальнікі
Указатель сказочных сюжетов по системе Аарне. Л., 1929.
Сюжэты і матывы беларускіх казак: Сістэматызаваны паказальнік. Мн., 1978.
Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. Мн., 2004.
Беларускі фальклор: Энцыклапедыя / У 2 т. Т. 1 / Пад рэд. Г. П. Пашкова. Мн., 2005; Т. 2. Мн., 2006.
Восточнославянская сказка: Сравнительный указатель сюжетов / Сост. Л. Г. Бараг, , . Мн., 1979.
Восточнославянский фольклор: Словарь научной и народной терминологии. Мн., 1993.
Указатель сюжетов и сюжетных ситуаций заговорных текстов восточных и южных славян. М., 1997.
І. Народныя ўяўленні, павер’і і прыкметы: Даведнік па ўсходнеславянскай міфалогіі. Гомель, 1995.
Сравнительный словарь мифологической символики в индоевропейских языках: Образ мира и миры образов. М., 1996.
Мифы народов мира: Энциклопедия: В 2 т. Т. 1. М., 1991; Т. 2. М.,1992.
Паэтычны слоўнік. Мн., 1987.
Славянские древности: Этнолингв. слов.: В 5 т. / Под общ. ред. Н. И. Толстого. Т. 1. М., 1995; Т. 2. М., 1999; Т. 3. М., 2004.
Славянская мифология: Энцикл. слов. М., 1995.
Этнаграфія Беларусі:Энцыкл. Мн., 1989.
Гістарыяграфія беларускай фалькларыстыкі
Беларуская фалькларыстыка: Збіранне і даследаванне народнай творчасці ў 60-х гг. ХІХ – пач. ХХ ст. / ўская, І. К. Цішчанка, ілевіч. Мн., 1989.
Васілевіч У. А. Збіральнікі. Мн., 1991.
Гілевіч Н. С. З клопатам пра песні народа. Мн., 1970
Каханоўскі Г. А., , Цвірка К. А. Беларуская фалькларыстыка. Эпоха феадалізму. Мн., 1989.
Фядосік А. С. Беларуская савецкая фалькларыстыка. Мн., 1987.
Фядосік А. С. Ілюзорнасць і сапраўднасць: Белыя плямы ў гісторыі фалькларыстыкі 20 – 30-х гадоў. Мн., 1991.
Цішчанка І. К. Да народных вытокаў: Збіранне і вывучэнне беларускага фальклору ў 50–60-я гады ХІХ ст. Мн., 1986
Тэксты
Звод “Беларуская народная творчасць” (БНТ)
І. Каляндарна-святочная абраднасць і яе паэзія
Валачобныя песні / Уклад. іч, , В. І. Ялатаў. Мн., 1980.
Веснавыя песні / Уклад. іч, , В. І. Ялатаў. Мн., 1979.
Восеньскія і талочныя песні / Склад. А. С. Ліс, іч, В. І. Ялатаў. Мн., 1981.
Жаніцьба Цярэшкі / Уклад. , І. Дз. Назіна. Мн., 1992.
Жніўныя песні / Уклад. А. С. Ліс, В. І. Ялатаў. Мн., 1974.
Земляробчы каляндар (Абрады і звычаі) / Уклад. А. І. Гурскі. Мн., 1990.
Зімовыя песні (Калядкі і шчадроўкі) / І. Гурскі, . Мн., 1975.
Купальскія і пятроўскія песні / Уклад. іч, Г. В. Таўлай. Мн., 1985.
Паэзія беларускага земляробчага календара / Уклад. А. С. Ліс. Мн., 1992.
ІІ. Сямейная абраднасць і яе паэзія
Вяселле. Абрад / Склад. К. А. Цвірка. Мн., 1978.
Вяселле. Песні: У 6 кн. / Склад. , . Кн.1. Мн., 1980; Кн. 2. Мн., 1981; Кн. 3. Мн., 1983; Кн. 4. Мн., 1985; Кн. 5. Мн., 1986; Кн. 6. Мн., 1988.
Пахаванні, памінкі, галашэнні / Уклад. ілевіч, . Мн., 1986.
Радзінная паэзія / Склад. , В. І. Ялатаў. Мн., 1971.
Радзіны: Абрад. Песні / Уклад. ўская, Т. І. Кухаронак. Мн., 1998.
ІІІ. Замовы
Замовы / Уклад. іч. Мн., 1992.
ІV. Малыя жанры фальклору (парэміі)
Выслоўі / Уклад. . Мн., 1979.
Загадкі / Склад. , А. І. Гурскі. Мн., 1972.
Прыказкі і прымаўкі: У 2 кн. / Склад. . Мн., 1976.
V. Фальклорная проза
Жарты, анекдоты, гумарэскі / Склад. ік. Мн., 1984.
Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі / Склад. ікаў. Мн., 1971.
Казкі ў сучасных запісах / Склад. ікаў, іч. Мн., 1989.
Легенды і паданні / Склад. , А. І. Гурскі. Мн., 1983.
Сацыяльна-бытавыя казкі / Склад. ік. Мн., 1976.
Чарадзейныя казкі: У 2 ч. / Склад. ікаў, іч. Ч.1. Мн., 1973; Ч. 2. Мн., 1978.
VI. Пазаабрадавая лірыка
Балады: У 2 кн. / Уклад. , . Кн. 1. Мн., 1977; Кн. 2. Мн., 1978.
Жартоўныя песні / Склад. І. К. Цішчанка, С. Г Нісневіч. Мн., 1974.
Песні пра каханне / Склад. І. К. Цішчанка, С. Г. Нісневіч. Мн., 1978.
Песні савецкага часу / Склад. іч. Мн., 1970.
Прыпеўкі / Уклад. І. К. Цішчанка, ў. Мн., 1989.
Сацыяльна-бытавыя песні / Уклад. І. К. Цішчанка, В. І. Скідан, Г. В. Таўлай. Мн., 1987.
Сямейна-бытавыя песні / Склад. І. К. Цішчанка, Г. В. Таўлай. Мн., 1984.
VII. Народна-драматычная творчасць
Гульні, забавы, ігрышчы / Уклад. . Мн., 1996.
Народны тэатр / Уклад. інскі. Мн., 1983.
VIII. Дзіцячая творчасць
Дзіцячы фальклор / Склад. іч, В. І. Ялатаў. Мн.,1972.
Рэгіянальныя зборнікі
Абрадавы фальклор гомельскага Палесся / Уклад. . Гомель, 1998.
Беларускі фальклор у сучасных запісах. Брэсцкая вобласць. Традыцыйныя жанры / Уклад. . Мн., 1973.
Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць / Уклад. , ёва, В. Д. Ліцвінка, У. І. Раговіч. Мн., 1989.
Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Мінская вобласць / Уклад. В. Д. Ліцьвінка, . Мн, 1995.
Б. Песні Беларускага Панямоння. Мн., 1998.
Вяселле на Гомельшчыне: Фальклорна-этнаграфічны зборнік / Уклад. І. Ф. Штэйнер, . Гомель, 2003.
Спадчына маёй маці: Песні, загадкі, казкі, жартоўныя апавяданні. Мн., 1993.
Казкі і апавяданні Беларускага Палесся: Са зборнікаў ўскага / Склад. ік. Мн., 1965.
Касько і дзівасіл: Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, выслоші: са скарбніцы ўскага, Мн., 2005.
Крыніц кармянскіх перазвоны / Уклад. . Гомель, 2000.
Ледаховіч М. Беларускія народныя песні Гродзеншчыны. Мн., 1960.
Я. Песні Баларускага Паазер’я. Мн., 1981.
, Б. Песні Беларускага Падняпроўя. Мн., 1999.
Я. Песни Белорусского Полесья: Вып. 1. М., 1983.
“На гранай нядзелі русалкі сядзелі...” [Тэкст] / В. С. Новак. Гомель, 2005.
Народная міфалогія Гомельшчыны / Уклад. І. Ф. Штэйнер, . Гомель, 2003.
Палескае вяселле / Уклад. . Мн., 1984.
Песні сямі вёсак: Традыцыйная народная лірыка Міншчыны / Уклад. Н. С. Гілевіч. Мн., 1973.
Раговіч У. І. Песенны фальклор Палесся: У 3 т. Т. 1. Песні святочнага календара. Мн., 2001; Т. 2. Вяселле. Мн., 2002.
Сержпутоўскі А. К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мн., 1998.
Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: У 6 т. Т. 1. Магілёўскае Падняпроўе / , В. І. Басько, і інш. Мн., 2001; Т. 2. Віцебскае Паддзвінне. Мн., 2004; Т. 3. Гродзенскае Панямонне: У 2 кн. Мн., 2006.
Агульныя зборнікі
Беларуская міфалогія / Уклад. ілевіч. Мн., 2002.
Беларускі казачны эпас / Склад. У. В. Анічэнка. Мн., 1976.
Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны / Склад. І. В. Гутараў, М. Я. Грынблат, ікаў, І. Р. Сцяпунін, І. К. Цішчанка. Мн., 1961.
Беларускі эпас / Склад. С. І. Васілёнак,. , ікаў. Мн., 1959.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 |


