Навукова-метадычная ўстанова
“Нацыянальны інстытут адукацыі”
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вучэбная праграма
факультатыўных заняткаў
«Практыкум па беларускай мове»
па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»
Х – ХІ класы
Мінск
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Праграма факультатыўных заняткаў “Практыкум па беларускай мове ” прызначана для вучняў 10-11 класаў і накіравана на паўтарэнне, падагульненне і сістэматызацыю звестак па фанетыцы, лексіцы, словаўтварэнні, граматыцы, стылістыцы, тэксту, арфаграфіі і пунктуацыі. Праграма прадугледжвае падачу матэрыялу буйнымі блокамі, якія адлюстроўваюць працэс сістэматызацыі па трох напрамках: 1) спачатку паўтараюцца і паглыбляюцца звесткі пра моўныя з’явы, уключаныя ў пэўны блок; 2) затым разглядаецца функцыянаванне моўных з’яў у сказах і тэкстах, засвойваюцца адпаведныя нормы культуры маўлення; 3) паўтараюцца звесткі па арфаграфіі або пунктуацыі, якія маюць арганічныя сувязі з моўным матэрыялам раздзела.
Мэта прапанаваных факультатыўных заняткаў: сістэматызацыя і паглыбленне ведаў і ўменняў па беларускай мове на аснове вывучанага ў 5-9 класах і падрыхтоўка вучняў да выпускнога экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання.
Задачы:
1) замацаваць і паглыбіць веды, развіць аналітыка-сінтэтычныя ўменні вучняў па раздзелах “Фанетыка і графіка”, “Лексіка і фразеалогія”, “Марфемная будова слова. Словаўтварэнне”, “Марфалогія”, “Сінтаксіс”, “Маўленне”;
2) скарэктаваць найбольш тыповыя для вучняў адхіленні ад лексіка-граматычных і вымаўленчых нормаў беларускай літаратурнай мовы;
3) удасканальваць арфаграфічную і пунктуацыйную пісьменнасць вучняў;
4) замацаваць і пашырыць веды вучняў пра тэкст, удасканальваць навыкі пабудовы тэкстаў;
5) садзейнічаць актыўнаму авалоданню функцыянальнымі стылямі маўлення з адначасовым пашырэннем ведаў вучняў аб стылях, іх прыкметах, правілах выкарыстання;
6) забяспечыць практычнае выкарыстанне лінгвістычных ведаў і ўменняў у маўленчай практыцы;
7) удасканальваць навыкі выканання тэставых заданняў;
8) садзейнічаць развіццю культуры маўлення і мыслення вучняў, паглыбленню іх лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі;
9) развіваць сродкамі мовы інтэлектуальную, эмацыйную, эстэтычную, маральную сферы навучэнцаў, іх высокую духоўнасць.
Змест курса пададзены ў наступных раздзелах: “Мова, Маўленне, Тэкст”, “Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія”, “Лексікалогія. Фразеалогія”, “Марфемная будова слова. Словаўтварэнне”, “Марфалогія і арфаграфія”, “Сінтаксіс і пунктуацыя”.
Праграма прадугледжвае сістэму практычных навучальных і кантрольных работ.
Акрэсленыя мэты і задачы вырашаюцца на аснове ўліку агульнадыдактычных прынцыпаў: навуковасці і даступнасці, пераемнасці і развіцця, сістэмнасці і паслядоўнасці, сувязі тэорыі з практыкай, актыўнасці і самастойнасці, індывідуалізацыі навучання, апоры на ўнутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі, а таксама спецыфічных прынцыпаў навучання мове: уліку ўзаемадзеяння мовы і маўлення, функцыянальна-камунікатыўнай накіраванасці, актыўнай пазнавальнай дзейнасці, развіццёвага навучання, уліку фактару бікультурнага развіцця асобы і інш.
Рэалізацыя зместу праграмы патрабуе выкарыстання актыўных форм і метадаў навучання: паведамленні настаўніка і вучняў з прапановай скласці план або канспект, гутаркі, дыспуты, урокі-камунікацыі, каманднае абмеркаванне, круглыя сталы, самастойная праца; лінгвістычныя разборы, складанне падагульняльных зводных схем і табліц, якія забяспечваюць класіфікацыю матэрыялаў; састаўленне алгарытмаў прымянення правілаў; падагульняльная праца з самастойна падрыхтаванымі канспектамі тэорыі (падзяліць канспект на лагічныя часткі, падабраць загалоўкі, саставіць паказальнік у канцы сшытка і інш.); падрыхтоўка дакладаў, рэфератаў, аглядаў, анатацый, рэцэнзій, выступленні з паведамленнямі; напісанне сачыненняў на лінгвістычныя тэмы; выкананне тэставых работ і інш.
У час падрыхтоўкі да заняткаў настаўніку варта прадугледзець уключэнне новага тэарэтычнага матэрыялу, што дазволіць стымуляваць цікавасць да вучэбнай дзейнасці. Гэта могуць быць даведкі з гісторыі развіцця беларускай мовы, пазнаваўчыя задачы, прадуктыўныя практыкаванні з выкарыстаннем дадатковай літаратуры, слоўнікаў.
Поспех працы будзе залежыць ад мэтанакіраванага падбору дыдактычнага матэрыялу, мастацкіх, публіцыстычных, навукова-папулярных тэкстаў.
Перш чым арганізаваць працу над кожным раздзелам, варта вызначыць узровень падрыхтоўкі вучняў і прадугледзець дыферэнцыраваныя метады і прыёмы навучання. Размеркаванне гадзін па раздзелах прыкладнае. З улікам ступені падрыхтаванасці і інтарэсаў вучняў настаўнік мае права пераразмеркаваць колькасць гадзін на вывучэнне пэўных пытанняў, пашырыць ці скараціць тэарэтычны матэрыял, больш увагі аддаць практычным заняткам.
X клас
(35 гадзін)
Маўленне
(5 гадзін)
Паняцці “мова” і “маўленне”.
Культура вуснага і пісьмовага маўлення. Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Тэкст, яго асноўныя прыметы. Спосабы і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце.
Тыпы маўлення, тыповыя кампазіцыйныя схемы.
Функцыянальныя стылі маўлення (сфера выкарыстання, мэта і задачы выказвання, асноўныя стылявыя рысы, характэрныя моўныя сродкі, асноўныя жанры).
Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія
(10 гадзін)
Фанетычныя асаблівасці і арфаэпічныя нормы беларускай мовы.
Склад. Складападзел. Націск.
Прынцыпы беларускага правапісу.
Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе.
Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе.
Правапіс мяккага знака і апострафа.
Правапіс вялікай літары.
Праверачны дыктант.
Лексікалогія. Фразеалогія
(5 гадзін)
Дакладнасць ужывання слова.
Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слова.
Сінонімы. Антонімы. Амонімы.
Лексічныя нормы.
Фразеалагізмы, іх ужыванне ў маўленні.
Пісьмовы пераказ тэксту.
Марфемная будова слова. Словаўтварэнне
(4 гадзіны)
Марфемы як структурна значымыя часткі слова.
Правапіс прыставак. Правапіс ы, і, й пасля прыставак.
Спосабы ўтварэння слоў. Складаныя і складанаскарочаныя словы, іх утварэнне і правапіс.
Словаўтваральныя нормы.
Тэставая работа.
МАРФАЛОГІЯ І АРФАГРАФІЯ
(9 гадзін)
Часціны мовы як лексіка-граматычныя разрады слоў. Самастойныя і службовыя часціны мовы. Пераход слоў адных часцін мовы ў іншыя.
Назоўнік. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў. Род назоўнікаў. Лік назоўнікаў. Асновы назоўнікаў. Правапіс канчаткаў і суфіксаў назоўнікаў. Правапіс складаных назоўнікаў.
Прыметнік. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Правапіс канчаткаў і суфіксаў прыметнікаў. Правапіс складаных прыметнікаў.
Лічэбнік. Групы лічэбнікаў паводле будовы, значэння і граматычных прымет. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.
Займеннік. Разрады займеннікаў і іх ужыванне. Асаблівасці скланення і правапісу займеннікаў.
Дзеяслоў. Інфінітыў. Правапіс асабовых канчаткаў і суфіксаў дзеясловаў. Утварэнне, правапіс і ўжыванне асобых формаў дзеяслова (дзеепрыметніка і дзеепрыслоўя).
Прыслоўе. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў, блізкіх да іх.
Часціца. Ужыванне і правапіс часціц не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы.
Марфалагічныя нормы.
Праверачны дыктант.
ПАДАГУЛЬНЕННЕ
(2 гадзіны)
Напісанне выніковага тэста і яго аналіз.
XI клас
(35 гадзін)
Паўтарэнне вывучанага ў X класе
(4 гадзіны)
Напісанне тэста і яго аналіз.
СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ
СЛОВАЗЛУЧЭННЕ
(4 гадзіны)
Словазлучэнне. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні і сродкі яе выражэння.
Некаторыя асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.
ПРОСТЫ СКАЗ
(12 гадзін)
Сказ як сінтаксічная адзінка. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання, інтанацыі і будовы.
Галоўныя і даданыя члены сказа.
Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
Аднародныя члены сказа, знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.
Адасобленыя члены сказа, знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі.
Зваротак. Знакі прыпынку пры зваротках.
Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі.
Тэставая работа.
СКЛАДАНЫ СКАЗ
(11 гадзін)
Складаназлучаныя сказы, знакі прыпынку ў іх.
Складаназалежныя сказы, знакі прыпынку ў іх.
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, знакі прыпынку ў іх.
Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, знакі прыпынку ў іх.
Спосабы перадачы чужога маўлення, знакі прыпынку.
Пісьмовы пераказ тэксту.
Падагульненне
(4 гадзіны)
Напісанне тэста па сінтаксісе і пунктуацыі, яго аналіз.
Выніковы тэст, яго аналіз.
Чаканыя вынікі:
У выніку вывучэння курса вучні павінны:
- ведаць асноўныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы;
- ведаць прыметы тэксту, умець афармляць тэкст з набору сказаў;
- ведаць тыпы маўлення, іх тыповыя кампазіцыйныя схемы;
- ведаць стылі маўлення, іх асноўныя прыметы;
- валодаць арфаэпічнымі нормамі сучаснай беларускай мовы;
- адрозніваць гукі і літары, устанаўліваць адпаведнаць паміж гукамі і літарамі;
- валодаць асноўнымі арфаграфічнымі нормамі беларускай мовы, заснаванымі на фанетычным і марфалагічным прынцыпах;
- адрозніваць мнагазначныя словы і словы-амонімы;
- ведаць сінонімы, антонімы, амонімы беларускай мовы;
- ведаць значэнні фразеалагізмаў, правільна выкарыстоўваць іх у маўленні, вызначаць сінтаксічную ролю;
- ведаць марфемную будову слова і асноўныя спосабы ўтварэння слоў у беларускай мове;
- ведаць часціны мовы, іх граматычныя формы, значэнні, катэгорыі;
- устанаўліваць віды сінтаксічнай сувязі ў словазлучэннях;
- вызначаць тыпы простых сказаў паводле мэты выказвання, інтанацыі і будовы;
- умець правільна ставіць знакі прыпынку ў простым сказе;
- ведаць сінтаксічныя прыметы складаных сказаў, правільна ставіць знакі прыпынку ў іх;
- ведаць спосабы перадачы чужога маўлення, правільна афармляць яго на пісьме.
Літаратура
1. Бадзевіч, З.І. 50 асноўных правілаў беларускай пунктуацыі / З.І.Бадзевіч, І.М. Саматыя. – Мінск, 2000.
2. Беларуская граматыка: у 2-х ч. / пад рэд. М.В. Бірылы, . Ч.1. – Мінск, 1985; Ч. 2. – Мінск, 1985, 1986.
3. Беларуская мова: практычны дапаможнік для абітурыентаў. – Мінск, 1994.
4. Беларуская мова: цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі / пад рэд. А.І. Падлужнага. – Мінск, 1987.
5. Бурак, Л.І. Даведнік па пунктуацыі беларускай мовы / Л.І. Бурак. – Мінск, 1980.
6. Валочка, мова: дапаможнік для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / , Я.М. Лаўрэль, С.А. Язерская. – Мінск: Новое знание, 2010.
7. Валочка, мова: тэставыя работы: 8–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / , . – Мінск: Аверсэв, 2013, 2014.
8. Жуковіч, адукацыйныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры: дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / іч. – Мінск: Аверсэв, 2015.
9. Іўчанкаў, В.І. Беларускі правапіс у апорных схемах: паводле новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.І. Іўчанкаў. – Мінск: Пачатковая школа, 2013.
10. Кавалёва, мова: дапаможнік для вучняў старшых класаў / ёва. – Мінск, 1995.
11. Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч. 1. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія / навук. рэд. . – Мінск: Беларус. навука, 2007.
12. Куліковіч, У.І. Беларускі правапіс: правілы, заданні, кантрольныя заданні / У.І. Куліковіч. – Мінск, 1998.
13. Красней, мова: поўны школьны курс: тэорыя: дапаможнік для вучняў старшых класаў агульнаадукацыйных устаноў / , Я.М. Лаўрэль. – Мінск: Аверсэв, 2007.
14. Малажай, мова: дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій / . – Мінск, 1999.
15. Малажай, мова: дапаможнік для падрыхтоўкі да абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання / . – Мінск: Аверсэв, 2004.
16. Рамза, Т. Р. Сінтаксіс : тэарэтычны курс / . – Мінск : БДУ, 2006. – 214 с.
17. Сіўковіч, мова ў пытаннях, адказах і практыкаваннях / В.М. Сіўковіч. – Мінск: УніверсалПрэс, 2006.
18. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І.Бадзевіч. – Мінск, 1996.
19. Шандроха, іўны сінтаксіс / . – Гродна : ГрДУ, 2002.


