Выдержка

Нота Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь

аб унясеннi змянення ў Пагадненне памiж Урадам Рэcпублiкi Беларусь i

Урадам Венгерскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных перавозках пасажыраў i грузаў ад 1 лiстапада 1995 года

Выкласцi пункт 5 Артыкула 11 у наступнай рэдакцыi:

“Палiва, што знаходзiцца ў баках, якiя ўсталяваны на транспартным сродку заводам-вытворцам i тэхналагiчна звязаны з рухавiком, а таксама з рухавiком ацяпляльнай цi халадзiльнай устаноўкi, пры наяўнасцi ў грузавым адсеку грузу адпаведнага тыпу, вызваляецца ад падаткаў, збораў, мытных пошлiн i плат, якiя маюць раўназначнае дзеянне з мытнымi пошлiнамi. На тэрыторыях дзяржаў Дагаворных Бакоў, а таксама на мытнай тэрыторыi, якая вызначана ў пастанове Савета Еўрапейскай Супольнасцi аб утварэннi Мытнага Кодэкса Супольнiцтва № 000/92/ЕЕС ад 12 кастрычнiка 1992 года, са дня ўступлення ў ciлy закону, якi публiкуе мiжнародны дагавор аб далучэннi Венгерскай Рэспублiкi да Еўрапейскага Саюза, забараняецца рэалiзацыя палiва, якое вызвалена ад падаткаў, збораў мытных пошлiн i плат падчас мытнага дагляду”.

Беларускi Бок, у выпадку згоды Урада Венгерскай Рэспублiкi з вышэйпададзеным, прапаноўвае, каб дадзеная Нота i адказ на яе склалi Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Венгерскай Рэспублiкi аб унясеннi змянення ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Венгерскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных перавозках пасажыраў i грузаў ад 1 лiстапада 1995 года, якое набудзе моц з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пiсьмовага паведамлення аб выкананнi Бакамi неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.